nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Лілія Шаўцова: БЕЛАРУСЬ і гэты цынічны, баязьлівы ЗАХАД

31 жніўня, 2020 | 19 каментарыяў

( 28.08.2020; узята адсюль –  https://newtimes.ru/articles/detail/196900)

 

Беларусь сваёй драмай завяршае распад СССР. Менавіта беларусы ставяць у гэтым працэсе кропку, размарожваючы рэшткі савецкасьці.

 

Беларускі пратэст стаў падзеяй, да якой ні Захад, ні Расея апынуліся не гатовыя. Беларусь паказала, што канфлікт паміж адзінаўладдзем і яго выбарнай легітымацыяй можна вырашыць толькі тады, калі адмовішся альбо ад выбараў, альбо ад адзінаўладдзя. Інакш краіну будзе штарміць.

Беларусь стала тэстам для Захаду, як глабальнага праекта, які абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці. Захад тэст праваліў [!!! – рэд.]. Абы не паўтарыць украінскі сцэнар, абы не справакаваць Расею – гэтыя страхі сфармавалі заходнюю рэакцыю на Беларускі Жнівень.

Справа ня толькі ў крывадушнасьці заходніх элітаў. Справа ў заходняй мадэлі, якая патрабуе вырашэньня канфлікту праз кампрамісы. Але гэтая мадэль не здольная вырашыць канфлікт грамадства з дыктатарам, калі ён не гатовы адступіць. Больш за тое, Захад не гатовы да канфрантацыі зь ядзернай дзяржавай, якая глядзіць на сьвет праз прызму балансу сіл і стрымліваньня.

Крэмль ня можа не адчуваць задавальненьня. Бо ліберальныя дэмакратыі прызналі расейскую сьферу ўплыву і ўваходжаньне ў яе Беларусі [!!! – рэд.]

Аптымальным для заходняй супольнасьці быў бы «армянскі сцэнар», пра што кажуць самі заходнія палітыкі (ужо з настальгіяй). Карацей: зьмена рэжыму, але захаваньне Беларусі ў сьферы інтарэсаў Расеі [!!! – рэд.].

Расея выбрала іншы сцэнар: захаваньне Беларусі ў сьферы прыцягненьня Расеі пры… захаваньні Лукашэнкі. Прэзідэнт Пуцін у інтэрвю 27 жніўня падтрымаў Лукашэнку, паабяцаўшы яму «рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў» у выпадку, калі сітуацыя будзе «выходзіць з-пад кантролю». Гэта пуцінскае папярэджаньне і Захаду, і беларускай апазіцыі: «Вы атрымаеце па руках».

 

Крэмль палічыў магчымым заслупаваць сваю пазіцыю «галоўнага» па рэгіёне. Настроі ў Расеі, мяркуючы па тым, што 57% нашых рэспандэнтаў падтрымліваюць Лукашэнку і толькі 25% станоўча ставяцца да пратэстоўцаў (апытаньне Левада- Цэнтра), падмацоўваюць крамлёўскі выбар. Пуцін разьвеяў сумневы: Масква Лукашэнку не здае. Пакуль!

Неадкладна ўзьнікае пытаньне: няўжо расейскі «рэзерв» будзе дэсантаваны, калі на вуліцы беларускіх гарадоў выйдуць сотні тысяч? Ці гэта пагроза, якая павінна патушыць пратэст? Хутчэй за ўсё, Пуцін спадзяецца (упэўнены?), што беларусы ня будуць выпрабоўваць лёс. А калі яны рашацца?

Тым часам, Беларусь становіцца для Масквы выпрабаваньнем. Так, незразумела, наколькі абгрунтавана яе надзея на пакорлівасьць загнанага ў кут зьвера. Лукашэнка не падобны на лідара, які будзе паўзьці да Крамля на каленях. Ён будзе выкручвацца, хлусіць, шантажаваць. Дзе гарантыя, што ён не зробіць правакацыі на межах з краінамі НАТО, адказваць за якія прыйдзецца Маскве? Ясна, што ў выпадку пагрозы ягонай уладзе ён зладзіць «разбой» з «экстрэмісцкімі элементамі». Між тым Пуцін ужо стаў закладнікам ўсенародна дадзенага абяцаньня яго падтрымаць.

Вядома, Крэмль будзе думаць пра замену “Бацькі”. Бо ён працягне выпрабоўваць пуцінскую цярплівасьць. Відавочна, што гэта ня лепшы варыянт для кантролю над краінай-васалам. Але замена – справа будучыні.

Падтрымка Лукашэнкі азначае, што Расея бярэ на борт беларускую эканоміку і павінна аплачваць яго гвалт. Шакуе вокамгненная дапамога, якую Масква абяцала Лукашэнку: Пуцін зьбіраецца рэфінансаваць беларускі доўг (1 млрд даляраў). Ці гатовыя да гэтага расейскія падаткаплатнікі? Забясьпечыўшы сабе Беларусь у якасьці краіны-буфера, Расея атрымлівае краіну-банкрута. Якая стратэгічная моц!

Было б нават дзіўна, калі б падтрымка Лукашэнкі з боку Крамля не справакавала бы ў беларусаў антырасейскіх пачуццяў. У гэтым выпадку канфлікт паміж уладай і грамадствам у Беларусі ператвараецца ў геапалітычны крызіс, калі беларусы паставяць пад пытаньне «брацкія дачыненьні” з Расеяй.

Расея, падтрымаўшы Лукашэнку, з гэтага часу нясе адказнасьць за яго садызм і гвалт; за затрыманых, катаваных, зьніклых бязь вестак. Расея нясе адказнасць за яго гатоўнасьць ператварыць Беларусь у сталінградскі плацдарм вайны з Захадам.

Беларусь дазволіла Пуціну вярнуць месца ў Вышэйшай Лізе. Куды цяпер глабальнаму Канцэрту без расейскага прэзідэнта. Але нам яшчэ давядзецца даведацца пра цану замірэньня Беларусі.

Зрэшты, ня будзем (канчаткова) сьпісваць Захад. Так, ліберальныя дэмакратыі ня вырашылі беларускую праблему. Але Беларусь мае ў Еўропе лабістаў у асобе балтыйска-нардычнага блоку плюс Польшча. Дзясяткі тысяч людзей у Літве, якія сталі ў жывы ланцуг, каб падтрымаць беларускі пратэст, – гэта фактар ​​маральнай сілы. Заходняя машына разгортваецца павольна. Але спыніць яе цяжка, калі яна пачне рух. Пытаньне ў тым, ці гатовая яна пачаць рух. Пытаньне ў тым, колькі беларусам чакаць, пакуль машына пачне рух!

А пакуль сьвет будзе глядзець на Расею праз прызму Беларусі. Паколькі Крэмль узяў на сябе ролю «решальщика» і падрыхтаваў для беларусаў сілавы «рэзерв».

І яшчэ: як Крэмль можа дапамагчы вырашыць канфлікт паміж народам і дыктатарам у Беларусі, калі ня можа вырашыць свой канфлікт з народам у Хабараўску?!

А, можа, Беларусь – гэта рэпетыцыя перад рашэньнем расейскіх праблем?

 

=

Ад рэдакцыі:

Мы даўно зьвяртаем увагу нашых чытачоў на тое, што адна з прычын таго стану, у якім сёньня знаходзіцца наш народ і наша дзяржава, заключаецца ня толькі ў рэжыме Лу-кі, і ня толькі ў інстынктах расейскай імперыякратыі, а ў тым, што ў наш час уяўляе сабой на самай справе такі “дэмакратычны”, “цывілізаваны” ды “прагрэсіўны” Захад.

Сёньня гэта ж нам пацьвердзіла ўсім сваім аўтарытэтам палітолаг Лілія Шаўцова (дарэчы, неаднаразовая ўдзельніца Більдэрбергскіх сходак).

І яшчэ. Чамусьці актуальная сітуацыя вакол Беларусі выклікае з нашай памяці ў якасьці гістарычнай аналогіі пэўныя падзеі 80-гадоваў даўніны (гл. фота ніжэй). Усім вядома, чым тады закончылася еўрапейская палітыка залагоджваньня двух дыктатараў.

 

19 каментарыяў

  1. Павел Бич кажа:

    Як для меня. то пані Шаўцова новага анічога не казала. Трэба шукаць прычыны нашай слабасці. Мы не дамагліся незалежнасці пасля развала Рас. Імп. мы не дамагліся незалежнасці пасля развалу Саюзу (тры гады пасля 1991 не ўлік)..Цяпер падзеі так развіваюцца што мы можам не дасягнуць незалежнасці і пасля развалу РФ. Хутчэй яе дасягнуць татары. чукчы. карякі. буряты… А чаму ? А таму што пералічаныя народы дакладна ведаюць што яны не рускія. А наш народ з-за назвы”беларусы” (белыя рускіе”) не можа вызначыцца ці ён рускі. ці не рускі. Вось чаму і не пераходзяць на бок пратэстоўцаў сілавікі і т.п. Вытокі нашага рабства- слявянства. беларускасць і праваслаўье. Сп. Астроўскі,( а таксама і сп. Высоцкі і усе чытачы гэтага сайта) што з пералічанага вы б выкреслілі б,. а што б пакінулі на месцы? Давайце шчыра!

  2. мінак кажа:

    ‘падтрымаўшы Лукашэнку, з гэтага часу нясе адказнасьць за яго садызм і гвалт; за затрыманых, катаваных, зьніклых бязь вестак. Расея нясе адказнасць за яго гатоўнасьць ператварыць Беларусь у сталінградскі плацдарм вайны з Захадам.’

    Вербальны і палітычны панос! Пані ўжо ні помніць, як быў захоплены Крым. Тутэйшая ўлада прымяніўшы ”гумовыя дэмакрэтызатары” тым самым папярэдзіла магчымыя ”крымскія наступствы”. Прыпыніла перарастання гібрыднай вайны ў вайну грамадзянскую і ўвод расейскіх і магчыма амерыканскіх войск ( у Гродзенскую вобласьць) згодна Будапешцкага мемарандума. А потым, што? Ізноў раздзел Беларусі як у 1772 годзе?

    ”Захад не гатовы да канфрантацыі зь ядзернай дзяржавай.” А пані гатова? Прагматычыны Захад не хоча чарговай вайнушкі і правільна робіць!

    ”Пуцін зьбіраецца рэфінансаваць беларускі доўг (1 млрд даляраў). Ці гатовыя да гэтага расейскія падаткаплатнікі? Забясьпечыўшы сабе Беларусь у якасьці краіны-буфера, Расея атрымлівае краіну-банкрута. Якая стратэгічная моц!”

    Трызненне самаробнага палітолага. 1 млрд. долараў — гэта кішэныя грошы нават для Беларусі. Пані няхай спачатку вывучыць асновы фінансава-эканамічных законаў і сэнс слова: ”банкрут”. Захад маючы свае інтарэсы ў Польшу закатаў у іхняю эканоміку некалькі сотняў міліярдаў долараў і еўраў і штогод дае за так, дзеля падтрымкі портак — 8 млрд. Гэтаксама як і Летуве, Латвіі і Эстоніі. А вось Украіне, якая кінулася ў абдымкі Еўропы гэткіх грошыкаў не дае.

    ”Акела” прамахнуўся вельмі моцна толькі ў тым, што ён адмовіўся ад нацыянальнай ідыялогіі і таму вырасла новае пакаленне, якое памачыўшы седалішча ў Чырвоным і Міжземным моры пачало меркаваць, што булкі з рызынкамі растуць на дрэвах, а дэманкратыя дазваляе ўсім зрабіцца міліянерамі. Дэмакратыя — гэта дыктатура буржуазіі! Дэмакратыя дазваляе сувереные краіны перафарматаваць у краіны переферыйнага каланіяльна залежнага капіталізма.

    Толькі нацыянальна сьвядомая краіна можа супрацьстаяць імперыялізму, як з Захаду так і з Усходу. Без нацыянальнай ідыялогіі немагчыма супрацьстаяць драпежнай агрэсіі дэмакратыі.

    • Мікола))) кажа:

      магчыма амерыканскіх войск ( у Гродзенскую вобласьць) з
      ——
      Амэрыканскіх войскаў у Гарадзенскую вобласьць? Пан трызьніць?

    • Мікола))) кажа:

      Ізноў раздзел Беларусі як у 1772 годзе?
      ______
      Паміж кім дзялілі Беларусь у 1772 ?

    • Мікола))) кажа:

      Тутэйшая ўлада прымяніўшы ”гумовыя дэмакрэтызатары” тым самым папярэдзіла магчымыя ”крымскія наступствы”.
      _____
      Лукашэнка і Ярмошына прызналі крымскі “рэфэрэндум”, увесь час галасавалі за Расею ў ААН і супраць Украіны.

      Лукашэнка=Аксёнаў=Захарчанка=Платніцкі – рускій міръ

  3. Павел Бич кажа:

    А калі я прапанавў змяніць сац.дэм.ліберальны дыскурс на нацыяналістычны, ніхто не адгукнуўся. Па першаму у нас дыктатура і Лука апошні дыктатар, а па другому мы калонія РФ і Лука халоп Пуціна. Такое магло б перацягнуць на наш бок сілавікоў (афіцерства). таму што цень халопства Лукі падае і на іх. Відаць усіх палохае слова “дыскурс”?. Сціпла – гэтым тэрмінам постмодерністы заменяюць тэрмін “реальнасць”. (з ухілам на напісанае і вымаўленае)

  4. Павел Бич кажа:

    А я ужо некалькі месяцаў кряду пішу што адзінае што можа прымусціь улады адступіць. пайсці на перамовы з апазіцыяй гэта пагроза іх збіцця. забіцця і пасадкі за краты. Усё астатняе паддаецца сімуляцыі. Інакш кажучы, без гэтага пачынаецца гульня знакаў, калі усе праблемы становяцца невырашальнымі. Без пераходу на наш бок сілавікоў такую пагрозу ім мы не стварым. Вось чаму я і прапанваў змяніць дыскурс. Пратэстоўцы павінны пісаць на сваіх плакатах і крычаць зусім іншае. Хто гэта да іх данясе? Самі яны да гэтага так хутка не доўдуць, шкодзіць беларускасць (адсталасць) нашых эліт і накінутая імі іх дурь пратэстоўцам.

  5. ВАЛЯНЦИН кажа:

    Сп.Шауцова фактычна пацьвердила тое, пра што писала Рэдакцыя гэтага сайту многия гады … а Лу-ка з ягоными маскоускими куратарами сфармавау з Беларуси “клочок земли” з ЛУКАШЫСЦКИМ ГЕТА для БЕЛАРУСАУ у цэнтры Еуропы, выхад з якога – ци аутазак, ци эмиграцыя … Ци НАРОДНАЯ ПАРТЫЗАНКА супраць ПРАМАСКОУСКАГА РЭЖЫМУ !

  6. VladIv кажа:

    Прашу прабачэньня.Лічу, што не пашкодіть:4https://www.youtube.com/watch?time_continue=25&v=gVm8S8TQyA4&feature=emb_logo

  7. Павел Бич кажа:

    У Мінака демакратыя стала драпежнай і агресіўнай. Гэта сталінізм і гітлерызм у адным флаконе. гэта ж самае ствярджае, напрыклад, Ярмошына з Лукой калі кажуць што пры Свабодзе Беларусь захопяць алігархі. І пасля такога ты, Мінак патрабуешь каб я цябе паважаў..

  8. Siarhiej кажа:

    На гэты момант здаецца, што 3% распачынае грамадзянскую вайну і ліквідацыю нашай краіны, абы толькі не аддаць уладу, застацца хаця бы “губернатарам”.

  9. Павел Бич кажа:

    Чым злее чалавек. тым болей ён верыць у Тэорыю Змоў. Тут на гэтым сайце яны ёсць.. А чэмпіёнам, здаецца, можна прызнаць Барадача.”Заўтра” забьюць усіх актывістаў пратэстаў, а ён скажа: “заметаюць сляды. каб маўчал і не раскрыліся ў будучыні”, Яшчэ адзін крок і побач з’явяцца НАТА, Соўбез ЗША,, жыда-масоны,.алігархі, палякі, черті,і дьябл.

  10. Павел Бич кажа:

    Сп. Астроўскі, чытычы твайго сайта ужо стаміліся ад твайго маўчання. Псля закрыцця Свабоды. я анічога не чытаю акрамя твайго сайта і ФБ..

    • Siarhiej кажа:

      Павел, скачай і ўсталюй праграму psiphon3. Праграма безплатная, лёгка знайсці праз google. Гэта праграма падключыць твой камп да іншай краіны, потым запускай браўзер, адкрывай Свабоду …

  11. Павел Бич кажа:

    Дзякуй Сяргей за параду. Але я не буду нават спрабаваць – такія у меня веды пра інтернет. Панічны страх нажаць не тую клавішу і тады трэба будзе вызываць ўнука каб вярнуў тое што было раней.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы