nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ПРА “ЎСЕНАРОДНЫ СХОД”

19 лютага, 2021 | 27 каментарыяў

Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС-Самаабарона 

 

 

 

 

Ведаеце, сябры, у прынцыпе не люблю гістэрыкаў ды гістэрычак, агульных ахайнікаў, эмацыйных ідыётаў. Бо часта гэта проста дзяшоўкі…

 

Вось ёсьць адна знаёмая. Цяпер радыкальная ціханоўка, а пазалетась на Новы год енчыла, як дурніца: “А-а, может мы уже вступим в Россию, и увидим вместо плешивого на экране – президента Путина?..”. А ўжо ў 2020 г. яна лётала на мітынгі пад бела-чырвона-белым сьцягам.

Калі дазналася, што і на мяне спрабавалі выйсьці расейскія алігархі падтрымаць гэтыя забурэньні, а я адмовіўся ад іх грошай, якія іншыя палітыкі бралі на фактычны развал нашай дзяржавы, то пачуў ад яе: “Я бы взяла, какое имеет значение, да и уехала отсюда поскорей…”. А цяпер гэтая цётка з усіх сілаў хаіць гэты праўладавы “ўсенародны” сход…

Калі вылазяць аматары, людзі выпадковыя, а яшчэ ранейшыя фаварыты ўлады, то адчуваеш іронію і долю пагарды…

Спартсменам, якія купаліся тут у раскошы, а цяпер пайшлі на ўтрыманьне новых гаспадароў, трэба ўлічваць, што тым панам не патрэбная Беларусь…

Можна так загадзіцца, што будзе стаўленьне, як да здраднікаў. Асабліва ад тых, хто найбольш лізаў, а цяпер найбольш хаіць.

Аргументы і логіка тут ня маюць сэнсу. Ды і часу шкада.

Аднак пішу не для такіх, а для адэкватных людзей, для патрыётаў (дарэчы, высілкі для вызваленьня з турмы буду рабіць таксама ТОЛЬКІ ДЛЯ ПАТРЫЁТАЎ…).

Бо, як выходзіць, іншых незалежнасьць не турбуе, будучыня краіны ім не цікавая, слухаць нацыянальную эліту ня хочуць…

Ціханоўская і шобла правакуе, рэжым сажае, а мы вызваляем.

Ну, дык чаго тады выеце, калі вас затрымоўваюць?..

Ня буду казаць на сваім прыкладзе, бо адносна мала сядзеў. Маецца на ўвазе –  раней… Лічу некарэктным вучыць.

Але і тады падсоўвала міліцыя камеру: “Скажыце пару слоў…”. Спакойна адказаў, што калі дастану да камеры – паб’ю… Больш да мяне з камерай супрацоўнікі МУС не падыходзілі. Таму былі сьведкі – маладафронтаўцы, з якімі потым сядзеў на Акрэсьціна…

Але тады былі іншыя людзі. І ніхто не енчыў, не прасіўся, БО МЫ ВЕДАЛІ, ЗА ШТО ЗМАГАЛІСЯ. ЗА НЕЗАЛЕЖНУЮ, НЕЙТРАЛЬНУЮ, НАЦЫЯНАЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ! Такія тры “Н” ад БПС-Самаабароны…

А вы, “невероятные”, за што змагаецеся?!

У іх, маніпулятараў, усё зводзіцца да саўковых і прарасейскіх рытуальных пасажаў Лу-кі. Мы, у адрозьненьне ад гэтай публікі, ведаем правіцеля наскрозь. Яго часта слухаць проста невыносна… Ён гэта сваё з кароткімі перапынкамі кажа вось ужо 27-ы год. Пра ягоны панічны, жудасны страх перад Расеяй даўно вядома. Да таго ж, гледзячы на леташнія падзеі, варта сказаць, небеспадстаўна…

На ім першы правін, што мы ў такой залежнасьці ад расейскай імперыі, але як з яе вылезьці, КАЛІ ЗАМОЖНЫЯ ДЗЯЛЬЦЫ НОВАЙ АПАЗІЦЫІ НАВАТ НЕ ВЫЗНАЮЦЬ ГЭТУЮ ЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ПРАБЛЕМАЙ?!. Адкажыце, калі ласка…

Людзі прагнуць праўды, аб’ектыўнага палітычнага аналізу, прыстойнасьці да апанентаў!  Мы ж беларусы, а не тупое рускамоўнае быдла, якое гатовае біць і рваць суайчыньніка за іншую пазіцыю?!.

Разумеючы пытаньні датычна неканстытуцыйнасьці гэтага форуму, нельга забываць, што на сходзе было 2700 грамадзянаў нашай дзяржавы, з якіх большасьць прыстойныя людзі.

АМАЛЬ КОЖНЫ З УДЗЕЛЬКАЎ КАЗАЎ ПРА ВАЖНАСЬЦЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

Пра што лагер “новай апазіцыі”, паўтаруся, амаль зусім ня кажа… Дык як да іх ставіцца?! Асабліва да тых, хто найбольш лізаў, а цяпер найбольш хаіць…

Таму ідзем далей.

1.Дыктатура працягвае існаваньне і яна сталася больш жорсткай, дыктатура бюракратычна-сілавога апарату. У значнай меры арганізаваныя з Расеі забурэньні прывялі да гэткага сцэнару.

2. Было непрыемна, калі Лу-ка пасьля прамовы паненкі-бізнэсмэна выдаў амаль гадзіну зьністажальнай крытыкі. Гэта непрымальна з усіх нормаў.

3. Увогуле зараз правіцель відавочна перажывае злом сістэмы каштоўнасьцяў. Ен вельмі цяжка ўспрымае непазьбежную буржуазную эвалюцыю грамадства. Зьявіліся іншыя акалічнасьці сучаснага жыцьця, якія траўміруюць яго. Аднак гэта іншая тэма.

4. Кітай грае для беларускай улады выключна важную ролю, прынамсі, ня меншую, чым Расея. Паказальна, што пасьля таго, як за сьпінай Лу-кі пэўны час павісеў расейскі сьцяг, потым столькі ж часу правісеў кітайскі…

5. Пачынаецца транзітны перыяд, і ўлада прагне, каб ён прайшоў пад яе кантролем ды па ейнай задуме.

6. Рэжым правёў рэвізію сваіх шэрагаў. Кансалідавалася чынавенства ды сілавікі, і бліжэйшым часам яны ня будуць цэрымоніцца з апанентамі. Будзе проста злачынна зараз падстаўляць людзей, без праграмы і здаровага глузду…

7. Рыхтуецца новая Канстытуцыя і новая партыйная сістэма. І ТУТ АДБЫВАЕЦЦА НАЙБОЛЬШАЯ ПРЫХАВАНАЯ ГУЛЬНЯ З РАСЕЯЙ.

Аднак рэжым ня зможа ПРАІГНАРАВАЦЬ ВЯЛІКУЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ СІЛУ, ЯКАЯ АБАВЯЗКОВА ПАВІННА ЗКАНСАЛІДАВАЦЦА ДА НОВЫХ ВЫБАРАЎ! Уладам прыйдзецца правесьці значна больш вольныя выбары, і мы павінныя ў іх узяць удзел ЯК ТРЭЦЯЯ, НАЦЫЯНАЛЬНА-ПАТРЫЯТЫЧНАЯ, ЦЭНТРЫСЦКАЯ СІЛА!

8. Асобная тэма – абарона пункту пра нейтралітэт. Як і з сімболікай, грамадства па гэтай тэме мусіць пачаць КАМПАНІЮ СУПРАЦЬДЗЕЯНЬНЯ АДМЕНЕ!

Вось куды б кінуць энэргію пратэстоўцам, каб абараніць сябе ад ганебнага лёсу ВАЯВАЦЬ І ЗГІНУЦЬ ЗА МАСКОВІЮ “Ў ДАЛЁКАЙ СТАРАНЕ”… Абараніць сябе простым зборам подпісаў! Мы, безумоўна, будзем браць удзел у гэтым і нават у напаўненьні нейтралітэту РЭАЛЬНЫМ ЗЬМЕСТАМ.

Прыгадваю, як яшчэ пару гадоў таму ліберальчыкі, усе гэтыя “Еўрапейскія Беларусі”, хіхікалі: “Які нейтралітэт? Мы пойдзем ў Еўразьвяз”… Куды і калі? Праз 30 гадоў? Мы жывем тут і цяпер. І вось бачым, як сёньня гэты пункт замінае акупантам ды халуям Расеі!!!

9. Як мы і казалі, барацьба за Беларусь, за яе дзяржаўную незалежнасьць і будучыню толькі пачынаецца…

Пра ўсё гэта мы і раней папярэджвалі людзей.

 

27 каментарыяў

  1. Яўген Мурашка кажа:

    30 Жнівень 2020 г. ·
    Я, Яўген Мурашка, заяўляю аб наступным:
    Уся адказнасьць, за трагічныя падзеі пад час выбарчага фарсу, ляжыць не толькі на А.Лукашэнку і сілавых ведамствах, але і на С.Ціханоўскай і яе “штабу”
    Я абвінавачваю іх у датычнасьці да – забоўстваў, катаваньняў, знікненьняў, згвалтаваньняў, прыніжэньняў, зломанных лёсаў і пераследаў.
    Я абвінавачваю С.Ціханоўскую, якая, дэ-юрэ, з’яўляецца прыватнай асобай , у саудзеле у гэтых злачынствах. Яе цынізм не мае межаў. Яе разумовая абмежаваннасьць не дазволіла ёй асэнсаваць, што менавіта гэта яна заклікала грамадства, 9-га прыняць удзел у акцыі пратэсту, хаця вынікі выбараў яшчэ не былі вядомы, і тым самым падставіла людзей пад крывавыя наступствы. І нават пазьней, у яе не узнікла жаданьне выбачыцца за гэта прававое бязмежжа.
    А самаутворанная КР, не з’яўляецца легітымным прадстаўніком народа і не мае права выступаць ад яго імя., бо беларускае грамадства не давала ім такіх паўнамоцтваў..
    Папярэджваю аб крымінальнай адказнасьці, па прыкметах дзяржаўнай здрады і пагрозе нацыянальнай бяспекі, за спрыяньне рэйдарскаму захопу Беларусі і страты незалежнасьці, праз намер запрашэньня, да удзелу у вырашэньні унутранных спраў суверэннай дзяржавы, прадстаўнікоў патэнцыяльнага ворага.
    Звяртаюся да усіх, хто далучыўся ці спрыяе дзейнасьці гэтага варожага для беларускага грамадства утварэньня, аб датычнасьці і саўдзелу у справе знішчэньня незалежнай Беларусі. Заклікаю іх усіх да цьвярозага і асэнсаваннага погляду і свайго месца у адбываючыхся падзеях
    Бо трагічныя наступствы, якія могуць мець месца, (праз дзейнасьць гэтага нелегітымнага утварэньня, якім з’яўляецца КР) лягуць і на ваша сумленьне. Папярэджваю палітычнае кіраўніцтва Расеі аб не дапушчальнасьці усялякай вайсковай прысутнасьці на беларускай зямлі. Ніякі АДКБ ці “Пратакол аб намерах аб стварэньні Саюзнай дзяржавы” не дае юрыдчнага, тым больш маральнага права, для выкарыстаньня узброенных сіл Расеі ці іншай замежнай дзяржавы, на тэрыторыі незалежнай Беларусі. Тым больш праз запрашэньне прыватных асоб, якімі з’яўляецца грамадзянін А.Лукашэнка з 1996 года, С.Ціханоўская, ці самаутворанная КР. У цяперашні час, ужо становіцца непрыстойным звяртаньне па дапамогу, да міжнароднай супольнасьці. Неведама сколькі кіламетраў паперы, пайшло на гэтыя “звароты” Безсэнсоўна, бо паняцьце “правы нацыі, народа” ім невядома, ім бліжэй “правы чалавека, дэмакратыя, выбары, правы вычварэнцаў ну і т.д. Ім не зразумела, што Беларусь, гэта як тая плаціна якая стрымлівае брудны “сель” з Усходу. Не вытрымае Беларусь будзеце па вушы у дзярме. Во будзе “весела”
    Расея – рукі прэч ад Беларусі!
    Я.Мурашка,
    старшыня ЗБН
    30.08.20.
    https://www.facebook.com/photo?fbid=2350591005244201&set=a.1391292774507367

  2. Яўген Мурашка кажа:

    Вось тут, С.Цханоўская аб тым, як яны “з хлеба на воду перабіваюцца”
    https://nn.by/?c=ar&i=252962&fbclid=IwAR3Wl8GmJIA9MHxgnEPphwKemUh8j3O90vJSP0x1EqUMqvWiNXAS-nTcUzE

  3. Яўген Мурашка кажа:

    А тут “жабрак” С.Ціханоўскі арэндуе возера пад Добрушам!?
    https://charter97.org/ru/news/2021/2/7/410430/?fbclid=IwAR2I2QYBjaWnT3rwZJQ1vbEqjlOcswSARy-EKjxxA_OSOhjo92xeYIFq0ew

  4. Яўген Мурашка кажа:

    А тут С.Ціханоўскі – пра “рускіх братоў і родзічаў”,”бандэраўцаў” і “нацыяналістаў”
    https://www.kommersant.ru/doc/4358449?fbclid=IwAR1htiURPl8SwRxlWiGgqy9DFnBv3R_gmvZozmhM6x43a6_ah_6h4Lhz5hk

  5. Павел Біч кажа:

    Сяргей піша пра трэццю нацыянальна-патрыятычную центрыстскую сілу. якая нарэшце павінна выйсці на палітычную арену. і прыняць удзел ў новых Выбарах..Але гдзе яна напалітсцене?. Яе ўсё меней і меней. Пратэсты 2020 прайшлі наогул без удзелу гэтай сілы. Дастаткова паглядзець на кіраўнікоў гэтых пратэстаў каб упэўніцца што пратэсты 2020 не насілі патрыятычнага зместу. .Як казаў Мікола Літ Літ Беларусь усё болей пагружаецца ў рабства. .І яшчэ.. Чаму гэтая сіла центрыстская?. Яна адназначна радыкальна Правая..Толькі літвінства можа выратаваць наш народ ад згубы-смерці.

  6. мінак кажа:

    Павел. ”..цэнтрысцкія… радыкальные… пагружаецца ў рабства… не насілі патрыятычнага зместу…”.
    Разуйце вочы і падыміцеся над падзеямі. У нас дзеці буржуазіі выйшлі пабухцець, захацелася адреналіну.
    У Расеі выйшлі на тры дні і прыпыніліся, каб не страчываць свае пасіанарные кадры. Нашы дзеці з гонарам высоўваюць свае заробленые гады турмы, ”Мы не здамося”, бягуць за межы. Усё гэта дзіцячы інфантылізм. Стан постсавецкага грамадства, таксама і сусветнага сведчыць, што наперадзі могуць адбыцца такія грозныя сусветные грамадскія землятрусы, што мала не пакажыцца нікому.

    У Арменіі народ выйшаў на вуліцы з лозунгамі ”Далоў Пашыняна”. Братняй Расіі ізноў трэба напружывацца і памагаць мірным ініцятывам ў Крабаху.

    ”Новый глава минобороны США заявил, что американские войска будут бороться против России вместе с Украиной.
    Ллойд Остин заявил о том, что американская армия будет оказывать Украине всю необходимую поддержку и обеспечит совместные усилия по противодействию России в ее агрессивных и оккупационных планах. Информацию на этот счёт глава Пентагона озвучил в ходе разговора с главой минобороны Украины Андреем Тараном.”

    Ізноў братняй Расеі трэба мацаваць мір на Данбасе і з Украінай. Такім чынам адна надзея братняй Расеі, што РБ у інтэграцыйным экстазе з РФ, адмовіцца ад нэйтралітэта і паможа мацаваць разам з братняй Расеяй мір у Карабаху і Данбасе.
    Што дзіўна, усе вялікія і малые войны распачыналіся пад лёзунгамі ”Умацавання міра і барацьбы за мір!”
    Але, як толька РБ па сваёй ініцыятыве ўшчэміцца ў чужую вайнушку, ад улады толькі пер’я паляцяць. Яе можа выратаваць толькі расейскае акупацыйная войска.
    Галоўнае крэда беларускага народа : ”Каб не было вайны!”
    Усё астатняе, Павел, гэта пі….ж!

  7. Павел Біч кажа:

    Як толькі Расея вылупілася з Арды між ёю і Эўропай узнікла вялікая варожасць. П.Тюцчеў які доўга жыў за мяжой быў жанаты на немках пісаў што жыццё аднаго бока залежыць ад смерці другой. Рускі Свет паказвае несвабоду і калектывізм. Эўропа – свабоду і ндывідуалізм. Калектывізм стварае цеплату людзскіх адносін і таму ў рускім быту шмат станоўчых рыс. Аднак яны для нас недасяжныя. Мы (прынамсі палова народу) хочам жыць па-эўрапейску. Дарма ты. Мінак . займаешься прапагандай Рускага Свету. На гэтым сайце ты “белая варона”.. Ёсць шмат СМІ где цябе прымуць з абдымкамі і пацалункамі. Можа цябе лепей друкавацца там?.

  8. мінак кажа:

    Павел. Вы наіўны чытач! Не ўмееце чытаць між радкоў.

    Габрэй гаворыць Ізю: — Ізя, калі я гляжу на вас, мне робіца балюча!
    Ізя: — Чаму так?
    –Вы мне напамінаеце маю маладосьць.
    –І шо?
    –Ізя, вы нават уявіць сабе не можаце, якім я быў ідыётам у тыя гады.

    Выснова: габрэй фактычна абазваў Ізю ідыётам. Але як ветліва ён гэта зрабіў!

    За прапаганду, Вы, Павел, прымаеце выкарыстанне тэрміна: ”Братняя Расія”. На самай справе ў маім тэксце ідзе аналіз цяперашней палітычнай сытуацыі на постпрасторы. Прымяненне тэрміналогіі варожай для нашай братняй Расеі ў хуткім часе можа разгядацца пэўнымі ворганамі, як варожая прапаганда. (пасля прыняцце Вярхоўным Саветам пастановы аб ”агентах замежных краін”.) І тады мы з вамі можам працягнуць свае дыскусіі на Акрэсціна. Улічываючы стан нашага з вамі здароўя — гэта будзе азначаць для нас летальны канец.

    ”Мы (прынамсі палова народу) хочам жыць па-эўрапейску. Дарма ты. Мінак . займаешься прапагандай Рускага Свету. На гэтым сайце ты “белая варона”..”
    Што за дзіцячыя выказванні? Якая прапаганда? ”Хоча жыць па-эўрапейску?” Савецкі Саюз захацеў жыць па-эўрапейску?! І дзе ён?
    Напэўна прыдзецца не рэагаваць на вашы каментарыі.

  9. Павел Біч кажа:

    Рыторыка Мінака шмат ў чым саўпадае з рыыторыкай расейсктіх імперцаў.. Ну, напрыклад, ён лічыць што як толькі Расея паспрабавала пайсцці эўрапейскім шляхам (пры Гарбачёве) яна развалілася. І Мінак шкадуе аб гэтым. Што ён робіць на гэтым сайце? Увесь Свет марыць аб канцы Расеі гэтай імперыі Зла.. а Мінак (і мракабесы Расеі) шкадуе, і маскіруе гэта словамі што ён робіць аналіз сытуацыі на постпрасторы..

  10. Siarhiej кажа:

    не па тэме:
    In a statement last week, after his impeachment acquittal, Trump reaffirmed his commitment to the “Make America Great Again” movement. “Our historic, patriotic and beautiful movement to Make America Great Again (MAGA) has only just begun,” Trump said.
    Пераклад: У заяве, на мінулым тыдні пасля апраўдання па імпічменту, Трамп падцвердзіў свой рашучы намер падтрымаць рух “Зрабіць Амерыку зноў вялікай” (MAGA). Ён сказаў “Наш гістарычны, патрыятычны і цудоўны рух “Зрабіць Амерыку зноў вялікай” толькі пачынаецца.
    Трамп таксама збіраецца зрабіць зварот на канферэнцыі “Кансерватыўнае палітычнае дзеянне” 28 лютага, (Арладо, Фларыда) што будзе яго першым вялікім публічным выступам пасля сыходу з пасады.
    Крыніца: BRITTANY BERNSTEIN February 21, 2021 https://www.nationalreview.com/news/pence-turned-down-cpac-invite-report/
    У дадатак пра Кітай: Кампартыя стварае ўсеабдымную базу дадзеных для рэгістрацыі і сачэння за святарамі ўсіх пяці афіцыйна дазволеных рэлігій (пратэстанты, каталікі, мусульмане, буддісты, даосізм). Гэта спраоба “кітаізацыі” рэлігій з гарантыяй лаяльнасці да камуністаў. – National Review.
    Кітайскі т.зв. НЭП, які цягнецца ўжо больш за 40 гадоў можа скончыцца. Якія наступства для Беларусі? – Палярызацыя таталітарнага і ліберальна-дэмакратычнага капіталізму і абвастрэння гібрыднай вайны паміж імі, у тым ліку ў нас.

    • Andrei кажа:

      Ужо зрабіў great. Калі вы ўжо вочы свае расплюшчыце і зразумецце што гэта ўсё адна банда. Адзін быццам антаганістыяны бок звінавачвае іншы і так трымаюць публіку ў зацікаўлкенні “дэмакратычным” працэсам. У той час працягваюць паразітаваць на працы людзей. Палітыкі гэта найгоршая частка чалавецтва, ніжэй па маралі чым прастытуткі.

      • Siarhiej кажа:

        пурга ад ябацькі ці марксіста-ленінца.

        • Andrei кажа:

          З мазгамі ўсё ў парадку? ці можа з сумленнем?

        • Антось кажа:

          Высоцкі, а хіба ты не ябацька? Ты – самы натуральны здраднік Беларусі і беларускага народа, і да беларускіх патрыётаў ня маеш аніякіх адносінаў. Вусаты выблядак руйнуе Беларусь, зьнішчае беларускую культуру, беларускую эканоміку, лічыць галоўным сябрам Рашку, робіць генацыд беларусаў, а ты глядзіш мярзотную прапаганду, называеш 2700 нелюдзяў ды халуёў, якія няздольныя нават слова сказаць самастойна “грамадзянамі нашай дзяржавы, з якіх большасьць прыстойныя людзі.”

          “АМАЛЬ КОЖНЫ З УДЗЕЛЬКАЎ КАЗАЎ ПРА ВАЖНАСЬЦЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ” – ці можа ты ня здраднік, а проста дыбіл? Пасьля гэтай фразы такія думкі ўзьнікаюць. Кожны з гэтых пачвяр (як і ўвогуле кожны з лукашэнкаўскіх псоў) прадасьць Незалежнасьць за кавалак каўбасы вельмі лёгка.
          І ён яшчэ нешта кажа пра Сраліна, які зьнішчыў беларусаў ці ня больш за Гітлера (ага, вакол першага народ “аб’яднаўся”, канешне, сьмешна проста, нібыта рабы маюць выбар (а вольныя людзі былі забітыя амаль цалкам у 30-я). Ды гісторыі ты зусім ня ведаеш, цябе проста сьмешна чытаць. Калісьці ў 90-я БПС была сапраўднай сілай, а што гэта зараз? Пародыя некая.

        • Антось кажа:

          Высоцкі ня здольны зразумець відавочнага, калі лука вынішчыць беларусаў (а ён здольны, ён гэтага жадае і гэта ён робіць), ня будзе Незалежнасьці, бо калі няма народа, то няма і краіны. А Высоцкі будзе сядзець і гаўкаць, што “вінаватая Ціханоўская”. Беларускі народ выйшаў, выйшаў пад БЧБ сьцягамі, мы паказалі Пляшываму, што мы – народ, беларускі народ! І гэтым народам можна і трэба ганарыцца (нават ня гледзячы на тое, што пакуль не дабіліся амаль нічога, як падаецца). І што беларусы сваю краіну не здадуць (твае любімыя 3 адсоткі выблядкаў з усялякіх ВНС ды інш. ня змогуць яе прадаць).
          Ты проста лузер, які нічога не дамогся ў жыцьці, які не сабярэ нават 100 чалавек з усё краіны, які толькі і можа, што плявузгаць.
          P.S. З турмы ён кагосьці “вызваляе”, шмат навызваляў? Пасаромеўся б такое казаць, хай язык адсохне ў цябе…

  11. Siarhiej кажа:

    Вайна з Захадам

    https://www.youtube.com/watch?v=IcjznbB5tUU&feature=youtu.be

    Цвярозыя думкі.

  12. мінак кажа:

    Пачытайце для пачатку кніжкі Сяргея Кара-Мурзы, у першую чаргу ”Маніпуляцыя сознаніем”. Таксама ”Демонтаж народа”, ”Потеряный разум”, двухтомнік ‘ Советская цівілізацыя”… Тады можна будзе аб нечым з вамі гаварыць, бо зараз у нас не творчая дыскусія, а пустая балбатня.

  13. Павел Біч кажа:

    А гдзе можна напісаць камент на інтервью сп Мурвшкі. Не тое што я вельмі хачу нешта выказаць арыгенальнае… Проста меня даўно цікавіць ідеалогія тых хто не ўпіісаўся ў цяперашнюю апазіцыю. Я таксама ў яе не ўпісаўся…але я літвініст… а гэта ідэалогіяя варожая беларускасці, якая цяпер пануе ў апазіцыі.. А якая ідэалогія у сп.сп Мурашкі і Высоцкага? Пісаць проста што яны агенты Масквы. Так павінны быць жалезные доказы. .А такіх доказаў. як правіла, ў палітыцы не бывае Таму меня і. цікавіць іхняя ідэалогія.

  14. Siarhiej кажа:

    Для тых, хто здольна да самаадукацыі:
    https://audiobook-mp3.com/audio-1976-pochemu-odni-strany-bogatye-a-drugie-bednye
    Прадмову А. Чубайса можна не слухаць. Мінаку раю праслухаць гл. 5.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы