nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 6: меркаваньне Ігара Гіндлера)

3 ліпеня, 2020 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

У сувязі з апошнімі падзеямі ў ЗША нечакана вялікую актыўнасьць у Сеціве і, у прыватнасьці, на Ютубе,  пачалі праяўляць амерыканскія габрэі – рускамоўныя выхадцы з былога Саўка і пазьнейшай Расеі. Абсалютная большасьць зь іх займае праТрампаўскія, а не ліберастычныя пазіцыі, выступае за Ізраіль, а не за захаваньне габрэяў-юдэяў у выглядзе соцыя-паразітных дыяспараў у розных краінах на ўтрыманьні глабалістаў. У папярэднім нашым матэрыяле данай серыі мы прарэкламавалі аднаго з прадстаўнікоў такой групы. Сёньня падаем асноўныя выказваньні яшчэ двух – Ігара Цэсарскага, які размаўляе зь Ігарам Гіндлерам (гл. фота; узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=iiEFTTot3R8). На наш погляд, гэтыя людзі выказваюць многія істотныя ды праўдзівыя факты і слушныя меркаваньні, якія дапамагаюць лепш зразумець тое, што сёньня адбываецца ў ЗША. Але не з усім, бывае, мы згодныя. Напрыклад, некаторыя рускамоўныя амерыканскія габрэі чамусьці выступаюць супраць украінскага Майдану і зносу помнікаў дыктатару Леніну ва Украіне…

 

 

– Ігар Цэсарскі: я ў жыцьці пабачыў шмат, але ніколі ня думаў, што ўбачу, як нейкага чалавека, які 5 разоў “чаліўся”, будуць вазіць па ўсёй Амерыцы ў залатой труне …  У выніку ў шмат каго складаецца ўражаньне: “шэф, усё прапала!”…

– Ігар Гіндлер: Многія факусуюцца на падзеях, якія адбываюцца. Але я вырашыў паглядзець на ўсю карціну ў цэлым.

Таму задаю пытаньне: такія падзеі, якія адбыліся ў 2020-м годзе – імпічмент, каронавірус, каронаГулаг, пагромы, абрынулася фондавая біржа – ці вы сапраўды думаеце, што гэтыя падзеі адбыліся выпадкова і ніяк не зьвязаныя?

Я лічу, што ўсе гэтыя падзеі маюць адзіную крыніцу. Так, адбыліся забурэньні, рабаўніцтвы, якія былі добра спланаваны і сінхранізаваны па ўсіх 50 штатах. Чаму адбыліся гэтыя пагромы? А яны адбыліся таму, што правалілася авантура з каронавірусам – з дапамогай каронавіруса не атрымалася выштурхнуць Трампа зь Белага дому. А чаму раптам узьнікла каронавірусная гістэрыя? А таму, што група левых палітыкаў вырашыла скарыстацца з каронавірусу, каб стварыць каронаГулаг – драконаўскія меры, зьвязаныя з абмежаваньнем свабоды. А навошта яны гэта рабілі? А рабілі яны гэта таму, што імпічмент праваліўся (між тым, гэта падзея была толькі трэці раз за ўсю гісторыю ЗША). А чаму зьявіўся імпічмент? Імпічмент зьявіўся таму, што “руская справа” Трампа правалілася. Пракурор Мюрэр прызнаў, што змовы паміж Трампам і Пуціным не было. А чаму ўвогуле зьявілася гэтая “руская справа”? А зьявілася яна з-за таго, што ў 2016-м годзе левакі атрымалі сакрушальную паразу і ў Белы дом быў абраны Дональд Трамп. Гэта – зыходная кропка, якая дае адлік усім наступным падзеям у ЗША.

За апошнія паўгады левакі-“дэмакратры”-камуністы навалілі на плечы жыхароў Амерыкі небывалыя выпрабаваньні – аналаг эпідэміі 1918 года, аналаг эканамічнай дэпрэсіі, якая пачалася ў 1929 годзе, а таксама аналаг забурэньняў ў 1968 годзе, калі хіпі й студэнты біліся з паліцыяй.

Сёньня тэма каронавірусу “зьнікла” – яна згуляла сваю ролю…

Але ўсе ўдары, скіраваныя супраць Трампа і Амерыкі, выклікалі цалкам супацьлеглыя наступствы. Рэйтынг Трампа толькі вырас.

Так, пасьля гібелі Флойда рэйтынг Трампа сярод чорных вырас да 40%. Гэта найвышэйшы рэйтынг за ўсю гісторыю ЗША сярод амерыканскіх прэзідэнтаў.

Чым больш забурэньняў, тым больш яго рэйтынг.

Таму ў лістападзе адбудзецца агаламшальная перамога Трампа на выбарах, бо ў Амерыцы мала ідыётаў….

 

– Па даных CNN, Байдэн апярэджвае Трампа на 14%…

– Добра, што не на 44%.

 

– А што, калі “бесы” ў лістападзе не пагодзяцца зь перамогай Трампа і пачнуць вакханалію? 

– Любы, у т.л. левы грамадскі рух моцны настолькі, наколькі моцны іх лідар.

Хто іх лідары?

ANTIFA – гэта кангламерат адасобленых груповак, раскіданых па ўсіх штатах. У іх няма ні агульнай ідэалогіі, ні цэнтральнага фінансаваньня. Ёсьць толькі лакальныя лідары.

BLM – гэта чорныя левыя радыкалы з аналагічнай арганізацыяй. Гэтыя дзьве сілы ненавідзяць адна адну, паколькі яны канкуруюць за адзін і той жа левы электарат. І тыя, і тыя патрабуюць разбурыць Амерыку з-за “сістэмнага расізму”.

А цяпер зьвернем увагу на тое, што Трамп піша ў сваіх твітах, празь якія ён кантактуе з народам ЗША наўпрасткі. Нядаўна Трамп у адным з твітаў напісаў, што аб’явіць ANTIFA тэрарыстычнай арганізацыяй (!!!).

А цяпер зьвернем увагу на тое, што ўрады такіх штатаў як Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Ілінойс, Мічыган пад час каронавірусу адпусьцілі на свабоду амаль усіх крымінальнікаў. Былі патрэбны грамілы… А кіраўнікі (для іх) ўжо былі гатовыя.

Пасьля першых жа пагромаў крамаў практычна ўсіх грамілаў арыштавалі, але (мясцовая паліцыя) іх у той жа дзень… зноў адпусьціла. Гэта дзікунства.

Паколькі Трамп “нацыяналізаваў” ANTIFA, то цяпер, калі адбываецца арышт якога-небудзь кіраўніка гэтай арганізацыі ці арганізацыі BLM, яны трапляюць ужо ў федэральную вязьніцу, а не турму штата… У выніку нават у Нью-Ёрку колькасьць пагромаў сышла на нуль…

У ЗША ANTIFA зьяўвілася ў 2015 годзе [у Беларусі гэтыя левыя фашыкі былі значна раней, яшчэ ў нулявыя; гл. https://nashaziamlia.org/2006/04/07/19/#more-19 ; https://nashaziamlia.org/2009/02/12/1819/#more-1819  – рэд.], адразу пасьля вылучэньня Трампа кандыдатам у прэзідэнты, як баявое крыло “дэмакратычнай” партыі. Раней у “дэмакратаў” быў КуКлусКлан (!), але яго разграміла ФБР. Цяпер у “дэмакратаў” ёсьць ANTIFA.

Але цяпер дадатковых выбухаў гвалту ня будзе таму, што лідары ў турмах.

 

– Але галава Пентагона запярэчыў Трампу…

– Тлумачу. Гэта фокус, які Трамп зрабіў, каб перагуляць прэсу, якая яго ненавідзіць. Гэта костка, якая былі кінута амерыканскім СМДІ, каб намякнуць на раздрай унутры Белага дому. Гэта псеўда-вэрхал. На справе, усе ў камандзе Трампа працуюць на Трампа. Акрамя таго, не павінна была зьявіцца карцінка, калі “салдаты крочаць па трупах”…

Вось і была знойдзена “залатая сярэдзіна”, калі ФБР у спакойнай абстаноўцы, адуважыўшы СМДІ, арыштавала 17.000 завадатараў. Цяпер зьвяртацца няма да каго…

 

– На чым мы спыніліся?

– Адзін зь перадвыбарчых слоганаў “дэмакратаў” гучыць так: “Амерыка, на калені!”.

Яны прымушаюць станавіцца на калені перад дэманстрантамі ўсіх мэраў, паліцыю, каго заўгодна… (гл. наш фота-калаж унізе; зьвярніце ўвагу на скрайнія правыя фігуры ўверсе і ўнізе)

Тыя, хто думае, што гэта выйгрышны лозунг, моцна памыляюцца. Нармальная гордая Амерыка ніколі не станавілася на калені ні перад кім і ніколі… І такое патрабаваньне – палітычны ідыятызм!

 

– Пра паліцыю…

– Самы новы лозунг: “Пазбавіць паліцыю фінансаваньня!” А то і ліквідаваць…

Апошняя прапанова ўпершыню ў гісторыі была ў “Апрэльскіх тэзісах” Леніна… Такім чынам, сёньня ў ЗША “дэмакраты” не адрозьніваюцца ад левых сацыялістаў і выкарыстаўваюць лозунгі папярэдніх пакаленьняў левакоў 100-гадовай даўніны…

У ЗША тое, што было ў Расеі, не адбудзецца. Таму што гэтыя два слоганы – проста падарунак для Трампа…

Сёньня мы павінны падтрымаць паліцыю.

Так, у час затрыманьня Флойда паліцэйскі, які цяпер у вязьніцы, выконваў стандартны прыём для фіксацыі арыштаванага. Але, акрамя гэтага, у крыві Флойда ў гэты час быў 4-разовы сьмяротны ўзровень фентаніла, і той павінен быў памерці ў той жа дзень.

 

– Але цікава, што такі персанаж стаў літаральна ідалам… Ці не разваліцца пасьля такога “дэмпартыя” ЗША?

–  Хто ў здаровым розуме будзе галасаваць за партыю, якая прадстаўляе інтарэсы падпальшчыкаў, гвалтаўнікоў, рабаўнікоў і наркаманаў?  Хто захоча быць разам зь імі?

Стаць чалавеку ў форме на калені – гэта проста ганьба. Кожны зь іх павінен пасьля гэтага проста застрэліцца…

Мы ведаем, што першымі ахвярамі любой рэвалюцыі зьяўляюцца яе першыя прыхільнікі.  Людзі, якія сталі на калені, будуць пастаўлены да сьценкі першымі… Яны спужаліся, яны баязьліўцы. І яны будуць першымі ахвярамі натоўпу.

На жаль, амерыканцы ня ведаюць гісторыі…

Мэр Нью-Ёрка, які паставіў рэкорд забойства людзей у час эпідэміі каронавіруса (ён наўмысна накіроўваў хворых на каронавірусную інфекцыю ў дамы прэстарэлых), цяпер раптам зьбіраецца адкрываць Нью-Ёрк.

Трэба падтрымліваць паліцэйскіх.

 

– Людзі, якія здабываюць хлеб надзённы сваёй штодзённай працай, не ўдзельнічалі ў гэтай вакханаліі.

– Вядома…

Падвядзем вынікі. Цяперашняя рэчаіснасьць выглядае трывожна, але трэба глядзець не на сёньняшні дзень, а на будучы. Сёньня адбываецца псіхічная атака тых, хто ведае, што яны прайгралі. Яны выйшлі на апошні бой, бо акрамя пагромаў, у ніх нічога не засталося.

Таму заяўляю: так, гэта будзе для іх апошні бой…

І, апошняе, аптымістычна гледзячы ў будчыню, калі ласка, праверце свой арсенал…

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы