Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Зь Вікіпедыі даведваемся, што гэты Дзень (англ. International Mother Language Day) быў заснаваны ў лістападзе 1999 году на 30-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасьці людскай цывілізацыі. Адзначаецца кожны год 21 лютага, пачынаючы з 2000 году. Прычынай увядзеньня гэтага Дню стала тое, што з 6.000 моваў сьвету, кожная зь якіх зьяўляецца ўнікальнай агульналюдскай каштоўнасьцю, прыкладна палова знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэньне аб абвяшчэньні Міжнароднага дню роднай мовы (Рэзалюцыя № Α/RES/56/262) і заклікала дзяржавы-члены ААН ды Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаваньню ўсіх моў народаў сьвету.
(Заўвага 1. Міжнародны дзень роднай мовы было вырашана прызначыць менавіта на 21 лютага ў памяць пра крывавыя падзеі ў гэты дзень у 1952 годзе ў Бангладэшы (у той час Усходні Пакістан). Тады прыхільнікі прызнаньня бенгальскай мовы ў якасьці дзяржаўнай, аб’яднаныя ў “Моўны рух”, выйшлі на дэманстрацыю. Пакістанская паліцыя жорстка расправілася зь яе ўдзельнікамі – некалькі чалавек (у асноўным студэнты) загінулі. Рух за дзяржаўны статус нацыянальнай мовы прывёў да росту самасьвядомасьці бенгальскага народу, а затым і да ператварэньня Ўсходняга Пакістану ў самастойную дзяржаву Бангладэш (гл. https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%BE%D1%80%D1%8C%D0%B1%D0%B0_%D0%B7%D0%B0_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%81_%D0%B1%D0%B5%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0)).
(Заўвага 2. У 2009 годзе ЮНЭСКА прызнала, што на тэрыторыі Расеі зьнікненьне пагражае 136 мовам. Гэты факт варта супаставіць зь нядаўнім “наездам” Пуціна нават на Леніна за тое, што той захаваў аўтаномны статус для шэрагу карэнных народаў былога СССР (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2016/02/06/8323/#more-8323). Афіцыйная “аўтаномнасьць” дазваляе гэтым народам хоць неяк захоўваць свае культуры і мовы. І, адначасна, гэта ж выклікае страх ды капрызы Пуціна ды ўсёй расейскай імперыякратыі…).
На адзначаным фоне давайце зьвернем увагу на стан нашай беларуска-літвінскай мовы на нашай уласнай зямлі…
1. А ў нас.
Мусім прызнаць, што стаўленьне цяперашніх лукашэнкаўскіх уладаў у пытаньнях мовы, культуры, гістарычнай памяці нашага народу зьяўляецца поўнай супрацьлегласьцю таму, да чаго заклікае ААН, ЮНЭСКА (гл. некаторыя прыклады толькі за апошнія год-паўтара: http://nn.by/?c=ar&i=152272 ; http://nn.by/?c=ar&i=155923 ; http://nn.by/?c=ar&i=157356 ; http://nn.by/?c=ar&i=158962 ; http://nn.by/?c=ar&i=159046 ; http://nn.by/?c=ar&i=156973 ; http://nn.by/?c=ar&i=161469 ; http://nn.by/?c=ar&i=165448 ; http://www.svaboda.org/content/bielaruskaja-mova-u-adukacyi/27564843.html ; http://nn.by/?c=ar&i=142724 ; http://nn.by/?c=ar&i=150754 ; http://nn.by/?c=ar&i=134741)…
Зь першых матэрыялаў, паданых на нашым сайце, усё, што адбываецца ў нас сёньня ў дачыненьні да названых каштоўнасьцяў, мы завем ЭТНАЦЫДАМ (https://nashaziamlia.org/2006/04/04/14/#more-14). Бо ўсе яны – і мова, і культура, і гістарычная памяць, і сапраўдныя сімвалы нацыі – пасьлядоўна ды зацята вынішчаюцца ўсе апошнія 22 гады лукашысцкай улады.
І гэта адбываецца ў сітуацыі, калі беларуская мова па лукашэнкаўскай жа Канстытуцыі РБ (http://www.pravo.by/main.aspx?guid=2111) лічыцца ПЕРШАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ МОВАЙ (!!!; гл. фота ўнізе; абведзена чырвоным).
Этнацыд – гэта варыянт генацыду нашага народу (гл. Д пр-п 3б Беларускай дактрыны), а таму ёсьць найвялікшым злачынствам супраць людскай цывілізацыі й гуманнасьці (Д пр-п 80), якое мусіць быць тэрмінова спынена (Д пр-п 3), а вінаватыя панесьці суворае пакараньне (Д пр-п 46).
Аднак пакуль на нашай зямлі нармалізацыі не назіраецца. Усё наадварот: вынішчэньне беларускай мовы, культуры, гістарычнай памяці працягваецца, і будучыя вязьні замест нар усё яшчэ сядзяць ва ўладных кабінетах. З-за гэтага многія прарасейскія імперцы-этнацыдчыкі ня могуць стрымаць сваю сатанісцкую радасьць ад таго, што бачаць – голасна ёрнічаюць ды куражацца. Па-ранейшаму працягваецца іх час…
Прывядзем прыклады.
2. Каўцэвіч ці “Каўцэвіч”.
Калі хто мае жалезныя нервы і дастатковы досьвед грамадска-палітычнай дзейнасьці ў Беларусі, каб заўсёды трымаць сябе ў руках, можа праслухаць на Ютубе вось гэты аўдыя-запіс – https://www.youtube.com/watch?v=FyV829L0TEU – на якім нібыта былы гарадзенскі чыноўнік “Мацьвей Каўцэвіч” разважае пра нешта цалкам супрацьлеглае зьместу Міжнароднага дню роднай мовы – пра сёньняшні гаротны стан беларускай мовы ў Беларусі (а разам зь ёй і нацыянальнай культуры ды сьвядомасьці) й вызначае вінаватых у “сьмерці беларусаў, Беларусі й беларускай мовы”.
Тыя, хто вытрымае ўсе 54 хвіліны, каб даслухаць да канца гэты абразчык чорнай прапаганды, напэўна, заўважаць і пацьвердзяць:
– што гэта тыповы ўзор расейскай імперска-шавіністычнай прапаганды (прапагандос), у кожнай фразе якога прысутнічае альбо падмена, альбо скажэньне-перакручваньне, альбо ўвогуле чыстая хлусьня;
– што аўтар у сваім опусе заклікае ўсіх беларусаў – і звычайных грамадзян, і чыноўнікаў – да яднаньня з Расеяй (т.б., заклікае “ісьці на сьмерць!”), а сам ён пры гэтым эміграваў у… Нямеччыну;
– што тэкст чытае не “Каўцэвіч”, а нейкі замагільны кампутарны голас;
– што на відэа пры гэтым мы бачым ня сцэнкі з жыцьця беларускага народу ці краявіды Беларусі, а нам дэманструюцца групавыя фота прадстаўнікоў цяперска-лукашысцкай зграі, якая апанавала Беларусь, усе прадстаўнікі якой пагалоўна выглядаюць жывымі мерцьвякамі (дакладна па Э.Фрому);
– што матэрыял быў выстаўлены за месяц да пачатку падзей на кіеўскім Майдане – тады, калі расейская імперыякратыя напоўніцу рыхтавалася ўцягнуць Украіну ў свой ЕўрАзійска-Таёжны саюз.
(Заўвага 3. У сувязі з прысутнасьцю гэтага відэа на Ютубе мы прапануем беларускім палітуцекачам у Нямеччыне паспрабаваць высьветліць, ці там сапраўды ёсьць нейкі імігрант зь Беларусі – былы чыноўнік Мацьвей Каўцэвіч. Калі няма, гэта давядзе, што данае відэа яшчэ і яскравыы прыклад чорнага прапагандовага фэйка. Калі ж высьветліцца, што гэты агент расейскага імперыялізму там ёсьць і ён сапраўды пісаў гэты тэкст, тады паўстануць іншыя пытаньні, у т.л. што да Нямеччыны і Еўразьвязу…).
Натуральна, мы ня будзем аспрэчваць кожную хлусьню-перакручваньне сп. “Каўцэвіча” (хто жадае, можа пазнаёміцца тут – https://nashaziamlia.org/2006/04/04/14/#more-14 – як напраўду выглядае фактычны бок справы ў пытаньні суадносін беларускай ды рускай моваў, культур, сьветаглядаў). Зьвернем увагу толькі на галоўнае. Яно ў тым, што кантэкстуальна аўтар опусу ўсю віну за гаротны стан, у якім сапраўды знаходзіцца сёньня наша мова і культура, звальвае на беларускі народ (дарэчы, слоў “беларускі народ” ён пазьбягае, кажа пра грамадзян, насельніцтва…). Маўляў, усе пералічаныя праблемы на нас нібы зь неба зваліліся, “натуральным чынам”. У сувязі з чым нам – беларусам-літвінам – ня варта рыпацца, а застаецца толькі зьмірыцца з наканаваньнем, калі нашу мову, культуру дый нас саміх “чакае сьмерць” у чорнай дзірцы расейскай імперыі…
Вось гэта мы ўжо прапусьціць аніяк ня можам, таму далей наадварот абавязкова прааналізуем. Але спачатку дадаткова паглядзім яшчэ і на тых асоб, якія ня могуць схавацца за кампутарным голасам і адкрыта нясуць па сутнасьці тую ж злачынную ахінею… Пры гэтым давайце больш зьвяртаць увагу ня столькі на расейскіх імпер-шавіністаў (напрыклад, такіх, як Іван Катанаеў – гл. http://nn.by/?c=ar&i=160575 – зь якімі ўсё зразумела), колькі на тых, хто жыве ў Беларусі ці мае беларускае паходжаньне, а таму ведае, як усё напраўду выглядае сёньня і як яно было ў мінулым…
3. Падпявалы зь мясцовых.
Вось тут – http://nn.by/?c=ar&i=164185 – “Наша Ніва” нядаўна паінфармавала, як расейскі прапагандыст Юры Баранчык (гл. фота ўнізе №1) адкрыта заявіў: “На беларускай мове гавораць толькі незамужнія студэнткі педагагічнага ўніверсітэта і частка нацыяльнай эліты”. Адбылося гэта ў Маскве на канферэнцыі «БелаРускі дыялог» у прысутнасьці шэрагу прадстаўнікоў беларускай афіцыйнай апазіцыі. Такі там быў “дыялог”…
(Заўвага 4. Ю.Баранчык раней рабіў кіраўніком Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіраваньня Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце Беларусі. Пасьля стварыў інтэрнэт-праект imperiya.by і пераехаў у Маскву. У 2014 годзе гэты рэсурс публікаваў інструкцыі для прарасейскіх баевікоў ва Ўсходняй Украіне).
Такія перабежчыкі, як Баранчык, у Расеі ёсьць яшчэ. Але і ў самой Беларусі хапае асобаў (нават такіх, якія падаюць сябе “беларусамі”), якія выступаюць супраць беларускай мовы, за мову рускую…
Яскравымі агентамі расейскай імперыякратыі ў Беларусі, дзейнасьць якіх нярэдка падтрымліваецца ня толькі расейскімі, а і заходнімі грантамі, зьяўляюцца: вядомы сецеўны троль “Мандарын-Дуглас-Манро-Дмитрий” (сапраўднае прозьвішча Генадзь Самусевіч; гл. фота №2 – http://nn.by/?c=ar&i=20204), фатограф, журналіст і блогерка Ксенія Авімава (фота № 3; http://nn.by/?c=ar&i=19633), доктар філалагічных навук, прафесар БДУ Іван Чарота (№ 4; http://nn.by/?c=ar&i=154046), 18 удзельнікаў канферэнцыі «Расея і славянскія народы ў войнах XIX—XX стагоддзяў», якая прайшла 28 чэрвеня 2015 г. у Менску (http://nn.by/?c=ar&i=152910), руSSкія нэанацысты (http://nn.by/?c=ar&i=153448), прадстаўнікі “Рускага міру” ў Беларусі (http://nn.by/?c=ar&i=161324), Уладзімір Рыжанкоў і Юлія Чырва – сябры «Нацыянальна-вызвольнага руху» ў Беларусі, якія выступаюць за… “Рускі мір” (http://nn.by/?c=ar&i=147368).
Зьвярніце ўвагу, усе названыя вышэй людзі актыўна займаюцца сваёй злачыннай антынацыянальнай беларусафобскай справай і пры гэтым таксама спакойна жывуць і працуюць у сёньняшняй лукашэнкаўскай РБ. У той час, як сьвядомыя выкладчыкі беларускіх універсітэтаў ды гімназій, якія сумленна праводзілі заняткі ды яшчэ на дзяржаўнай (!) беларускай мове, у апошнія гады актыўна выкідаюцца з працы, пазбаўляўцца сродкаў на існаваньне… (https://www.youtube.com/watch?v=Hqr5JG9gREE ; http://nn.by/?c=ar&i=134741).
(Заўвага 5: дзеля справядлівасьці мусім узгадаць адзін выпадак, калі вядомы расейскамоўны паэт, які жыве ў Беларусі, голасна заявіў пра вынішчэньне беларускай мовы як пра праблему, якая патрабуе вырашэньня – http://nn.by/?c=ar&i=143592)
Але ёсьць і больш уражвальныя прыклады, калі людзей арыштоўваюць і кідаюць у вязьніцу толькі за патрыятычны надпіс на беларускай мове (http://nn.by/?c=ar&i=154552).
Натуральна, такое стаўленьне да беларускай мовы ў Беларусі (на карысьць маскоўска-імперскай) – гэта праблема ня толькі сёньняшняга часу. Праблема мае вялікі, больш чым 200-гадовыя, гістарычны шлейф. Давайце ўзгадаем некаторыя факты зь мінулага, якія апошняе пацьвярджаюць.
4. Некаторыя гістарычныя вехі…
4.1. На пачатак нагадаем словы Кацярыны II пасьля захопу нашай зямлі расейскай імперыяй у 1796 годзе (http://maxpark.com/community/1530/content/2462067):
“Вялікае княства Літоўскае ў далейшым называць толькі Белай Русьсю, а народ яе – беларусамі, чым на стагоддзі прывяжам яе да Расеі. Замірыць Белую Русь ваеннай сілай немагчыма. Гэтую місію мы ўскладзем на рускага чыноўніка, рускага настаўніка, рускага папа. Менавіта яны адбяруць у беларусаў ня толькі іх мову, але і саму памяць пра саміх сябе”.
З таго часу царскія расейскія ўлады не дазволілі адчыніць ніводнай беларускай школы…
(Заўвага 6: першыя школы зь беларускай мовай навучаньня пасьля 1796 г. зьявіліся на нашай зямлі ў гады Першай сусветнай вайны на тэрыторыі, занятай немцамі, чыя ваенная адміністрацыя прызнавала беларусаў самастойным народам. Беларускае кнігадрукаваньне ды прэса былі дазволеныя ў вельмі абмежаваных маштабах і без дзяржаўнай падтрымкі толькі пасьля рэвалюцыі 1905 году (http://maxpark.com/community/1530/content/2462067).
4.2. Пасьля здушэньня паўстаньня 1831 г. царскія ўлады перайшлі да пасьлядоўнай палітыкі поўнай русіфікацыі Беларусі. З гэтай мэтай пры расейскім урадзе быў створаны Асаблівы камітэт па справах заходніх губерняў. Перш за ўсё ён прапанаваў рэзка пашырыць на далучаных да імперыі тэрыторыях зямельныя ўладаньні рускіх дваран і чыноўнікаў, даўшы ім шматлікія прывілеі. У краі разгарнулася чыстка дзяржаўных устаноў, судоў, органаў адукацыі й культуры ад служачых мясцовага паходжаньня … У 1840 годзе адмысловым царскім указам было забаронена выкарыстоўваць назвы “Беларусь” і “Літва”, замест якіх ўводзілася пазначэньне “Северо-Западный край”. Выйшаў указ аб спыненьні дзеяньня Статута ВКЛ (http://maxpark.com/community/1530/content/2462067).
4.3. А вось некаторыя цытаты з прамоваў губернатара Паўночна-Заходняга краю Мураўёва-вешальніка, які двойчы (1831-35, 1863-65 гг.) наводзіў маскоўскія “парадкі” ў ВялікаЛітве-Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст.:
– «у Паўночна-Заходнім краі так званую беларускую мову неабходна зьвесьці на нішто. Калі гэтага не зрабіць, яна ўвесь час будзе інсьпіраваць думку пра асобны беларускі народ і аб праве гэтага народу на этнічную самастойнасьць і нацыянальна-дзяржаўную сувярэннасьць, чаго дапусціць нельга».
– “што не дарабіў рускі штык [у Беларусі], зробіць руская школа»;
– “кожны жыхар гэтага краю павінен ператварыцца ў рускага … Хто не захоча зрабіць гэта, павінен лічыцца замежнікам і пакінуць гэты край назаўсёды” (гл. каментары да матэрыялаў: http://www.belaruspartisan.org/life/232186/ ; http://mirror581.graniru.info/blogs/funnycouple/entries/232304.html).
(У тэму. У гэтым месцы варта паслухаць паланэз беларуса-літвіна Міхала Агінскага “Разьвітаньне з Радзімай”, які быў напісаны яшчэ ў 1794 годзе. Слухаць тут: https://www.youtube.com/watch?v=T90B235qVtg ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=E0O_pMFtnsY ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=l95w9yU2oO4)
4.4. Чарговы гістарычны факт.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ва ўнутранай турме НКВД былі расстраляныя 132 (па сьпісе на сёньняшні дзень) паэта, пісьменьніка, дзеяча культуры і навукі. У абсалютнай большасьці гэта былі беларусы…
Усяго ж пад сталінскія рэпрэсіі падпала прыкладна столькі ж беларусаў-літвінаў, колькі загінула ў Другой сусьветнай вайне (http://www.belaruspartisan.org/blogs/neklyaev/ ; http://www.svaboda.org/content/article/24754404.html).
4.5. У 1962 г. Мікіта Хрушчоў – тагачасны генсек ЦК КПСС – на прыступках Белдзяржуніверсітэта вымавіў: “Чым хутчэй мы забудзем свае нацыянальныя адрозьненьні й загаворым па-руску, тым хутчэй прыйдзем да камунізму” (http://maraz-m-moroz.livejournal.com/388712.html?thread=2375272 ; http://www.belaruspartisan.org/opinions/218139/ ; http://sokrytoe.org/print:page,1,2265-mif-o-triedinom-narode-5-byt-belorusom-v-sssr-schitalos-prestupleniem.html).
Тыя, хто жыў у часы СС, ведаюць, што падобныя словы тагачаснага камуністычнага правадыра былі ні чым іншым, як загадам на вынішчэньне беларускай мовы.
4.6. З прыходам да ўлады Лукашэнкі (1994 г.) былі створаны ўсе ўмовы для выкананьня распрацаваных у нетрах расейскіх сьпецслужбаў “інтэграцыйных праграм”, накіраваных на аслабленьне ды здушэньне беларускага этнасу аж да яго зьнікненьня на працягу бліжэйшых дзесяцігоддзяў.
Першае, што запатрабавалі ад Лукашэнкі маскоўцы пасьля “абраньня” таго прэзідэнтам – гэта ВЫНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ шляхам ліквідацыі беларускіх школ, вяртаньня да савецкай сістэмы адукацыі з заменай падручнікаў гісторыі, выдадзеных у 1992-94 гг. “Інтэграцыя з Расеяй” стала чарговай ідэалогіяй беларускай дзяржавы (чытаем мы тут: http://maxpark.com/community/1530/content/2462067).
Як мы ўжо адзначылі вышэй, гэтая беларусафобская этнацыдная палітыка працягваецца цяперскім рэжымам Лу-кі й сёньня…
Такім чынам, прагледзеўшы апошнія 200 гадоў беларускай гісторыі, нешта мы не знаходзім выпадкаў, каб беларуска-літвінскі народ па ўласным жаданьні адмаўляўся ад сваёй мовы. Затое на кожным гістарычным этапе мы бачым адно і тое ж з боку расейскай імперыі: ва ўсіх сваіх іпастасях – царскай, бальшавіцкай, ліберальна-ельцынскай, “патрыятычна”-пуцінскай – у дачыненьні да беларускай мовы яе імперыякратыя ўсімі магчымымі спосабамі рабіла адно і тое ж – здушэньне нашай мовы і замену яе маскоўскай!
Думаем, пытаньне “віны” беларускага народу ў яго “самазьнішчэньні” можна лічыць канчаткова высьветліным і закрытым… Ніякай віны няма. Затое адкрываецца іншае: вынішчэньне беларускай мовы і ўкараненьне расейскай – гэта важнейшы кірунак злачыннай палітыкі расейскага імперыялізму!
Але гісторыя працягваецца і прыносіць нам новыя сюрпрызы, актуалізуючы новыя асьпекты значэньня стану нашай беларускай мовы для лёсу нашага ж беларуска-літвінскага народу.
Гарбачоў нядаўна дзесьці прамовіў, што СССР можна было захаваць, толькі трэба было прыняць закон аб мовах. Сёння ўлада Расеі ўпарта змагаецца супраць усіх нацменьшасцяў навязываючы сваю расейскую імперскую мову. Чаму? Галоўная мэта гэтага дзейства стравіць народы былога СССР між сабой, тады гэтыя народы перастануць вясвятляць хто сколькі нахапаў падчас прыхватызацыі і як стаў алігархам. І гэта мэта дасягнута. Самі рускія пачынаюць змагацца з украінцамі, беларусамі, латышамі і прочымі нацменшасьцямі пакідаючы ў баку расійскае дзяржаўнае жульё.
Між тым у самім расейскім грамадстве, якое актыўна замбіруецца тэлебачаннем, інтэрнэтам, наркотыкамі, прастытуцыяй, алкагалем … усё выразней паўстае прывід Сталіна!
«ўлада Расеі» –> “Расеі” не існуе. Ёсьць “Российская Федерация”.
Рэдакцыя сайта працягвае традыцыю Бурачка-багушэвіча і трактаваць мову як код нацыі. А яна важнейшы адбітак нацыі але не код. У гэтым яна памыляецца разам са усей пост-Багушэвічскай элітай, Нават цяпер пасля другой паразы нац. адраджэнння, не хоча, ці не можа разабрацца што адбываецца з нашым народам Хутчэй чукчы з каракамі і буратамі загавараць на сваёй мове чым белые рускіе (беларусы)..
“Хай лепш гадамі думка высьпявае-
На ўсё павінна быць свая пара,
Наносны бляск нашчадак можа сьцерці,
А прыгажость не пад уладай сьмерці!”
“Фаўст”, Ё.В.Гётэ
Сапраўды, трэ было і пана Біча ўпісаць у шэрагі каўцэвічаў-самусевічаў-баранчыкаў-чаротаў…
Калі чалавек аж так просіцца, чаму б не пайсьці насустрач?..
Нет, по части идиотизма Позняка никто не переплюнет- там у него все агенты КГБ или ФСБ
шаноуныя Литвинюки, а вам не кажется, что просто народу пох на вас и на вашу мову. Или тут Россия опять виновата?
По мнению Островского и прочих бичей это мы с тобой, Толстокот, виноваты. И это..мы- агенты КГБ и ФСБ.
Доказательства?
Никаких. Все по “рецепту Позняка”: кто не с ними, тот вораг и агент КДБ.
Так что ты подлежишь расстрелу. Однозначно…после смены режима. Готовься.:))
Як што не разбяроцеся чаму наш народ не хоча размаўляць на сваёй мове, будзе і трэццая і чацвертая параза нац. Адраджэння. Буду рады памыліцца.
Тут, у Нямеччыне нам не трапляўся гэты Д’ябл-каўцэвіч
Інакш мала б яму не падалося.
Я.Мурашка
Сп. Яўген, дзякуй.
Будзем лічыць “каўцэвіча” прыярытэтна інфармацыйным фэйкам маскоўцаў…
Усё так, як у артыкуле. Трэба дамагацца прызнаньня палітыкі этнацыда злачынствам супраць чалавечнасьці. Лу-ка – злачынец!
Трэба дамагацца прызнаньня палітыкі этнацыда злачынствам супраць чалавечнасьці. Лу-ка — злачынец!
давай,змагар, начинай писать исковое заявление в суд.Госпошлину только не забудь оплатить