Рэдакцыя.
Галасаваньне, нагадаем, адбылося 3 лістапада г.г. Чакалася, што ўжо 5-га лістапада, у скрайнім выпадку 6-га, стане вядома імя прэзідэнта ЗША на 2020-24 гг. Аднак, рэчаіснасьць аказалася іншай. Як і да выбараў, па пытаньні, хто абраны прэзідэнтам ЗША, па-ранейшаму маем толькі два лагеры прыхількаў – Байдэна і Трампа – са сваімі меркаваньнямі. У гэтай сітуацыі нам толькі і застаецца, што прыглядацца да прадстаўнікоў гэтых лагераў і ўзважваць наборы іх аргументаў, каб самім паспрабаваць з’арыентавацца ў сітуацыі. Дарэчы, гэта не такая і бессэнсоўная справа – крызісная, напружана-бурлівая палітычная сітуацыя дазваляе значна лепш убачыць, хто чаго варты, зазірнуць у глыбінны зьмест грамадскага жыцьця ў ЗША. Яно для гэтага становіцца непараўнальна больш адкрытым, чым у час лагоднай плыні падзей.
Матэрыялы, узгадкі пра якія разам з іх кароткім зьместам паданы ніжэй, раім праглядзець, калі будзе жаданьне і час. Гэта зойме ў вас некалькі гадзін часу (для параўнаньня, мы затраціцілі некалькі дзясяткаў гадзін, каб іх сабраць). Затое вы атрымаеце вельмі каштоўныя Веды пра сапраўдную грамадска-палітыную сітуацыю ў ЗША, якія іншым чынам вы наўрад ці атрымаеце.
1. Для азнаямленьня з перадвыбарчай сітуацыяй.
Мы ўжо шмат пісалі пра палітычную сітуацыю ў ЗША перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі (гл., напрыклад, папярэдні матэрыял). Але, хто жадае, у якасьці разьмінкі можа дадаткова паглядзець фільм Міхаіла Таратуты пад красамоўнай назвай “Паляваньне на прэзідэнта” (https://www.youtube.com/watch?v=npYKBfGBkSY) ці паслухаць папярэджаньне Андрэя Іларыёнава: “Тое, што цяпер адбываецца ў ЗША, нават ў Оруэла не прачытаеш” (https://www.youtube.com/watch?v=blT3tPQbMME). Можна таксама паслухаць ужо добра вядомага чытачам нашага сайта Яўгена Панасенкава, які яшчэ да выбараў спрагназаваў, што “левакі-байдэнаўцы” змогуць перамагчы Трампа толькі дзякуючы фальсіфікацыі выбараў. Ён жа таксама заявіў, што за Байдэнам стаяць “страшныя сілы”, якія зьдзяйсьняюць “паўзучы дзяржаўны пераварот” у ЗША (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=dLFG1kVxuk8; раім слухаць толькі першыя 17 хвілін).
2. Прадстаўнікі двух лагераў адразу пасьля дня галасаваньня.
Для абраньня прэзідэнтам ЗША прэтэндэнту трэба сабраць мінімум 270 галасоў у Калегіі выбарцаў, складзенай з прадстаўнікоў усіх Штатаў ЗША. Таму ўсе людзі, якія ведалі гэта, сачылі за тым, хто колькі такіх галасоў набірае. Для нашых грамадзян, асабліва сталага веку, асноўная і дастаткова аўтарытэтная крыніца падобнай інфармацыі – расейскамоўная (!) версія Еўраньюс, даступная, напрыклад, па кабельнай тэлевізіі (сапрадная англамоўная версія з асноўным вядоўцам Такумба Сакам ўжо некалькі гадоў як… “адрублена”).
Дык вось, недзе праз суткі пасьля дня галасаваньня тэлеканал Еўраньюс (дарэчы, самы папулярны ў Еўразьвязе), падаў наступныя лічбы: Байдэн – 264 галасы, Трамп – 214. Яшчэ праз пару дзён асобныя “ліберальныя” СМДІ пачалі заяўляць пра гістарычную перамогу Байдэна, суправаджаючы прагноз меркаваньнем: “штаб Трампа не знайшоў доказаў наўмыснай фальсіфікацыі выбараў” (гл., напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=e2wpHgzPIcQ; час 37:40). А яшчэ пазьней ужо ўсе “ліберальныя” СМДІ, у т.л. і Еўраньюс, паведамілі, што першым парог у 270 галасоў Калегіі выбарцаў пераадолеў… Байдэн (як прыкладна выглядала такое паведамленьне “ліберальных” СМДІ, можна паглядзець, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=ZptBd9OkW-g). З таго часу ўсе ліберальныя СМДІ, у т.л. і той жа Еўраньюс, называюць Байдэна не іначай, як “абраным прэзідэнтам ЗША” (?!…) Натуральна, тое ж голасна сцьвярджаюць усе актывісты ды прыхільнікі “дэмакратычнай” партыі ЗША. Пры гэтым сам Байдэн ужо пачаў рабіць адпаведныя прызначэньні й заявы. Красамоўныя факты, праўда!
Сінхроннае, нібы па камандзе і ў абыход афіцыйных структур, паведамленьне данай “навіны” ўсімі “ліберальнымі” СМДІ, у т.л. з глабальным інфармацыйным абсягам, у чарговы раз сьведчыць пра існаваньне адзінага цэнтра іх кіраваньня і… фінансаваньня. Гэты факт дазволіў прадстаўнікам штабу Трампа ў сваю чаргу гучна задаць пытаньне: а што, у ЗША ўжо СМІ прызначаюць прэзідэнтаў?!…
(Між тым, як выглядае значна больш праўдападобная інфармацыя пра вынікі выбараў у ЗША на момант напісаньня данага матэрыялу, можна паглядзець, напрыклад, тут: https://www.theepochtimes.com/?utm_medium=email&utm_campaign=breaking-2020-11-06-2)
Нягледзячы на відавочны адмоўны адказ на пытаньне аб праве ліберальных СМДІ прызначаць прэзідэнтаў, Байдэна з абраньнем прэзідэнтам ЗША пасьпяшаліся павіншаваць кіраўнікі ўсіх заходнееўрапейскіх краін. Яшчэ адзін важкі й красамоўны факт, варты запамінаньня!
Пасьпяшаліся прызнаць Байдэна прэзідэнтам і некаторыя расейскія палітолагі, якіх мы да таго лічылі людзьмі прыстойнымі (напрыклад, той жа Ігар Якавенка – https://www.youtube.com/watch?v=x_jnl3AEslk).
Аднак яшчэ 6 лістапада з абнадзейвальнай прамовай на адмысловай прэсканферэнцыі выступіў сам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп: “Калі мы будзем улічваць толькі законныя галасы, то я перамагаю вельмі ўпэўнена” – заявіў ён (https://www.youtube.com/watch?v=nd9EG4_MS1s). Ён таксама сказаў пра дзейнасьць супраць яго “ліберальных” СМДІ й паліт-тэхналагічных кампаній, зьяўленьне і ўлік нейкіх бюлетэняў для галасаваньня пасьля часу яго заканчэння [так была адзначана ўжо роля выбарчых камісій. – рэд.], ролю “вялікіх грошай” у кампаніі [роля банкіраў. – рэд.], іншае.
Пазьней зь ня менш абнадзейвальнай прамовай выступіў кіраўнік Дзярдэпу ЗША Майк Пампэа (https://www.youtube.com/watch?v=RgFqZqYIhdk), які сярод іншага таксама заявіў, што перадачы ўлады да Байдэна ня будзе, а будзе плаўны пераход да другой адміністрацыі Трампа. Пры гэтым Пампэа абцякальна дадаў: “У нас ёсьць юрыдычны працэс, які патрабуе часу”.
Як мы ўжо адзначылі вышэй, перыяд вострага супрацьстаяньня каштоўны тым, што ў гэты час можна даведацца, хто ёсьць хто на самай справе. Таму давайце зафіксуем для будучыні пазіцыі тых, хто ў данай крытычнай сітуацыі паказаў сябе прадстаўніком “лагеру” праўды і справядлівасьці.
3. Асобы – прыхільнікі Трампа, і факты зь іх боку.
Спачатку ўзгадаем такіх у Расеі ці зь нядаўнім паходжаньнем з Расеі.
Так, сп. Міхаіл Вельлер ужо 6 лістапада (!) прывёў прыклады шматлікіх ды маштабных фальсіфікацый на карысьць Байдэна (вось тут можна паслухаць яго кароткі й бліскучы выступ – https://www.youtube.com/watch?v=K9NMVI5Pt40&list=PLDCShSXnwL4ItehRqrL2fYJulu5qWQ_xb);
Ужо ўзгаданы вышэй Андэй Іларыёнаў вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=a3UaSu6sVao – першыя 27 хвілін проста граміць флайдыстаў-байдэністаў за іх фальсіфікацыі, якія яны ж спрабуюць зашуміць сваёй прапагандай праз “ліберальныя” СМДІ ЗША і Еўропы.
–
Верагодна, ёсьць і яшчэ людзі, якія падыходзіць пад названыя вышэй крытэры і могуць нас прыемна зьдзівіць сваёй агучанай пазіцыяй. Хто такіх ведае, напішыце ў каментарах, а мы пяройдзем да меркаваньняў асоб, якія ўжо даўно жывуць у ЗША.
На першае месца тут варта паставіць “Саню ў Фларыдзе”, які, як ён заяўляе, ужо 19 гадоў жыве ў ЗША. Прычына ў тым, што гэты былы расеец найбольш поўна і метадычна (прынамсі, так вядома нам) знайшоў, выкрыў і паказаў нам большасьць відаў разнастайных фальсіфікацый, накіраваных на карысьць Байдэна і супраць Трампа, якія мелі месца ў час апошніх прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.
Яшчэ 4 лістапада ён назваў выбары “цыркам” і прывёў першыя абуральныя факты (https://www.youtube.com/watch?v=vUh65LT29tk).
5 лістапада падаў дадатковыя доказы фальсіфікацый (https://www.youtube.com/watch?v=i_XopMRfCCI).
6 лістапада Саня падаў галасы першых сьмелых – непасрэдных сьведак фальсіфікацый. І пракаментаваў новыя факты: “Гэта ганьба для ЗША!” (https://www.youtube.com/watch?v=Midu6nuL1CE).
Другое відэа за 6 лістапада тут – https://www.youtube.com/watch?v=T_tB7bhfTNU. І чарговы кароткі каментар Сані: “Дэмакратыя ў ЗША спыніла сваё існаваньне!”.
Відэа за 9 лістапада гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=s_58GJrpRb4
За 12 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=yu_qLwSW3E4
За 13 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=hbyeuUb3E8g
За 14 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=iRcodhoBRHk
За 15 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=qUk-vK4x2X0
За 16 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=zkuZY4ZXAgM
За 17 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=VSspThyWTPE
За 18 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=lxftYztX0N4
За 19 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=t2dBIX5AWVU (Тут Саня заявіў пра чарговы цуд, які адбыўся ў 4 гадзіны ночы; таксама паінфармаваў, што ўсе агенцтвы навінаў у ЗША – а яны на 90-95% “ліберальныя” і кіруюцца ўсяго толькі 5-6 медыйнымі карпарацыямі – прызначылі Байдэна пераможцам).
За 20 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=_kEqXyl5nig. Тут акрамя дадатковых доказаў фальсіфікацый былі факты пра абмежаваньне “дэмакратамі-лібераламі” магчымасьці для распаўсюду інфармацыі, а таксама пра запужваньне тых людзей, якія адказныя за сертыфікацыю вынікаў галасаваньня ў ЗША (удумайцеся, усё гэта сёньня робяць амерыканскія лібералы, якія раней заўсёды выступалі “за свабоду меркаваньняў і выказваньняў”!).
За 21 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=b6iy4jDr6ZQ (Тут Саня зрабіў прамежкавыя высновы – у ключавых Штатах ЗША вынікі выбараў проста намалявалі, гэта абсалютна відавочна; калі Трамп гэтыя выбары праіграе, больш сумленных выбараў у ЗША ня будзе…).
За 23 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=N7qKftr4ZpM – была паказана, як у Трампа быў “скрадзены” штат Джорджыя.
За 25 лістапада інфармацыя ад Сані, якую ён назваў шакуючай –https://www.youtube.com/watch?v=X0s032VMW2w – і заявіў, што выбары былі “намаляваны” ад “а” да “я”.
За 26 лістапада – https://www.youtube.com/watch?v=EhmcRZcCe-w – паказаў інструкцыю, якая пакрокава апісвае, як фальсіфікаваць электроннае галасаваньне. А таксама паведаміў, што суд Пенсільваніі адмяніў сертыфікацыю вынікаў выбараў у штаце. “Гэта буйная перамога!” – заключыў Саня.
–
Пра выбарчыя падзеі выказаў сваё меркаваньне і ўжо вядомы нашым чытачам Лявон Вайнштайн.
Так, яшчэ 4 лістапада ён разам з нейкім рабінам таксама назваў відавочныя факты, якія сведчылі пра масавыя фальсіфікацыі выбараў (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=4AIyyGU-WWw). Асабліва зьвярнуў увагу на тое, што адбылося глыбокай ноччу пасьля закрыцьця ўчасткаў для галаваньня. Заявіў: “Цяпер у ЗША сітуацыя са свабодай слова горш, чым у СССР”.
10 лістапада ён прывёў дадатковыя факты фальсіфікацый, а таксама апавёў пра план “дэмакратаў па захопу ўлады ў ЗША, пра які Трамп ведаў і да супрацьдзеяньня якому нібы рыхтаваўся (https://www.youtube.com/watch?v=rj90aYUOt0U).
11 і 15 лістапада сп. Лявон разам з іншымі блізкімі да яго по поглядах ютуберамі апавёў, як пад ціскам ваколвыбарчых фактаў ён зрабіў рэвізію свайго ранейшага скептычнага стаўленьня да “тэорыі змовы”, але цяпер называе яе сапраўднасьцю – https://www.youtube.com/watch?v=wcPwoz0F6ZE; https://www.youtube.com/watch?v=viFX8yLnqVY (Тут ён таксама працытаваў Сідні Паўэл, якая заявіла: “Людзі яшчэ даведаюцца, што Трамп перамог з агаламшальнай перавагай!”)
17 лістапада відэа сп. Вайнстайна мела ўжо зусім красамоўную назву: “Трое юрыстаў заявілі, што Байдэн пойдзе за краты” – https://www.youtube.com/watch?v=Tjm4BE6Hw-o. Тут таксама была гаворка пра масавыя фальсіфікацыі й важкія высновы, якія вынікаюць з гэтага.
–
У барацьбу за праўду (т.б. на баку Трампа і рэспубліканцаў) уступілі і жанчыны.
Напрыклад, вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=I2Xs_i0tB0w – нейкая “Тацьцяна Родзіна” 10 лістапада пасьля абмеркаваньня сваёй стрыжкі зачытала цікавыя каментары, прысьвечаныя сітуацыі ў ЗША, якія яна знайшла.
А вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=rDrFyCgmR-U – Ларыса Ваг 17 лістапада сярод іншага апавяла пра выступ знакамітага адваката Сідні Паўэл (яно ўжо ўзгадвалася вышэй), якая, са слоў сп-ні Ваг, заявіла, што “Трамп выйграў выбары ў Байдэна з разрывам у… мільёны галасоў”. Таксама яна паінфармавала, што на той час ўжо было 234 старонкі паказаньняў сьведак фальсіфікацый, якія былі зроблены імі пад прысягай (!); а таксама пра тое, што Трамп напісаў у сваім Твіце: “Я выйграў выбары!”
А вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=HX8xn1yWHL8 – 16 лістапада нейкая Алёна Падружкіна падала сваю групу фактаў, датычных супрацьдзеяньню “Глыбіннай дзяржаве” ў фальсіфікацыі выбараў. 18 лістапада яна ж заявіла, што Трамп набірае 410 галасоў выбарцаў (https://www.youtube.com/watch?v=IU0sXggDhUU). 26 лістапада Падружкіна паведаміла – https://www.youtube.com/watch?v=eA1yIJXpreA – што было выяўлена да 40.000 памерлых выбарцаў, якія непасрэдна, альбо па пошце “прагаласавалі” на выбарах.
4. Штаб Трампа арганізуе супраціў.
19 лістапада адбылася прэсавая канферэнцыя Рудзі Джуліяні й іншых юрыстаў са штабу Трампа ці блізкіх да яго (https://www.youtube.com/watch?v=J4n8E3xmC9M). На ёй была распаўсюджана інфармацыя пра шырокі дыяпазон ды маштаб махлярстваў у час галасаньня, якія былі выяўлены мінімум ў 30 штатах ЗША. Афёру праплацілі Сорас і Клінтаны. Ніводнае “ліберальнае” СМДІ, якія нібыта даюць слова ўсім, не паведаміла пра гэту прэс-канферэнцыю.
Цалкам прэсканферэнцыю Джуліяні і яго паплечнікаў можна паслухаць тут – https://www.youtube.com/watch?v=9YZg7YKwNxs (матэрыял ад 21 лістапада).
24 лістапада Лара Ваг паінфрамавала пра Сідні Паўэл, адваката з надзейнай рэпутацыяй, і пра яе дзейнасьць – https://www.youtube.com/watch?v=TI-FthbkjYo
Тое ж зрабіла і Падружкіна – https://www.youtube.com/watch?v=MBm034UV2O0 (23 лістапада) – якая дадаткова агучыла некалькі практычна кансьпіралагічных фактаў і параіла набрацца цярпеньня на два тыдні.
26 лістапада. “Саня з Фларыды” таксама паінфармаваў пра дзейнасьць Сідні Паўэл у Джорджыі й пра тое, як забанілі яе Твіт (https://www.youtube.com/watch?v=JdET2Cq9A4Q).
Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=X7p9dXK4-k0 (матэрыял ад 27 лістапада) – апавядаецца пра акцыю Сідні Паўэл, накіраваную на шырокі распаўсюд інфармацыі пра фальсіфікацыі. І іншыя факты.
Асобна выступ самой пані Сідні (ад 19 лістапада) з вышэй адзначанай прэсавай канферэнцыі, але зь іншым перакдачыкам, можна паглядзець тут – https://www.youtube.com/watch?v=tCPyMWGHpqk
25 лістапада. Пачаліся слуханьні пра фальсіфікацыю выбараў ў Сенаце Пенсільваніі. Шмат цікавых фактаў – https://www.youtube.com/watch?v=ycwmXW1XyW0
25 лістапада. Алёна Падружкіна сярод іншага паведаміла пра існаваньне кампутарнай праграмы Крэкен, якая знаходзіцца ў руках патрыятычных вайскоўцаў і якая сачыла за выбарамі ў ЗША. Гэтая праграма можа згуляць ключавую ролю ў выкрыцьці ваколвыбарчых махлярстваў – https://www.youtube.com/watch?v=H2G3TKECdnY
“Саня” 28 лістапада зьвярнуў увагу на дзіўны факт, што на канале СNN (цалкам ліберальным) упершыню пачалі казаць пра магчымую перамогу Трампа! – https://www.youtube.com/watch?v=cTi2RFCnXI0 – пра яго шлях да перамогі.
5. Ілюстратыўны матэрыял.
Абвяшчэньне пералічаных (і многіх непералічаных) фактаў фальсіфікацый выбараў, а таксама ўскрыцьцё злачыных махлярскіх тэхналогій у прыхільнікаў праўды часта суправаджалася дэманстрацыяй табліц, графікаў, відэа- і фотаздымкаў, тэкстамі сьведчаньняў людзей, іншымі зрокавымі вобразамі. Некаторыя зь іх паданы ніжэй. Галоўным жа вобразным сімвалаў фальсіфікацый стала карыкатура, якую мы паставілі ў пачатак данага матэрыяла.
Абагульняўчы адзначанае вышэй, можна сказаць, што большасьць выяўленых спосабаў фальсіфікацый выбараў была зьвязана з укіданьнем бюлетэняў з прозьвішчамі даўно памерлых выбарцаў, “дасылкай бюлетэнеяў па пошце”, запаўненьнем дадатковых бюлетэняў непасрэдна чальцамі выбарчых камісій, выкарыстаньнем разнастайных хакерскіх тэхналогій у час “электроннага падліку галасоў” (напрыклад, маніпуляцыі з праграмай Даміньен Сістэмс). Усе гэтыя дзеяньні былі выкананы на карысьць Байдэна і несумненна аплачаны адпаведным чынам “дэмакратамі”, а дакладней тымі, хто за імі стаіць.
6. Рэакцыя “ліберальныя” СМДІ на абвінавачваньні ў адрас байдэнаўцаў што да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.
Любы прыстойны чалавек, які зрабіў памылку (“аступіўся”), звычайна, калі яму на гэтую памылку пакажуць, прызнае яе і просіць прабачэньня. А як робяць “дэмакраты-лібераліы” ЗША? Яны пачалі выбачацца за свае злачынствы, мэта якіх – незаконны захоп дзяржаўнай улады ў ЗША?
Рэакцыю “дэмакратаў-лібералаў” можна пабачыць па рэакцыі іх жа СМДІ. Пададзім пару прыкладаў.
Вось, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=j8lYIFjoY6M – канал “Настоящее время”, спасылаючыся на амерыканскія ліберальныя СМДІ, 13 лістапада сцьвярджае, што заявы пра скрадзеныя выбары, гэта – “міф” (глядзець першыя 7 хвілін). “Палюбуйцеся” на твары і ўжымкі тыповых “ліберальных” вядоўцаў. Ніякай сур’ёзнай аналітыкі, ніякіх фактаў, толькі пустыя заявы пра… “міф”.
Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=jncSJQ-FI0o – больш пэўных аргументаў ад “лібералаў”, але пасьлядоўнага аналізу ўсіх фактаў, на якія паказваюць рэспубліканцы, таксама няма. Замест гэтага заяўляецца, што такія факты – фэйк.
Для фонавай альтэрнатывы паглядзіце, як асьвятляюцца і аналізуюцца факты на адзіным папулярным рэспубліканскім тэлеканале ФоксНьюс у выкананьні Такера Карлсана. Напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=jB4GsHVhqBs ; ці тут – https://www.youtube.com/watch?v=x2oVPyjX9eA ; ці тут – https://www.youtube.com/watch?v=vgErO1WbtAA
7. Абагулім.
Такім чынам, што нам вядома пра ваколвыбарчую сітуацыю ў ЗША?
Па-першае, амерыканскі народ прагаласаваў пераважна (верагодна, нават зь вялікай перавагай) за Трампа. Як гаворыцца: народ не падвёў!
Другое. Але яго перамога пакуль застаецца скрадзенай і знаходзіцца ў чужых руках – у амерыканскіх марыянеткавых “лібералаў”, якія недарэчна завуць сябе “дэмакратамі”.
Трэцяе. Для таго, каб скрасьці выбары, амерыканскія “лібералы” выкарысталі ўсе свае СМІ, якія на 90-95% зьяўляюцца СМДІ. Таксама яны адкарумпавалі (падкупілі за бабкі) многіх чальцоў выбарчых камісій. Абсалютная бязьдзейнасьць ды маўчаньне ФБР, непасрэдная задача якога – недапушчэньне адзначанага, сьведчыць пра тое ж (такім чынам, на даны час у ЗША абваліліся тры важнейшыя слупы падтрыманьня дэмакратыі).
Пятае. “Абраньне” Байдэна прэзідэнтам ЗША прызналі ўсе палітычныя лідары краін Заходняй Еўропы (нават павіншавалі яго), яскрава дэманструючы, што яны –марыянеткі тых жа закулісных гаспадароў, што і амерыканскія “дэмакраты”.
Шостае. Трамп і яго каманда працягваюць актыўна змагацца, каб вярнуць сваю перамогу сабе.
Сёмае. У гэтым змаганьні ўдзельнічае шмат простых грамадзян ЗША – актыўных прыхільнікаў Праўды і Справядлівасьці.
Восьмае. Верагоднасьць аптымістычнага выніку прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020-га году ў ЗША вызначаецца тым, наколькі актыўна будуць і далей змагацца Трамп, яго паплечнікі ды прыхільнікі, а таксама тым, у якой ступені некарумпаванымі застаюцца Заканадаўчыя асамблеі асобных Штатаў, а таксама амерыканскія суды, ўключна з Вярхоўным.
Вядома, магчыма і што-небудзь дзявятае, якое тут не названа (напрыклад, тое, што можа адбыцца 14 сьнежня)…
–
З большага, так.
Усяго лепшага, сябры.
Сусветная закуліса зрабіла стаўку на кантралюемага ёй Байдэна. Пры Байдане гістарычны час моцна паскорыцца і пачнуць адбывацца такія цывілізыцыйные пературбацыі, што звычайнаму чалавеку і кіраўнікам суверэных краін не будзе куды дзецца.
Дарэчы АГ верагодна падрыхтавана месца для жыцця ў ”Трэцім Рыме”, таму ён і папярэдзіў, што беларускі народ ”я не предовал”. Гэта гучыць як прамова перад развітаннем. Таксама ён адзначыў, што беларускі народ не ўсё зразумеў у гэтым жыцці і таму вымушаны будзе прайсьці цяжкай дарогай расчараванняў і цяжкасцяў. ( Між тым ён, як не толькі кіраўнік дзяржавы, але і лідэр, павінен напэўна ўзьняцца на ўзровень правадыра беларусаў, як Фідэль Кастро стаў правадыром кубінцаў.
Больш падрабязна аб тым, што запланавана сусветнай закулісай у ХХІ веку глядзіце: ”Ольга Капитонова. Этапы воплощения Agenda 21”.
над вашым каментаром нават сьмяяцца грэшна – асаблива “цешыць” 2-ги абзац … Чорнага кабяля не адмыяш дабяля ! не старайся, минак – дае дуба маньяк!
Спадару шаноунаму Прафесару чарговае ДЗЯКУЙ за грунтоуную аналитычную працу на карысьць сапрауднай нацыянальнай дэмакратыи !
”Цьверазейце, чувайце, бо супраціўнік ваш д’ябал ходзіць, як рыклівы лёў, шукаючы каго праглынуць;”
Першае Пасланне Апостала Пётры.
Вера ў дэмакратыю загінула пасля растрэла з танкаў Вярхоўнага Савета РСФСР у Маскве ў кастрычніку 1993 года. Таксама пасля пачатку бамбёжкі Белграда. Сербію бамбіць было нельга, бо ў 1941 годзе яна выратавала Маскву затрымаўшы напад Германіі на СССР на 42 дні. Потым быў Ліван, Ірак і ўсюды заходняя ”дэмакратыя” нахабна разбурала незалежныя краіны па надуманых прычынах.
Гэта я к таму, Валентын, што калі вы не прымітыўны куклавод, то крыху павучыцеся і не лавіцеся на блясну заходніх палітычных шаманаў. Напрацоўвайце ўласны розум. Таксама сайт беларускамоўны, то вы карыстайцеся беларускім алфавітам. Удачы вам!
1… Трэба вызначыцца з паняццямі “ліберал” і “дэмакрат”. Напрыклад, такая мразь як Жырыноўскі называе сваю партыю “ліберальн-дэмакратычнай” – тыповы гэбіскі фінт надання паняццям зусім іншы сэнс. Па мне “ліберал” і “дэмакрат” – пазітыўныя адназначныя паняцці сфармаваныя стагоддзямі развіцця цывілізацыі. Коратка: лібералы – прыхільнкі Свабоды, а дэмакраты прыхільнікі адкрытых выбараў улады народам.
2… Трэба ўлічыць мэту Крамля і 3% ўраўняць выбарчы фарс у РФ і РБ з выбарамі ў ЗША, зняпраўдзіць, зганьбіць саму працэдуру, інстытут выбараў.
3… Трэба ўлічываць карупцыйны складнік у многіх СМІ, але гэта не падстава лічыць што ўсе СМІ ёсць СМДІ.
4… Негледзячы на дэмаграфічныя зрухі ў ЗША і адсутнасць вопыту жыцця ў таталітарных умовах, спадзяюся што грамадзяне там самі разбяруцца са сваёй уладай не гледзячы на розных марксістаў, трацкістаў, сандэрсаў, агентаў уплыву і ім падобным.
Все эти источники от русских в США и РФ да за мзду от Кремля и может быть от 3%-го готовы пролонгации РБ и РФ приравнять таки к выборам в США. По крайней мере в глазах верящих читателей.
вельми правильныя зауваги! падмена паняццяу и тэрминау – паказчык СМД и халуёу пры уладзе …
Наша палитычная ситуацыя: силавики з прамытыми СМД мазгами атаясамливаюць Лу-ку з Беларусяй – так як прыхильники Гитлера атаясамливали Фюрэра (Правадыра) з Германияй … и там нямецки НАЦЫЗМ (идэялогия ) иснавау у выглядзе ФАШЫЗМу (структура дзяржулады – “вертыкаль”) и у нас руски ШАВИНИЗМ (идэалогия ) иснуе у выглядзе ФАШЫЗМу ( структура улады – вертыкаль “яБАЦЬКА”
Неяк не выклікае даверу зусім нечаканае апірышча на “Сашку”, з расеі, які ўжо 19 гадоў жые ў ЗША, і на “Подружкіну” нейкую. Паслухаў Джуліяні. Пераклад падрадкоўны, гуглаўскі, сьмяхотны. Прамова гэта набор штампаў дзе па некалькі разоў пракручваюцца ключавыя словы і фразы “падман”, “махлярства” і г.д. тыповы сьпіч палітыка, які не мае канкрэтыкі і сам моцна смярдзіць падманам. Ды і сам орыджын Трампа, найперш, яго камерцыйнае сутво… Ён не можа адарваць ад фэйсу сваю маску вечнага выйгравальніка-купца. Як Пуцін маску чэкіста, дарэчы, а Лу скуру дырэктара саўгаса, пабівацеля трактарыстаў, — маскі прыраслі. Але ж кіраваньне дзяржавай гэта НЕ БІЗНЭС “купі-прадай”. Незразумела, якая карысць Беларусі ад магчымай перамогі Трампа. Той засяроджаны на прагматыцы, бо купец. Так што матэрыял зусім не пераканаў.
Ныццё ад Трампа пра фальсыфікацыі бавіць. Сам здолеў перамагчы сярод іншага ў выніку ўмяшання Расіі ў выбары.
Ён спаганіў імідж рэспубліканскай партыі. Рэспубліканец здаровага чалавека – Макейн.
Іншая рэч, што Трамп праводзіў самадастатковую палітыку ў дачыненні Расіі. Ён ня быў прарасійскім агентам як Лё
Пэн. А парачка ўдараў па “ихтамнетам” натхняе
згодны з вами наконт апошних 5 сказау !
Сусветная Змова можа мець посьпех толькі пры ўмове кантроля ўсіх крыніц інфармацыі, то бок пры замене СМІ на СМДІ. Але ў часы пасля 3-й ПР гэта немагчыма. Напрыклад, ужо створаны альтэрнатыва Twitter гэта Parler і набірае моц канкурэнт YouTube – Rumble. Да таго ж у ЗША існуюць законы супраць цэнзуры.
Цытаты з https://rumble.com
1. Для прыхільнікаў Тэорыі Змовы, мы будзем называць гэта Новы Сусветны Парадак альбо Ілюмінат. А для ўсіх іншых, мы будзем называць гэта ўплывовымі глабальнымі гульцамі, якія кантралююць радыкальных левых і глабалісткія тэмы, людзі ціпа Джорджа Сораса і Майкла Блумберга і таксама структуры ціпа Кітайскай кампартыі і ААН. *** To the conspiracy theory buffs, we’ll call it the New World Order or the Illuminati. To everyone else, we’ll call it the powerful players of the world who control the radical left and the globalist agenda, people like George Soros and Michael Bloomberg as well as entities like the Chinese Communist Party and the United Nations.
2. Кангрэс прыняў закон 230 у 1996 г. У гэтым законе запісана што толькі карыстальнікі сэрвісу, а не платформа самаго сэрвісу, адказныя за змест сваіх пастоў. Гэта абараняе платформу ад судовга праследу за выдаленне інфы, якую платформа лічыць спрэчнай для аўдыторыі ці рэкламшчыкаў. *** Congress enacted Section 230 in 1996. This law says that a platform’s users — not the platforms themselves — are responsible for the content they post. And it protects a platform from being sued for removing content that the platform deems objectionable to its audience and advertisers.
тольки што праслухау выказванни спадара Дашкевича у праграме Ток ( на НН ) наконт ситуацыи з НАШЫМИ выбарами и пасьля их — РЭКАМЕНДУЮ СПАДАРСТВУ!
Вось тут меркаванне сапраўднага расейскага апазіцыянера.
https://www.kasparov.ru/material.php?id=5FCBC9850EFCF
Апршнім часама крыху глядзеў праграму Салўёва. Там удзельнік Трэцьякоў выказаў меркаванне, ”што ад Калінінграда да Уладзівастока расейская інфармацыйная прастора знаходзіцца пад уплывам Захаду і прайграна.”
З чым я цалкам згодны.
Наступным разам ужо прамоўца Курганян выказаў думку, ”што трэба не баяцца і браць на ўзбраення Імперскую Ідэю, бо без ідэі Расея ўрэшце прайграе і тэрыторыю. Што трэба аб’яднаць народ Ідэяй.” Гэта думка, што агучыў Курганян, думаючымі людзьмі была зразумелай і двацаць і трыццаь год назад і вось нарэшце да яе датумкаліся і расейскія дэмакраты. Можна накарміць людзей, але без Ідэі біамаса не можа набыць структуру, яна застаецца рыхлай і не здольная на канструктыўныя дзеянні.
На сайце ”Заўтра” адзін з расейскіх публіцыстаў выказаўся ў бок беларускай апазіцыі наступным чынам:
”Вместе с тем хочу отметить, что так называемая опазицыя если бы вместо дурацких бело-красно-белых флажков понесла бы флаги России, тем самым присягнули бы московскому кормчему, а не Речи Посполитой и Великому Княжеству Литовскому. Если бы дали понять Москве, что все их претензии касаются только ротацыи должностей, а всё остальное: ОДКБ, руский язык, военные росийские базы, Томоженый союз,– всё остаётся строго неприкосновеным, то сейчас в Минске был бы назначен прем’ер-министр из опозицыи, набирали бы мошчь проросийские силы, а президенту нашлось бы место в росийском политическом пространстве в Москве.. .’’
На заканчэнне хачу адзначыць, што грамадская палітычная думка на сайце вельмі кволая, каментарыі часта блытаные і несістэмные… Між тым апанент-суразмоўца дае магчымасьць весьці дыялог і ўзбагачаць, напрацовываць больш глыбокія і плённыя меркаванні, што датычаць нашага грамадства і краіны…
Цяперака чакаем 6 студзеня 2021. Нехта дасканала вывучыў выбарнае заканадаўства ЗША, і мне інтуіцыя падказывае, што гэта спецы з лепразорыя.
зразумеу – у МИНАКа галоунае – данесьци на сайт чарговы ВАРЫЯНТ РАТАВАННЯ палитычнага трупака, а Vladlvа – паказаць веды пра лепразорый …
Трошкі не па амерыканскай тэме. Падмуракам СС і РФ з’яўляецца ГЭБІЗМ, яго практыка і ідэалогія. Вось тут шмат інфы пра гэта:
https://gordonua.com/publications/zapiski-byvshego-podpolkovnika-kgb-putin-i-ego-blizkiy-krug-1399739.html
І што? Падмуркам ЗША з’яўляецца ЦРУ і ФСБ, падмуркам любой краіны з’яўляецца контрвыведка і знешняя выведка. Іншая справа, што КГБ не здоляла прадухіліць разбурэнне СССР, бо ўжо было заражена чужой агентурай. Таксама таму, што выконвала загады урада і ЦК, якія самі былі ў руках агентаў заходніх краін.
У будучыні, калі адбудзецца чыпіраванне насельніцтва планеты, кожны ”пёрд’ і ”чых”, словы і думкі будуць кантралявацца штучным інтэлектам. Гэта будзе такі кантроль, які не сніўся ні КГБ, ні ЦРУ.
А як па іншаму? На Чарнобыльскай АЭС кантроль быў хрэновы, вось і атрымалі Катастрофу века.
Што датычыць ідыялогіі, то ніякая дзяржава не можа існаваць без уласнай ідыялогіі. Яскравы прыклад наша краіна, якая ня мае нацыянальнай ідэі і таму насельніцтва лёгка замбіруецца чужой пустой і шкоднай балбатне.
Падмуркам ЗША з’яўляецца ЗАКОН, то бок канстытуцыя, біль аб правах, … , а зусім не спецслужбы. У масковіі, рі, сс, рф закона няма і ніколі не было. Няўжо да гэтага часу мінак не разумее элементарнага!
Было. Ніякага закону больш няма.
Нам бы, Сяржук, не пра ЗША гаворку весьці, у якім мы ніколі не былі і мала што ведаем, а пра ўласные справы. Пра тое, што наш народ ператварыўся ў электарат, ня ведае ўласнай мовы, не ведае гісторыі. Мае ўласную жыццёвую тэрыторыю і грэбуе ёй, імкнецца да чужых праснакоў і смажняў. Адсутнічае нацыянальная эліта, Нацыянальная Ідэя не бярэцца на выкарыстанне. Уласнае тэлебачанне, кінематограф — адсутнічаюць, тэатар прымітыўны, песні чужамоўныя… Чужамоўная адукацыя… чужая гісторыя…
И у МИНАКа бываюць прасьвятленни розуму – але зноу абсалютызацыя … А мы тут пра ЗША гаворку вядзем – и таму што трэба ведаць не тольки СВАЁ БАЛОТА “дзермократии” з КАЛАНИЯЛЬНАЙ АДМИНИСТРАЦЫЯЙ “перасидзента”, а и ВЫСПЫ ДЭМАКРАТЫИ – як их спрабуе паглынуць БАЛОТА ЛИБЕРАЛ-ИМПЕРЫЯЛИЗМУ …