nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Насеньне сіянакратыі : Куды несьці данос і каму пісаць гісторыю (Частка 2, каментары)

12 лютага, 2009 | Каментары (1)

d093d0b0d19ed0bdd18ed0bad196-d0b1d0b5d0bbd18bd18f-2

 

Для нас ідэалагічная атака сіянакратыі на беларускі народ, на яго гісторыю, дзяржаву, герояў і на далёка не апошніх беларусаў-сучасьнікаў (у выкананьні “Алеся Белага”) не была нечаканай. У нас ужо больш за пару гадоў як сфармуляваны Д пр-п 39, які аб’яўляе сіянакратыю другім па значэньні ворагам беларускага й іншых народаў сьвету. Але для многіх дзеячаў у Беларусі (пра просты люд мы нават не гаворым) гэта атака (першая, але напэўна не апошняя) падаецца нейкай выпадковай, недарэчнай падзеяй. Давайце паглядзім, хто і як выказаўся зь яе нагоды, каб на фоне чарговага “пралёту крука па-над беларускім лесам” паглядзець, хто чым дыхае ў нашых інтэлектуальных асяродках. Першаму, каму даем слова на нашым сайце, будзе каталіцкі філосаф Пётар Рудкоўскі. За ім будзе Аляксей Дзермант і асоба пад нікам Ланцуговы Слон. Меркаваньні Рудкоўскага пададзены тут: arche.by/by/9/40/262 і ў скароце тут: www.nn.by/index.php?c=ar&i=22613. Мы, як сайт ідэалагічны, абралі поўны варыянт.

Рэдакцыя.


1.

ДАСКАНАЛЫ ДУЭТ: КГБ і АЛЕСЬ БЕЛЫ

Пётра Рудкоўскі

Алесь Белы – гэта чалавек сапраўды ідэйны, аднак гэта той тып ідэйнага чалавека, які па-за сваёй ідэяй анічога больш не бачыць. З-за сваёй ідэі Белы не бачыць таксама таго, як вельмі ён аддаліўся ад каталіцызму, а наблізіўся да бальшавіцкага светаўспрымання, дзе пачэснае месца займае вобраз знешняга ворага, і дзе прапаведуецца непрымірымая барацьба паміж адной групай і другой.

Ты любіш Беларусь і жадаеш адраджэння беларускай культуры? Лічыш, што бальшавізм прынёс шмат шкоды гэтай культуры і пастулюеш развітанне з савецкай эпохай? Ты лічыш, што сталінізм быў гэтаксама бесчалавечны, што і гітлерызм? Крытычна ставішся да цяперашняга беларускага рэжыму? А можа, ты ў дадатак да ўсяго гэтага сімпатызуеш ліберальным ідэям і заходняй культуры? Не лічыш постмадэрнізм спараджэннем д’ябла і пастулюеш плюралізм у культуры і ў палітыцы?

Калі так, то ў цябе ёсць усе шанцы трапіць у спіс “нацыстаў-беларутэнаў”. Гэты спіс знаходзіцца на стадыі стварэння, і некаторыя вядомыя культурныя дзеячы Беларусі (напр. Уладзімір Арлоў або Алякснандр Лукашук) туды ўжо трапілі. Пасля напісання гэтага артыкулу ў гэты спіс, пэўне, траплю і я. Ну, а ты, шаноўны чытач, павінен будзеш вырашыць, ці адрачыся раз і назаўсёды беларускага адраджэння як “таталітарна-паганскай ідэалогіі”, ці таксама быць занесеным у спіс нацыстаў. А гэта вам не жарты: нацызм ва ўсім свеце пераследуецца па закону, а ў нашай краіне – удвая гарлівей…

Але хто складае гэты спіс, як яго зваць? Адгадайце з трох разоў. Можа, якісь прадстаўнік кансерватыўнага крыла Кампартыі Беларусі? Не. Тады пра-расейскі палітолаг Юрый Шаўцоў? Ну, ён сапраўды з маніякальнай настойлівасцю выкрывае “нацысцкую сутнасць” беларускага адраджэння, але складаць спісы ўсё ж не дадумаўся. То хто тады?

1

Укладальнікам спісу “нацыстаў-беларутэнаў” з’яўляецца гісторык і палітычны тэарэтык, ідэолаг “ліцвінства” Алесь Белы. Для прапагавання сваіх ідэяў – у тым ліку і “спісаў” – ён выкарыстоўвае найбольш тыповае спараджэнне ненавіснага яму мадэрну – Інтэрнэт. Ягоная актыўнасць ў Сеціве выклікае сапраўднае здумленне: можна яго спаткаць ледзь не на кожным беларускім форуме; свае ідэі ён распаўсюджвае таксама пры дапамозе электроннай почты і з бліскавічнай хуткасцю рэагуе (зазвычай даволі агрэсіўна) на каментары і рэплікі. Аднак прывілеяваным месцам прапагавання сваёй ідэалогіі ліцвінтсва з’яўляецца для Белага ягоны блог gorliwy-litwin.livejournal.com. Там мы і знаходзім яго палымяныя пропаведзі наконт дэманічнасці адраджэння і неабходнасці процістаяць “таталітарнай секце” яго прыхільнікаў.

Беларусы-адраджэнцы для Белага не з’яўляюцца нацыянальнасцю, гэта [па яго словах] “… проста агрэсiўна-дэструктыўная сацыяльна-псiхалагiчная група, накшталт тэрарыстычнай арганiзацыi або таталiтарнай паганскай секты. Тыповы свядомы адраджэнец “…у абавязковым парадку ненавiдзiць Каталiцкi Касцёл i ўсе праявы лацiнскай цывiлiзацыi. Наагул, “свядомыя адраджэнцы і ідэйныя католікі – прынцыповыя ворагі, якіх немагчыма прымірыць”.

Белы, які лічыць сябе веруючым католікам, свядома або несвядома прасоўвае антыкаталіцкую думку, а менавіта, што існуюць такія нацыянальныя групы, якія сутнасна не могуць быць каталіцкімі. Такой групай для яго з’яўляюцца беларускія адраджэнцы. Цалкам у духу ленінскага бальшавізму ён прапаведуе арганічную варожасць паміж сацыяльнымі групамі: “ідэйныя католікі” і “свядомыя адраджэнцы” функцыянуюць у дыскурсе Белага падобна “класавым ворагам” у дыскурсе бальшавікоў, маўляў, няма паміж гэтымі групамі аніякай магчымасці дыялогу або паяднання. Але пікам дэмагогіі Белага з’яўляецца заява, што “свядомы адраджэнец ў абавязковым парадку ненавідзіць Каталіцкі Касцёл”. Тут ужо градус антыадраджэнскай пасіі настолькі высокі, што Гарлівы Ліцвін губляе якую-кольвечы сувязь з рэчаіснасцю. Згодна з гэтаю тэзай трэба было б сказаць, што Каталіцкі Касцёл ненавідзелі Пётра Просты, Казімер Сваяк альбо Язэп Германовіч (каталіцкія святары, якія працавалі на ніве адраджэння). Нянавісць да Касцёла трэба было б прыпісаць дзясяткам сённяшніх беларускіх святароў (уключаючы аўтара гэтых радкоў) і дзясяткам тысяч свецкіх вернікаў-каталікоў (уключаючы асяроддзе “Нашай Веры” і “Ave Maria”). А можа, Каталіцкі Касцёл ненавідзеў таксама Ян Павел ІІ, паколькі ён столькі разоў выражаў сімпатыю да беларускай культуры?…

Не інакш, як уплывам бальшавіцкай ідэалогіі, можна растлумачыць схільнасць Белага паслугоўвацца калектыўнымі этыкеткамі і петрыфікацыяй адмоўных эпітэтаў (агрэсiўна-дэструктыўная сацыяльна-псiхалагiчная група, накшталт тэрарыстычнай арганізацыі, накшталт таталітарнай паганскай секты), цалкам пазбаўленых якой-небудзь апісальнай функцыі, але ўжытых у такой супазіцыі, як быццам яны з’яўляюцца менавіта дэскрыпцыямі. Няма таксама шанцаў паставіць пад сумнеў гэтую рыторыку, бо адразу ж з’яўляецца закід, што ты, маўляў, таксама знаходзішся пад “іх” уплывам. А знаходзішся, бо… твой нік паганскі, бо… любіш Карла Попера, бо… Каб абгрунтаваць твой “нацызм” (альбо “паганства”, альбо “педалагуманізм”) Гарлівы Літвін знойдзе падставу з той самай лёгкасцю, з якой НКУС знаходзіў падставу, каб даказаць, што ты – класавы вораг.

Вы спытаеце, а якая сувязь паміж Карлам Поперам і нацызмам? А хто сказаў, што тут павінна быць лагічная сувязь? Алесь Белы – не той чалавек, які будзе абмяжоўваць сваё мысленне логікай. Ён стаіць на-над логікай, а дакладней, ягоная дактрына выбудоўваецца водле адмысловай логікі, асноўны прынцып якой: хто не з намі, той супраць нас. Вось чаму можна абвінаваціць кагось у нацызме на той падставе, што хтосьці сімпатызуе ідэям адкрытага грамадства, а нянавісць да Каталіцкага Касцёла можна прыпісаць сотням тысячаў католікаў па той прычыне, што яны сімпатызуюць беларускаму адраджэнню. Нелагічна? Па-нашаму нелагічна, але па-ягонаму – вельмі лагічна.

2

Своеасаблівасць логікі Белага не зводзіцца да нечаканага адкрыцця ўзаемазалежнасці паміж нацызмам, адкрытым грамадствам, паганствам і “педалагуманізмам”. Абвесціўшы беларускіх адраджэнцаў (яўнымі або замаскаванымі) паганцамі-нацыстамі, ідэолаг ліцвінства выступае з заявай, што натуральным хаўруснікам ліцвінаў з’яўляецца… Аляксандр Лукашэнка.

Дзе б мы ні жылі – пафасна піша Алесь Белы – у РБ, РФ, або у Паднябесным Кiтаi, калi б ягоныя межы дацягнулiся так далёка, мы захоўваем лаяльнасць Ураду, i трымаемся вернасцi сваёй культуры.

І яшчэ: Лiтвiны зацiкаўленыя у тым, каб Лукашэнка пратрымаўся як мага даўжэй. Таму мы зычым яму моцнага здароўя i палiтычнай iнтуiцыi. Ягоны эканамiчны генiй, канешне, будзе вельмi моцна выпрабоўвацца у наступным годзе (а можа i даўжэй), але мы, як шмат разоў ужо казалi, не за гэта найбольш яго паважаем, а рыхтык за ягоны паслядоўны (прынамсi дагэтуль) антынацызм.

І так, што супольнага паміж католікам-традыцыяналістам і “праваслаўным атэістам”? Што значыць у гэтым кантэксце “антынацызм”?

Нi ў якiм разе не хочам – кажа Белы ад імя ўсіх літвінаў – каб прыйшла звар’яцелая арда пад кiраўнiцтвам Вячоркi, Лябедзькi i Калякiна. (Некаторыя ж нават i на Зянон-рэп спадзяюцца, бр-рр).

Значыць, атэіст Лукашэнка значна лепшы для Белага, чым католік Пазьняк. Той, хто пры кожнай нагодзе падкрэслівае сваю ідэйную повязь з антыхрысціянскім бальшавізмам, выклікае ў Гарлівага Ліцвіна захапленне, а тыя, хто ў імя хрысціянскага адраджэння пастулююць развітанне з савецкім мінулым, выклікаюць у яго «бррр». Брррава, пане Гарлівы! – хочацца сказаць. Толькі навошта пасля ўсяго гэтага апранаць маску гарлівага католіка і апалагета хрысціянства?

Адказ на пытанне, што значыць у гэтым кантэксце «антынацызм», імпліцытна месціцца ў прыведзеных вышэй выказваннях Белага. Аднак, пасля зацытавання яшчэ аднаго яго выказвання, усё, думаю, будзе канчаткова зразумела: Моцна жадаю, каб янкі разваліліся на працягу наступных 10-20 гадоў. У прыватнасці, лацінасы мусяць вярнуць сабе паўднёвы Захад (і ліквідаваць Hollyweird, as we know it). Увогуле, католікі відаць ужо зараз складаюць у штатах большасць, адно што гэтага не ўсведамляюць, і да таго ж лацінасам, ірландцам і італьянцам не так проста дамовіцца. Аднак тое, што імі кіруюць структуры, створаныя кальвіністамі – поўны абсурд, які абавязкова абрынецца.

Антыамерыканізм – вось што выклікае захапленне Белага ў Лукашэнкі. Гэта ён адкрыта сцвярджае ў сваім палымяным пасусе: …надзвычай важна захаваць згуртаванасць нашага грамадства вакол ягонага лiдэра (…) Трэба болей абапiрацца на розныя сацыяльныя группы, этнаканфесiйныя супольнасцi i г.д., пры захаваннi пераемнасцi з ранейшай антынацысцкай i анты-амерыканскай палiтыкай.

Тое, што «лідэр» не хавае сваіх сімпатыяў да Гітлера, Гарлівага Ліцвіна зусім не бянтэжыць, роўна ж як і тое, што гэты «лідэр» з’яўляецца прадаўжальнікам бальшавіцкіх традыцый. «Антынацызм» зводзіцца тут у канчатковым плане да антыамерыканізму і антылібералізму, ваяўнічай кантэстацыі культуры плюралізму і талерантнасці. Такога тыпу «антынацызм» мог бы без асаблівых цяжкасцяў падтрымаць і сам Адольф Гітлер.

«Моцнае жаданне» Белага (каб Янкі як найхутчэй разваліліся) лішні раз выяўляе спецыфіку ягонага «каталіцызму». У ЗША жыве блізу 70 млн каталікоў, і ўсе яны вельмі любяць сваю Айчыну. У кожным касцёле вісіць амерыканскі сцяг, які сімвалізуе перманентную малітву вернікаў за сваю краіну. Ці задумваўся Алесь Белы над тым, што значаць ягоныя словы для гэтых 70 млн амерыканскіх католікаў? Жадаць развалу якой-небудзь краіны, дзе грамадска-палітычны лад грунтуецца на грамадскім кансэнсусе, сам па сабе з’яўляецца амаральным жаданнем, нават калі б і ўсе абывацелі гэтай краіны былі не-католікамі. Але калі ўжо Белы вырашыў з пагардай паставіцца да кальвіністаў, то мог бы хаця ўлічыць пачуцці сваіх братоў па веры – католікаў. А можа, ён не іх лічыць братамі па веры? Можа, амерыканскія католікі, якія штодзень моляцца за сваю Айчыну, не з’яўляюцца сапраўднымі католікамі? А можа, яны такія ж крыптанацысты, што і беларускія адраджэнцы?

Адказваю: нашым гламурным нацы (сьвядомым адраджэнцам) і амерыкосам. Гламурныя нацы знайшлі сваю нішу ў попераўскім Адкрытым Грамадстве, пагадзіўшыся не спрачацца з асноўнымі пастулатамі педагуманалібералаў. Узамен ім пакінулі дзялянку, на якой яны могуць фальсіфікаваць сваю “развесістую клюкву”: Адраджэнска-Рыцарскае ВКЛ, БНР ад мора да мора, Тарашькэвыцу, Беларутэнізацыю паводле Кубэ, культ “Спрадвечных крывіцкіх багоў” і г.д.

Цяпер пераканаліся наконт «трыадзінства» нацызму, адкрытага грамадства і беларускага адраджэння?

3

Тут трэба пазначыць, што ліцвінства як грамадска-культурны рух з’яўляецца даволі дыферэнцыяванай і шматаблічннай з’явай, і ў цэлым явіцца як даволі цікавы і ў многім пазітыўны феномен. Рух распадаецца на шэраг міні-фракцыяў, адной з якіх з’яўляецца групоўка Алеся Белага, так бы мовіць, «гарліваліцвінаў».

У якім стасунку знаходзяцца гарліваліцвіны да іншых ліцвінаў? Гэты стасунак найлепш праілюструе наступны казус. Калі адзін з ліцвінаў у блогу gorliwego_litwina крытычна выказаўся адносна закліку Белага «гуртавацца вакол Лідэра» (г.зн. Лукашэнкі), то неўзабаве быў Белым забанены (пазней, праўда, Белы «злітаваўся» і адбаніў яго). Тым часам адзін з хаўруснікаў Белага растлумачыў непаслухмянаму ліцвіну «палітыку партыі» наступным чынам: «Я думаю, што і Алесь разумее, што ўсе літвіны не могуць мець аднолькавага меркавання на конт дзеючай улады. Мы ўсё ж прызнаем права літвінаў на глупства. Хто не памыляецца? Не ў крыўду”. Вось так: ты маеш права на ўласнае меркаванне, але пры гэтым – не ў крыўду! – прызнай, што гэтае меркаванне з’яўляецца глупствам. Тут яскрава бачым, што групоўка Белага функцыянуе ўнутры ліцвінскага руху як своеасаблівая секта з высокім узроўнем індактрынацыі і неталерантнасці.

Перад тым, як Алесь Белы выступіў з тэзай пра “нацысцкую сутнасць” беларускага адраджэння, ён доўгі час насіўся з малазразумелай тэорыяй “шчырабеларусцаў” як ахвяраў “Караля Стаха” і бамбардаваў людзей эмэйламі на тэму розных метамарфозаў “Стахічкі”. Але калі пасля некалькіх гадоў нястомнай працы пераканаўся, што нічога, акрамя ўсмешак і паціскання плячыма, яго тэорыя не спарадзіла, схапіўся за ідэалагему, прапагандысцкі эфект якой ужо быў неаднаразова правераны (спачатку савецкім КГБ, потым Замяталіным, потым Шаўцовым): адраджэнцы – нацысты. Неарыгінальна, затое эфектыўна. Нарэшце ўдалося прыцягнуць да сябе увагу – віншуем!

А ці ёсць сэнс рэагаваць на чарговую метамарфозу антыбеларускай прапаганды? Дый хто такія гарліваліцвінцы паводле сілы ўздзеяння? Колькі іх ёсць?

Гарліваліцвінцаў можна палічыць на пальцах аднае рукі. Аднак, што тычыцца сілы ўздзеяння, няма ніякіх гарантый, што яна ёсць і будзе мізэрнай. Палітолаг Роджэр Грыфін некалькі гадоў таму запрапанаваў тэрмін “групускулы” (groupuscule) на абазначэнне міні-груповак з мінімальным альбо і ніякім публічным прафайлам, але чыя ідэалогія валодае рэальным мабілізацыйным патэнцыялам.

У скрайніх сітуацыях групускула можа мець рашаючае значэнне ў ператварэнні адчужанага і расчараванага самотніка ў фанатычнага “адзінокага ваўка”, гатовага здзяйсняць акты безагляднага гвалту ў дачыненні да сімвалаў грамадскага дэкадэнсу– паясняе значэнне групускулаў Андрэ Умлянд.

Тое, што гарліваліцвінства на дадзены момант не мае рэальнага публічнага прафайлу, не азначае, што яно цалкам пазбаўлена мабілізацыйнага патэнцылу. Паколькі прыхільнікі захавання польскага характару каталіцызму ў Беларусі маюць адчуванне сталай пагрозы з боку беларускай стыхіі, ідэалогія Белага можа скіраваць іхнія фрустрацыі ў рэчышча арганізаванай кампаніі па “стрымліванні беларускасці”. Тое, што беларускасць у гэтай ідэалогіі явіцца як нешта паганска-нацысцкае, станецца магутным матывацыйным чыньнікам і легітымізуе нават найбольш агрэсіўныя формы змагання з беларускасцю. У выніку адбудзецца паглыбленне напружання паміж “польскай” і “беларускай” опцыяй унутры каталіцызму.

Я ўжо неаднойчы пісаў, што найбольш праўдападобным матывам высылкі з Беларусі польскіх ксяндзоў з’яўляецца жаданне справакаваць раскол унутры каталіцкага Касцёла. За кожным разам, калі адбываецца выгнанне чарговай порцыі польскіх ксяндзоў, улады стараюцца зайграць на патрыятычнай ноце: маўляў, палякі шкодзяць беларускасці. І тут Алесь Белы можа аказаць беларускім уладам велізарную паслугу, пераконваючы прапольскую частку каталікоў, што на самой справе вінаваты не ўлады, а “свядомыя адраджэнцы”. (Менавіта так: Гарлівы Літвін не дазволіў сабе ані слоўца крытыкі сказаць пад адрасам свайго Куміра, хоць выдаленне польскіх святароў – гэта частка ягонай палітыкі. Затое чарговы раз прагучала здзеклівае: “Нацы трыумфуюць”; маўляў, нават у высылцы ксяндзоў вінаваты адраджэнцы!) Такім чынам, тое, чаго КГБ не здолеў зрабіць паасобку, можа зрабіць пры дапамозе Белага: КГБ будзе высылаць польскіх святароў і казаць беларусам, што гэта ў інтарэсах беларускасці, а Белы тымчасам будзе пераконваць палякаў, што ўва ўсім вінаваты нацысты-беларутэны. Дасканалы дуэт.

4

Балесную памяць пра трагедыі ІІ Сусветнай Вайны Алесь Белы ператварае ў бяздушны інструмент прапагандавання сваёй idée fix. Робіць ён гэта дакладна як КГБ-эшныя ідэолагі, Замяталін або Шаўцоў: маніпулюючы фактамі, вырываючы выказванні або падзеі з кантэксту і аперуючы абагульняльнымі сафізмамі.

Выкарыстоўваючы метадалогію Замяталіна-Шаўцова-Белага, можна абвінаваціць у нацызме каго заўгодна, уключаючы Каталіцкі Касцёл. Быў урад Вішы ў Францыі, былі злачынствы з боку бандэраўцаў на Ўкраіне, было даволі шырокае прадстаўніцтва балтаў у нацысцкіх структурах, было Ядвабнэ ў Польшчы… Ну, і дастаткова раздзьмуць гэтыя факты належным чынам, вырваць іх з кантэксту, прыдумаць якуюсь “генеалогію”, гэта значыць, назваць сённяшніх “спадкаемцаў” тых злачынстваў – вось і гатова! Французы – фашысты; палякі – фашысты; літоўцы, латышы, эстонцы – фашысты! Пратэстанты? Ясна! Галасавалі ж на Гітлера! Каталікі? Што ж, будзьма паслядоўнымі: яны (г.зн. мы) таксама фашысты: Ватыкан заключыў канкардат з гітлераўскай Нямеччынай, а той ці гэты біскуп прамовіў панегірык у гонар фюрэра! А папа Бенедыкт належаў да гітлерюгенду!

І паспрабуй запярэчыць, што гэта “не зусім так”, што “трэба адрозніваць”, што “неабходна ўлічваць кантэкст”. Гарлівы Літвін тады закіне табе постмадэрнізм, а пазней з постмадэрнізму выведзе нацызм… Ну, не будзем такімі злоснымі: Гарлівы не будзе закідаць постмадэрнізм, калі будзеце нюансаваць праблему калабарацыі ў выпадку іншых народаў альбо Каталіцкага Касцёлу. Аднак у выпадку беларусаў-адраджэнцаў… Фашысты-лібералы-постмадэрністы! – во хто мы, і канец дыскусіі.

* * *

Алесь Белы – гэта чалавек сапраўды ідэйны, аднак гэта той тып ідэйнага чалавека, які па-за сваёй ідэяй анічога больш не бачыць. Не бачыць іншага чалавека, чыю годнасць нельга мераць ступенню адданасці гарліваліцвінскай ідэі. Не бачыць разнастайнасці і складанасці беларускага адраджэння, таго, што немагчыма адным прыметнікам ахапіць гэты феномен. З-за сваёй ідэі Белы не бачыць таксама таго, як вельмі ён аддаліўся ад каталіцызму, а наблізіўся да бальшавіцкага светаўспрымання, дзе пачэснае месца займае вобраз знешняга ворага, і дзе прапаведуецца непрымірымая барацьба паміж адной групай і другой.

Насуперак таму, што прапануе Ян Павел ІІ ў “Centesimus annus”, Белы татальна асуджае лібералізм, насуперак заклікам Другога Ватыканскага Сабору адмаўляе прынцып дыялогу з іншымі рэлігіямі і сучасным светам, а насуперак духу Евангелля ён прапагуе варажнечу паміж людзьмі і дзеліць іх паводле ідэалагічных крытэраў…

Ці гэта яшчэ хрысціянства? Ці ўжо язычніцтва? Пакідаю гэтыя пытанні адкрытымі.

 

2.

ХАЛАКОСТ ДЛЯ ПАГАНЦАЎ

Паводле kryviec.livejournal.com/215582.html; www.nn.by/index.php?c=ar&i=22608 (па некаторых зьветках імя аўтара Аляксей Дзермант)

Пасля сумнавядомага спісу “нацыстаў-беларустэнаў” А.Белы не спыніў свайго змагання з прывідамі і гэтым разам ужо напісаў для рускамоўнага ізраільскага штотыднёвіка “Мост” артыкул-данос на “Радыё Свабода”, дзе спрабуе з дапамогай маніпулявання і падтасоўкі фактаў звінаваціць у міфічным “беларутэнскім нацызме” заснавальнікаў і сучасных супрацоўнікаў радыё, а заадно і ўсіх “адраджэнцаў”, нават Уладзіміра Арлова. Сваю порцыю хлусні атрымалі і прыхільнікі традыцыйнай этнічнай рэлігіі (паганства):

Але, калі пасьлядоўна выключыць з культурнага поля Беларусі ўсе гэтыя тры традыцыі, – праваслаўе, каталіцызм і юдаізм, як хацелася б радыкальным нацыяналістам, дык што застанецца? Толькі язычніцкі слой, дацывілізацыйны, варожы да ўсіх монатэістычных рэлігій і цывілізацыйных структур, створаных іх культурнымі кодамі. Сучасны беларускі ідэйны нэанацызм (пакуль яшчэ – не арганізацыйны, бо нацыяналістычныя арганізацыі накшталт Беларускага Народнага Фронту не зьяўляюцца, на дадзены момант, аднастайна нацысцкімі) вельмі шчыльна зьвязаны з нэаязычніцтвам. Гэтая арганічная сувязь не заўсёды пасьлядоўна ўсьведамляецца прыхільнікамі гэтых ідэалагічных плыняў, але сярод моладзі, захапленьне язычніцкімі рытуаламі і “багамі” амаль аўтаматычна цягне за сабой інтарэс да про-нацысцкіх фармаваньняў, іх сімвалікі і гістарычнай міфалогіі. І наадварот: нацысцкія погляды і ў асаблівасьці – праекты будучыні – патрабуюць “сакральнай санкцыі”, якую можа даць толькі язычніцтва. Сотні персанальных блогаў у Байнэце даюць магчымасьць у гэтым пераканацца. Дзьве грані радыкальнай нацыяналістычнай сьвядомасьці, нацызм і язычніцтва, сімвалічна аб’ядноўваюцца свастыкай, рознымі варыянтамі якой багаты Байнэт. Нацыяналістычныя вярхі гэтай тэндэнцыі ня толькі не супрацівяцца, але і ўсяляк культывуюць. Арганізаваныя групоўкі прыхільнікаў язычніцтва адкрыта дзейнічаюць практычна ва ўсіх гуманітарных ВНУ краіны. Іх лідары прама заяўляюць, што нібы “ўсе аўраамічныя рэлігіі” глыбока чужыя глыбіннай псіхалогіі беларусаў, іх сапраўдным, а не навязаным звонку, культурным запытам”.

Гэтае абвінавачанне сфабрыкаванае ў лепшых традыцыях савецкай прапаганды, маўляў, існуе толькі адно слушнае меркаванне (ісціна, Бог, візія гісторыі і культуры), а астатнія – ілжывыя, паганскія, нецывілізаваныя, нялюдскія і г.д. Ну, а каб гучала зусім пагрозліва, згадаем яшчэ і жупел, якім хіба што яшчэ дзяцей не палохаюць – уяўную небяспеку нацызму і карычневай чумы, якая вось-вось з сеціўных абшараў захлыне ўвесь навакольны свет. Разбірацца, якое дачыненне язычніцтва сапраўды мае да ідэалогіі нацыянал-сацыялізма, ніхто і не збіраўся, галоўнае навешаць ярлыкі і запісаць у шэрагі “ворагаў народу” (згадаем тут і “прысуд” паплечніка А. Белага ў “крыжовай выправе”: “…мы слаба душым нацыстаў – трэба мацней “праўду-матку” рэзаць. Не шкадаваць ворагаў Касцёла і народа”.

Не ведаю, як трэба “душыць” нацыстаў, але ведаю як душылі “ворагаў Касцёлу” сярэднявечныя інквізітары, а “ворагаў народу” – бальшавіцкія каты. Акурат тут і выяўляецца, што ўсе абвінавачанні, якімі намагаюцца забрудзіць сваіх апанентаў новыя Тарквемады тычацца найперш і перадусім іх самых.

Нездарма, французскі мысляр Ален дэ Бенуа у сваім часе казаў, што вытокі таталітарных ідэалогій знаходзяцца ў секулярызаваных месіянскіх, празелітычных памкненнях юдэа-хрысціянскага монатэізму. І менавіта ў старазапаветнай нецярпімасці і апалогіі выключнасці богаабранага народу хаваюцца вытокі як бальшавізму, гэтак і нацызму. Падрабязней пра гэта, а таксама пра “монатэістычную” сутнасць нацызма можна прачытаць у нарысе А. дэ Бенуа “Адоль Гітлер прыпадабняўся да габрэяў” [у арыгінале артыкула ёсьць лінк і на гэтую спасылку. – Рэд.].

Такім чынам, ніякай наўпроставай сувязі паміж традыцыйнай этнічнай рэлігіяй (язычніцтвам) і нацызмам не існуе, а вось сувязь апошняга акурат з радыкальнымі монатэістычнымі дактрынамі досыць відавочная. Возьмем хаця б аднолькавыя іх ўстаноўкі: “адзін райх, адзін народ, адзін фюрэр” і “адін бог, адна царква, адзін месія”. Таму, бадай, асноўная прычына, чаму нехта хоча запісаць усіх у “нацысты” – спроба зганіць ды нават вынішчыць (пакуль толькі інтэлектуальна) нязгодных з “абвешчаннем” Белага. Аналагічныя метады, праўда ўжо з непрыхаванымі мэтамі, выкарыстоўваюць і сучасныя маскоўскія “палітолагі”. Параўнайце выказванне М. Лявонцьева: “Ці не вярнуцца нам у Прыбалтыку? А чаму б і не. Маё меркаваньне: дзяржаўная самастойнасьць прыбалтыйскіх рэспублік аказалася недзеяздольнай. Яны не справіліся з гэтай задачай, таму што аказалася, што істоная большасьць этнічна мясцовага электарату – гэта нацыяты. А нацысты – гэта людзі, зь якімі нармальная размова і наданьне ім нармальных правоў немагчымыя. Гэта людзі, у якіх трэба спраляць. Куля – адзіны аргумент нацыятаў. І яны дачакаюцца, што нашы танкі будуць стаяць у Рызе”.

У выніку маем наступны лагічны шэраг: беларускія нацыяналісты і адраджэнцы – гэта паганцы, паганцы – гэта нацысты, прыбалты – таксама нацысты, кожнаму нацысту – куля. Гэта і ёсць канчатковая мэта таго, пра што мрояць як расейскія “апрычнікі”, гэтак і іх тутэйшыя калегі. Нездарма, “гарлівы літвін” у сваіх поглядах збліжаецца з абаронцамі савецкага рэжыму, у тым ліку прадстаўнікамі сучаснага беларускага афіцыёзу, якому, аказваецца, трэба яшчэ і падзячыць за ўсталяваны ў рэспубліцы “міжэтнічны і міжканфесійны” спакой. Дужа паказальна і тое, як прысабечваючы права прамаўляць ад імя усіх літвінаў Белы заяўляе: “Лiтвiны зацiкаўленыя у тым, каб Лукашэнка пратрымаўся як мага даужэй. Таму мы зычым яму моцнага здароуя i палiтычнай iнтуiцыi. Ягоны эканамiчны генiй, канешне, будзе вельмi моцна выпрабоўвацца ў наступным годзе (а можа i даўжэй), але мы, як шмат разоў ужо казалi, не за гэта найбольш яго паважаем, а рыхтык за ягоны паслядоўны (прынамсi дагэтуль) антынацызм”.

Не будзем чарговым разам згадваць прыхільнае выказванне Лукашэнкі пра гітлераўскую мадэль улады, каб не псаваць яго імідж паслядоўнага антынацыста.

Колькі слоў трэба сказаць і пра сімвал, які нібыта аб’ядноўвае грані “радыкальнай нацыяналістычнай сьвядомасьці” – свастыку. Вядома, для прафесійных змагароў з нацызмам адной толькі яе згадкі досыць, каб зрабіць высновы ды шчыраваць у праклёнах. Мы не будзем тут даводзіць, што сам знак значна старэйшы за нацызм і адназначна іх атаесамляць некарэктна, і што ён досыць пашыраны як ў хрысціянскім мастацтве, гэтак і ў беларускім народным арнаменце ды г.д. Звернемся лепей да меркавання навукоўца Рамана Багдасарава, які адмыслова займаўся гісторыяй сімвала і напісаў пра яго цэлую манаграфію. У інтэрвю радыёстанцыі “Эхо Москвы” ён, між іншым, пытаецца: “Чаму [чырвоная пяцікутная] зорка, нягледзячы на тое, што яна была паліта мільёнамі… літраў крыві й жыцьцяў у камуністычны перыяд – і ў нас, і ў Кітаі, і дзе заўгодна, у Камбоджы… – яна не выклікае адрынаньня і ніколі не выклікала, нават у горшыя гады савецкай улады, калі людзі накіроўваліся эшэлонамі проста?..[у арыгінале артыкула ёсьць лінк на гэтую цытату. – Рэд.].

Зрэшты, на гэта мала хто звяртае ўвагу, бо нязручна – ускладняе бачанне сітуацыі, разбурае стэрэатып “ворага”. “Вораг касцёлу і народа” у выглядзе паганцаў і “нацыстаў-беларутэнаў” – вельмі зручны аб’ект нянавісці альбо як ахвяра для чарговага Халакосту і аўтодафэ. А.Белы абвяшчае з нагоды святкавання Ханукі: “Хаг Самеах! I няхай Пан скрушыць рог паганцам i у гэты раз!”. Але мы памятаем пра “подзвігі” юдэйскага цара Давіда ў змаганні з аманіцкімі паганцамі: “І сабраў Давід увесь народ і пайшоў да Равы, і ваяваў супроць яе і ўзяў яе… А народ, які быў у ім, ён вывеў і паклаў іх пад пілы, пад жалезныя малатарні, пад жалезныя сякеры, і кінуў іх у абпальныя печы. Так ён зрабіў з усімі гарадамі Аманіцкімі. І вярнуўся пасьля таго Давід і ўвесь народ у Ерусалім” (Другая Царстваў, 12:29,31).

Вам гэтае апісанне нічога не нагадвае?…

 

3.

КАБ НЯ СТАЦЬ «БАРАНАМІ» ДЛЯ “ГОРЛІВЫХ ЛІТВІНАЎ”

Ланцуговы слон Крывіі (паводле lesnoislon.livejournal.com/350849.html)

d0a1d196d0bcd0b2d0b0d0bbНя так даўно сумна вядомы крыпта-гісторык Белы разрадзіўся сваім чарговым створам – артыкулам “Каб ня стаць “сардзінамі” для нацыстаў!”, напісаным па замове ізраільскай газеты “Мост”. Пра сур’ёзнасьць выданьня-замоўніка кажа той факт, што ў яго няма нават свайго інтэрнэт-сайта! Зрэшты, гэта ня важна, проста майце на ўвазе [тое, што ізраільская газеты ня мае сайта нічога ня сьведчыць пра яе ранг у межах сіянісцкай сістэмы. – Рэд.].

Прабегшы новы створ Белага, прадказальна напоўнены цемрашальствам, глупствамі, перакручваньнем фактаў і звычайнымі для “аффтара” арфаграфічнымі памылкамі, я ў чарговы раз пераканаўся, што бог карае сваіх дзяцей пазбаўленьнем розуму. Можна было б, вядома, закрыць інтэрнэт-старонку і забыць пра казус, але наш пацыент у апошні час разьвёў надта ўжо бурлівую дзейнасьць і з барацьбы зь ветракамі стаў пераходзіць на больш зямныя тэмы – глядзіш, яшчэ трошкі, і пяройдзе на асобы. Пагадзіцеся, сябры мае, абавязак кожнага сумленнага грамадзяніна – спыніць зло і выратаваць заблукалую душу ад агню пекла, бо псеўдавернік Белы забыў запаветы Бога і мае ўсе шанцы трапіць у Геену. Казаў жа Выратавальнік: “Не судзіце і не судзімыя будзеце”. На жаль, паны накшталт Белага, так захоплены барацьбой, што забываюць пра ўласную душу. А калі такая справа, дык нам, людзям прыстойным, трэба намагацца грэшную душу выратаваць. Амэн.

Як ужо многія заўважылі, артыкул Белага набыў шырокі рэзананс – пра яго ўжо напісалі і паважаны Аляксей Дэрмант, і Пётр Рудкоўскі. Але абодва артыкулы маюць хібу акадэмізму, я ж зьбіраюся напісаць пра рэчы больш зямныя, але ня менш важкія. Відавочна, што я ня здолею выкрыць усю хлусьню, напісаную ў працы Белага, бо гэтай хлусьні так шмат, што трэба было б напісаць цэлую кнігу, што немагчыма па шэрагу прычынаў. Таму я абмяркую некалькі найбольш дзікунскіх “фактаў”, узгаданых у пасквілі Белага. Пачнем, памаліўшыся.

Дык вось, цытата першая:

“У сувязі з гэтым скрайне важнай зьяўляецца пазіцыя, якую прымуць у стаўленьні да беларускага нацызму і крыптанацызму іншыя краіны. Перад усім, Расея, Польшча і Ізраіль. Бо менавіта народы гэтых трох краінаў прынеслі найбольшыя ахвяры на алтар перамогі над гітлераўскім нацызмам. Беларусь можна было б таксама дадаць да іх ліку, але праблема існуе ў тым, што яе страты, якія арыфметычна вылічваюцца ў сучасных палітычных межах і складаюць чвэрць, а як сьцьвярджае апошнім часам афіцыйная прапаганда – нават траціну даваеннага насельніцтва – як бы падзеленыя менавіта паміж гэтымі трыма культурнымі і гістарычнымі традыцыямі – руска-савецка-праваслаўнай, польска-літоўска-каталіцкай і габрэйскай.”

Ну, і як вам? “Важная пазіцыя” пабочных сіл! Трэба меркаваць, калі гэтыя краіны раптам вырашаць, што Беларусь як аплот нэанацызму трэба адбамбіць напалмам, наш гісторык будзе толькі рады. Спадар Белы, радыёмаячкі для ракетаў будзеце асабіста расстаўляць? І гэты чалавек апранаецца ў расу патрыёта, я б нават сказаў, ён апранаецца ў расу верніка-патрыёта!

Ідзем далей. Калі меркаваць па цытаце, дык Белы адмаўляе Беларусі ў наяўнасьці ўласнага народу – яна, бачыце, населена “руска-савецка-праваслаўным, польска-літоўска-каталіцкім і габрэйскім” народамі! “Беларусь можна было б назваць”, маўляў, толькі ніякай такой Беларусі няма, вось мы і не назавем! Вы толькі ўдумайцеся! Наш псеўдагісторык на поўным сур’ёзе лічыць, што народы Ізраіля пацярпелі больш, чым народ Беларусі! Пра якія такія народы краіны Ізраіля, якія пацярпелі ў вайну, ён гаворыць? Пра палестынцаў? Пра арабаў? Наш пісьменнік дахлусіўся да таго, што надаў Ізраілю гонар удзелу ў вайне, хаця нават дзеці малыя ведаюць пра тое, што гэтая дзяржава зьявілася ў сьвеце ПАСЬЛЯ другой сусьветнай, я б нават сказаў, што яе зьяўленьне стала ВЫНІКАМ той вайны. Дарагія беларусы, яшчэ раз зьвяртаю на логіку гэтага мракабеса – уласна, што Беларусь пацярпела ў вайне, лічыць нельга, затое можна лічыць пацярпелай дзяржаву, якой не існавала на мапе сьвету!

Яшчэ адзін момант. Наш аўтар лічыць, што менавіта Расея, Польшча і Ізраіль былі найбольш пасьлядоўнымі барацьбітамі з нацызмам. Ці так гэта?

Так, сапраўды, Польшча і Расея ваявалі супраць нацысцкай Нямеччыны. Пра Ізраіль мы пагаворым пазьней. Але ці можна абвінавачваць беларускіх нацыяналістаў у сувязях з нацыстамі і пры гэтым лічыць палякаў і расейцаў ангеламі-антыфашыстамі? Відавочна, наш гора-гісторык ці не знаёмы з гісторыяй, ці лічыць сваіх чытачоў поўнымі ідыётамі. Возьмем Польшчу, напрыклад. Ці была яна пасьлядоўным ворагам нацызму? Якое там! Разам з нацысцкай Нямеччынай Польшча займалася перадзелам Еўропы, за што ёй і надалі мянушку “гіена”. Як вядома, Польшча ў пары з нацысцкай Нямеччынай адабрала ў Чэхаславакіі Цешынскую вобласьць. Вось што распавядае нам пра антыфашысцкую Польшчу сапраўдная, “нябелая”, гісторыя: “14 лютага 1938 г. пад час сустрэчы з міністрам замежных справаў Польшчы Юзэфам Бекам Гітлер заявіў, што Чэшскую дзяржаву ў яе цяперашнім выглядзе немагчыма захаваць, бо яна ўяўляе зь сябе ў выніку гібельнай палітыкі чэхаў у Сярэдняй Еўропе небясьпечнае месца, камуністычны асяродак. Як было сказана ў афіцыйнай польскай справаздачы аб сустрэчы, пан Бек горача падтрымаў фюрэра.” Ай-ай-ай! Непрыгожа атрымліваецца – Польшча стала антынацысцкай толькі таму, што яе былы саюзьнік вырашыў падзяліць польскія землі зь яшчэ адной дарагой для Белага дзяржавай – СССР! Не дамоўся Нямеччына са Сталіным, глядзіш, адным нацысцкім хаўрусьнікам было б больш! Але для Белага Польшча, няхай і нацысцкі саюзьнік, але ўсе адно нашмат мілейшая за родную Беларусь.

Пра нацысцкага ворага – Расею – я казаць ня буду, бо чырвоны нацызм нічым ня лепшы за карычневы. Гэта па-першае. А па-другое, на баку гітлераўскай Нямеччыны ваявала некалькі МІЛЬЁНАЎ дарагіх расеян – куды ўжо нам, беларусам, якія нават пры самых максімальных падліках ня могуць пахваліцца і сотняй тысяч. Зрэшты, я ўпэўнены, што для спадара Белага мільёны нацыстаў зь ліку расейцаў і палякаў усё адно будуць мілейшыя за беларусаў, якія ўсьць зло апрыоры. Ідзем далей.

Наступная цытата нават не патрабуе каментараў: “Праблемы з гістарычнай памяцьцю ў Беларусі сапраўды вельмі актуальныя, але яны ў значнай меры тлумачацца сінтэтычнай канцэпцыяй самой Беларусі як краіны, ідэя якой узьнікла нямногім больш за 100 гадоў таму, і чые гістарычныя традыцыі ўлучаюць у сябе мінулае як уласна Беларусі (то бок практычна аднастайна-праваслаўнага ўсходу краіны), славянізаванай перыферыі былой гістарычнай Літвы, яшчэ зусім нядаўна каталіцкай і польскамоўнай, і ўкраінамоўнага Заходняга Палесься.” Шэдэўральна! Відавочна, любімай кнігай па гісторыі Беларусі ў спадара Белага была гісторыя Абецэдарскага. Трэба адзначыць, у савецкага мракабеса выгадавалася адпаведная зьмена! Белы, як і Абецэдарскі, лічыць, што не было ў нас ні Вітаўта, ні Міндоўга, ні Грунвальда, ні “Статута”, ні нават Багдановіча. Беларусы зваліліся з Месяца 100 гадоў таму і былі, відаць, знойдзеныя папярэднікамі Белага. Пасьля такіх дзікунскіх выказваньняў вы будзеце верыць у тое, што Белы – гісторык?

Яшчэ адна адметная цытата: “Бо нават тыран і садыст Сталін пад час вайны вымушаны быў, хаця б зьнешне, зьвярнуцца за падтрымкай да Праваслаўнай Царквы. Ды і ролю ксяндзоў і рабінаў, звонку не настолькі кідкую, у арганізацыі духовага супраціву нацызму, немагчыма пераацаніць.” Сталін Беламу мілейшы за беларускіх нацыяналістаў! Так, той самы Сталін, які вывез у Сібір і зьнішчыў тысячы і тысячы, той самы, які зьнічтожыў столькі сьвятароў, колькі Гітлеру і ня сьнілася! Відавочна, у палемічнай гарачцы наш псеўдагісторык страціў розум, іншага тлумачэньня любові да тырана і зьнішчальніка веры няма! Лекара ў студыю!

Зараз некалькі словаў пра “не настолькі кідкую ролю ксяндзоў” у арганізацыі духовага супраціву нацызму. Ці трэба мне нагадваць паважаным чытачам аб тым, што цяперашні Папа Рымскі быў перакананым нацыстам, удзельнічаў у “Гітлер югенд” і нават ваяваў? Магчыма, наш малаграматны барацьбіт з нацызмам ня ведае аб тым факце, што ў “Гітлер югенд” прымусам не забіралі, там удзельнічалі толькі добраахвотнікі-патрыёты Нямеччыны. Вось клятва “Гітлер югенд”: “У прысутнасьці гэтага сьцягу колеру крыві, які ўвасабляе фюрэра, я клянуся прысьвяціць усю сваю энэргію і сілу выратавальніку нашай краіны Адольфу Гітлеру. Я гатовы аддаць жыцьцё дзеля яго, і дапамажы мне ў гэтым Гасподзь Бог. Хайль Гітлер!” Спадар Белы, такія вось словы паўтараў ваш любімы Папеж 60 гадоў таму. Гэта мы распавядалі пра цяперашняга Папу Рымскага, а вось жа і сучасніка Гітлера Папу Рымскага Пія ХІІ многія абвінавачваюць у маўклівым патураньні фашызму. Вы, спадар Белы, аб гэтых абвінавачваньнях нічога ня чулі, не? Айцец Томас Фраўэнлоб сьведчыць: “Трэба не паказваць пальцам на форму з арлом, а ўчуцца ў стан Нямеччыны таго часу. Калі ўзяць цяпер практычна ўсіх нямецкіх сьвятароў таго ж узросту, што і Ёзэф Ратцынгер, дык выявіцца – усе яны амаль пагалоўна служылі ў вермахце. Я не зьдзіўлюся, калі нехта – нават і ў СС”. У завяршэньне тэмы рэлігіі яшчэ адна цытата аб такіх любімых для Белага ксяндзах і іншых каталіках-антыфашыстах: “На працэсе ў Нюрнбергу быў абнародаваны дакумент за ND2849 ад 16-га жніўня 1941 года, у якім прадстаўнік гестапа паведаміў у Берлін наступнае: “Мы высьветлілі, што, згодна з рапартам з рэлігійных колаў, архібіскуп Брізгіс (галава каталіцкай царквы Літвы) забараніў усім сьвятарам аказваць якую-небудзь дапамогу і любое садзеяньне габрэям”. Знаходзім зьвесткі, нават фотаздымкі сьвятароў са зброяй у руках, якія сьведчаць аб асабістым удзеле ў расправах над мірнымі жыхарамі.” Ці досыць, паважаны гісторык?

Пасьля паданых мной фактаў ці варта ўспрымаць сур’ёзна словы Белага аб тым, што: “Практычна ўсе нацыяналістычныя дзеячы часоў Другой сусьветнай вайны, якія ўслаўляюцца Ўладзімірам Арловым у кнізе “Імёны Свабоды”, заплямілі сябе злачынствамі супраць чалавечнасьці, у большай ці меншай ступені”. А? Бо калі глядзець на праблему вачамі Белага, дык сябе заплямілі ледзь ня ўсе еўрапейцы, улучна з Прадстаўніком Бога на Зямлі Папай Рымскім.

Але я, з вашага дазволу, прывяду яшчэ пару выкрывальніцтваў Белага, бо калі ўжо пачаў граміць падлюку і мракабеса, дык спыняцца на палове шляху ня варта.

Трошкі пра любімы Белым Ізраіль і габрэяў.

Я знарок вынес тэму “нацысты і габрэі” ў асабную главу. Вось чаму.

Па-першае, свой артыкульчык Белы надрукаваў у ізраільскай газеце. То бок ён, відаць, лічыць, што Ізраіль – гэта краіна прыстойная, ня тое, што Беларусь, якая захрасла ў нэанацызьме і язычніцтве. Па-другое, Белы лічыць, што народы Ізраіля зрабілі на алтар перамогі над нацызмам адзін з найбольшых унёскаў, што дае ім права судзіць заблудлых накшталт Беларусі. Давайце паглядзімі, ці так гэта на самой справе.

Габрэі-нацысты ня толькі існавалі, але іх было ня так ужо і мала. Тэма гэтая, безумоўна, табуяваная, але пры жаданьні можна раскапаць шмат фактаў – бо ж апрача псеўдагісторыкаў кшталту Белага на Зямлі існуе нямала і цалкам прыстойных людзей, якія шукаюць Ісьціну, а не займаюцца кан’юнктуршчынай. Пачнем з таго, што супрацоўніцтва нацыстаў з габрэямі-сіяністамі пачалося задоўга да таго, як беларускія нацыяналісты сталі пад сьцягі Гітлера.

У 1934 г. кіраўнік габрэйскага аддзела службы бясьпекі СС барон фон Мільдэнштайн быў госьцем сіянісцкіх арганізацый Палестыны. У верасьні-кастрычніку 1934 г. галоўны орган нацысцкай прапаганды “Дэр Ангрыфф”, якім кіраваў асабіста Гебельс, апублікаваў серыю з 12 артыкулаў Мільдэнштайна, дзе ўсямерна ўслаўлялася каланізацыйнае прадпрыемства сіяністаў. У памяць аб знаходжаньні кіраўніка габрэйскага аддзела СС у Палестыне Гебельс загадаў адчаканіць медаль, на адным баку якога была выява свастыкі, а на другім – шасьцікутнай зоркі (гл. фота ў пачатку артыкула; у арыгінале артыкула “Ланцуговага слана” пададзена спасылка на крыніцу гэтага фота; [спалучэньне гэтых сімвалаў дажыло да нашых дзён; гл. фота ўверсе зь сёньняшняй Газы. – Рэд.]).

Ганебным сімвалам “хаававы” і сіянісцка-нацысцкага супрацоўніцтва ўвогуле стаў набыты сіянісцкай Палестынскай параходнай кампаніяй у фашысцкай Нямеччыны пасажырскі лайнер “Гогенштайн”. У 1935 годзе гэты карабель адбыў з Брэмергафена ў Хайфу з габрэйскімі каланістамі на борце, адмыслова адабранымі прадстаўнікамі “Палестынскага офісу”. На карме карабля красавалася яго новае імя “Тэль-Авів”, напісанае старажытнагабрэйскімі літарамі, а на мачце рэяў сьцяг са свастыкай. Капітанам карабля быў стары сябра нацысцкай партыі Лейдзіг.

С.Л.Зіўс піша: “Вось дакументы, якія пацьвярджаюць наўпроставае супрацоўніцтва сіянісцкіх арганізацый зь гестапа (дакументы ёсьць у распараджэньні Антысіянісцкага камітэту). Хачу зьвярнуць увагу найперш на два зь іх. Першы ўяўляе зь сябе справаздачу пра кантакты чыноў зь гестапа з камандзіраваным у Берлін з Палестыны ўпаўнаважаным дыверсійна-выведчай арганізацыі сіяністаў “Хагана” Ф.Полкесам. Дарэчы кажучы, у кіраўніцтве гэтай арганізацыі ў той час знаходзіўся Леві Эшкал (Школьнік-Эшкал), які да таго на працягу трох гадоў працаваў у “Палестынскім офісе” ў Берліне, а затым стаў прэм’ер-міністрам Ізраіля і ў гэтай якасьці знаходзіўся ў час ізраільскай агрэсіі 1967 гг. Па ацэнках гестапа, рэальнасьць супрацоўніцтва зь сіяністамі забясьпечвалася ідэалагічнай платформай апошніх. У гестапаўскай справаздачы асабліва адзначаюцца два моманты, якія родняць сіяністаў з нацыстамі: па-першае, – скрайні нацыянал-шавінізм, па-другое, – адкрыты антыкамунізм. Гэтых двух момантаў было дастаткова для заключэньня бруднай і цынічнай зьдзелкі аб супрацоўніцтве. Другі дакумент – падрабязны машынапісны тэкст справаздачы аб паездцы А.Эйхмана і Г.Хагена ў Палестыну для паглыбленьня сувязяў з прадстаўніком “Хаганы” Палкесам”.

У 1930-я значна павялічыўся тыраж журнала “Юдзішэ рундшаў”. “Сіянісцкая дзейнасьць дасягнула ў Нямеччыне нябачанага размаху”, – з задавальненьнем адзначала амерыканская “Габрэйская энцыклапедыя”.

Адно з эсэсаўскіх выданьняў на працягу чэрвеня 1934 года пісала “пра неабходнасьць падвышэньня габрэйскай нацыянальнай самасьвядомасьці, павелічэньня габрэйскіх школ, габрэйскіх спартовых і культурных арганізацый(Ф.Нікасія. “Трэці рэйх і палестынскае пытаньне”. Выд-ва “Техаскага ўніверсітэта, 1985 г.).

Афіцыёз СС газета “Дас Шварцэ Копф” у траўні 1935 г. прысьвяціла свой перадавы артыкул падтрымцы сіянізму: “Недалёкім ёсьць той час, калі ў Палестыну вярнуцца яе сыны, якія адсутнічалі больш за тысячу гадоў. Мы ад ўсяго сэрца вітаем іх і жадаем ім толькі самага найлепшага”.

У інтэрвю, якое было дадзена ўжо пасьля вайны, былы галава сіянісцкай федэрацыі Нямеччыны Ганс Фрыдэнталь казаў: “Гестапа рабіла ў тыя дні ўсё, каб дапамагчы эміграцыі, асабліва ў Палестыну. Мы часта атрымлівалі ад іх разнастайную дапамогу…(Ф.Нікасія. “Трэці рэйх і палестынскае пытаньне”).

Калі ў 1935 годзе кангрэс нацыянал-сацыялістычнай партыі й рэйхстаг прынялі й ухвалілі нюрнбергскія расавыя законы, дык і “Юдзішэ рундшаў” пасьпяшалася ўхваліць іх: “Інтарэсы Нямечыны супадаюць з мэтамі Сусьветнага сіянісцкага кангрэсу… Новыя законы даюць габрэйскай меншасьці сваё культурнае і нацыянальнае жыцьцё… Нямеччына дае нам шчасьлівую магчымасьць быць самімі сабой і прапануе дзяржаўную абарону для асобнага жыцьця габрэйскай меншасьці”.

У супрацоўніцтве з нацысцкімі ўладамі сіянісцкія арганізацыі стварылі па ўсёй краіне сетку з прыкладна 40 лагероў і сельскагаспадарчых цэнтраў, у якіх навучаліся тыя, хто намерваўся перасяліцца на “зямлю абяцаную”. Над усімі гэтымі цэнтрамі й лагерамі горда луналі бела-блакітныя сьцягі з зоркай Давіда. Варта дадаць, што сьпецыялісты СС навучалі габрэйскіх патызан навыкам тэрарыстычнай вайны супраць англічан.

Пан Белы, ці вы добра сябе адчуваеце? Тады я працягваю.

Супрацоўніцтва сіяністаў з нацыстамі – гэта не адзіны факт супрацоўніцтва габрэяў зь Гітлерам. Пра салдатаў-габрэяў у гітлераўскай арміі можна прачытаць, напрыклад, тут [у арыгінале артыкула даецца спасылка. – Рэд.].

Верагодна, многія зьдзівяцца, калі даведаюцца, што ў Другой Сусьветнай Вайне на баку Нямеччыны ваявала каля 150.000 салдатаў габрэйскага паходжаньня. Браян Марк Рыг (Bryan Mark Rigg) у сваёй кнізе “Габрэйскія салдаты Гітлера” (“Hitler’s Jewish Soldiers”) распавядае, што ў Другой Сусьветнай Вайне пад знакамі фашысцкай Нямеччыны ваявала мноства салдатаў з габрэйскімі каранямі… Па меркаваньні аўтара, Гітлер ведаў пра наяўнасьць такіх салдат у сваіх войсках, а некаторым зь іх Гітлер уласнаручна выдаваў пасьведчаньні, якія баранілі іх ад Нюрнбергскіх Расавых Законаў 1935-га года. У адпаведнасьці з гэтымі дакументамі, іх уладальнікаў лічылі сапраўднымі немцамі… Рыг піша, што большасьць такіх габрэяў ня ведалі пра Халакост, але некаторыя прымалі ўдзел у спаленьнях… Гэтыя габрэі, якія змагаліся за Нямеччыну, лічылі сябе сапраўднымі патрыётамі сваёй радзімы. Многія зь іх не лічылі сябе габрэямі, былі хрышчанымі па хрысьціянскіх звычаях… У кнізе гаворыцца, што каля 20 чалавек з “габрэйскай крывёй” былі ўзнагароджаны Рыцарскім крыжам. У нямецкай арміі было 2 фельдмаршалы і 15 генералаў габрэйскага паходжаньня”.

У адпаведнасьці з афіцыйнай савецкай статыстыкай габрэяў сярод ваеннапалонных налічвалася больш за 10.000 чалавек. Гэта нашмат больш, чым, напрыклад, фінаў, хаця Фінляндыя, у адрозьненьне ад любімага Белым Ізраіля, афіцыйна аб’явіла СССР вайну. Яшчэ раз паўтараю – толькі палонных габрэяў было 10 тысяч!

Ці вам дастаткова, пан Белы? Не. Тады давайце пойдзем далей.

Супрацоўніцтву габрэяў з нацыстамі ў “Вікіпедыі” прысьвечана цэлая глава [у арыгінале артыкула даецца спасылка. – Рэд.]. Вы, таварыш Белы, чытаць па-англійску навучаны? Ёсьць там, напрыклад, пра Юдэнраты (Judenräte). Ці вы ведаеце, што гэта такое? Гэта калі габрэі “самакіраваліся” ў гета пад нямецкай акупацыяй – законы прымалі, сваіх супляменьнікаў накіроўвалі на сьмерць, паліцыю сваю габрэйскую стварылі (гл. фота ўнізе). Пра габрэйскую паліцыю вы, таварыш гісторык, чулі? Не. Вось тут пачытайце [у арыгінале артыкула даецца спасылка. – Рэд.], а можаце і тут [у арыгінале артыкула даецца спасылка. – Рэд.].

d093d0b0d19ed0bdd18ed0bad196-d0b1d0b5d0bbd18bd18f-3Ці вы думаеце, што габрэйская паліцыя займалася толькі тым, што семкі ў бабак-гандлярак забірала? На жаль, не. Вось адзін, але характэрны прыклад: быў у слаўным горадзе Вільня свой Юдэнрат, у якім працаваў слаўны габрэйскі нацыст Генс. Вось, што пра яго пішуць: “Партрэт Генса можа быць яшчэ быльш выразным, калі ўспомніць, што ён ня толькі старшыня юдэнрату, але і камандзір габрэйскай паліцыі гета. 23 кастрычніка 1942 г. ён па даручэньні немцаў паслаў 30 паліцэйскіх-габрэяў у бліжэйшае мястэчка Ашмяны. Яны забралі з тамтэйшага гета 406 хворых і старых, перадалі іх немцам і летувіскім паліцэйскім, а тыя іх расстралялі… Праз чатыры дні Генс сабраў у юдэнраце супрацоўнікаў, каб распавесьці аб адной з найжахлівых трагедый – “калі габрэі вядуць на сьмерць габрэяў”. Так ён выказаўся і паведаміў, што немцы запатрабавалі ад яго забіць 1500 ашмянцаў, у першую чаргу дзяцей і шматдзетныя сем’і. Пачалі гандлявацца. Колькасьць асуджаных на сьмерць зьнізілася спачатку да 800, затым 600. Потым Генс і яго камісар паліцыі Дэслер адбілі ад пакараньня сьмерцю ўсіх, акрамя старых і невылечна хворых. Іх набралося 406. Генс казаў: “Пайшлі тыя, чые дні й без таго палічаны. Да прабачаць нам гэтыя старыя, яны былі ахвярай дзеля габрэяў й іх будучыні…”. Я павінен быў бы сказаць: “Я не хачу мараць рукі, пасылаючы паліцэйскіх выконваць гэтую брудную працу”. Але сёньня я кажу, што абавязаны замараць мае рукі, бо сёньня габрэйскі народ перажывае свой самы страшны час. Пяці мільёнаў ужо няма [нагадваем, гэта кастрычнік 1942 г.; нешта нам падказвае, што ў гэтай прамове прысутнічаюць элементы характэрнага круцельства. – Рэд.]. Наша задача выратаваць моцных і маладых ня толькі па ўзросьце, але і духам, а не разводзіць сантыменты. Калі ў Ашмянах сказалі рабіну, што для [патрабуемай] колькасьці не хапае людзей, а ў “маліне” хаваюцца пяць старых, ён сказаў, каб “маліну” адчынілі. Гэты чалавек маладога і моцнага духа”.

Як вам, таварыш Белы? Тут вам і габрэі, і ўзгаданыя вамі рабіны – усе замараліся… Ці дастаткова, пан гісторык? Ці пераканаў я вас у тым, што НАВАТ ГАБРЭІ супрацоўнічалі з нацыстамі, прычым, сьведчаньняў таго, што яны АСАБІСТА прымалі ўдзел у карных аперацыях, нашмат больш, чым сьведчаньняў таго, што беларускія нацыяналісты кагосьці там жыўцом спалілі ці расстралялі. Калі вы абвінавачваеце Беларусь у нацыяналізме, дык, можа, напішаце артыкул, у якім запатрабуеце ад Ізраіля, напрыклад, адмовіцца ад сваёй ідэалогіі – СІЯНІЗМУ, якая запляміла сябе сувязямі зь Гітлерам? Як ні круці, а здраднікаў-нацыстаў сярод габрэяў было больш, чым здраднікаў-беларусаў, бо тыя ж Юдэнраты знаходзіліся ці не ў кожным горадзе. Як ужо казалася, нават нацысты лічылі дамінуючы цяпер у Ізраілі сіянізм роднаснай ідэалогіяй. Нацызм ужо гадоў 50 як мёртвы, а вось сіянізм – больш чым жывы. Пан Белы, уключыце тэлевізар і паглядзіце навіны – вашыя сябры-сіяністы за аднаго забітага габрэя ўжо забілі больш за 300 палестынцаў, больш 700 паранілі й разбурылі цэлы горад. Нават ненавісныя вам нацысты не дазвалялі сабе забіваць трыста ні ў чым не вінаватых грамадзян у адказ на забойства аднаго немца. Можа, вам варта пачаць друкаваць у Ізраілі артыкулы іншага зьместу, бо ваш хрысьціянскі бог прапаведуе мір і любоў, якія неўласьцівыя для сучаснага сіянізму?

Думаю, мне пара затрымацца. Сваім артыкулам я хацеў паказаць, што абвінавачваньні беларускіх нацыяналістаў у тым, што яны ўсе нацысты, – гэта такое ж трызьненьне, як і абвінавачваньні летувісаў, латышоў, ураінцаў, рускіх і нават… габрэяў. У цяжкае ваеннае ліхалецьце кожнаму малому народу трэба было выбіраць, як жыць далей. Беларусам, якія трапілі ў жорны сталінскага і гітлераўскага нацызмаў, выбару ўвогуле ніхто не даваў. Як і габрэям, напрыклад. Але нікому і ў галаву не прыходзіць абвінавачваць габрэяў у нацызме. А вось цемрашал Белы усіх беларусаў-нацыяналістаў апрыёры назваў наступнікамі Гітлера. І я перакананы, прычына ня ў тым, што ён страціў розум.

Справа ў іншым. Наш “сябар” убачыў, што беларуская зямля пакуль чыстая ад такой заразы, як антыфашыстоўскія камітэты і фонды [гэта ня так, нашлёпкамі недарэчнай ANTIFA і год, і 2, і 3 гады таму ў Гародні былі абклеены многія слупы і мы на гэтую беларусафобскую акцыю яшчэ тады зьвярталі ўвагу; гл. nashaziamlia.org/2006/04/07/19; nashaziamlia.org/2006/11/20/401; nashaziamlia.org/2007/03/03/554 – Рэд.] – у іншых краінах гэтая ніша ўжо даўно занятая і напоўніцу функцыянуе. Пад такога кшталту барацьбу выдзяляюцца грошы і гранты [чаму б не сказаць – кім. – Рэд.], так што першы, хто назавецца ў Беларусі “антыфашыстам”, зрубіць банк. Менавіта сквапнасьць да грошай, а ніякі ні клопат пра краіну, і штурхае Белага. Ён хоча сядзець у цёплым кабінеце, атрымліваць гранты на барацьбу з фашызмам і антысемітызмам і нічога не рабіць.

Да чаго прыводзіць такая барацьба, можна паглядзець на прыкладах тых краін, у якіх зараза “антыфашызму” ўжо прыжылася – зачыняюцца газеты і часопісы, забараняюцца кнігі, зрываюцца канцэрты і выступы. Пад шыльдай барацьбы з фашызмам і антысемытызмам праводзіцца зьнішчэньне свабоды слова, выкараненьне свабоднай думкі, прымусовая лабатамія паліткарэктнасьцю [аўтар піша пра ўсталяваньне таталітарнага ліберастызму ў некалі дэмакратычным заходнім сьвеце, што ёсьць мэтай сіянакратыі (мы пра гэта паведамлялі); а вышэй аўтар напісаў пра “нічога не рабіць”; як бачым, будзе “Беламу” што рабіць… – Рэд.]. У Амерыцы, у якой “барацьба з расізмам” пачалася трохі раней, чым “барацьба з фашызмам”, у сьпіс падцэнзурных трапіла нават класічная дзіцячая кніжка “Хіжына дзядзькі Тома”. Відавочна, пан Белы хоча ўзначаліць барацьбу за цемрашальства ў Беларусі. Пад маскай клопату пра краіну гэты чалавек [каб гэта быў толькі гэты чалавек… – Рэд.] спрабуе ператварыць наша грамадства ў статак баранаў, якому нехта і недзе (відавочна, у Расеі, Польшчы або Ізралі) будзе паказваць, куды можна ісьці й што можна рабіць.

Белы і яго браты па розуму заслугоўваюць пагарды і становішча “руканепадавальных”.

Толькі праўда здольная перамагчы хлусьню, толькі ўсеагульная пагарда можа стрымаць сквапных цемрашалаў.

[абсалютна згодныя!!! – Рэд.].

 

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    1. Сп. Рудкоўскі зрабіў мікрааналіз шызы А. Белага. А можа гэта не шыза, а нейкі праект гэбілаў кшталту расейскга Жырыноўскага? У Расеі гэты праект быў даволі паспяховым. Пырскі нянавісці дагэтуль “зіхацяць”. Я чуў яшчэ пра расейскага журналіста Лявонцьева… Гэбілы спадзяюцца, што заўсёды знойдуцца лохі якіх гэта зачэпіць, што можна давесці грамадства да стану, калі людзі ня здоляць адрозніваць дабро ад зла і праўду ад хлусні.
    2. ХАЛАКОСТ ДЛЯ ПАГАНЦАЎ – таксама ўзгадаў Лявонцьева.
    3. Інфармацыя пра супрацоўніцтва нацыстаў і сіяністаў для мяне навіна.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы