nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Руская нацыяна-вызвольная барацьба: Наш план – ДОР! (П пр-п 14)

май 18, 2008 | 6 каментарыяў

Паводле ariru.info/doc/?id=3095

Ð�РÐ�.JPG 

Рускія “арыйцы” (твары іх не вядомыя) пасьля поўнага правалу ўсіх сваіх амбітных уяўленьняў што да надзвычайных уласьцівасьцяў рускага народу й прагнозаў скорага нацыянальнага паўстаньня ў Расеі, сяк-так перажылі некалькі апошніх месяцаў сваёй татальнай паразы, працьвярэзілі й сталі патроху прыходзіць да сябе. Фактычна яны апынуліся ў тым стане, у якім актыўныя, патрыятычныя беларусы, навучаныя горкім досьведам, былі яшчэ ў 1994-м і 2001-м гадах. Праз пераасэнсаваньне сваіх памылак і памылковых уяўленьняў ідзе шлях у будучыню. Як яго праходзяць “арыйцы”? Артыкул, які пададзены ніжэй, ёсьць для іх этапным. Многім ён цікавы і для нас…

Рэдакцыя.

 

Узяцьце ў палон старшыні цэнтральнай рады Партыі Свабоды Юрыя Беляева якраз у дні “перамогі” падводзіць канчатковы вынік пад спрэчкамі на прадмет “а ці была 9 траўня 1945-га перамога?”. Лічым, што з гэтага часу ўсіх, хто пасьмее сьцьвярджаць, што была, нельга называць ні рускімі, ні нацыяналістамі. Бараны, оўцы, саўкі, імперасты і гэтак далей – у рускай мове шмат слоў для пазначэньне клінічных дэбілаў. Аднак цяпер гаворка не пра іх. Цяпер час падумаць, што рабіць далей, якія формы барацьбы сапраўды патрэбныя рускаму Руху, якія зь іх выніковыя. Спрэчкі пра гэта ўсё яшчэ ідуць, а часу для спрэчак ужо і не засталося. Паспрачацца можна яшчэ гадоў 10-15, а пасьля ўжо ня будзе і сэнсу нават у спрэчках. Уласна, да аналагічнай высновы прыйшлі й бальшавікі па выніках 1905-га года. Але пра гэта пазьней – спачатку спынімся на тэорыі.

 

ТЭОРЫЯ.

 У тэорыі апісаны тры ўзроўні барацьбы (за што-небудзь):

1. Фізічны ўзровень.

2. Эканамічны ўзровень.

3. Ідэалагічны ўзровень.

[нам не вядома адкуль “арыйцы” ўзялі гэтую класіфікацыю, але мы ў рэдакцыі лічым, што ёсьць чатыры віды зброі, якія могуць быць выкарыстаны як сродак агрэсіі супраць любога народу: канвенцыйная ваенная, дэмаграфічная, эканамічна-фінансавая, інфармацыйная (ідэалагічна-прапагандысцкая); адпаведна гэтым відам зброі могуць быць 4 віды захопніцкіх інтэрвенцый: канвенцыйна-ваенная з увядзеньнем агрэсарам сваіх войскаў, дэмаграфічная, эканамічна-фінансавая, інфармацыйная; адносна Беларусі расейская імперыякратыя сёньня актыўна зьдзяйсьняе тры апошнія формы агрэсіі. – Рэд.]

 

1. Фізічны ўзровень.

Фізічны ўзровень барацьбы – гэта самы першы, самы прымітыўны ўзровень, а таму асноўны напрацягу сусьветнай гісторыі. Пад ім маюцца на ўвазе тыя альбо іншыя (як правіла гвалтоўныя) актыўныя дзеяньні: войны (пачынаючы ад бітваў на дубінах), тэрарызм, іншыя падобныя мерапрыемствы. Усе яны грунтуюцца, як правіла, на наёмным войску (старажытны сьвет, сярэдневечча), хаця зрэдку ваююць і рабы (напрыклад, крэпасныя цуда-багатыры Суворава). Калі дзейнічае не наёмнае войска, гэта ўжо другі ўзровень, пра яго ніжэй.

Фізічны ўзровень настолькі просты, што даступны любому. І ў гэтым яго галоўная якасьць. Аднак ход любой [фізічнай] барацьбы заўсёды прадказальны – і ў гэтым ужо галоўны недахоп разглядаемага ўзроўня супрацьдзеяньня. Для ілюстрацыі ўявім сітуацыю: Паруя Новая Гвінея аб’яўляе вайну Злучаным Штатам. Ня трэба быць высокім інтэлектуалам, каб прадказаць вынік гэтай вайны – перамогуць ЗША, якімі б таленавітымі палкаводцамі не ўзначальвалася армія Новай Гвінеі.

Гэта быў абстрактны прыклад. Ёсьць і больш канкрэтныя. Скажам барацьба за панаваньне ў Ціхім Акіяне паміж ЗША і Японіяй у час Другой сусьветнай. Японскія адміралы былі й больш падрыхтаванымі й больш мэтанакіраванымі ў параўнаньні са сваімі амерыканскімі аналагамі. Тым ня менш, ужо ў момант аддачы загаду бамбіць Пэрл-Харбар галоўныя японскія адміралы моцна засмуткавалі: як дасьведчаныя стратэгі яны ўсё пралічылі наперад  – параўналі рэсурсы ЗША ды Японіі й прыйшлі да высновы, што параза Японіі – гэта толькі справа часу. Максімум, што яны здолеюць зрабіць – гэта яе адтэрмінаваць.

10.000 гадоў таму эканоміка ня мела асаблівай ролі. Але ўжо ў сярэдневяччы эканоміка грала галоўную ролю ў супрацьстаяньні бакоў, народаў і нават дробных кланаў – у каго было больш зямлі, сялянаў, дані з гарадоў – той мог пабудаваць сабе больш магутны замак і г.д.

Такім чынам, база сучаснай фізічнай барацьбы – гэта рэсурсы, г.зн. эканоміка.

 

2. Эканамічны ўзровень.

Эканамічны ўзровень барацьбы – гэта, як было паказана вышэй – больш складаны ўзровень супрацьстаяньня адзін аднаму, дамінуючы з 19-га стагоддзя, а можа і раней. Па-сутнасьці, усе войны мінулага – гэта апошняя вар’яцкая спроба перагуляць суперніка пасьля партыі, прайгранай у эканоміцы. Напрыклад, вядомы паход гішпанскай армады на Англію быў спробай фізічна зьнішчыць суперніка, які перагуляў Гішпанію эканамічна. Альбо больш просты прыклад перацяканьня эканамічнай вайны ў фізічную – адстрэл канкурэнтаў, як гэта прынята ў злачынным сьвеце.

У цывілізаваным жа сьвеце, асабліва пасьля двух сусьветных войнаў, такога “перацяканьня” імкнуцца не дапушчаць, бо сёньня ўсе геапалітыкі разумныя, як японскія адміралы, і заранёў пралічваюць вынікі сваі тэарэтычных ваенных бітваў, дзе перамагае той, хто мацней эканамічна. Г.зн., што эканоміка выходзіць на першы план перад фізікай і ў асноўным войны сёньня адбываюцца ў эканамічнай сьферы. Кожны бок пралічвае свае дзеяньні на шмат крокаў наперад. Ставіцца пытаньне: навошта ваяваць і псаваць ландшафт ядзернымі боезапасамі, калі й так усім зразумела, хто галоўны?

Скажам Кітай ні зь кім па вялікім рахунку не ваяваў апошнія 50 гадоў, але як зьмянілася яго вага на палітычнай арэне за гэты час! Прычына таму – эканоміка. І калі 200 гадоў таму нейкая Англія магла лёгка паставіць ракам некалькі сотняў мільёнаў кітайцаў, дык сёньня пра магчымасьць вайны зь Кітаем з жахам думаюць нават у ЗША.

 

3. Ідэалагічны ўзровень.

Пры ўсёй прастаце фізічнага ўзроўня і важнасьці эканамічных супрацьстаяньняў, трэці ўзровень – узровень ідэалагічнай барацьбы нашмат важней і пераўзыходзіць па сваёй моцы папярэднія два разам узятыя (гэта калі ўсё рабіць правільна). Самы нядаўні прыклад ідэалагічнага супрацьстаяньня – рэвалюцыя ў Іране, дзе з аднаго боку былі іранскі шах зь яго каласальнымі грошамі, з магутнейшай арміяй, зь велічэзным апаратам уціску і нават са Злучанымі Штатамі за сьпіной, а з другога боку быў аятала Хомейні з ручкай, паперай і дыктафонам. Сілы і сродкі, як бачым, непараўнальныя. Аднак аднак ручка і дыктафон зрабілі неверагоднае – праз 12 гадоў пасьля выгнаньня ў 1964-м годзе, ідэалогію, якую запрапанаваў народу Хамейні, падтрымала 2/3 іранцаў. А як можна кіраваць народам, калі 2/3 цябе проста ненавідзяць і натхнёныя гэтай нянавісьцю з голымі рукамі кідаюцца на кулямёты?

Тут ужо бясьсільнымі былі ня толькі шах, але і ЗША, якія яго падтрымлівалі.

 

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ НАШАЙ ІДЭАЛОГІІ

Вышэй намі былі паказаны тры ўзроўні, як тры магчымасьці супрацьстаяньня рускіх русафобскаму рэжыму – фізічнае, эканамічнае й ідэалагічнае. Як павінна быць добра зразумелым, першыя два варыянты ў сёньняшніх умовах абсалютна выключаны: у рускіх няма ні сілаў, ні сродкаў, ні нават якой-небудзь арганізацыі для ўдзелу ў палітычнай барацьбе. Ёсьць толькі жупелы для выпусканьня пары (напрыклад, ДПНІ) і правакатары (напрыклад, НСО). Ролю жупелаў мы ўжо шматкроць і падрабязна разглядамі. Таму на сьвістках затрымлівацца ня будзем. Пра правакатараў жа варта паразмаўляць асобна.

Пачнем з адказу на пытаньне: а навошта патрэбны правакатары, якая іх роля ў раскладзе? 

Тлумачым. Правакатары вырашаюць для рэжыму наступныя задачы:

а) прэвентыўнае выяўленьне небясьпечных (для сябе) элементаў;

б) прэвентыўны арышт, уціск найбольш небясьпечных элементаў (напрыклад, па 282-м артыкуле);

в) накіраваньне небясьпечных элементаў на няверны шлях, адсячэньне іх ад асноўных масаў населніцтва.

Пункты “а” і “б” добра знаёмыя паплечнікам, на іх няма сэнсу затрымлівацца. Пункт “в” – пра памылковы шлях – таксама добра вядомы. Аднак карысьці ад яго вядомасьці мала: колькасьць жыдаборцаў і аматараў пакрычаць “зіг хайль!” ня меншае. Спрэчкі з гэтай публікай бессэнсоўныя, бо праз нейкі час апанент пачынае падазраваць, што “спрэчка – гэта нейкі хітры жыдоўскі падвох”, што “яго хочуць адвесьці ў бок ад сьветлай справы будаўніцтва нацыянал-сацыялізма”.  Добра, тады давайце разгледзім сітуацыю на прыкладах.

Уявім двух агітатараў. Першы агітатар, назавем яго ўмоўна “Ваня”, у звычайнай паўсядзённай вопратцы прыйдзе раніцай да сябе ў цэх, у офіс альбо ў вайсковую частку і паведаміць калегам: “Добры дзень, я – рускі нацыяналіст Ваня. Мы, рускія нацыяналісты стварылі рух, мэтай якога ёсьць прынясеньне шчасьця рускаму народу. Мы, рускія нацыяналісты, хочам, каб рускім жылося добра, каб жыцьцё было вольным і багатым, каб у кожнага быў свой дом, свой кавалак зямлі, каб кожны рускі чалавек удзельнічаў у палітычным жыцьця як свайго рэгіёну, так і краіны ў цэлым, каб кожны рускі быў абаронены законам, а кожны, хто гэты закон парушыў (у тым ліку дзяржаўны служачы альбо замежнік), – караўся самым суворым чынам. Гэта ўсё можа забясьпечыць толькі Руская дзяржава. Калі вам падабаецца гэтая цудоўная ідэя – уступайце ў наш рух, дапамагайце яму!”.

Другі агітатар, назавем умоўна яго “Толік”, апранаецца ў форму СС альбо па-мінімуму вешае на рукаў павязку са свастыкай, а на лацкан – значак з фота каго-небудзь зь дзеячаў Трэцяга Рэйха. Як і агітатар “Ваня”, ён прыходзіць раніцай да сябе ў цэх, офіс альбо ў частку і паведамляе калегам: “Добры дзень, я – доблесны рускі кулямётчык Толік. Мы тут стварылі рух – хочам замачыць усіх жыдоў, усіх каўказоідаў і таджыкаў. Яшчэ мы хочам заваяваць тое-сёе, таму рыхтуйцеся – вучыцеся страляць і бегаць кросы. І дзяцей вучыце таму ж – бо ваяваць мы хочам доўга, заваяваць шмат. Хто хоча ўступіць у наш рух – таму някепска бы праламіць галаву нейкаму таджыку, засьняць гэта на відэа і прад’явіць будучым паплечнікам. А хто ня хоча ўступаць – рыхтуйцеся, паедзеце хутка ў канцлагер. Дарэчы, у каго ёсьць пярэчаньні па тым ці іншым пункце – той жыд!”.

Як лёгка ўявіць сабе разьвіцьцё сітуацыі – у агітатара “Вані” вельмі хутка зьявяцца нейкія суразмоўцы, а хутка і пасьлядоўнікі, паколькі “Ваня” ніяк і нічым не напружвае людзей. Ён абяцае ім шчасьце і не рыхтуе іх да якіх-небудзь падзьвігаў на полі бою. У той жа час у агітатара “Толіка”, лічым, будуць праблемы і ёсьць нават верагоднасьць, што нехта са слухачоў праломіць галаву яму з воплямі “Ды ў мяне дзед на вайне загінуў!”. Вось, на гэта, уласна, і быў разьлік правакатараў, якія прапанавалі “Толіку” такую сьхему дзеяньняў.

Не паглыбляючыся ў тонкасьці псіхалогіі, заўважым, што кожны чалавек бачыць вонкавы Сусьвет па-рознаму, ацэньваючы ўбачанае ў адпаведнасьці з прапісанымі ў галаве файламі гэтак званага “досьведу”. Гэтак званага, паколькі на самай справе досьведу, як такога, у 99% людзей няма. Гэты “досьвед” закладаецца ў галаву ў працэсе выхаваньня [і з дапамогай усіх СМІ, даступных таталітарнаму рэжыму. – Рэд.]. На гэтым, уласна, і грунтуецца любая прапаганда. Дапусьцім, чалавек убачыў лятаючую талерку – сваімі вачыма ўбачыў. З гэтага моманту ён будзе глядзець на сьвет вачыма чалавека-назіральніка, які ведае – лятаючыя талеркі існуюць. Але іншыя пра гэта ня ведаюць, іншыя “ведаюць” тое, пра што пішуць газеты і паказвае тэле-скрыня. Па тэлеку ж паказваюць, што пра лятаючыя талеркі кажуць вар’яты, таму, параўнаўшы аповед відавочцы падзеі з файламі ва ўласнай галаве, іншы чалавек прыйдзе да высновы, што перад ім дурань ці вар’ят.

Ня факт, што выснова будзе слушнай, але прыклад відавочна паказвае, што “досьвед” – гэта інфармацыя, якая паддаецца [штучнаму] мадэляваньню. І “досьвед”, які датычыць Другой сусьветнай вайны ўвогуле і Трэцяга Рэйха ў прыватнасьці ў людзей змадэляваны даўно і жорстка – чалавек будзе стаяць па шыю, прабачце, у гаўне, але лямантаваць пра “перамогу”, хаця ўсе аб’ектыўныя дадзеныя [пра супрацьлеглае] ў наяўнасьці (у крэмлях і лонданах). Таму мы паўтаралі й яшчэ раз паўтараем: калі рускія нацыяналісты зьбіраюцца заваёўваць масы – яны павінны прапанаваць масам такую ідэалогію, якую масы не адрынуць. Не істотна, па якіх прычынах будзе гэтае адрынаньне – важкім ёсьць вынік. Вынік – гэта ўключэньне максімальнай колькасьці людзей у нашу сьферу, заваяваньне ў іх даверу, пакарэньне сэрцаў і розумаў. У правакатараў гэты вынік таксама ў наяўнасьці: з аднаго боку, правакуючы рускіх на тыя ці іншыя парушэньні закону, яны дапамагаюць уладам зьбіраць яшчэ нясьпелы ўраджай першых парасткаў нашай свабоды, з другога богу – загажваючы паляну, выклікаюць агіду да яе ў мінакоў.

Мы паўтаралі й працягваем паўтараць: наш метад барацьбы – ідэалагічны [гэта ня метад барацьбы, а ўзровень – Рэд.], наша тактыка – асьветніцтва. Ідэалогія наша нясе рускім людзям толькі радасьць і шчасьце, зьяўляецца неўтральнай што да іншых народаў. Шчасьце – гэта калі чалавек жыве па законах сумленьня [справядлівасьці. – Рэд.], калі на яго ня цісьне ніякая “вертыкаль”. Шчасьце – гэта жыць па праўдзе, жыць у вольным грамадстве, у сваёй дзяржаве, як у сваім доме [не, шчасьце – гэта радаснае прыемнае пачуцьцё, якое ўзьнікае ў многіх сумленных людзей, калі яны жывуць у апісаных умовах. – Рэд.], а ня нейкага ціснуць, зьністажаць, далучаць. Расповяды ж пра “жыдоў” ды іншае ўжо нікога не заводзяць – гэта агульнае месца для патрыётаў і пустое сатрасаньне паветра для іншых. “Жыдоў” пажадана шукаць унутры тых рускіх, хто дапускае падобнае становішча спраў.   

Адзінае слабое месца прапануемай намі сістэмы працы Руху – адмова людзей вас слухаць: маўляў, мяне ўсё ў расеянскай хфедэрацыі задавальняе, ідзі ты на х* са сваёй рэвалюцыяй. Шчыра прызнаемся, такіх выпадкаў шмат, асабліва ў апошні час, асабліва сярод офісных ды іншых плантонаў.

Аднак і такія выпадкі таксама карысныя, бо наводзяць на думку: калі ў краіне ўжо даўно звышкрытычная маса быдла, дык ці заслугоўвае гэтае быдла вашых сілаў, нерваў і здароўя?

Пакуль, канешне, мы гонім такія думкі, але і яны карысныя, бо перш, чым парушаць нейкія законы і выклікаць на сваю галаву рэпрэсіі – трэба мець адпаведны матыў. Ці будзе гэты матыў, ці не – якраз і пакажа ідэалагічная праца, пра якую мы казалі яшчэ ў 2001-м, а цяпер, у 2008-м, ужо настойваем [некатрыя сябры нашай рэдакцыі ўсё зразумелі, грунтуючыся на нашых беларускіх рэаліях, ужо ў 1994-95 гг., а настойвалі, пачынаючы з 2001-02-га гадоў; у 2005-06-м гадах, бачачы рэальную сітуацыю, проста ўзялі й пачалі рабіць сваю справу…; рэдакцыя ж “АРІ”, як да гэтай пары, здолела выпрацаваць толькі дзесятак прынцыпаў “Колаў рускай паўды”, якія мы ўжо даўно прааналізавалі.  – Рэд.]. Пакуль нас, нажаль, ня вельмі слухаюць нават паплечнікі [праверана, пацьвярджаем. – Рэд.], так, што нават ня ведаем, якія знайсьці сродкі перакананьня для масы, якая ня вельмі цікавіцца тым, што адбываецца ў краіне. Можа Пярун ударыць і неяк падштурхне абываталя хаця б да роздуму?

Чытачы кажуць пра арганізацыю. Дык вось, гэта будзе аснова нашай стратэгіі, нашай арганізацыі, якую мы часова назавем Рухам Вызваленьня Русі – РВР [рус. ДОР]. Аснова – гэта асьвета, асьвета і асьвета. Дакладна, не выходзячы за рамкі расеянскіх законаў – тады сабярэм мільёны і абавязкова пераможам. Абсалютна мірным шляхам.

Інструкцыі, парады і арганізацыйныя формы запрапануем у бліжэйшы час. Усе пыталіся, КАЛІ? Думаем, наш час наступіў. Агенцтва Рускай Інфармацыі (АРІ) гатовае выступіць ініцыятарам і арганізатарам агульнарускай працы.

 

ПАКРОКАВЫ ГІСТАРЫЧНЫ СЦЭНАР

У прыцыпе, усё, што мы хацелі – мы ўжо сказалі. Аднак, ведаючы некаторых нашых патрыётаў, прадбачым глабальную палеміку на форумах. Ня хочам потым разжоўваць ім тое ж самае па дзясятым разе, таму цяпер мы затрымаемся на агульнавядомым гістарычным прыкладзе, які ілюструе ўсю моц ідэалагічнага супраціву зь кім-небудзь. Прыклад зь Іранам вельмі пераканаўчы, аднак у рускіх няма пакуль свайго Хамейні і таму паралелі праводзіць складана. Іншая справа – рэвалюцыя 1917-га году ў Расеі: уважлівы яе разбор можа навучыць паплечнікаў вельмі й вельмі шмат чаму, а заадно – дадатковы раз пацьвердзіць нашу правату.

Калі група людзей дастаткова шматлікая, калі яна дастаткова ідэйна зьяднаная, калі ў гэтай групы дастаткова прыхільнікаў – яна пераможа любога суперніка. Прыклад падобнай групы – бальшавікі й іхныя папярэднікі, якія пераспрабавалі многія віды барацьбы: і карэты падрывалі, і па аўтамабілях стралялі (адчуваеце, колькі часу яны гранатамі кідаліся?!), і нават у адкрытае супрацьстаяньне з царскім рэжымам уступалі, калі арганізавалі бунт 1905-га. А чым яно ўсё закончылася? Тым, што большую частку перманентных рэвалюцынераў перасаджалі (некаторых нават павесілі), а меншая частка села ў Швайцарыі за круглы стал і стала часаць рэпу на прадмет: што рабіць і хто вінаваты?

Па вялікім рахунку сітуацыя ў РСДРП і роднасных ёй арганіацыях у 1905-м нагадвае сітуацыю ў Рускім Нацыянальным Руху [цяпер]:  натоўп правадыроў, шмат ідэалогій, куча правакатараў, арда паплечнікаў, якія патрабуюць мітынгаваць, і няшмат жадаючых прама зараз узяць у рукі лом і бегчы выкавырваць зь яго дапамогай цара зь Зімняга. Ці не знаёма сітуацыя, праўда? Вось мы і тое ж кажам.

І вось тады, у 1905-м, узважыўшы дэбіт з крэдытам, будучыя бальшавікі зрабілі наступныя высновы:

– фізічна супрацьстаяць рэжыму ў нас няма ні сілаў, ні сродкаў; максімум, што можна з’арганізаваць – яшчэ адзін невялікі флэшмоб з будаўніцтвам барыкадаў, кіданьнем камянёў; пасьля гэтага ўсіх перасадзяць;

– эканамічна супрацьстаяць рэжыму мы тым больш ня можам, паколькі бабла ў Расейскай імперыі больш, чым у швайцарскіх банках.

У гэтым ключы была разгледжана ідэя пана Парвуса зрабіць пераварот у Швайцарыі, захапіць іхныя банкі, а потым ужо пачынаць нешта думаць пра Расею. Але ад гэтай ідэі ў РСДРП адмовіліся на карысьць тэзісаў пана Бланка (Ленін), які прапанаваў сканцэнтравацца на ідэалогіі, г.зн. асьветніцтве пралетарыята [тут паблытана ідэалогія і прапаганда, бо асьветніцтва – форма агітацыйна-прапагандысцай працы. – Рэд.], тлумачэньні пралетарыяту як яго прыгнятаюць, тлумачэньні сялянам як іх рабуюць, і г.д. (у прынцыпе, многія тэзісы былі сфармуляваны верна, іншае пытаньне – чаму яны не былі зрэалізаваныя).

А далей бальшавікі пайшлі ў народ, справядліва лічачы, што забойства генерал-губернатара выкліча, як мінімум, страту аднаго паплечніка (яго павесяць), але гэта нічога ня дасьць у практычным плане – цар без губернатара не застанецца. З іншага боку, калі гэты бамбіст пойдзе працаваць куды-небудзь на Пуцілаўскі завод і там пераканае ў сваіх ідэях хаця б аднаго чалавека – РСДРП захавае аднаго палымянага рэвалюцыянера і набудзе, як мінімум, яшчэ аднаго (а, як максімум – і некалькі сотняў). Гэтыя новыя партыйцы з’агітуюць яшчэ каго-небудзь, тыя яшчэ – і гэтак далей. Той жа працэс быў запушчаны ў войску, у казацтве, у іншых галінах, сьферах і сацыяльных пластах дзяржавы. Прайшло ўсяго 10 гадоў і – сам пан Бланк, які лічыў, што рэвалюцыя ў Расеі адбудзецца гадоў праз 100 – быў прыемна зьдзіўлены: у час “Ч” рабочыя і рэвалюцыйныя матросы неяк вельмі хутка ўключыліся – за пару дзён сфармавалі гэтак зв. Камітэты, а тым загадалі арыштаваць усіх членаў мясцовай “вертыкалі” Мікалашкі – і ўлада была ў руках бальшавікоў. У 1905–м такое было немагчымым.

Вось, што такое ідэалогія, г.зн. перацягваньне на свае погляды масімальна большай колькасьці людзей. Ня трэба бегаць па вуліцах са сьцягамі, ня трэба ніякіх клаўнад з “падрывамі Чубайса”, ня трэба ніякіх громкіх слоганаў пра “ламы́́” ды іншы шанцавы інструмант – усё павінна быць у рамках закона. Закон парушаць нельга ні пры якіх абставінах, ва ўсялякім разе, пакуль закон дазваляе хаця б размаўляць. За размовай жа трэба таксама сачыць, асабліва за размовай публічнай. Бярыце прыклад зь кітайцаў, якія ўвесь час ківаюць і ўсьміхаюцца, але чаму ўсьміхаюцца – не зразумела.

Сістэма дзейнічае на ўсе сто адсоткаў – дзейнічала нават у пачатку мінулага стагоддзя, калі й чытаць 2/3 краіны ня ўмела, а ўжо сёньня, з вынаходніцтвам інтэрнэта – нават на газеты ня трэба траціцца. У той жа час любы адыход ад гэтага правіла (сатрасаньне паветра агрэсіўнымі заклікамі на мітынгах, пагромныя заклікі ў Інтэрнэце) – нічога, акрамя праблемаў, не прынясуць. Паўстае пытаньне: навошта адстаўляцца?

Таму думайце, дарагія чытачы – думайце перад тым, як чамусьці верыць, думайце перш, чым кудысьці ўступаць, і ўжо дзесяць  разоў падумайце перш, чым зрабіць тыя ці іншыя дзеяньні. Хай мы кепска ставімся да бальшавікоў, але гэта былі ўпартыя хлопцы, не параўнаць з апошімі камунякамі. І тактыка ў іх была правільная, бо тактык і правадыроў у 1905-м было шмат (бальшавікі як мы ведаем зь гісторыі – толькі адна з галінаў), і ідэалогія добра ўспрымалася насельніцтвам: мір – народам, зямля – сялянам, фабрыкі – рабочым. Г.зн. усё, што трэба было людзям у 1905 годзе для шчасьця. Навошта вынаходзіць ровар? Так, што давайце пераймаць лепшы сусьветны досьвед і не пад якім соўсам не ўспрымаць тое, што так і не змагло нідзе перамагчы.

Вам патрэбна ПЕРАМОГА? І нам патрэбна Перамога!

 

 

Ад рэдакцыі:

Гэты артыкул моцна пацьвярджае наш беларускі досьвед. Многае ў ім супадае з тым, што перажылі мы ў нашай гісторыі сярэдзіны і канца ХХ стагоддзя, і што мы раней шматкроць адзначалі й аналізавалі. А гэта значыць, што мы яшчэ больш наблізіліся да заканамернага, універсальнага.

Пры гэтым, галоўная выснова, якую, відаць, ужо варта зафіксаваць, можа быць сфармуляваная наступным чынам: ідэалогія (сьфера фармуляваньня і абаснаваньня грамадскі значных мэт) вышэй за палітычную практыку, ідэалогія ёсьць для апошняй кіруючым арыентырам; таму перамагчы ў нашай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці (г.зн. дамагчыся на практыцы ўсталяваньня ў Беларусі рэжыму зьмястоўнай дэмакратыі) можна толькі тады, калі папярэдне будзе сфармулявана перадавая, актуальная, значна больш прагрэсіўная, высокаўзроўневая ідэалогія. І толькі грунтуючыся на ёй.

Хай дадзеная тэза будзе чарговым прынцыпам нашый Пераможнай датрыны (П пр-п 14).

 

 

6 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    А чаму расейскім нацыяналістам не падабаюцца сёняшнія крэмлядзі?

  2. Алесь кажа:

    Сяргею.
    Так як я сачу за прадстаўнікамі рэдакцыі “АРІ” ўжо шмат гадоў, магу сказаць, што дадзенай групе рускіх шавіністаў (а не нацыянлістаў!) не падабаюцца сёньняшнія ўладары Крамля таму, што тыя праводзяць у расейскай імперыі не нацыянальна-рускую, а імперскую палітыку – гібрыд тэрытарыяльнага і фінанасавага імперыялізмаў. Крэмль зьдзяйсьняе інтарэсы ня рускіх, а жлобскія інтарэсы расейскай імперакратыі й новай фіналігархіі (у асноўным габрэйска-сіянісцкага паходжаньня). Група асоб, якая гуртуецца вакол “АРІ” разумее, што пры такім раскладзе рускі этнас выкарыстоўваецца, як сродак імперскай палітыкі і, натуральна, паступова вынішчаецца. Напрыклад, рускім намаўляюць, што яны гаспадары “Вялікай Расеі”, а ў гэты час кожны год колькасьць рускіх памяншаецца на 1,5-2 мільёны (а колькасьць мусульман у Расеі пры гэтым кожны год расьце прыкладна на 1 мільён, трохі паляпшаючы АГУЛЬНУЮ статыстыку). Крэмлядзям на рускі народ, як на любы іншы народ рас.імперыі напляваць, яны, як любыя сацыяльныя паразіты, жывуць клопатам пра свае сёньняшнія паразітычныя інтарэсы. А тыя людзі, якія зьвязваюць сябе з рускім этнасам і здольны глядзець у будучыню, бачаць, што пры такой тэндэнцыі, абумоўленай цяперашняй палітыкай Крамля, праз пару дзесяцігоддзяў казаць пра рускі народ, як пра “гаспадара Расеі”, “нацыяўтваральны этнас” і г.д., ужо не давядзецца (і гэта яшчэ ў лепшым выпадку).
    Дарэчы, у такім разуменьні праблемаў нашых – рускага і беларускага – народаў, сябры рэдакцыі “нашайзялмлі.орг” даволі блізкія да сябраў рэдакцыі “АРІ”. Але апошнія, у адрозьненьні ад першых, не разумеюць, што вырашэньне стратэгічных грамадска-палітычных праблем на прасторы былой савецкай імперыі знаходзіцца толькі на шляху сапраўднага інтэрнацыянальнага (сістэмнага) яднаньня ўсіх нацыянальна-дэмакратычных сіл. У падставе такога яднаньня прызнаньне за КОЖНЫМ народам яго права мець сваю дзяржаву, у якасьці тэрыторыі сваёй дзяржавы – сваю этнічную тэрыторыю, а таксама быць гаспадаром у сваёй дзяржавы. Гэта стратэгія. У ідэале яна павінна быць абмеркаваная, прынятая, падпісаная ўсімі дэмакратычнымі палітычнымі сіламі, якія стаяць на пазіцыях абароны аб’ектыўных інтарэсаў сваіх народаў. “Арыйцы” ж яшчэ не дарасьлі да разуменьня таго, што толькі пасьля прыняцьця забавязаньняў па ТАКІМ праекце (яны працягваюць разьлічваць на ўласныя сілы і на тое, што рускім будзе належыць практычна ўся Расея + Беларусь і па-магчымасьці Украіна; пакуль яны здольны “аддаць” толькі Паўночны Каўказ), татальнай прапаганды на ўсёй постсавецкай тэрыторыі яго прынцыпаў і дамоўленасьцяў, арганізацыі шчырай і выніковай узаемадапамогі паміж усімі народамі ў змаганьні за зьдзяйсьненьне дадзенага праекту – ёсьць шанц выжыць і забясьпечыць прагрэс ня толькі, напрыклад, беларусам, а і… рускім, і многім-многім іншым. Але падобнае магчыма толькі, калі рускія шавіністы (у т.л. такія, як “арыйцы”) эвалюцыянуюць да ўзроўня ўніверсальных нацыяналістаў – сапраўдных дэмакратаў. У гэтым сэнсе пэўным арыентырам на сёньня ёсьць сп-р Шырапаеў, які заве сябе рускім нацыянал-дэмакратам. Хаця яму, дарэчы, тасама яшчэ трэба зразумець, што сапраўдная дэмакратыя (ці проста дэмаратыя) можа быць толькі нацыянальнай. Гэта вынікае з аналізу зьместу паняцьця “дэмакратыя”.

  3. Владмир кажа:

    Siarhiej, вам нужно всего-то глубже понять разницу между русским и россиянином. Русские – составляют 80% населения страны-федерации (РБ – унитарная республика, при 81% белорусов, если не ошибаюсь). По научной классификации унитарной республикой считается страна с 80% “коренного населения”. Повторюсь, Россия – это федерация.

    Более, русские – это единственный народ федерации, который не имеет своего государственного образования. У башкиров Башкирия, у чукчей Чукотский АО, у марийцев Марий Эл. Копнете глубже в правовой аспект, прочувствуете момент экономический. Все до слез серьезно.

    Если вам интересно подойти с другой стороны, откройте учебники. Если белорусы испытали советскую денационализацию образно говоря “снаружи”, то русским выпала доля быть денационализированными “изнутри”. Белорусскую идентичность вытесняли советской, а русскую советской подменяли. Разница очень показательна.

    В белорусской националистической среде модно выражение “савецка-расейскае”, но оно не несет смысловой нагрузки: разницу вам доступно разъяснят Тальков, Булгаков, Солженицын – советские граждане. Антисоветские деятели русской идентичности. Разрушение церквей, новояз, принудительная коренизация… я думаю вы уже чувствуете разницу?

    То же самое относится к великороссам в царской России. Русские, виной государства, т.е. исторически, всегда идентифицировали себя частью чего-то большего, чем они есть на самом деле. То они племя русского народа, то часть народа советского, то россияне.

    Кто из республик СССР являлись основателями ООН? Правильно, Украинская ССР, Белорусская ССР и… само СССР. РСФСР тут как бы и ни при чем. Пример показателен.

  4. Andrei Francuzau кажа:

    Da redakcyi nashai ziamli.
    Szanounaie Spadarstwa, wialikaia proz>ba zrabic wykladku Bielaruskai nacyianalnai idei na anhelskai mowie, iak piersaasnowu
    palitycnai baracby, tamu sto nasy “palityki” uswiadomili eurapieicau u niazdolnasci i nizhadanni bielarusau da suwerenitetu.
    “Apazicyiu” sprtawiadliwa nazywaiuc slaboi i t.p.
    Naihors toie sto pra Was jany nicoha ni wiedaiuc, bielaruskai mowy taksama, a pierakladcyki Wam wiadomyia i robiac usio,
    kab ab sapraudnai, pra sto marac eurapieiskia palityki, apazicyi nikhto nicoha ni wiedau. Ni wiedaiu iakia u ikh arhumienty,
    adnak heta prauda i iany buduc rabic usio kab ni dapuscic abiadnannia zdarowykh sil bielarusau.

    Zpawahaiu, Andrei Francuzau.

  5. Siarhiej кажа:

    Владміру.
    У беларусаў словы “жыд”, “маскаль” не з’яўляюцца абразлівымі. Я спакойна (з гумарам)
    успрымаю калі мяне называюць “бульбаш”. “Кацап”, “хахол”, “макароннік”, “лягушатнік” –
    – многія народы маюць “нікі”.
    Але слова “рускі” гістарычна належыць украінцам. Чаму б Вам не называць сябе “маскоўцам”?
    Па маёй інфармацыі маскоўцаў у РФ не больш 50%.

    Андрэю Французаву.
    А што робяць амбасады дэмакратычных краін ў Беларусі? Яны нічога не ведаюць пра
    нашу Нацыянальную ідэю і яе носьбітаў?!
    Хаця пераклад на ангельскую мову – слушная парада.

  6. Владимир кажа:

    Siarhiej, я не совсем уловил, как это относится к моему посту, но надеюсь что он все-таки был для вас полезен. Нынешние русские – это вчерашние великороссы. Само название изменено на “русских” при Иосифе Сталине, если я все правильно помню, до этой перемены под русскими подразумевались нынешние украинцы, нынешние белорусы и нынешние русские. Вам я отвечу вопросом: кому из сыновей исторически больше принадлежит право носить фамилию отца? Как не все франкские галлы стали французами, так и не все русины стали русскими – общее “родовое имя” сохраняли как раз те, чья политика была направлена на захват и централизацию, а не на сепаратизм и самоосознание. Название “украинцы” возникло из потребности отмежеваться, а не из-за отказа от “русскости”. Как может название “русские” более принадлежать тем, кто неизбежно должен от него отказаться?

    Место их (великороссов) этногенеза – Владимир, Суздаль, Ростов. Московия же играла роль претендента общерусинскую централизацию, т.е. роль претендента на центр этногенеза “нации всех русинов”. За конкретным примером не надо далеко ходить: правописание русского языка и его звучание заметно отличаются – потому как правописание “московское”, а звучание – “владимирское”. Подобно тому, как волею истории кроме Германии образовались Швейцария, Нидерланды и Австрия, волею истории кроме России появились Украина и Беларусь. Процесс московского “всерусинского” объединения остановился, оставив великороссам тяжелое наследие: в массе своей они вплоть до великой отечественной самоидентефицировали себя как “русских”, но не как самих себя, не как “великороссов”, а как “русских вообще”.

    Возвращаясь к московцам и русским(в современном понимании):
    почему же народ Беларуси называет себя белорусами, а не, например, литвинами? Да потому что белорус – это этноним, имя народа, а литвин – феодальная категория, политоним, подданный великолитовского князя. Литвинами были и предки белорусских татар, и предки литовцев, и предки некоторых украинцев. То же с московцами и русскими. Московцем мог быть кто угодно по национальности. Эти два понятия отличаются так же, как отличаются “белорус” и “гражданин Республики Беларусь” – этноним и политоним.

    А кого же вы имели ввиду под пятидесятью процентами?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы