nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Іду на вы”. 3-га ліпеня дзень разгрому Хазарыі (П пр-п 8)

30 чэрвеня, 2007 | Няма каментараў

Пётр Хамякоў.

Трэцяга ліпеня спаўняецца чарговая гадавіна разгрому Хазарыі Вялікім князем кіеўскім Сьвятаславам. Чым вядомы гэты вялікі чалавек на першы погляд? Зразумела, бліскучымі перамогамі. Аднак, калі ўважлівей прыглядзецца да фігуры Сьвятаслава, дык акрамя яго непараўнальнага вайсковага майстэрства позірк затрымліваецца на яшчэ адной яго неад’емнай якасьці. Рыцарскасьці.

Так, рыцарскасьць, высокародства, вялікадушнасьць і адкрытасьць (прамата) – вось асновы вобліку гэтага героя. Зь якога хочацца браць прыклад.

Ці лёгка гэта?

На жаль, гэта будзе пацяжэй за іншыя праявы ратнага гераізму. Бо адкрытасьць несумяшчальная з тымі правіламі палітычных гульняў, якія пануюць у сьвеце ўжо сотні гадоў. І сам Сьвятаслаў у выніку палег ахвяраў гэтай сваёй праматы. Яго “Іду на вы” аказалася бясьсільным перад здрадніцтвам. Зрэшты, гэта тэма асобнай размовы.

Наша ж размова пойдзе пра іншае. На жаль, палітыка – брудная справа [толькі ў такой ступені, у якой бруднымі зьяўляюцца палітыкі, якія яе праводзяць. – Рэд.]. Але тым больш прыемна, калі логіка палітычнай барацьбы прадугледжвае посьпех менавіта адкрытай пазіцыі. Як прыемна сказаць адкрыта “Іду на вы”, і, нягледзячы на енк ворагаў, асабліва тых, хто “косіць” пад саюзьнікаў, пазначыць сваю пазіцыю, ведаючы, што якраз скрайняя адкрытасьць прынясе на гэты раз палітычныя плады.

Такія магчымасьці ўпускаць нельга. Такія магчымасьці – гэта як падарунак Лёсу. І ад такога падарунку не адмаўляюцца. І таму мы чарговы раз пацьвярджаем сваё адкрытае непрыняцьце хрысьціянства – рэлігіі рабоў. “Вера хрысьціянска ўродства есьць”, – сказаў Сьвятаслаў. І мы, падымаючы на шчыт гэтага героя, радыя дадатковы раз паўтарыць яго слова.

Гэта неактуальна? Гэта непрактычна? Не, спадары, якраз звышактуальна і звышпрактычна. Бо чым далей, тым больш хрысьціяне падстаўляюцца ў палітычнай барацьбе. Бо няма ў хрысьціянскай ідэалогіі адказу на пытаньні, зьвязаныя з нацыянальнымі супярэчнасьцямі.

“Няма ні эліна, ні юдэя”, – сказаў іхны апостал Павел.

“Памірыцеся, прабачце, слухайце начальнікаў і ментоў”, – прыкладна так кажуць з нагоды стаўрапольскіх падзеяў фафудзьяносцы, і адзін зь іхных босаў у Стаўрапалі Феафан [варта ўдакладніць: так сябе паводзяць прадстаўнікі РПЦ МП, а вось прадстаўнікі БАПЦ у Беларусі гавораць і паводзяць сябе абсалютна інакш – цалкам прыстойна, нават, узорна, прЫкладна…; гл. https://nashaziamlia.org/2006/05/30/119; https://nashaziamlia.org/2007/04/19/636 – Рэд.]. Што, не заўважаць усё гэта? Пакінуць без увагі ўсе гэтыя хрысьціянска-патрыятычныя “праколы”, якія вымушаны былі зрабіць фафудзьяносцы?

Ужо не. Мы выкарыстаем усё гэта па поўнай праграме, каб адкрыць вочы як мага большай колькасьці людзей. Бо “Канкурэнт небясьпечней за ворага. Здраднік небясьпечней за канкурэнта. Дурань небясьпечней за здрадніка”. А ўсе гэтыя хрысьціянскія нібыта “таварышы па агульнай барацьбе” – альбо дурні, альбо здраднікі.

І, дарэчы, заўсёды такімі былі. Нагадаем, вельмі многія дасьледчыкі робяць абгрунтаваныя меркаваньні, што менавіта хрысьціянская здрада стала прычынай гібелі Сьвятаслава.

Дый потым хрысьціяне заўсёды займалі бок самай лютай, дэспатычнай і антынароднай версіі палітычнага рэжыму. Прыклады? Калі ласка.

Многія імперцы зларадна кажуць, што рэспубліканскі Ноўгарад [горад крывічоў – нашых беларускіх продкаў!. – Рэд.] быў неканкурэнцыйным перад дэспатычнай Масквой [бачыце, маскалі самі прызнаюць, што ўжо больш за 1000 гадоў Масква была дэспатыяй! – Рэд.]. І вось прайграў вырашальную бітву на рэчцы Шэлані. Прычым, нібыта масквічоў было значна менш. Усё, нібыта, верна. Але вось у апошні час зьявіліся кнігі, дзе гаворыцца, што ўдарная сіла наўгародцаў, іх коньніца, засталася неўтральнай з-за папоўскай агітацыі. А ўдар маскоўскай конніцы прыйшоўся на наўгародскае народнае апаўчэньне, на пяхоту, якая не чакала такой здрады з боку сваёй коньніцы, распрапагандаванай папамі.

Штосьці гэта нагадвае? Ці ня так? Татарская коньніца маскоўскага князя чачэнскіх баевікоў Кадырава – нагадвае Пуціна, а наўгародскі архіепіскап – епіскапа стаўрапольскага. Так, гісторыя паўтараецца. І зраднік небясьпечней за ворага.

Але што там часы сядыя. Возьмем тую ж Грамадзянскую вайну. Здаецца, белыя – абаронцы той жа царквы. Зьбіраюць Дабраахвотніцкую армію. А папЫ ў Навачаркаску і Растове адмаўляюцца заклікаць веруючых пад знамёны белых. Улада іх, бачыце, нелегітымная. Ах, якія яны ўсе законьнікі й бюракраты. Гэтыя, якія ў расах. Не належыць уладам супраціўляцца, бо тыя, маўляў, ад іхняга бога. Вось і заклікаюць не супраціўляцца іншароднаму наброду і купленаму ім чыноўніцтву.

Не, спадары праваслаўныя, будзем супраціўляцца!

“Але так вы расколеце рускіх!”, – лямантуюць некаторыя апякуны “адзінства”. На гэта можна адказаць толькі адно: “Хочаце адзінства – ідзіце ў «Единую Россию» і ліжыце зад Крамлю, а не касіце пад Рускі Супраціў”. Бо, калі сярод рускіх ёсьць здраднікі і дурні, дык што ж, іншым на іх раўняцца? Не, панове, адзінства са здаднікамі і дурнямі нам не патрэбнае. Здраднік і дурань небясьпечней за ворага. І значна лепш менавіта з пункту гледжаньня ПАЛІТЫЧНАЙ ПРАГМАТЫКІ мець патэнцыйных здраднікаў і дурняў у якасьці адкрытых ворагаў. Заранёў перавесьці іх з больш небясьпечнай катэгорыі “здраднікаў і дурняў” у катэгорыю менш небясьпечную – “ворагаў”.

І даўно прыйшоў час сказаць адкрыта – здраднікі і дурні будуць у працэсе Рускай Нацыянальнай Рэалюцыі зьнішчаны, як ворагі.

Іду на вы! “Вера хрысьціянская ўродства ёсьць”.

Слава рускім Багам! [а, на справе, беларускім. – Рэд.]

І запусьцім 3-га ліпеня, як сьцямнее, феерверкі ў гонар таго, хто так казаў – Высакароднага княза Сьвятаслава.

Ад рэдакцыі:

Дадзены тэкст патрабуе каментараў па трох пазіцыях.

Першая – гэта радыкальнае адмаўленьне рускімі шавіністамі хрысьціянства. Гэтае стаўленьне мы ўжо пракаментавамі ў пазамінулым артыкуле, а таксама ў дадзеным артыкуле па ходзе тэкста. У тэарэтычным выглядзе наша пазіцыя адлюстравана ўжо даўно: РПЦ МП – гэта неад’емная галіна страшэзнага паразітнага монстра, якім ёсьць расейская імперская бюракратыя – галіна, прызначаная для “духоўнага” ўціску ўсіх народаў расейскай імперыі (як рускага, так і нярускіх), а таксама народаў, якія разьмешчаны за яе сучаснымі межамі (такіх, як наш – беларускі, ці ўкраінскі). Вельмі добра, што рускія “нацыяналісты” дасьпяваюць да разуменьня ўсяго гэтага і фармулююць адпаведныя прынцыпы ў сваёй дактрыне. Але яны ж пераносяць грахі РПЦ МП на ўсё хрысьціянства. Гэта ёсьць вынікам безвыходнасьці іх канкрэтнай, расейска-рускай сітуацыі. Мы ў Беларусі маем цалкам іншую сітуацыю, і як беларускія дэмакраты так рабіць ня мусім. Больш за тое, у свой час нам для пабудовы будучай Беларускай Дзяржавы спатрэбяцца тысячы сьвятароў, найперш, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) – сьвятароў шчырых, сумленных, ахвярных, сапраўды высокадухоўных (такіх, як айцец Леанід Акаловіч, а не цяперашнія бюракраты-клерыкалы ад РПЦ МП) на чале з беларускім Патрыярхам. А той будзе годна прадстаўляць і ўсю Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву і ўвесь беларускі народ у Канстантынопалі на Сьвяцейшым Сінодзе Праваслаўных Цэркваў. БАПЦ – неад’емная ад свайго беларускага народу – гэта тое, што нам патрэбна ў рэлігійнай сьферы.

Другое – гэта заяўленае стаўленьне да “канкурэнтаў”, як да ворагаў. Канкурэнты ў палітычным змаганьні ўзьнікаюць тады, калі адзінай (і канчатковай!) мэтай такога змаганьня лічыцца ўзяцьце ўлады. Калі ж успрымаць уладу ўсяго інструмантам для дасягненьня значна больш істотнай мэты – такой, напрыклад, як пабудова будучай Беларускай Дзяржавы, тады і беларускія хрысьціянскія дэмакраты, і беларускія сацыял-дэмакраты, і беларускія ліберал-дэмакраты цалкам могуць быць саюзьнікамі сапраўдных зьмястоўных дэмакратаў у палітычным змаганьні, бо ў будучай Беларускай дзяржаве кожнай з дадзеных партый знойдзецца сваё адказнае месца! У якасьці ворагаў з шэрагаў “апазіцыі” у нашай сёньняшняй беларускай сітуацыі мы можам прызнаць толькі тых, хто рыхтуе нам на месца цяперашняга Лукашэнкі новага падонка-здрадніка – Лукашэнку №2 (а гэта робіць і будзе рабіць расейская імперыякратыя; пра гэта мы ўжо шмат разоў пісалі, гл., напрыклад, Д пр-п 21, а таксама артыкулы пад адрасамі: nashaziamlia.org/2006/05/07/81; nashaziamlia.org/2007/03/03/551; nashaziamlia.org/2007/05/18/681). Вялікую небясьпеку ўяўляе таксама заходняя сіянакратыя, якая выкарыстоўваючы сітуацыю разбуранасьці нацыянальнай сьвядомасьці і салідарнасьці папярэднімі праімперскімі рэжымамі, рыхтуе нам рэжым поўнай і, як яна разьлічвае, канчатковай касмапалітызацыі беларускага грамадства – фактычна проста іншую форму забойства беларускага народу, чым тая, якую вось ужо два стагоддзі зьдзяйсьняе імперыякратыя “Расеі”. Толькі цалкавітая супрацьлегласьць мэтаў палітычнай дзейнасьці – гэта тое, што адрозьнівае ворагаў ад няворагаў.

Што да “дурняў”, дык ня трэба іх ставіць на кіраўнічыя пасады. Ня ўсім бог даў высокі інтэлект, а, тым больш, вялікі розум. Гэта не прычына для таго, каб чалавека запісваць у ворагі, асабліва, калі ён шчыра любіць свой народ і жадае яму дапамагчы. Проста ў такіх людзей у нацыянальным руху павінны быць свае, звычайна тэхнічныя, абавязкі…

Трэцяе. Што да формулы, якая застаецца: “Здраднік горш за ворага”, – дык яе мы запісваем у якасьці чарговага прынцыпу нашай Пераможнай дактрыны (П пр-п 8 ).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы