nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Імперская пагроза з боку маскалёў. Якія доказы яшчэ патрэбныя? (частка 1, у вуснах прапагандыстаў; Д пр-п 110)

25 снежня, 2008 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў

Ð�еонÑ�Ñ�еÑ�.JPG 

Нядаўна на нашым сайце быў выстаўлены артыкул Анатоля Сідарэвіча “Хто нам саюзнік і партнёр?”. Заранёў каментуючы яго, радакцыя заявіла: “Шмат якія думкі выказаныя ім, на жаль, ня ўсе, пераклікаюцца з тым, пра шматкроць пісалі мы. Адна з несупадаючых думак, зь якой рэдакцыя не пагадзілася, ёсьць прапанова сп-ра Сідарэвіча лічыць пагрозу беларускай незалежнасьці мітам. Сваю пазіцыю ён тлумачыць асаблівасьцямі характару Лукашэнкі, для якога асабістая ўлада вышэй за ўсё. Аднак дзіўным чынам гэты аналітык не заўважае іншы бок справы – па-першае, рэальныя саступкі Лукашэнкі расейскім імперцам (ад этнацыду да пабудовы расейскай АЭС), а, па-другое, не заўважае паранаяльна-нясьцерпнага жаданьня расейскай імперыякратыі й яе геапалітычнай прылады – маскалёў-імперастаў – падпарадкаваць сабе і Беларусь, і Украіну, і Прыбалтыку, і Сярэднеазіяцкія ды Закаўзскія краіны, і ўсё астатняе, да чаго дацягнуцца іх хцівыя кіпцюры.  Рэдакцыя ўжо падавала прыклады лекцый, якія чытаюцца будучым кіраўнічым кадрам расейскіх сілавых структур (гл. nashaziamlia.org/2007/09/06/875;  nashaziamlia.org/2007/09/07/877;  nashaziamlia.org/2007/09/09/880), а таксама прыклад імперскай “маралі” (nashaziamlia.org/2008/03/20/1256), як й ідэалагічныя пастулаты крамлёскіх ідэолагаў (nashaziamlia.org/2008/08/22/1500/#more-1500). Каб замацаваць аб’ектыўнае бачаньне сітуацыі, да якога імкнецца рэдакцыя, прапаную нашым чытачам дадаткова пазнаёміцца з выказваньнямі вядомых прапагандыстаў дзікунскіх шавіністычна-імперскіх поглядаў, якіх нам, у Беларусі (!), рэгулярна паказваюць па тэле-скрыні.

 

1.  http://www.rusk.ru/newsdata.php?idar=729690. 

На днях у Ніжнім Ноўгарадзе (РФ) на паседжаньні эксьперт-клуба, прысьвечанага абмеркаваньню “разьвіцьця патрыятычных рухаў у Расеі” выступаў вядомы прапагандыст імперскай ідэі, якога рэгулярна паказваюць розныя расейскія тэлеканалы, Міхаіл Леонцьеў (гл. фота ўверсе зьлева). Цяпер ён падаецца, як “вядомы тэлежурналіст”, “палітолаг”, “эксьперт”, лідар руху “Родина – Великая Русь”. У сувязі з гэтай падзеяй у сеціве зьявілася зацемка пад загалоўкам: “Міхаіл Леонцьеў: У Грозны павінны вярнуцца рускія, а ў Рыгу – расейскія танкі. Толькі магутная імперская палітыка ў Расеі вырашыць праблемы этнічнай злачыннасьці й міжнацыянальных зносін”. 

Вось некаторыя вытрымкі з выступу Міхаіла Леонцьева:

– змагацца з этнічнай злачыннасьцю трэба, зыходзячы не з прынцыпаў УПК і УК, не з прынцыпаў звычайнай міліцэйскай дзейнасьці, а зыходзячы з прынцыпаў нацыянальнай бясьпекі. Пытаньне нацыянальнай злачыннасьці – гэта пытаньне нацыянальнай бясьпекі [зразумела, “Расея” можа быць бясьпечнай, калі ў ёй ня будзе ніякіх народаў – ісьціна настолькі старажытная, як і сама “Расея”; а, можа, варта вырашыць пытаньне наадварот: хай будуць народы, але ня будзе Расеі? – Рэд.];  

– для вырашэньня нацыянальнага пытаньня зусім не абавязкова сумленна расказваць пра гэтыя праблемы ў СМІ. Няма ніводнага прыклада, калі адкрытае абмеркаваньне міжнацыянальных канфліктаў прыводзіла б да гарманізацыі міжнацыянальных адносін. Савецкая практыка ў гэтым абсалютна ідэальная [Леонцьеў вырашыў перайначыць вядомую тэзу Сталіна; атрымалася: не гавораць у СМІ пра праблему міжнацыянальных адносін у імперыі – няма і самой праблемы; дарэчы, здушваць праблемы, замест таго, каб іх вырашаць, і не даваць іх агалошваць – адзін са стратэгічных імперскіх падыходаў. – Рэд.];

– няма ніякай этнічнай злачыннасьці – дзе вы яе бачылі? Але так нахабна хлусіць можна толькі ў тым выпадку [так, у імперыі без хлусьні ніяк. – Рэд.], калі за гэтым стаіць вельмі магутная рэальная палітыка. Калі яе няма, дык гэтая размова ні пра што;

– размаўляць, дамаўляцца зь людзьмі можна да пачатку пагрому – і пасьля яго, калі ён усё ж адбыўся. У час пагрому ніхто ні з кім не размаўляе. Здушваць цалкам. Ні ў каго – ні з этнічнага боку, ні з рускага – не павінна быць ніякага шанца падумаць, што з дапамогай пагрому ты можаш чагосьці дамагчыся. У момант пагрому трэба толькі здушваць са страшнай сілай – і ўсё. І калі гэтая палітыка больш ці менш пасьлядоўна зьдзяйсьняецца, дык яна можа стрымаць праблемы [так, пры такой пачварнай форме грамадскай арганізацыі, якой ёсьць імперыя, спосаб “вырашэньня” міжнацыянальных канфліктаў і “рашэньня” грамадска-палітычных праблем можа быць толькі такім – “усё здушваць са страшнай сілай”; скажам пра адзін недахоп такога падыходу – ён можа павярнуцца і ў бок яго прыхільнікаў. – Рэд.];   

рэальная імперыя можа сілай і аўтарытэтам гэтыя пытаньні вырашаць [зьвярніце ўвагу, ня мы, а Леонцьеў адкрыта называе “Расею” “рэальнай імперыяй”. – Рэд.].  Рэальнае заканчэньне чачэнскага крызісу магчыма толькі тады, калі ў Грозным і ў станіцах зьявіцца значная частка нечачэнскага насельніцтва, калі туды вернуцца тыя, хто вымушаны быў пакінуць рэспубліку [так, мы гэта ўжо добра ведам – адным з асноўных спосабаў утрыманьня ўлады тэрытарыяльнай імперыякратыяй (хоць расейскай, хоць кітайскай) ёсьць дэмаграфічная касмапалітызацыя; дарэчы, гэта таксама стратэгічны кірунак дэструктыўнай дзейнасьці глабалісцкай фінансавай алігархіі, якая, як соцыя-паразіт, імкнецца рабіць тое самае, толькі што ў большым маштабе (глабальным, а не рэгіянальным) і з дапамогай трохі іншай тэхналогіі. – Рэд.];  

– ці не вярнуць нам і Прыбалтыку? А чаму б не. Маё меркаваньне: дзяржаўная самастойнасьць прыбалтыйскіх рэспублік аказалася недзеяздольнай. Яны не справіліся з гэтай задачай, таму што аказалася, што значная большасьць этнічна мясцовага электарату – гэта нацысты [таксама звычайная справа – нацыст, імперыяліст, фашыст Леонцьеў абвінавачвае свабодныя народы, якія не жадаюць жыць пад імперыякратыяй і на ўмовах імперскага рабства, якое вядзе іх на гістарычныя могілкі, у “нацызьме”… – Рэд.]. А нацысты – гэта людзі, зь якімі нармальная размова і наданьне ім нармальных правоў немагчымыя. Гэта людзі, у якіх трэба страляць. Куля – адзіны аргумант супраць нацыстаў [Леонцьеў у запале ці сп’яну, відаць, забыў адно ўніверсальнае правіла; зваротны бок гэтага правіла ў тым, што ён дазволіў страляць у такіх, як ён. – Рэд.]. І яны дачакаюцца, што нашы танкі будуць стаяць у Рызе

 

2.  http://www.inosmi.ru/translation/246281.html.

12 сьнежня г.г. у Таліне ў  Swiss Hotel  адбыўся семінар “Духоўныя асновы Рускага Сьвету”. Галоўнай госьцяй семінару была Натальля Нарачынская (гл. фота, справа) – старшыня парыжскага аддзяленьня Інстытута дэмакратыі й супрацоўніцтва, сьпецыяліст па найноўшай гісторыі ЗША, Нямеччыны і агульных праблемах ды тэндэнцыях міжнародных адносін. У дадзенай пані было ўзята інтэрвю і пад загалоўкам “Цяжар рускіх” разьмешчана ў эстонскім выданьні “Весьці тыдня. Дзень за днём”. 

 

– Наколькі апошнія падзеі – вайна ў Паўднёвай Асеціі, эканамічны крызіс, зьмена ўлады ў ЗША – спрыялі ўзмацненьню ролі Расеі ў сьвеце?

– Калі быў запушчаны “касьмічны карабель” аднапалярнага сьвету, траекторыя руху іншых краін не супала з той, якую прадказвалі амерыканскія палітолагі. Аднапалярны сьвет не абдыўся. Расея не памерла. Індыя і Кітай, вялізныя краіны і самабытныя цывілізацыі, разьвіваюцца сямімільнымі крокамі. Эканамічны крызіс дадатковы раз пацьвердзіў, што ня можа мець права на безумоўны дыктат дзяржава, якая мае запазычанасьь перад усім сьветам. Хвалёны эканамічны каркас Еўропы ледзь вытрымлівае той цяжар, якія ЕЗ сам на сябе ўзваліў. Усе больш людзей разумеюць, што Еўропе пагражае не расейскае самаўладдзе, а, наадварот, яго адсутнасьць. Расея ў канфлікце паміж Грузіяй і Паўднёвай Асеціяй упершыню за шмат гадоў зрабіла так, як загадвалі ёй уласнае сумленьне, годнасьць, абавязкі й інтарэсы, без аглядкі на ЗША, і паставіла меркаваньне свайго народу вышэй, чым меркаваньне замежных партнэраў. У цэлым, палітычныя пласты зрушыліся, і Расея пачала займаць у сьвеце больш высокае становішча, чым раней. Гэта ня значыць, што ў Захаду маленькі патэнцыял. У Амерыкі яго хопіць яшчэ надоўга – гэта па-ранейшаму самая магутная дзяржава сьвету. Але суадносіны сілаў зьмяніліся.

 

– Інакш кажучы, з думкай Расеі пачалі лічыцца?

– Возьмем у якасьці прыкладу стаўленьне да грузінскай агрэсіі [так расейскія імперцы паўсюль называюць напад іх імперыі на маленькую Грузію. – Рэд.]. Адназначная падтрымка Саакашвілі не працягвалася доўга, нягледзячы нават на адкрыта падступны відэашэраг у заходніх СМІ, паводзінамі якіх я глыбока расчараваная. Сёньня ў сур’ёзных газетах і часопісах зьявіліся зусім іншыя артыкулы [гэта так, і мы пра ўсё гэта папярэджвалі; гл. нашы матэрыялы пра грузінскія падзеі. – Рэд.]. Усе цяперашнія заходнееўрапейскія лідары, улучна з Мерель і Сарказі, выходзілі на палітычную арэну як ярыя атлантысты, а цяпер паводзяць сябе цалкам інакш [і пра гэта папярэджвалі; гл. там жа. – Рэд.]. Пасьля візіту ў Маскву Сарказі выступаў на сесіі Генасамблеі ААН зь вельмі цікавымі ідэямі: сьвет стаіць на парозе пераменаў, трэба перабудоўваць міжнародныя адносіны… Расея спрыяла стварэньню ўмоў, у якіх Францыя можа нарошчваць сваю палітычную вагу. Узаемазалежнасьць выяўляецца вельмі навочна – і мы залежым ад Еўропы, і Еўропа залежыць ад нас. Заўважце, ніхто ня стаў ахвяраваць зносінамі з Расеяй, каб дагадзіць ідэалагічнаму дыктату ЗША.

 

– Ці ёсьць шанц, каб становішча рускіх Эстоніі зьмянілася ў бліжэйшай будучыні дзякуючы “вонкавым узьдзеяньням” – непасрэдна Расеі альбо Расеі праз ЕЗ?

– Шанц ёсьць. Я сама буду ставіць перад нашым кіраўніцтвам [істотны прагавор. – Рэд.] пытаньне аб становішчы рускага насельніцтва ў ЕЗ. Нішто сабе вітрына дэмакратыі: сотні тысяч людзей без грамадзянства ў сучаснай Еўропе! Гэта ганьба для ЕЗ, вядома ж [гаворка пра неграмадзянаў Латвіі й Эстоніі. – Рэд.]. Мы не задаволены тым, як на працягу апошніх 10 гадоў нашы заходнееўрапейскія партнэры рэагавалі на яўныя сімптомы грубага парушэньня правоў чалавека і правоў нацыі [рускай нацыі ў Прыбалтыйскіх краінах. – Рэд.]. Колькі было каментароў нават у пачатку 1990-х што да таго, што ўсе законы, якія абмяжоўваюць прыняцьце грамадзянства, зьяўляюцца па сутнасьці недэмакратычнымі! Усе само сабой  разумелі, што эліты, якія прыйшлі да ўлады, хацелі хоць на час аддзяліць масу людзей ад палітычнага жыцьця, не дазваляючы ім набыць эканамічныя рычагі [такая ж сітуацыя з “брацкім” беларускім народам у Беларусі(!) гэтую “дэмакратычную” спадарыню не хвалюе. – Рэд.], каб потым, калі эканоміка будзе ў руках прадстаўнікоў аднаго этнасу, паціху аслабіць ціск… Гэта грубае парушэньне ўсяго і ўся [імперскую перадгісторыю мы, вядома, не ўлічваем… – Рэд.], і я думаю, што наш Інстытут дэмакратыі й супрацоўніцтва можа паспрыяць разгортваньню дыскусіі на гэтую тэму – у тым ліку на еўрапейскіх пляцоўках.

 

– Якой будзе палітыка РФ у адносінах да суайчыньнікаў у бліжэйшай будучыні? Хто мы для Расеі – эмігранты, якія страчваюць свой ідэнтытэт, альбо палітычны рэсурс?

– І тое, і гэтае, гледзячы зь якога пункту гледжаньня паглядзець. Яшчэ ў 1991 годзе на першым Усясьветным рускім саборы я агучыла свой асноўны тэзіс: Расея – маці рускіх, дзе б яны ні знаходзіліся. Расея павінна іх бараніць [!!! – Рэд.]. У любой краіне сьвету рускія – носьбіты рускай ідэі, рускага духу, яны нясуць – у філасофскім сэнсе – місію рускай прысутнасьці ў сьвеце і сусьветнай гісторыі. Руская дыяспара ёсьць магутным элементам, які спрыяе стварэньню спрыяльных адносін той ці іншай дзяржавы да Расеі. Усе гэтыя гады Расея надавала рускай дыяспары недастакова ўвагі. Ня тое, каб яна цалкам не змагалася за правы суайчыньнікаў, не. Не была прапрацавана канцэпцыя гэтай барацьбы, не былі расстаўлены прыярытэты, ня ўсе метады ўзьдзеяньня былі выпрабаваныя… Губляць лёгка, а зрабіць так, каб тваё слова стала важкім, вельмі складана. Сёньня зьявілася спадзяваньне, што слова Расеі ў сьвеце стане значыць больш.

 

– Што да метадаў узьдзеяньня: можа, Расеі і ў далейшым прымяняць у адносінах да краін, якія ўціскаюць суайчыньнікаў, эканамічныя санкцыі?

Гэта натуральна – ставіць адносіны з той ці іншай дзяржавай, у тым ліку эканамічныя, у наўпроставую залежнасьць ад таго, якое ў гэтай дзяржаве становішча рускіх. Мы не патрабуем асабліва выдзяляць рускіх, мы разьлічваем толькі на тое, што краіны, якія аб’явілі сябе дэмакратычнымі, будуць такімі на справе і дадуць усім сваім грамадзянам роўныя правы. Я перакананая, што паўнавартаснае аднаўленьне рускай культуры ва ўсіх дзяржавах былога СССР ня толькі не падрывае іх моц, але, наадварот, умацоўвае іх становішча на міжнароднай арэне, робіць іх больш важкімі [і асабліва яскравы прыклад гэтага – сёньняшняя Беларусь. – Рэд.]. Руская культура заўсёды была сусьветнай культурай, яна ніколі не была этнічна замкнёнай, яна несла і нясе сьвятло веры, надзеі, любові да ўсіх народаў. Праз яе культуры не такіх буйных народаў, якія жылі ў Расейскай імперыі [і тут безь Імперыі, ну, ніяк не абысьціся… – Рэд.], самі сутыкнуліся з сусьветнай культурай.

 

– А калі, нягледзячы на ўсё вышэйсказанае, нічога ня зьменіцца?

– Трэба разумець, што стаўка на заалагічны нацыяналізм і нехрысьціянскія каштоўнасьці асуджае дзяржаву на вельмі неперсьпектыўны шлях. Не пабудуеш гістарычную стратэгію, абапіраючыся на гісторыю супрацоўніцтва прадстаўнікоў твайго народу зь Гітлерам. Горшага грунту для дзяржаўнасьці проста ня можа быць. Такая краіна абанкроціцца ня сёньня, дык заўтра. І гэта хлусьня, што ўся Эстонія была радая прыходу Гітлера [зьвярніце ўвагу, адказу на пытаньне няма. – Рэд.]. Так, тут былі пранямецкія колы, але былі й прасавецкія. Зь іншага боку, і эстонцы, і рускія, і ўсе іншыя народы СССР пацярпелі ад рэпрэсій [і што з гэтага вынікае? што эстонцы мусяць любіць маскалёў?.. – Рэд.]. Я маю права пра гэта казаць – мой дзядзька, адзіны брат майго бацькі, загінуў у лагеры… І ўсё ж тыя ж эстонцы станавіліся ў Савецкім Саюзе скрыпачамі, акадэмікамі, прафесарамі, афіцэрамі й генераламі. Яны захавалі сябе як паўнавартасная нацыя з навукай, культурай, мовай [і беларусы ў СССР захавалі сябе з мовай…; проста да эстонцаў чарга не пасьпела дайсьці. – Рэд.], і выйшлі з СССР здольнымі да самастойнай дзяржаўнасьці [і тут у імперскіх ідэолагаў недапрацоўка, бо Леонцьеў (чытай вышэй) лічыць наадварот. – Рэд.]. А ў рамках гітлераўскага праекта [адкуль сп-ня ўзяла, што ў эстонцаў “гітлераўскі праект”; якой толькі ахінеі можна пачуць ад імперастаў у абгрунтаваньне сваёй сатанінскай місіі. – Рэд.] яны сталі б сьвінапасамі й пакаёўкамі, як максімум – наглядчыкамі над іншымі народамі. Але я веру, што эстонскі народ захавае хрысьціянскія каштоўнасьці [так-так, “Масква – трэці Рым”. – Рэд.].  Бо і нацыянальная этонская ідэя кампраметуецца антыдэмакратычнай палітыкай прыніжэньня рускіх. Ці ж можна пляваць ва ўласную студню? Зь іншага боку, я часта чую пра тое, што на бытавым узроўні ўсё зусім ня так кепска. І гэта радуе – значыць, нармальны эстонец не знаходзіць у сябе тыя мярзотныя памкненьні, якімі чамусьці кіруецца эстонская палітычная эліта.

 

 

Ад рэдакцыі:

Бачачы нарастаючае нахабства расейскай імперыякратыі й яе прылады – маскалёў-імперцаў, а таксама з нагоды адпаведных лозунгаў рускіх заяўляем:  тэзіс: Беларусь – гэта і маці, і дом, і зямля беларусаў-літвінаў, дзе б яны ні знаходзіліся. Беларуская дзяржава павінна іх бараніць.

Аб’яўляем дадзенае палажэньне чарговым прынцыпам Беларускай дактрыны (Д пр-п 110).

 

4 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    У Леонцьева ды Нарачынскай сіндром крывадушша: у чужым воке парушынку бачаць, а ў сваім бервяна не заўважаюць.
    А чаму б Маскве не даць расейскае грамадзянства сотням тысяч кітайцаў, якія засяляюць “пустыя” тэрыторыі ў Сібіры ды Далёкім Усходзе?

  2. Расейскім імперцам.
    Я і мая сям’я жывем ў Нямеччыне 8-м гадоў. Так, нам далі права на пастаяннае жыхарства. Так мы карыстаемся амаль што ўсімі правамі як і немцы акрамя права выбіраць і быць абранным, служыць у войску і займаць кіруючыя пасады. Так дыктуе закон краіны. Нас ніхто сюды не запрашаў. Ці маем мы права падымаць гвалт? Відавочна, не! Мы павінны паважаць закон краіны, народ якой ахвяруе частку свайго заробку каб даць нам ежу, вопратку і дах над галавой. І іншаземцы, а іх тут не адзін мільён, удзячны гэтым людзям. Аднак, калі мы атрымаем грамадзянства, для нас здымаюцца ўсе перашкоды і мы становімся поўнавартаснымі грамадзянамі і толькі тады мы набываем магчымасьць адстойваць сваі правы.Пры тым, мы павінны ведаць мову, культуру, паважаць Канстытуцыю і падпарадкоўвацца існуючым законам Нямеччыны.
    Дык якое права маюць “русские” верашчаць на увесь свет аб тым, што ім кепска жывецца ў іншых краінах, калі яны не жадаюць выконваць законы краіны свайго сталага пражываньня. Мы “русские”, верашчаць яны. ну і што з гэтага, а мы – беларусы, пры тым арыйцы
    Хто вас туды запрашаў? У тым ліку і ў Беларусь. І да такой ступені набрацца нахабства, каб пагражаць ужываньнем сілы.
    “Русские”, а як жывецца іншым народам вашай імперыі, якіх вы нахабна запаланілі? Пакуль, што іхняга голасу ня чутна, бо вы забіли ім кляп у рот, у выглядзе фінансавай залежнасьці.
    Аднак спадзяюся, што яны яго скора выплюнуць і пры там разам з вамі.
    Як вам такі расклад?

  3. Алесь кажа:

    Сяргею.
    Даць “кітайцам грамадзянства РФ”- сапраўды ВЫДАТНЫ ТЭСТ для праверкі сапраўднасьці “дэмакратызма” рускіх імперцаў…
    Што да Леонцьева і Нарачынскай, дык СІНДРОМ КРЫВАДУШША ня толькі ў іх, а і ва ўсіх расейскіх уладаў, якія выпускаюць гэтых імпер-шавіністаў на цэнтральныя тэлеканалы (паказваючы іх і ў Беларусі, і ў Расеі) і падаючы іхныя фашыстоўскія погляды як узорныя для гармадзян.

  4. Ljavon кажа:

    Натальля Нарачынская: «Не пабудуеш гістарычную стратэгію, абапіраючыся на гісторыю супрацоўніцтва прадстаўнікоў твайго народу зь Гітлерам.»
    *****
    А ці пабудуеш гістарычную стратэгію, абапіраючыся на гісторыю супрацоўніцтва прадстаўнікоў твайго народу з Сталіным? З Пуціным?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы