nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пасьлянавагодняе абвастрэньне расейскага імперскага шаленства

6 лютага, 2016 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Шаленства Расеі 1Як ужо неаднаразова адзначалася, мы – сайт ідэалагічны. А гэта азначае, што, у адрозьненьне ад абсалютнай большасьці вялікіх інфармацыйных СМІ, мы павінны ў спакойнай абстаноўцы аналізаваць ды прагназаваць падзеі беларускай і ваколбеларускай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці, рабіць прапановы па шляхах выйсьця са складаных сітуацый. І ўсё гэта – зыходзячы з аб’ектыўных інтарэсаў нашага народу. Такую ролю мы вызначылі для сябе самі, бо ёй прынцыпова не жадае адпавядаць ніводны “беларускі” СМІ (абсалютная большасьць афіцыйных і апазіцыйных СМІ ў Беларусі працуюць сёньня на таго ці іншага “дзядзю” ў рэжыме СМДІ – сродкаў масавай дэзінфармацыі). Але бываюць моманты, калі гістарычныя падзеі настолькі падпіраюць, што прымушаюць пераключыцца на іх акцэнтаваньне і тлумачэньне. Так і сёньня мы часова перапыняем працу над папярэдняй тэмай, каб зафіксаваць тое, што адзначана ў загалоўку.

 

1.

Па зьвестках Interfax.ru, 21 студзеня г.г. Ул. Пуцін негатыўна і рэзка выказаўся пра дзейнасьць Ул. Леніна – правадыра бальшавіцка-сіянісцкага перавароту 1917 г. на тэрыторыі расейскай імперыі (http://www.interfax.ru/russia/490856).

Адбылося гэта ў адказ на выступ галавы расейскага Курчатаўскага інтытута Міхаіла Кавальчука, які на паседжаньні прэзідэнцкай Рады па навуцы і адукацыі працытаваў паэму Б. Пастэрнака “Высокая хвароба”. У гэтай паэме пра Леніна напісана: “И вот, его увидев в яви, я думал, думал без конца об авторстве его и праве дерзать от первого лица”.

У адказ на гэта Пуцін сказаў наступнае: “Кіраваць плыньню думкі – гэта правільна, трэба толькі, каб гэтая думка прывяла да правільных вынікаў, а не як ва Ўладзіміра Ільіча. А то ў канчатковым выніку гэтая думка прывяла да развалу Савецкага Саюзу, вось да чаго. Там шмат было думак такіх: аўтанамізацыя і так далей. Заклалі атамную бомбу пад будынак, які завецца Расеяй, яна і рванула потым. І сусьветная рэвалюцыя нам не патрэбная была. Вось такая думка там” (канец цытаты).

Шаленства Расеі 2

На наша меркаваньне, сцэна напэўна была спланавана – бо адбылася ў чарговую гадавіну сьмерці “правадыра сусьветнага пралетарыяту”.

Акрамя таго, пра гэтую сенсацыйную асабліва для старэйшага пакаленьня расейцаў падзею паведамілі многія СМІ, якія працуюць у расейскай інфармацыйнай прасторы. Але нямногія рашыліся яе пракаментаваць.

Так, прэссакратар Пуціна Пяскоў папрасіў не абурацца крытычнымі выказваньнямі Пуціна пра чалавека, які быў стваральнікам СССР. “Прэзідэнт, мае права мець сваё стаўленьне да ролі той ці іншай асобы ў гісторыі”, – сказаў Пяскоў журналістам (http://www.interfax.ru/russia/490891). Дадаткова ў адказ на здагадкі, што выказваньне Пуціна абумоўлена планамі Крамля нарэшце пахаваць труп Леніна, Пяскоў заявіў: “Такога пытаньня няма ні ў сьферы дыскусій, ні ў сьферы нейкіх прыкладны́х разваг, прапрацовак. Такога пытаньня ў парадку дня наогул не стаіць”.

Такім чынам, псіхалагічны сэнс тэхналогіі каманды Пяскова дэшыфруецца так: адцягнуць увагу ад асобы Пуціна, якая набыла дадатковыя негатыўныя пункты ў значнай часткі расейскага электарату з-за яго супрацьпастаўленьня вобразу бальшавіцкага правадыра, на праблему магчымасьці пахаваньня муміі апошняга. Натуральна, што адначасна Пяскоў імкнуўся мікшыраваць негатыўныя наступствы ад канчатковага наступу імперцаў на рэшткі расейскіх нацыянальных аўтаномій.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=FvhvSgJhVWY – можна паслухаць, як балючае для сёньняшняй расейскай імперыякратыі й агучанае Пуціным пытаньне (існаваньня на яе тэрыторыі “нейкіх там аўтаномій”) здымаецца з адказнасьці ня толькі Леніна, а і Сталіна (апошні асабліва важны для сёньняшняга варыянту расейскіх імперцаў) і адрасуецца Троцкаму, Каменеву, Зіноўеву, а таксама таму факту, што ў СССР у канцы 1920-х былі “патрабаваньні зь месцаў” захаваць статусы нацыянальных рэспублік і аўтаномій. У відэа супрацоўнік Інстытута расейскай гісторыі РАН (і яўны імперац) Юры Жукаў заяўляе: “Пуцін гэтага ня ведае. Ён усё пераблытаў … Трэба прымаць прапанову Сталіна, які казаў: ні ў якім разе нельга дзяліць краіну па нацыянальных тэрыторыях, а толькі па эканамічных”.

Такім чынам, і тут абяляюцца Пуцін, Ленін, Сталін. Пры гэтым дадаткова заяўляецца, што “Расеі” неабходна тэрмінова і канчаткова зьнішчаць рэшткі нацыянальных рэспублік.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=5Lj3YXFnU8YГейдар Джэмаль (старшыня Ісламскага камітэту Расеі) вылучае гіпотэзу, што выказваньне Пуціна – гэта не выпадак, а прадуманая аркестраваная акцыя. Логіка нелагічнага, здавалася б, “наезду” Пуціна на Леніна заключаецца, у адпаведнасьці зь меркаваньнем сп. Джэмаля, у спробе цяперашняга кіраўніцтва Расеі канчаткова адмяніць права нацый на самавызначэньне. Расейскаму рэжыму трэба адцягнуць увагу грамадскасьці ад рэзкага пагаршэньня эканамічнага становішча ў імперыі шляхам пераключэньня ўвагі насельніцтва на нейкую праблему. Маўляў, вайна супраць Украіны ўжо перастала быць папулярнай, вайна ў Сірыі таксама не дае неабходнага “патрыятычнага драйва”, таму, каб мабілізаваць большасьць “ватнікаў”, трэба пераключыць грамадскую ўвагу на якую-небудзь сьвежую ўнутраную праблему – у даным выпадку на наступ на канстытуцыйныя правы нацыянальных рэспублік ды іншых аўтаномій (дарэчы, раней ужо адбыўся падрыхтоўчы этап: “прэзідэнты рэспублік” ужо сталі “галовамі рэгіёнаў”). Гэта, ствараючы сітуацыю супрацьстаяньня рускіх зь нярускімі, адных рэгіёнаў зь іншымі, дае большыя магчымасьці для маніпуляваньня масавай сьвядомасьцю і для кансалідацыі прыхільнікаў расейскай імперыі. Гэта неабходна, напрыклад, перад выбарамі, але ня толькі. Калісьці ў Татарстане разьмеркаваньне даходаў ад продажу татарскай нафты было ў прапорцыі 70:30 на карысьць Татарстана. Сёньня гэтая прапорцыя 27:73 на карысьць Масквы (тое ж абдылося і ў дачыненьні да Башкірыі, Якуціі, Цюменскай вобласьці – тэрыторыі народаў ханты-мансі). І цяпер, на меркаваньне расейскай імперыякратыі, трэба даціснуць пытаньне, каб у фармальных суб’ектаў “Расейскай Федэрацыі” забраць апошняе

На наша меркаваньне, выказваньне сп. Джэмаля найбліжэй падбіраецца да сутнасьці аналізуемай падзеі. Мы хочам дадаткова адзначыць толькі два мотанты:

першы. Эканамічная сітуацыя ў краіне выкарыстоўваецца расейскай імперыякратыяй у якасьці зачэпкі, каб паспрабаваць вырашыць вельмі балючае для яе нацыянальна-тэрытарыяльнае пытаньне, а не наадварот;

другі. Не прайшло і двух гадоў з таго часу, як расейскія ўлады “абгрунтоўвалі” й практычна зьдзяйсьнялі “права” насельніцтва Крыма і Данбаса на аддзяленьне ад Украіны. Ужо тое быў вялікі міжнародны “цырк”. Сёньняшняе імкненьне забараніць магчымасьць правядзеньня падобнага аддзяленьня нават не насельніцтва, а асобных народаў (!) на ўласнай тэрыторыі – гэта ўжо цырк у квадраце!

Таму нас зьдзівіла, што Гейдар Джэмаль ня выкарыстаў магчымасьць, каб узгадаць і гэты сімптом расейскага імперскага шаленства. Будзем спадзявацца, што ён проста часова запамятаваў…

2.

Нібы адзначанага вышэй было замала, расейскае кіраўніцтва вырашыла паклапаціцца пра рускую культуру, мову і гісторыю… за мяжой Расеі (!!!)

У самым пачатку гэтага году “Наша Ніва” выставіла матэрыял Ягора Лебядка пад назвай “НОВАЯ СТРАТЭГІЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЯСЬПЕКІ РАСЕІ РАЗГЛЯДАЕ «ЗЬНІЖЭНЬНЕ РОЛІ РУСКАЙ МОВЫ Ў СЬВЕЦЕ» ЯК ПАГРОЗУ” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=162833).

Падаем ніжэй частку гэтага артыкула.

Шаленства Расеі 3“Перад Новым годам Уладзімір Пуцін падпісаў указ № 683 «Аб стратэгіі нацыянальнай бясьпекі Расейскай Федэрацыі». Ёсьць у гэтай стратэгіі некаторыя пункты, што ўскосна і наўпрост тычацца Беларусі як сумежнай з Расеяй дзяржавы і краіны-удзельніцы СНД.

Так, што тычыцца моўнага пытаньня, то ў стратэгіі адзначаецца: пагрозамі для нацыянальнай бясьпекі ў галіне культуры зьяўляюцца зьніжэньне ролі рускай мовы ў сьвеце, якасьці яе выкладаньня за мяжой, спробы фальсіфікацыі расейскай і сусьветнай гісторыі.

Тое, што мова для расіян і тых, хто да іх сябе адносіць, можа служыць casus belli, мы бачылі ў 2014 годзе [гаворка напэўна пра імперскую канцэпцыю “рускі мір” і яе рэалізацыю… – Рэд.]. Таму ўсім суседзям Расеі трэба гэты пункт ведаць. Асабліва нам, таму што сярод дзяржаў, сумежных з Расеяй, толькі ў Беларусі можна яўна вызначаць зьніжэньне ролі рускай мовы, таму як толькі ў нас яна засталася дзяржаўнай.

Таксама стратэгія надзяляе рускую мову дадатковай палітычнай функцыяй. Згодна са стратэгіяй, адмысловае значэньне для ўмацаваньня нацыянальнай бясьпекі ў галіне культуры мае правядзеньне дзяржаўнай палітыкі па рэалізацыі функцый рускай мовы як асновы разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы [у якую уваходзяць і Літва, Латвія, Эстонія] і сродку задавальненьня моўных і культурных патрэбаў суайчыньнікаў за мяжой. Расея рэалізуе праграмы падтрымкі вывучэньня рускай мовы і культуры ў дзяржавах-ўдзельніцах СНД для паскарэньня працэсаў еўразійскай інтэграцыі. Умацаваньню нацыянальнай бясьпекі ў сьферы культуры дапамагае разьвіцьцё агульнага гуманітарнага ды інфармацыйна-тэлекамунікацыйнага асяроддзя на тэрыторыях дзяржаў-ўдзельніц СНД і ў сумежных рэгіёнах.

Што тычыцца фальсіфікацыі расейскай і сусьветнай гісторыі, то тут час задаць пытаньне: а суддзі хто?

Варта адзначыць, што гэты ўказ не Канцэпцыя нацыянальнай бясьпекі (як, напрыклад, у нас), а базавы дакумент стратэгічнага планаваньня. І хоць у стратэгіі адзначана, што прымяненьне ваеннай сілы для абароны нацыянальных інтарэсаў магчыма толькі ў тым выпадку, калі ўсе прынятыя меры негвалтоўнага характару аказаліся неэфектыўнымі, незразумела, што за меры будуць прынятыя і ці будуць імкнуцца [расейцы] зрабіць іх эфектыўнымі”.

(канец цытаты з артыкула сп. Ягора)

Такім чынам, атрымліваецца, што ў расейскіх імперцаў настолькі “паехаў дах”, што яны ня толькі вырашылі пазьнішчаць усе нацыянальныя правы і адметнасьці карэнных народаў на іх уласных тэрыторыях, ня толькі паўводзіць паўсюль у “Расеі” толькі рускую мову, рускую культуру, толькі рускую гісторыю, а і паставілі задачу паўлазіць са сваёй мовай, культурай, гісторыяй на тэрыторыі суседніх незалежных дзяржаў. Ды яшчэ лічыць такое ўлажаньне ў чужыя справы стратэгічнай задачай.

Што тут сказаць? Цырк, відаць ужо ў кубе!…

У сувязі з адзначаным, варта зьвярнуць увагу яшчэ на пару момантаў.

Першы. Два гады таму ўвесь сьвет пазнаёміўся зь ідэалагемай “рускі мір”. Пасьля яе зьяўленьня і прапагандаваньня на працягу некалькі месяцаў такімі асобамі як, напрыклад, прэзідэнт Пуцін і патрыярх Кірыл, тэма “рускага міру” нібы выветрылася. З гэтай нагоды некаторыя расейскія каментатары са складанай ідэалагічнай арыентацыяй пачалі заяўляць, што ідэя “рускага міру” канчаткова памерла (гл., напрыклад, выказваньні на гэты конт спадароў Бялкоўскага і Шаўчэнкіhttps://www.youtube.com/watch?v=eLX2JeNX6p8, а таксама сп. Піянткоўскагаhttp://ru.krymr.com/content/article/27155612.html; http://www.svoboda.org/content/article/27318281.html).

Мы ў рэдакцыі рыхтавалі матэрыял на гэтую тэму з амаль супрацьлеглым зьместам, што да меркаваньня вядомых расейскіх палітолагаў. На жаль, часу не хапіла. Таму каротка скажам цяпер: ідэя “рускага міру” не зьнікла – адышло ў цень толькі яе публічна-прапагандовае гучаньне. Проста гэтыя словы ціха выключаны з афіцыйна-публічнага дыскурсу, але даная форма расейскай шавіністычна-імперскай ідэі працягвае жыць у палітыцы расейскай імперыякратыі явачным парадкам, у выглядзе глуха-нямога варыянту. То бок, словы “рускі мір” не вымаўляюцца, а ўсё, што трэба для таго, каб “рускі мір” распаўсюджваўся, арганізоўваўся, узмацняўся… – робіцца!

Паданы вышэй матэрыял – яскравае гэтаму сьведчаньне. Нам – беларусам-літвінам – гэта сёньня ўжо доўга даводзіць ня трэба…

Шаленства Расеі 4Другое. У беларускай інфармацыйнай прасторы дзейнічаюць тролі, якія падаюць сябе беларусамі й якія выступаюць як супраць расейскага тэрытарыяльнага імперыялізму, так і супраць заходняга фінансавага. Адзінае, што яны выступаюць таксама супраць… беларускай мовы, супраць таго, каб апазіцыя ставіла моўнае пытаньне ў якасьці аднаго з прынцыповых. Пры гэтым яны, натуральна, за мову рускую…

Яскравым прыкладам такога троля зьяўляецца “Мандарын” (Генадзь Самусевіч). Бывае, ён заходзіць і на наш сайт.

Дык вось, пасьля выстаўленага вышэй матэрыялу, відаць, ужо да ўсіх павінна дайсьці тое, што разумным людзям вядома некалькі апошніх стагоддзяў (пачынаючы хаця б з той жа Кацярыны ІІ зь яе словамі пра рускую школу…) і што са старонак нашага сайта агалошваецца ўсе 10 гадоў яго існаваньня: расейская мова – адзін з важнейшых сродкаў правядзеньня злачыннай палітыкі расейскага імперыялізму.

Кропка. І адначасна цьвік, ну, самі ведаеце куды…

 

3.

Мы ў рэдакцыі, магчыма, так і не ўзяліся б сёньня рыхтаваць да выстаўленьня гэты матэрыял (працягвалі б рыхтаваць другую частку папярэдняга артыкула), калі б учора па адным з папулярных каналаў расейскага тэлебачаньня (які, як і многія іншыя тэлеканалы гэтай імперыі, трансьлюецца на ўсю Беларусь) ня мелі магчымасьць назіраць выступ расейскага імперца-фашыста Жырыноўскага. Пад час сваёй прамовы той заклі́каў нанесьці ядзерныя ўдары па Турцыі й потым забраць яе пралівы.

Шаленства Расеі 5

Падобныя заявы гэтая фашыстоўская сволач робіць апошнія месяцы асабліва рэгулярна (як гэта выглядае гл., напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=TFSRFzfMPDs – тут: https://www.youtube.com/watch?v=RjNt61E1FSI – ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=nrRRPrr8wyc).

Калі б у любой цывілізаванай краіне гэты чорны крамлёўскі клоўн агучыў тое, што ён публічна кажа ў Расеі, яго б тут жа арыштавалі паліцэйскія, надзеўшы кайданкі. А на наступны дзень суд пасадзіў бы такога дзеяча ў вязьніцу гадоў гэтак на 25. Але ў Расеі, як бачым, адбываецца супрацьлеглае. І адбываецца апошнім часам усё часьцей і часьцей…

І ўжо даўно. Ужо прайшлі гады, калі тэлевізійны вядучы Кісялёў пагражаў ператварыць ЗША ў пасьляядзерную пустыню (гл. фота ў пачатку матэрыяла), калі Пуцін хваліўся, што рыхтаваўся прымяніць ядзерную зброю, калі б яму перашкаджалі анэксаваць Крым. Нядаўна стала вядома, што ўжо тры гады таму расейскія генералы адпрацоўвалі на сваіх вучэньнях ядзерныя ўдары, напрыклад, па Стакгольму і поўдню Швецыі (http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/02/04/111434/russkaya-ugroza–rossiya-imitirovala-yadernuyu-ataku-na-shvetsiyu.shtml)…

Такім чынам, сёньня мы бачым, як разам з патрабаваньнем пашырэньня рускай мовы з боку імперыякратыі ідзе адкрыты ядзерны шантаж, да якога не апускаўся нават… прыснапамятны СС.

Гэта новая гістарычная і надзвычай небясьпечная сітуацыя. Але пра яе мы і такія, як мы, папярэджвалі Захад ужо даўным даўно…

 

4.

Некаторым з нас можа здавацца, што ўсе негатыўныя, а то і трагічныя падзеі адбываюцца далёка ад нас. І будуць там адбывацца.

На жаль, мусім разьвеяць і гэты ружовы спадзеў.

Шаленства Расеі 6Зусім нядаўна стала вядома, што Расейская імперыя разьмясьціла тры новыя дывізіі на сваёй заходняй мяжы. Прычым, дзьве зь іх будуць дыслакаваныя ў непасрэднай блізкасьці ад мяжы з Украінай (у гарадах Багучар і Новачаркаск), а яшчэ адна – на нашай этнічнай тэрыторыі ў Смаленскай вобласьці на мяжы зь Беларусьсю… (http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/01/16/111249/kholodnaya-vojna–rossiya-realno-ugrozhaet-agressiej-protiv-evropy.shtml).

З чаго б гэта, панове-спадарове? Ды яшчэ на фоне яўнага абвастрэньня імперскага шаленства.

Усяго вам лепшага, сябры.

 

 

5 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, перш чым ўступіць ў дыскусію, я хацеў бы вам нагадаць нешта з метадалогіі навуцы. А менавіта, Старые тэорыі адкідваюцца не тады калі яны кепска пачынаюць адпавядаць эмперічным фактам. Для іх выратавання акрамя свядомага ігнаравання незручных фактаў яшчэ ужываюцца гіпотезы ad hoc гэта дапаможные мелкіе гіпотезы назначэнне якіх падлатаць-падрэмантаваць тэорыю. Напрыклад, каб прымусіць адпавядаць эмп. фактам (назіраемаму руху планет) геацентрычную тэорыю Пталамея,ў яе вымушаны дапаўняць ціклоідамі і іншым гіптезкамі. І гэтая тэорыя не кепска працавала 2000 гадоў. Толькі калі Капернік паставіў ў центр сонце, а планетам даў колавые арбіты, а Кеплер заменіў колавые арбіты на эліпсавідные теорыя Каперніка ужо змагла канкуріріаваць з тэорыяй Пталамея. Вядомы факт , як правіла, вучоные рэдка адмаўляюцца ат таго што усвоілі ў моладасці. Каб прыняць новую тэорыю патрэбны новые пакалення. У нашым выпадку тэорыя Пталамея гэта тэза Бурачка (не пакідайце мовы каб не ўмерлі) а гіпотезы ad hoc гэта ворагі якія душаць б.мову.- Лукашенка, чінавенства, Расея, унутраные ворагі кшталту Мандаріна, палякі, (для Гародні і Рэдакцыі). Усе гэтые фактары дзейнічаюць. Пытанне які іх сумарны эфакт ў задушэнні б. мовы – 10 ці 90 %? І яшчэ пытанне які працент ў Гародне жыве палякаў, беларусаў і рускіх???

    • Рэдакцыя кажа:

      З большага так, але патрэбна ўдакладненьне:

      1. Тэза Бурачка – гэта і ёсьць сістэма Каперніка.
      2. “Парады” любых імперцаў (ліберастычных ці расейскіх) – гэта тое, што высмактаў з пальца Пталемей.

      Ужо што-што, а ў гэтым матэрыяле адзначанае даведзена на ўсе 102%…

  2. Павел Біч кажа:

    Тэза Бурачка-Багушэвіча (не пакідайце мовы каб не ўмерлі) гэта тое на чым стаіць усё наша адраджэнне. Его шкада ў тым што благаславіў назву “беларус” і мову як адбітак нацыі перавёў ў код нацыі. Пра імперцаў размовы не было. Я хацеў сказаць што калі вы не разумееце чаму наш народ не размаўляе на сваёй мове, вы прыдумляеце шмат шмат прычінаў-ворагаў. Калі ласка паведамьце якая прапорцыя ў Гародне палякаў, рускіх і беларусаў. Уж гэта вы маглі б ведаць, раз пражываеце ў Гародне?

  3. Мандарын кажа:

    @Адзінае, што яны выступаюць таксама супраць… беларускай мовы, супраць таго, каб апазіцыя ставіла моўнае пытаньне ў якасьці аднаго з прынцыповых.@

    Да ставьте, я разве против?

    Только я тут при чем? Я что -президент этой страны? Нет, я- частный человек. И могу иметь любые взгляды, а если Островскому или еще кому они не нравится, то мне на это плевать, господа. Вам так ясно?:))

    И это…с чего вы решили что вы оппозиция. Вас тут 7 человек и вы уже оппозиция?

    Ой, четаржу.:))

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы