nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Да каго беларусам прыслухоўвацца, а каго ігнараваць (П пр-п 18)

4 снежня, 2009 | 4 каментарыя

d091d0b5d0bbd09dd0b0d186d086d0b4d18dd18fДа нашага папярэдняга артыкула нейкі Ільля даў дастаткова зьневажальны рускамоўны каментар ды яшчэ даслаў спасылку на выступ у фармаце YouTube нейкага самаўлюбёнага тыпа сьпецыфічнага выгляду і з такім жа прозьвішчам (Васерман), які заяўляе, што “беларускай і ўкраінскай моваў… не існуе”; маўляў, “гэта – дыялекты рускай мовы”. Аргументацыя Васермана нікчомная, прыцягнутая за вушы (разумеем, такая была зададзена ўстаноўка яго гаспадарамі; з такім жа посьпехам, было б жаданьне, можна заявіць, што на Зямлі ўвогуле існуе толькі адна мова, паколькі мовы ўсіх народаў сьвету складаюцца са слоў), затое сама падзея мае прынцыповае значэньне. З гэтай нагоды мы часова перапыняем нашы планы і выстаўляем на сайце адзін зь нядаўніх артыкулаў рускіх шавіністаў-імперыялістаў – г.зв. “арыйцаў” (узята з www.ari.ru/doc/?id=3384). Мы добра ведаем, хто яны такія, як, спадзяемся, і нашы чытачы. Але, па-першае, у пададзеным ніжэй артыкуле Г.Шчарбатага ёсьць прынамсі адно вельмі важкае меркаваньне, якое варта цьвёрда засвоіць максімальнай колькасьці беларусаў; а, па-другое, пасьля нашага адказу (у такой форме) мы маем права спадзявацца, што “ільлі” й “васерманы” больш ня будуць сунуць свае насы ў нашы справы. Мы – беларусы, украінцы, летувісы, іншыя народы – як-небудзь самі разьбярэмся і ў сваіх мовах, і ў іншых сваіх каштоўнасьцях ды праблемах…

Рэдакцыя.


ЯК ТРЭБА СПРАЧАЦЦА РУСКІМ НАЦЫЯНАЛІСТАМ

Глеб Шчарбатаў

Пытаньняў па “Неўскім экспрэсе” шмат. І мы выказалі толькі адну [версію], самую, на наш погляд, верагодную – падрыў. Зразумела, ёсьць людзі, нязгодныя з версіяй падрыву цягніка нейкімі тэрарыстамі. Яны спрабуюць цяпер весьці дыскусію на нашым форуме.

Выглядае гэта прыкладна так: “Раю азнаёміцца зь іншай, больш праўдападобнай версіяй. Фотаздымкі пашкоджаных рэек і шпалаў, а таксама тлумачэньні сьпецыялістаў-чыгуначнікаў кажуць самі за сябе. Глядзіце www. …. …”. Далей падаецца нейкая спасылка на блог у ЖЧ.

Як людзі самых шырокіх поглядаў і перакананыя дэмакраты, мы вітаем практычна любыя дыскусіі нашых чытачоў. Калі нехта лічыць, што на “Неўскі экспрэс” абрынуўся метэарыт, альбо думае, што цягнік наехаў на міну часоў Першай сусьветнай [вайны] – гэта яго асабістая справа, і чалавек можа даводзіць усё, што яму заўгодна. Пішыце…

Але [справа вось у чым]. Калі спрачальнік [рускі чалавек] у якасьці аргумента падае “довады” нейкіх асоб русафобска-“антыфашысцкіх” поглядаў і, відаць, адпаведнай нацыянальнасьці, калі ён дае спасылку на яго рэсурс – гэта пэўным чынам напружвае. Пішам, пішам, вучым, вучым, а народ усё ў тое ж дзярмо ўступае… Ці то Зікурат [маецца на ўвазе маўзалей Леніна-Бланка. – Рэд.] так моцна замбуе, ці то сапраўды ўжо цяжка нешта зрабіць?..

Ну, пачытай, блін, рэсурс, на які спасылаешся [каб пераканацца, што маеш справу з русафобам].

Што дазваляе сьцьвярджаць, што аўтар версіі пра тэхнагенную катастрофу – асоба з русафобскімі поглядамі? Ніхто са спрачальнікаў, вядома, у гэта не заглыбіўся. А вось мы прачыталі яго ЖЧ. Крэда, так сказаць. Вось, што ён там піша:

“Быдла дзеліць сьвет на Нашых і Нянашых. Нашы заўсёды правыя, таму што яны – Нашы. Нянашых трэба ненавідзець, пагарджаць імі за тое, што яны Нянашы. Адпаведна, ніякая дыскусія зь Нянашымі (й іхнымі абаронцамі, якія таксама аўтаматычна становяцца Нянашымі) у прынцыпе не магчымая. Для быдла блюзьнэрскай ёсьць сама думка разглядаць іх аргументы ўсур’ёз. У выніку, быдла патрыятычнае. Часьцей за ўсё гэта нацыянальна-дзяржаўны патрыятызм, але можа быць і рэлігійны, і карпаратыўны, і да т.п. Нярэдка ўсе гэтыя віды патрыятызму спалучаюцца, спараджаючы такія, напрыклад, камбінацыі, як перакананы камуніст (які па азначэньні павінен быць інтэрнацыяналістам), які ненавідзіць габрэяў і амерыканцаў. Пры гэтым быдла, натуральна, ня мае ўяўленьня пра запавет ня блытаць начальства з Бацькаўшчынай. Наадварот – быдла, як і павінна быць у добрым статку, шчыра любіць свайго пастуха”.

Ці здагадаліся вы, пра каго гэта? Гэта пра нас з вамі.

Ну, кепска чалавеку жывецца, калі людзі пачынаюць адрозьніваць сваіх ад чужых! Цяжэй, зразумейце, становіцца на*бываць. Адразу бачаць кліента і адрозьніваюць. Разумеюць, хто Нашы, а хто чужы, і блізка не падпускаюць. Ну, ня быдла? Хаця і з вышэйшай адукацыяй. Такім чынам, з поглядамі й нацыянальнасьцю гэтага сьпеца-“пуцейца” ўсё павінна быць зразумела. Вось і мы пра тое ж… Незразумела толькі, што думаюць грамадзяне, якія лічаць сябе прыхільнікамі ідэі нацыянальна-дзяржаўнага патрыятызму? Нейкае мурло называе іх быдлам, але людзі слухаюць гэтае мурло і нібы прусакі бегаюць па Інтэрнэту, распаўсюджваючы спасылкі на ЖЧ свайго “добразычліўца” і прапагандуючы яго меркаваньне.

А вось нам нас*ць на яго меркаваньне. Нават, калі гэты “антыфашыст” вынайдзе другую альбо там трэцюю тэорыю адноснасьці, напіша геніяльную кнігу альбо выдасьць яшчэ што-небудзь. Гэта – асноўны прынцып любога нацыянальна-думаючага чалавека.

Цудоўны прыклад працы гэтага прынцыпа дэманструюць габрэі, якія даюць інфармацыйную падтрымку толькі сваім. Усё ў адпаведнасьці з прынцыпам: “Няма прарока не з твайго народу”. Усё проста і зразумела. Хто бачыў, каб габрэйскія медыя-рэсурсы альбо хаця б блогеры рэкламавалі АРІ ці іншыя годныя нацыянальныя рэсурсы? Ніхто такога ня бачыў, паколькі ў габрэяў ёсьць знакамітая кніга Тора, дзе мудрымі людзьмі ясна напісана, што слухаць трэба толькі прарокаў з твайго племені, а на ўсіх іншых не зьвяртаць увагі, таму што, калі пачнеш слухаць іншых, будуць усялякія непрымнасьці – крызісы, рэвалюцыі.

Вучыцеся, чытайце Тору (www.machanaim.org/tanach/in_tnh.htm#tora). Хаця гэтая кніга зьвернута да габрэяў, а не да нас, нейкія [істотныя] думкі адтуль узяць можна. Людзі жывуць па сваім прынцыпе, нікога ня слухаюць і вельмі нават няблага жывуць. Рускія ж сядзяць у асноўнай масе ў глыбокай задніцы, бо асноўная маса супляменьнікаў хапае дзюбай усё запар і пры гэтым не цікавіцца, каму належыць рука, якая дае.

Так што, паплечнікі, уважліва чытаем Тору. Асабліва той, хто яшчэ не пазнаёміўся з гэтай цудоўнай і цікавай кнігай.

 

P.S. … Чаму некаторым так не падабаецца версія падрыву і такая блізкая тэхнагенная версія? Дый таму, што ў выпадку падрыву людзі хутчэй пачынаюць вучыцца адрозьніваць Сваіх ад чужых.

 

 

Ад рэдакцыі.

Здаецца, у матэрыяле ўсё ёсьць, і дастаткова зразумела, празрыста.

Таму, з нагоды, зафіксуем чарговы прыцнып Пераможнай дактрыны.

Беларусу-літвіну найперш варта прыслухоўвацца да меркаваньняў разумных, сумленных беларусаў, а, тым больш, да парадаў выбітных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты (П пр-п 18).

 

4 каментарыя

  1. Рэдакцыя сайта вельмі дакладна вызначыла адзін з прынцыпаў будучага беларускага грамадства. Габрэйскія прарокі для габрэяў далі парады на вякі. І габрэі гэтыя парады больш-менш памятаюць і шануюць. Гэта ёсць абярэгі габрэйскага народа.
    Ці пакінулі для нас такія абярэгі нашы продкі?
    Безумоўна, што так. Нашы продкі – гэта носьбіты культуры баявой сякеры, гэта арыі і малжонкі (амазонкі). Сёння ўсе веды нашых продкаў для нас не дасягальныя, забытыя і згубленыя. Таму сёння я прапаную стварыць мазгавы цэнтр нацыі (так гэта гучыць ў маркецінгу). Задача гэтага цэнтру – стварыць абярэжную праграму нацыі на падмурку найстаражытных традыцый народа і сучаснай сусьветнай навукі. Сюды ж павінны ўвайсці і працы нашай нацыянальнай эліты. У гэту праграму мы па крупіцах павінны сабраць найлепшыя веды.

  2. Партызан кажа:

    Паважаная спадарыня Галіна!

    І артыкул добры (хаця аўтар яго, напэўна, беларусаў асобнае нацыяй не лічыць…), і камэнтар аб шанаваньні ўласнае гісторыі і культуры ў тэму…
    Але… Вось ужо больш за тысячу гадоў праваслаўе ёсьць верай беларусаў. І ў вашым выпадку мы “выкідаем” працы, вопыт, веды нашых хрысьціянскіх сьвятых, асьветнікаў, пісьменьнікаў і г.д. Вы калі-небудзь аб гэтым думалі?

  3. Сп. Партызан, мы нічога не выкідаем. Зайдзіце, напрыклад, на сайт “Спадчына”. Там друкуецца народны каляндар мною складзены (я толькі сабрала інфармацыю ў адно цэлае). І там вы ўбачыце вялікую колькасць праваслаўных іконаў і праваслаўных святых. Такога на беларускай мове яшчэ ніхто не рабіў…
    Проста ў той перыяд, якім я займаюся, яшчэ не было хрысціянства. А займаюся я перыядам фармавання плямёнаў, перыядам першых археалагічных культур і складання мовы. А інакш не зразумець, хто мы – беларусы – ёсць.
    Перыяд хрысціянства на Літве-Беларусі – гэта ўжо вельмі позні перыяд, і аб ім піша вельмі шмат аўтараў.
    Застаецца толькі праводзіць асветніцкую працу. Лічу, што асветнікам павінен станавіцца любы адукаваны беларус. Яшчэ будучы ў Гомелі я намагалася стварыць культурна-асветніцкі цэнтр імя Еўфрасіні Полацкай. Управа юстыцыі аблвыканма не зарэгістравала, бо я не магла “ўзяць дазволу у Е.Полацкай, што яна дазваляе мне гэта зрабіць пад яе імя”.
    Але, з другога боку, не выходзіць за рамкі хрысціянства – гэта вельмі сур’ёзна абмяжаваць сябе ў ведах пра наш народ і пазнанні свету. Гэта проста не разумна.

  4. Партызан кажа:

    Думаю будзе цікава:

    http://baocinfo.blogspot.com/

    Дарэчы, украінскі патрыёты гэты блёг Беларускай Аўтакефаліі ўжо ацанілі (глядзіце ніжэйшы правы кут сайту) :
    http://uaoc.net/

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы