nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Па нашым шляху? (Частка І)

26 чэрвеня, 2007 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

����н � зо�ка.JPG

Хада падзей усё больш пацьвярджае нашую правату ў тым, што мы даўно сочым за рускімі шавіністамі, якія любяць называць сябе “арыйцамі” (іхныя сайты ari.ru; ariru.info). Настаў час чарговы раз паглядзець, які стан справаў у іх сёньня на ідэалагічным і арганізацыйна-палітычным узроўнях іх дзейнасьці. Пачнем зь ідэалогіі.

Доўгі час гэтыя самыя “арыйцы” істотна адрозьніваліся ад нас па стратэгіі свайго падыходу да вырашэньня праблем грамадска-палітычнага жыцьця.

Так, мы ўвесь час сьцьвярджалі і працягваем сьцьвярджаць, што для забесьпячэньня выніковасьці вырашэньня грамадска-палітычных праблем у Беларусі абавязкова трэба максімальна дакладна сфармуляваць Праграмны вобраз будучай беларускай дзяржавы, дзе на навуковай аснове, зыходзячы з гуманістычных і зьмястоўна-дэмакратычных пазіцый, павінны быць дадзены адказы на ключавыя пытаньні сёньняшняга жыцьця, падыходы да вырашэньня асноўных беларускіх праблем (уласна для гэтага, як вядома нашым сталым чытачам, і быў створаны наш сайт; менавіта таму на ім ад пачатку па меры нашых сілаў разьвіваюцца тры дактрыны, найбольш актуальнай і дынамічнай зь якіх мы лічым Беларускую). Больш за тое, мы заўсёды сьцьвярджалі, што Праграмны вобраз будучай беларускай дзяржавы важна сфармуляваць да таго, як пачнецца практычнае вырашэньне беларускіх грамадска-палітычных праблем, у т.л. пытаньне прыходу да ўлады.

У сваю чаргу, у сёньняшняй беларускай “аб’яднанай” апазіцыі назіраецца супрацьлеглы падыход. Яе прадстаўнікі ўвесь час кажуць пра прыход да ўлады, але практычна нічога не гавораць пра тое, для чаго ім гэтая ўлада патрэбна, для якіх такіх “харошых” пераўтварэньняў. Дык вось, дакладна такую ж стратэгію да нядаўняга часу мелі й “арыйцы”. У дадатак, як людзі нярвовыя, унутрана няўпэўненыя, яны адстойвалі сваю “правату” ў даволі гістэрычнай форме (гл., напрыклад, артыкул “Пра канструктыў”, адрас: http://ari.ru/doc/?id=2834).

Такую пазіцыю палітычных актораў што да стратэгічных пытаньняў сваёй дзейнасьці, асабліва, калі гаворка ідзе пра аб’яднаньні, саюзы, кааліцыі, мы завем хаваньнем мэты, а З.Пазьняк называе непрадрашэнствам.

Хаваньне мэты ёсьць падмуркам любога падману. Уцягнуць людзей у справу, згуляць зь імі “ўцёмную”, а потым выкінуць як ужываную анучу – стратэгічная тэхналогія любых соцыя-паразітычных сілаў. Паколькі гэтым прыёмам упарта карыстаюцца і нашыя “аб’яднанцы”, падазрэньне ў соцыя-паразітычных мэтах, якія яны маюць у адносінах да нашага народу, уяўляецца нам небеспадстаўным…

Але гаворка сёньня не пра лідараў г.зв. “аб’яднанай апазіцыі”, а пра “арыйцаў”. Справа ў тым, што нядаўна яны памянялі свой стратэгічны падыход (!) і вырашылі пачаць фармуляваць уласную дактрыну, якую яны назвалі Кругам рускай праўды. Паколькі фармуляваньне іх дактрыны пачалося праз год пасьля таго, як мы пачалі фармуляваць нашую Беларускую дактрыну, паколькі “арыйцы” напэўна зьвязаны з расейскім ФСБ і паколькі тое, без сумневу, сочыць за нашым сайтам, у нас ёсьць падставы лічыць, што гэтая ідэя сьцягнута рускімі шавіністамі ў нас. Як кажуць, “не вытрымала душа паэта”, а, дакладней, душа маскаля…

На сёньня ў дактрыне “арыйцаў” налічваецца 10 палажэньняў (яны іх завуць “суждениями”). Давайце іх прааналізуем і параўнаем з нашымі для таго, каб ацаніць актуальны стан ідэалагічнай дактрыны рускіх шавіністаў: наколькі яна ў іх прасунутая і наколькі адрозьніваецца ад нашай.

1. Меркаваньні Круга рускай праўды.

Меркаваньне першае: адносна прыхільнікаў хрысьціянства, людзей рускіх па паходжаньні.

“Лічыць рускіх па нараджэньні, пасьлядоўнікаў старажытнай юдэйскай секты культа рабіна Іегошуа Нацры, якога скажона завуць Ісус Хрыстос і якога пакаралі (укрыжавалі) ў Палестыне каля двух тысячагоддзяў таму – “несьвядомымі рускімі”, бо ў адпаведнасьці з канонам культа “Калі ж вы Хрыстовыя, дык вы і семя Аўрамава…” (Гал. 3.27). Г.зн., што чалавек, які спавядае культ рабіна Іегошуа, сьвядома альбо несьвядома адмаўляецца ад свайго прыроднага паходжаньня на карысьць далучэньня да ізраільцаў, нашчадкаў Аўрама. Культ таксама адмаўляе права на існаваньне іншых нацыяў, рускай у тым ліку. Сьледаваньне культу, які ідзе у акультную гісторыю аднаго з блізкаўсходніх народаў, у сьвятле дасягальнай сёньня інфармацыі пра яго і свабоды сумленьня несумяшчальнае з наяўнасьцю рускай нацыянальнай самасьвядомасьці. Прызнаючы права кожнага адпраўляць культ па сваіх поглядах, не лічыць магчымым прызнаньне рускімі нацыяналістамі асобаў, якія спавядаюць культ Іегошуа Нацры”.

Наш каментар. Тут ёсьць два вонткі. Па-першае, наша стаўленьне ў гэтым пытаньні сфармулявана ў 8-м палажэньні Беларускай дактрыны. Яно гучыць так: “Прызнаючы беларускасьць беларусаў іх галоўнай якасьцю, прызнаючы іх права быць вернікамі любой традыцыйнай у Беларусі хрысьціянскай царквы альбо быць няверуючымі ці язычнікамі, мы, тым ня менш, заклікаем у межах хрысьціянства лічыць, што нашай галоўнай традыцыйнай канфесіяй зьяўляецца праваслаўе, а нашая сьветлая персьпектыва ў рэлігійнай сьферы зьвязана найперш з Нацыянальнай Царквой, якой на сёньня зьяўляецца Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква”. Як бачыце, мы ў гэтым пытаньні выглядаем нашмат дэмакратычней, а таксама ў адрозьненьне ад “арыйцаў” разьлічваем на нацыянальны характар нашай БАПЦ ня толькі цяпер, а і ў будучыні. “Арыйцы” ж на сваю РПЦ ужо не разьлічваюць… Вядома, яна даўно ўжо стала прыладай расейскай імперыякратыі й суцэльна зраслася зь ёй у адно цела (стала адной зь яе галінаў). У выніку РПЦ сапраўды выкарыстоўваецца як прылада для ўціску рускага народу, адначасова дапамагае імперыякратыі выкарыстоўваць рускі народ як інструмант імперскай палітыкі ў дачыненьні да іншых народаў (зусім нядаўна ўсе мы маглі бачыць, як Алексі ІІ дабраслаўляў агрэсіўную, захопніцкую, тыпова імперскую вайну расейскай імперыякратыі ў Чачні), і, хутчэй за ўсё, ужо ніколі ня будзе іншай. Нянавісьць “арыйцаў” да РПЦ і разуменьне таго, што неяк перарабіць яе на нацыянаны характар немагчыма, а таксама немагчымасьць стварыць нейкую іншую народную царкву (вось яны – страты імперскага народу ў імперыі), прывяла іх да думкі аб неабходнасьці цалкам адмовіцца ня толькі ад РПЦ, а і ад… хрысьціянства. У гэтым у нас зь імі перашае істотнае адрозьненьне.

Па-другое, “арыйцы” адмаўляюцца ад хрысьціянства, але пераходзяць не ў атэізм, а ідуць да “рускіх багоў”, якімі на паверку аказваюцца… класічныя беларускія язычніцкія багі. Іх пантэён, як вядома, узначальвае наш Пярун! Прыхільнікі “рускіх нацыянальных багоў” ладзяць яму капішчы, ставяць у цэнтры яго выяву, вырабленую з дубу (гл. фота ўверсе), і аддаюць належнае. Больш за тое, па некаторых зьвестках нядаўняе забойства двух студэнтаў у Стаўрапалі, якое выклікала значныя грамадскія хваляваньні і якое першапачаткова прыпісалі чачэнцам, было зьдзейсьнена нібыта прыхільнікамі Пяруна з рытуальнымі мэтамі “прынясеньня яму крывавай ахвяры”. Акрамя таго, на фігуры Перуна рускія “нацыяналісты” – прадстаўнікі “Паўночнага брацтва”, “Рускіх раднавераў” ды іншых, вырэзваюць… нашу беларускую зорку (гл. фота), якую называюць “осьмерик”. Мы не зьбіраемся аддаваць рускім імперцам ні нашых нацыянальных старажытных багоў, ні нашу гістарычную беларускую сімволіку толькі з-за таго, што ў іх, бачыце, крызіс духоўнасьці, ідэалогіі, сэнсу жыцьця ды ўсё такое (вы гэты крызіс ох як заслужылі, і яшчэ не такое вас чакае наперадзе…). У гэтым у нас зь імі другая істотная супярэчнасьць.

Меркаваньне 2-е: адносна людзей – пасьлядоўнікаў камуністычнай ідэалогіі, рускіх па паходжаньні.

“Лічыць шкодным удзел рускіх, якія падзяляюць камуністычную ідэалогію, у нацыянальным руху, бо асновай камуністычнай ідэалогіі зьяўляецца падзел людзей па класавай прыкмеце, эканамічнай адзнацы й імкненьне да ліквідацыі нацыянальнай самасьвядомасьці (справядлівасьць у рускай дзяржаве будзе грунтавацца на рускай духоўнай аснове і праве кожнага рускага да самарэалізацыі, па выніках якой кожны зойме тое месца, якога ён годны)”.

Наш каментар. У цэлым мы згодныя з дадзеным падыходам. Але ёсьць і ньюансы. Так, мы адмыслова не фармулявалі свайго стаўленьня да камуністычнай ідэалогіі й практыкі (спатрэбіцца – сфармулюем), паколькі лічым яе ўсяго адной з рэінкарнацый расейскай імперскай ідэалогіі й практыкі. Тым ня менш, наша стаўленьне да некаторых закранутых “арыйцамі” палажэньняў ужо адлюстравана ў пунктах 4 і 36 нашай Дактрыны. Так, у палажэньні 36 Беларускай дактрыны зафіксавана: “Падтрымліваем прапанову Анатоля Астапенкі аб міжнародным судзе, накшталт “Нюрнберг – 2” [у аўтара гаворка ішла пра суд над камуністычнай ідэалогіяй і практыкай. – Рэд.], у пэўнай мадыфікацыі. Прапануем, каб у будучай беларускай дзяржаве адбыўся аўтарытэтны Міжнародны Грамадскі Суд над расейскім імперыялізмам, расейскай імпербюракратыяй, усімі носьбітамі расейскай шавіністычна-імперскай ідэалогіі”. А ў палажэньні 4 запісана: “Сацыяльная справядлівасьць – адна з найвялікшых каштоўнасьцяў. Гэта такое ўладкаваньне ўнутрыграмадскага жыцьця, пры якім кожнаму грамадзяніну прадастаўляюцца магчымасьці максімальна выразіць сябе ў стваральнай дзейнасьці й забясьпечваецца атрыманьне дабротаў у максімальнай прамапрапарцыйнасьці з асабістым унёскам у разьвіцьцё грамадства”. Пададзенае ёсьць доказам таго, што мы ня толькі апярэдзілі “арыйцаў” у часе, але і па зьмесьце.

Меркаваньне 3-е: адносна пэўнага мерапрыества, названага “Сусьветны Рускі народны Сабор” пад патранатам РПЦ.

“Асобы, якія зьяўляюцца заснавальнікамі і дэлегатамі дадзенага мерапрыемства ўяўляюць сабой ідэі і структуры па факце адназначна адрынутыя рускім народам. У 1917 годзе рускімі было адрынута хрысьціянства і раманаўская манархія, у 1991 годзе рускімі была адназначна адрынута камуністычная ідэя, так як і адназначна адрынуты рускім народам цяперашні рэжым. Зыходзячы з гэтага, лічыць дадзенае мерапрыемства сходкай ідэйна-палітычных банкротаў, чужых рускаму народу і таму тымі, хто незаконна ўзурпаваў сьвятыя словы пра Рускі Сабор. Лічыць дадзенае мерапрыемства спробай навязаць адрынутае, праявай гвалту над рускім народам і таму варожае інтарэсам рускага народу. Адмовіцца ад супрацоўніцтва з усімі асобамі, якія прыймалі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве”.

Наш каментар. У гэтым палажэньні мала ідэалагічнага. І ўсё ж, паколькі пра ПРЦ МП, а таксама камуністаў, іх ідэалогію і практыку сказана раней, з усім сказаным можна пагадзіцца ў такой ступені, у якой гэта датычыць беларускага нацыянальнага руху.

Меркаваньне 4-е: адносна галоўнай задачы рускіх нацыяналістаў.

“Лічыць галоўнай задачай рускіх нацыяналістаў усталяваньне на нашай зямлі Рускай дзяржавы, як ваенна-палітычнага механізму, які арганічна спалучаецца з усімі формамі народнага, недзяржаўнага самакіраваньня, якое забясьпечвае поўную рэалізацыю правоў, свабод і цывілізацыйных персьпектываў рускага народу. Механізму, які накіраваны на абарону ад вонкавых пагроз і выклікаў, але па самой сваёй канструкцыі зыходна пазбаўлены магчымасьці такога перараджэньня, калі сілавыя рэсурсы ня змогуць быць скіраваныя на ўціск і абмежаваньні ўласнага народу ў інтарэсах любых паразітных меншасьцяў”.

Наш каментар. Па-першае, у адрозьненьне ад “арыйцаў” мы лічым, што расейская імперыя ёсьць па сутнасьці імперскім самааднаўляльным механізмам і ніякія ўгаворы, умовы, заклікі, меркаваньні тут нічога ня зьменяць. Толькі дэмантаж. Гэта адлюстравана ў палажэньні 16 Беларускай дактрыны. “Імперская пагроза беларускаму народу (й іншым народам Сьвету) з боку расейскай імперыі й яе “кіроўнай эліты” – расейскай імпербюракратыі – можа быць надзейна спынена толькі ў выніку кардынальнай дзяржаўнай рэструктурызацыі таго, што зараз завецца “Расейскай федэрацыяй” ці “Расеяй”. Зьместам гэтай рэструктурызацыі павінна стаць НОВАЯ ФОРМА ІНТЭГРАЦЫІ калоній расейскай імперыі, якія ўсё яшчэ застаюцца ў яе складзе. Такой інтэграцыі АБАВЯЗКОВА павінна папярэднічаць ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАЯ ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ цяперашняй Расеі-РФ на аснове прынцыпу нацыянальна-тэрытарыяльнага дзяленьня – г.зн., што спачатку кожны народ, які жыве на сваёй этнічнай тэрыторыі, павінен стаць сапраўдным гаспадаром сваёй зямлі. Іншага рашэньня “расейскай праблемы”, якое б вяло ў прагрэсіўным кірунку, не існуе”. Акрамя таго, у час такога дэмантажу нам – беларусам – павінна быць вернута тое, што ў нас у свой час забралі (гл. дактрынальныя пр-пы 32 і 25). Па-другое, што да нас, дык мы даўно вырашылі, што корань вырашэньня ўсіх беларускіх праблем – у пабудове Беларскай дзяржавы. Якой павінна быць такая дзяржава – гэта і ёсьць самая галоўная праблема, якую мы ўжо даўно ставілі перад сабой і для вырашэньня якой па сутнасьці й быў створаны наш сайт. Абсалютная большасьць з 62 палажэньняў (на сёньня) Беларускай дактрыны, пачынаючы з самых першых, ня толькі заяўляюць, што ў беларускага народу павінна быць уласая дзяржава, але і ўдакладняюць якою (і чаму такой) яна мусіць быць. Як бачыце, у гэтым ключавым пытаньні мы намнога апярэджваем “арыйцаў”.

Меркаваньне 5-е: персаналіі. Адносна дзейнасьці “Ўладзіміра” (сапраўднае імя, нададзенае пры нараджэньні, невядомае) Зеевіча Эдэльштэйна, вядомага пад прозьвішчам Жырыноўскі.

“Лічыць дзейнасьць дадзенага індывіда сьвядомым, сістэматычным і асабліва цынічным глумленьнем над правам рускага народу на палітычную самарэалізацыю. Эдэльштэйн-Жырыноўскі на працягу шмат гадоў выконвае правакацыйную ролю, пакліканую сказіць і апаганіць нацыянальныя памкненьні рускага народу, як у вачах уласна рускіх, так і навакольных народаў. Пры дапамозе інфармацыйнага і адміністратыўнага гвалту, зьвязанага з кантролем русафобамі адміністратыўных структур, права рускага народу на вылучэньне сваіх лідараў падмянялася цынічным дзействам, у выніку якога ён быў пазбаўлены гэтага права. Жырыноўскаму-Эдэльштэйну адводзілася адна з асноўных роляў па пазбаўленьні рускіх гэтага права. Не дапускаючы рускіх лідараў да інфармацыйных рэсурсаў, замест іх у якасьці такога падаваўся Эдэльштэйн-Жырыноўскі, які падманваў самых недасьведчаных і простасардэчных рускіх людзей, пазбаўленых магчымасьці й права пачуць заклікі сваіх сапраўдных лідараў. Лічыць вынікі “выбараў”, дасягнутыя партыяй Эдэльштэйна-Жырыноўскага і асабіста ім наступствам інфармацыйнага генацыду над рускім народам. Лічыць немагчымым для рускіх нацыяналістаў любую форму супрацоўніцтва ці якога-небудзь пазітыўнага ўзаемадзеяньня з Эдэльштэйнам-Жырыноўскім. Лічыць усялякае супрацоўніцтва з дадзенай асобай пасобніцтвам яму ў любым выглядзе, формай саўдзелу ў інфармацыйным генацыдзе рускага народу”.

Наш каментар. Гэта не ідэалагічны прынцып, а палітычны. Нам на Жырыка пляваць, у нас сваіх правакатараў хапае… Каштоўнасьць дадзенага палажэньня ў тым, што намалявана карціна таго, што ёсьць (ці можа быць) і ў нас. Варта таксама дадаць, што ў час свайго візіту ў ВС Беларусі 12-га скліканьня Жырык атрымаў па мардасах ад беларускіх дэмакратаў, а вось у Расеі так ён рэальна яшчэ ні разу ні ад каго не атрымліваў…


Каментары (1)

  1. Унук Вялеса кажа:

    Хрыстанутыя МАНКУРТЫ, Маці, Мову, Радзіму, Веру не выбіраюць!!! Не падсоўвайце нам рэлігію старажытных палесцінцаў –з іх богам Яхвэ (Ягова), равінам Ісусам(Ешуа) Хрыстом і іншым жыдоўскім ЗАА заміж нашай спрадвечнай ВЕДЫЧНАЙ АРЫЙСКАЙ ВЕРЫ

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы