nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Трамп ці Байдэн: чаму аўтарытэтныя людзі занялі супрацьлеглыя пазіцыі? (частка 8)

16 лютага, 2021 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

У пытаньні стаўленьня да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША высьвецілася адна істотная  зьява (хаця ў пэўным сэнсе і пабочная), якая патрабуе аналізу. Так, назіраючы за ходам кампаніі, узважваючы факты, імкнучыся быць масімальна бесстароннымі, мы з усёй відавочнасьцю мусілі заняць… пратрампаўскія пазіцыі. Гэта падавалася нам настолькі аб’ектыўным ды натуральным, што мы былі вельмі зьдзіўлены, калі высьветлілася, што многія на выгляд аўтарытэтныя і нават паважаныя намі людзі ў прэзідэнцкай гонцы аказаліся заўзятарамі зусім іншай каманды – байданаўскай. Пагадзіцеся, істотная супярэчнасьць, а таму адначасна і важная тэма для аналізу. Таму далей давайце зробім так: зафіксуем пазіцыі многіх людзей, да меркаваньняў якіх мы лічым вартым прыслухоўвацца, а затым паспрабуем высьветліць прычыны іх палітычна-сьветагляднай альтэрнатыўнасьці.  Але перад гэтым мы зробім адно акцэнтаванае папярэджаньне…

 

Папярэджаньне заключаецца ў тым, што нават самыя аўтарытэтныя для нас людзі, як правіла, “не без граху”. Бо усе яны – жывыя людзі, якія жывуць рэальным жыцьцём. А яно аб’ектыўна небезпамылковае… Дзесьці нешта недавучылі, штосьці не ўлічылі, недадумалі і… ляпнулі. Па-другое, на гэтых людзей могуць мець уплыў пэўныя сілы ці абставіны, якія прымушаюць іх ня быць цалкам бесстароннымі, свабоднымі – іначай, “непаліткарэктнымі”. Увесь час імкнуцца казаць праўду, нягледзячы ні на што – доля адзінак, фактычна герояў… Мы гэта ведаем, таму да меркаваньняў нават самых вялікіх аўтарытэтаў усё роўна ставімся з асьцярогай, крытычна ўспрымаючы іх меркаваньні.

Заклікаем так рабіць і нашых чытачоў.

Для таго, каб лепш засвоіць адзначанае, пададзім некалькі прыкладаў.

Возьмем, напрыклад, “Саню з Фларыды”.

Таленавіны рускі хлопец, які 19 гадоў таму пераехаў з Чэлябінска ў ЗША. Выдае ў адкрытую інфармацыйную прастору шмат чаго цікавага пра асобныя падзеі ў Амерыцы й тамтэйшую сітуацыю ў цэлым. Ён несумненна зьяўляецца ў гэтай праблематыцы каштоўнай інфармацыйнай крыніцай. Аднак, перыядычна выдае сябе і як агента распаўсюду… расейскага імперскага сьветагляду. Гэтая яго дзейнасьць, натуральна, зьяўляецца варожай усім іншым народам на Зямлі, а асабліва тым, якія жывуць побач з Расеяй ці ўнутры яе.

Так, напрыклад, вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=ybngFTiAiyI (час – 3:40-9:40) – наш “Саня”, напружана падбіраючы “аргументы”, выступае супраць нядаўняга спыненьня працы ва Украіне трох прарасейскіх тэлеканалаў, якія належаць расейскаму агенту ва Украіне Медведчуку.

(Каб не падпасьці пад моц “аргументаў” Сані, варта паглядзець трохі больш зьмястоўную дыскусію вакол гэтага істотнага факта; гл., напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=4dmeXo76uFo ; https://www.youtube.com/watch?v=KTWoUU8fAiY).

Яшчэ можна пабачыць (вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=GHVhj_2zbiQ), як Саня, седзячы ў ЗША, чамусьці ўзяўся каментаваць яшчэ і падзеі найноўшай гісторыі ў Беларусі. У прыватнасьці, ён слушна паказвае на падазронасьць паходжаньня амаль 1.000.000 баксаў у сям’і Ціханоўскіх, на хісткасьць іх ідэалагічнай пазіцыі і на тое, наколькі выпадковым чалавекам у палітыцы зьяўляецца сама пані Сьвятлана (час – 11:10-16:00). Але пасьля гэтага чамусьці пачынае агітаваць за… захаваньне сёньняшняй прарасейскай ўлады ў Беларусі і забывае сказаць, якія такія сілы выпхнулі на паверхню беларускага палітычнага жыцьця нікому да таго не вядомых ціханоўскіх, бабарыкаў, цэпкалаў…

Але канчаткова, як на наш досьвед, Саня выдае сябе ў якасьці агента расейскага імперыялізму вось гэтым сваім матэрыялам – https://www.youtube.com/watch?v=kQCwmtDpcbs. У адпаведнасьці з той пазіцыяй, якую ён тут дэманструе, атрымліваецца, што гэта вельмі кепска, калі ў Беларусі – дзяржаве беларускага народу – беларуская мова будзе адзінай дзяржаўнай;  краіна выйдзе з усіх агульных з Расеяй “саюзаў” – як эканамічных, так і вайскова-палітычных; цалкам пазбавіцца ад уплыву расейскай імперскай прапаганды і пачне трансьляваць тэлеканалы іншых суседніх народаў; у Беларусі ня будзе дазволена расейскаму капіталу захапіць беларускія прамысловыя прадпрыемствы; будуць услаўляцца беларускія нацыянальныя героі; адбудзецца комплексная дэкамунізацыя Беларусі. Аднак, па нашым меркаваньні – усё гэта вельмі добрыя мэты. Больш за тое, мэты, якія павінны былі быць дасягнуты, як мінімум, чвэрць стагоддзя таму…

Не ідэалізуем мы, і заклікаем тое ж рабіць іншых, і спадара Лявона Вайнштэйна.

Чалавек мае багаты жыцьцёвы досьвед, у цэлым верныя жыцьцёвыя арыентыры, выдатную логіку, добра сістэматызуе і аналізуе факты. Дзякуючы ўсяму пералічанаму, ён таксама зьяўляецца важкай крыніцай інфармацыі пра падзеі ў ЗША. Але перыядычна ў яго прамовах гучыць фактычна непрыкрытая сіянісцкая прапаганда – недарэчная, неаб’ектыўная (гл., напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=G6HyEdhQN78 – час 28:00-45:00). Так,  габрэй, але нельга ж так сябе паводзіць культурнаму чалавеку…

Датычна апошніх падзей ва Украіне сп. Лявон, о дзіва (!), чамусьці таксама заняў прарасейскія пазіцыі. Трохі больш асьцярожныя, чым “Саня”, але – тым ня менш (https://www.youtube.com/watch?v=xF25jj32bq4 ; час 10:30).

Вось яшчэ для прыкладу Яўген Панасенкаў.

Інтэлектуал, у многім рэаліст, чалавек з пэўнымі гістарычнымі ведамі. Называе сябе класічным лібералам і таму крытыкуе “савок” (у сэнсе і жыцьця ў былым СС і ў сэнсе асаблівасьцяў псіхікі асобных “саўкоў”), цяперашніх камуністаў, супярэчнасьці сучаснага хрысьціянства (гл., напрыклад, тут –  https://www.youtube.com/watch?v=EPMuaObREAU), агульнае бескультур’е і… сёньняшні дэградаваны заходні ліберастызм зь яго эміграцыйнай палітыкай, фемінізмам ды іншым, што ў канчатковым выніку нацэлена на зьнішчэньне заходняй цывілізацыі. Але…

Але пры ўсім тым Панасенкаў, як “истинно русский человек” і адначасна паталагічны эгацэнтрык ды цынік, аказаўся няздольным, напрыклад, ацаніць значэньне беларускай ды украінскай моваў (https://www.youtube.com/watch?v=rSDBE69xOQ8), беларускай ды украінскай нацыянальных культур (у т.л.  беларускай нацыянальнай сімволікі: “беларусы ўзялі літоўскі сьцяг” – некалі выдаў ён – https://www.youtube.com/watch?v=W26pAm92Lrc).

Абурае ў Панасенкаве і адкрытая нелюбоў да дзяцей, жанчын, а таксама гомафільская агітацыя (гл., напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=-6aRDzZh20M ; https://www.youtube.com/watch?v=I-NRDQDD6Ughttps://www.youtube.com/watch?v=NlOggjNPp_M).  Гэтыя паводзіны, скажам максімальна мякка, недарэчныя.

(Хто жадае, можа пазнаёміцца з навуковым поглядам на праблему палавога дзімарфізму, напрыклад, тут – https://nashaziamlia.org/2011/12/19/4596/#more-4596 ; https://nashaziamlia.org/2011/12/26/4638/#more-4638 ; https://nashaziamlia.org/2012/01/08/4696/#more-4696).

Нарэшце найбольш яскравы, як на наш погляд, прыклад недарэчнага праколу. Ён здарыўся ў Андрэя Іларыёнава.

Гэта адзін з самых паважаных намі людзей рускай нацыянальнасьці. У яго, здавалася б, усё добра: і біяграфія з рэпутацыяй, і інтэлект, і маса ўражвальных фактаў, якія ён перыядычна выдае.  Але ж вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=a3UaSu6sVao (час – 1:20:00) – сп. Адрэй вазьмі ды выдай ня проста ахінею, а дзікую, злачынную, абразьліва-правакатыўную для трох цэнтральнаеўрапейскіх народаў прапольска-імперскую хлусьню. Ну, адкуль ты ўзяў, што “Львоў, Брэст, Гродна, Вільня – гэта гістарычна польскія гарады”? Ты дасьледваў гэтае пытаньне? Ты пытаўся ў беларусаў, украінцаў, летувісаў, што яны думаюць на гэты конт? Ты глядзеў адпаведныя дакументы? А, можа, перад тым, як казаць такую фі**ню, спачатку трэба было прыехаць хаця б у Горадню, схадзіць у Каложскую царкву, пабудаваную ў ХІІ стагоддзі, і, калі не памаліцца там, дык хаця б дакрануцца рукой да сьцен, паўзірацца на руны

Карацей, падкрэсьлім яшчэ раз: усіх, каго мы выстаўляем на сайце, мы паказваем не таму, што лічым іх абсалютнымі аўтарытэтамі, а з-за таго, што гэтыя людзі ў большай ці меншай ступені ўмацоўваюць ды ўдакладняюць пэўныя асобныя меркаваньні, якія мы лічым істотнымі для распаўсюду праз наш сайт.

Нашы чытачы, калі ласка, улічвайце гэта.

=

2.

А цяпер давайце зафіксуем для будучыні сёньняшнія пазіцыі вядомых, дзякуючы  сеціву, аўтарытэтаў у дзіхатаміі “Трамп ці Байдэн”.

Паколькі яшчэ нядаўна на нашым сайце прысутнічалі пераважна прыхільнікі Трампа, спачатку даем слова байданаўцам.

У першай тройцы апошніх апынуліся: Юрый Швец, Марк Фейгін, Дзьмірый Гардон.

Прабайданаўскія (і адпаведна антытрампаўскія) пазіцыі даных асоб можна пачуць, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=F6Q3Zdu2Cb4 – і тут – https://www.youtube.com/watch?v=riUwcAhg42o.

Цяпер слова двум аўтарытэтам прыхільнікам Трампа. Гэта Канстанцін Баравы, які ў адной асобе прадстаўляе сябе і Андрэя Іларыёнава (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=hX0mvk5bt9s ; дадаткова можна тут – https://yandex.by/video/preview/?text=%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D0%BB%D0%BB%D0%B0%D1%80%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D0%BE%D0%B2%20%D0%BF%D0%BE%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D0%B2%D1%8B%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F%20%D0%B2%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BE&path=wizard&parent-reqid=1612639112485444-1519252745914758158100138-production-app-host-man-web-yp-52&wiz_type=vital&filmId=15665673393254130250).

Паколькі відэа, дзе Іларыёнаў дае падрабязнае інтэрвю УкрЛіфТВ з выкрыцьцём злачынства “дэмакратаў” ЗША па захопу дзяржаўнай улады, было выдалена (пра што мы пісалі раней), мы атэкстуем словы Баравога, датычныя гэтага факта (час 5:30-6:10): “Андрэй Іларыёнаў правы, калі сьцьвярджае, што 6 студзеня “дэмакраты” зрабілі тое (ў ЗША), што ў Нямеччыне ў 1933-м годзе (нацысты), калі адбыўся падпал Рэйхстага… У яго артыкул так і называўся “Падпал Рэйхстага” … Звычайная правакацыя”.

А вось украінскія журналісты Тарас Беразавец і Віталь Портнікаў, а таксама расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі, які цяпер жыве ў ЗША, хто больш адназначна, хто менш адкрыта, але знаходзяцца на баку Байдэна і супраць Трампа.

Беразаўца можна паслухаць, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=7_wxhDkHlZo – і тут – https://www.youtube.com/watch?v=vGUphAGiF_s .

Эвалюцыю пазіцыі па даным пытаньні ў Портнікава можна прасачыць тут:

https://www.youtube.com/watch?v=gwDli8Ibs2k

https://www.youtube.com/watch?v=6jRcHXtnwvE

https://www.youtube.com/watch?v=163M4kzQCOI

https://www.youtube.com/watch?v=vfdnRa7deQY

Прыклад антытрампаўскай пазіцыі Піянткоўскага знаходзіцца тут – https://www.youtube.com/watch?v=g72PXBoFwpM .

Чарговая група аўтарытэтаў, якія за Трампа і супраць Байдэна. Гэта Лявон Вайнштэйн (гл. напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=w9dhH_cKZIw),  Яўген Панасенкаў (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=E17aFs8YHwA), Алёна Мікіцкая і Юры Табах (гл., напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=MBQRpMqLn8c – і тут – https://www.youtube.com/watch?v=0tZrt_G6_P4).

=

Такім чынам, папярэджаньне зроблена, пазіцыі бакоў зафіксаваны, грамадска-палітычная зьява, пра якую абвяшчалася ў пачатку, праілюстравана.  Можна прыступаць да аналізу.

Па-першае, зьвяртае на сябе ўвагу тое, што з пералічаных у даным матэрыяле асоб  за Трампа ў абсалютнай сваёй большасьці выступаюць людзі, якія жывуць у ЗША і непасрэдна залежаць ад тамтэйшай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі. Гэта Іларыёнаў, Мікіцкая, Вайнштэйн, Табах, Баравы, фларыдскі Саня (зь неўзгаданых у даным матэрыяле, але працытаваных раней – Дуднік, глогер з Маямі, уся рэдакцыя “Свабоднага радыё Чыкага”, іншыя). Атрымліваецца, ня ў іхных  інтарэсах, як жыхароў ЗША, хлусіць. Выключэньнем з гэтага правіла сталі толькі пералічаны Панасенкаў і не ўзгаданы тут Вельлер, якія таксама займаюць пратрампаўскія пазіцыі, але жывуць у Маскве. Атрымліваецца, што іх трампізм абумоўлены ідэалагічна-сьветагляднымі перакананьнямі (бо наўрад ці варта падазраваць гэтых людзей у тым, што іх таемна фінансуе рэспубліканская партыя ЗША).

Па-другое, пазіцыя пратрампаўскага лагеру (што выбары выйграў Трамп, але ўлада ў ЗША была захоплена “дэмакратамі” і тымі, хто стаіць за імі) зьяўляецца надзвычай моцна абгрунтаванай фактамі, якія паказаны ў папярэдніх матэрыялах данай серыі. Заявы байдэнаўцаў, што “прыхільнікі Трампа не выігралі ніводнага суду”, зьяўляюцца ня чым іншым, як прапагандысцкай дэзай (ці, як прынята казаць сёньня, фэйкам), па той простай прычыне, што ні адзін з судоў ЗША не прыняў да разгляду ні адну з 60 паданых заяваў, датычных фальсіфікацыі выбараў. Ні адзін, уключна зь Вярхоўным, і ні ад каго. Во, які ўзровень карупцыі некалі слаўных амерыканскіх судоў!…

Пра тое, што разгляд фактаў фальсіфікацый Кангрэсам (які нібы 100%-ва павінен быў гэтыя факты разглядаць!) быў ператвораны ў амерыканскую версію “захопу Рэйхстагу”, у якой, па словах “дэмакратаў”: “разгляд фактаў фальсіфікацый стаў немагчымым” – лічым, на сёньня вядома ўсім.

Трэцяе. Калі на гэтым фоне зьвярнуць увагу на склад тых, хто за Байдэна, дык наперш выдзеліцца вялікая група украінскіх журналістаў – палітычнах каментатараў (Беразавец, Гардон, Портнікаў, іншыя). Кантэкстуальна адчуваецца, што іх пазіцыя адлюстроўвае спадзеў палітычнага класу Украіны і большай часткі украінкага грамадства на значна большую падтрымку пры Байдане з боку ЗША ў супрацьстаяньні расейскай імперскай агрэсіі.

Мы украінцаў можам зразумець. Жадаем, каб іх спадзевы спраўдзіліся. Але адначасна нагадваем, што для “дэмакратаў” ЗША характэрным зьяўляецца невыкананьне сваіх абяцаньняў альбо выкананьне іх у такім варыянце, ад якога можа быць нават горш, чым ад невыкананьня…

Чацьвёртае. Застаюцца Швец, Піянткоўскі, Фейгін. Прабайдэнаўскія пазіцыі першых двух, верагодна, тлумачацца тым, што яны знаходзяцца ў ЗША ў “дэмакратычным” асяродку і… ў залежнасьці ад яго. А паколькі чалавеку найперш трэба жыць, каб потым можна было нешта казаць, то давайце з разуменьнем паставімся да іх. Бо гэтыя людзі робяць яшчэ і шмат карыснага. Найперш у сэнсе інфармаваньня нас што да расейскіх і амерыканскіх рэалій.

Фейгін, знаходзячыся ў Маскве, хутчэй за ўсё, фінансуецца таксама з заходняга “дэмакратычнага” асяродку. Так, напрыклад, як і тэлеканал RTVi,  “Дождж”, радыё “Свабода” (уключна зь яго беларускай службай), ці спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”. Да сітуацыі людзей, якія вымушаны працаваць у гэтых інфармацыйных крыніцах, мы таксама гатовы часткова паставіцца з разуменьнем. Іншых жа, нармальных, – нямашака…

Заклікаем нашых наведвальнікаў пасьля прачытанага, слухаючы таго ці іншага чалавека, заўсёды памятаць, з кім маеш дачыненьне…

Усяго лепшага, сябры.

 

8 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Я чакаў што ў канцы Рэдакцыя скажа хто для справы беларускай апазіцым быў бы больш карысным – Байден ці Трамп. Але можа ў канцы дыскусіі Рэдакцыя адкажа на мае пытанне?

  2. мінак кажа:

    Павел. Трамп не распачаў ні адной лакальнай вайны, мала таго ён агучыў гэта, што значыць вельмі многа. Да гэтага Клінтан, Буш, Абама распачыналі гэтыя войны. Верагодна зараз Байдэн закасае рукавы і пакажа зямлянам — хто ў хаце гаспадар.
    Разам з тым Байдэн першымі сваімі ўказамі дзейнічаў імкліва, пераканаўча і станоўча. (фінансаванне ВОЗ, вяртанне ў пагаднене аб клімаце, нават пагроза Трампу імпічментам і турмой было зроблена прафесійна з пункту гледжання адміністратыўна-бюракратычнага дзейства. Бачна, што сваю ролю прэзідэнта ён добра ведае)
    Але зараз сыходзячы з рыторыкі Байдэна, ЗША працягне сваю палітыку адзінай звышдзяржавы і пачне наязжаць на ўсе краіны да якіх мае свой эканамічны, палітычны ці фінансавы інтарэс.
    Самае галоўнае для мяне ў тым, што я, маленькая казурка ў часе і прасторы, страціў надзею, што чалавецтва нарэшце выйшла на цывілізыцыйны ўзровень сьвядомасьці і гуманізма, які дазволіць жыць людзям без войн, без экспансіі на іхнія тэрыторый, без эканамічнага і фінансавага ціску, без санкцый, без умяшання ва ўнутраныя справы народаў і краін.
    Засталася толькі адна хрысціянская Вера ў Хрыста.

  3. Siarhiej кажа:

    1. З пазіцыі беларускіх і ўкраінскіх (як я іх разумею) нацыянальных інтарэсаў, Байдэн і яго адмістрацыя меньш карысныя, чым Трамп з прыхільнікаі. Дэм-партыя ЗША труслівая, хцівая і папуліская ў параўнанні з Рэспубліканскай. Трамп прайграў за тактычных хібаў. Рашучай барацьбы з таталітарнымі рэжымамі і дыктатурамі тым больш ня будзе.
    2. Усякіх “прасунутых / высунутых” аналітыкаў трэба проста сартыраваць у чорны і белы спіс, трымацца ментальнай гігіены. Дастаткова фактаў каб сваёй галавой рабіць вывады.
    3. У гібрыднай вайне экспарт карупцыі важнейшы інструмент і накірунак дзейнасці дыктатур. Гэбізм буяе ў РБ, РФ, КНР, …

  4. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Мінак. я таксама крышачку цікаўлюся рэлігіямі.Але застаюся пакуль хутчэй агностікам. Не забывай што хрысцыянства на 90% створана іудеямі. народам які бый увесь час ў рабстве у некага суседа. Адсюль там шмат палажэнняў як захаваць самапавагу будучы рабом. Гэта вельмі спадабаецца вельмі шмат каму. таму што вельмі шмат хто знаходзіцца ў рабсткім стане. (падстаўляй левую шчаку і т.п.). Як толькі людьзі пачнуць жыць так як ты напісаў, хрысцыянству прыйдзе канец. Ў багатых эўрапейскіх сранах гэта ужо бачна. Што да містічнага аспекта хрысцыянства,. то ён лепш распрацаваны ва ўсходніх рэлігіях – індуізме. буддізме.

  5. Siarhiej кажа:

    Імаверная прышласць: адключэнне SWIFT, жалезная заслона, пагромы, страх перад карнікамі, пустыя паліцы крамаў, шыза “рускага міру”, канц-лагеры, беднасць, … Масква не 3-ці Рым, а 2-гі Пхеньян, а Мінск – 3-ці Пхеньян. Палёгка будзе калі здохнуць дыктатары, абодва. “Бла-бла-бла” з Захаду не дапаможа. Амен!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы