nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Насеньне сіянакратыі : Перафарматаваць сьветаглядную дыхатамію (частка 2, Д пр-пы 115, 116, 117, П пр-п 17)

24 лютага, 2009 | 20 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач, Віталь Хромаў

d09dd0b0d186d18bd18fd0bdd0b0d0bbd196d0b7d0bcd18b3. Новая дыхатамія – пагроза Беларусі і ня толькі.

Чым небясьпечная тая сітуацыя, якая складаецца па-над Беларусьсю?

Відавочна, яна небясьпечная тым (і мы пра гэта неаднаразова казалі), што на карку беларуса замест скінутага імперца-маскаля можа тут жа зьявіцца сіяніст-шавініст. Адзін паразіт заменіць іншага. Вось і усё. Такім можа апынуцца вынік шматсотгадовага змаганьня беларускага народу за вызваленьне з-пад маскоўскай навалы, за тое, каб на ўласнай зямлі чалавекам звацца! Натуральна, такі вынік ня можа задаволіць ніводнага беларуса, дый увогуле ніводнага прыстойнага чалавека. Але, улічваючы інстынкты сіянакратыі, якія даволі лёгка праглядаюцца, сітуацыя можа пайсьці й па яшчэ горшым сцэнары.


Справа ў тым, што глабалісцкая сіянакратыя, як ужо бачна, не жадае дэмантажу расейскай імперыі. Яна хоча ператварыць яе ў “імперыю ліберальна-фінансавую” – накшталт Злучаных Штатаў, якія знаходзяцца пад яе амаль поўным кантролем. Нежаданьне прымаць Украіну і Грузію ў НАТА; значны контроль сіянакратыяй лукашысцкага рэжыму і практычна татальны – “аб’яднанай апазіцыі”; нядаўняе зьдзяйсьненьне чарговых крокаў Лукашэнкам па “далейшай інтэграцыі” Беларусі ў “Расею”; адсутнасьць хоць якой увагі “Захаду” да этнацыду беларусаў; аднаўленьне размоваў пра адзіную валюту “Саюзнай дзяржавы”, канчатковы пераход некаторых агентаў сіянакратыі ў Беларусі на рускую мову і да т.п. “дробныя” прыкметы сьведчаць – глабалісцкая сіянакратыя разам зь расейскай імперыякратыяй, відаць, ужо вырашылі ня толькі наш лёс, а і лёс нашай Дзяржаўнасьці! Магчыма, недзе ў цёмных кабінетах дамоўленасьці бакоў па аншлюсе Беларусі “Расеяй” ужо нават і падпісаныя…

Усё гэта выглядае тым больш верагодным, што сіянакратыя марыць пра ператварэньне “Расеі” ў персьпектыве ў вялікага ліберастычнага монстра. Пачытайце ўнікліва Кісінджара (гл. https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1428/) і вы ўбачыце, што яна такую магчымасьць бачыць…

Яшчэ адным сімптомам вышэйпададзенага зьяўляюцца ўзьніклыя размовы пра… вінаватых. Здаецца, яшчэ нічога асабліва кепскага не здарылася – так сабе, зь дзясятак “дробных пакасьцяў” беларусам за 15 гадоў. Этнацыд, генацыд, дыскрымінацыя, дэградацыя адукацыі, культуры (месцамі да поўнага абыдленьня), эканамічнае рабаваньне грамадства (да жабрацтва), Чарнобыль і чарговая расейская АЭС, пазбаўленьне нашых грамадзян рэальных палітычных правоў і г.д., – карацей, дробязі на фоне правоў абстрактнага чалавека і правоў сексуальных меншасьцяў. А вінаватых ужо шукаюць. У чым справа?

Уся палітыка Захаду па “змаганьні за дэмакратыю ў Беларусі” вось ужо шмат гадоў праводзіцца на грошы ўласных падаткаплацельшчыкаў. Сіянакратыя свае грошы на гэта, натуральна, не дае – яна кіруе разьмеркаваньнем грамадскіх. У сваіх інтарэсах. На “хартыі” там розныя, на “ННН”, на міхалевічаў, іншых “чорна-белых” і г.д. Аднак прайшло шмат часу і ўсе бачаць, што шматгадовае шумлівае “змаганьне”, у асноўным з дапамогай розных PR-кампаній, інтэлектуальных ды вулічных флэш-мобаў – па-простаму, выпендрожаў, – вядзе да абсалютна нікчэмных вынікаў. Яно вось-вось цалкам праваліцца (тое, што “Захад” пайшоў з Лукашэнкам на міравую – гэта яшчэ не правал, гэта – перадправал, вястун цалкавітай, сакрушальнай паразы). За 15 гадоў з “дыктатурай у цэнтры Еўропы” не было зроблена нічога. Больш за тое, дыктатура квітнела і высьпявала, а Беларусь увесь гэты час спаўзала ў пашчу расейскага мядзьведзя. Цяпер вось-вось і ўвогуле можа туды праваліцца – у поўнай адпаведнасьці зь “Мемарандумам аб гарантыях бясьпекі” ад 1994 года. Адсюль і задача, якая стала актуальнай перад некаторымі заходнікамі – не, не як ратаваць Беларусь, – а як ратаваць уласныя кар’еры і крыштальны імідж Захаду. Невыкананьне ж “Мемарандуму” адразу аднаўляе ў памяці ўсе гнюсныя перадгісторыі найвялікшых катаклізмаў у Еўропе, якія мелі месца ў ХХ стагоддзі. Гэтае невыкананьне будзе неабвержна сьведчыць: сёньняшнія заходнікі, калі браць у цэлым (пра выключэньні накшталт Чэрчыля, Рэйгана, Тэтчар мы не гаворым), – такія ж дэгенераты, як іх папярэднікі. У такой сітуацыі найпершы рэцэпт, які яны несумніўна выкарыстаюць, каб выкруціцца – трэба некага прызначыць на “ахвярнага казла”.

Ужо сёньня можна спрагназаваць, што калі здарыцца найгоршае, “заходнікі” заявяць, што маўляў, “рабілі ўсё магчымае, але, на жаль, не атрымалася”, бо беларускі народ “аказаўся негатовы да дэмакратыі”. Сярод жа магчымых ахвярных “казлоў” (зьвярніце ўвагу, раней па нейкіх вінаватых “Захад” не казаў – усё ім было добра) першыя кандыдатуры ўжо названыя. Так, Роджэр Патоцкі, дырэктар у справах Эўропы і Эўразіі Нацыянальнага Фонду Дэмакратыі, крытыкуючы беларускую апазіцыю, заявіў (гл. www.svaboda.org/forum/35693.html): “Апазыцыя (на выбарах) выстаўляе рэжыму прэтэнзіі ў пытаньнях працэдуры, а не ідэяў. І такім чынам падмацоўвае “выбарчы план” уладаў”. А шматгадовы карэспандэнт радыё “Свабода” ў Брусэлі Ахта Лоб’якас на пытаньне, чаму Еўразьвяз не рэагуе на тое, што лібэралізацыя ў Беларусі ўяўная, што гэта будоўля “пацёмкінскіх вёсак” для таго ж Эўразьвязу? – адказаў так (www.svaboda.org/content/Article/1495263.html): “Гэта таму, што беларуская апазыцыя не была дастаткова пасьлядоўнай у прадстаўленьні сваіх аргумэнтаў. У кастрычніку мінулага году спадар Аляксандар Мілінкевіч і яшчэ адзін апазыцыйны палітык выступалі ў Эўрапейскім парлямэнце ў Брусэлі. Іх пасланьне было цалкам адназначнае – Эўразьвяз у першую чаргу мусіць забясьпечыць незалежнасьць Беларусі. Мілінкевіч і іншыя далі выразна зразумець, што паміж Эўразьвязам і Лукашэнкам трэба наладзіць нейкі дыялёг. У гэтым сэнсе Эўразьвяз робіць дакладна тое, што падказвалі некаторыя апазыцыйныя лідэры”.

Такім чынам, хтосьці зь іх – ці “аб’яднаная апазіцыя”, ці Мілінкевіч, ці абодва – будуць аб’яўлены галоўным “вінаватым” у “на жаль, невыкарыстаньні Беларусьсю яе гістарычнага шанца ўвайсьці ў сузор’е дэмакратычных, цывілізаваных краін сьвету і ў страце суверэнітэту”…

Небясьпеку для незалежнасьці Беларусі мы бачым выразна. Ігнараваць такое мы ня маем права. Таму падаем гэтую небясьпеку як прагноз, са спадзяваньнем, што ён ніколі ня спраўдзіцца. Глабалісцкая сіянакратыя разам з расейскай імперыякратыяй запланавалі аншлюс Беларусі “Расеяй” – будучай “ліберальнай імперыяй”! (будзем лічыць гэта чарговым прынцыпам нашай дактрыны – Д пр-п 115).

Падобная падзея, калі яна здарыцца, будзе найвялікшай бядой беларускага народу ў ХХІ стагоддзі – стратай такога ж памеру, як незьдзяйсьненьне ідэалаў БНР у стагоддзі ХХ-м. Аднак, гэта ня толькі наша бяда. Уявіце сабе мапу Ўсходняй Еўропы, дзе Беларусі няма – яе тэрыторыя замаляваная тым жа колерам, што і “Расея” (дарэчы, такія мапы ўжо надрукаваныя; адна зь іх нядаўна нават у тэлезамбатары мільганула – у нас жа ідуць расейскія каналы). Такі стан аўтаматычна азначае пагрозу для незалежнасьці Украіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі, ваенна-палітычны ціск на Польшчу дый узрастаньне такога ж ціску на ўсю Ўсходнюю Еўропу. Калі паўторыцца частка падзей ХХ стагоддзя, паўторацца й іншыя…

Таму лёс Беларусі – гэта таксама і далейшы лёс Украіны, Прыбалтыйскіх дзяржаў. Гэта, нарэшце – лёс Польшчы. Усё пралічваецца элементарна! Адзінае выйсьце – гэта зламаць алгарытм, закладзены кублом глабальных сацыяльных паразітаў, пра якое ўвесь час гаворка. Для гэтага патрэбнае найшчыльнае супрацоўніцтва ўсіх патрыятычных, сапраўды дэмакратычных сіл, як мінімум, шасьці бліжэйшых народаў – беларуска-літвінскага, украінскага, летувіскага, латышскага, эстонскага і, хацелася б, польскага (хаця, улічваючы пэўныя абставіны, пра якія мы пісалі месяц таму, на апошні народ спадзеву малавата). Ня грэх далучыць да агульнай справы й іншныя шматлікія народы…

Нехта спадзяецца, што гэтая бяда пранясецца міма яго?

Ну, спадзявайцеся, спадзявайцеся… Наша задача – папярэдзіць!

Нехта сумняецца, ці хопіць у нас матэрыяльных рэсурсаў?

Калі аб’яднаць усе рэсурсы, якія ёсьць у падняволеных народаў і ў тых народаў, над якімі навісла пагроза, перавага над сіянакратыяй ды імперыякратыяй будзе ня толькі маральная… Справа ў іншым – у арганізацыі супраціву…

Спадзяцеся, што, калі гісторыя ХХ стагоддзя паўторыцца ў ХХІ-м, дык у выглядзе фарса? А калі не, дык нехта вас абароніць?

Тады перачытайце яшчэ раз паўважлівей гісторыю Еўропы ХХ стагоддзя…

Кажаце, пры чым тут сіянакратыя? Сумняецеся ў маштабе пагрозы, якая можа ісьці ад яе?

Тады пачытайце наш аналіз прычын і механізмаў бальшавіцкага перавароту і таго жахлівага тэрору, які за ім наступіў (чытаць адсюль: https://nashaziamlia.org/2008/11/05/1587/ і дасюль: https://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606/).

Заяўляеце, што сёньня ў сьвеце не імперыі пануюць, якія ў свой час разьвязалі дзьве сусьветныя вайны, а, маўляў, цяпер пануе лібералізм, які “забясьпечвае мір”, “канец гісторыі” і ўсё такое?

Тады пачытайце наш артыкул, дзе мы дэзавуявалі тэзу, што, маўляў, лібералізм вядзе да дэмакратыі й міру (гл. https://nashaziamlia.org/2008/11/30/1641). Зьвярніце ўвагу, цікавасьць да гэтага матэрыяла на парадак большая, чым у сярэднім да іншых артыкулаў сайта. Мы дакладна ня ведаем, чаму, але падазраем, што адкрыцьцё таго факта, што “сучасны глабальны лібералізм” плодзіць і ўмацоўвае дыктатуры па ўсім сьвеце (падзеі ў нашай Беларусі – найвідавочная ілюстрацыя гэтаму), відаць, выклікаў шок у многіх.

Сёньня сапраўды можна назіраць дзіўны феномен, які бачны ў маштабе ўсяго чалавецтва і які можна назваць феноменам “люстранога адбітка”. “Сучасны лібералізм” (падкрэсьліваем – сучасны, які нафаршаваны ідэалагемамі сіянакратыі) павялічвае свой уплыў на людскую цывілізацыю і адначасова з гэтым павялічваецца, узмацняецца ўплыў яго альтэрнатывы – дыктатарскіх, таталітарных рэжымаў. Сітуацыя нагадвае тое, як паказваючы нейкі прадмет у люстэрку і, напрыклад, аддаляючы яго, мы бачым адначасовае аддаленьне люстранога адбітка гэтага аб’екта. Расьце адно, расьце і другое. Павялічваецца патэнцыял на абодвух палюсах і, як вынік, напружаньне паміж імі, а зь ростам апошняга павялічваецца і верагоднасьць найстрашнага глабальнага канфлікту. Чарговага.

Першапрычына такога надзвычай непажаданага феномену ў тым, што “сучасны лібералізм” не дае разьвівацца людскай цывілізацыі ўгару, у кірунку яе прагрэсу, бо ўвогуле само існаваньне ліберастызму грунтуецца на сацыяльнай дэструкцыі, грамадскай дэградацыі. Таму нарастаньне напружаньня ў межах людскай цывілізацыі, якое цяпер назіраецца, – гэта расплата чалавецтва за ігнараваньне законаў яго прагрэсіўнага разьвіцьця, за ляноту адстойваць свае вышэйшыя каштоўнасьці. Усё чалавецтва, вядома, у гэтым невінаватае. Непасрэдна вінаватыя “моцныя гэтага сьвету”, якіх мы адкрыта называем. Але, у выпадку чаго, “сярэдні чалавек” атрымае першы і больш за ўсіх…

Калі вы думаеце, што сёньня сіяністы больш цывілізаваныя, што яны цяпер ня здольныя на маштабныя дэструктыўныя дзеяньні, тады ўспомніце пра дзьве вайны, якія толькі што адбыліся вакол “газаў”. Адна вайна супраць палестынцаў у Газе, другая – паміж “Расеяй” і Украінай вакол транзіту газу. Тое, што гэтыя дзьве вайны ўзаемазьвязаны, пагаджаюцца многія (першы канфлікт пачаўся – пачаўся і другі, першы канфлікт “завяршыўся” – завяршыўся і другі). Тое, што адзін зь іх быў PR-прыкрыцьцём для іншага – думаем, відавочна таксама. А цяпер скажыце, ваенны канфліт вакол Газы быў прыкрыцьцём вайны за транзіт газу, ці наадварот. Відавочна, што другое. Такім чынам, глабалісцкая сіянакратыя, калі спатрэбілася, два тыдні марозіла палову Еўропы, каб адуважыць людзей ад сваёй галоўнай акцыі. Во якія магчымасьці, во якая “цывілізаванасьць”… І гэта ў наш час.

Нельга апускаць рукі, трэба змагацца, а для гэтага і перад гэтым трэба аб’яднацца і арганізавацца. Нельга дапусьціць, каб нейкае “чорна-белае” кубло зноў перамяшала ўсё, як на карціне Пікаса “Герніка” – коні, людзі, немцы, сьвіньні, палякі… Усё і ўсе ў адной кучы-свары!

Дарэчы, барацьба за лёс людскай цывілізацыі ідзе і ў саміх ЗША – галоўным аплоце сіянакратыі. Сімвалам гэтай барацьбы можна лічыць супрацьстаяньне Кісінджара і Бжэзінскага. Так, калі першы, напрыклад, кажа, што трэба замірыцца з Расеяй, каб вырашыць “праблему Ірана” (гл. https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1428/), дык другі прапануе супрацьлеглую альтэрнатыву – трэба замірыцца зь Іранам, каб вырашыць праблему Расеі (гл. http://inosmi.ru/print/247550.html). Хто пераможа? – яшчэ невядома. Быў час, калі здавалася, што Бжэзінскага ўжо зьелі й растапталі. Але, вы бачыце, – выжыў і зноў на паверхні. Асноўная прычына таксама відавочная: першая хваля “лібералізацыі Расеі” ў 1990-я, пра якую ўвесь час казала сіянакратыя ў ЗША, не прайшла. “Расея” вось-вось зноў накіруе тэрмаядзерныя боегалоўкі міжкантынентальных балістычных ракет са складанай траекторыяй палёту на ўсе галоўныя гарады “самай ліберальнай краіны” сьвету. Палітбамонд ЗША зразумеў, што дарэмна слухаў прадстаўнікоў адной толькі сіянакратыі. Так можна ня толькі сацыяльны статус страціць, а і жыцьцё… Прычым, сваё ды ўсіх сваіх блізкіх і практычна адначасова… І таму ўсё той жа палітбамонд вырашыў хуценька вярнуць Бжэзінскага на трыбуну… (вось ён – аб’ектыўны гістарычны працэс).

Так што рана казаць, што будучая вайна ўжо праіграная. Амаль праіграная, што праўда, пакуль яшчэ толькі дыспазіцыя да першай бітвы гэтай вайны – бітвы за Беларусь. Затое цяпер мы дакладна ведаем і ворагаў-паразітаў, й іх планы…

Ці ж ня так?

4. Стратэгія перамогі. Пачынаць зь Беларусі й ідэалогіі.

4.1. ІДЭАЛОГІЯ.

Мы ўжо адзначылі ў папярэдняй частцы, нават двойчы, што посьпех прагрэсіўных сіл залежыць практычна ад аднаго чыньніка – ад іх арганізаванасьці.

Мы даўно ў рэдакцыі прынялі палажэньне, што стратэгічна правільная арганізацыя пачынаецца зь ідэалогіі. Таму мы ёю і займаемся. Ідэалогія – гэта сьфера грамадскай дзейнасьці, скіраваная на фармуляваньне і абгрунтаваньне грамадскі значных мэт. Галоўнае тут, каб мэты былі вызначаны правільныя, сэнсоўныя – г.зн. прагрэсіўныя. Што ж такое прагрэсіўнае разьвіцьцё, мы ўжо ня раз тлумачылі, будзем тлумачыць яшчэ ня раз (тут мы прызнаем нашу ўласную віну – мы занадта марудзім з разьвіцьцём Сьветагляднай дактрыны; будзем выпраўляцца).

У будучым ідэалагічным змаганьні зь ліберастыяй з усіх магчымых асьпектаў гэтага змаганьня нам усім напэўна спатрэбіцца адназначнае разуменьне сваёй праваты (а, значыць, і перавагі), найперш, у разуменьні такіх сьветаглядных паняцьцяў, як дэмакратыя; нацыяналізм; суадносіны паміж імі; цывілізаванасьць як здаровая культурная норма ўзаемаадносін паміж народамі.

Вось давайце і пагаворым на гэты конт.

Вядомая формула разуменьня “сучаснымі лібераламі” дэмакратыі гучыць так: “дэмакратыя – гэта працэдура” (маецца на ўвазе выбарчая працэдура). Нашае ж разуменьне дэмакратыі такое: дэмакратыя – гэта калі народам кіруюць яго найлепшыя прадстаўнікі (галоўныя крытэры лепшасьці такія: любоў да ўласнага народу, як жаданьне зьліцца зь ім, належаць да яго, быць яго часткай; вынікаючая з гэтай любові натуральныя непадкупнасьць і ахвярнасьць; а таксама розум, адукаванасьць, жыцьцёвы досьвед, прафесіяналізм).

Ці варта тлумачыць, што ліберасты робяць элементарную падмену зьместу дэмакратыі яе формай. Выбары – важны элемент дэмакратыі, але зьмест выбараў ня ў тым, каб кожнай партыі даць аднолькавыя магчымасьці прэзентаваць сваю праграму і сумленна падлічыць галасы, а менавіта ў тым, каб выявіць лепшага. Лепшага для дадзенага канкрэтнага народу!

Прыклад. У 1994 годзе “ў выніку першых і адзіных дэмакратычных выбараў” прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі заняў Лукашэнка. У дзьвюкосьсях тут працытаваны тыповы выраз лібералаў. Але нават з яго вынікае, што ліберальная “дэмакратыя” наўпрасткі прывяла… да дыктатуры. Зыходзячы ж з разуменьня дэмакратыі зьмястоўнымі дэмакратамі, у 1994 годзе ніякіх “дэмакратычных выбараў” не было, бо быў “абраны” найгоршы кандыдат з магчымых – ужо самі выбары ў 1994 годзе былі антыдэмакратычнай працэдурай. Тады тэхналагічна граматна (як цяпер прынята казаць, PR-аўскі вынікова) спрацавала агентура расейскай імперыякратыі, каб прывесьці да ўлады ў Беларусі свайго агента. Адчуваеце розьніцу? Яна прынцыповая.

Дарэчы, нагадваем: гэтаму PR-у маскалёў навучылі амерыканцы. А калі ўлічыць, як сьцьвярджае Коэн, што “ЗША наўпрасткі зьдзяйсьнялі нагляд за палітычным і эканамічным разьвіцьцём Расеі ў 1990-я гады” (гл. nashaziamlia.org/2008/07/08/1432), дык атрымліваецца, што Лу-ку яшчэ ў 1994 годзе нам насадзілі “амерыканцы”… Можа, вялікая верагоднасьць выкрыцьця гэтага факта абумоўлівае тое, што “беларускія” лібералы надзвычай актыўна ўкідваюць у беларускае апазіцыйнае асяроддзе думку, што “Лу-ка сам прыйшоў да ўлады”, што “гэта ён сам такі геніяльны, непаўторны – палітык-самародак”…

З адэкватнага разуменьня дэмакратыі ўзьнікае разуменьне, што сацыяльная і нацыянальная справядлівасьці павінны дамінаваць над роўнасьцю. Роўнасьць зыходных умоў (для атрыманьня адукацыі, у пачатку пафесійнай кар’еры) – так. Больш за тое, такая роўнасьць – гэта элемент справядлівасьці. Роўнасьць па жыцьці й на фінішы жыцьця – не. Бо апошняя форма “роўнасьці” (па сутнасьці – ураўнілаўка) – гэта адна з формаў несправядлівасьці. Пра такую “ўсеагульную роўнасьць” любяць разважаць камуністы. Пра справядлівасьць як адпаведнасьць узроўню жыцьця чалавека – і матэрыяльнага, і маральнага – яго асабістаму ўнёску ў існаваньне, бясьпеку і прагрэсіўнае разьвіцьцё ўласнага грамадства, ня любяць разважаць ня толькі камуністы, а і лібералы.

Мы ўжо ня кажам, што ў ліберальным разуменьні дэмакратыі адсутнічае народ. Народ, інакш дэмас – аснова дэмакратыі. З гэтага паняцьця і вынікае і само паняцьце дэмакратыі. Не, у “сучасных лібералаў” народу няма. Яны яго згубілі, згнабілі, забілі й замянілі фармальным соцыюмам – абстрактным грамадствам. Для таго, каб лепш зразумець сутнасьць гэтага злачынства (а гэта, несумніўна, злачынства – як мінімум, ідэалагічнае), пачытайце хаця б знакамітага Фрома (чытайце Эрыха Фромма, панове!), асабліва тыя яго артыкулы, кнігі, дзе ён падрабязна тлумачыць, што такое грамадскія біяфілія і некрафілія…

А давайце-ка мы зафіксуем дадзеныя тлумачэньні як чарговы прынцып нашай дактрыны (Д пр-п 116).

У разуменьні й агітацыйнай рыторыцы ліберастаў нацыяналізм увесь час азначае нешта негатыўнае. Калі ім спрабуеш патлумачыць найістотную розьніцу ў шматлікіх сацыяльных зьявах, якія яны заўсёды агулам называюць “нацыяналізмам”, яны звычайна тут жа робяць круглыя вочы й імгненна тупеюць – нібы нейкія дзятлы, якія ад бесперапыннага дзяўбеньня-паўтарэньня штучнага ліберастычнага дыскурсу і кантэнту набылі лёгкую форму дэбільнасьці (праўда, за грошы зь некаторымі й не такія цуды бываюць…). Нам гэтая рэакцыя ня толькі знаёмая, але і зразумелая. Самастойнае вылучэньне розных форм нацыяналізму з той хаатычнай кучы, якая існуе ў галовах агентуры “сучасных лібералаў”, – гэта ўсё адно, што ім самога сябе назваць ці дурнем, ці халуём, ці злачынцам. Таму ўсялякія пасылы звонку разабрацца ў існасьці пытаньня пра “нацыяналізм” у галаве індукаванага “ліберала” імгнена блакуюцца. Але мы не губляем надзеі. Паспрабуем і цяпер.

У пачатку артыкула паказана сьхема, у якой закладзены два прынцыпы, якія дыферынцуюць розныя “нацыяналізмы”. У адпаведнасьці зь першым, трэба глядзець на тое, за што ідзе агітацыя народу, – каб узвысіцца над іншымі народамі, ці за тое, каб ня быць горш за іншых (першае – заўсёды кепскае, другое – заўсёды станоўчае; апошняя ацэнка – кепскае/станоўчае – зыходзіць з агульнацывілізацыйных пазіцый, зь ідэі ўмоў прагрэсіўнага гуманістычнага неабмежаванага разьвіцьця чалавецтва). Другі прынцып прапануе паглядзець, агітацыя ідзе за тое, каб захапіць каштоўнасьці іншых народаў (іх зямлю, прадпрыемствы, уладу, творы мастацтва, золата, грошы, нетры, вынікі працы і г.д.), ці за тое, каб свае каштоўнасьці, адабраныя чужынцамі, вярнуць сабе (зноў, першае – заўсёды кепскае, другое – заўсёды станоўчае). Гэтыя крытэры даюць магчымасьць абсалютна дакладна адрозьніваць нацыяналізм вызвольны і прагрэсіўны (пазначаны, + +), ад яго антыподу – шавінізму-імперыялізму (- -), які на справе ніякім “нацыяналізмам”, натуральна, не зьяўляецца. У табліцы прысутнічаюць яшчэ два шызафрэнічныя станы (пазначаны +/- і -/+). Яны таксама зрэдку сустракаюцца, але пра іх цяпер казаць ня будзем.

Актуальным для нас зьяўляецца таксама пытаньне пра суадносіны нацыяналізму і дэмакратыі. Яго важнасьць абумоўлена як спробай сіянакратыі ідэалагічна і прапагандысцкі дыскрэдытаваць нацыяналізм, накінуўшы яму выключна негатыўны кантэкст, так і, адначасна, сказіць, выхаласьціць зьмест паняцьця дэмакратыя.

У мірны час, калі мы ў спакойнай абстаноўцы маем магчымасьць аналізаваць розныя грамадскія зьявы, варта аднесьці нацыяналізм да сьферы ідэалогіі, а дэмакратыю – да сьферы грамадска-палітычнай практыкі. Паколькі ідэалогія – гэта больш высокая сьфера сацыяльнай рэчаіснасьці, дык і нацыяналізм варта лічыць кіруючым арыентырам для сапраўды дэмакратычнай палітыкі. Аднак сёньня мы знаходзімся ў стане вайны з цэлым кангламератам соцыяпаразітных монстраў. І таму тут сітуацыя мяняецца: нацыяналізм – вызвольны, прагрэсіўны, справядлівы – ператварецца ў адзін з галоўных сродкаў, прыладаў змаганьня за дэмакратыю. Сітуацыя цалкам пераварочваецца ў параўнаньні з папярэдняй – цяпер дэмакратыя становіцца вышэйшай мэтай, а нацыяналізм – сродкам для яе дасягненьня. Прычына такога перавароту ў тым, што ва ўмовах сёньняшняй лукашысцкай дыктатуры мы знаходзімся ў перагорнутым да гары нагамі стане адносна таго, што павінна быць у норме…

Пераварочваць да гары нагамі грамадскую рэчаіснасьць – любімы занятак усіх сацыяльных паразітаў – і тых, якія “зьбіраюць землі” ў тэрытарыяльныя імперыі, і тых, хто ў цішы кабінетаў “стварае” імперыі фінансавыя.

Аднак, як бы там ні было, бачна, наколькі моцна зьвязана адно з другім!

Давайце і гэта зафіксуем як прынцып нашай дактрыны (Д пр-п 117).

І, нарэшце, разьбярэм апошнюю зьяву – узаемаадносіны паміж народамі, якія можна ахарактарызаваць, як цывілізаваныя, здаровыя, нармальныя. Такімі могуць быць толькі ўзаемаадносіны на прынцыпах роўнасьці, калі жадаеце – гарызантальнасьці. Сьхематычна такія адносіны паказаны на малюнку ўнізе зьлева. Там разнастайныя нацыі паказаны аваламі рознага памера, колеру і формы, але ўсе яны знаходзяцца на адной лініі. Такога ўзаемаразмяшчэньня патрабуюць вышэйшыя інтарэсы ўсёй цывілізацыі, якія на сьхеме зьлева паказаны ўмоўным сімвалам – чырвона-жоўтым пунктам. Калі ўсе народы падпарадкоўваюцца названым інтарэсам – гэта і азначае, што яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой на роўных, гарызантальна, не выкарыстоўваючы тыя ці іншыя свае перавагі (нярэдка ўяўныя). Унікальныя асаблівасьці кожнага народу, у прынцыпе, ёсьць важнейшай каштоўнасьцю для ўсіх іншых.

d0a3d0b7d0b0d0b5d0bcd0b0d0b4d0b7d0b5d18fd0bdd18cd0bdd0b5-d0bdd0b0d180d0bed0b4d0b0d19e

Калі ж гэтыя вышэйшыя, агульнацывілізацыйныя інтарэсы будуць ігнаравацца, нацыі могуць перайсьці да імкненьня падпарадкаваць, выкарыстаць іншыя, больш слабыя народы (нярэдка слабыя абсалютна не па іх віне) – будуць імкнуцца перайсьці з гарызантальнага супрацоўніцтва да сада-мазахісцкай (падпарадкаваньне-падпарадкаванасць) вертыкальнай формы ўзаемаадносін, да барацьбы (паказана на малюнку справа). Пераход да такой формы міжнародных узаемаадносін – гэта яўная дэградацыя, гэта адна з ключавых праяў цывілізацыйнай хваробы.

Вы можаце запытацца, чым можна даказаць сапраўднасьць апошняга цьверджаньня?

Адказваем: гэта ўніверсальны прынцып узаемадзеяньня кампанентаў ва ўсіх складаных цэласных сістэмах. Адкажыце, калі ласка, ці органы ў вашым целе канкуруюць паміж сабой? Ці ж яны высьвятляюць, хто лепшы? А дэталі аўтамабіля? А чальцы адной сям’і?

Для большай перканаўчасьці прывядзем яшчэ адзін прыклад. Ён будзе датычыць паводзінаў клетак у арганізме, напрыклад, чалавека.

Шматклеткавы арганізм – гэта сукупнасьць генетычна аднастайных клетак. Пры гэтым кожная клетка ў ім займае адпаведнае месца, мае адмысловую будову, выконвае адпаведныя функцыі й дзеліцца толькі тады, калі гэта будзе неабходна шматклеткаваму арганізму. Ён ёсьць «богам» для любой асобнай клеткі. У такіх умовах саматычным клеткам наканавана быць абсалютнымі альтруістамі. Яны «нараджаюцца», жывуць і «паміраюць» дзеля інтарэсаў усяго арганізму. Бо толькі так можа захоўвацца цэласьць апошняга, яго функцыянальная паўнавартасьць. І толькі так асобная клетка можа максімальна зрэалізаваць сябе ў выглядзе тых уласьцівасьцяў, на якія толькі й здольны шматклеткавы арганізм. Выкарыстоўваючы сацыялагічную тэрміналогію, можна сказаць: «паводзіны» нармальных саматычных клетак як абсалютных альтруістаў – ёсьць асноўны закон іх існаваньня ў шматклеткавым арганізме.

А што будзе, калі якая-небудзь клетка парушыць гэты закон? Што, калі яна пачне рабіць тое, што «ёй захочацца»?

Калі так «недысцыплінавана» дазволіць сабе паводзіць якая-небудзь клетка, напрыклад, калі яна пачне бясконца дзяліцца, і, такім чынам, ператворыцца ў абсалютнага «эгаіста», пачаўшы ўспрымаць арганізм, у якім яна жыве, усяго толькі як асяроддзе дзеля ўласнага існаваньня, – тады прыходзіць бяда, імя якой рак.

Калі паглядзець на рак з шырокіх філагенетычных пазіцый, можна заўважыць, што яго зьяўленьне ёсьць ні што іншае, як дэградацыйная рэкапітуляцыя да тых надзвычай далёкіх продкаў шматклеткавых арганізмаў, якія былі яшчэ аднаклеткавымі.

“Асацыяльныя” ўласьцівасьці злаякасных клетак можна выразна прадэманстраваць, калі параўнаць іх паводзіны з паводзінамі нармальных клетак ва ўмовах культуры in vitro (гл. малюнак унізе).

d0a0d0b0d0bad0b0d0b2d18bd18f-d0bad0bbd0b5d182d0bad196

Калі здаровыя клеткі чалавека зьмясьціць у такія ўмовы, дык яны будуць там распластвацца, міграваць, дзяліцца і дыферэнцавацца. Аднак пасьля таго, як нармальныя клеткі ўтвораць на паверхні шкла ці пластыка адзін суцэльны слой, яны перастаюць дзяліцца, нягледзячы на наяўнасьць, здавалася б, усіх неабходных умоў для гэтага (гл. малюнак зьлева). Такая зьява (тармажэньне клеткавай праліферацыі ва ўмовах in vitro пасьля ўтварэньня суцэльнага клеткавага слою) завецца кантактным інгібіраваньнем. Аднак злаякасныя клеткі, якія растуць in vitro, ігнаруюць кантактнае інгібіраваньне, у “барацьбе” паміж сабой утвараюць шматслойныя клеткавыя пласты. У апошніх частка клетак пачынае «задыхацца» і гіне, а частка – напаўзае на мёртвых і працягвае дзяліцца (малюнак справа).

Паглядзіце, наколькі падобныя па сваёй сутнасьці гэты малюнак і папярэдні…

Застаецца толькі дадаць, што шматклеткавы арганізм мае ўсе правы “заклікаць да парадку” любыя анамальныя клеткі. Ён гэта і робіць, ні ў каго не пытаючыся. Так і людская цывілізацыя ці, дакладней, тыя, хто выступае ад імя яе інтарэсаў, мае поўныя правы спыніць, а калі трэба, дык і зьнішчыць любых злаякасных сацыяльных паразітаў, якія зьявіліся ў яе складзе праз эгаістычную дэградацыю той ці іншай сацыяльнай групы.

4.2. ПРАКТЫКА

Спадарове, перамагчы ў тых падзеях, якія на нас няўмольна насоўваюцца, нічога ня робячы, немагчыма! Толькі актыўная пазіцыя, толькі дзейнасьць у адпаведнасьці з прынцыпамі імуннай сістэмы, якая актыўна шукае паразітаў і злаякасныя клеткі, распазнае іх і зьнішчае…

Што гэтая аналогія падказвае рабіць у нашых рэаліях.

Першае, што трэба, гэта перафарматаваць беларускую апазіцыю ў адпаведнасьці з новымі рэаліямі, якія падрабязна расьпісаны ў 1-й частцы дадзенага артыкула. Не павінны больш беларускія хлопцы і дзяўчаты дзейнічаць па сцэнарах тых, чые інтарэсы пярэчаць інтарэсам беларусаў на іх уласнай зямлі. А для гэтага прыйдзецца, хочаш ня хочаш, а пачынаць усю арганізацыю апазіцыі спачатку. Прыйдзецца таксама цалкам адмовіцца ад “дапамогі” г.зв. “Захаду”. І, галоўнае, у ранг вышэйшай каштоўнасьці-мэты любой сапраўды беларускай грамадска-палітычнай арганізацыі трэба будзе паставіць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу. Прыйдзецца таксама далей увесь час, нібы мантру, паўтараць, што мы змагаемся за абарону Незалежнасьці нашай беларускай дзяржавы, супраць этнацыду, генацыду, дыскрымінацыі, эканамічнага рабаваньня беларусаў, супраць іх дэзінфармаваньня і маральнага абыдленьня, мы за тое, каб у Беларусі перамагла зьмястоўная дэмакратыя, каб наш беларускі народ жыў у дабрабыце і ўсебакова разьвіваўся.

Лічым пададзенае настолькі важкім, што аб’яўляем яго чарговым прынцыпам Пераможнай дактрыны (П пр-п 17)

Аднак, нават калі мы дасягнем нашай мэты ў Беларусі, наша перамога ня будзе ўстойлівай, пакуль побач будзе працягваць існаваць такі монстар, як расейская імперыя. Азінае сапраўды надзейнае выйсьце зь сітуацыі – дэзінтэграцыя Расеі. Але гэтую праблему можна вырашыць толькі аб’яднанымі высілкамі шматлікіх дэмакратычных сіл на значай частцы тэрыторыі Еўразіі.

Таму адзіны шлях да перамогі ідзе толькі праз шчыльнае і шчырае інтэр-нацыянальнае супрацоўніцтва ўсіх зьмястоўных дэмакратаў. Яно можа пачацца хаця б з прарыву змовы маўчаньня пра этнацыд беларускага народу. Гэта яўная змова паміж расейскай імперыякратыяй, цяперскім рэжымам Лу-кі, а таксама сіянісцкім “Захадам” (калі б апошняе было ня так, увесь заходні сьвет ведаў бы і казаў пра адну з галоўных беларускіх праблем).

Ну, давайце возьмем хаця б зусім сьвежы факт (гл. тут: www.svaboda.org/content/Article/1497883.html).

21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы – група маладых гамельчукоў ішла па вуліцы Савецкай, каб ускласьці кветкі да помніка праваслаўнаму асьветніку Кірылу Тураўскаму. У руках яны трымалі гвазьдзікі, аркушы паперы, памерам 20 на 30 сантымэтраў, на якіх было напісана “Родная мова” й сінім калерам штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ў маладзёнаў былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі. Па дарозе да помніка на іх напалі невядомыя, апранутыя ў чорныя цывільныя курткі (пазьней высьветлілася, што гэта былі міліцыянты), схапілі сямёх удзельнікаў акцыі й дваіх журналістаў і завезьлі ў Цэнтральны РАУС. У пастарунку маладых людзей трымалі амаль шэсьць гадзінаў. На ўсіх склалі адміністрацыйныя пратаколы і накіравалі ў суд. Праз дзень “судзьдзя” Марына Дамненка (запамінаем) пакарала каго арыштам, а каго вялікімі, як па нашых часах, штрафамі.

Так ва ўмовах этнацыду і “дзяржаўнасьці” беларускай мовы адбыліся гвалт і судзілішча над мовай нашага народу – сапраўднага гаспадара сваёй зямлі!

Дый такую акцыю ў Дзень роднай мовы павінна была б правесьці ўся “аб’яднаная беларуская дэмакратычная апазіцыя”. Ах, так, пра што мы кажам…

Заклікаем усіх, хто яшчэ жывы, нешта разумее і можа: надайце максімальную агалоску, ну, хаця б гэтаму факту цяперашняй беларускай рэчаіснасьці!

Заканчваем. Тэму мы паднялі. Як змаглі. Свой абавязак перад нашым народам і чалавецтвам выканалі. Ніхто цяпер не абвінаваціць нас ні ў боязі, ні ў няшчырасьці. А ці ж ня гэта самае важнае перад тварам гісторыі?..

Заклікаем іншых зрабіць лепш!

Шчыра чакаем вас, сябры!

20 каментарыяў

  1. Вельмі актуальны артыкул. Аўтары малайцы! Вось ўсё гэта я таксама ўбачыла, пажыўшы некаторы час ў Еўропе. Каб жыла ў Беларусі, то таксама б гэтага не разумела. Вы бачыце, які монстр пануе ў свеце і вырашае каму і як жыць. Гэты монстр пажырае не толькі краіны, а цэлыя кантыненты. Вазьміце Афрыку ці Лацінскую Амерыку. Пасля гэтага монстра застаецца толькі пустэча. Нас таксама вядуць к такому варыянту. Беларусы, як нацыя, для гэтага монстра не існуе. Вы ж бачыце, што “чорна-белы” напісаў, што гісторыю для нас будуць пісаць расейцы і палякі. Я не хлушу, сваімі вушамі чула, як была сказана ў Еўрапарламенце на паседжанні Камітэту па правам чалавека, што лёс Беларусі будзе вырашаць Расея і Еўрапарламент. Вось яны і вырашалі, каб Лу-ка ім аддаў ўсё. Лу-ка, канешне, здае Беларусь, але як? Першае, ён бярэ крэдыты, якія знікаюць ў невядомым накірунку. Другое, ён прадае маёмасць беларусаў. Пасля таго, як ён сыдзе, што застанецца беларусам? Правільна, адна пустэча. Прыйдуць крэдыторы, чым аддаваць ім пазыку? Нечым будзе аддаваць. Гэта будзе вельмі бедная краіна, выміраючая краіна. Калі нехта разлічвае, што збяжыць ў цывілізаваны свет, то гэта пустая мара. Збягуць толькі адзінкі, а астатнія застануцца рабамі. Калі нехта думае, што нас абароняць “правы чалавека”, адразу скажу, што гэта “фількіна грамата”. У беларусаў такіх правоў няма і не будзе, калі мы будзем такімі абыякавымі да свайго лёсу.
    А вось, што можна зрабіць ў такой сітуацыі, каб пазбегнуць такога лёсу пры наяўнасці такога монстра? У першую чаргу, патрэбна усвядоміць, што правы нацыі вышэй правоў чалавека. Мы павінны адстаіваць правы беларусаў і інтарэсы свайго народа. Гэта найважнейшая задача на сёняшні дзень. Нам скажуць, што мы нацыяналісты. Няхай кажуць. Пасля таго, калі я убачыла розумам гэтага монстра, я цяпер ўсім заяўляю, што я нацыналістка. Мне не страшна казаць гэтыя словы, бо я добра усведамляю дзе мае дзеці і ўнукі апынуцца, калі я не буду нічога рабіць і не буду нічога казаць. Патрэбна аб’ядноўвацца з такімі жа кандыдатамі ў рабства, як мы самі: украінцамі, літоўцамі і ўсемі тымі, хто гэта усведамляе.
    Усведамляючы будучыню беларусаў, супастаўляючы сілы (монстра і беларусаў) і добра разумеючы, што сілы не роўныя (беларусаў толькі горстачка, а монстр – ого-го-го), я распрацавала стратэгічны накірунак дзейнасці:
    1. Патрэбна пераўзысці гэтага монстра інтэлектуальна (Японія ж гэта зрабіла), бо быць недавучкамі і перамагчы гэта не рэальна. Я ведаю дакладна, што генетычна беларусы вельмі разумная нацыя, але не атрымлівае дастатковага развіцця. Па-гэтаму, асноўная задача любога беларуса набываць веды самыя якасныя, развіваць сваіх дзяцей, вучыць іх ў лепшых ВНУ свету. Укладывайце свае грошы ў навучанне дзяцей, а не ў гарэлку, машыны, адзенне. Выкарыстоўвайце і гранты. Для таго каб выбрацца з рабства, нам неабходна стварыць “калектыўны разум” беларусаў, мазгавы цэнтр нацыі. І ў гэтым нам ніхто не памеха. Гэта толькі наша воля і жаданне.
    2. Вывесці нацыю з таго жахлівага духоўнага стану, ў якім знаходзіцца большасць беларусаў, удыхнуць тую энергетыку, без якой наш народ мёртвы, як нацыя. Народ раўнадушны і абыякавы да свайго лёсу да лёсу сваіх дзяцей. Гэта адбываецца толькі па двум прычынам: 1. калі чалавек не бачыць перспектывы і 2. калі чалавек не бачыць выхаду з склаўшайся сітуацыі. Людзі такім чынам робяць сабе абарону ад негатыву, але людзі не ведаюць, якую шкоду яны наносяць свайму здароў’ю. Пры такім эмацыянальным стане выпрацоўваюцца арганізмам гармоны, пры распадзе якіх утвараюцца яды, якія сур’ёзна атраўляюць арганізм. Рабы доўга не жывуць вось па гэтай прычыне ў першую чаргу (ну яшчэ ёсць і другія прычыны).
    3. Для таго, каб вырашыць гэтыя задачы патрэбны людзі, якія б самаахвярна ўзяліся за гэту працу, ўзялі на сябе адказнасць за лёс народа. Некалькі чалавек я ўжо ведаю, гэта аўтары гэтага артыкулу. Але гэтага мала. Патрэбна больш людзей. Але вось стаіць адна праблема, як з’яднаць людзей, каб іх потым не пасварылі, не насавалі даносчыкаў, не напрыгала туда паразітаў-прагматыкаў і т. д. Па гэтай прычыне я і прапаноўваю ствараць стан (саслоў’е) сучасных шляхцічаў (інтэлектуальных ваяроў). Для гэтага не патрэбна рэгістраваць нейкую арганізацыю ці партыю, у якой тут жа з’явіцца шматлікасць фракцый, поглядаў і г.д. і ўся праца будзе скіравана на ўнутраныя разборкі. Гэты стан плануецца зрабіць сапраўднымі багачамі і тады гэтыя людзі будуць ўсімі сіламі адстаіваць свае інтарэсы. А ці можна на самай справе зрабіць, напрыклад 60-70%, беларусаў багатымі людзьмі? Думаю, што ўсё залежыць ад генетычна меючага інтэлектуальнага патэнцыяла кожнага чалавека. А гэты захаваўшыйся патэнцыял у беларусаў вельмі і вельмі высокі і аб гэтым гаворыць паходжанне беларусаў, бо яны ёсць нашчадкі сапраўдных арыяў (хоць і не прынята пра арыяў казаць, але гэта так ёсць). Недарам жа “чорны-белы” звярнуўся аж ў ізраільскую газету: “забараніць беларусам цікавіцца паганствам”, “паставіць знак роўнасці паміж паганствам і фашызмам, паміж нацыяналізмам і нацызмам”. Страшна. Няхай баяцца.
    4. Патрэбна мець сваю ідэалогію, якая б пераўзыходзіла ідэалогію рабаўнікоў. Нельга жыць на маральных каштоўнасцях каланізатараў. Жыць патрэбна на маральных каштоўнасцях свайго народа, бо толькі гэтыя каштоўнасці аб’ядноўваюць эліту і народ, толькі гэтыя каштоўнасці даюць права называцца народам, тым больш што наша культура і мова, нашы продкі (а гэта і ёсць маральныя каштоўнасці народа) з’яўляюцца для нас вялікім багаццем. Наша беларуская мова самая дасканалая ў Еўропе, а можа і ва ўсім свеце, а як вядома ад дасканаласці мовы залежыць развіццё мозгу ў дзіцяці. Гэта можна сказаць так, каб вашы дзеці і ўнукі раслі разумнымі размаўляйце на беларускай мове. Наша культура вельмі гарманічная, бо яна чаргуе адпачынак і працу ( у рабоў няма святаў, рабам прапаноўваецца алкаголь і наркотыкі) . Нашы святы настолькі разнастайныя і вясёлыя, што знімуць любы негатыў з арганізму. Беларускія календары вам скажуць калі сеяць, калі жаць, калі на печцы ляжаць. Пачынайце жыць, а не гніць (маецца на увазе духоўна).
    Чаму з’явіваўся такі монстр ў свеце? Як так атрымалася, што ўвесь свет ў руках гэтага монстра? Дзе пачатак развіцця гэтага монстру? Я прыйшла к выснове, што гэты монстр пачаў развівацца з прыходам ў свет хрысціянства. Гэта ёсць тая ідэалагічная дактрына, якая і дазволіна развіцца гэтаму монстру. Задача была вельмі простай: каб зламаць народ патрэбна ўнесці хаас ў гэты народ, заменіць каштоўнасці народа (культура, мова, рэлігія, уклад жыцця, звычаі, абрады і г. д.) на свае, раздзяліць народ (раздзяляй і уладар над народам). Што і было зроблена. Назоў такой палітыкі заўсёды меняецца (хрысціянства, сусветная пралетарская рэвалюцыя, глабалізацыя, адзіны сусветны ўрад і г.д.), а мэта гэтага ўсяго не меняецца (каланізацыя ўсяго свету і панаванне ў свеце). Вельмі шкада, што многія гэтага не разумеюць.

  2. Яўген кажа:

    Не хрысціянства прывяло да такога стану краіны, а людзі апынуліся закладнікамі свайго жыцця з-за неправільнага разумення Слова Хрыстова. Сіяністы, паміж іншым, вельмі ня любяць Хрыста, і не спрыяюць распаўсюджванню праўдзівага Слова. Хрысціянства не падмяняла арыйскую культуру, а прыстасоўвалася да яе, і захоўвала элементы, таму што сэнс, які яно нясе, вышэй за культуру.

  3. О-о, калі б гэта было толькі так. Успомніце крыжовыя паходы: колькі палягло людзей? Успомніце, колькі спалена ератыкоў? А што значыць слова ерась – е Ра се (людзі казалі, што е Ра (бог арыяў). Успомніце што вырабляла Маскоўская царква. Вы напэўна не ведаеце, як была знішчана Аркона (арыйскі конь). Пачытайце тут http://bel-diaspora-de.livejournal.com/; тэма – венедскі кацёл. Каб знішчыць арыяў, наступ на гэтыя землі шоў з некалькі месцаў: рымляне захоплівалі Прусію (даанемечаную Прусію); Маравы стварылі Вялікую Польшу на чале з Лехам Мешко і захоплівалі землі арыяў у цяперашняй Польшы; з дапамогай Візантыі былі створаны Кіеўская Русь і Масковія, якія вялі наступ на землі арыяў з поўдня і ўсходу; Рымляне вялі наступ яшчэ і з поўначы, са Скандынавіі. Арыі былі ў вогненым коле, з усіх бакоў. Вы і ўявіць не ў стане, колькі людзей палягло ў гэтых войнах. А цяпер падумайце, чаму была Грунвальдская бітва? Гэта нашчадкі арыяў хацелі вярнуць свае землі. Гэта з тых часоў мова арыяў стала ў такім загоне, а гэта наша беларуская мова. Таму дасёння беларускую мову імкнуца падаць, як прымітыўную, і знішчаюць яе. Беларускую мову знішчаюць не толькі ў Беларусі, а яе няма і ў Польшы, і ў Літве, і ў Расеі, і ва Украіне. Нам заўсёды ўбівалі ў галаву, што ў старажытнасці на тэрыторыі Беларусі былі феадальныя войны паміж феадаламі. А гэта зусім не так, бо войны былі рэлігійныя: паміж язычнікамі і хрысціянамі. У тыя часы было вельмі шмат бунтаў. Хрысціянства нічога не змагло зрабіць з спрадвечнай культурай арыяў, таму і стала прыстасоўвацца да мясцовай культуры. Да ведама, так зроблена ўсюды. Напрыклад, у Афрыцы ўсё выконваецца па іх традыцыям. І атрымліваецца неяк смешна: хрысціянскія абрады ў Еўропе не падобныя на афрыканскія ці лаціна-амерыканскія. Яшчэ трэба адзначыць, што Біблія не першая рэлігійная кніга на зямлі. Першая кніга на зямлі – гэта Веды. Само слова вера складаецца вельмі дзіўна – ве Ра (ведаць Ра). Склад “ве” азначае ведаць. Напрыклад, Велес – ведае лес (заступнік ахотнікаў), ведзьма (таксама ведае), веды (таксама зразумела) і г.д. Каб разабрацца ва ўсіх гэтых завалах, выпрацаваць правільны шлях (а гэта ідэалогія), вось і працуе гэты сайт. Думаю, што рэдакцыя і да гэтай тэмы дабярэцца. Трэба таксама адзначыць, што ўсе рэлігіі пайшлі не ад юдэйскай, а ад рэлігіі арыяў. Габрэйская Тора таксама мае дзіўны назоў – то Ра, як і скандынаўскі бог Тор – то Ра. Я разумею, што сёння ты сказаў слова “арыі” і ты ўжо фашыст-нацыст. Ні наша культура, ні мы самі ніякага дачынення да фашызму не маем. Але з-за таго, што быў Гітлер, мы таксама не павінны адмаўляцца ад сваёй спрадвечнай культуры і мовы, бо калі мы ад гэтага адмовімся, дык тады мы ніхто – штучна створаная нацыя. А гэта не так. Мы вельмі старажытны еўрапейскі народ. Вось выяўленая складовая этнагенезу беларусаў: племя Х (Х -….. + гатляднцы + ятвінгі (яцвягі ці судавяне) + латгалы +ліцьвіны + прусы (брутцы) + голядзь+ мазуры + сорбы + куршы + ругі + неўры + літы + вікінгі (варагі) +…. ). Х – гэта беларусы і не зусім вядома з якіх плямёнаў на самай справе склалася наша нацыя. Я плюсую тыя плямёны, якія магчыма давесьці, што прыйшлі ці жылі на тэрыторыіі Беларусі, і стаўлю шматкроп’е, бо спадзяюся знайсці сляды іншых плямёнаў. Калі хто ведае яшчэ іншыя плямёны (навукова даказуемыя), то падкажыце.

  4. Рэдакцыя кажа:

    Сп-ру Яўгену.
    Мы, у рэдакцыі, прынялі, што тая ці іншая рэлігія (уключна з язычніцтвам – найбольш старадаўняй рэлігіяй нашых продкаў, якая дажыла да нашых дзён!) – гэта частка, элемент культуры. Важная частка, важкі элемент. Але гэта ня значыць, што, напрыклад, хрысьціянства – гэта ўся культура беларусаў, што да хрысьціянства культуры не было, а тым больш, што хрысьціянства “вышэй за культуру”. Нягледзячы на гэта, мы будзем спрыяць, каб у Беларусі адрадзілася БАПЦ – Беларуская нацыянальная хрысьціянская царква, каб яна заняла дамінуючую пазіцыю сярод усіх хрысьціянскіх канфесій, таму што такое адраджэньне будзе праявай нармалізацыі культурна-рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі пасьля стагоддзяў каланіяльных скажэньняў. Акрамя таго, па той жа прычыне мы будзем спрыяць адраджэньню Ведаў пра жыцьцё і веру нашых далёкіх продкаў, якія жылі больш за 1000 гадоў таму. Чым глыбей карані, тым магутней крона!

  5. Яўген кажа:

    Так, наконт арыйскага каня і венедскага катла я ня чуў. Што такое Веды я ведаю. Есьць нават такое меркаванне, што Ісус ад 12 да 30 год, то бок 18 год свайго жыцця, бо гэты перыяд не ўзгадваецца пра Яго ў Бібліі, знаходзіўся недзе на Ўсходзе (падаецца ў Індыі, калі я не памыляюся). Але існасьць не ў тым. Рэстаўрацыю Ведаў мы не як не зробім, а вывучаць іх ня будзем. Самае бліжэйшае, што мы маем – гэта Біблія. Мае меркаванне, што Ісус, бачачы стан чалавецтва, яго дэградацыю (адносна Ведаў), паўтарыў, выклаў, падкрэсліў універсальныя Законы Сусвета яшчэ раз, у спрошчанай схаванай форме. Пры гэтым я ніяк не адмаўляю Яго Боскасці і выратавальную Місію.
    Крыжовыя паходы – гэта не сапраўднае хрысціянтства, гэта палітыка, імпэрскія замашкі, чалавечая сквапнасьць… Хрысціянствам толькі прыкрываліся. Хрысціянства – вышэй за культуру. Растлумачу. Культура – гэта чалавечае, альбо душэўнае. Родная культура проста неабходна, як чалавеку неабходна цела на Зямлі. Беларуская культура, як душэўная і інтэлектульная існасць, будзе спрыяць развіццю духоўнай часткі чалавека, якая вышэйшая і больш істотная. Бяз адпаведнай сваёй глебы яблыня ня дасць добрага плёну. Так і беларуская культура, як глеба, павінна спрыяць станаўленню духоўнай, боскай часткі беларусаў, выспяванню іх плёна. Падаецца, што чалавек ня можа, альбо пакуль ня можа, бачыць плёну ў духоўным жыцці, а пазнаюць сапраўднага чалавека па яго справах, па матэрыяльнай частцы. Дасягнуўшы духоўнай Беларусі і матэрыяльная наладзіцца.

  6. Сп. Яўгену: пачытайце на гэтых сайтах (артыкулы ужо сышлі ў архівы сайтаў)
    http://bel-diaspora-de.livejournal.com/; http://galinaartemenko.livejournal.com/
    Тут ужо шмат матэрыялаў пра карані беларусаў. Тут не йдзе змаганне за ту ці іншую рэлігію. Як кажуць, яшчэ не дайшлі рукі, прааналізаваць і разабраць па костачках. Тут пакуль ідзе змаганне (ідэалагічнае) за права людзьмі звацца, бо да вашага ведама, нас не прызнаюць яшчэ народам, а прыпісваюць да рускіх. Народы свету упэўнены, што мы ёсць рускія, што ў нас няма сваёй мовы, сваёй культуры і наша земля – гэта руская зямля. Вы разумеце гэта ці не? Пакуль стаіць задача навука абгрунтаваць наша існаванне ў свеце, як асобнага народа, адрознага ад сваіх суседзяў. Паказаць навукова хто мы, з якіх плямёнаў склаліся, адкуль з’явіліся, сваю мову, сваю культуру. Інакш, мы не можам быць суб’ектам міжнароднай палітыкі, а гэта азначае, што нашы інтарэсы не будуць улічвацца ніколі. І не важна, што мы пра сябе кажам. Мы не толькі павінны быць заўважанымі, як народ, але яшчэ мы павінны быць і паважаным народам.
    Фактычна мы ёсць некалькі плямёнаў германцаў. Яшчэ напачатку новай эры старажытны гісторык Тацыт называў нашых продкаў германцамі. Да і генетычныя даследаванні паказваюць што ў нас з германцамі была адна прамаці. У нас вельмі вялікі аб’ём навуковай гістарычнай працы. І за нас ніхто яе рабіць не будзе. У навуковым свеце лічыцца, што германцы гэта арыі.
    Паганства гэта не толькі рэлігія, гэта і культура, гэта і сістэма улады, гэта і грамадскія адносіны, гэта асобы лад жыцця, гэта і свядомасць чалавека. Калі я гляжу на паганства, я гэта ўсё бачу.
    Арыйскі конь – гэта наша “Пагоня”. Белы конь, боскі конь знаходзіўся ў рэлігійным цэнтры на выспе Рюген (цяпер Нямеччына, раней была Прусія) на якім вярхоўны жрэц гадаў. Конь быў не датыкальны. Пры гэтым храме служылі 300 вершнікаў, якія называліся віцязі. Ва ўсіх іх былі белыя коні. У час ваенных дзеянняў на чале войскаў быў жрэц на белым кані. Віцязі – гэта воіны бога. Пасля падзення г. Арконы. ў 1165 г., астаткі белых коней і войска віцязеў было пераведзена на тэрыторыю Беларусі, адкуль і атрымала наша зямля назоў Бела (некалькі варыянтаў раса, раць, ругі). І ўсё адпавядае рэчаіснасці і раса, і раць, і ругі (так як на выспе Рюген жылі ругі, самае паважанае племя сярод арыяў). Пра тое, што на беларускія землі перабралася частка гэтых плямёнаў сведчаць цэлыя вёскі прусаў ў заходняй Беларусі (асабліва на Палесіі). Адной з прыкмет перавода белых коней і саміх віцязей служыць наш герб “Пагоня”. Гэта і ёсць белы арыйскі конь з віцязям.
    Назоў горада Аркона недвухсэнсоўна кажа Ар (арыйскі конь – Арконь (а).
    Пра тое, што віцязь – гэта ёсць воін бога, можна сведчыць слова красавіца: к ра се віца (прыгожая дзяўчына прыносілася ў ахвяру богу Ра); віца – гэта значыць, што дзяўчына-ахвяра для Бога, віцязь – хлопец-ахвяра для Бога (яго аддавалі ў войска пры храме навечна). Такім чынам, герб “Пагоня” – гэта ёсць выява самога камандуючага ваярамі на белых коняў – Бога Ярылы, сам назоў кажа пра гэта: я Ра ла (ляціць, мчыцца на сваім кані). Акрамя таго, аб гэтым гаворыць выява ярылы ў беларускіх арнаметах, выява на гербах шматлікіх шляхецкіх родаў, гербах гарадоў Беларусі. Такога распаўсюджання выявы бога Ярылы больш нідзе няма. У немцаў герб бога Ярылы мае земля Гесэн. Можаце паглядзець на вышэйпаказаных сайтах.
    Венеды – гэты старажытны назоў плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі культуры баявой сякеры. Зноў жа наша беларуская мова: сякера – сяке Ра (перуновы стрэлы); само слова страла таксама вельмі дзіўна складзена – страла се т Ра ла (се ад Ра ляціць), серп таксама – се Ра п (усе гэтыя прадметы называюцца перуновы стрэлы, вынайдзены на тэрыторыі культуры баявой сякеры. Гэта і была земля венедаў, потым іх падзялілі на славянаў, германцаў, балтаў (штучныя назовы, проста выдуманыя). Сюда ж (у тэрыторыю культуры баявой сякеры) уваходзяць ўсе землі ВКЛ. Навукоўцы называюць Беларусь венедцкім катлом, бо сюда ехалі арыі з усёй Еўропы: Францыі, Нямеччыны, Англіі, Скандынавіі, Аўстрыі, Венгрыі. І аб гэтым кажуць шматлікія шляхецкія роды, якія пераехалі сюды, хаваючыся ад інквізіцыі – Керны з Англіі, Фоны з Нямеччыны, Урбаны з Венгрыі, Кунцэвічы з Куршскай касы. Радзвілл з Прусіі, сам Крыў з Прусіі. Гэта не была каланізацыя, войнаў жа па гэтай прычыне не было. Ох, і цікавая ж у нас гісторыя.

  7. Яўген кажа:

    Да Галіны Арцёменка:
    Дзякуй вялікі. Гэтага ня ведаў, цікава. Бяз якога-небудзь задняга сэнсу хачу сказаць, што у Вас разбор слоў па каранях, адносна Ра напрыклад, вельмі нагадвае апошнюю тэорыю Міхаіла Задорнава, з адпаеднай ідэялёгіяй, сэнс якой у выразе: “великий русский язык” – прамова ўсіх моў, а “великий русский народ” – прабацька ўсіх народаў. Ведаю што большай массе замежнікам трэба даказваць што мы народ. Аднак кірючыя колы многіх народаў ведаюць, хто жыве на Беларусі. Яны нашчадкі тых, што далучалі ВКЛ да Кароны, дзялілі РП, падпісвалі пакты і г.д. Ім тлумачыць ня трэба. А каб растлумачыць усяму астатняму сьвету, трэба растлумачыць самім беларусам. Гэта задача. А тады ўжо весь сьвет даваедаецца. Рэдакцыя добра ведае як міжнародная супольнасць, разбіраючыся ў тым, што такое беларускі народ, дапамагае.

  8. Сп. Яўгену: вы правільна разумеце. Для гэтага мы і працуем. Я не чытала тэорыі Задорнава, але мне бачыцца, што словы складаюцца са слогаў і потым чытаюцца як некалькі слоў. Парада – па Ра да (дзелаць, рабіць па-божаму, па Ра); вера – ве (ведаць) Ра (бога); ведзьмарка – ве дзь ма Р(а) ка (ведае там дзе няма Ра (бога) і служыць богу цьмы Ка); звер – з(а)ве Р(а) (і сапраўды ходзіць па лесу і рыкае); жыццё – жы ццё (жы-агонь (жыжа), ццё -цела: агонь цела (энэргетыка); жыто – агонь (ежа) то; ежа – е жа (е агонь); жар – жа Ра (агонь Ра); карабель – Ка Ра белых (бог Ра і бог Ка белых – азначае дабро і зло белых); ме – слог звязаны з вымярэннем; мера – ме Ра (мерае Ра ); мена – ме на (на вымярэнні заснавана дзеянне, на табе адмеранае, а ты мне таксама дай адмеранае па Ра (богу). Думаю, што людзі спачатку навучыліся вымаўляць слогі, а потым словы. І тут ўсё лагічна. Шкада, што навукоўцы-філолагі маўчаць аб беларускай мове. Эх, як шкада.

  9. Сейбіт кажа:

    Галіне Арцёменка. Для мяне сапраўды ёсьць шмат новай “інфармацыі для роздуму”. (На маю думку, Вашая праца была б вельмі цікавай у выглядзе асьветніцкай праграмы.)

    Мы – унікальныя людзі. Разнастайнасьць падыходаў, бачаньня праблематыкі ўражвае. Гэта і ня дзіўна. Перад намі штодня і праз усё жыцьцё паўстаюць:
    шмат людзей зь іхнымі інтарэсамі;
    шмат груп людзей зь іхнымі карпаратыўнымі інтарэсамі;
    шмат праблемаў, зьвязаных з жыцьцяздольнасьцю нашай дзяржавы;
    шмат пунктаў гледжаньня (у гранічным выпадку – у кожнага свой);
    шмат “навуковай” і “ненавуковай” інфармацыі;
    шмат філязофій;
    яшчэ больш ідэалёгій.

    Мы можам спрачацца адстойваючы “асабісты пункт гледжаньня” альбо пачаць шукаць рашэньні паўстаючых перад намі праблем (канешне, калі мы іх ужо ведаем, то чаго іх “шукаць”).

    Дзеля гэтага варта слухаць адзін аднаго, выслухаць уяўленьне кожнага, хто ўдзельнічае ў працэсе пошука рашэньняў, ягонае разуменьне прыроды праблемаў. Гэта варта зрабіць, каб напачатку абазначыць, так бы мовіць, агульны назоўнік, якім мы маглі б карыстацца ў працэсе пошука рашэньняў.

    Бо як падысьці да пошука рашэньня адной праблемы, калі яна зьнітаваная з тузінам іншых праблем, а кожная з тых таксама цягне за сабой па тузіну праблем. Дзе тая печка, ад якой варта хаця б пачаць таньчыць? Напэўна такой кропкай адліку мог бы быць чалавек зь ягонымі інтарэсамі як матывуючым чыньнікам паводзінаў, дзеяньняў.

    Паспрабую падзяліцца тэзамі, якія дазваляюць мне шукаць рашэньні. У сваіх пошуках я зыходжу з наступнага:
    1. Матывацяй паводзінаў людзей ёсьць іхнія інтарэсы.
    2. Прырода інтарэсаў чалавека
    2.1. Прырода інтарэсаў чалавека палягае ў ягоным сьветаглядзе:
    • як чалавек успрымае Сусьвет (рэча-існасьць) вакол сябе;
    • як чалавек успрымае сябе (сваю ролю, функцыю, мэту, прызначэньне) ў Сусьвеце (рэча-існасьці).
    2.2. Сьветагляд чалавека вызначаецца
    • ягоным духоўным інтэлектуальным і фізіялягічным патэнцыялам і
    • зьвязаным зь ім збалянсаваным альбо заблякаваным станам псыхікі.
    2.3. Псыхалягічны стан чалавека вызначаецца суадносінамі ўсьведамленьня чалавекам часовасьці зямнога існаваньня і ўсьведамленьня вечнасьці жыцьця.
    2.4. З суадносінаў успрыняцьця чалавекам
    • духоўнага інтэлектуальнага і фізіялягічнага патэнцыяла;
    • часовасьці зямнога існаваньня і ўсьведамленьня вечнасьці жыцьця;
    • збалянсаванага і заблякаванага стану псыхікі;
    • Сьветагляду (рэча-існасьці)
    фармуюцца суадносіны мэты і сродкаў ягонага жыцьця.

    Менавіта ў гэтых суадносінах у чалавека фармуюцца каштоўнасьці ягонага ўласнага жыцьця, але што больш важна – каштоўнасьць працягу жыцьця пасьля ягонага зыходу ў іншы сьвет.

    2.5. З суадносінаў мэты і сродкаў жыцьця чалавека і фармуюцца ягоныя інтарэсы (духоўныя і рэчавыя).
    3. Механізм рэалізацыі інтарэсаў
    Чалавек рэалізуе свае інтарэсы:
    • шляхам пошуку, прыняцьця і рэалізацыі рашэньняў і адказнасьці за іхнія вынікі;
    • за кошт вынікаў сваёй працы (дзейнасьці) валодаючы імі;
    • выкарыстоўваючы свой (набыты, перададзены) духоўны інтэлектуальны і фізіялягічны патэнцыял
    4. Ускладненьне паўстаючых перад чалавекам праблем патрабуе падвышэньня яго духоўнага інтэлектуальнага і фізіялягічнага патэнцыяла.
    5. Задача падвышэньня духоўнага інтэлектуальнага і фізіялягічнага патэнцыяла вырашаецца людзьмі праз самаарганізацыю ў розных гістарычных формах (род, племя, поліс, дзяржава, грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі і інш.) і выкарыстаньне супольнага духоўнага інтэлектуальнага і фізіялягічнага патэнцыяла.
    6. Адсюль і ўзьнікае інтарэс чалавека ў тым ці іншым тыпе дзяржавы.
    7. Рэалізаваць жа гэты інтарэс (назавем яго як незалежная, дэмакратычная, прававая дзяржава) магчыма толькі пры наяўнасьці дастатковага пачатковага супольнага духоўнага інтэлектуальнага і фізіялягічнага патэнцыяла, што фармулюе перад намі задачу стварэньня сістэмы грамадзянскай адукацыі.

    Чым зараз і займаюся ў меру свайго духоўнага інтэлектуальнага і фізіялягічнага патэнцыяла. Бо, мяркую, чалавек толькі тады будзе працаваць супольна зь іншымі грамадзянамі дзеля незалежнасьці, дэмакратычнасьці сваёй дзяржавы, калі будзе ведаць што гэта такое і ў чым тут ягоны жыцьцёвы інтарэс, ды яшчэ будзе мець на гэта псыхалягічную здольнасьць. А інакш, “у лепшым выпадку”, яму застанецца толькі пажыцьцёвая “барацьба з рэжымам”.

    Звычайна нікога не агітую за прыярытэт менавіта адукацыйна-асьветніцкай працы. Толькі прапаную далучацца. Вучыцца самім і навучаць іншых. Пры гэтым ніяк не адмаўляючы іншым працаваць у абраным імі накірунку, калі яны палічылі сваю працу найбольш эфектыўнай менавіта ў гэтых кірунках дзеля вырашэньня агульнай задачы. Гэтую задачу я сфармуляваў бы як: падвышэньне жыцьцяздольнасьці нашага грамадства (беларускага народа) дзеля Божага прызначэньня. Астатнія задачы напэўна варта разглядаць як прамежкавыя. Гатовы ўдзельнічаць у далейшым удакладненьні рашэньняў, калі ў нечым памыляюся.

  10. Сейбіту: Вялікі дзякуй за добрыя словы. Ужо працую на асветніцкай ніве, на сайтах. На мой погляд вы дакладна ўсё разумееце. Каб вырашыць праблемы, патрэбна ведаць інтарэсы чалавека, яно фізічны і маральны стан, інтэлектуальны патэнцыял, яго самасвядомасць і потым пачынаць вырашаць праблемы. Спачатку патрэбна ісправіць хібы ў самім чалавеку, а потым ісці да намечанай мэты. Напрыклад, выправіць весь народ немагчыма. Тады патрэбна ствараць эліту гэтага народа, а не нейкага іншага народа. Эліта народа – гэта калі нейкая перадавая ў поглядах, баявая па паводзінах з высокім інтэлектуальным патэнцыялам, маральная група стаіць на рубяжы інтарэсаў народа. Разум аднаго чалавека – гэта вельмі добра. Але калі ствараецца калектыўны разум, то разум кожнага індывідума усіліваецца і больш эфектыўна уздзейнічае на пасіўных сябраў грамадства. Вось і давайце аб’ядноўвацца вакол гэтага сайту. Дасылайце свае працы і мы будзем разам ісці да светлай мэты. Выбудовывайце вакол сябе гарманічны асяродак і пачынайце жыць новым жыццём.
    Наконт, шматлікасці поглядаў, рашэнняў ў нашым грамадстве. Гэта так і ёсць, бо гэта народ з высокім генетычным інтэлектуальным патэнцыялам, толькі адукацыі не хапае. Некалі я была кандыдатам ў дэпутаты ВС і была вельмі здзіўлена адным вясковым дзядзькам, калі той сказаў: “А я вось думаў, думаў і праўда нічога не можна зрабіць”. Толькі за адно гэта “думаў, думаў” гэтаму дзядзьку няма цаны. Я ажно праслязілася. Якая нацыянальная свядомасць! Аказваецца народ думае аб вырашэнні праблемаў. А гэта вельмі добры прызнак для краіны.

  11. Паважанаму Сейбіту.
    Мы, у рэдакцыі, у свой час мелі да вырашэньня некаторыя праблемы, якія вы азначылі – напрыклад, праблему “печкі”, ад якой варта пачынаць.

    Па-першае, мы для сябе вырашылі, што разабрацца ва ўсёй сістэме складаных сацыяльных супярэчнасьцяў з мэтай “дзеля Боскага прызначэньня”, як вы напісалі, можна толькі тады, калі ў цэнтар паставіць не чалавека, а НАРОД! Больш за тое, народ КАНКРЭТНЫ!!! У нашым выпадку ніякага граху ня будзе, калі ў гэтым цэнтры будзе НАШ БЕЛАРУСКІ НАРОД!!! Гэта трэба для таго, каб пазьбегчы НЕБЯСЬПІКІ такога абстрагіраваньня разважаньняў, з-за якога нашыя зыходна добрыя памкненьні могуць быць ператвораны ў бессэнсоўныя схаластычныя спрэчкі. Акрамя таго, абраньне нашага беларускага народу ў якасьці асновы для далейшых разваг, ня будзе грахом, улічваючы, што ён нам РОДНЫ, а таксама ўлічваючы ДА ЯКОГА СТАНУ ён даведзены. З-за пералічанага ўжо атрымліваецца, што мы ня толькі маем права, а і АБАВЯЗАНЫ пачынаць усе свае развагі з НАШАГА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ і яго АБ’ЕКТЫЎНЫХ ІНТАРЭСАЎ!
    Але, акрамя пералічанага, ёсьць яшчэ і навуковае тлумачэньне, чаму трэба абіраць народ, а не чалавека, як “печку”, ад якой варта “танчыць” навукова сумленную сацыяльную тэорыю. Патлумачу на прыкладзе. У свой час аналагічная праблема ў біялогіі стаяла перад эвалюцыяністамі. У свой час Чарльз Дарвін патлумачыў асноўныя механізмы біялагічнай эвалюцыі. Імі былі аб’яўлены спадчынная зьменлівасьць (разнастайнасьць індывідаў, абумоўленая асаблівасьцю іх спадчыннасьці), якая фармуецца найперш мутацыямі, і натуральны адбор. Узаемадзеяньне гэтых чыньнікаў і стварае тую сілу, якая рухае біялагічны прагрэс. Самае галоўнае, што звычайна апускаецца ў выкладаньні гэтай тэорыі, гэта тое, што і спадчынная мутацыйная зьменлівасьць, і натуральны адбор зьяўляюцца неад’емнымі ўласьцівасьцямі жывога. Як толькі ўзьнікае жывое, АЎТАМАТЫЧНА ўзьнікаюць і гэтыя ўласьцівасьці. Жывога без мутацый і без адбору ў РЭАЛЬНЫХ умовах няма. Адсюль эвалюцыя – гэта самарух, самаразьвіцьцё. Для эвалюцыі жывога ня трэба нічога дадатковага, каб яна адбывалася, акрамя наяўнасьці самога жывога. У гэтым зьмест адкрыцьця Дарвіна.
    Аднак, навукоўцы хацелі разабрацца ў механізмах эвалюцыі не ў агульных рысах, а дэтальна – да апошняга віньціка. Іх веды пра АГУЛЬНЫЯ механізмы эвалюцыі не задавальнялі. Прычым, галоўнае, у чым трэба было разабрацца, як адбываецца дывергенцыя, як з аднаго віду ўзьнікае два (ці больш) новых віда. Гэта было прызнана галоўнай праблемай, якую трэба было вырашыць. Інакш эвалюцыйная тэорыя ўсё яшчэ не была б навукай. Я апускаю аповед пра тое, як ішоў навуковы пошук, але варта адзначыць, што галоўным, апорным пунктам у праблеме дывергенцыі відаў было аб’яўлена неабходнасьць выяўленьня галоўнай дыскрэтнай АДЗІНКІ ЭВАЛЮЦЫІ. Дык вось, пасьля доўгіх спрэчак, пошукаў, дасьледваньняў было прызнага, што ГАЛОЎНАЙ АДЗІНКАЙ ЭВАЛЛЮЦЫІ зьяўляецца… не індывід-асобіна, ня ўвесь біялагічны від, а яго частка – ПАПУЛЯЦЫЯ. Зьмены генафонду папуляцыі былі аб’яўлены элементарнымі эвалюцыйнымі зьявамі, а тое, што іх абумоўлівае – элементарнымі эвалюцыйнымі чыньнікамі. Усё закруцілася вакол папуляцыі, усё склалася. І цяпер кожны, ХТО ЖАДАЕ, можа разабрацца ў эвалюцыі, убачыць усе яе феномены на ўзроўні 2+2 = 4.
    Дык вось, біялагічны від і чалавецтва – гэта зьмястоўныя сістэмныя аналагі. Структура першай: від, падвід, папуляцыя, асобіна-індывід. Структура другой: чалавецтва, раса, народ-этнас, людскі індывід. Як вы бачыце, поўнае супадзеньне. Ужо толькі адсюль бачна цэнтральнае значэньне НАРОДА для тлумачэньня прагрэсіўных падзей, якія датычаць і ўсёй людскай цывілізацыі, і лёсу (сэнсу жыцьця, яго паўнавартасьці, радасьці) кожнай людскай асобы.

    Па-другое, мы зразумелі, што каб пазьбегчы небясьпекі схаластычнага абстрагіраваньня, а быць увесь час АДЭКВАТНЫМІ РЭЧАІСНАСЬЦІ, ня маем права ігнараваць такую зьяву, як САЦЫЯЛЬНЫ ПАРАЗІТЫЗМ. Наадварот, мы абавязаныя ўлічваць яе прысутнасьць ва ўсіх асьпектах рэальнага грамадскага жыцьця. На жаль, кожнае грамадства, а тым больш усё чалавецтва, скаладаецца ня толькі зь людзей, якія шчыра шукаюць сэнс жыцьця, шчыра імкнуцца ў ім разабрацца, зыходзячы выключна з добрых намераў. На жаль, у нашым жыцьці поўна людзей й іхных разнастайных аб’яднаньняў, які б хацелі пакарыстацца плёнам працы іншых людзей, якія б хацелі прысабечыць каштоўнасьці цэлых народаў. Дарэчы, наш беларускі народ знаходзіцца ў такім стане, што на ім ужо сядзіць ЦЭЛАЯ ЗГРАЯ розных сацыяльных паразітаў. Ня бачыць гэтага, не казаць пра гэта – гэта ўсё роўна, што адварочвацца ад жыцьця, бо, на жаль, феномен сацыяльнага паразітызму – гэта таксама неад’емная зьява нашай рэчаіснасьці. Пабудаваць выніковую тэорыю сацыяльнага гуманістычнага прагрэсу, такую тэорыю, якая б нешта дала для СПРАВЫ, немагчыма без АБАВЯЗКОВАГА тлумачэньня, што з гэтай усёй псеўда-людскай мразьзю рабіць…

    Па-трэцяе, выводзіць уладкаваньне грамадства, зыходзячы з інтарэсаў індывіда – гэта стратэгічны кірунак у тэхналогіі ліберастычнай ідэалагічнай разводкі. Дарэчы, уся ліберальная ідэалогія прыдумана для абслугоўваньня інтарэсаў адной з груп сацыяльных паразітаў, якая мае глабальнае распаўсюджаньне. У іх інтарэсы індывіда выводзяцца са стану, нібы ён знаходзіцца ў пустыні. Але ж чалавек знаходзіцца ў грамадстве – г.зн. сярод іншых людзей. І тут усё наадварот: для таго, каб кожны чалавек мог зьдзейсьніць свае вышэйшыя жыцьцёвыя задачы і зрэалізаваць свае правы, найперш ЖЫЦЬЦЁ ЎСЯГО ГРАМАДСТВА павінна быць уладкаваным! А ва ўладкаваньні грамадскага жыцьця трэба зноў улічваць, што яно не абстрактнае. Ядром любога грамадства ў норме зьяўляецца КАНКРЭТНЫ НАРОД – у нашым выпадку беларускі. Толькі калі ўмовы яго жыцьця будуць аптымальна ўладкаванымі, змогуць паўнавартасна жыць усе людзі, у т.л. прадстаўнікі й іншых этнасаў. Лібералы гэта адмаўляюць – відавочны доказ іх наўмыснай соцыядэструктыўнасьці…

    Давайце, сп-р Сейбіт, лічыць пададзенае прапановамі ад нашай рэдакцыі да вашай важнай справы. НАШАЙ АГУЛЬНАЙ СПРАВЫ!

  12. Сейбіт кажа:

    Да спадарыні Галіны Арцёменка. Згодны з асноўнымі тэзамі гэтага каментара. Адзінае, што я напэўна не магу “ствараць эліту гэтага народа”. Думаю, гэтая эліта будзе стварацца сама праз адукацыйна-асьветніцкую дзейнасьць: вучыцца сама і навучаць іншых. Паспрабую выкласьці сваё бачаньне больш сістэмна ў працы, над якой зараз працую. Гэтае бачаньне больш філязофскае, чым публіцыстычнае, ёсьць вынікам больш 20-гадовай працы. Магчыма яно будзе Вам цікавае і дапаможа ў нашай агульнай працы.

  13. Сейбіт кажа:

    Да рэдакцыі. Дзякуй за фармуляваньне вашага бачаньня пэўных сьветаглядных момантаў. Гэта дапамагае ўявіць поле пошуку рашэньня праблем, ступені свабоды ўспрыняцьця рэчаіснасьці.
    Прывяду некалькі рэплік паводле акрэсьліных тэзаў, ня дзеля спрэчкі, але каб мы ўяўлялі ўспрыняцьце рэчаіснасьці рознымі ўдзельнікамі дыскурсу дзеля пошука рашэньняў.

    1. “разабрацца ва ўсёй сістэме складаных сацыяльных супярэчнасьцяў з мэтай “дзеля Боскага прызначэньня”, як вы напісалі, можна толькі тады, калі ў цэнтар паставіць не чалавека, а НАРОД!”
    Каб “разабрацца ва ўсёй сістэме складаных сацыяльных супярэчнасьцяў з мэтай “дзеля Боскага прызначэньня”, я бачу ў цэнтры не асобнага чалавека ці народ, а Бога, Творцу кожнага з нас чалавекаў, народаў, у якіх мы нараджаемся і жывем, Які дае нам сэнс таго імгненьня, якое завецца зямным жыцьцём, але, што найважней, дае нам сэнс жыцьця вечнага. За намі, людзьмі, пакідаецца толькі свабода выбару: браць гэтыя Дары зь любоўю і ўдзячнасьцю ці выракацца іх з адпаведнымі наступствамі.
    2. “каб пазьбегчы НЕБЯСЬПІКІ такога абстрагіраваньня разважаньняў, з-за якога нашыя зыходна добрыя памкненьні могуць быць ператвораны ў бессэнсоўныя схаластычныя спрэчкі”.
    Схаластычныя спрэчкі пачынаюцца не з-за абстрагаваньня разважаньняў, а тады, калі матывацыяй такіх разважаньняў ёсьць ня пошук рашэньняў і адказнасьць за іх, а самасьцьвярджэньне як праява комплексу заблякаванай псыхікі. Для чалавека, які пачуваецца самадастатковым (з прычыны Боскага паходжаньня і прызначэньня, любові да дадзенага чалавеку жыцьця і народа, абстрагаваньне разважаньняў ёсьць толькі адзін з мэтадаў пошуку рашэньняў паўстаючых праблем.
    3. Што тычыцца эвалюцыйнай тэорыі Дарвіна, то яе можна разглядаць як механізм зьменаў, трансфармацый біялягічнай часткі прыроды. Але наўрад яе можна ўспрымаць як прычынна-мэтавы чыньнік жыцьця. Тым больш для чалавека. У тлумачэньні жыцьця чалавека з дапамогай сваёй тэорыі сумняваўся нават сам Дарвін. Усваёй асьветніцкай праграме я разглядаю вызначальнай матывацыю дзейнасьці чалавека не прычынную (што ўласьціва жывёльнаму сьвету з інстынктыўнай матывацыяй паводзінаў), а мэтавую (што зьвязана з уласьцівасьцю чалавека ўсьведамляць часовасьць свайго зямнога існаваньня з аднаго боку і вечнасьць жыцьця – з другога, і прыняцьця мэты свайго жыцьця і свайго народа – у Божым прызначэньні, пакліканьні).
    4. Так, праблема сацыяльнага паразітызму сапраўды ёсьць. Калі я ўпершыню сутыкнуўся са зьявай сацыяльнага паразітызму, гэта выклікала абурэньне, агрэсію, злабівасьць, але праблема ад гэтага ня зьменшылася. Тады прыйшло разуменьне, што каб зьняць праблему, знайсьці яе рашэньне, трэба зразумець яе прыроду, знайсьці яе глыбіныя прычыны. Тады можна знайсьці і яе вырашэньне, калі толькі не падыходзіць да яе вырашэньня маргінальным метадам: “ёсьць чалавек – ёсьць праблема, няма чалавека – няма праблемы”. Мне падаецца, не магу сьцьвярджаць катэгарычна, што знайсьці прычыны гэтай зьявы ўдалося. Але гэта патрабуе фундаментальнага выкладаньня, у каментарах гэта зрабіць даволі складана.
    5. “выводзіць уладкаваньне грамадства, зыходзячы з інтарэсаў індывіда – гэта стратэгічны кірунак у тэхналогіі ліберастычнай ідэалагічнай разводкі”
    Што тычыцца выкарыстаньня лібэральнай ідэалёгіі (ў яе сучаснай інтэрпрэтацыі) ў працэсе арганізацыі сучаснай дзяржавы, можна пагадзіцца з вашай ацэнкай. Але мне падаецца, што сучасныя “лібэрасты” наўрад самі арыентуюцца ў ёй. Хутчэй за ўсё любыя ідэалёгіі (лібэральныя, камуністычныя, сацыялістычныя, сацыял-дэмакратычныя, нават дэмакратычныя) рознымі паразітычнымі групамі выкарыстоўваюцца ў сваіх карпаратыўных інтарэсах, мэтаю якіх ёсьць адчужэньне работнікаў ад вынікаў іхняе працы, ды пазбаўленьня народаў пачуцьця адказнасьці за дадзеную ім Богам зямлю, дзеля захаваньня сістэмы жыцьцезабесьпячэньня за кошт вынікаў працы іншых прысабечваючы іх.
    Разумею, што ў такой форме выкласьці сьветабачаньне сістэмна даволі складана. Тут патрабуецца сістэмнае канцэптуальнае бачаньне, над чым зараз і працую. Найбольш поўна гэтае бачаньне ўдаецца выкласьці пад час навучаньня (паводле праграмы “Філязофія Быцьця – нацыянальная ідэя”), якое цягнецца ў групе больш за паўгода. (Ёсьць удзельнікі, якія займаюцца на працягу 3-х год і самі ўжо могуць праводзіць навучаньні па згаданай праграме). У рэалізацыі гэтай праграмы зацікаўленасьць выказвалі студэнты розных ВНУ. Але, як я разумею, цяпер яшчэ не час.
    Магчыма для такіх тэмаў рэдакцыя мае магчымасьць стварыць на сайце асобныя форумы. Але найлепей, напэўна, была б гаворка пры сустрэчы з мэтаю абмену думкамі і пошука ршэньняў.

  14. Рэдакцыя кажа:

    Сейбіту.
    Вялікі дзякуй за каментары, тон, накіраванасьць на правільную – і на наш погляд – мэту. Старонкі нашага сайта для вас адкрытыя! Дасылайце артыкулы, праграмы – усё, што палічыце карысным для нашай беларускай справы.
    Мы, у сваю чаргу, зьбіраемся паскорыць працу над Сьветагляднай дактрынай. Тады, думаем, зыходныя пазіцыі бакоў будуць лепш бачныя. А гэта – істотная ўмова для далейшай выніковай супрацы.

  15. Siarhiej кажа:

    “Хрысціянства – вышэй за культуру.” – піша Я. Мурашка.
    Я не спецыяліст, а аматар па тэмах Сайта. Я думаю, што чалавека можна ацэньваць на 4-х узроўнях:
    – жывёльны (чалавек, як біялагічны від): стан здароў’я, узрост, вага, сіла, спартовыя якасці.. Ацэньваецца з дапамогай – галы, ачкі, секунды, конкурсаў прыгажосці…
    – інтэлектуальны: ацэньваецца тэстамі IQ. Некаторыя жывёлы таксама маюць зачаткі інтэлекта.
    – культурны: прафесія, адукацыя, навуковая ступень…
    – маральны: вышэйшы ўзровень на якім ацэньваецца чалавек. Нягоднік, здраднік… альбо сумленны, альтруістычны.. Рэлігія (хрысціянства) тычыцца гэтага ўзроўню. Любоў да сваёй зямлі і народу таксама на гэтым узроўні. У сацыяльных паразітаў, крымінальнікаў,… няма маралі.

    Высновы ў Артыкуле слушныя, але яне згодны, што заходнія палітыкі дэгенераты.

  16. Сп. Сейбіту: Калі у вас ёсць такія думкі, то вы ужо стаіце на шляху да гэтай эліты. Канешне, эліта ствараецца сама па сабе, яе ніхто не вырашчывае ў прабірках. Але разрозненныя людзі, нават самыя патрыятычныя не могуць ствараць шляхетны стан ў грамадстве. Магчыма у мяне сваё паняцце аб нацыянальна-патрыятычнай эліце. Магчыма мяне не разумеюць людзі. Але я хачу сказаць, што мы павінны стварыць такі шляхетны стан ў грамадстве, які б быў суб’ектам не толькі ў палітыцы, але і ў фінансава-эканамічнай сферы, ў культурніцкім жыцці народа, ў навуцы. Калі гэта будзе, то народ стане паважаным народам, калі гэтага не адбудзецца нас чакае доля рабоў. Натуральна, што гэтым станам павінен нехта кіраваць. Для гэтага і плануецца стварэнне мазгавога цэнтра гэтага стану. Кіраваць, гэта не значыць адміністрыраваць. Гэта значыць даваць парады, вясці асветніцкую дзейнасць, дапамагаць выбіцца з нізшай ступені ў грамадстве да больш высокай. Але ніхто нікога пад прымусам цягнуць не будзе, бо гэта не патрэбна. Шляхціч павінен мець абавязак – служыць свайму народу. Ён павінен прынесці клятву перад Богам і людзьмі на вечнае служэнне свайму народу і ніякія прэзідэнты, партыі, усходы-захады для яго не мелі б значэння. Толькі абапіраючыся на такіх людзей можна дасягнуць жаданай мэты.

  17. Выбачайце сп.Siarhiej гэта не Мурашка пісаў. Гэта пісаў нейкі другі чалавек.

  18. Сейбіт кажа:

    Галіне Арцёменка. Я зусім не супраць шляхты як гістарычнай сацыяльнай групы. Зыходзячы з галоўнай задачы, якую я акрэсьліваў раней – падвышэньне жыцьцяздольнасьці нашай дзяржавы (як формы самаарганізацыі нацыі) – на дзяржаўным прававым полі мусяць функцыянаваць ня толькі інстытуты дзяржаўнага рэгуляваньня (частку дзяржавы, якую памылкова атаесамляюць з дзяржаваю – з цэлым як формай арганізацыі нацыі), але і іншыя суб’екты дзяржаўнага права: грамадзяне, структуры грамадзянскай супольнасьці, інстытуты духоўнага апірышча (нацыянальна адказныя рэлігійныя інстытуцыі, выбітныя маральныя асобы, нацыянальныя лідары). Кожны са сваёй доляй адказнасьці. Прамая і зваротная сувязь (дэмакратыя) паміж суб’ектамі дзяржаўнага права забясьпечваюць самарэгуляцыю функцыянаваньня дзяржавы і аптымальнае выкарыстаньне супольнага духоўнага інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу нацыі дзеля падвышэньня яе жыцьцяздольнасьці.
    Гістарычна ў нашай дзяржаве адказная функцыя зваротнай сувязі сапраўды выконвалася ў пэўнай ступені шляхтай. Але тады не было статусу грамадзянства. Былі падданыя (тыя, хто абкладаўся данінай, ці як цяпер кажуць – падаткамі). Увядзеньне і замацаваньне ў Канстытуцыі статуса грамадзянства азначаў фармаваньне новага суб’екта дзяржаўнага права – грамадзян. На грамадзянскую супольнасьць, і пераносілася функцыя зваротнай сувязі паміж суб’ектамі дзяржаўнага права: грамадзянамі і інстытутамі дзяржаўнага рэгуляваньня. Самастойна прымаючы грамадзянства (у меру сваёй псыхалягічнай здольнасьці да адказнасьці, што вызначаецца дастатковым духоўным і інтэлектуальным патэнцыялам) чалавек браў на сябе адказнасьць за жыцьцяздольнасьць дзяржавы. Іншая справа, што статус грамадзянства пачаў выкарыстоўвацца сацыяльнымі групамі, якія функцыянавалі на полі інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня, толькі для ўліку “падданых” як сваёй маёмасьці. (Перачытайце арт. 2 Канстытуцыі: чыёй найвышэйшай каштоўнасьцю зьяўляецца чалавек?) Адчуваньне неабходнасьці адказнай супольнасьці і прыводзе нас да гістарычнага аналягу – шляхты. Але можа ёсьць сэнс перагледзіць статус грамадзяства ў нашай дзяржаве? Грамадзянства, як ужо казалася, прымаецца чалавекам самастойна (а не аўтаматам па дасягненьні 16 год), як ініцыялізацыя, як акт адказнасьці (з усімі правамі і абавязкамі дзеля рэалізацыі гэтай адказнасьці) за нашую дзяржаву і яе жыцьцяздольнасьць, за нашую краіну і яе жыцьцядайнасьць. Грамдзянства прымаецца, калі чалавек псыхалягічна гатовы ўзяць на сябе гэтую адказнасьць за нацыю як жыцьцядайны асяродак свій і сваіх нашчадкаў і ўсяго народа беларускага. Калі ж чалавек не адчувае такой здольнасьці, яго ні колі не магчыма прымусіць быць адказным (калі толькі не ставіць “заградатдады”). Гэтыя людзі могуць прымаюць статус абывацеля. Ён можа азначаць, што чалавек не бярэ на сябе ні правоў, ні абавязкаў абіраць і быць абраным, што ляяльна ставіцца да абранай на поле дзяржаўнага рэгуляваньне групы грамадзян, прымае ў сваё карыстаньне законы, якія прыняты ў дзяржаве грамадзянамі.
    Гэтая прапанова не катэгарычная. Але з пункту гледжаньня забесьпячэньня жыцьцяздольнасьці дзяржавы, яна вартая разгляду. Канешне, прашу ўлічыць, што гэтая прапанова вырваная з агульнай канцэпцыі нацыянальнай ідэі, і таму паставіцца да яе разважліва.
    Наогул жа, я не прыхільнік спрэчак. Як кажуць: у спрэчках ісьціна нараджаецца, у спрэчках яна і гіне. У такіх пытаньнях важна было б паслухаць Вашае канцэптуальнае, сістэмнае, рознаўзроўневае ўяўленьне аб дзяржаве, яе прыродзе, унутраных і вонкавых функцыях, структуры, суб’ектах. Але як я ўжо казаў, гэта, нажаль, не каментарскім мэтадам. Такія рэчы эфектыўныя пры асабістых гаворках і неаднаразовых, патрабуюць шмат высілкаў і часу. Посьпехаў Вам у справе падвышэньня жыцьцяздольнасьці нашай дзяржавы, нацыі, народа!

  19. Рэдакцыя кажа:

    Сейбіту.
    Хочам зьвярнуць увагу, што пытаньнем пра грамадзянства мы ўжо займаемся даўно. У нас ёсьць рубрыка 4.1.3. “Грамадзянства і дэмакратыя”. Акрамя таго, яшчэ ў 2006 годзе мы сфармулявалі Д пр-п 43, у якім адзначаецца: “У будучай беларускай дзяржаве пасьля прыходу да ўлады беларускіх дэмакратычных сілаў таксама прыйдзецца адмыслова прымаць жыхароў цяперашняй РБ у грамадзяне новай Беларусі. Спачатку будзе адменена двайное грамадзянства для небеларусаў. Затым у пашпартах будзе ставіцца штампік з пазначэньнем нацыянальнай прыналежнасьці чалавека (як будзе вызначацца нацыянальная прыналежнасьць, мы ўжо пісалі). Пасьля гэтага ўсе беларусы будуць аўтаматычна лічыцца грамадзянамі Беларусі (бо Беларусь – гэта краіна беларусаў). Прадстаўнікі іншых народаў будуць падпісваць (альбо не падпісваць) адмысловую заяву, што яны прыймаюць дзяржаўны статус Сьвятых беларускіх каштоўнасьцяў (беларускай мовы, культуры, гісторыі, традыцый, сьветагляду, сімвалаў, агульнанацыянальных аб’ектыўных інтарэсаў, мэтаў і г.д.). Пасьля гэтага і небеларусы аўтаматычна (без іспытаў) будуць станавіцца грамадзянамі Беларусі. Ім у пашпарт будзе ставіцца адмысловая адзнака. Калі чалавек не падпіша гэтую заяву, ён будзе заставацца ў статусе жыхара Беларусі. Апошняе азначае, што ён ня можа абіраць і абірацца ў дзяржаўныя органы кіраваньня, ня можа стаць дзяржаўным служачым, ня можа стаць тым, хто наймае іншых да сябе на працу, ня можа служыць у сілавых структурах. Яго капітал павінен быць абмежаваны. Але такі чалавек будзе мець наступныя магчымасці: ён у любы момант зможа стаць грамадзянінам праз падпісаньне памяненай вышэй заявы, захоўваць статус жыхара Беларусі неабмежаваны час ці выехаць туды, дзе яму будзе лепш”.
    Як бачыце, вызначэньне грамадзянскасьці ў норме павінна засноўвацца не на тым, што чалавек абстрактна бярэ на сябе абавязкі “за жыцьцяздольнасьць дзяржавы” (праз пэўны час улады могуць дэградаваць у паразітны стан і, спасылаючыся на адказнасьць перад “дзяржавай”, патрабаваць прывілеяў да сябе асабіста – так было ў СССР з кампартыйнай бюракартыяй), а на тым, што ён суадносіць сябе з усёй сістэмай Сьвятых нацыянальных каштоўнасьцяў. Сьвятымі яны зьяўляюцца таму, што над імі, у адрозьненьне ад шматлікіх іншых аб’ектаў і зьяў рэчаіснасьці, нельга насьміхацца, ёрнічаць, зьдзекавацца, прыніжаць, дыскрыдытаваць і г.д., а таксама таму, што гэтыя ж каштоўнасьці выконваюць функцыю ГАЛОЎНЫХ УНУТРАНЫХ ІНТЭГРАЛЬНЫХ СУВЯЗЯЎ, якія яднаюць грамадства ў адзіны, цэласны, жывы арганізм. Толькі дзякуючы ім, па-сутнасьці, і можа быць тое, што мы завем сапраўдным грамадствам.
    Пададзенае – універсальны кібернетычны закон. Ліберасты, камуністы, дыктатары імкнуцца гэты закон схаваць шляхам татальнага замоўчваньня і праз прапановы сваіх штучных каштоўнасьцяў, вакол якіх спрабуюць будаваць свае дзржавы .

  20. Пра грамадзянства: Тое, што піша рэдакцыя фактычна ва ўсіх цывілізаваных краінах ёсць. Абавязкова ты павінен інтэгравацца ў грамадства, ведаць мову, культуру, гісторыю, законы. Праходзіш інтэграцыйныя курсы і атрымліваеш сертыфікат. Абавязкова павінен працаваць. Не павінен мець даўгоў, штрафаў. Не павінен мець крымінала. Інакш табе проста не дадуць грамадзянства. Да прыкладу, гэта так ў Нямеччыне. Наогул, ўсё што падрывае падмурак краіны павінна быць забаронена. Але у нашым грамадстве непамерная карупцыя, хабарніцтва, здрадніцтва, казнакрадства, ашуканства. Проста не на каго пакласціся. Пры самай добрай задумцы немагчыма будзе дасягнуць мэты, абапіраючыся на старую сістэму каштоўнасцей. А для сёняшнягя нашага народа – гэта і ёсць каштоўнасці, маральныя прынцыпы. І ў такім выпадку мы ніколі нікуда не зварухнемся з месца. Вось каб змяніць сітуацыю, каб змяніць сістэму каштоўнасцей з амаральных на шляхетныя і патрэбна уводзіць новы стан (новае саслоў’е) ў грамадства. Натуральна гэты стан не павінен быць амаральным, крымінальным, бездзеяцельным, безглуздым, з нізкай адукацыяй і г.д. Бо навошта ён тады патрэбен. Негатыва у нас і так хапае. А калі негатыў ды яшчэ пры уладзе? І прыкладаў не патрэбна прыводзіць. Мы і так жывем пры амаральнай уладзе. Узяць уладу ў свае рукі – гэта не азначае дасягнуць мэты. Мы ставім сваёй мэтай зрабіць нацыю высокаадукаванай, высокакультурнай. заможнай, суб’ектам ва ўсіх працякаючых працэсах, вывесці народ з рабства і каланіяльнай залежнасці. Так проста гэта зрабіць немагчыма, бо гэта вельмі тонкая палітыка, калі на цябе па-драпежніцкі глядзяць з усіх бакоў і ўнутры грамадства дамініруе варожая, для налажвання добрага жыцця, свядомасць. Патрэбна змяніць драпежніцкую свядомасць на шляхетную. Вось новае прадназначэнне старажытнейшага паняцця шляхты, хаця шляхта існавала да 1917 года. Чаму шляхта? Таму што гэта наша спадчына, таму што тысячы людзей адносіцца да гэтай катэгорыі па спадчыне і для тысячаў людзей гэта будзе успрымацца нармалёва. Таму што тысячы нашых продкаў з’яўляюцца нашым гонарам, а яны большай часткай адносяцца да шляхетнага стану. Таму што наша спадчына і наша эліта павінны быць з’яднаны з народам і служыць гэтаму народу. Нам не патрэбна часовых прагмацікаў. Гэта гібель для народа. А мы хочам выжыць і жыць нармалёва, а не ў якасці рабоў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы