nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Масква ладзіць для Беларусі чарговую пастку

3 лютага, 2021 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Апошнія падзеі ў ЗША істотна зрушылі баланс геапалітычных сіл, характэрны для эпохі Трампа. Гэта ня можа не адбіцца на сітуацыі ў Беларусі й вакол яе. Ёсьць яўныя прыкметы, што ў Крамлі небясьпечна заварушыліся. І пакуль цяперскія ўлады заходзяцца антызаходняй рыторыкай ды ваююць з нацыянальнай сімволікай, пакуль “новая апазіцыя” шукае спосабы, каб мацней ударыць па нашай эканоміцы, у Крамлі ідзе напрацоўка стратэгіі па дэстабілізацыі становішча ў Беларусі для чарговага ўдару на нашай дзяржаве. Таму мы часова “вяртаемся ў Беларусь”, каб папярэдзіць пра азначанае праз падачу і на нашым сайце сьвежага артыкула вядомага беларускага эксьперта Арсена Сівіцкага (гл. фота ўверсе; узята адсюль: https://t.me/forstrategy/104).

“Заява намесьніка кіраўніка Савету бясьпекі РФ Дзьмітрыя Мядзведзева аб безальтэрнатыўнасьці інтэграцыі Беларусі й Расеі ў рамках “Саюзнай дзяржавы” (https://reform.by/198415-medvedev-nuzhno-integrirovatsja-tesnej-vplot-do-edinoj-valjuty) не накіравана на рэанімацыю праекта паглыбленай інтэграцыі. Яна расстаўляе перад Аляксандрам Лукашэнкам чарговую рэфлексійную пастку, зь якой у цяперашніх унутры- і зьнешнепалітычных умовах немагчыма выбрацца без істотных страт.

Выбар беларускіх уладаў на карысьць паглыбленай інтэграцыі, як і адмова ад яго, пацягне паглыбленьне ўнутрыпалітычнага крызісу. У першым выпадку – з-за росту пратэстных настрояў у сувязі са здрадай нацыянальных інтарэсаў з боку беларускіх уладаў. У другім – у сувязі з ўзмацненьнем палітычнага і эканамічнага ціску Крамля на Лукашэнку і далейшым яго ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі.

На самай справе ў Крамлі адмовіліся ад праекту паглыбленай інтэграцыі яшчэ ў канцы 2019 года. Гэтае рашэньне зьвязана зь няздольнасьцю пераадолець супраціў Лукашэнкі і беларускага грамадства, а таксама з распачатай рэвізіяй зьнешнепалітычных інтарэсаў і мэтаў Расеі ў пост-трампаўскіх (а пазней – і пост-пандэмічных) рэаліях. У рамках гэтага працэсу ідзе праца над скарачэньнем фінансавых абавязацельстваў у інтэграцыйных структурах, адбываецца скід таксічных актываў.

Гэта не азначае, што Крэмль цалкам адмаўляецца ад гегемоніі на постсавецкай прасторы, проста цяпер яна будзе рэалізоўвацца інструментамі палітыка-дыпламатычнага ўплыву і ўмяшаньня ва ўнутраныя справы [нашай краіны], і Масква больш не будзе плаціць за лаяльнасць па формуле: эканамічная і палітычная падтрымка наўзамен за геапалітычныя пацалункі. Больш за тое, у сувязі з “Актам аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі” (https://www.dw.com/ru/v-mid-nazvali-nedruzhestvennym-amerikanskij-akt-o-demokratii-v-belarusi/a-56081281 ; http://novayagazeta.ee/articles/34527/ ; https://people.onliner.by/2020/12/22/akt-o-demokratii-i-pravax) інтэграцыя Беларусі і Расеі запусьціць працэс уводу драконаўскіх санкцый з боку ЗША ў дачыненьні да дзьвюх краін. А Крэмль гэтага сцэнару спрабуе пазьбегнуць любым чынам.

Заява Мядзьведзева перш за ўсё сьведчыць пра тое, што ў Крамлі цалкам не ўражаныя апошнімі прарасейскімі рэверансамі Лукашэнкі, уключаючы папярэднюю яго згоду на ўзмацненьне залежнасьці Беларусі ад транзіту нафтапрадуктаў праз Расею і ашалелую антызаходнюю рыторыку. Масква разглядае іх як спробу адтэрмінаваць ці ўвогуле забалбатаць выкананьне “сочынскіх дамоўленасьцяў”.

Крамлю патрэбна паглыбленая інтэграцыя асабліва на яго умовах – як аднабаковае падпарадкаваньне Беларусі Маскве без якіх-небудзь фінансава-палітычных абавязацельстваў з боку Расеі (па армянскай мадэлі). Такая паглыбленая інтэграцыя на ўмовах Масквы, як і канстытуцыйная рэформа па расейскім сцэнары, будзе азначаць дэманапалізацыю ўлады Лукашэнкі і яго адхіленьне як палітычнага гульца. А гэта тая чырвоная лінія, якую Лукашэнка па суб’ектыўных і аб’ектыўных прычынах ніколі не перасячэ, што выдатна ўсьведамляюць ў Крамлі.

Гэта азначае, што ўжо ў бліжэйшы час Масква пачне ўзмацняць ціск на Менск, разгойдваючы беларускі зьнешнепалітычны ківач і падштурхоўваючы беларускае кіраўніцтва ў бок Захаду. Але, як паказваюць апошнія сігналы, якія ідуць з Менска ў адрас заходніх краін, Лукашэнка ня можа прапанаваць ніякай прымальнай зьдзелкі ці хаця б прапановы для нармалізацыі дачыненьняў зь імі, бо яна патрабуе кардынальнага выпраўленьня памылак 2020 года.

Ад статусу Беларусі як донара рэгіянальнай стабільнасці і бясьпекі 2014-19 гг., які можна было канвертаваць у дывідэнды для легітымацыі транзіту ўлады ў будучыні на ўмовах самога Лукашэнкі, не засталося каменя на камяні. Адмена сьмяротнага пакараньня і вызваленьне палітвязьняў зьяўляюцца базавымі папярэднімі ўмовамі для таго, каб заходнія краіны проста зноў пачалі заўважаць нашу краіну на мапе сьвету. Нарэшце, аргумент пра пагрозу ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі і нібыта далейшай экспансіі Расеі на заходнім кірунку ва ўмовах, калі Крэмль намацвае глебу для “новай перазагрузкі” дачыненьняў з Захадам і міжнароднай легітымацыі транзіту ўлады, выглядае ўсё менш пераканаўчым.

Таму рэфлексіўная пастка Мядзьведзева – яна ж пастка і геапалітычная“.

 

17 каментарыяў

  1. мінак кажа:

    Дімон, як палітык вельмі слабенькі і калі быў прэзідэнтам Расіі, нарабіў шмат памылак. Як Діман скасаваў існаванне міністэрства лясной гаспадаркі, то я за галаву схапіўся ( у чалавека няма мазгоў, лясы будуць гарэць у першае ж спякотнае лета. Так і атрымалася. А палітычна-ідыялагічная-нафтавая вайна між РФ і РБ, якую развязаў Діман!?). Пуцін не запіхнуў яго ў доўгую шуфляду, таму што існуе дамоўленасьць сярод расейскай уладнай эліты, не тапіць сваіх. Гэтую дамоўленасьць Пуцін заўсёды выконвае.

    Так называемая ”саюзная дзяржава” выклікае ў мяне моцную ізжогу і неўроз, таксама тэрмін ”адзіная валюта”, што азначае, што маскоўскі алігархат хоча прыхвытазаваць прыбытковыя прадпрыемства РБ, астатняе іх не цікавіць.
    Між тым з пункту гледжання палітыкі, Расеі выгадны ”саюз двух дзяржаў”, а не ”саюзная дзяржава”, бо самастойная дзяржава корміцца сама, толькі трэба трошкі ёй падкідываць падтрымкі. Дак фінансавую падтрымку ў выглядзе 8 млр. долараў маюць і Польша, Летува, Латвія і Эстонія штогод ад Еўрасаюза.

    Таксама выгадны суверынітэт РБ, бо дазваляе мець буферную зону між Расеяй і Захадам. Уявіце, што калі б такая буферная зона была ў 1939 –41 годзе, то тогачаснаму СССР было значна лягчэй у палітычных і ваеных адносінах мець стасункі між РФ і Германіяй. (Можна было рабіць лінію абароны на мяжы з Германіяй рукамі РБ, а другую лінію абароны на мяжы РФ і БССР.) Але ў тыя часы СССР быў яшчэ эканамічна слабы, каб стаць на шлях прыдання рэспублікам статуса ”суб’екта міжнароднага права”.

    Сёнішняя расейская эліта, таксама маскоўскі алігархат, у палітычным сэнсе вельмі слабэханькія, бо РФ скінулася з вышыні звышдзяржавы Савецкага Саюза да ўзроўня рэгіянальнай дзяржавы з ядравай зброяй. Становішча моцна пагаршаецца тым, што ва ўладнай эліты няма прыдатнай для расейскага народа і для краін-суседзяў ніякай рэальнай палітычнай Ідэі, якая б аб’яднала і згуртавала і расейскі народ і суседнія брацкія краіны. Пуцін за кошт свайго палітычнага манеўрырвання, унутранай пецербурска-ленінградскай ментальнасьці і дэмакратызма выратоўвае становішча, але праблемы нарастаюць і кардынальна не вырашаюцца. Імперскай ідэя — гэта крыж на магіле расейскай дзяржавы!

    Наогул Расеі патрэбен Правадыр з моцнай хрысціянска-гуманістычнай Ідэяй! І кожны народ павінен мець свой дзяржаўны дом!

  2. валянцин кажа:

    Выдатны анализ – Лу-ка “папауся у нерат – што у зад, што у перад”… Вось што значыць быць ХАЛУЁМ расийским ! Тольки таки не змог убачыць выдатны ПРЫКЛАД НАЗАРБАЕВА ! Лукашысцкая ПСЕУДАЭЛИТА Беларуси аказалася ПРЫМИТЫУНЕЙ казахскай! Дзякуй Табе, ВЯЛИКИ и ХИТРЫ КАЗАХ, – за тое, што стау “папярок горла” Крамлю ! и анекдот пачатку 90-х пра ” встречу Назарбаева и Лукашенки в желудке у Ельцина” можа спраудзицца тольки напалавину – наш залезе у страуник Пуцину “своим путём ” !

  3. Павел Біч кажа:

    вы аніяк не хочаце падумаць чаму менавіта ў нашым народзе нарадзіўся такі халоп Расеі як наш Лука.!

  4. Siarhiej кажа:

    вось сапраўдная праблема для крамля, якая зніжае цікавасць да гульняў з 3%, дварэц пуціна:
    https//:www.youtube.com/watch?v=ipAnwilMncI

  5. Павел Біч кажа:

    Для чаго ты. Сяргей, распаўсюджваешь хлусгю пра 3%. Ну паглядзі на свой пад’езд. ці дом. Нават Белсат ужо кажа пра 30%.. Гэта што твой наркотік? Без яго ты не сможашь нам предрекаць перамогу праз ПР?. Маўляў, ПР ідзе і перамога нам забеспечана аўтаматычна, а ў дадатак за Луку толькі 3%. Я лічыў табе больш разумным. Пападаешь ў категорыю вучоных якія ў палітыцы ні белмеса. Паглядзі на Шушкевіча – фізіка як і ты. Колькі шкоды ён прынёс Руху пасля таго як пачаў вырашаць кардінальныя пытанні. Спектр мнення аб пратэстах вельмі шырокі: адны лічаць што мы перамаглі. другіе – што рэвалюцыя ідзе. а трэццы- што мы атрымалі паразу. А як думаюць чытачы гэтага сайта? Адкуль.ўзялася лічба 3%?.

    • Siarhiej кажа:

      Павел, можаш лічыць і называць яго царом, а мне падабаецца цэдлік “3%”, галоўнае каб людзі разумелі пра што …

      • Павел Біч кажа:

        Сяргей. каго я магу называць царом? Луку? Я яго ніколі так не называў. Меня больш цікавіць адкуль у нас бяруцца такія як Лука. А што такое цедлік? Гэта што нейкі ярлык. мянушка. фейк?.

  6. мінак кажа:

    Павел. Лічбу ”3” прыдумалі напэўна Бабарыкін, ціханоўскі і Цэпкала, калі ўтрох нешта там мудрылі.

    Тут пытанне ў іншым. Справа ў тым, што калі падняцца над штодзёнасьцю і зірнуць з вышыні на прабеглыя гады з 1985 года да сёнішняга, а затым на 30 гадоў уперад, то можна зрабіць некалькі высноў.
    Першае: уладу ні ў якім выпадку нельга даваць выпадковым і непадрыхтаваным людзям. 2. Пры прыходзе да ўлады непадрыхтаваных людзей зразу нячэсныя людзі і крымінал рвуцца да цела (эканомікі) дзяржавы і пачынаюць яе бязлітасна рваць на кавалкі! 3. Енк праплачаных СМІ аб парушэнні дэмакратыі, правах чалавека, і свабодзе бізнеса — гэта гебельсаўская прапаганда і ашуканства электарата. 4.Захад і ЗША карыстаюцца паняткам ”дэмакратыя”, каб зьвяргаць неўгодные ім улады і разбураць эканомікі незалежных краін. Фактычна ”каляровыя рэвалюцыі — гэта гібрыдныя войны”. (СССР, Югаславія, Лівія, Ірак, Украіна і др.)

    Таксама трэба прызнаць, што грамадзяне краіны, якія распаўсюджываюць адмоўныя, негатыўныя і шкодные звесткі пра нашу краіну трэба кваліфакаваць, як ”агенты ўплыву Захаду” і прынімаць да іх меры крымінальнага кодэкса.

    Уявіце, сабе калі б старшыня КГБ Кручкоў у 1991 годзе пасля ”Белавежскіх пасідзелак”, узяў і арыштаваў усю тую брацію, Ельцын, Бурбулюс, кРАЎЧУК, Шушкевіч, Кебіч і ўсю хеўру памагатых, затым іх пасля следства накіравалі на нары гадоў на 40-50, то гісторыя магла б пайсьці лепшай дарогай.
    Ну самі падумайце які дзяржаўны дзеяч быў з Ландбергіса, Шушкевіча, ЕБН, Гарбачова, Гамсахурдзія, Шаварнадзе, Януковіча і прочых балбатуноў.
    Дарэчы ў ЗША, толькі паспрабаваў Трамп адзін раз вякнуць пра ”несапраўдныя выбары”, як яму зразу прыставілі імпічмент да патыліцы і папярэдзілі, што яшчэ адзін раз нешта вякнеш – атрымаеш 20 год турмы! От гэта закон! Ніякіх ліберальных сьлюнь!

    • Siarhiej кажа:

      Мінак, не глядзі БТ! Не глядзі расейскую хрэнь! Ствары для сябе белы спіс крыніць інфармацыі якія не хлусяць ці мала хлусяць. Трымайся ментальнай гігіены.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Мінак:
      “…то гісторыя магла б пайсьці лепшай дарогай…”
      Гэта бяспрэчна, магла бы, але не пайшла.
      Магу прывесьці маі высновы, зробленныя 30 гадоў таму. З маёй аўтабіаграфіі, вы ведаеце, што у жніўні 90 года, дзякуючы дзьвухдённаму страйку майго КПЦ, удалосы выкінуць партком КПБ з ВА “Гомсельмаш”. Парторгі цахоў, сталі намеснікамі кіраўнікоў структурных падраздзяленьня “па кадрам” (штучна створаная пасада) А тут ужо, увага – сакратар парткама таварыш Л,В,Барабанаў, перайшоў працаваць у абкам КПБ!
      Пасьля жнівеньскага путчу, бальшавікі імкліва збеглі з райкамў, гаркамаў, абкамаў, пакінуўшы сваі архівы і розную дакументацыю. Збеглі ну і куды – на біржу працы, у дворнікі, у беспрацоўныя? Шыш! Яны перайшлі у саветы, прафсаюзы, калгасы і саўгасы ( не пахаць і не зерне кідаць) а у дарэктары і старшыні, сталі кіраўнікамі прамысловых прадпрыемстаў. У жніўні таго 91, я звяртаўся да пана З.Пазьняка з прапановай ( я ужо не раз гэта агучваў) каб забараніць былой партыйнай наменклатуры, займаць кіруючыя пасады. Вынік маіх прапаноў вы ведаеце – ён паслаў мяне, карэктна, але далёка. Таму і маем амаль што аднолькавую сітуацыю ва усіх былых рэспубліках былога СССР (акрамя Прыбалтыкі). Рознакаляровыя рэвалюцыі, майданы, бо мяняюць кіраўнікоў а не сыстэму. Тыя ж праблемы – кругом народ а вось нацый няма.

  7. Яўген кажа:

    “Ад статусу Беларусі як донара рэгіянальнай стабільнасці і бясьпекі 2014-19 гг., які можна было канвертаваць у дывідэнды для легітымацыі транзіту ўлады ў будучыні на ўмовах самога Лукашэнкі, не засталося каменя на камяні.” Які траскучы канцэлярыт! А так нічога. Ваяй, віція, ваяй далей. Як быццам не было смерцяў, як быццам яны не вагар… Здумляе, як забалбатваецца важнае.

    • Рэдакцыя кажа:

      Яўген, наваяй, калі ласка, адказ на адно простае пытаньне;
      “Спачатку перададзім дзяржаву ў рукі беларусаў-патрыётаў, а затым будзем разьбірацца зь “героямі” зь мінулага, альбо наадварот спачатку разьбярэмся з Лу-кой так, што страцім дзяржаву, а потым зоймемся яе чарговым вяртаньнем?
      І. калі ласка, не забалбатвай сутнасьць пытаньня.

  8. мінак кажа:

    Сяргей. ”Мінак, не глядзі БТ! Не глядзі расейскую хрэнь! Ствары для сябе белы спіс крыніць інфармацыі якія не хлусяць ці мала хлусяць. Трымайся ментальнай гігіены.”

    Так і раблю. ”7.Як Садом і Гамора і навакольные гарады, што падобна да іх блудазеялі і ўганяліся за іншай плоцьцю, дастаўшы кары вагнём вечным, пастаўлены ў прыклад,– 8. гэтак сама будзе і з гэтымі летуценьнікамі, якія апаганьваюць начальства і ліхасловяць высокія ўлады.” Пасланьне Сьвятога Апостала Юды.

    І што робяць тыя заходнія дэманкраты, таксама амерыканскія, што прапагандуцюць саадамію, навязываюць моладзі і грамадству распутства, аднаполыя шлюбы, умешываюцца ў жыццё сувереных народаў…!? Як, ты Сяргей, патлумачыш іхняю двайную-трайную ашуканскую палітыку? Чым ты іх апраўдываеш? Ці заплюшчыў свае вочы на іхнія грахі?

    Апостал Якаў зацвердзіў у сваім Пасланьні: ІІ.10. ”Хто выконвае ўвесь закон і згрэшыць у чым-небудзь адным, той робіцца вінаватым ва ўсім.”
    Захад вельмі грахоўны і той шлях якім ён ідзе можа загубіць чалавечую цывідізацыю. Байдэн не пасьпеў стаць прэзідэнтам і ўжо пагражае шматпакутнай Беларусі. Гэта як?

    Кожны дзень я пачынаю з прачытанне Новага Запавета, пасля чаго можна чытаць любую прэсу, бо чужыя грахі абмінаюць мяне. Адзінае, што робіцца іншы раз вельмі цяжка жыць ад бачанне мноства вялікіх і малых грахоў у цяперашнім жыцці. Чалавечае свінства лезе з экранаў тэлебачання, з інтэрнэта, прапагандуецца з усіх бакоў і ніякай настойлівай і сыстэмнай барацьбы супраць гэтага не бачна.

  9. Павел Біч кажа:

    Здаецца Мінак перапаўзае з палітычнага ўзроўня тлумачэння падзей на маралістычны (рэлігійны). Не можа або не хоча пачаць глядзець на палітыку вачыма вайны. на якой, як вядома, мараль не дзейнічае.На вайне дзейнічаюць некаторыя Правілы. Але яны не маральные. Наогул, сучасныя філосафы прызналіся што між грамадскім і асабістым прорва. якую нікаму яшчэ не удалося пераадоліць… Якшто толькі ў будучыні людьзі пачнуць ваяваць і забіваць адзін аднага з-за маральных прынцыпаў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы