nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ад сёньняшняга ЕўраЗьвязу адкалоўся першы кавалак

Чэрвень 26, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Брэксіт 2Можна не сумнявацца, што са словам “брэксіт” абсалютная бальшыня наведвальнікаў нашага сайта ўпершыню пазнаёмілася, калі чытала наш папярэдні матэрыял. Прайшло ўсяго тры тыдні, і цяпер ня толькі амаль усім вядомы сэнс гэтага замежнага нэалагізму, а і сам брэксіт пасьпеў адбыцца… Такі сёньня тэмп буйных грамадскіх пераўтварэньняў і такая, настолькі нізкая, інфармаванасьць нашага насельніцтва аб прынцыповых грамадскіх працэсах (у які ўжо раз можна пераканацца: абсалютная бальшыня сёньняшніх СМІ – зусім ня СМІ, а сродкі адуважваньня, дэзінфармацыі, прапаганды, маніпуляцыі). Таму давайце самі абмяркуем і наступствы брэксіту, і тое істотнае, што зь ім зьвязана, пра што з бальшыні сёньняшніх СМІ не даведаешся.

 

 

 

1.

Пачнем з фактаў (іх мы ўзялі ў т.л. адсюль: http://www.racyja.com/palityka/vyalikabrytaniya-pa-vynikakh-referendumu/ ; http://blr.belta.by/world/view/vjalikabrytanija-vyhodzits-z-es-vyniki-referendumu-48165-2016/).

Прыхільнікі выхаду Вялікабрытаніі зь Езразвязу перамаглі на рэферэндуме, які прайшоў 23 чэрвеня г.г.

Брэксіт 3Ва ўсенародным плебісцыце ўзялі ўдзел больш за 72% брытанцаў, якія маюць права голасу.  Як сьведчаць канчатковыя вынікі, апублікаваныя пасьля апрацоўкі бюлетэняў з усіх 382 выбарчых участкаў, 52 адсоткі ўдзельнікаў рэферэндуму (17,41 млн чалавек) прагаласавалі за спыненьне сяброўства Злучанага Каралеўства ў ЕЗ.  48 адстоткаў (16,14 млн чалавек) выступілі за працяг удзелу ў еўраінтэграцыі. Такім чынам, перавага прыхільнікаў так званага “Брэксіту” склала больш за 1,2 мільёна галасоўнікаў. Істотна, што пры тым жыхары Шатландыі й Паўночнай Ірландыі прагаласавалі за тое, каб Вялікабрытанія заставалася ў Еўразьвязе (гл. мапу зьлева).

Рэакцыі сусьветных лідараў не давялося доўга чакаць. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд правядзе пасяджэньне кабінета міністраў, прысьвечанае вынікам брытанскага рэферэндуму. Старшыня Еўрапейскага парламенту Марцін Шульц мае намер правесьці перамовы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель, каб пазьбегнуць “ланцуговай рэакцыі” ў ЕЗ пасьля брытанскага рэферэндуму. “Гэта гістарычны момант, але мы павінны ўстрымацца ад гістэрыі”, – так вынікі брытанскага рэферэндуму пракаментаваў прэзідэнт ЕЗ Дональд Туск. “Я хачу ўсіх упэўніць у тым, што мы былі падрыхтаваныя таксама і на негатыўны сцэнар. Еўразьвяз – гэта праект ня толькі на “добрае надвор’е”. Сёньня я размаўляў з усімі кіраўнікамі 27 краінаў сябраў Еўразвязу, а таксама зь кіраўнікамі еўрапейскіх установаў. Пасьля гэтых размоваў я магу сказаць, што мы рашуча выступаем за захаваньне нашай еднасьці  як саюза 27 дзяржаваў, для ўсіх нас Еўразьвяз аснова нашай супольнай будучыні”, – аптымістычна дадаў Туск. Афіцыйную заяву зрабіла і брытанскае МЗС.

Вынікі рэферэндуму паўплывалі на сусьветныя біржы. Імклівы спад прадэманстравалі асноўныя фондавыя біржы Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Сусьветныя цэны на нафту зьнізіліся. Да мінімальных паказчыкаў з 1985 года абваліўся курс фунта стэрлінгаў. Зьніжэньне дэманструе і курс адзінай еўрапейскай валюты.

Брэксіт 4Ідэю правядзеньня рэферэндуму яшчэ ў 2013 годзе прапанаваў сам прэм’ер-міністар Злучанага Каралеўства Дэвід Камеран (гл. фота).

“Брытанцы прынялі рашэньне выйсьці зь Еўразвязу і гэтае іх жаданьне трэба паважаць”, – так вынікі рэферэндуму пракаментаваў ён. “Я ўпэўнены, што рынкі і фінансы ды брытанская эканоміка сапраўды моцныя. Я ўпэўнены, што ў жыцьці грамадзянаў Брытаніі, якія жывуць у Еўразьвязе, і грамадзян Еўразьвязу не адбудзецца раптоўнай зьмены, ня будзе значных зьменаў і ў парадку перамяшчэньня людзей, тавараў і паслугаў. Мы цяпер павінны падрыхтавацца да перамоваў зь Еўразьвязам, у якія неабходна будзе максімальна заангажаваць шатландскі, паўночна-ірландскі і валійскі ўрады”, – дадаў прэм’ер-міністар.

Дэвід Камеран з-за вынікаў брэксіту прыняў таксама рашэньне пайсьці ў адстаўку ў кастрычніку г.г. Многія аналітыкі лічаць, што ягоная палітычная кар’ера пацярпела крах.

Паводле Лісабонскага трактату, працэс выхаду павінен афіцыйна пачаць урад Брытаніі, і працягнецца ён каля двух гадоў. Да моманту выхаду зь Еўразьвязу ў Вялікабрытаніі па-ранейшаму будзе дзейнічаць еўрапейскае права, нават калі яно будзе прынятае ўжо пасьля рашэньня аб выхадзе краіны са зьвязу.

 

2.

У чым прычыны Брэксіту?

Некаторыя фармальныя прычыны таго, што адбылося, назвала, напрыклад, палітолаг з Варшаўскага ўніверсітэта Малгажата Качароўская (http://www.radiopolsha.pl/6/249/Artykul/241492):

“Па-першае, гэта пытаньне, якое хвалюе ў першую чаргу брытанцаў і брытанскі ўрад, які павінен збалансаваць дзяржаўны бюджэт [Брытанія больш аддае ў бюджэт ЕЗ, чым атрымлівае адтуль. – Рэд.]. Па-другое, гэта пытаньне прапаганды, якое тычыцца таго, як доўга Камеран будзе заставацца лідарам партыі й прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. На гэты конт ёсьць сумненьні, калі прыняць да ўвагі раскол ўнутры кансерватыўнай партыі, а таксама той факт, што ў патыліцу ёй дыхае еўраськептычная Партыя незалежнасьці Злучанага каралеўства. На папярэдніх выбарах гэтая партыя ледзь не прайшла ў Брытанскі парламент. Апярэдзіць яе Камерану дапамагло як раз абяцаньне правесьці рэферэндум аб выхадзе Злучанага каралеўства зь Еўрапейскага зьвязу”, – заўважыла Качароўская і дадала: “Мэр Лондана Барыс Джонсан, міністр унутраных спраў Тэрэза Мэй, канцлер казначэйства Вялікабрытаніі Джордж Осбарн, міністр юстыцыі Майкл Гув ды іншыя прадстаўнікі Кансерватыўнай партыі, усе гэтыя асобы вельмі ясна дэманструюць сваю гатоўнасьць падтрымаць выхад Вялікабрытаніі зь ЕЗ”.

 

3.

Паставіўшыся да гэтых зьвестак, як да зыходных, маем магчымасьць выявіць больш глыбокія прычыны падзеі. Яны заключаюцца ў тым, што брытанцы хацелі б пазьбегчы на сваёй зямлі тых негатыўных разбуральна-дэгенератыўных працэсаў, якія адбываюцца на кантынентальнай частцы ЕЗ, і якія ініцыюе бюракратыя Еўразьвізу разам з тымі сіламі, якія хаваюцца за ёй (дарэчы, цікава: па некаторых зьвестках – https://www.youtube.com/watch?v=5V3fnLvmDoIаж больш за 10.000 брусельскіх бюракратаў, з еўразьвязаўскай шматдзесяцітысячнай чыноўнай арміі, атрымліваюць афіцыйныя заробкі большыя, чым прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Камеран; гэта мы пра тое, які гэта гіганцкі паразітны монстар – еўразьвязаўская бюракратыя).

Зьвесткі знутры Вялікабрытаніі (http://rus.delfi.ee/daily/estonia/zhivuschie-v-britanii-pribalty-o-breksite-kemeron-sam-vinovat?id=74896231) таксама пацьвярджаюць, што атрыманы вынік брэксіту тлумачыцца ў першую чаргу боязю брытанцаў перад новай еўразьвязаўскай “модай” – масавым наплывам мігрантаў

Падсумуем.

Калі б Еўразьвяз ствараўся як сістэмнае аб’яднаньне еўрапейскіх нацый, тых працэсаў яго ганебнага распаду, якія адбываюцца цяпер, мы б не назіралі.

Аднак стварэньне ЕЗ узначалілі соцыяпаразітныя сілы, натуральна, у сваіх злачынных соцыяпаразітных мэтах. Яны стварылі цынічную ды высокаплатную еўразьвязаўскую бюракратыю, прыкрыліся ёю і празь яе, а таксама пад аглушальны фонавы шум ліберастычных СМІ пачалі свае мэты дасягаць.

Мэты злачынныя, значыць, дзейнасьць можа быць толькі соцыядэструктыўная – найперш дэмаграфічнае выморваньне карэнных еўрапейскіх нацый ды іх злачынная дэмаграфічная замена. Так сёньня ў Еўропе выглядае тэхналогія генацыду!  Нават Гітлер да такога і блізка ня мог дадумацца!

Усё больш і больш карэнных еўрапейцаў не жадаюць таго Еўразьвязу, у якім яны апынуліся. Пратэсты да таго былі рознымі, але ніколі яшчэ не былі настолькі маштабнымі, яснымі ды афіцыйнымі.

Мы, вядома, радыя любому ачуньваньню белых еўрапейскіх народаў. Вось толькі ня хочацца, каб расейская імперыякратыя выкарыстала ўжо для сваіх злачынных мэт часовы хаос, які па ходу ачуньваньня можа паўстаць…

P.S.

Дарэчы, пра ўсё адзначанае мы ўжо даўно папярэджвалі нашых чытачоў (гл. https://nashaziamlia.org/2007/03/03/554/)

 

 

 

Каментары (3)

  1. Павел Біч says:

    З высновамі Рэдакцыі. я згодзен. Мне таксама спадабаўся сказ аднаго палітыка аб тым што развал ЕЗ можна лічыць як канец матэрыяльнага успрымання Свету, як канец артадаксальнага лібералізму. Матэрыяльнае успрыманне свету гэта Вера сілу грошай. Яны ж вядома будуць яшчэ нейкі час нешта важыць, але іх вага будзе падаць. Цяпер поўдзе змаганне за душы людзей між рознымі ладамі жыцця. І тут вывад можа быць толькі адзіны – самы лепшы лад жыцця гэта Наш лад (гэта значыць канкрэтнага народа). А гэта і ёсць Нацыяналізм. Народы і краіны будуць закрывацца. Правільна было адзначана. што наплыў нееўрапейскага элемента ў Еўропу паскорыў развал ЕЗ. Кіраўнікі нашай апазіцыі і незалежных СМІ прытрымліваліся і прытрымліваюцца ліберальна-дэмакратічных поглядаў. Можа цяпер яны нарэшце сыйдуць з палітычнай арены. Але пакуль яны сядзяць і не хочуць пакідаць цеплые пасады. а молодзь проста дабавіла да той жа сацыял-дэмакратыі толькі Веру ў Бога. Не ведаю наколькі гэта будзе эфектым ў іх змаганні з рэжымам. Шматгадовае панаванне у нашага народа чужых культур можна аценваць і як нейкую яго фатальную містычную слабасць, і як Надзею на тое што ён якасна можа раптам адродзіцца і стаць вельмі не падобным ані на адзін з суседніх з намі народаў.

  2. Толстокот says:

    мужныя лицвины целый месяц баклуши били?

  3. siarhiej says:

    Я кепска ведаю артадаксальныя цэрквы, але РПЦ прынцыпова адрознiваецца ад iншых.

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы