Гэта мой адказ тым маім “сябрам”, якія верашчаць: “Што ты зрабіў для Беларусі?! З’ехаў, жыруеш, нямецкае піва, баварскія каўбаскі… Не вучы жыць, нас забіваюць, мы тут кроў праліваем… Прыедзь пакажы…” Ну, і яшчэ шмат “цёплых”, “прыемных” слоў.
– – –
Я нарадзіўся 22-га сакавіка 1942 года ў Беларусі (горад Гомель) ў сям’і бедных інтэлегентаў. Бацьку не памятаю, бо ён загінуў на вайне. Выхаваньнем займаліся бабуля, вуліца і кнігі, бо маці шмат працавала. Рос сярод такой жа пасьляваеннай басаты, як і сам. Вучыўся ў 3-й Сталінскай школе ў Чыгуначным раёне г.Гомеля. Посьпехаў ў школе ня меў, бо вуліца вабіла болей, чым тая ж хімія ці батаніка. У школе лічыўся як прагульшчык, бо прапускаў ня менш за палову заняткаў, а ў міліцыі – як “атпеты” хуліган. Любімымі прадметамі былі геаграфія, гісторыя, літаратура, таму ніколі не прапускаў гэтыя заняткі. Калі ўжо “дастаў” усіх у школе, амаль што адзінагалосным рашэньнем (за выключэньнем настаўнікаў геаграфіі, літаратуры і гісторыі) выключылі з школы.
З 1957 па 1959 год навучаўся ў Гомельскім чыгуначным вучылішчы, па прафесіі – сьлесар. Займаўся спортам – бокс, вольная барацьба, штанга. У 1958-м быў прызёрам Беларусі па боксе сярод “Працоўных рэзерваў” (катэгорыя да 60 кг). Пасьля заканчэньня вучылішча працаваў на Гомельскім вагонарамонтным заводзе сьлесарам-рамонтнікам. Быў камсоргам цэха, аднак ад прапановы ўступіць у КПСС адмовіўся, бо на свае вочы пабачыў, як жылі камсамольскія і партыйныя функцыянеры, для якіх ужо ў тыя часы існаваў камунізм.
У 1962-м прымаў удзел ў будаўніцтве 3-га калійнага камбіната ў Салігорску. У 1965-75 гг. па камсамольскай пуцёўцы працаваў на будоўлях Далёкага Усходу.
У 1967 годзе аднёс у райкам камсамолу (раённы цэнтар Бальшакаменск, Далекі Усход) свой камсамольскі білет. Калі сакратар райкаму імкнуўся на мяне наехаць са словамі: “Вы понимаете, что во время войны комсомольцы шли на смерть с этим билетом!” – адказаў, – “Цяпер 67-ы год, а не 41-ы”. За гэты ўчынак меў шэраг непрыемнасьцяў. З працы не пагналі, бо і так быў дэфіцыт працоўнай сілы, але трапіў у сьпіс “недабранадзейных”. Пазбаўлялі прэміяльных і ўвогуле трымалі ў “чорным целе” да самага ад’езду у Беларусь (1975 г).
Пасьля вяртаньня на бацькаўшчыну працаваў на прамысловых прадпрыемствах Гомеля. Зьмяніў шмат працоўных месцаў з-за таго, што мае жыцьцёвыя погляды не зусім стасаваліся з “линией партии”, а таксама з-за таго, што нікому (майстру, начальніку, дырэктару) не дазваляў сябе прыніжаць. Тым больш – зьдзекавацца. Таму асвоіў шмат працоўных прафесій: сьлесар па рамонце, сьлесар-мантажнік, транспартны рабочы (гэта – калі ты з шуфляй і па калені ў гліне), матрос 1-га класу, кампрэсаршчык, бульдазерыст, капраўшчык, грузчык у порце (Находка), сантэхнік, матрос-матарыст, аператар халадзільных установак, зборшчык, шліфоўшчык, рэзчык на абразівах, рэзчык па метале, трубагібшчык, наладчык прэсавага абсталяваньня і апошняя – проста чалавек.
З 1984 года пачаў працаваць на ВА “Гомсельмаш” ў кавальска-прэсавым цаху, па працоўных прафесіях (рэзчык, трубагібшчык, наладчык).
У 1989 годзе абраны старшынём прафсаюзнага камітэту цэха. У 1990 годзе прымаў удзел ў стварэньні першага незалежнага ў Беларусі прафсаюзу – Канфедэрацыя Працы Беларусі (старшыня Міхась Собаль). Быў абраны сябрам Выканкаму. Што цікава, ні ўлады, ні “дэмакраты” дасюль не ўзгадваюць пра гэты прафсаюз, хаця на дзясятках прадпрыемстваў Беларусі і ў Менску былі створаны яго філіі. У 1991 годзе стварыў арганізацыю гэтага прафсаюзу на ВА “Гомсельмаш”, а затым ўзначаліў працу прафкаму. У гэтым жа годзе абраны старшынём “Саюзу абароны правоў чалавека”.
Калі ў 1989 годзе ў Беларусі прыпаднялася завеса замоўчваньня пра трагедыю на Чарнобыльскай АС, я стварыў цэхавы страйкавы камітэт, накіраваны на барацьбу з наступствамі гэтай трагедыі і за ўключэньне Гомеля у Праграму пераадоленьня яе наступстваў.
26-га сакавіка 1990 г. быў праведзены папераджальны страйк, на якім былі высунуты патрабаваньні да ўлад Беларусі і СССР. Я прыклаў шмат намаганьняў для стварэньня страйкавага камітэту ВА “Гомсельмаш”, быў абраны яго сустаршынём. 26-га красавіка “Гомсельмаш” аб’явіў страйк ўсяго аб’яднаньня, тэмай якога была трагедыя на ЧАЭС. Пад час страйку я выконваў абавязкі фактычна кіраўніка ВА “Гомсельмаш”.
У траўні я актыўна спрыяў стварэньню Гомельскага гарадскога страйкавага камітэту, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі больш за 20 прамысловых прадпрыемстваў Гомеля. Там я зноў быў абраны сустаршынём. На працягу некалькіх гадоў гарадскі страйкавы камітэт быў трэцяй уладай у Гомелі. З ім лічыліся. Мяне запрашалі на сесіі гарадскога і абласнога савету народных дэпутатаў. Я бесперашкодна, без запісу, уваходзіў ва ўладныя кабінеты любога ўзроўню , у т.л. у суды, пракуратуры, РАУС.
У ліпені 1990 года быў адным з арганізатараў “Маршу за выжываньне”, пад час якога 350 прадстаўнікоў працоўных калектываў Гомельскай вобласьці, Магілёва і Бранска рушылі на Маскву. Прыбыўшы у Маскву, пайшлі калонай па яе вуліцах. Я кіраваў шэсьцем, таму адразу павёў людзей на Чырвоную Плошчу. Калі ж калону туды не пусьцілі, распачалі мітытынг каля Крамлёўскага муру, паблізу ад сабора Васіля Блажэннага. Нарабіўшы шухеру… А так як у тыя часы праходзіў XXVIII з’езд КПСС, на якім прысутнічалі замежныя госьці і тысячы карэспандэнтаў, і наш пратэст негатыўна ўплываў на імідж КПСС (на такі расклад мы і разьлічвалі), нас запрасілі аж у Сьвярдлоўскую залю Крамля, каб толькі прыбраць з вуліцы.
Мы зразумелі гэты фінт, таму пайшлі не ўсе. Пакінулі палову для працягу мітынгу – у якасьці “аргумента” пад час сустрэчы.
Сам М.Гарбачоў беларусаў не прыняў, а толькі прэм’ер-міністар СССР М.Рыжкоў і сакратар ЦК КПБ Сакалоў.
У тыя часы гэтая падзея мела вялікае палітычнае значэньне, таму што ўпершыню страйкамы і прадстаўнікі працоўных калектываў Гомельскай вобласьці прымусілі сесьці за стол перамоваў улады СССР (прэм’ер М.Рыжкоў) і БССР (прэм’ер Кавалёў і сакратар ЦК КПБ Сакалоў) і дамагліся прыняцьця ўсіх патрабаваньняў (усяго іх было 53) па ліквідацыі наступстваў трагедыі на ЧАЭС.
1 жніўня 1990 г. у Гомелі ў будынку “Палітпрасвета” (Ланге 17) адбылося падпісаньне Пратаколу па выніках перамоў. У пераліку яго падпісантаў побач з подпісамі Дагужыева (міністар МНС СССР), прэм’ер-мінстра Беларусі В.Кебіча стаіць і подпіс Я.Мурашкі.
З развалам Савецкага Саюзу выкананьне гэтай праграмы было прыпынена, а новая ўлада на чале з грамадзянінам А.Лукашэнкам увогуле зьнішчыла ўсё тое, чаго ў барацьбе дамагліся працоўныя.
У верасьні 1990 года я арганізаваў страйк свайго КПЦ з патрабаваньнямі вывесьці парткам КПБ з тэрыторыі ВА “Гомсельмаш” без права арэнды і скасаваць усе партыйныя бюро ў цэхах і аддзелах. Лозунг быў адзін: “Прадпрыемства для працы, а не для партыйнай ідэалогіі!”.
Незалежна ад таго, што суд прызнаў страйк незаконным, парткам сышоў з ВА “Гомсельмаш”.
Але трэба адзначыць істотны момант. Нягледзячы на тое, што цэхавыя партыйныя арганізацыі былі скасаваны, іх кіраўнікі занялі пасады намесьнікаў начальнікаў цэхаў і аддзелаў “па кадрах”, хаця ўсю кадравую палітыку ажыцьцяўлялі начальнікі. Іншымі словамі, ніхто зь іх не пайшоў “хлябаць” мазут.
Тое ж адбылося і ў верасьні 1991-га, калі пасьля жнівеньскага перавароту партыйныя функцыянеры пакінулі райкамы, гаркамы, абкамы. Яны пакінулі свае жалезабетонныя будынкі, але не зьвярнуліся на біржу працы для працаўладкаваньня, а паціху перайшлі у Саветы (сталі дэпутатамі), выканкамы, калгасы, саўгасы, прафсаюзы, сталі дырэктарамі заводаў і фабрык. Зьмена шыльды не зьмяніла сістэму. Была БССР – стала РБ, але гаспадарамі засталася тая ж партыйная наменклатура.
У 1991 годзе спрабаваў трапіць у дэпутаты аблсавету. Дзе там – перакрылі шлях грэчкай.
У 1991 годзе да мяне зьвярнуўся рэктар Гомельскага медычнага інстытута праф. Ю.Бандажэўскі з просьбай дапамагчы атрымаць былы будынак КПБ для інстытута. Я разам са студэнтамі (больш за 300 чалавек) правялі шэраг акцый і дамагліся ад гарадскіх улад перадачы гэтага будынка.
Восеньню 1991 г. удзельнічаў ва ўстаноўчым З’ездзе (быў старшынём прэзідыюму) Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Беларусі (НПГБ) у Салігорску. Першым старшынём быў І.Юргевіч (светлая яму памяць). Дасюль у мяне захоўваецца значык гэтага прафсаюзу.
З 1991-95 гг. “Саюз абароны правоў чалавека” (старшыня Я.Мурашка) пачаў шчыльна супрацоўнічаць з клінікай радыяцыйнай медыцыны прафесара Райнерса (г. Эссэн, Нямеччына). Першым на лекаваньне ад раку шчытападобнай залозы быў накіраваны сын аднаго працаўніка “Гомсельмаша”. Пасьля працяглага лекаваньня ён пазбавіўся сваёй сьмяротна-небясьпечнай хваробы.
За ўвесь перыяд супрацоўніцтва з клінікай я разам з Галінай Арцёменкай накіраваў у Нямеччыну 22 дзіцяці, хворых на рак шчытападобнай залозы. Усім ім, дзякуючы намаганьням прафесара Райнерса, было выратавана жыцьцё. Беларускія медыкі атрымалі магчымасьць праходзіць стажыроўку ў гэтай клініцы. За такую дзейнасьць былі праблемы з КДБ, аднак у канчатковым выніку за кошт ахвяраваньняў нямецкіх грамадзян пад Менскам (Масюкоўшчына) была пабудавана анкалагічная нямецкай клініка радыцыйнай медыцыны (першы кіраўнік праф. Дэмідчык). Цяпер беларускіх анкахворых лякуюць там.
У 1992-м я, просты рабочы, дамогся звальненьня генеральнага дырэктара ВА “Гомсельмаш” С.Дразда за карупцыю і злоўжываньні службовым становішчам. Быў падведзены пад звальненьне і начальнік цэха П.Ломач, але цудам ацалеў.
З 1995-га года я – сябра партыі БНФ і яе Сойму. У тым жа годзе быў звольнены з працы з ВА “Гомсельмаш” па сфальшаваных падставах, а незалежны прафсаюз быў ліквідаваны. На працягу 5 гадоў ня мог уладкавацца ні на адно дзяржаўнае ці прыватнае прадпрыемства. Вядома, з-за сваёй грамадскай і палітычнай дзейнасьці.
Перабіваўся выпадковымі падпрацоўкамі. Гандляваў незалежнай прэсай – “Народная воля”, “Свабода”, “Імя” і “БДГ” – маючы 20% ад рэалізацыі. У Гомелі арганізаваў альтэрнатыўную падпіску на гэтыя выданьні. Двойчы на тыдзень сустракаў цягнік з Менску, якім перадавалі пакет газет, якія ў выходны разносіў падпісчыкам. Ад кепскага харчаваньня іншым разам губляў прытомнасьць. І што вельмі прыкра, ні гомельскім “дэмакратам”, ні кіраўніцтву БНФ, сябрам Сойму якога быў Я.Мурашка, не было ніякай справы на таго, што Я.Мурашка (маючы сям’ю з 8 чалавек) бядуе… Але пры гэтым нельга з удзячнасьцю не ўспомніць Ф.Бурака (старшыню партыі Зялёных ), калі чальцы яго партыі скінуліся і прынесьлі на кватэру свае грашовыя ахвяраваньні. Ці Міхаіла Якаўлевіча (з Калінкавіч), які кожны раз, наведваючы Гомель, прыходзіў да мяне і прыносіў нейкія прадукты. Такое не забываецца…
Ведайце, забарона на прафесію носіць прыкметы “катаваньня голадам”.
У тым жа 1995-м я пажадаў пісаць Законы. Таму “пайшоў” (ад БНФ) у дэпутаты ВС, але не пераадолеў барыкаду з цукру, якую насыпаў былы функцыянер КПСС, дырэктар “Гомельхлебпрома”, М. Пугачоў. Стала зразумела, што “сьлесарам” і тым, хто гэты хлеб вырошчвае, не дадуць “пісаць” Законы. Іх справа – круціць гайкі і паліваць потам зямлю. Законы для іх будуць пісаць (і пішуць дасюль) пугачовы…
З 1997-га “Саюз абароны правоў чалавека” з’яўляўся асацыяваным сябрам Беларускага Хельсінскага Камітэту. Я з таго часу займаў пасаду старшыні аддзяленьня БХК па Гомелю і Гомельскай вобласьці. За свае погляды, сяброўства ў БНФ, крытыку кіраўніцтва праваабарончай арганізацыі БХК (у прыватнасьці, яе старшыні Т.Процькі) і пры актыўным саўдзеле сяброў партыі пана М.Статкевіча быў выкінуты з гэтай арганізацыі самым бессаромным чынам…
На працягу 1990-х да мяне зьвярталіся з розных партый з прапановамі аб уступленьні ў іх шэрагі: Рэспубліканская партыя, АГП, партыя “Здравого смысла” (старшыня Каравайчык), сацыял-дэмакраты пана С.Шушкевіча. Гомельскія камуністы прапаноўвалі стварыць Партыю працы (маўляў, “вы ж рабочы”). Былі ганцы нават ад Жырыноўскага (калі б пагадзіўся, быў бы цяпер накшталт Гайдукевіча). Але выбраў БНФ, бо гэта адпавядала маім жыцьцёвым поглядам.
З пачатку 1990-х за арганізацыю несанкцыяваных пікетаў, мітынгаў, шэсьцяў (дазволу ж не давалі) неаднойчы арыштоўваўся – даставалі з кватэры, прыходзілі на працу. Адбываў “суткі”, трымаў галадоўкі.
У 1999-м годзе я стаў старшынём Гомельскай абласной выбарчай камісіі па альтэрнатыўных выбарах Прэзідэнта РБ, ініцыянаваных В.Ганчаром. За ўдзел у гэтых выбарах быў асуджаны на 1 год пазбаўленьня волі па 193 артыкулу КК, з адтэрміноўкай выраку. Было створана дзьве сьледчыя брыгады. Крымінальная справа мела 754 старонкі і адзін відэафільм. Было дапытана 220 сьведак, але ніводны (!) ня сьведчыў супраць мяне.
Тады ж разам з З.Якаўцавым павесілі бел-чырвона-белы сьцяг на будынак Гомельскага гарвыканкаму.
У 2000-м на мяне зноў была заведзена крымінальная справа “за ўдзел у несанкцыяваным пікеце”. Але пазьбег суду, бо зьбег ва Украіну. Там быў цёпла прыняты украінскім “Рухам” В. Чарнавіла (зямля яму пухам).
Пад уціскам і рэпрэсіямі з боку ўлад на сябе і сям’ю ў 2000-м годзе я быў вымушаны разам з сям’ёй пакінуць Радзіму…
Цяпер часова жыву ў Нямеччыне, дзе працягваю займацца грамадска-палітычнай дзейнасьцю. Узначальваю арганізацыю палітычных уцекачоў “Зьвяз Беларусаў Нямечыны” (ЗБН), створаную у 2004-м годзе.
ЗБН праводзіў акцыі салідарнасьці і пратэсту, пакуль не стала зразумелым, што ў сусьветным грамадстве адсутнічае цікавасьць да падзей у Беларусі…
Беларуская нацыя мусіць сама вырашаць свой лёс, не спадзеючыся на падтрымку звонку. Той, хто разьлічвае на замежныя грошы, становіцца закладнікам-агентам тых, хто іх фінансуе. Яскравым прыкладам служыць тое, што за 30 гадоў існаваньня Беларусі яна так і не стала сапраўды незалежнай, а народ не сцэментаваўся у нацыю, бо “выратавальнікі” і народ жылі на розных паверхах аднаго дома. Першыя практычна ня ведаюць праблем тых, каго ўзяліся “ратаваць”. Дый заробак яны атрымліваюць у іншай валюце – хто ў злотых, хто ў расейскіх рублях, хто ў далярах ці еўра. Выснова адна: беларуская справа можа рабіцца толькі на беларускія грошы…
У 2004 годзе ў Антвэрпене (Бельгія) я быў адным са стваральнікаў еўрапейскай арганізацыі “Беларуская Вунія”. За мэту ставілася аб’яднаньне палітычнай эміграцыі Еўропы. Але не атрымалі падтрымкі з боку Рады БНР (І.Сурвілы). Разбуральную ролю адыграў пан В.Вячорка, пазбавіўшы БВ кіраўніка. Не дачакаліся мы разуменьня і ад пана З.Пазьняка. Было маўклівае адмаўленьне ад маёй прапановы (праз пана С.Навумчыка) узяць кіраўніцтва БВ на сябе.
Пазьней па прычыне палітычнай заангажаванасьці сяброў БВ тая паціху сканала.
У красавіку 2009 г. ЗБН зьвяруўся да беларускай дыяспары ў Еўропе з прапановай правесьці акцыю пратэсту ў Празе супраць прыняцьця рэжыму Лукашэнкі ва “Усходняе партнэрства” (каля будынка, дзе праходзіў саміт). Беларусі там было наканавана месца не раўнапраўнага суб’екта, а аб’екта ўплыву.
6-га траўня 2009-га года ў Празе з маёй ініцыятывы быў створаны аргкамітэт Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху (БМДР). А 7-а траўня акцыя пратэсту адбылася. У ёй прынялі ўдзел беларускія студэнты, якія навучаліся ў Празе, беларусы з Бельгіі, Нямеччыны, Польшчы.
І сёньня я працягваю грамадскую і палітычную дзейнасьць на карысьць беларускай нацыянальнай ідэі. За актыўны ўдзел у змаганьні за адраджэньне Бацькаўшчыны, за плённую рэпрэзентацыю на Нямеччыне нацыянальнай ідэі Беларусі Камітэтам ушанаваньня “Спадчыны” за подпісам Анатоля Белага (зямля яму пухам) я, як кіраўнік беларускай дыяспары Нямеччыны, уганараваны медалём Кастуся Каліноўскага “За самаахвярнасць” з уручэньнем дыплома і занясеньнем у Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь!” (25.03.2010).
За час знаходжання ў замежжы да мяне неаднойчы зьвярталіся з Беларусі з просьбай дапамагчы ў атрыманьні палітычнага прытулку. Людзі былі розныя, у т.л. шарлатаны ды прыстасаванцы. Таксама былі і тыя, хто заслугоўваў, каб ім дапамагчы. Безумоўна, усім нельга дапамагчы, але ж усё ж ёсьць і станоўчыя вынікі. Напрыклад, у Бельгіі прытулак атрымалі 4 сям’і, у Францыі – дзьве, у Нямеччыне – дзьве. Ёсьць беларусы і ў Вялікабрытаніі. І сёньня да мяне зьвяртаюцца за парадай і дапамогай. Я, што магу, тое і раблю…
У 2014-м ЗБН заснаваў Фонд “Велес”(кіраўнік В. Арцёменка). Фонд “Велес” у сваёй дзейнасьці таксама ставіў за мэту дапамогу беларускім навукоўцам і выкладчыкам ВНУ, якія былі звольнены за сваю грамадзянскую пазіцыю. Напрыклад, недзе ў 2013-15 гг. з гарадзенскіх універсітэтаў пры “губернатары” Шапіра было звольнена шмат выкладчыкаў – беларускіх патрыётаў. Інфармацыя пра гэта ад Фонду была адпраўлена да больш як 100 адрасатаў (Беларусь, Еўропа, Амерыка, Аўстралія, Канада). Персанальна Івонцы Сурвіле (Радзе БНР), Ганне Сурмач (БАЗА), В.Станкевічу (тая ж Рада), С.Навумчыку (радыё Свабода), пану З.Пазьняку (праз тога ж пана Навумчыка), І.Ледніку (прыхільніку Будапештскага мемарандуму), іншым беларусам замежжа, а таксама ў незалежныя СМІ – НН, НВ, Хартыя, НЧ. Але ніадкуль ня быў атрыманы, ня толькі “цэнт”, але нават пісьмовы адказ… Адзіны, хто адгукнуўся, быў беларус з Бельгіі Пан Алесь Шпакоўскі, які ахвяраваў Фонду пэўную суму асабістых грошай. Дзякуй вялікі, Пан Алесь!
Трэба адзначыць, што назва: Фонд “Велес” – гучыць недакладна, бо ён існуе за кошт сямейнага бюджэту і дзякуючы асаблівасьці нямецкага грамадства.
З часу пачатку вайны ва Украіне (2014 г.) я і мая сям’я дапамагаем беларускім патрыётам і дабрабатам, якія змагаюцца супраць расейскіх акупантаў. За гэты час у зону АТА адпраўлены дзясяткі аўта рознага прызначэньня, больш за 40 тон гуманітарных грузаў грамадзянскага і вайсковага прызначэньня. Атрымалі амаль два дзясяткі лістоў удзячнасьці ад камандзіраў дабрабатаў і АЭМБ брыгад. Супрацоўніцтва працягваецца…
У сьнежні 2014 г. ЗБН выступіў сузаснавальнікам Альянсу Балта-Чарнаморскіх нацый. У склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Беларусі, Украіны, краін Балтыі, Малдовы, Грузіі.
Мáю сям’ю: жонку – адзінадумца і паплечніка, Галіну Арцёменку, двух сыноў сваіх і яшчэ двух дзяцей-сірат (іх маці памерла ад раку ва ўзросце 37 гадоў), тры нявесткі і чатыры унукі…
Яўген Мурашка
–
Ад рэдакцыі.
Бывае, што на шаноўнага сп. Яўгена нейкія маральныя нікчомнасьці спрабуюць цяўкаць, нібы дурныя расьпешчаныя балонкі з-пад дзьвярэй… Спачатку прад’явіце свае біяграфіі да публічнага агляду, спадарове!
Адрас сп. Яўгена ў Фэйсбуку – https://www.facebook.com/profile.php?id=100005340723296
Дзякуй за інфармацыю. Чалавек-змагар! Выклікае павагу да сябе. Разам з тым бачна, што шмат ягоных намаганняў нават пры станоўчых выніках затым былі нейтралізованыя пэўнымі сіламі.
Трэба зрабіць работу над памылкамі і вылучыць тыя вузлавыя моманты, калі можна і трэба было весьці барацьбу не атакамі ў лоб, а абхаднымі манеўрамі, часовымі кампрамісамі, імітацыямі, падборам здольных людзей, выкарыстаннем сваіх ”спяшчых агентаў”, выкарыстаннем супярэчнасцяў між сваімі палітычнымі праціўнікамі. Таксама былі моманты, калі можна і трэба было выкарыстаць патэнцыял, магчымасьці і нават рыторыку камуністычнай партыі. Змагацца супраць усіх — гэта заведама атрымаць паразу.
У свой час Пазьняк столькі нарабіў палітычных памылак, што і тады і зараз проста дзіву даешься, а чалавек меў вышэйшую адукацыю, павінен быў прачытаць і Троцкага, і Леніна, і Сталіна. Іх метады работы, іх промахі, паразы і дасягненні. Узяць толькі выступленне будучага правадыра на пахаванні Леніна. Выдатны палітычны крок! Бяру толькі палітычную барацьбу, рыторыку, метады, прапаганду. Пакідаючы за душкамі валюнтарызм і рэпрэсіі.
Шаноўны Яўген. Дзякуй за аўтабіяграфію. У вас быў вялікі патэнцыял і жыццёвы досьвед. Някепска было б абагуліць яго ў дакументальна прозе. Толькі трэба рабіць гэта аб’ектыўна, без спробы рабіць другіх вінаватымі. Падчас контррэвалюцыі 1991-93 года шмат нароблена памылак нашым пакаленнем. Трэба іх вывучыцт і прааналізаваць. У Расеі памылак зроблена на некалькі парадкаў больш.
Мінак:
“…Трэба зрабіць работу над памылкамі і вылучыць тыя вузлавыя моманты, калі можна і трэба было весьці барацьбу не атакамі ў лоб..”
Так, аналіз з’яўляецца галоўным у любой сферы жыцьцедзейнасьці.
Скажу так, я кіраваўся той сітуацыяй, якая складвалася на пэўны момант.
Маёй зброяй было веданьне жыцьця не з дакладных запісак (як у наменклатуры) і не бальшавіцкая рыторыка (якая ужо народу плеш праела) а простыя словы аб жыцьцёвых праблемах. Людзі слухалі мяне, я быў для іх свой. Я рэдка, з ходу кідаўся у бойку (хаця іншым разам і такое патрэбна было выкарыстаць) .Я прадумваў сваі захады, пры тым з пазіцыі апанэнта. І для даведкі, у мяне не было брыгады аднадумцаў, Я іх знаходзіў, менавіта там, куды скіроўваў увагу.
А да пана Пазьняка у мяне таксама ёсьць пытаньні. На шмат якіх, у мяне ёсьць адказы. Ён па складу характара, адмоўна ставіцца да усяго, што супярэчыць яго разуменьню. Ён нарцыс, не здольны да арганізацыйнай працы. Ен дасюль, жыве і шчыруе (на працягу 24 гадоў) спекулюе на (як і С.Навумчык) сумнеўных дасягненьнях у мінулым. Яго любімая тэма – Расея. Ён і Лукашэнка, два бакі аднаго медалю. Ад яго больш шкоды, чым карысьці
Сапраўды гераічная біяграфія ў Сп. Мурашкі! Шмат што зрабіў для Беларусі. Мне бы хацелася, каб сваім аўтарытэтам Яўген Мурашка спрыяў яднанню, салідарнасці беларусаў для дасягнення агульных мэтаў: незалежнасці, пазбаўлення ад дыктатуры, усталявання еўрапейскіх стандартаў цывілізацыі.
Siarhiej
“..спрыяў яднанню..”
На вялікі жаль, цяпер “аб’ядноўваюцца” вакол тых, у каго таўсьцей гаманец і панаглей пыса.
Таму, мой голас, маіх сяброў і аднадумцаў, заглушае шорах падліковых грашовых машын і вайдоты тых, каго кінулі пры размеркаваньні “капусты”
Ваш каментарый нараджае ў мяне мноства думак. Прыпынюся на адной ”… у мяне не было брыгады аднадумцаў…”.
Возьмем пасьпяховых палітыкаў, пачытаем іх біаграфіі, паглядзім на іхні жыццёвы шлях без эмацыянальнай адзнакі, чыста прагматычна. І мы бачым, што адной з рыс іхняга посьпеху было падбор людзей. Усіх хто зьвяртаўся да палітыка, ён слухаў, вывучаў, і даваў яму парактычную справу. Калі чалавек спраўляўся, ён даваў яму новае даручэнне. І такіх людзей на працягу часу назапашвалася шмат, лідер рос, рабіў кар’еру, і разам з ім раслі ягоные выдвіжэнцы. Лідэр заключаў саюзы, ішоў на кампрамісы з палітычнымі апанентамі, але сам заўсёды бачыў свае мэты і ніколі не зьбіваўся з свайго тропу. Сваіх спадзвіжнікаў ён гуртаваў сваім вучэннем, сваёй тэрыяй. Палітычная ідэя, тэорыя ўзброівала ягоных паплечнікаў, давала ім рычагі ўздзеяння на масы.
Такімі былі Мао-Цзэ-дун, Сталін, Дэ Голь, Фідэль Кастро, Уго Чавес, Брос Ціта, і шмат іншых. Іхнія паслядоўнікі Хрушчоў, Брэжнеў, і прочыя былі дагматыкамі, таўклі старые ідэі і не вылучалі новых. Кітайцы здолялі стварыць новые ідэі і тэорыі і зразу на працягу дзесяткаў год сталі эканамічнымі лідэрамі.
Сёння карыстацца заходнімі ідэямі дэмакратыі і правоў чалавека — значыць стаць і быць аўтсайдэрамі. Палітык павінен ствараць на аснове мінулага гістарычнага досьведа новые палітычные ідэі, накірункі.
Зараз у нас вырасла новая пасіанарная пакаленне, а Ідэй няма, няма тэорыі, няма і лідэраў! Энергія пасіанарыяў змарнуецца і выйдзе на пшык ці нават яе скіруюць наогул на самазнішчэнне краіны.
Мінак:
“… рабіў кар’еру,…”
Вось гэта і ёсьць адказ.
Па першае, я не быў палітыкам, як і цяпер. не лічу сяба “рэвалюцыянерам, ці “патрыётам”
Я, беларус, проста жыву і раблю што мушу рабіць, згодна сваіх магчымасьцей і здольнасьцей..
Я ніколі не выкарыстоўваў нейкую магчымасьць дзеля кар’ернага росту і павялічэньня дабрабыту асабістага
Яўген Мурашка “…проста жыву….”. Гэта вельмі важна. Надта шкодзяць пафасныя індыкі ды індакуры. Потым, гэтая савецкая панада рабіць герояў. Трэба валодаць гэтым мастацтвам проста жыць і не замінаць жыць іншым. Пры нагодзе, дапамагаць, вядома. Такая палітыка асабіста мне даспадобы.
ДЗякуй, Сп. Мурашка, за Вашу САПРАУДНУЮ працу на карысьць БЕЛАРУСИ ! и дзякуй за шчырасьць – гэта архиважна для моладзи !
Яўген. Вы былі грамадскім лідэрам!
”Я, беларус, проста жыву і раблю што мушу рабіць, згодна сваіх магчымасьцей і здольнасьцей.”
Вось гэта і ёсьць нашая традыцыйная сыстэмная памылка. Гэтую памылку ахвотна падтрымлівалі і педаліравалі наехаўшыя прыхадні і вельмі ахвотна займалі пасады рэктараў і дэканаў, начальнікаў дэпартаментаў і міністраў, дырэктараў, начальнікаў, навукоўцаў.
”Беларусы — простыя людзі, ад сахі, яны не здольныя да высокіх матэрыяў.” А калі і трапляў тутэйшы чалавек на кіруючую пасаду, то яго трымалі ў чорным целе, крытыкавалі, давалі складаныя і вялікія планы. Сёння гляжу на рускіх мужчын — яны заўсёды ўпэўненые, годные. А паспрабуй з братамі пагаварыць пра нашу гісторыю, з якім апломбам і невуцтвам яны снісходя так ізрекут, что белорусов нікогда і не было ў гісторыі…
Сёння трэба выховываць і ў сябе і ў сваіх суродзічах пачуццё годнасьці, упэўненасьці, сілы характара, нязломнасьці і амбітнасьці, умення трымацца як шляхетны мужчына, як афіцэр. Нажаль шмат нашых мужчын ператварыліся ў лапцяў, прасцякоў…
Нават у кіруючых асоб не было ўпэўненасьці і поўнавартаснай годнасьці. Ні ў Кебіча, Кісялёва, Слюнькова, усе яны глядзелі ў рот Маскве.
Сёння каб стварыць гэтае пачуццё ўласнай і нацыянальнай вартасьці, неабходна ўсім нам ствараць пазітыўны вобраз мінулага, таксама і сучаснасьці, і затым збудаваць пазітыўны вобраз будучыні. Гэтае ўяўляемые пазітыўные вобразы — ёсьць праграміраванне ўласнага лёсу.
Адзін мой герой доўга пакутваў ад уласных жыццёвых памылак і ўсё ніяк не мог выплысьці з стану роспачы, дэпрэсіі і толькі выпадкова ўспомніўшы эпізод з сваёй маладосьці, калі ён адчуў сябе маладым годным мужчынам, ён здоляў перамяніць сваё жыццё.
Кар’ера — гэта калі чалавек прыкладае намаганні, выкарыстоўвае свае магчымасьці і здольнасьці і ў выніку падымаецца на адну ступеньку ў сваім развіцці. І так крок за крокам ён ад звычайных здольнасцяў ўздымаецца і вырастае да ўласнага талента, робіцца выключна даравітай асобай.
Мінак:
“…Яўген. Вы былі грамадскім лідэрам!…”
Магчыма, а дэ-юрэ у навейшую гісторыю Беларусі увайшлі іншыя.
Адчыняю нейкі рэсурс пад назовам – “Хто ёсьць хто у Беларусі”, чытаю (па памяці цытую), што ініцыятарам страйкавага руху на Гомсельмашы, быў А.Бухвостаў!? А хто такі А.Бухвостаў? Былы парторг заводу, старшыня прафкаму ВА.Гомсельмаш а я у той час старшыня прафсаюзнага камітэту кавальска- прэсавага цэха. Калі у Беларусі распачаўся грамадскі рух па ліквідацыі наступстваў трагедыі на ЧАЭС і была прынята Праграма я заўважыў, што Гомель не уваходзіў у гэту Праграму Бо пад яе падпадалі толькі населенныя пункты з узроўнем забруджваньня ад 5 кюры і вышэй. Гомель жа лічыўся “чыстым”. Згодна абласнога гідрамету, на яго тэрыторыі гэты узровень быў ад 2 да 3.5 кюры на кв. км. Але ж Гомель аттачаны з усіх бакоў, гарадамі з высокім узроўнем радыацыі. Рэчыца – 100 кюры, Хойнікі- 140, Брагін- 120, Ветка-200, нароўля- 220, Камарын- 180, Добруш- 110 кюры ну і у інш гарадах не менш. Узнікала пытаньне адкуль магла узяцца гэта “чысьціня” Гомеля. Я распачаў знаёміцца з розным вытокамі інфармацыі і знайшоў. Самай бяспечным узроўнем забруджванья (па міжнародным нормам), з’яяўляецца 0,1 кюры, і пры умове наяўнасьці чыстых прадуктаў харчаваньня
Узнікла пытаньне, што патрэбна зрабіць каб Гомель (а гэта 500 000 жыхарў) быў уключаны у Праграму па ліквідацыі наступставаў трагедыі?
Седзячы дома на кухні, я напісаў (пад капірку) з дзесятак улетак з 11 пунктамі патрабаваньняў, пры тым ставячы свой падпіс. Улічваючы, што ананімам няма веры і, калі мне атаб’юць башку, што б у грамадстве ведалі, за што. Расклеіў у шматлэюдных месцах. На прыканцы снежня 89 -га. на канферэнцыі працоўнага калектыву ВА Гомсельмаш ( а гэта 500 дэлегатаў) я агучыў гэтыя патрабаваньні. Што цікава, калі я сказаў, што я буду дамагацца выкананьня гэтых патрабаваньні нават шляхам правядзеньня страйку, мяне асвісталі з залю, адключылі мікрафон і сагналі са сцэны. Старшыня прафкаму А.Бухвостаў – маўчаў. У пачатку студзеня 90-га, на наступнай канферэнцыі, я зноў гэта паўтарыў, з тым жа “посьпехам” – свіст, адключаны мікрафон і прэч з трыбуны. А. Бухвостаў – зноў маўчыць. Я паклаў гэтыя патрабаваньні у прызідыюм, перад генеральным дырэктарам С.Драздом і сышоў з залю. На наступны дзень, я прыйшоў у прафкам з капіяй гэтых патрабаваньяў, там якраз ішло паседжаньне прэзідыюма прафкама і паклаў ім на стол. На што мне сказалі – “Мурашка, схадзіце з імі у прыбіральню”. Потым гэтыя патрабаваньні я уручыў у абкаме КПБ ( на імя 1 сакратара Грахоўскага) аблвыканкама Вайценкова, гарадскім уладам.Даслаў і уладам СССР, М.Гарбачову, Рыжкову Атамэнерга, МНС (Дагужыеву) Пасьля чаго пачаў падрыхтоўку свайго цэха да страйку. На працягу студзеня, лютага, я перагаварыў з кожным рабочым і ІТР на тэму небяспекі радыяцыі і наконт страйку. У пачатку сакавіка правёў цэхавы сход, дзе сфармаваў страйкавы камітэт, дзе я быў абраны старшынёй. Страйк быз прызначаны на 26 сакавіка. А вось рэакцыя на гэта пана А.Бухвостава. На адным семінары старшынь цэхавых камітэтаў (14-га сакавіка) ён сказаў. – “Трэба выконваць план, а Мурашка страйкамі займаецца.” Праз тыдзень,у цэх прыйшоў генеральны дарэктар ВА Гомсельмаш С.Дрозд з брыгадай сваіх намеснікаў, сакратар парткому Л.Барабанаў, з мэтай недапушчэньня страйку. Але шыш яны угадалі, калі яны амаль што здолелі сцішыць пратэстны настрой на сходзе і заручыліся адмаўленьнем ад страйку. Я на прыканцы, узяў слова і на эмоцыях зноў агучыў мэту нашага сходу і сказаў ” Мы так жыць не жадаем і не будзем, хто за страйк!? Паглядзеў, амаль аднагалосна, за выключэньнем ІТР. Трэба было бачыць, як С.Дрозд, яго брыгада, парторг Л.Барабанаў.і таварыш А.Бухвостаў, папляліся да выхад, апусьціўшы вочы долу. Гэта А.Бухвостаў – у сакавіку.
У сваёй дзейнасьці, я заўсёды кіраваўся прынцыпам, спачатку каб рабіць ці нешта абмяркоўваць, патрэбна хаця б крышку быць дасьведчанным у гэтых тэмах. Таму, падымаць праблему радыяцыі пачаў з знаёмства з сітуацыяй вакол трагедыі на ЧАЭС.
Я з’ездзіў на сустрэчу з рэктарам сельскагаспадарчай акадэміі акадэмікам Я. Канаплёй. Размаўляў з прафесарам В.Несцярэнкай (светлая яму памяць), прафесарам Дзмідчыкам, Нікітчанкай. Быў у камітэце па Чарнобылю МЗС. РБ. Кожны з іх, распавёў мне пра радыяцыю і яе наступствы выказваў сваё бачаньне і шляхі яе мінімізацыі
У камітэце па Чарнобылю МЗС, мне паказалі карту, руху радыяцыйных воблакаў пад час трагедыі. Высветлілася, што радактыўныя воблакі пайшлі у дзьвух накірунках. Адны пайшлі у Паўночна-усходным накірунку (на Маскву) Другая плыня пайшла у Эўропу, зрабіла пятлю над Вялікай Брытаніяй і апусьцілася у Швэцыі. Менавіта дзякуючы таму , што шведскія атамшчыкі зафіксавалі рэзкі пад’ём радыактыўнага фону, увесь свет даведаўся аб трагедыі на ЧАЭС.
Адзін асобнік гэтай экспертнай высновы, я атрымаў ад прафесара В.Несцярэнкі, з пажаданьнямі посьпехаў і аўтографам.
Цытую вытрымку з яго:
Каб зручней было успрымаць некаторые медычные тэрміны далей буду пісаць на расейскай мове.
Директор института ядерной энергетики Академии наук РБ В.Нестеренко совместно с коллегами в составе Объединённого экспертного комитета Беларуси ,Украины и России подготовил независимое экспертное заключение „Чернобыльская катастрофа: причины и последствия“
“…Значение последствий этой чудовищной катастрофы для Беларуси к сожалению не уменьшилось до настоящего времени а некоторые проблемы еще более обострились (здесь и далее будет идти ссылка на сведения изложенные в книге В.Нестеренко „Чернобыльская катастрофа“: радиационная защита населения.)
В ядерном реакторе при делении ядерного горючего накапливается большое количество изотопов с массами 80-150 и 130-150 единиц. Из всех изотопов особое внимание следует уделить йоду-131, цезию
134,137; стронцию-90 и плутонию-239. Радиоактивные йод, цезий и стронций растворимы в воде и могут участвовать в пищевой цепочке человека.
Йод131 имеет период полураспада 8,05 дней; цезий134 -2,06 года цезий137 -30 лет, стронций 90-29,12 года; плутоний-24390 лет
В результате аварии и пожара.на реакторе в течении 10 суток были выброшены в атмосферу продукты деления благородные газы реакторное топливо графит.Около 70% радиоактивных веществ выпало на территорию Беларуси. При этом 23% территории РБ (465 тыс.кв.км.) c 3668 населенными пунктами оказались загрязненной цезием137 более 37 кБк/кв.м. Для сравнения: в Украине зона с уровнем загрязнения более 37кБк/кв.м. занимает площадь 285 тыс.кв.км.(5% 1599 населенных пунктов), в России 35,2 тыс.кв.км.(06%, 1088 населенных пунктов). Для справки-
Беккерель( Бк) – основная единица активности. Равна 1 распаду в секунду .В тысячу раз большая единица – килобеккерель ( кБк ).
Загрязнение территории республики стронцием90 – более 5,5 кБк/кв.м было выявлено на 211 тыс.кв.км.
Что составляет примерно 10% общей площади Беларуси .Загрязнение почвы изотопами плутония более 037 кБк/кв.м.охватывает почти 4000 кв. км .что составляет 2% территории Беларуси.
После аварийного выброса значительная часть радионуклидов аккумулировалось в верхнем слое почвы и теперь почва представляет собой главный источник поступления радионуклидов в сельхозпродукцию а значит и в организм человека.
Радиоактивное загрязнение экосистемы в сочетании с выбросом свинца и нитратами создало условия при которых на протяжении многих десятилетий невозможно нормальное ведение сельскохоззяйственного производства и лесного хозяйства.
Самыми пострадавшими от Чернобыльской катастрофы областями Беларуси являются Гомельская, Могилевская и Брестская . Известно что в ходе операций по прекращению работы реактора РБМК в него было сброшено с вертолетов 2400-6720 т. свинца. Большая часть этого свинца после его плавления вскипания и возгонки в горящем реакторе была выброшена в атмосферу. Осаждение этого свинца произошло на значительной территориях вокруг ЧАЭС.
Это стало дополнительным загрязнением как окружающей среды так и жителей этих мест В крови обследованных 213 детей в Брестской области содержание свинца составило 0,109_+ 0,007мг/л, а около половины детей имели кровь с содержанием свинца 0,188-+0003 мг/л (норма ВОЗ для детей менее 0,001мгл ) Такое свинцовое загрязнение является дополнительным фактором усугубляющим
негативное действие радиации на организм.
Оценка последствий Чернобыльской катастрофы для здоровья населения и выбор достаточных мер радиационной защиты населения от дополнительного облучения могут быть сделаны только на основании информации о полученных и ожидаемых общих дозах облучения с1986г. характеризующие всю тяжесть воздействия радиации на организм человека..”
Яўген. Вы рэвалюцыянер! Рэвалюцыянеры змагаюцца за справядлівасьць, калі яны ўрэшце перамагаюць, уладные і кіруючыя крэслы займаюць палітыкі! Так было заўсёды. Калі Паўкі Карчагіны прыйшлі з франтоў грамадзянскай вайны, то на кіруючых крэслах паселі былыя гімназісты Чужаніны.
Палітык Лукашэнка перамог рэвалюцыянера Пазьняка!
Сёння ізноў такая самая сытуацыя, калі б перамагла рэвалюцыянерка Сьвета, то ў хуткім часе ва ўладным крэсле сядзелі б кампрадоры, якія хутка злілілі бы нашую краіну і ператварылі б у ”Северо-Западный край”. А электорат ізноў бы апынуўся ў дупе!
Але Вам можна пазайздросьціць, Вы былі ў самым цэнтры барацьбы 80-90 гадоў. Вы маеце моцную энергетыку і пасіанарнасьць, Вам прысутна здольнасьць складаные праблемы вырашаць сваімі рукамі і галавой. Вы можаце пераадоляваць неспрыяльную сытуацыю і дамагчыся перамогі. Вам, як і ўсім нам, не хапала і не хапае разумнага і пазітыўнага нацыянальнага асяродзя.
( Мне прыйшлося нейкі час працаваць на кіназдымках мастацкіх фільмаў і там я зьвярнуў увагу на маскоўскіх рэжысёраў, на іх прафесіяналізм, энергетыку, здольнасьць дзейнічаць і працаваць на працягу 18-20 гадзін у суткі. У іхнім асяродзі я вельмі хутка набіраўся іхняга разумення жыцця, прафесіяналізма, прагматызма, жыццёвай адэкватнасьці… Тэмп жыцця на здымках быў прыкладна ў тры разы вышэй, чым звычайнае жыццё ў сталіцы.)
Сёння нажаль я шмат разумею, але ўжо нічога не магу. Мой час мінуў. Але пішыце аб жыцці ў Еўропе, аб тым што Вы бачыце на ўласные вочы. Што вам падабаецца, а што вам цяжка ўспрыняць. Еўропа нас цікавіць, бо мы самі частка Еўропы і некалі падарылі ёй Першую Канстытуцыю ў сьвеце.
Галоўнае пытанне – ці будзе пратэстны ўздым вясной ці летам?. Звычайна пасля гучнай паразы усё затіхае на 5-10 гадоў. Яшчэ хацелася б пачуць вашае мненне ў чым прычына паразы паўстання 2020 г. Я імкнуся глядзець на палітыку так як раіў М. Фуко. а менавіта, як на вайну толькі іншымі сродкамі. Якшто б адступаючые ў 41 г. генералы савецкага войска тлумачылі гэта сілай немцаў. думаю. Сталін бы іх пагнаў з іхніх пасад. Давайце гаварыць ў чым нашая слабасць. Паразы сталі пераманентнай зьявай. Неўзабаве буряты. чукчы і каряк…і абгоняць нас ў культурна-нацыянальным будаўніцтве. Пара ужо пачаць разбірацца. Ідэолаг беларусшчыны А. Краўцэвіч тлумачыць паразы тым што мы спазніліся ў гісторыі. Мае тлумачэння што гэта глупства. незалежныя СМІ постят не горш ячым гэта рабілі бальшэвік калі былі пры уладзе….
“…ў чым прычына паразы паўстання 2020 г…
Адсутнасьць вынікаў, бо яны не былі накіраваны на перамогу ( а толькі дзеля стварэньня пратэстага малюнку,) на імітацыю . А галоўнае мэта гэта, выяўленьне і зачыстка пратэстнага патэнцыяла. Ціханоўская падстаўляе, улада “зачышчае”. Працягваецца павольны рэйдарскі захоп Беларусі. Гэты сцэнар напісаны на Лубянцы.
”Адсутнасьць вынікаў, бо яны не былі накіраваны на перамогу ( а толькі дзеля стварэньня пратэстага малюнку,) на імітацыю . А галоўнае мэта гэта, выяўленьне і зачыстка пратэстнага патэнцыяла. Ціханоўская падстаўляе, улада “зачышчае”. Працягваецца павольны рэйдарскі захоп Беларусі. Гэты сцэнар напісаны на Лубянцы.”
Вельмі важная меркаванне і рэалістычнае! Таму старое пакаленне рэвалюцыянераў і не высоўваецца. Як я мяркую, зараз па тому ж сцэнару адбываюцца мітынгі ў Расеі. Далей Расея пяройдзе ад жорсткага таталітарнага рэжыма, пры пэўных умовах нават да дыктатуры. Беларусь яшчэ шчыльней прывяжуць да РФ, але нейкую аўтаномію пакінуць.
Хаця я прасіў не тлумачыць паразу сілай ворагоў, Сп. Мурашка і сп. Мінак адразу прычынай паразы назвалі Лубянку. інакш кажучы, – патлумачылі паразы сілай ворага. І гэтым мае разыходжанне з гэтымі спадарамі і наогул з Рэдакцыяй сайта. Я ужо шмат часу раю. глядзець на палітыку вачыма вайны (як раіў гэта буйнейшы філосаў 20 ст. М. Фуко). Маю параду не прынялі таксама ніхто з прадвінутых палітолагаў. У Мацкевіча зрэдку мілгае нешта падобнае на такі погляд на іпалітыку. але толькі мілгае. Я, напрыклад, раіў пратэстоўцам кінуць свае пазёрства (хажденне па задворкам колькасцью пару десяткаў юнакоў) і пачаць мірную партызанскую вайну- заняцца знішчэннем і апаганьваньем сімвалаў нашага каланіяльнага стану. Ніхто не адгукнуся. Між тым нішто так не натхняе лукашыстаў на барацьбу з намі як сімвалы (іх целастнасць) іх улады. Хай ставяць ахову на целыя сотні да усялякіх помніках акупантам. Нежаданне шукаць памылкі ў нашым руху перашкаджае тэорыя змавы прахільнікам якой з’яўляюца шмат з тых хто піша на гэтым сайте.. Гэта адсталасць (за ёй маячыць релігійны д’ябл) і глупства таму што гэта не прадуктыўна. Вы не можацее паехаць ў Маскву і разграміць Лубянку. так для чаго тады тлумачыць нашые паразы сілай Лубянкі! Я таксама як Мінак завершаю сваю грамадскую дзейнасць.і вельмі піссеместычна гляжу на здатнасці нашага народу. Яго нацыянальныя рысы гэта пазёрства. зайсдроснасць. самахвальства. пыха. Выкрываць гэта вельмі цяжка. таму што беларусы адразу начынаюць казаць што вы не любіце свой народ і т.п. Як кажа мой патрон Мікола Літ Літ:” Беларусь працягвае пагружацца ў рабства”..
Павел Біч:
“…Сп. Мурашка і сп. Мінак адразу прычынай паразы назвалі Лубянку. інакш кажучы, – патлумачылі паразы сілай ворага..”
Я ніколі не лічыў сваіх апанэнтаў дурнямі і слабымі. Посьпех Лубянкі у тым, што беларуская нацыянальная сьвядомасьць слабая. Таму і прайшоў сцэнар з высадкай расейскага “дэсанту” – Ціханоўскія, Калеснікава, Шнароў, злодзей-банкір Бабарыка, нейкі Пракоп’еў “свойскія” Цапкалы ды панабегшыя мясцовыя нобелянты, Латушка, ды скурвіўшыеся Ф.Вячорка ды Дабравольскі і іншыя калабаранты. Да таго ж моцная інфармацыйная падтрымка Хартыі на чале з лубянскай стукачкай Н.Радзінай,З Бандарэнка, Белсат, НН, НВ, радыё Свабода, ды лабісты Эўропы і ЗША.
Але гэты сцэнар не прайшоў бы, калі б у Беларусі была беларуская нацыя а не народ
Дадам.
Самае галоўнае.
Лубянцы удалося падзяліць беларускае грамадства, стварыўшы унутраны канфлікт. Цяпер ідзе супрацьстаяньне паміж “неверагоднымі” і “ябацькамі” Паміж бел-чырвона-белым сьцягам і сёньнешнім дзржаўным. У гэтым супрацьстаяньні няма тэмы, рэйдарскаму захопу Беларусі
Павел. Вы песіміст і таму заўсёды праігрываеце. ”Спецслужбы, Лубянка” для вас ворагі, а для мяне дзяржаўныя ўстановы патрэбныя для існавання і выжывання любой дзяржавы. ”Помнікі акупантам” — а для мяне помнікі мінулай эпохі дзе жылі нашы продкі. ”Пачаць мірную партызанскую вайну” — ??, якую вайну?
Трэба проста вывучыць сваю гісторыю пачынаючы з гісторыі ВКЛ і вывучыць сваю мову і пачаць карыстацца ёй. І зразу ўсё пачне станавіцца на свае месцы.
”нацыянальныя рысы гэта пазёрства, зайсдроснасць, самахвальства, пыха.”
Гэта рысы невукаў, неадукаваных людзей, ”драўлянага жалеза”, як казаў Маркс.
На самай справе наш народ працавіты, гуманістычны, добразычлівы, разумны, церпялівы, вясёлы, даверлівы… Іншая справа, што ўладная эліта яшчэ блытаецца і жыве ў рэчышчы памерлага імперскага сьветапогляда.
І што? Сёння амерыканцы і еўрапейцы заблукалі ў сваіх сьветапоглядах, адмовіліся ад Хрыста, узялі ў карыстанне саадамію, на дзяржаўны пасады ставяць трансгендараў…
Вы як навуковец і павінны несьці ў народ аптымістычныя і хрысціянскія памкненні і дзеянні. А вы прызываецце да ”партызанскай барацьбы”. З кім, з дзецьмі і ўнукамі тых, хто разам з нашымі бацькамі і дзядамі ў ледзяных траншэях Ленінграда і Сталінграда змагаліся з еўрапейскай карычневай чумой?
(Што датычыць ”Лубянкі”, людзі, якія там працуюць у свой час не здолялі захаваць вялікую дзяржаву. Як я думаю сярод іх ёсьць чэсныя людзі, якім было сорамна і сорамна сёння, што іх, прафесіяналаў, некалі амерыканскія спецслужбы разам з сваім агентам Майклам Горбі, абулі ў лапці.)
Навогул, Павел, жыццё — гэта барацьба. Песемісты — гэта людзі якія здаюцца без барацьбы!
Шаноўныя сп.сп. Мурашка і Мінак. вы ужо дазрелі да разумення што усе нашые беды ад нізкай нацыянальнай свядомасці. Трэба рухацца далей і запытаца чаму яна у нас нізкая;. большш нізкая чым. скажам, у балтаў ці сярэднеазіятаў. Тут . падазраю вы адкажыце заучаннымі фразамі нашых адраджэнцаў. Але усе факты. як вядома можна трактаваць па рознаму. Вашая трактоўка гэта старая.трактоўка. Я трымаюся трактоўкі царыцы Кацярыны – нам адрадзіцца перашкаджае наша новая назва “белый рускі”. Цяперашняя эліта гэтага не прымае. таму што за беларусшчыну людьзі пакутлівалі і нават прымалі смерць- кажуць яны. Якшто я кажу што усе пакутваюць за свае погляды і нацысты і фашысты. і камуністы і г.д. Гэта для іх цынізм. .Мінак напісаў што “мы сядзелі разам ў ледзяных траншэях…”…”змагаліся супраць карычневай чумы.” чым выдаў сябе як расейскага імперца. Дарэчы. у меня ад голаду памёр ў Ленінграде мой дед, Ну і што? Гэта аніяк не уплывае на мае светапогляды..
Дзякуй, сп. Яўген, за жыцьцё і цікавае знаёмства зь вамі
У Бібліі напісана, што ”кутні камень, які адкінулі будаўнікі, стаў камянём спатыкнення.” І далей ”…які паставіў свой дом на пяску…І паліўся дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і налеглі на дом той; і ён упаў, і было падзенне яго вялікае.”
Двойчы расейскі Дом разбураўся і падзенне яго было вялікае, бо будаваўся на пяску імперскай ідэі. І наш Дом, Беларусь, цяперашнія будаўнікі будуюць адкінуўшы ”кутні камень.” І калі народ не з’яднаны, то Дом гэты збудаваны на пяску. Тое самае можна сказаць і пра шматпакутную Расею ў якой страчаны кутні камень еднасьці.
Нават зараз, у 2020 годзе наш народ паказаў Еўропе і Расеі, што можна выказваць сваю нязгоду мірным шляхам, без нянавісьці і злабы. Для расейцаў вайна — гэта звыклы стан існавання. Беларусы, нібыта тыя самые рускіе, але вайну, як звыклы стан існавання, катэгарычна адмаўляюць і ніякім чынам не прызнаюць.
Павел, вы як ваяўнічы чачэн, зазірніце на каўказцэнтр на артыкул аб сучасным дэмаграфічным стане Расеі. Я прачытаў і мне зрабілася жудасна ад блізкага верагоднага будучага. У маладосьці я бываў у Крыму, Ялце, Ленінградзе, на Алтае, Краснаярску і Новасібірску, і на Украіне і ў Казахстане і ў Грузіі і шмат, што мне падабалася і шмат што я любіў.
Вам, як ваяўнічаму атэісту, хачу пажадаць засвоіць важкую Істыну, якую даў нам Хрыстос: ”Любі бліжняга твайго, як самога сябе.”
“Любі бліжняга твайго …” З бліжнім зразумела, а што рабіць з НЯбліжнім? І як адрозніць бліжняга ад нябліжняга?
”10.Хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтага вучэння ( вучэнне Хрыстова), таго не прымайце ў дом і не вітайце яго. 11.бо хто вітае яго, той мае ўдзел у ліхіх учынках ягоных.” Другое Саборнае Пасланне Сьвятога Аостала Яна Багаслова.
Усе папЫ РПЦ “прыносяць гэта вучэнне”, але ў сваёй інтэрпрытацыі “цэзарапапізму” і выкарыстоўваюць яго як абгортку для “рускага міру”. Амэн!
Не праымаючы і не разумеючы мае погляды сп. Мінак вырашыў патлумачыць іх маімі генамі (прыроднай небеларускасцью). Супакойся.. Я нарадзіўся ў Чечне. але маю чыста беларускае паходжанне. .Па мацерінскай лініі мае продкі ёсць выхадцы з Прусіі (аб чым сведчаць іх шляхецкія гербы). а па бацькоўскай – звычайные селяне-беларусы з пад Слуцка.
Інтервью З Явгеном Мурошкою
https://www.youtube.com/watch?v=pf06WtJjxO0
1ndxit
yaj7hu
y5qtko
rn6iu8
ki6px1
rzyqtm
otgoru
ql0hfl
tfxxov
4bbisz
8burjp