nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Трамп ці Байдэн: пра галоўнае злачынства “дэмакратаў” ЗША супраць дэмакратыі ў ЗША (частка 6; + дадатак)

17 студзеня, 2021 | 22 каментарыя

Рэдакцыя.

У сувязі з тым, што ў ЗША абрынуліся ўсе слупы дэмакратыі (пра што мы пісалі ў 4-й частцы данай серыі матэрыялаў), многія людзі, здольныя ня толькі нешта казаць, а і думаць, нібы па камандзе пачалі задаваць пытаньне: а што ў амерыканскай дэмакратыі было разбурана самае галоўнае, з-за чаго яна так хутка і гучна абрынулася? Многія, хто спрабаваў адказаць на гэтае пытаньне, зноў жа, нібы па камандзе, заяўляюць, што гэта – свабода слова, а дакладней, магчымасьць праз СМІ перадаваць і атрымліваць ПРАЎДУ (ВЕДЫ) пра найбольш значныя падзеі (зьявы) у ЗША і Сьвеце. Тэзіс, якія ня раз выкарыстоўвалі мы, што абсалютная большасьць буйных СМІ вось ужо шмат гадоў як ператворана ў СМДІ, сёньня ўсё часьцей сустракаецца ў выказваньнях людзей. Так, між іншым, папярэджваем вас – нашы чытачы, выглядаюць першыя крокі сатанінскай антыўтопіі па Зямлі, якая даволі хутка можа прыйсьці і ў Беларусь… Каб падмацаваць нашы высновы, мы вырашылі выставіць знойдзеныя намі заўвагі на даную тэму самых розных аўтарытэтных асоб. І пачнем мы з прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

 

 

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=vuwoSWBwSj8 – у перакладзе на рускую ўсё ж выстаўлена большая частка яго прамовы на знакамітым мітынгу “Выратуем Амерыку”, які адбыўся 06.01.2021 г. у Вашынгтоне (зьвярніце ўвагу на тое, што нават гэты выступ Трампа ёсьць на Ютубе толькі таму, што ўнізе увесь час прысутнічае допіс: “Байдэн выйграў выбары 2020. Доказаў буйных выбарчых фальсіфікацый НЕ існуе”; калі б гэтай хлусьні не было, то і выступу Трампа на Ютубе сёньня, напэўна, не было б…; цалкам усе 70 хвілін прамовы на англійскай нядаўна зьявіліся тут – https://www.youtube.com/watch?v=os0Gp6lTYqU; паглядзім, колькі часу пратрымаецца…).

Па-першае, цяпер вы нарэшце можаце скласьці ўласнае ўражаньне пра ўсе плюсы ды мінусы данай прамовы (напрыклад, самастойна ацаніць, ці быў там заклік штурмаваць будынак Кангрэсу ЗША, ці яго не было). Па-другое, вы можаце самі пачуць, як Трамп ужо ў пачатку прамовы (а пазьней паўторна) зьвяртае ўвагу на “фэйкавыя СМІ” Амерыкі, на тое, што “самая вялікая праблема ЗША – гэта фэйкавыя навіны  і… вялікія тэхналогіі” (напэўна маюцца на ўвазе буйныя транснацыянальныя карпарацыі).

Вось тут  – https://www.youtube.com/watch?v=8bWpgYzFDOQ – 11 студзеня УкрЛайфТВ  выставіў выступ Андрэя Іларыёнава, прысьвечаны якраз пытаньню, якое мы ўзяліся асьвятляць. Але ўжо 13 студзеня, калі мы вырашылі набраць пісьмовым тэкстам частку таго, што сп. Іларыёнаў казаў вусна, высьветлілася, што на гэтым месцы на чорным фоне ўжо стаіць паведамленьне пра… “недаступнасьць” данага выступу. Вы думаеце, што сп. Андрэй казаў там нешта непрыстойнае ці выдаваў нейкія вайсковыя сакрэты? Вашага ўласнага розуму і нашага аўтарытэту вам, напэўна, будзе дастаткова, каб быць упэўненымі, што нічога такога ён там не казаў. Наадварот, як у большасьці выпадкаў, усё было прадумана ды карэктна…

За што ж тады яго забанілі?

За праўду! Андрэй Іларыёнаў казаў, што самая галоўная праблема ў сёньняшніх ЗША заключаецца ў тым, што “дэмакраты” цалкам зьнішчылі там свабоду слова! (у нашай інтэрпрэтацыі – свабоду казаць і распаўсюджваць праўду). Яе месца замянілі… цэнзура ды хлусьня.

Забаненае інтэрвю сп. Іларыёнава пазьней так нідзе і не зьявілася, аднак некаторыя выказваньні з таго выступу там-сям праклюнуліся. Так, вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=K5FAmx4eiJg (частковы дубль знаходзіцца тут – https://www.youtube.com/watch?v=71ZWoasIlwI ) сп. Андрэй ня толькі яшчэ раз заявіў, што ЗША расколаты на два лагеры і паміж імі ідзе грамадзянская вайна (без непатрэбнай сьціпласьці заўважым:  мы пра гэта пісалі яшчэ ў леташнім чэрвені; гл.  тут – https://nashaziamlia.org/2020/06/09/9825/), а і паўтарыў тое, што ён казаў у інтэрвю УкрЛайфТВ: што  дэмакратычныя інстытуты, якія стагоддзямі выпрацоўваліся ў ЗША і, здавалася б, былі непахіснымі (менавіта: свабода слова, свабода асацыяцый, спавядаць рэлігію, пісаць петыцыі), цяпер на нашых вачах зьнішчаюцца. Найперш гэта датычыць свабоды слова. “Сёньня ў ЗША нельга сказаць публічна, што ўсе жыцьці людзей роўна важныя, усе жыцьці маюць значэньне. Калі чалавек такое скажа публічна, ён будзе тут жа звольнены зь дзяржапарату ці ўніверсітэцкай сістэмы і затаўраваны як зацяты расіст. Раней я такога ўявіць сабе ня мог … Гэта значыць, што краіна перайшла зь мірнага стану ў стан грамадзянскай вайны … Цяпер гаворка можа ісьці толькі пра тое, чыя сіла пераможа … У гэтай сітуацыі прынцыпы маралі ці права ўжо ня дзейнічаюць”, – падкрэсьліў сп. Іларыёнаў (час 53:00 і далей).

Па ўзьнятай намі тэме пакуль незабаненым застаецца выступ Міхаіла Велера пад назвай “Захват інфармацыйнага поля” (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=QFvfrWBS4xE).

У ім сярод іншага ён сказаў наступнае (таксама падаем скарочана):

“Апошнія дні многія разважаюць пра свабоду слова ў розных СМІ, у т.л. электронных … Большасьць СМІ – гэта прыватныя кампаніі. І яны, здавалася б, маюць права, каму жадаюць прадаваць свае паслугі, а каму не жадаюць – не прадаваць … Аднак вядомы шматлікія факты, калі праз суд людзей прымушалі выконваць паслугі і ў тых выпадках, калі ўласьнікі фірм ці чыноўнікі гэтага не жадалі … Тым больш тады нельга прыватызаваць тое, што зьяўляецца агульным для ўсіх – усю зямлю, усё паветра, усю ваду, усё інфармацыйнае поле … Фэйсбукі, ютубы прадаюць свае паслугі як звычайны тавар і абавязаны падпарадкоўвацца законам, якія існуюць у дзяржаве …  Таму ніякі Цукерберг ня мае права прадаваць свой тавар выбарча, а тым больш блакаваць інфармацыю. Калі ён будзе так рабіць, яго трэба судзіць за дыскрымінацыю і незаконную прыватызацыю інфармацыйнага поля, якія адбыліся за апошнія 20 гадоў”.

Такім чынам, на меркаваньне Велера, тых, напрыклад, хто блакаваў Твітэр Трампа ды іншых людзей – яго прыхільнікаў (а на сёньня, як стала вядома, толькі ў ЗША Твітэр ці Фэйсбук заблакавалі ўжо дзясяткам тысяч чалавек!), хто здымаў выступ Трампа зь Ютуба (як мы інфармавалі ў папярэдняй частцы), хто заблакаваў выступ Іларыёнава (гл. вышэй) – усіх іх трэба… судзіць!

Мы ў рэдакцыі лічым абсалютна аналагічна!

Дадатковыя дэталі ў характарыстыку праблемы са свабодай слова ў ЗША (нагадаем, базавай умовы для існаваньня дэмакратыі) унёс “Саня з Фларыды”.  Ён у зьедліва-іранічным ключы апавёў пра стварэньне ў ЗША антыўтапічнага “Міністэрства праўды”, якое патрабавала ад адказных, надзеленых уладай асоб падтрымліваць усе забурэньні, якія перад выбарамі арганізоўвалі БЛМ і АнтыФа, а цяпер з аналагічнай настойлівасьцю патрабуе асудзіць прыхільнікаў рэспубліканцаў, якія пратэстуюць (падкрэсьлім – мірна, без забурэньняў, падпалаў, рабаваньняў ды вандалізму) супраць фальсіфікацыі выбараў.

У выніку адсочваньня ланцужка прапаноў ды загадаў, накіраваных на распаўсюд хлусьні, высьветлілася, што “Міністэрствам праўды” зьяўляюцца… некаторыя “дэмакратычныя” палітыкі, якія, як гратэскна заўважыў Саня, “ніколі ня хлусяць!”

Пра разнастайныя дэзінфамацыйныя ўкіды, ціск на прыватныя паведамленьні грамадзян, пра адключэньне людзей ад сацыяльных сетак шмат што сказала ўжо добра вядомая ўсім нам Алёна Мікіцкая.  Вось тут –  https://www.youtube.com/watch?v=oC3jBXIHqZg – у час 3:00 яна, напрыклад, вельмі трапна заўважыла (маючы на ўвазе прэзідэнта ЗША Трампа) пра ўсю абсурднасьць сітуацыі,  “калі ў чалавека, у якога ёсьць доступ да ядзернай кнопкі, няма доступу да… сацыяльных сетак”. Такі вось нонсэнс.

Далей яна шмат апавядае пра ціск на сябе ды іншых людзей, якія з уласнай ініцыятывы імкнуцца распаўсюджваць праўду пра падзеі ў ЗША.

Уплыў данага ціску на псіхічны стан людзей можна ўбачыць на прыкладзе сп. Сьціва Дудніка. Гэтага амерыканскага дэтэктыва ў добрым, апымістычным настроі мы бачылі ў рэпартажы Алёны Мікіцкай, напрыклад, з таго ж Вашынгтона (https://www.youtube.com/watch?v=ZJ5xgf6c3CU; час 6:00-6:50). А цяпер паглядзіце – вось тут: https://www.youtube.com/watch?v=teBTlrfh2fg – што, і галоўнае, як сп. Дуднік кажа пра наезды на сябе ўжо празь некалькі дзён. Быццам перад намі зусім іншы чалавек – узбуджаны і запужаны…

Самыя сьвежыя факты, датычныя ўціску свабоды слова ў ЗША, нядаўна паведаміў усё той жа фларыдскі Саня.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=CuJExb4Ynls – ён апавёў пра гвалтоўнае спыненьне дзейнасьці адной з альтэрнатыўных інфармацыйных сетак у ЗША пад назвай Парлер  і пра яго кіраўніка Джона М. (гл. фота ўверсе зьлева), які пасьля пагроз яго жыцьцю цяпер вымушаны хавацца (час 7:20). Таксама Саня распавёў пра выказваньні мічыганскай “дэмакраткі” Джонсан (дарэчы, дэпутата Кангрэсу – яе фота ўверсе справа), якая адкрыта пагражала фізічнай расправай усім прыхільнікам Трампа (час 11:10).

Яшчэ вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=zplkGsnmptE – Саня паведаміў нам пра Джэка Дорсі – кіраўніка Твітэра, які аналагічна Цукербергу зь “яго” Фэйсбукам, заняўся цэнзураваньнем падпісчыкаў ужо на сваім рэсурсе. Самым вядомым карыстальнікам Твітэра, якога забаніў сп. Дорсі, стаў дзеючы прэзідэнт ЗША зь яго больш чым 80 мільёнамі падпісчыкаў…

Такія вось рэчы можа дазволіць сабе нейкі Джэк у сёньняшніх “дэмакратычных” ЗША.

У заключэньне факталагічнай часткі данага матэрыла прапануем вам уважліва праглядзець вось гэты матэрыял – https://www.youtube.com/watch?v=BJNGbKHVHOo – ад таксама добра вядомага вам спадара Лявона Вайнштайна. У ім ён падае вынікі навуковага дасьледваньня, зь якога вынікае, што калі б на грамадства ў ЗША не ўплывалі цяпершнія СМДІ, уся краіна галасавала бы за Трампа!

Заключныя заўвагі ад рэдакцыі.

Можна пагадзіцца з тым, што свабодныя, праўдзівыя, аб’ектыўныя СМІ – гэта галоўная апора дэмакратычнага ладу ў любой нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаве, і што калі гэты “слуп” абрынецца, за ім заваліцца і ўся дэмакратычная сістэма, а да ўлады прыйдуць тыя, хто гэтыя СМІ купіў.

Можна сапраўды прызнаць, што зьнішчэньнем свабоды слова ў ЗША, прычым, у класічным таталітарна-дыктатарскім стылі, сёньня займаюцца “дэмакраты” – то бок тыя ж людзі, якія нам, беларусам, дзесяцігоддзямі казалі пра неабходнасьць усё той жа свабоды слова як неабходнай умовы для дэмакратыі.

Можна дапусьціць, што такое “неверагоднае, дзіўнае” ператварэньне адбылося, дзякуючы ўплыву тых, хто, стоячы за сьпінамі “дэмакратаў”, заказваў і аплачваў такую сатанінскую “палітыку”.

Але як зразумець Трампа і яго паплечнікаў, якія, напэўна ведаючы ўсё гэта, за 4 гады не спадобіліся давесьці да нармальнага стану той жа Парлер, стварыць і распіярыць свой тэлевізійны канал (нейкі там, ІглНьюс)?! Чаму паплечнікі не патлумачылі Трампу, што прысутнасьць на яго акаунце ў Твітэры, хай сабе і 80 мільёнаў падпісчыкаў, для будучай перамогі на выбарах можа быць недастатковай?!

Вось, напрыклад, мы: калі 15 гадоў таму зразумелі, што нашы артыкулы не бяруць практычна ніякія “беларускія дэмакратычныя апазіцыйныя” СМІ (ужо тады ня бралі!), мы стварылі сайт “Беларусь – наша зямля!”, каб мець хоць нейкі выхад на наша беларускае грамадства. Чаму ж на аналагічны вычын не рашыліся, маючы непараўнальна большыя магчымасьці, рэспубліканцы ЗША? Не дадумаліся? Не было сродкаў? Наўрад ці…

Такая вось таямніца…

У выніку нас усіх чакае проігрыш. Спадзяваньне застаецца толькі на цуд. Які цуд? – запытаецеся.  Адкажам: вось, напрыклад, такі цуд – https://www.youtube.com/watch?v=4fdEhQz7nyU – ад Падружкінай (самае важнае ад 10:30).

Вынік убачым літаральна празь некалькі дзён.

Усяго лепшага, сябры.

=

P.S.

Для лепшай арыентацыі ў тэме варта дадаткова прачытаць артыкул “Ці пройдзе 21-ы год пад дыктатам BigTech?”

Вось яго е-адрасы:

  • https://russtrat.ru/analytics/19-yanvarya-2021-0010-2728
  • https://tehnowar.ru/202263-Proydet-li-2021-god-pod-diktatom-BigTech.html

 

 

 

22 каментарыя

  1. мінак кажа:

    ”У сувязі з тым, што ў ЗША абрынуліся ўсе слупы дэмакратыі”…
    Усё так, слупы абрынуліся. Трамп прайграў інфармацыйную вайну дзяржаўнай бюракратыі. Зараз ён гаворыць правільные словы, але потым вымушаны будзе афіцыйна павіншаваць Байдэна на інагурацыі і паехаць на сваё ранчо. Зараз у яго ўжо няма аніякіх рычагоў уздзеяння.
    У нашай краіне таксама слабая інфармацыйная дзяржаўная палітыка з-за таго, што ўлада не карыстаецца Нацыянальнай Ідэяй і тысячы адукаваных патрыётаў: пісьменікаў, навукоўцаў, выкладчыкаў, мастакоў, музыкаў, актораў, журналістаў адлучаны ад удзелу ў дзяржаўнай інфармацыйнай барацьбе. У выніку улада прайграе гібрыдную вайну хатняй гаспадыне і тым сілам што стаяць за яе спіной…

    ”У выніку нас усіх чакае проігрыш. Спадзяваньне застаецца толькі на цуд.”
    Нават калі мы і сімпатызіруем Трампу, ягоная параза не ёсьць нашая параза. Бо мы займаем нейтральную пазіцыю назіральнікаў. Становішча ў сьвеце можа пагоршыцца, прыйдуць некія агрэсіўныя сілы, цяжэй стане жыць матэрыяльна, але ўсё гэта перажылі нашы бацькі і маці, нашы дзяды і бабулі, урэшце наш народ за апошніх 400 год перажыў столькі гора і пакут, але выжыў і перадаў эстафету жыцця нам, сваім нашчадкам.
    ”Наперад, канальі! Вы што думаеце жыць вечна?!” Так прызываў сваіх ваяроў ісьці ў атаку нямецкі кароль Фрыдрых.

    • Рэдакцыя кажа:

      “Улада не карыстаецца Нацыянальнай Ідэяй і тысячы адукаваных патрыётаў: пісьменікаў, навукоўцаў, выкладчыкаў, мастакоў, музыкаў, актораў, журналістаў адлучаны ад удзелу ў дзяржаўнай інфармацыйнай барацьбе. У выніку улада прайграе гібрыдную вайну хатняй гаспадыне і тым сілам што стаяць за яе спіной…”
      – – – – –
      !!!

  2. Siarhiej кажа:

    Я таксама абураны блакіроўкай Трампа твітарам і фэйсбукам, забаронай парле (parler) і ў гэтым падтрымліваю Рэдакцыю. Але ёсць спосаб ціпа “фільтруй базар”: кожны можа стварыць белы і чорны спіс крыніц інфармацыі. У белы спіс занесці крыніцы якія не хлусяць (ці % хлусні-памылак нізкі), даюць суццёвую важную інфу, не прадукуюць дэзу і шум, а ў чорны наадварот. Потым карыстацеся толькі белымі крыніцамі.
    Не лічу што Цукерберг і падобныя могуць абрынуць “слуп” свабоды слова, яны страцяць грошы.

  3. Павел Біч кажа:

    Цікава а як можна адрозніць хлусню ад праўды якшто 5 крыніц пішуць што у Пуціна быў панос. а 4 – што не было? Зайздрошчу я людьзям з метафізічным ладам мыслення.- маюць светауспрыманне 200гадавой ььдаўніны. Шаноўная Рэдакцыя. а чым Вы адрознііваецеся. ад так званых ліберальных беларускіх СМІ – яны блакуюць Вас. а вы блакуеце мае артыкулы? Зайздрошчу людзям якія маюць погляды 200 гадовай даўніны.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Вы забылі, як былі не задаволены нашым рэдагаваньнем вашых непрычасаных артыкулаў? На гэта мы гублялі шмат уласнага часу, а вы так ні разу і не падзякавалі…
      2) Вы забылі, як абяцалі зьдзівіць нас сваімі артыкуламі ў НН, НВ на “Свабодзе” ды ў іншых беларускіх СМІ? Мы працягвам чакаць, калі вы нас зьдзівіце. А вы замест таго, каб выканаць сваю частку абяцанага, цяпер пачалі сьпяваць нейкія іншыя “песьні”…

    • Рэдакцыя кажа:

      “… яны блакуюць Вас. а вы блакуеце мае артыкулы”
      – – – –
      гэта шэдэўр…

    • Siarhiej кажа:

      Наконт “пуцінскага паносу”: Павел, выбірай тыя крыніцы інфы якія да гэтага мала хлусілі па іншых тэмах. А наконт блакіроўкі, то НЕ друкаванне не азначае блакіроўку.

  4. мінак кажа:

    ”кожны можа стварыць белы і чорны спіс крыніц інфармацыі.”
    Аналітык карыстаецца ўсімі сродкамі інфармацыі, як ”чорнымі” так і ”белымі”, бо нават калі ”чорные” выказваюць зацікаўленасьць у нейкім пытанні і абяляюць свайго пратэжэ, гэта таксама памагае аналітыку бачыць сапраўдны стан рэчаў і з’яў.

  5. Павел Біч кажа:

    Сп. Астроўск, ну што за глупства вы напісалі. .Я вінаваты ў тым што не падзякаваў вам што калісьці гадоў 15 таму не падзякваў вам за редагаванне майго артыкула і што абацаў вас здівіць сваімі думкамі. але так і не здівіў.

    • Алесь Астроўскі кажа:

      Сп. Біч, вы сапраўды жадаеце, каб я апавёў усю гісторыю вашых дачыненьняў з сайтам, каб усе чытачы ўбачылі ваша сапраўднае “ня глупае” аблічча?

  6. Павел Біч кажа:

    Сп. Астроўскі, я не жадаю удзельнічаць ў склоках. Але можаце пачынаць. Я на іх реагаваць не буду.

  7. Павел Біч кажа:

    Шаноўныя сп. сп. Мінак і Сяргей, вы мне раііце адсарціраваць праўдзівыя крыніцы інфармацыі ад хлуслівых. Але штоб зрабіць гэта, трэба ужо заранее ведаць што ёсць праўда. а што хлусня. . а гэта можна высветліць зноў жа толькі з розных крыніц інфармацыыі. І у варагуючых бакоў праўда і хлусня цалкам супрацлеглыя.Я спрабую высветліць ад чаго залежаць тыя ці іншыя палітычныя погляды і высветліў гэта тады можна іх зменяць. Нават аб гэтым некалькі гадоў таму напісаў артыкул. які. канешне ані сп.Астроўскі, ані іншыя незалежныя СМІ не надрукавалі. Была бы не кепска абмеркавацць гэтую тэму. Можа , калі знойду сярод старых арткулаў. выстаўлю на ФБ. Але шчыра прызнаюся – адчуваю што адстаю ужо ад новага пакалення нават па тэрміналогіі і таму хутчэй за ўсё гэта рабіць не буду. Пакуль спыняюся на тым што палітычныя погляды залежаць ад генаў. адукацыі і біяграфіі. (па большаму) (ці не ясна я паказваю свае думкі? Ці трэба мой гэты камент редагаваць?)..

  8. мінак кажа:

    Сяргей меў рацыю калі падтрымліваў амерыканскую дэмакратыю. У гэтым пераканаўся ўчора калі назіраў інагурацыю Байдэна. Выбары прызналі кангрэс, Сенат, Вярхоўны Суд і іхняя эліта! І ўсё, кропка! Паспарабаваў Трамп нешта сказаць, яго папярэдзілі, што гэта прызыў да путча. Атрымаеш 20 год турмы!
    Такім чынам улада засталася ў амерыканскай эліты і ніякі сантэхнік Джон ці хатняяя гаспадыня Сара нямае аніякіх шанцаў сходу стаць прэзідэнтам. Байдэн быў два тэрміны віцэ-прэзідэнтам, ведае ўсю дзяржаўную палітыку знутры. Прынцып Трампа — ЗША перш за ўсё сама для сябе. Прынцып Байдэна — ЗША аплот дэмакратыі для ўсёй сусветнай цывілізацыі!
    Калі б Трамп паспрабаваў з’ехаць за мяжу і адтуль пачаў лаяць уладу Байдэна, то ЗША імгненнЎа заламала рукі той краіне і Трампа ўпакавалі на 25 год за краты.
    У нашай маладой краіне ўлада неўпэўненая, выпускае Ціханоўскую і Латушку за мяжу, жуе сьлюні з Бабарыкіным… і гэтак далей. Заўсёды ў любой бойцы першым крокам дасведчаные мачо караюць галоўную фігуру і ягоных куклаводаў.

    Старэйшае пакаленне хоча стабільнасьці, спакою, эвалюцыйнага развіцця, а не вэрхала і рэвалюцыйнай разрухі. Мы добра помнім послеваенае дзяцінства, калі і есьці было нечага і босымі ўсё лета бегалі, і ўсе былі шчаслівыя, бо не стралялі і не палілі.

    Павел. Жыццё — гэта барацьба паміж чорным і белым, між дабром і злом. Чытайце Новы Запавет кожны дзень, там Ісус Хрыстос і Апосталы растлумачылі ўсе таямніцы жыцця. Мы прыходзім у жыццё на 70-80 год каб навучыцца, а потым сыходзім да Бога. Наша жыццё — гэта толькі імгненне ў бясконцасьці і таму не трэба ўкідывацца моцна пакутваць, бо ўперадзе нас чакае сустэча з Богам.

    Рэдакцыі: будзьце літасьцівы да Паўла. .

    • Павел Біч кажа:

      Шаноўны Мінак. дзякуй за цеплыя словы ў мой адрас.Аб якой літасьцівасці ў мой бок ад Рэдакцыі ты кажашь?. Тэмы якія падымаюцца на сайце Астроўскага для меня. часцей за ўсё не цікавыя. (тыя ж падзеі ў ЗША). Я спачатку меркаваў што іхняя назва нашага народу “беларусы-вялікалітвіны” збліжае мае і іхнія пазіцыі, таму што я прапіхваю літвінства. Але для Рэдакцыі важнее нешта іншае. Што? Я думаю. ты як разумны чалавек ведаешь сам..

  9. мінак кажа:

    Рэдакцыі: сустракаў Паўла Біча на Дзяды гадоў два-тры назад. Ён з цяжкасьцю рухаўся, у яго мноства хвароб… Адзінота… У нашым ўзросце ўжо ідзе блытаніна ў галаве, зрок гасне, роспач аб прамінулым жыцці, думкі аб будучыне, страчаные сябры, што адышлі ў нябыт, згубленые ідэалы…
    Але я ўсё роўна чакаю каментарыяў Паўла, і разумею ягоные нават блытаные развагі… Ён выкладае пунктырна, супярэчліва, але для мяне зразумела. Некалі ён напісаў бліскучы артыкул аб заходнерусістах і цалкам сцёр іхні філасофскі маразм.

    Учора сам ішоў 400 метраў ад возера да цёплай сберкасы напэўна цэлую гадзіну. Апошнія 100 метраў прыпыняўся праз кожныя пяць-дзесяць метраў. Чуць дапоўз да цёплага памяшкання… І прозвішча заходнерусіста, дарэчы з Беларусі, я забыўся… І ўжо шмат якіх замежных, англамоўных выразаў не разумею.
    Але мы помнім сваё босаногае вясковае дзяцінства, рэчку з якой пілі ваду чэрпаючы яе прыгаршнямі, мноства малявак ў рэчцы, веру людзей у светлае будучае, вясёлых, жыццёрадасных дзяцей. Мы помнім і ведаем тое, чаго не ведае сёнішняя моладзь.
    Мы ведаем тую жыццёвую дарогу, якую мы ўжо прайшлі і па якой зараз ідзе маладое пакаленне. Гэтая дарога такая самая, за выключэннем дробных момантаў. І калі я бачу маладых людзей, якім за трыцаць год, і яны яшчэ не жанатыя. У мяне ўзнікае пытанне да іх, а калі вы жыць зьбіраецеся?

    • Яўген Мурашка кажа:

      “..У мяне ўзнікае пытанне да іх, а калі вы жыць зьбіраецеся?..”
      Пан “мінак”.
      А я б паставіў сваё пытаньне па іншаму.
      “Як вы збіраецеся жыць далей?”
      Спажыўцамі, якімі лёгка маніпуляваць, ці усёж уключыце свой розум і пачнеце аналізаваць.
      Хто вам сябар, а хто наўмысна вядзе вас у цемную будучыню.
      Пакуль што я бачу – пратэсты “па-прыколу”, флэшмобы, а нацыянальную сымболіку ужываеце, бо гэта модна, але не падкрэслівае вашу нацыянальну.скіраваннасьць. Пры тым яе настолькі прынізілі (пачалі апранаць нават на сабак і ладзіць нейкія “марафоны”.
      Сумна ад гэтага, бо па вуліцах шастаюць не патрыёты а прыхільнікі гострых адчуваньняў.

    • Мандарын кажа:

      І калі я бачу маладых людзей, якім за трыцаць год, і яны яшчэ не жанатыя. У мяне ўзнікае пытанне да іх, а калі вы жыць зьбіраецеся?

      А что для вас жизнь- это когда человек женат (замужем)? Должен сказать, что взгляды ваши примерно 19-го- первой пол. 20-го века. А на дворе 21 век. И ценности молодых в 21 веке не обязаны совпадать с вашими взглядами 19 века. Да они и не совпадают. И это нормально.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы