nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сяргей Высоцкі: Думаць нацыянальна-дзяржаўнымі катэгорыямі

28 жніўня, 2020 | 4 каментарыя

 

 

Пратэстны рух у Беларусі пераходзіць у фармат “крок наперад – два назад”. Лукашэнкаўцы пераходзяць у наступ. У той жа час эканамічны крызіс праз пратэсты грамадства праяўляе сябе ў падзеньні курса беларускай валюты, што негатыўна паўплывае на дабрабыт беларусаў. Пра ўсё гэта з радыё “Рацыя” гутарыў Сяргей Высоцкі – старшыня АК Беларускай партыі Свабоды – Самаабарона (узята адсюль: https://www.racyja.com/palityka/syargej-vysotski-patrebna-suryoznaya-kan/?fbclid=IwAR0PwXK8HwqMHiOGvtDqG7dtszk7rfP2d_rYxLnGr-qCJOdFas8dW_jnD8I).

Радыё “Рацыя”: Чаго чакаць? Як бы вы ацанілі сітуацыю ў Беларусі?

Я праз дзень даю каментары для ўкраінскіх тэлеканалаў. Прысутнічаю на ўкраінскім мэдыйным полі. І таму магу сачыць за дыспутам эксьпертаў, палітыкаў Украіны па тэме Беларусі. У іх свае ацэнкі нашых падзеяў. З аднаго боку, яны падтрымоўваюць беларусаў, за што мы ўдзячныя. Перажываюць за лёс Беларусі. Але, перажываюць за лёс незалежнай Беларусі, і бачаць працэс больш звонку, больш комплексна. Тое, што ёсьць. І трэба задавацца пытаньнямі: якія здабыткі ёсьць зараз у беларускай дзяржавы, у беларускага народа пасьля гэтых падзеяў? Наколькі мы ўмацавалі сваю эканоміку? Наколькі ўмацавалася наша суб’ектнасьць? Наколькі ўмацаваўся аўтарытэт беларусаў? Ці адкрыліся нейкія шляхі беларускаму народу? Ці пачаліся нейкія перамовы й дыялог з прадстаўнікамі нацыянальнай эліты? Вядучымі прадстаўнікамі заходняй эліты? Ці можа быць беларусам прапанавалі нейкі статус, асаблівы там, заходнія калегі?

Што ж мы бачым, насамрэч? Мы бачым, што сітуацыя вельмі ўскладнілася.
З аднаго боку, беларускае грамадства, безумоўна, абудзілася, найперш абудзілася моладзь. Беларуская моладзь прадэманстравала, што яна стамілася ад дыктатуры. Ёсьць нацыянальнае абуджэньне. Але ёсьць грамадскі канфлікт за апошнія тыдні. Улада правяла такую “перадыслакацыю”. Правялі свае “мітынгі”. Пачыналася, як бюджэтнікаў, але ўсё гэта дало ім мажлівасьць перавесьці дых, мажлівасць выйсці з дыпрэсіі, такога ступара. І, можна казаць, што спачатку былі бюджэтнікі, а цяпер я бачу шмат людзей апантаных, шмат людзей, якія падтрымоўваюць у тым ліку ўладу.

І тутака, у гэтай сітуацыі, трэба ўзьнімацца над эмоцыямі. На сваю ўзбуджанасьць, прыняць халодны душ. Думаць нацыянальнымі катэгорыямі – дзяржаўнымі. Бо з аднаго боку нехта махае аўтаматамі, нехта – сардэчкі ўсё адпраўляе. Гэта ўсё неадэкваты. Неадэкваты з двух бакоў. Нам ня трэба ні аўтаматы, ні сардэчкі, а сур’ёзныя канструктыўныя праграмы выхаду з крызісу. Сур’ёзныя стратэгіі, як мы будзем дзейнічаць, ратаваць наш беларускі дом.

 

РР: Супраціў ўзурпацыі ўлады ён, вядома, матываваны. І з гэтым няма пярэчаньняў. Але я маю такое адчуванне, што кіраваньне працэсамі пераходзіць да вонкавых гульцоў. Бо ўсе спробы стварыць суб’ектнасьць у гэтым супраціве – нівелюецца, як на рэгіянальным, так і на агульнанацыянальным роўні.

Насамрэч, на жаль, вы маеце рацыю. У мяне ўзнікае вельмі вялікае падазрэньне, што я і кажу ў інтэрв’ю і беларускім і замежным СМІ, што дамова па гэтай сітуацыі паміж коламі на Захадзе, якіх прынята называць ліберальнымі, і прадстаўнікамі пуцінскай адміністрацыі, пуцінскім асяроддзем – была здабыта яшчэ да выбараў. І, глядзіце: беларусы сапраўды прадэманстравалі волю, сур’ёзную волю. Але, наколькі гэта ўмацавала нашу суб’ектнасьць?

Едуць заходнія прадстаўнікі, размаўляюць са Святланай Ціханоўскай.

Ну, ня буду ніякія даваць каментары, акрамя таго, чаго дамагаецца гэтая жанчына, якая сама кажа, што выпадкова апынулася на гэтай ролі, якая кожны дзень, праз дзень дае супярэчлівыя заявы. Заяўляе, што яна выходзіць з палітычнага працэсу – выбачаецца, а потым называе сябе “нацыянальным лідарам”. То кажа, што трэба шукаць дыялогу з Захадам, потым – што мы ў кожным выпадку будзем у добрых стасунках з Расеяй, дружбы з Расеяй, і Расея – “наша”.

Гэта бяда выпадковага чалавека, які воляй абставінаў, – у часе пратэстнага галасаваньня так бывае, аказваецца не на сваім месцы. Але суб’ектнасьць кожнага народа вызначаецца да якой меры ён прыслухоўваецца да сваёй эліты. Ровень, якраз, суб’ектнасьці нацыі вымяраецца тым, у якой меры нацыянальная эліта адстойвае яе інтарэсы. Аднак нацыянальная эліта па-за дыскурсам. Гэтыя падзеі ня ўзрушылі ні на міліметр стаўленьне да беларускай эліты, як да сьвета беларускага народа.

Ніякіх новых пляцовак для дыспута ня ўзнікла. Мы бачым, што наадварот – бяздарная гульня рэжыму, які не жадае размаўляць зь еўрапейскімі лідарамі. Але апрача рэжыму ёсьць гэтыя самыя беларусы. І бачым, што заходнія лідары з вялікай радасьцю ўспрынялі такую падачу. Вядуць перамовы па Беларусі – без беларусаў. Размаўляюць з Пуціным. І як сказалі Макрон і Меркель, што галоўнае не дапусціць другой Украіны. Таму Макрон заявіў, што Расея мае асаблівую ролю ў разьвязаньні крызіса.

Мы таксама не пачулі абвяржэньня, напрыклад, ад суседзяў нашых – ад Польшчы, ад пана Дуды. Мы не пачулі іншую лінію, ад Задзіночаных Штатаў Амерыкі. Яны ўсе кажуць пра дыскрэдытаванага беларускага дыктатара, а едуць да куды больш страшнага дыктатара Пуціна. Што ж гэта за абсурд?

Беларусы прадэманстравалі такую волю, і такія падзеі! Так людзі ахвяраваліся. А замест гэтага мы бачым не перамогу, а паразу. Замест росту нашага нацыянальнага ўплыву, адбываецца проста процілеглы працэс.

 

РР: У дадатак да гэтага варта прыгадаць дэмарш Лукашэнкі, калі ўсё больш і больш на гэтак званым беларускім тэлебачаньні гучыць мова нянавісьці, хлусьні, у тым ліку і праз вуснаў ягоных наймітаў зь ліку пуцінскіх прапагандыстаў.

Гэта ўвогуле жудасна, таму што ў гэтай частцы сьпецаперацыя Масквы ўдалася цалкам. Таму што разьлік быў на тое, каб альбо паставіць Лукашэнку-2, тады можна калектыўна, максімальна ліберальна яго “прыдушыць” – паслабіць і увесьці атачэньне, якое зойме сілавыя структуры, зойме месца ў апараце, СМІ. І потым, калі сітуацыя нейкім чынам будзе разьвязвацца – проста паставіць перад фактам, што, маўляў, “вось мы ўжо на дзяржаўных пасадах”. То бок – усё. Яму прыйдзецца лічыцца.

Вядома, што каля сямі дзясяткаў прыляцела кансультантаў да Лукашэнкі з Масквы – гэта гнюснасць сама па сабе – якія зусім зьмянілі танальнасць. І, дарэчы, дзейнічаюць вельмі прафесійна.

Але разам з тым ідзе дыялог і з новай апазіцыяй – як кажуць, ледзь не адным бартом прыляцела каманда, якая вядзе размовы (зь ёй). Працягваюць гульню на два лагеры.

Расейскія медыяканалы падаграюць сітуацыю. Афіцыйныя, нібыта, цяпер на баку Лукашэнкі, а медыяканалы падаграюць градус, каб не саскочыў падлоўлены на гачык “беларускі карась”.

Таму праца вядзецца ў дзьве рукі.

Найперш Аляксандр Лукашэнка прывёў да ўсёй гэтай гісторыі. Вынішчыў палітычнае поле, ролю нацыянальнае эліты. Іх ня бачна. Зачысьціў ад сваіх. І гэтае поле запаланяюць вонкавыя сілы, і маніпулююць беларусамі. І маем тое, што маем…

 

РР: Атрымоўваецца так, што беларускім пратэстоўцам, людзям, якія імкнуца да дэмакратыі ў Беларусі, давязецца разлічваць на доўгатэрміновую персьпектыву ў плане зьмены ўлады на нацыянальныя рэйкі. Якая б, на вашу думку, тактыка павінна была быць сёньня ў беларускага грамадства?

Вы абсалютна дакладна вызначылі сітуацыю. Як на мой погляд: перайшло ўсё ў пазіцыйную стадыю.

І, ведаеце, вось я казаў пра ўкраінскі дыскурс па Беларусі. Яны задаюць адно пытанне: зараз беларускія пратэсты выглядаюць, больш як бунт. Як сказаў Віталь Портнікаў: “Гэты бунт супраць абрыдлага ўзурпатара ня будзе каштаваць нічога, калі ён не перарасьце ў волю бараніць дзяржаўную незалежнасьць любым коштам. Калі ён не перарасьце ў нацыянальнавызвольную волю, бараніць сваю дзяржаву, сваю нацыю”.

На сённяшні момант бачым некаторыя зрухі, але пакуль не адбылося яшчэ (галоўнага). Патрэбны проста час. Патрэбна цьвёрдасьць у адстойваньні сваіх перакананьняў. Тое, пра што казалі мы – прадстаўнікі беларускіх нацыянальна-патрыятычных сілаў – яшчэ напярэдадні кампаніі.

Я бачу, якія праблемы, якія могуць быць выпрабаваньні для беларусаў. Што будзе абвал эканомікі; што цяпер адбываецца, што сыходзяць інвестары, на траціну ўпаў беларускі рубель. Будуць зьмяншацца пенсіі, заробкі. Таму трэба знайсці свой унутраны стрыжань у гэтым працэсе.

То бок, ня проста там, што прыйшлі нейкія, чорт ведае якія, медыярэсурсы, тэлеграм-каналы. Вядзе тысячы людзей, і дае загады па гадзінах, куды ісці і што рабіць. Адно пытаньне ў нармальнага чалавека ўзнікае: хто такія гэтыя НеХта? Я зь ім не знаёмы, я яго ня бачу, каб гэтым людзям давярацца.

Трэба давярацца людзям, якіх ведаеце. Каторыя правераныя, прайшлі гадыдзесяцігоддзі барацьбы за Беларусь, якія ахвяраваліся ўсім дзеля гэтага. І вось па меры таго, я паўтаруся, як грамадзяне гатовыя слухаць, гатовыя духоўна далучацца да пастулатаў нацыянальнай эліты, у такой меры яны ўяўляюць сабой суб’ектнасць. І выхад у гэтым.

А ў грамадскім працэсе важна весьці дыялог. Важна будаваць палітычны працэс, палітычныя пляцоўкі. Каб ня выйшла, што пасьля гэтых забурэньняў, гэтага ўсяго, узьнікнла некалькі прарасейскіх партыяў – адна партыя “Газпраму”, адна партыя ад яшчэ каго-небудзь з расейскіх алігархаў. А беларусы, як былі на ўзбочыне палітычнага працэсу, так і застануцца. Гэта будзе самая горшая параза.

Павінен вырасьці новы ровень палітычнай культуры беларусаў. Павінен быць дыспут, павінны нарэшце выйсьці з-пад забароны дэсідэнты, беларускія патрыёты, інтэлектуалы. Тыя, хто ўвесь гэты час ахвярна дзейнічалі дзеля свайго народу, але заставаліся на ўзбочыне.

Вядома, трэба выйсьці на перамоўны працэс, таму што, што б нам не закідалі правакатары і ворагі нашыя, маўляў “нельга размаўляць з крывавым рэжымам” – трэба размаўляць. Альбо прыйдзецца ваяваць. Але кінуць беларусаў на аўтаматы, гэта якраз задача трэціх, варожых сілаў. Для іх мэта – разьдзерабаніць краіну паміж заходнімі і ўсходнімі алігархамі.

 

4 каментарыя

  1. мінак кажа:

    Грунтоўна!

  2. Павел Бич кажа:

    Прачытаўшы загаловак камента сп. Высоцкага. я спачатку абрадваўся – ён ужо кідае сац.дэм.ліберальны дыскурс і пераходіць на нацыяналістычны/геапалітычны. Але прачытаўшы быў разачараваны.Усё што я напісаў на камент сп. Астроўскага адносіцца і да яго камента. З дабаўкай пра змову між ліберальным Захадам і Расеяй.Гэта глдупства. Натуральна якшто Беларусь пачнуць рваць на часткі Захад (Польшча) пастараецца урваць сабе кавалак.. Але Расея дўно думае пра гэта і не дасць гэта ёй зрабіць. Усе гэтыя лукашенкі. шейманы.бабарыкі. ціханоўскія, мацкевічы. усавы, калінкіны гэтыя асіміляваныя белыя русцы. Гэта прамежкавыя людзі. Яны ані на што не здатныя. Мы калонія Расеі. Доказаў гэтага безліч. Толькі беларускасць не дазваляе вам слепым бачыць гэтага.

  3. Павел Бич кажа:

    А цяпер можна паспрабаваць Сабатаж. Гэта калі людьзі (тыя ж хто выходзіў на пратэсты на вуліцы) застануцца сядзець па хатах і не будуць выходзіць на працу. Тут “пагоду” павінны зрабіць транспартнікі. Яго дату трэба аб’явіць зааранее каб людьзі маглі запастіся харчамі, або з’ехаць на летішче, або на веску. Час сабатажа можна прысвяціць хатнім працам. дзецям, працы на летішче. Мне здаецца, што пратэсты на вуліцах ужо ісчерпалі сабе..Гэта бачна па нуде якая ўчора ахоплівала дыктараў Белсата. Напрыклад, Мінск яны называлі горадам героем . Брест – горадом на Буге і т.п. Якшто зможам арганізаваць сабатаж. значыць нацыя нарадзілася. якшто – Не, то трэба працаваць з людьзмі далей – падвышаць колькасць праэўрапейскага элемента, даводзіць да людьзей што у нас не Дыктатура і не апошні дыктатар Эўропы, мы не белыя рускі, мы літвіны, мы калонія Расеі. а Лукашенка проста капрізны халоп Пуціна. Ведаць сілавікам што імі камундуе чыйсці Халоп не павінна спадабацца перш-наперш афіцерам. яны могуць хутчэй перайсці на бок пратэстоўцаў. Сабатаж створыць хаос. што толькі і зможа пераломіць сітуацыю. За каўнерык людьзей на працу не выцягнуць нават сілавікі з Расеі.

  4. Шлёма кажа:

    По фотке видно, что бухает.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы