nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Беларусь = Літва = Беларусь

3 студзеня, 2017 | 48 каментарыяў

Зянон Пазьняк

%d0%bf%d0%b0%d0%b7%d1%8c%d0%bd%d1%8f%d0%baВыстаўляючы папярэдні матэрыял, мы разьлічвалі скіраваць думкі наведвальнікаў сайта на падрыхтоўку да супраціву нападу расейскай імперыі на нашу зямлю, які можа пачацца ў бліжэйшы час. Аднак некаторыя нашы чытачы з упартасьцю, якой яны маглі б знайсьці значна лепшае выкарыстаньне (калі, вядома, яны не агенты-правакатары), адуважылі абмеркаваньне на значна менш істотную тэму (гл. дыскусію да папярэдняга артыкула). У сувязі з гэтым мы вырашылі выкарыстаць падказку яшчэ аднаго з нашых чытачоў і выставіць сьвежы артыкул З.Пазьняка, каб закрыць на значны час адно з малаактуальных беларуска-літвінскіх пытаньняў (узята адсюль: https://pieramoha.org/artykuly/bielarus-litva; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

 

 

“Цяпер сьнежань, 2016 год. Пайшла шчыльная паклёпніцкая дэзінфармацыя з боку Масквы пра Беларусь. Гэта зьвязана з тым, што Расея рыхтуецца да захопу Беларусі з выкарыстаньнем войска. У 2017 годзе можа пачацца шквал расейскай паклёпніцкай навалы. Думаю, што хутка беларусы, якія слухаюць і гладзяць маскоўскае гёбэльс-тэлебачаньне, даведаюцца адтуль, што яны ўвогуле ня людзі,  што іх прыдумалі белапалякі ды бальшавікі і што ўвогуле – іх няма. Падрыхтуймася.

Наша заўвага пра назву краіны — Беларусь. Тут ёсьць шмат чаго, што ўжо пераканаўча напісана (у тым ліку і аўтарам гэтых радкоў). Некаторым, аднак, назва нашай краіны пачала не падабацца. Пытаньне, зразумела, ніхто сур’ёзна не абмяркоўвае, бо назва “Беларусь” глыбока ўкарэненая ў рэальнасьць, існуе гістарычна, і сэнсу пацьвярджаць відавочныя рэчы няма. Тым ня менш бесаўшчына, трольна-агентурны піск не спыняюцца. Задача нейкім пастаўлена, і мэтадычна ў розных сродках масавай інфармацыі ўзьнікае ненавіснае шыпеньне: “Беларусі няма”, “беларусы не існуюць”, “мы – Літва”, “мы – ліцьвіны”, “уся бяда ў назве”, “расейская царыца прыдумала беларусаў” (хаця ўжо вядома, што “беларусаў прыдумала ў 1926 годзе ВКПБ”), “трэба мяняць назву Беларусі на Літву, каб нас ня блыталі з рускімі” (маецца на ўвазе – з маскоўцамі) і г. д..

Сур’ёзнай рэакцыі на гэтыя пэрманэнтныя сьпевы я не заўважыў. Прапаганду ўсур’ёз не ўспрымаюць. Тым ня менш некаторым агентурным падкатам мусіць быць дадзена ацэнка, бо ўсё тут ня так проста. Ідзе мэтадычная зьнявага беларусаў і беларускай нацыі.

Агентурны тролінг пазнаецца па прыкмеце нянавісьці. Тэзіс “Беларусь – гэта Літва” (гістарычна яно сапраўды так) падаецца нібы ў плане агульнай занепакоенасьці і зацікаўленасьці прыдуманай “праблемай”, але выяўляецца ў артыкуляцыі нянавісьці да назваў “Беларусь”, “беларускі”, да беларусаў увoгуле. Сябры, патрыёты, разумныя людзі пісалі б інакш, іншымі словамі, іншым тонам. Гэта той выпадак, калі зь мяшка вылазіць шыла.

Ёсьць яшчэ адна (псіхалагічная) інтэрпрэтацыя гэтай мэдыйнай зьявы – дэструктыўны нарцысізм асобы. Цяпер такіх псіхічна збочаных тыпаў разьвялося шмат у лібэралістычным кантэнце. Асобы з дэструктыўнымі якасьцямі псіхікі, як правіла, запатрабаваныя спэцслужбамі ў інфармацыйнай вайне дзеля развалу грамацтва.

Тролінг ахайваньня назвы “Беларусь” пад выглядам вяртаньня да назвы “Літва” абсалютна бясплённы, бо спазьніўся гадоў на сто пяцьдзесят. Ніякага “забурэньня” мазгоў тут не атрымаецца. Не атрымаецца [з-за таго, што] за апошнія 150 гадоў на аснове Вялікага Княства Літоўскага стварылася новая беларуская нацыя. З прычыны розных гістарычных абставінаў яна яшчэ не валодае дастатковай нацыянальнай пасіянарнасьцю і выглядае сьведамасна пасіўнай, не скансалідаванай. Але цэльнае набыцьцё гэтых якасьцяў – пытаньне часу, бо працэс ідзе, і спрыяе яму рэальнасьць дзяржаўнай незалежнасьці.

Беларуская нацыя – моцная нацыя. За кароткі час яна стварыла вялікую беларускую нацыянальную літаратуру. Беларускі нацыянальны тэатр, які на працягу апошніх 70 гадоў ХХ-га стагоддзя быў загнаны акупантамі ў беларускае гета, — тым ня менш стварыў шэдэўры нацыянальнай сцэны і драматургіі, выявіў галерэю вялікіх нацыянальных акцёраў сусьветнага ўзроўню. (Майма на ўвазе, што вялікая нацыянальная літаратура і нацыянальны тэатр ёсьць прыкметамі сьпелай нацыі.)

Беларуская нацыя, заявіла аб сваім незалежным дзяржаўным існаваньні 25 Сакавіка 1918 года. Яна панесла каласальныя страты за часы маскоўска-бальшавісцкай акупацыі і камуністычнага генацыду, калі была вынішчана, выбіта, расстраляна, згноена ў Гулагу практычна ўся беларуская культурная і сацыяльная эліта. І тым ня менш, нацыя, распалавіненая па жывому ўсходнімі і заходнімі акупантамі, выжыла, аднавіла эліту, стварыла шэдэўры мастацтва і літаратуры, і 25 жніўня 1991 года дасягнула дзяржаўнай незалежнасьці.

Цяжкі час, які мы перажываем вось ужо 22 гады, скончыцца беларускай перамогай. Крок за крокам у дрэнных, жахлівых, антынацыянальных умовах беларуская нацыя набывае патрэбныя па сваёй грамадзкай прыродзе нацыянальныя якасьці – патрыятызм, салідарнасьць, кансалідацыю. Будзе яшчэ і Вялікае Княства Літоўскае, і моцная Беларусь. Будзе ў адным [і адзіным] значэньні.

Цяпер — пра этымалогію тэрміна “Беларусь”, які заблыталі.

Тэрмін “ліцьвін”, (“ліцьвінскі”) – гэта палітонім на этнічнай аснове (“ліцьвін як ня дзэкне, так умрэ”). Дзяржава называлася Вялікае Княства Літоўскае (цяперашняя Беларусь), Рускае (цяперашняя Украіна) і Жамойцкае (цяперашняя Летува). Назоў “Беларусь” існаваў ад самага пачатку ВКЛ. Так часам тады называліся ўсходнія тэрыторыі Вялікага Княства – Віцебшчына, Магілеўшчына, Смаленшчына,  – аж па Вязьму, Вялікія Лукі і Пскоў. Тут насельніцтва гаварыла так, як і на Віленшчыне ды Гарадзеншчыне (у цяперашняй тэрміналогіі – па-беларуску). У ХІХ-м, першай палове ХХ-га стагоддзя гэтая беларускасьць былога Вялікага Княства Літоўскага (канкрэтна – Літвы) была этна-лінгвістычнай рэальнасьцю, дасьледваная фалькларыстамі, этнографамі, археолагамі, лінгвістамі.

Назва “Беларусь” – гэта неафіцыйны назоў усходняй тэрыторыі ВКЛ. Практычна, да самага ХІХ-га стагоддзя гэтае найменьне ня мела этнічнага значэньня. На пачатку гэта быў тэрытарыяльны тэрмін, які стаў набываць этнічны сэнс пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай. Этнічнаму асэнсаваньню спрыяла палітыка Расеі, якая была зацікаўлена драбніць і падзяляць захопленыя тэрыторыі па этнічных, канфэсійных, тэрытарыяльных і іншых  падзелах. Расея ўхапілася за назву “Беларусь”, бо імкнулася зрусіфікаваць Літву і ўсе захопленыя славянскія землі. Гучэньне «русь» у назове абшару давала магчымасьці для прапагандовых  асіміляцыйных маніпуляцый.

Хаця «Расеяй» (тут паўтару вядомае) Масковія пачала называцца толькі з 1721 года па загаду цара Пётры І-га. З гэтага часу ўводзіцца ў шырокае карыстаньне і тэрмін «рускі», які ў пэўным кантэксьце (але не ў дзяржаўным) існаваў і раней, аднак маскоўскія цары мелі ардынскае паходжаньне і рускімі сябе не называлі (цар Іван ІV, напрыклад, лічыў сябе «нямецкага роду»).

Адносна назвы «Беларусь» Расея тут нічога не прыдумала. Усё існавала задоўга да «Расеі».  “Беларуская мова” і пераклады зь беларускай мовы адзначаны ў Масковіі ўжо ў ХVII стагоддзі – тады, калі там спрэс беларуская мова называлася “ліцьвінскай”, “літоўскай”, “кнігі літоўскага друку”, “літоўскае пісьмо” і г. д. Царызм імкнуўся  перш за ўсё  даць назову «Беларусь» сваё імпэрскае акупацыйнае тлумачэньне. І як мы ўбачым далей гістарычна ў гэтым моцна прайграў.

Якраз у гэты час (час пасьля падзелу Рэчы Паспалітай) заходнюю, з большага каталіцкую, частку ВКЛ у неафіцыйных дачыненьнях насельніцтва і шляхта сталі выразна вылучаць як “Літва”. І зноў жа ўдакладняю, тут быў у аснове тэрытарыяльны тэрмін, назва заходняй часткі акупаванага ВКЛ, у адрозьненьне ад усходняй часткі (Беларусь). Гэта факт, пацьверджаны ў літаратуры і дакумантах (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, філаматы і інш.)

У беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя цяперашні чытач, адукаваны на савецка-маскоўскіх міфах, можа спаткаць для сябе нават зусім не зразумелыя рэчы, калі Дунін-Марцінкевіч, напрыклад, які падарожнічаў зь Менску ў Барысаў (у сваты езьдзіў), з захапленьнем пісаў, як ён, “жывучы сярод ліцьвінаў (гэта значыць, у Менску – З.П.) палюбіў беларусінаў” (гэта значыць барысаўскіх людзей). Па паняцьцях Марцінкевіча і ягонага асяроддзя, Менск – гэта Літва, а Барысаў – Беларусь. Але існаваў адзіны народ, адна мова, адна гісторыя.

Цікава, што царскі ўрад і імпэрскія ідэолагі чуйна ўлавілі новую нацыянальную тэндэнцыю, падставу для якой самі стварылі. У 1840 годзе рашэньнем расейскага Сената было забаронена ўжываць назоў “Беларусь”. Гэты ж указ па духу сваім спрычыніўся і да забароны беларускай мовы. Але спыніць беларускае нацыянальнае разьвіцьцё царызму ўжо не ўдалося.

“Падводная” дынаміка фармаваньня новай беларускай нацыі ў ХІХ-м стагоддзі пад жорсткай расейскай акупацыяй адбывалася даволі напружана, але няўхільна. Гэта сапраўды быў “падспудны”, “падводны” працэс, які прывёў да паўстаньня 1863 года, калі Каліноўскі сцьвердзіў унівэрсальнасьць новага нацыянальнага назова “Беларусь”, а вялікі беларускі паэт Францішак Багушэвіч – удзельнік гэтага паўстаньня – прыпячатаў навечна геніяльныя словы новай нацыі: “Шануйце ж мову нашу беларускую, каб ня ўмёрлі”.

Тым часам паслухайце як у новым нацыянальным кантэксьце гучыць  паўстанцкі пароль Каліноўскага:

— Каго любіш?

— Люблю Беларусь.

— Так. Узаемна.

Далей былі гоманаўцы, БСГ, “Наша Ніва”, Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).

У ХІХ стагоддзі ў навуковай сістэме Расейскай імпэрыі расейскімі і (у тым ліку) беларускімі вучонымі  былі праведзены шматлікія навуковыя дасьледваньні Беларусі і беларускага народа ў галіне фальклёру, этнаграфіі, лінгвістыкі і мовазнаўства, археаграфіі, археалогіі, архітэктуры, промыслаў ды геаграфіі. У выніку гэтых дасьледваньняў былі надрукаваны дзясяткі кніг і фаліянтаў. У кнігах і дасьледваньнях беларусы вымоўна “гучэлі”, называліся як народ, які жыве і размаўляе па-беларуску ад Вільні да Чарнігава, ад Берасьця [і Беластока. – Рэд.] да Смаленска ды Вязьмы (у рэальнасьці тут была адлюстравана ўся Літва). Навука ўжо моцна заявіла пра Беларусь сваімі дасьледваньнямі. Палітыкам засталося толькі ўсё гэта скарыстаць.

Для людзей, якія не разумеюць працэсаў нацыятворчасьці, тут узьнікаюць пытаньні ды “парадоксы”. Рухаючай актыўнай нацыятворнай сілай у стварэньні новай беларускай нацыі і адраджэньня ВКЛ пад назовам “Беларусь” была якраз не Беларусь, а Літва, гэта значыць заходняя частка былога ВКЛ. Асноўнымі змагарамі за Беларусь, лідарамі, нацыянальнымі беларускімі дзеячамі былі найперш прадстаўнікі заходняй ліцьвінскай інтэлігенцыі і шляхты.

У чым прычына такой зьявы? Перш за ўсё, гэта сьведчаньне таго, што рух быў не лакальны, ня месьніцкі, не тэрытарыяльны і не шляхецка-кансэрватыўны, а нацыятворны, які абапіраўся на ўвець народ і кіраваўся нацыянальнай ідэяй – ідэяй стварэньня незалежнай нацыянальнай дзяржавы Беларусь у межах былога Вялікага Княства Літоўскага (ужо этнічна акрэсьленых тагачаснай навукай як межы  Беларусі).

Чаму так сталася, што нацыянальна актыўнай і антырасейскай выявілася умоўная «Літва», захад былога ВКЛ, а не ўсход? Гэта зьвязана з тым, што пераважнае каталіцкае насельніцтва Захаду знаходзілася ў натуральнай апазыцыі да Расейскай імпэрыі. Расея сама выштурхоўвала каталікоў у апазыцыю да сябе. Беларускі нацыянальна-вызвольны рух тут знаходзіў натуральныя ўмовы і больш скансалідаванае асяроддзе для падтрымкі і разьвіцьця.

Ва ўсходняй Беларусі, якая пасьля ліквідацыі Вуніі ў 1839 гг. стала ўжо пераважна праваслаўнай, апазыцыйнасьць да царызму была слабейшай, а ўплыў рускай праваслаўнай царквы і афіцыёзу быў мацнейшы. Таму і нацыянальна-вызвольны рух тут быў менш актыўны. Канфэсійная раскладка і палітыка, якая за ёй стаяла, мелі значэньне.

І нарэшце, чаму нацыянальныя дзеячы ўмоўнай «Літвы», разумеючы гісторыю, ня выступілі пад аб’яднаўчым тэрмінам “Літва”, але пад назвай “Беларусь”? Адказ на паверхні: таму што аб’яднаўчым тэрмінам у гэтай сытуацыі магла быць толькі Беларусь.  Гэта ўжо была навуковая і палітычная рэальнасьць. Нашыя нацыянальныя дзеячы таго часу – гэта былі мудрыя людзі, якія грунтаваліся на аб’яднаўчай нацыянальнай ідэі, умелі стратэгічна думаць і глядзець наперад, абапіраліся на навуку і на рэчаіснасьць.

Сытуацыя была такой, што калі б яны кансэрватыўна ці рамантычна выступілі пад назовам “Літва”, то ўсходнюю Беларусь мы маглі б страціць назаўсёды. Царская Расея скарыстала б канфэсійны падзел і тэрміналёгію ў сваіх інтарэсах з усёй магутнасьцю імпэрскай прапаганды, бюракратычнага апарату і царквы. Вось тады зьявілася б у Расеі рэальная Белая Русь, якую б яшчэ і нацкавалі супраць “католической литовской ереси” ды “сэпаратызму”. Бальшавікі давяршылі б гэты падзел ужо ў сьведамасьці. А сьведамасны падзел, як вядома, нашмат горшы і разбуральны, чым падзел тэрытарыяльны. Стаўка на назву “Літва” была б у тых умовах ужо сэпаратысцкай і тупіковай. У лепшым выпадку – маргінальнай.

Нацыянальныя дзеячы-адраджэнцы абазначылі і ўключылі ў нацыянальны рух усю літоўскую тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага (умоўную Літву і Беларусь) пад агульнай назвай Беларусь. У выніку расейская прапаганда не змагла фармальна ўклініцца ды падзяліць адзіную ідэю (хоць увесь час імкнулася). Расея ў такіх абставінах вымушана была агулам непрызнаваць і змагацца зь беларускім нацыянальным рухам. Расейцам у ідэёвым плане фармальна нічога не дасталося. Як кажуць расейцы – «за что боролись, на то инапоролись».

Увогуле, гледзячы ўстыч на нашае нацыянальна-вызвольнае змаганьне за Беларусь-Літву, пачынаючы ад Марцінкевіча, Каліноўскага, Багушэвіча, Луцкевічаў, Ластоўскага, дзіву даешся, якая пакутлівая, якая ахвярная і якая геніяльная гэта была палітыка. Калі б уявіць, што беларускія адраджэнцы паддаліся тады схаластычнай спакусе за назву “Літва”, то ў лепшым (вельмі малаверагодным) выпадку гэта была б краінка з Гарадзенскай ды Берасьцейскай вобласьцяў, і ня факт, што Сталін захаваў бы ёй Вільню. Што было б зь Меншчынай, Полаччынай, Магілёўшчынай, Гомельшчынай, Віцебшчынай? А было б тое самае, што сталася цяпер за ХХ-е стагоддзе з Пскоўшчынай ды Смаленшчынай, зь Веліжам, Бранскам ды Вялікімі Лукамі.

За часы БНР адзначана высокая беларуская сьведамасьць беларускага насельніцтва на Смаленшчыне ды ваколіцах. Яшчэ за царом (згодна крыніц аб перапісе насельніцтва) тут беларусамі сябе лічылі 85 адсоткаў жыхароў (і гэта ў тых акупацыйных умовах). Невыпадкова і БССР была ўтворана бальшавікамі са сталіцай у Смаленску. Але як адрадзіць беларускую культуру на тэрыторыях, якія даўно нам не належаць (там, дзе цяпер расейская прапаганда і «русскиймир»)?! [прыйдзе час і там усё будзе адроджана і вернута… – Рэд.]

Палітыка адраджэнцаў была правільнай, але, вядома ж, і рызыкоўнай. Яна пэўным чынам паспрыяла фэнамэну “тутэйшасьці”, бо людзям на захадзе ва ўмоўнай Літве была яшчэ непрывычнай назва “Беларусь” ва ўмовах чужой акупацыйнай улады і антыбеларускай палітыкі. У канцовым выпадку ўсё вырашала адзіная беларуская мова, якая гучэла ад Беластока і амаль да Вязьмы.

Беларуская нацыя адбылася ў пачатку ХХ стагоддзя. Вяршыняй гэтага працэсу было стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, прытым дакладна ў дзяржаўна-этнічных межах гістарычнай Літвы.

Ёсьць яшчэ адзін пабочны аспэкт гэтага няроўнага беларуска-расейскага змаганьня, які ўвесь час надакучліва раздражняе беларусаў. У выніку зьбегу асаблівых абставінаў, што ў выніку барацьбы ўтварыліся на беларуска-расейскім «фронце», найбольш выйграла Жамойць – маленькая тэрыторыя, населеная малавядомым народам, які ня меў нават сваёй пісьмовасьці. За часы нацыянальнага абуджэньня жэмайты падабралі сабе назву  «Літва», (якая з прычыны няпростага становішча ў змаганьні з Расеяй валялася ў баку) і пабудавалі сабе на гэтым ня толькі фантастычную нацыянальную гісторыю ды дзяржаўную ідэалогію, але і сфармавалі нацыю. Прытым даволі стойкую жыцьцездольную і салідарную.

Гэта фэнамэнальна, але далёка ня рэдкасьць у гісторыі. Расейская імпэрыя, напрыклад, цалкам сьведама пабудавана на сфальшаванай гістарычнай міфалогіі і існуе зь ёй ужо сотні гадоў. Пытаньне ў іншым. Фантастычная міфалогія гісторыі, на якой трымаецца Летува, ёсьць перакручаная рэальная гісторыя Беларусі (гістарычнай Літвы). З адраджэньнем вольнай Беларусі і станаўленьнем моцнай дэмакратычнай дзяржавы, міфалогія нашых суседзяў разьвеецца, сама сабой, як туман, у выніку вольнага разьвіцьця беларускай гістарычнай навукі (якая цяпер рэпрэсавана) і рэалізацыі яе ў палітыцы.

Выкарыстаньне беларускай гісторыі Летувой – гэта не беларуская праблема, а праблема Летувы. Там міфалогія гісторыі ўжо згуляла сваю нацыятворную ролю, час будзе спусьціцца на рэальную зямлю і заняцца рэальнымі этнічнымі і культурнымі карэньнямі сваёй жэмайцкай мінуласьці. Чым раней там гэта зразумеюць, тым лепш будзе для Летувы.

У заключэньне павінен сказаць, што ў тых неверагодна жорсткіх умовах вынішчэньня, непрызнаньня і забароны Беларусі пры царскай Расеі, тое, што зрабілі беларускія адраджэнцы па выратаваньні “ліцьвінска-беларускай” нацыі, ёсьць геапалітычны подзьвіг, за які пакладзена тысячы ахвяр і жыцьцяў людзей. Трэба разумець, што і беларусы, і ўкраінцы знаходзіліся ў найгоршых умовах у царскай імпэрыі. Яны ня мелі абсалютна ніякіх нацыянальных правоў. Усё беларускае і ўкраінскае было забаронена, бо па законах царскай Расеі беларусаў і ўкраінцаў падступна не лічылі асобнымі народамі – толькі “ветвью русского племени”. Тым часам нацыі, якія мелі статус “инородцев”, пэўнымі нацыянальнымі правамі карысталіся. І грузіны, і армяне, азэры, татары і іншыя мелі свае рэлігійныя і сьвецкія школы, абмежаваны нацыянальны друк, тэатр і інш. Нават якуты ўжо у 1905 годзе мелі сваю паўпрафэсійную тэатральную трупу. Беларусаў у гэты час за спробы наладзіць спэктаклі хапалі і саджалі ў астрог.

Барацьба за Беларусь-ВКЛ ня скончана. Яна пэрманэнтная. Яна будзе працягвацца ўвесь час, пакуль будзе існаваць маскоўская імпэрыя і яе палітыка Арды. Наша становішча можна дакладна параўнаць са становішчам дзяржавы Ізраіль у арабскім сьвеце. І дакладна гэтак, як Ізраіль, мы мусім дзейнічаць, каб быць і адстойваць сваё існаваньне, а ў канцовым варыянце – перамагаць. Дзяржаўнымі прыярытэтамі мусяць быць – Беларуская мова, высокатэхналягічная эканоміка, рынкавая нацыянальна абумоўленая вытворчасьць, адукацыя [перадавая навука, высокая нацынальная культура. – Рэд.], моцная сучасная армія і тэрытарыяльная абарона.

Барацьба працягваецца. Беларусы маюць дзяржаву, але ня маюць нацыянальнай улады. Тым ня менш беларуская нацыя ёсьць і рухаецца наперад.

Сьмешнымі выглядаюць патугі розных неадукаваных блытанікаў і спробы нешта тут наблытаць ды падважыць назоў дзяржавы. І справа ня ў тым, што ня хопіць ім розуму. Справа ў тым, што, як кажуць валійцы, — мы ўжо за вуглом. Нельга павярнуць назад тое, што рэальна існуе, і тое, за што заплочана мільёнамі народных жыцьцяў. Беларуская дзяржаўнасьць і незалежнасьць дасягалася найвялікшай народнай крывёй і суправаджалася генацыдам, вынішчэньнем эліт. Такое не перакуліш. Такое не забываецца…

Якая пэрспэктыва?

Цяпер такі цяжкі і вынішчальны для нацыі час. Будуць ахвяры і страты, нельга таго адмаўляць. Але Беларусь пераможа. І вось тады вольная, сьветлая і магутная Беларуская дзяржава, грунтуючыся на праве і справядлівасьці, падсумуе працэс адраджэньня Вялікага Княства Літоўскага і мадэрновай беларускай нацыі.

Генеалогія, гнасеалогія і гісторыя Беларускай дзяржавы будуць адлюстраваны ў Канстытуцыі краіны. І кожны школьнік, кожны беларус будзе тое ведаць, як гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. І гэтая гісторыя беларуска-ліцьвінскай нацыі і барацьбы стане адлюстравана ў шырокім назове Беларускай дзяржавы, дзе будуць словы пра Вялікае Княства Літоўскае. Я пра гэта неаднойчы пісаў, але не казаў пра тэхналёгію дзеяньня, бо яна вымагае дыпляматыі. І палітыкі ведаюць, як тое рабіць.

Трэба разумець, што мы знаходзімся ў такім геаграфічным і палітычным зьбегу абставінаў, што стратэгія нашай нацыі вымагае цярпеньня, доўгага часу і рашучасьці ў паваротных момантах. Мы, беларусы, павінны навучыцца думаць далёка наперад і дзейнічаць згодна пэрспэктывы. Неўрастэнікі ў нашай справе тут непатрэбныя.

Верма ў Беларусь!

Верма ў перамогу!

Верма ў нашую будучыню!”

(канец артыкула)

 

Ад рэдакцыі:

Такім чынам, застаецца так, як даўно выкарыстоўваецца нашай рэдакцыяй:

– мы – беларусы-літвіны.

– наша дзяржава – Вялікалітва-Беларусь.

 

 

48 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, Дарма вы скардзіцеся на меня што быццам бы я увеў абмеркаванне па паперднему артукула сп. Доўнара ў непатрэбны бок. Якшто пачнецца захоп Беларусі Расеяй, то ідэалагічным абгрунтаваннем гэтага захопа будзе тэза што беларусы гэта стоадсоткавая нацыя з рускага міра. Яны скажуць што аб гэтым сведчыць сама назва гэтага народа і тады тым хто будзе супраць прыйдзецца успомніць што мы шматстагоддзяў зваліся зусім не беларусамі, а літвінамі. Я зараз паспрабую паствіць каментар д-ра Сыча, які лепш чым я арыентуецца ў гістарычным аспекце праблемы

  2. Павел Біч кажа:

    неяк адразу незразумела чаму створаныя масковіяй цяперашнія беларусы так чапляюцца за накінутую ім кіеўска-маскоўскімі папАмі фэйкавую мянушку “беларусцы” ? Сярод гэтых і Зэнэк Пазьняк …
    Ён праўда выбраў сабе і гуляе ролю кэнтаўра (паўчалавек -паўконь) – Беларусь-Літва… Як бы зыходзячы з гэапалітычных мудрых меркаваньняў паняволенага, але хітрага беларуса, які ўсьцяж ціха рупіцца як бы не паддацца, падмануць агрэсіўнага ардынца-маскаля. Зэнэк ТАМ сам сабе рупіцца … Але тут не там … Русіфікацыя ў Міньску (цяпер паняволены былы Менск-Літоўск) адбываецца шпаркімі тэмпамі. Днямі шаноўны спадар Ігар ЛЯЛЬКОЎ апублікаваў дасье на адкрытых ворагаў нашае Бацькаўшчыны, згуртаваных у РБ на грошы крамля пад лэйблам “западно-русізм” . Ня толькі прапаганда на імпэрскіх сайтах, але й настырная ідэалагічная дэзінфармацыя ў аўдыторыях нашай нясьпелай студэнцкай моладзі ўчыняецца без сумневу з папушчэньня адміністрацыі з Драздоў. Імпэрскі камуніст-расеец прызначаны міністрам адукацыі, чарнасоценцам з РПЦ дадзены цёплыя выкладчыцкія пасады на ўнівэрсітэцкіх катэдрах… А што, так званыя незалежнікі беларус-сцы ? Або маўчаць у анучку, або бясьпечна на сайце Radio Liberty змагаюцца за пакрыўджаную выключна “белуюрускую мову”… За мову… Змагаюцца цэлымі плоймамі ад часу Мацея Бурачка -Франца Багушэвіча… Лінгвацэнтрызм квітнее, а нацыя штораз безнадзейна дэградуе… А вось сучасьнік Бурачка, а між іншым літовец, грэка-католік з беластоцкай Кузьніцы рэнегат Міхаіл Каяловіч стаў называць сябе рускім, стаў трубадурам расейскага нацыста Мураўёва і напісаў ідэалагічную працу “История русского самосознания…” (1884 г.)
    Лінгвацэнтрызм квітнее, а нацыя штораз безнадзейна дэградуе… Белыярускія гісторыкі усе без выключэньня фактычна валюхаюцца ў каляіне “русского самосознанія” а ля Каяловіч, то бок у каляіне “западнорусізма”. То бок супольна і ўсьлед за Каяловічам піяраць сябе міфічнымі славянамі і русамі з элемэнтамі рэгіянальнай самабытнасьці… Панічна баяцца свайго часоў ВКЛ этноніму ЛІТОЎЦЫ, але замест яго дрыготка перайшлі на паланізм LITWINY, Ды яшчэ зканстралябілі няўклюднае слоўца “літвінскі”. У гэтым выяўляецца закамплексаваная мэнтальнасьць цяперашняга беларусца…
    Нягледзячы на адчуваньне нацыянальнвй катастрофы, вытокі паваленасьці ў “русскій мір” не ўсьведамляюцца, баязьліва не дасьледуюцца хоць відавочна, што трэба пачынаць з Варажскай русі, калі галоўным ідэалагічным блокам Першай хвалі русіфікацыі сталася бізантыйская рэлігія і накінутая ў якасьці аплікацыі – штучная царкоўна-балканская пісьменнасьць Кірыла і Мэтода… Так выглядае Першая нацыякультурная траўма (разлом) сьвядомасьці балцкага язычніцкага этнасу Літвы. Катастрафічныя наступствы неадрэфлексаванай этнасам мэнтальнай траўмы праяўляюцца нават праз стагоддзі …
    Пра іх трэба распавесьці асобна… Спадзяюся пазьней напішу…
    ———————

    прашу цябе Павел, даслаць туды мой камэнт пад нікам д-р СЫЧ
    Нажмите, чтобы Ответить, Ответить всем или Переслать
    Защищён АнтиВирусом Касперского
    Вверх
    Mail.Ru Агент

    • Віталь кажа:

      дык не пісалі б вы на штучнай, накінутай славянскай мове, а пісалі бы на праўдзівай мове балцкага язычніцкага этнасу Літвы.

  3. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, паведамляю, што д-р Сыч зьяўляецца вельмі глыбокім і арыгенальным мысляром нашага часу. У гэтым каментары ён кажа толькі пра першы злом свядомасці нашага народа, які адбыўся з прыходам на нашые землі (груба кажучы) праваслаўья, Але наібольшую віну за знішчэння нашага народу ён кладзе на паланізаваную каталіцкую шляхту, якая потым пачала весці рэй ў нашым крае. Гэта цяпер ў сувязі наступам Польшчы (іх намер закрыць Белсат) і амаль пагалоўнае каталіцтва нашай апазіцыі, вельмі актуальная тэма.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. П.Біч. Хочам азначыць і нагадаць:
      1. Нарэшце ў вас зьявіўся тон каментароў, які адпавядае ідэалагічнай (тэарэтычнай) накіраванасьці нашага сайта.
      2. Паколькі спрэчкі па ўзьнятым пытаньні працягваюцца (і напэўна будуць працягвацца яшчэ доўга), мы ў рэдакцыі і занялі цэнтральную пазіцыю, галоўная задача якой АБ’ЯДНАЦЬ усіх прыстойных людзей у нашай краіне: “беларус=літвін”, “ВялікаЛітва=Беларусь”.
      3. Д-р Сыч абудзіўся і ўбачыў наступ Польшчы ў сувязі з закрыцьцём Белсату. А мы зразумелі ўсё яшчэ ў 2007-08 гг. у сувязі з “картай паляка”… І тое, што зразумелі, ні ад каго не хавалі (дарэчы, за гэта вы на нас увесь час наскоквалі…)
      4. Амаль пагалоўнае каталіцтва “нашай апазіцыі”, якое напэўна складалася не без уплыву Польшчы – гэта ўсяго толькі павярхоўны фенамен. Больш высокі пласт, які кіруе “каталіцтвам апазіцыі” – гэта “ўнучкІ рабінаў”… Яны разам асіставалі прамаскоўскаму рэжыму Лу-кі, выціскаючы з апазіцыйнай прасторы ўсіх прыстойных беларусаў. Дарэчы, апошняе цалкам тлумачыцца сьхемай соцыяпаразітных сіл над Беларусьсю, якая даўно абнародавана на нашым сайце.

  4. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, д-р Сыч абудзіўся не ў сувязі з закрыццём Белсата, а значна значна раней, магчыма нават раней за меня з вамі. А што там за спіс правактараў зрабіў сп. Лялькоў? Якшто вы яго ведаеце можа варта было б яго апублікаваць? Да і Вы нешта можаце дабавіць? Здаецца вы абяцалі нешта падобнае сваім чытачам. Што да карты паляка, то я не стаўлюся так адмоўна да яе як вы. Ці не можа челавек з такой карткай быць патрыётам нашай краіны? Пакуль галоўная пагроза нам з боку Расеі, палякі застаюцца пераважна нашымі хайруснікамі. Ці той жа пан Пачобут. Ці ён не справедліва крытыкуе беларусаў?

    • Рэдакцыя кажа:

      1. Артыкул Лялькова думаем выставіць і на нашым сайце.
      2. Сп. Біч: “палякі застаюцца пераважна нашымі хайруснікамі. той жа пан Пачобут. Ці ён не справедліва крытыкуе беларусаў?”
      Тут мы з вамі шмат у чым вельмі ня згодныя…

  5. Павел Біч кажа:

    Пры нашых хілых сілёнках ваяваць адразу на два фронта немагчыма, сп. Астроўскага.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. Біч, уявіце, на вас выйшлі два ці тры бандыты, але вы будзеце “ваяваць” толькі з адным, а зь іншымі ў гэты ж час будзеце весьці перамовы – угаворваць перайсьці на ваш бок, ці будзеце спрабаваць падлашчыцца да іх. Што будзе?..
      Вось бачыце…
      Выснова: колькі будзе ворагаў у беларускага народу, на столькіх франтах і давядзецца ваяваць. Каб выжыць і перамагчы…
      Тут дадаткова варта ўлічыць, што ў вельмі многіх еўрапейскіх народаў такая ж сітуацыя, як у нас, і ворагі-бандыты тыя ж.
      Ловіце думку?
      І яшчэ вельмі істотна – гэта спачатку дакладна ведаць, хто вораг, а хто не вораг, а ўсяго толькі БУДУЧАЯ ЯХВЯРА, розум якой усё ніяк ня можа пазбавіцца ад падпарадкаваньня сваім хцівым-імперскім інстынктам (напрыклад, польская нацыя, “лекаваць” якую – то бок падтрымаць яе разумную частку – мы і спрабуем са старонак сайта).

  6. Мандарын кажа:

    мы разьлічвалі скіраваць думкі наведвальнікаў сайта на падрыхтоўку да супраціву нападу расейскай імперыі на нашу зямлю,

    Гы. Супратиу гаварыце? 3 наведвальника сайта- гэта сила.:))

  7. С.Высоцкі кажа:

    Моцны бяз сумневу артыкул Пазьняка.
    Тут як кажуць, бяз каментароў, расклаў усё па паліцах. Аніводны ахламон ужо не заблукае ў паняцьцях…
    Але з чым катэгарычна ня згодны – гэта з пасьлядоўным зьняважаньнем цяперашніх літоўцаў.
    “Яны скралі”, “яны перахапілі”, “ім дасталося…”- ды гэтак дальш. І таго ў іх не было, і маўляў, адсталыя зусім.
    Гэта фішка, адмыслова і даўно намоўленая беларусам-літвінам з трэцяга лагеру…
    Беларусы ментальна, фальклорам, этнічнымі каранямі, і нават мовай надзвычай блізкія літоўцам, бо самі балты.
    НЕ ЖЫЛІ Б МЫ РАЗАМ 500 ГАДОЎ У АДНОЙ ДЗЯРЖАВЕ БЯЗ АНІЯКІХ КАНФЛІКТАЎ, КАБ БЫЛІ ТАКІМІ ЧУЖЫМІ…
    Ужо навукоўцы расклалі гэта па паліцах… Беларусы – балты, пераняўшыя славянскую гаворку.
    У ГЭТЫМ І БЫЎ ХІТРЫК АКУПАНТАЎ З УСХОДУ І З ЗАХАДУ, КАБ РАЗРЭЗАЦЬ НА ЧАСТКІ ПА СУТНАСЬЦІ АДЗІН ВЯЛІКІ НАРОД! НЯ ВЕДАЛІ ЗЛЫДНІ ЯК ЖА РАСТРУШЧЫЦЬ ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА!
    ТАКСАМА ПРАЎДА, ШТО ЛІТОЎЦЫ – АДЗІНЫЯ, ХТО НЕ ВЫНІШЧАЎ БЕЛАРУСАЎ У ЧАСЕ 2-ОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ПРА ЗЛАДЗЕЙСТВЫ АРМІІ КРАЁВАЙ ЦІ ВЛАСАЎЦАЎ УСЕ ВЕДАЮЦЬ.
    ПРАЎДА, ШТО ЯНЫ З НАМІ НЕ ВАЯВАЛІ. ВІЛЬНЮ ПАДАРАВАЎ ТАВАРЫШ СТАЛІН. ТАМУ РАЗБІРАЦЦА ВАРТА СА ЗЛАЧЫНЦАМ, А НЕ З АХВЯРАЙ, ЯК І МЫ… Жэлягоўскі, якім так захапляецца Пазьняк, і не думаў будаваць беларускую дзяржаву. Дзейнічаў як і належыць польскаму стаўленіку.
    Я ЗГОДНЫ З ВЯДУЧЫМІ ЛІТОЎСКІМІ НАВУКОЎЦАМІ, ЯКІЯ ПАГАДЖАЮЦЦА З ГЭТАЙ ТЭЗАЙ.
    НЕ СУМНЯЮСЯ, ШТО БЯЗ УМЯШАЛЬНІЦТВА МАСКОВІІ ДЫ ПОЛЬШЧЫ АНІЯКАГА ПАДЗЕЛУ, КШТАЛТУ ВАЛОНЦАЎ ДЫ ФЛАМАНДЦАЎ У БЕЛЬГІІ, ТУТ НЕ БЫЛО Б НІКОЛІ!
    Нельга нават параўнаць падыход да нас, беларусаў-літвінаў, з боку Польшчы ды Літоўскай Рэспублікі. Канешне і там хапае тых, хто вельмі рэўнасна ставіцца да нашага адраджэньня, але не маюць аніякіх “картаў” ды зазіханьняў на “крэсы”. Гэта факт. Адчыняюць беларускія гімназіі.
    АЛЕ ВОСЬ БЯДА, ТАМТЭЙШЫЯ БЕЛАРУСЫ, КШТАЛТУ ДУБАЎЦА, УЦЯКАЮЦЬ АД ТАКОЙ СПРАВЫ…
    Як здалі Царкву. Мне дэталёва гэта распавялі літоўцы. “Бярыце беларусы, тварыце царкву сваю…”, а тыя адмахваліся рукамі і нагамі… Гэта ж не гранты з ліберальных фондаў смактаць. Не могуць знайсьці там актывістаў для працы для беларускіх гімназіяў!!! Бо тых, каго выхоўвае ЕГУ цікавіць праца ў ЗША, ці Францыі, а не беларускія школкі… Таму падабралі літоўцы тое, за што не змагаліся беларусы…
    Аніводны беларускі камуняцкі важдзяка анісловам не заступіўся за Віленскіх беларусаў, у той час як іхных скідвалі з пасадаў за “нацыяналізм”… Толькі пад развал Саюза беларускія кіраўнікі з падачы Масквы патрабавалі ў літоўцаў… “застацца ў СССР”.

    Сёньня стварыліся гістарычныя ўмовы для адраджэньня Вялікага Княства Літоўскага ўжо на іншым узроўні, у новай форме. І гэта жахліва пужае вельмі многіх.
    Скарб ВКЛ належыць абодвум народам, і нават часткова і ўкраінцам. І гэта мусіць нас яднаць, а не шукаць узаемныя хібы ды грахі…

  8. andryk кажа:

    Вось вам з Нашай Нівы: “Шведскі хакеіст: «У нас вашу краіну называюць «Белай Расіяй», але Беларусь больш падобная на Чэхію, чым на Расію». http://nn.by/?c=ar&i=183108. Так што ўсе разважаньні дшто да абгрунтваньня назвы Беларусь нічога ня вартыя. С. Высоцкі піша: “Скарб ВКЛ належыць абодвум народам, і нават часткова і ўкраінцам”. Калі вы гаворыце Вялікае Княства Літоўскае, Жамойцкае, Рускае, то тады так, можна казаць, што тры народы. А калі ВКЛ, то гэта толькі наша дзяржава і назва. І колькі ўжо раз гаварылася, што лепш казаць летувісы, а не літоўцы, каб не ўносіць блытаніны, у першую чаргу для нас самых. А ўвогуле, гэтая блытаніна будзе працягвацца і далей. Так ўжо склалася і выглядае, што нічога не выправіш. Вельмі вялікую памылку зрабілі БНР і Пазьняк (ускосна, бо сітуацыя была складанай, і трэба было ратаваць хоць тое, што было) ў 1990-1991 з назвай. І цяпер мы знаходзімся ў шызафрэнічным стане, калі кожнага разу мусім тлумачыць,што Беларусь гэта ранейшая Літва, а Літва ранейшая Самагіція. І гэта трэба тлумаць як саміым сабе, так і замежнікам. І калі гэта робіш, то адчуваеш, што глядзяць на цябе як на….
    Малайцы, пабудвалі «нацыю» на фальшы, ці правіленей сказаць не пабудавалі, бо немажліва пабудаваць на фальшы. Ні самыя сябе не ўспрымаем, не суседзі. Толькі ня трэба зьвінавачваць тых людзей, хто гэта востра адчуваюць, і казаць, што яны дурні, ворагі, ці тролі. Наконт таго, што пад назвай Беларусь столькі шмат створана, і што мы ўжо за «вуглом». І праўда, за вуглам так за вуглом. Калі ўжо выглянем з-за яго? Ды проста тыя, хто ствараў, ня мелі дастатковых гістарычных даных і даследаваньняў (генетычных, антрапалагічных), якія мы маем сёньня. Прыкладам, Ларіса Геніюш цікавілася гісторыяй Літвы, але за адсутнасьцю ў той час дасьледаваньняў наконт таго, шо беларусы ёсьсь балтамі, лічыла, што ВКЛ была славянскай дзяржавай. Няма такой этнічнасьці як славяне, толькі мовы могуць быць славянскімі.

  9. Licvin кажа:

    ” А калі ВКЛ, то гэта толькі наша дзяржава і назва. І колькі ўжо раз гаварылася, што лепш казаць летувісы, а не літоўцы, каб не ўносіць блытаніны, у першую чаргу для нас самых. А ўвогуле, гэтая блытаніна будзе працягвацца і далей. Так ўжо склалася і выглядае, што нічога не выправіш.”
    Яшчэ іншы раз дундзяць, што ”поезд ушёл”. Іврыт ведалі чатыры чалавекі, а потым габрэй з беларускага Глубокага данёс яго да габрэйскага народа і зараз на іврыце гавораць мільёны.
    На самай справе ”цягнік жыцця нікуды не ”ушёл”, цягнік часу ўвесь час рухаецца уперад. Трэба вучыцца, вучыцца і вучыцца! І калі вы(мы) набярэм крытычную масу ведаў, сфармуем уласны светапогляд, тады мы і збудуем велічны Храм і Дом сваёй краіны.
    На гэтым сайце ўжо былі важкія, грунтоўныя артыкулы Алега Краўцова, Сяргея Шынкевіча і Кастуся Траўня, сюды можна дадаць фундаментальныя манаграфіі Мікалая Ігнатавіча Крукоўскага, застаецца толькі іх засвоіць і пачаць спраўджаваць.
    Не трэба зьвяртаць увагі на дробных шчаўнюкоў, у іх такая доля: гаўкаць на караван
    ”26. бо якая карысьць чалавеку, калі ён увесь сьвет здабудзе, а душу сваю змарнуе?…” Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце.
    Наша душа — гэта наша Краіна і ліцвінскі(беларускі) Народ!

  10. Павел Біч кажа:

    сп. andruk зауважыў самае галоўнае – прыніжвльны неакрэслены характер назвы “беларус”.. Прыніжальнасць ў тым, што згодна с законамі семантыкі назва “беларус” ёсць вытворная (другасная) ад назвы “рускі”, а неакрэсленнасць ў тым што нас паўсюль і заўжды блытаюць і будуць блытаць з рускай нацыяй. Людзі не могуць палюбіць тое што іх прыніжае і не мае адметнасці арыгенальнасці. (напрыклад закаханые мужчына і жанчына заўжды надзеляюць (часцей прыдуманай) свой абьект закаханасці арыгенальнасцію. Вось чаму назву “беларус” гвалтам навязаць людзям магчыма (куды ж денешься без нацыянальнасці !) , але прымусіць любіць і размаўляць на мове якая завецца беларускай немагчыма. Падазраю – і гэта самая крамольная думка якая у меня калісьці ўзнікала – што жорсткасць і ненавісць якую паказваюць карные ворганы (амап, суды і г.д.) да нацыяналістаў вызвана тым што менавіты апошнія спрабуюць прынізіць іх зміріцца, пагадзіцца з тым што яны непаўнавартастная нацыя пад назвай “беларусы”. І чым болей ў апазіцыянере нацыянальнага, тым большь людзі іх не любяць. Для людзей вышэй за усё самапавага. З-за яе людзі могуць адмовіцца нават ад сваёй нацыянальнасці якшто яна прыніжальная. Воь чаму амаль усе народы маюць нейтральные назвы. Назвы кшталту сініе партугалы, жоўтые ангельцы не прыжываюцца, негледзячы на тое што, напрыклад, на гэтых мовах размаўляе шмат шмат народаў.

  11. Павел Біч кажа:

    Увесь той трёп Пазьняка, які размесціў на дадзеным сайце сп. Астроўскі мае адзіную мэту – гэта апраўдаць тое здрадніцтва якое здейснілі т.з. адраджэнцы калі адмовіліся ад назвы Літва і пачалі выконваць Загад Кацярыны піхаючы нам праваслаўна-халопскую назву “беларусцы” Здрадніцтва цягне за сабою ачерненне усіх і уся вакол. Вось сп. Пазняк ачернніў цяперашніх літоўцаў, хаця сам вырас ў Вільні і у сваёй кніце з фото паказаў шмат любві да гэтых мясцін. У палякаў скончылася любовь да беларусаў неўзабаве яна скончыцца і у летувісаў і у украінцаў. Здраднікаў і халопаў ніхто вечна любіць не будзе. Як можна паважаць тых хто не паважае сам сабе. Узгадаю з якіх псеўданімаў пачалі адраджэнцы . Гэта Бурачок, гэта Зоська. гэта Янка і г.д. і гэта ў той час калі шляхта масава перапісвалася на палякаў не жадаючы пераутварацца ў беларусцаў. Сп. Высоцкі, не будзь ідэалістам! Як толькі летувісы кінуць сімпатызаваць нам як часткі адраго з імі народа зьявяцца творы ў якіх летувісы “успомняць як яны разам з немцамі жглі беларускіе вёскі і знішчалі рускіх партызанаў (беларусаў, які падпарадкоўваліся камандам з Масквы). Што да тваёй крытыкі паводзін нашых сучасных адраджэнцаў, то ў іх паводзінах выявілася самая чорная рыса б.рускага характера – жахлівая самахвальства. Яны усе кінуліся пісаць мемуары у якіх выслаўляюць самі сабе. Гэтая ж рыса не дае Пазьняку прызнацца што нац. адраджэнне атрымала чарговую паразу. “Самавобраз і вобраз мінулага ствараюцца разам”. Уся гісторыя якой карыстаюцца так. званые адраджэнцы і з якой ты згодзен, напісана з мэтай апраўдаць свае Здрадніцтва ў канцы 19 ст.

  12. з пад Полацка кажа:

    Сумна ўсё гэта… Ліцьвінаў абсі.аюць, белых рускіх ўзвышаюць… Пазняка больш нельга слухаць.Ён шмат зрабіў дзе ля Бацькаўшчыны,але зараз не час “Талакі”70гадоў. Мы шмат пазналі новага аб гісторыі нашай зямлі,аб людзях жыўшых,і ваяваўшых тут. Ваяваўшых не за нейкую белую расею,а супраць яе! Зараз ўсё больш разумных ды раней паважаных людзей аж сліной сыходзяць за беларускасць,але гэта пена сыйдзе і вернецца і назва Літва стане нам, жывушчым на гэтай зямлі, не чужой назвай.

  13. Яўген Мурашка кажа:

    Панове!
    Аб чым мы спрачаемся?
    Беларус, рускі, ліцьвин. На сёньнешні дзень, гэта не павіна быць тэмай для спрэчак.
    Мы павінны памятаць аб гісторыі, культуры і мове той нацыі, якая жыла на тэрыторыі сёньнешняй Беларусі, тысячы гадоў таму і адраджаць тое што згублена ці знішчаецца.
    Галоўнай сёньнешняй нашай праблемай, з’яўляецца патэнцыяльная пагроза расейскай акупацыі і страта незалежнасьці.
    Здолеем абараніцца ад агрэсіі, пабудуем незалежную, заможную дзяржаву, вось тады і паразмаўляем аб назве.
    Шмат гістарычных прыкладаў, калі дзяржавы мянялі назвы, але гісторыя, культура, мова, гэтых народаў, заставалася нязменнай.
    Таму , кіньце уводзіць у бок ад актуальнай праблемы

    • з пад Полацка кажа:

      …а можа галоўнае каўбасы напхать поўную лядоўню,сп.Мурашка? Ўжо былі кандыдаты ў прэзыдэнты і па просту шарлатаны,што крычалі нам пра гэта,што вы тут пішыце.Казалі,ад начала дабрабыт,а потым мова,незалежнасць… Вы сп.Мурашка ці знямогліся,ці …

      • Яўген Мурашка кажа:

        Пан “з пад Полацка”
        Мой каментар утрымлівае 9 радкоў.
        У Вас што, кепска са зрокам?
        Дзе Вы там бачыце “лядоўню з кілбасой”
        Відаць гэта у Вас кепска з “……..”

  14. Павел Біч кажа:

    Пакуль ёсць такая магчымасць (меня незалежные СМІ не друкуюць) распявяду як адзін з ідалаў нац. адраджэння, прапіхваючы халопскую назву “беларусцы” прымушаны быў хлусіць і паклёпнічаць на наш народ. Мае на увазе Я,Купалу і яго пьесу “Тутэйшые”. Назва “тутэйшые” шырока распаўсюдзілася ўколах інтэлігенцыі як доказ цемнаты нашых селян, якія. нават не ведалі сваёй нацыі называлі себя тутэйшымі, што апраўдвала “асветніцкую” ролю царскіх уладаў “упершыню” даўшым нашым людзям імя.
    Наш народ не мог не ведаць што ён па назве літовец, таму што па-першае, так звалася краіны гдзе ён пражываў і аб гэтым яму паведамлялі ужо ў першым класе на уроке геагрфіі і разам з зачаткамі аріфметыкі і чытання. Па-другое, праз нашые землі пракатываліся войны і нашы ваяры зваліся літоўскім войскам. Менавіта так маскоўскіе ваяводы ў 1612 г. паведамлялі цару аб нашых людзях ў Маскве. Аб гэтым даведаўся А.Тарас. Палякі фігуравалі там як наёмнікі на іншым баку і як незначны фактар. (да і смешна было уладам РП слаць ў Маскву каталікоў, калі можна было паслаць нас уніятаў і украінцаў праваслаўных). Па-трэцце, па нашым землям бадзялася шмат валацугаў з Польшчы ў Масковію, з Украіны ў Балтыю, Па- чацвертае, на нашых землях атабарылася шмат габрэйскіх гандляроў, якія таксама ведалі гдзе яны жывуць. Так адкуль ўзялася мянушка “тутэйшые”? Слова “тутэйшые” гэта адказ селянаў на затрымання іх казакамі і жандармамі ў поле ці лесе. Тыя лавілі паўстанцаў 1863 г. якія, як правіла, былі не мясцовые (не тутэйшые). Па рускай звычке усё асмеіваць так карнікі пачалі называць спачатку усіх селянаў, а потым і іншых прадстаўнікоў нашага народа. І вось Я.Купала бярэ гэтае слаўцо каб паказаць дурасць нашых людзей якія не хочуць звацца “беларусамі” і прыкідваюцца то палякамі, то немцамі. то расейцамі. то Чырвонымі. А гдзе ж літовец? Побач з ім жыў сп. Скірмунт якога звалі літварусам, а яго дачка Канстанцыя “крыкнула” яшчэ ў 1910 г :”літвінкаю і толькі літвінкаю, я з божай ласкі была, ёсць і да апошняга дыхання буду”. Не уся шляхта перапісалася на палякаў. Шмат хто правільна ацэніў сітуацыю і хацеў застацца літвінам (літоўцам). Цікава што ў 70 г. узнікла суполка “тутэйшых”. Яны вырашылі што лепш вызначыць сябе як проста “мясцовые” чым “беларусы”. Фальш назвы “беларусы” шмат хто адчуваў. Натуральна, што расейскіе бальшэвікі спачатку змагаліся у нас з польскасцью і літвінствам і сімпатызавалі беларусам. А потым іх усё ж такі перастрелялі калі з першымі было пакончана.

  15. Павел Біч кажа:

    Сп. Мурашка, ані А.Міцкевіч ў сваёй галоўнай працы “Пан Тадэуш”, ані К.Каліноўскі ў сваих “Мужыцких праўдах” ані разу не назвалі наш народ беларускім. Вы думаеце гэта выпадкова? Не. Яны цудоўна разумелі што нашые людзі якіе пагадзіліся на назву “беларус” гэта ужо людзі з расейскай свядомасцью і змагацца супраць Расеі не змогуць. Вы не можаце не ведаць як шмат молодзі ваявала за Расею супраць Украіны і як шмат у нас прарасейскіх арганізацый. Кажуць аб паролі Каліноўскага. Але паролі кажуцца шептам, аб іх не крычаць і не пішуць на паперах. Яшчэ не вядома ці не выдумка гэта пароль расейцаў. (яны велікія правакатары і маглі думаць пра будучае ашуканства). Для меня Міцкевіч і Каліноўскіе большые аўтарытеты чым Бурачок і Зоська з Цёткай. А як мы можам падвысіць баяздольнасць нашых людзей акрамя як давядзення да іх што яны не белые рускіе, а балты і літоўцы (літвіны). Вы памятаеце як адшыў Статкевіча міністр абароны. Статкевіч выказаў незапакоеннасць тым што мы не зможам перашклдзіць анексіі нас Расеяй, як тая надумае яе здейсніць? Не упадабляйцеся Пазьняку які ужо гадоў 20 нясе адну банальшчыну і нават не зауважае гэтага. 3

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан, Біч, дзякуй за клопат. і турботу.
      Запэўніваю Вас, што ніколі ня быў і ня буду, ні З.Пазьняком, ні П.Бічом, тым больш панам Статкевічам.
      Паспрабую дажыць да скону – Я.Мурашкай

    • Рэдакцыя кажа:

      Чытаем Лісты з-пад шыбеніцы маскоўскай Кастуся Каліноўскага (які для сп. Біча аўтарытэт)
      і бачым:
      – “пісьмо аддрукуйце, каб знаў свет Божы, як мужыкі-Беларусы глядзяць на маскалёў і паўстанне польскае”;
      – “… маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску”.
      Тройчы – “беларусы, беларускі”, і ня шэптам…
      – – –
      Таму прапануем яшчэ раз:
      1. Прымаем “беларусы-літвіны”, “Вялікалітва-Беларусь”.
      2. і ўсе спрэчкі па гэтай тэме пакідаем да лепшых часоў…

  16. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, я вам некалькі дзён таму паслаў скарочаны варыянт свайго жнівеньскага артыкула з просьбай надрукаваць як раз пад тэму дыскусіі і супраць трактоўкі З.Пазьняка. Атрымліваецца выступ Пазьняка супраць літвінства – калі ласка, а магчымасць нам літоўцам Беларусі адказаць – не дазваляецца. Гдзе ж вашае шляхэтства, гдзе ж вашая аб’ектыўнасць?

    • Рэдакцыя кажа:

      Пра тое, што мы больш ня будзем выстаўляць на нашым сайце вашыя артыкулы, сп. Біч, мы вас паінфармавалі даўно. І падрабязна патлумачылі ЧАМУ… Вы тады, зноў забыўшы падзякаваць нам за папярэднюю працу, заявілі, што ёсьць шмат іншых незалежных апазіцыйных СМІ, дзе вы будзеце выстаўляцца.
      Цяпер вы пішаце: “меня незалежные СМІ не друкуюць”. Віншуем вас з засваеньнем яшчэ адной зьявы нашай сёньняшняй сапраўднай беларуска-літвінскай рэчаіснасьці. Выкіданьне з галавы міфаў-ілюзій, неадэкватных рэчаіснасьці, цяжкая, але велькі карысная, пазітыўная зьява.
      Думаем, што ў гэтай сітуацыі ў вас яшчэ застаецца магчымасьць адкрыць свой сайт і выстаўляць на ім свае артыкулы.
      P.S.
      З нагоды нагадваем, што вашая думка пра тое, што ў нас цяпер ня проста дыктатура Лу-кі, а этнацыдна-беларусафобская дыктатура, дзе дыктатура – рэч другасная (форма), а этнацыднасьць-беларусафобскасьць – зьмест (першаснае, базавае), стала адным з прынцыпаў нашай Беларускай дактрыны.

  17. Павел Біч кажа:

    ну вось усё і открылася- выказацца мне супраць афіцыоза мне не далі. Муціце воду і надалей тав. Астроўскі. Наконт маіх непублікацый вы дарма радуецеся, я аткрыў старонку ў фэсбуку, і як вы здаецца убачылі, прыхільнікаў ідэалогіі літоўскасці ў Беларусі павелічваецца, чаго не скажаш пра вашу ідэалогію. Тое што я мог даведацца пра яе гэта абсалютная банальшчына. Вы спрабуеце аседласць сучаснасць і нават пачалі пісаць літвіны-беларусы, але гэта тое што сп. д-р Сыч зауважыў у Пазьняка – быць кентаўрам.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. Біч, віншуем вас з адкрыцьцём старонкі ў Фэйсбуку.
      Цяпер у вас праблем з публікацыяй вашых артыкулаў ня будзе…

  18. Павел Біч кажа:

    А яшчэ я регулярна пішу каментары на БП. Хоць яны там стаяць часцей за усё не боле некалькі дзён за тое іх чытае шмат людзей. Зрэдку, калі прыкінусь кентаўрам, мае каментары ставіць і РС.Да тут і літвінскі клуб адкрыўся, Ёсць магчымасць нават пабалакаць з аднадумцамі.. Працягвайце і надалей гнаць сваю банальшчыну і намекаць што ведаеце пра нейкую Змову супраць бедных беларусцаў. Лялькоў зрабіў тое што абацалі вы – даць спісак правакатараў ў апазіцыйным Руху.- але гэта з вашага боку было пустой абяцанкай. Да шчыра кажучы для жыхароў Гародні гэта задача непасільная. Улічваючы местапалажэнне месца Гародні вы маглі б стаць першымі ў асветленні польскіх пазіцый і фармаваць нашые патрабаванні да Польшчы. Але і тут у вас пракол. Вы можаце толькі сапсаваць тое станоўчае што магло б адбыцца. Тут вы выконваеце волю Маскву для якой галоўная задача перашкаджаць супрацу апазіцыі Беларусі з польскім боком. Падсумуючы, я прыхажу да думкі – даволі пашыранай- што Вы агенты Кремля. Менавіта людзей з вашай псіхікай выкарыстоўваюць нашые ворагі. Можа і памыляюся.

    • Мікола кажа:

      Час ад часу чытаю гэты сайт. Навошта вы зневажалі рэдакцыю сайту: Астроўскі такі, Астроўскі сякі?. Да таго ж у кожным СМІ ёсць рэдакцыйная палітыка, і калі вашыя лісты не адпавядаюць ёй, то публікуюцца толькі ў парадку выключэння.

  19. Мікола кажа:

    КРЫВІЯ – ВЯЛІКАЯ ЛІТВА – БЕЛАЯ РУСЬ – ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
    Людзі, вы задзяўблі. Тэрмін Русь, Белая, Чырвоная, Чорная і г.д. Русь практычна ня мае ніякага дачынення да Залатой Арды сиречь Московии. Нагадаю, нашая суседка завецца “Россией”, а розніца паміж “Россией” ды “Русью” такаясама як розніца паміж “Русью” і “Пруссией”. Нагадаю, што прэзыдэнт Маскоўскі Ўладзімер Х. загадаў распрацаваць закон аб “российской нации”. Ламаносаў развіваў “российскую словесность”, а Карамзін “историю Российскую про Российский Народ”. Украінцы адмовіліся ад “Малой России”, і называюць сябе “Ўкраіна”, прэтэндуючы на ўсю Кіеўска-Наўгародскую дзяржаву Русь. Мы адмовіліся ад “Заходняй Расіі” і ад “Белай Расіі”, мы называем сябе Беларуссю, прэтэндуючы на Полацкую, Тураўскую і Новагародска-Віленскую дзяржаву ВКЛ. Мы павінны адчуваць сябе спадкаемцамі ВКЛ, прычым ВКЛ жа існавала не да 1385 ці 1569, а да падзелаў 1772, 1793, 1795 + праекты 1811-12 гг. + ВКЛ 1812 г. і г.д. Італія не завецца Рымскай імпэрыяй, Германія не завецца Святой Рымскай імпэрыяй, Францыя – каралеўствам Франкаў, Гішпанія – Ібэрыяй, Італія – Вэнэцыяй і Гэнуяй, таму і адраджэнне Вялікай Літвы абцяжарваецца абставінамі. Але нічога нам не замінае запісаць у Канстытуцыі нашай рэспублікі адпаведныя артыкулы. Нічога нам не замінае шанаваць полацкі і вялікакняскі пэрыяды.

    Мы жывем на гэтай зямлі. Мы крывічы, ліцвіны, беларусы, палешукі і г.д. Перад намі стаяць важныя задачы:
    – аднаўленне незалежнасці, вызваленне з-пад расейскага прыгнечання, недапушчэнне замахаў польскіх ды іншых нацыяналістаў, актыўны нэўтралітэт у дачыненні да вайсковых блёкаў
    – аднаўленне і адраджэнне эканомікі (змяншэнне падатковага ціску, пераадоленне карупцыі, прыцягненне інвэстыцыяў, стварэнне 5-6 тэхналягічнага ўкладу і г.д.)
    – адраджэнне беларускай мовы і культуры, беларусізацыя пры актыўным захаванні правоў нацменшасцей і г.д.

    • Мікола кажа:

      Такім парадкам, трэба жыць не мінулым, а будучым, абапіраючыся на мінулае. Трэба будаваць шчаслівую краіну з годным жыццём для ўсіх грамадзян, ствараць варункі для эканамічнага і культурнага росквіту краю. А там ужо неразвязаныя пытанні будуць развязаны. Чаму тут усе дзяруць адзін аднаму глоткі. А іншыя пытанні культурна-гістарычнага, ідэалягічнага пляну ня вырашаны. Напрыклад, калі пытанне пра герб і сцяг зразумела (хаця некаторым падавай сцяг святога Юр’я ці сцяг Грунвальда), ТО ЯКІ ПАВІНЕН БЫЦЬ ГІМН ? Пагоня Багдановіча? Магутны Божа? Мы выйдзем шчыльнымі радамі? Гімн Жыве Беларусь? Радзіма мая дарагая? Развітанне з Радзімай? Дзяруць глотку, рвуць кашулі разумнікі, а вораг забірае краіну падспудна, эканоміка валіцца, людзі ўцякаюць за мяжу. Калі будуць заробкі па 200 даляраў, то думаеце, будуць людзі рашаць, чы яны ліцвіны, ці русіны, ці беларусы, ці крывічы? )))

      • Мікола кажа:

        Увогуле я не супраць перайменавання, але само перайменаванне не з’яўляецца прадметам першай жыццёвай неабходнасці.

        • з пад Полацка кажа:

          Ня йдзе гаворка аб перайменаванні сёння,а аб прапагандзе ліцьвінсіва сярод народа!!! Ніхто ня будзе бараніць белую расею ад расеі.Патрэбна рэвалюцыя ў галовах.Я так сама раней думаў што нац сцяг – гэта БЧБ,аж не, нацыянальны сцяг – гэта чырвоны сцяг з пагоняй,а БЧБ сцяг быў дзяржаўным у 1918 ды пару гадоў у 90-х.Так і з назвай краіны ды саманазвай народу. Вы хочаце каб мы зноў на “граблях”танчылі,зноў белая расея – 3.0 будавалі,хоць і без лукі.

          • Мікола кажа:

            да 18-19 стст. не было такога паняцця як дзяржаўны сцяг. Таму на “пасаду” дзяржаўнага сцяга могуць прэтэндаваць і бела-чырвона-белы сцяг, і белы сцяг з чырвоным крыжам, і чырвоны з пагоняй сцяг, і любы сцяг са спалучэннем чырвонага і белага колеру, які бачны па старавечных малюнках. Белы і чырвоны колеры ёсць адвечнымі для нашай традыцыі – і мусяць быць замацаваны ў нашай сымболіцы. якраз прапанаваны вамі чырвоны з пагоняй сцяг мог бы прэтэндаваць на Прэзыдэнцкі Штандар ці Сцяг Узброеных Сіл.

    • Andryk кажа:

      Россия гэта Русь на грэцкай і лацінскай мовах.Так што адно і то е ж. Ваш ланцужок КРЫВІЯ — ВЯЛІКАЯ ЛІТВА — БЕЛАЯ РУСЬ — ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ не азначае адваротнага Жыве Беларусь – Вялікая Літва. Адбываецца разрыў і адпаведна губляецца аграмадны перыяд у гісторыі. І адсюль, “а мы таксама русскіе”.

  20. Павел Біч кажа:

    Хопіць пераліваць з пустога ў парожняе сп. Микола. “Тое што усё залежыць ад усяго” гэта вельмі прымітыўны спосаб паказаць свой “розум”. Адкажы на простае пытанне – чаму у нас перамагла русіфікацыя, краіна дэ-факта калонія Расеі і гэта толькі адбылося у нас. Астатніе народы былых Саюз Рэсп. як-ніяк будуюць свае краіны. Мы кацімся ў РФ. Тое што кажа Пазьняк, Рэдакцыя і вы было сказана яшчэ гадоў 10 таму.

    • Мікола кажа:

      Чаму? Зараз падумаем

      • Мікола кажа:

        чаму ў Кыргыстане столькі рэвалюцыяў адбылася – а маскоўскую агентуру ня вычысцілі.
        чаму Армэнія бегае за Масквой і выконвае ўсе яе наказы?
        чаму толькі цяпер пачалі змагацца з пятай калёнай у Казахстане?

    • Мікола кажа:

      Чаму ў Малдове (і гэта у варунках анэксіі Тыраспалю маскалямі) абралі прамаскоўскага кандыдата (2016). Яны ж не Бэсарабіяй завуцца, а па назве старавечнага княства.
      Чаму грузіны (і гэта пасля вайны) выбралі прарасейскае кіраўніцтва пасля сыходу Міхэіла?
      Чаму абралі прарасейскага кандыдата на пасаду кіраўніка Баўгарыі.
      Чаму прарасейскі кандыдат ледзь ня стаў кіраўніком Аўстрыі (2016)
      Чаму за пасаду прэзыдэнта Францыі змагаецца два прарасейскія кандыдаты, адна з якіх пазычыла грошы ў Маскве на вядзенне агітацыі і выгнала бацьку з партыі?
      Чаму маскалі паўплывалі на выбары ў ЗША?
      Чаму Нямеччынай кіраваў маскоўскі вылупак Гэрхард Шродар?
      Чаму літоўцы рабілі імпічмант маскоўскаму агенту Роляндасу Паксасу?

      • Мікола кажа:

        Усім гэтым краінам трэба тэрмінова мяняць назвы?

      • Яўген Мурашка кажа:

        Пан, Мікола.
        На Ваша – “чаму”.
        Таму, што Пуцін усіх іх купіў на карню і прцягвае купляць, не шкадуючы мільярдаў даляраў
        Яго мэта разваліць адзінства Эўропы, каб здзейсьніваць сваі злачынныя планы.

        • Мікола кажа:

          так, сапраўды.
          І вось я і пішу, што вяртанне да больш старажытнай назвы – не ўнівэрсальны абярэг ад агрэсіі Масквы.

          Тым больш што на РАСЕЙСКІХ ШАВІНІСТЫЧНЫХ сайтах – усялякіх спутніках і пагромах – нашу краіну ўсё часцей называюць “Западная Россия”, “Белая Россия”, “белороссы”, “западнороссы”, “Северо-Западный край”, і здзекуюцца з патрабаванняў беларусаў спыніць ужыванне ў афіцыйным ужытку састарэлай назвы “Белоруссия” ў дачыненні да сучаснае нашае краіны, хаця маскалі досыць хутка перайшлі на “Цхинвал” замест пазычанага з мовы грузінскай “Цхинвали” і ў 2014 годзе ў дачыненні да Ўкраіны вучылі назвы “Малороссия” ды “Новороссия” )))

  21. Яўген Мурашка кажа:

    Панове.
    Трэба быць рэалістам і не гойсаць недзе у воблаках.
    Сёньня мы не устане нават пазбавіцца ад камуністычнай ідэалогіі.
    Яшчэ тысячы вуліц і не менш помнікаў захаваліся на нашых вуліцах і плошчах.
    Давайце зачысцім нашу землю ад гэтага паскудства а потым ужо вернемся да Беларусі.

  22. Гронд кажа:

    Опущенный мандарин,которого поперли отовсюду откуда можно решил здесь обустроиться?

  23. Ігнат кажа:

    Слава Літве! Жыве Беларусь!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы