nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Прызначаны новы імперскі ідал. Што далей?..

19 студзеня, 2009 | Каментары (1)

Саад Мінкаілаў (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2009/01/01/63149.shtml)

�е��к�.JPG

Паколькі з усёй відавочнасьцю набліжаюцца вялікія падзеі, удзельнікамі якіх будуць Расея, Еўразьвяз, ЗША, Украіна ды іншыя краіны, нам варта прыглядзецца да ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных абставін, якія ў іх на дадзены момант склаліся. Найперш нас цікавіць Расея і Еўразьвяз, паколькі наша Беларусь знаходзіцца паміж імі. Істотнай ідэалагічнай падзеяй, якая нядаўна мела месца ў расейскай імперыі, была акцыя пад назвай “Імя Расея”. Пра таго, хто перамог 28 сьнежня 2008 г., мы ўжо даўно падалі матэрыял на нашым сайце (гл. https://nashaziamlia.org/2008/06/26/1412). Тады мы не маглі ведаць, што Аляксанд Неўскі будзе абраны галоўным расейскім героем, так супала. Цяпер ведаем. З гэтай нагоды і падаем артыкул сп-ра Мінкаілава, у якім паказана на шэраг дадатковых цікавых рэчаў. У якасьці ілюстрацыі падаем малюнак і фота прызёраў на “Імя”.

Рэдакцыя.

Пошук новага ідала для рускіх [пад “рускімі” тут маюцца на ўвазе імперцы-маскалі. – Рэд.], здаецца, завяршыўся. Мы кажам “здаецца”, таму што падсунуць новага ідала за 2-3 месяцы праз тэлешоў не атрымаецца.

Трэба адзначыць, кампанія па абраньні новага дзяржідала (Аляксандра “неўскага”) на выгляд была больш дэмакратычнай, чым абраньне новага (аднаразавага) расейскага прэзыдэнта. Справа ў тым, што скіданьне і замену жывых ідалаў можна правесьці дастаткова хутка (з шумам альбо адносна бясшумна), як гэта рабіў у свой час Сталін. А вось працэс абагаўленьня мёртвага ідала – гэта ўжо справа сур’ёзная, гэта ўжо абавязковы атрыбут новай дзяржаўнай рэлігіі. Таму такая закладка носіць доўгатэрміновы характар і гэтую закладку нельга выдзёргіваць і замяняць па палітычным капрызе якога-небудзь дзеяча, няхай ён будзе нават дыктатарам.

Наадварот, любы́ дыктатар толькі тады дыктатар, калі зьяўляецца захавальнікам і шанавальнікам галоўнага мёртвага ідала. І вельмі доўга, гадамі трэба ўціраць масам, як і за што гэтага ідала трэба шанаваць і абагаўляць.

Але вернемся да тэлешоў. У камітэт жрацоў падабралі асобаў пазнавальных, прымільганых за апошнія гады на экране. Рускіх сярод іх, як заўсёды, было малавата. Бадай што Ткачоў і яшчэ пара іншых (можа быць)… Але гэта не перашкаджала кожнаму чальцу камітэту вытрымліваць ролю прыстойнага шавініста і расхваліваць свайго бажка з падкрэсьленым дзяржаўніцкім хваляваньнем.

Праект быў адказны і таму нават пры завучаных і яўна адрэпеціраваных тэкстах арганізатары не рызыкнулі на наўпроставы эфір. Любы ўдзельнік (ня толькі Чарнамырдзін) мог адпусьціць нягеглы экспромт, які б не прамінулі падхапіць зьбяднелыя парадысты, і тады “пішы – прапала” сур’ёзнасьць рэлігійнай дзеі.

Пад час назіраньня за гэтым пампезным і фальшывым сьпектаклем успаміналіся словы, якія прыпісваюць Напалеону: “Гісторыя – гэта хлусьня, якую па дамоўленасьці прымаюць за праўду”.

Нічога ня скажаш, заўважана дакладна. Відаць, як прафесійны палітык і вайсковец, ён вымушаны быў аддзяляць міфалагічную туфту ад рэальных рэчаў. Але гэтае меркаваньне, у прынцыпе вернае і аб’ектыўнае, да рускай рэчаіснасьці можна прыкласьці толькі часткова.

Калі нараджаюць рускую гісторыю (а яе пасьля чарговай рэвалюцыі кожны раз нараджаюць па новай) трэба забыць усё, што вы ведалі ці чулі пра [папярэднія] прыдумкі. Брахня, якую русісты выдаюць за “гісторыю”, настолькі нахабная і несумленная, што любыя міфы могуць адпачываць. (Адзіныя, хто могуць спаборнічаць з рускімі па бессаромнасьці гістарычнай хлусьні – гэта габрэі й армяне).

Ці прыжывецца гэта імя ў якасьці ідала, гэта асобнае пытаньне? Дасёньня ў пантэоне рускіх бажкоў Аляксандр “неўскі” быў “адзін з …” і ня самы ўзгадваемы.

На што арыентаваўся камітэт жрацоў у сваім канчатковым выбары, цяжка сказаць. Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што не апошнюю ролю тут мела тое, што рускія папы даўно выкарыстоўваюць яго імя як брэнд “сьвятога” і захоўваюць яго спарахнелыя парэшткі.

Магчыма, была падкінута ідэя – “замест муміі Леніна – косткі Аляксандра неўскага”. Язычнікі любяць рабіць гранітных і бронзавых чурбанаў. Але да мумій і спарахнелых костак яны адчуваюць асабліва глыбукую пашану.

Што да новага галоўсьвятога, дык ні прыпудраная і разфарбаваная біяграфія яго, ні даўніна часу ня могуць схаваць той непрыемны пах, які ад яго сыходзіць.

Вядома, што Аляксандр “неўскі” быў стаўленікам Залатой Арды, выконваў ролю галоўнага “паліцая” на тэрыторыі рускіх княстваў, у сваім рабалепным памкненьні цалаваў боты мангольскага хана, і, каб дагадзіць яму, тапіў у крыві сваіх супляменьнікаў і нават родных братоў ды сына…

Але зьдзіўляцца выбару ня варта – рускім для пакланеньня часта падсоўвалі такія падмоклыя гістарычныя персанажы. Хаця добрых і кепскіх ідалаў не бывае, таму што ідалапаклонства па сваёй натуры ганебная зьява.

Дый, шчыра кажучы, для сёньняшняй, цалкам абыдленай рускай публікі, Аляксандр “неўскі” нават вельмі добры. Што да забойства ўласнага сына, дык гэта вельмі распаўсюджаная зьява, як у еўрапейскай, так і расейскай гісторыі, каб яе асабліва ўлічваць. А ў выпадку з Аляксандрам “неўскім” можна нават запісаць у актыў, падаўшы як “ахвярапрынашэньне для зямлі рускай”.

А вось што прыдумаць у апраўданьне сёньняшняга росквіту “расеяніна”, які спакойна можа забіць сваіх бацькоў з-за кватэры альбо зарубіць іх сякерай “па п’яну”? Застаецца спаслацца на эканамічны крызіс.

У СМІ часта прасочваюцца паведамленьні, якія паказваюць усю глыбіню маральнага звыродніцтва рускай публікі. Некалькі месяцаў таму па ТБ паказвалі нейкія тары-бары на прававыя тэмы. З усёй той балбатні запомнілася выступленьне аднаго парламентара. Ён распавёў пра выпадак, калі яму, як дэпутату, даслаў ліст адзін вязень, які цікавіўся, ці можа ён пасьля вызваленьня прэтэндаваць на кватэру. Гэты чалавек быў асуджаны за тое, што забіў усю сваю сям’ю (бацькоў, двух братоў і сястру), каб завалодаць кватэрай. Але сутнасьць ня ў тым – як мы ўжо адзначалі, забіць з-за кватэры ў сёньняшняй Русні – справа звычайная. Цікава іншае: за забойства 5 чалавек злачынцу асудзілі на 8 гадоў турмы!

Такой жа тэрмін, памятаецца, далі аднаму бедалагу за скрадзеную курыцу. Пагадзіцеся, для такога народу і такой краіны Аляксандр “неўскі” вельмі нават нармалёвы сімвал.

Такім чынам, ідал “Ленін” разьвянчаны, і цяпер будуць пакланяцца не яго муміі, а спарахнелым косткам Аляксандра “неўскага”.

Неабходнасьць пошуку хоць якога замяняльніка муміі Леніна новыя крамлёўскія палітыкі ўсьвядомілі позна. Больш думалі пра нафту і газ, не надавалі іншаму значэньня. Але тут, магчыма, той самы выпадак, што “позна” і “ніколі” – гэта тое самае. Цягнік пайшоў, і крамляне бягуць наўздагон па шпалах. І па ўсім бачна, дагнаць не атрымаецца.

Так бывае ня толькі з крамлянамі. Такія сусьветныя законы – падзеі разьвіваюцца сваім парадкам і не чакаюць, ці падрыхтаваныя да іх людзі, ці не.

Падсунуўшы замест муміі Леніна косткі Аляксандра “неўскага”, праблему ня вырашыць. Гэтага яўна недастаткова. Ствараецца ўражаньне, што палітычныя правадыры Русьні да канца не ўсьведамляюць важнасьць праблемы. Відаць, таму што субстанцыя, якую мы закранулі, не такая намацальная, як нафта і газ.

Вакол ідала выбудоўваецца ідэалогія [у дадзеным выпадку ідала падбіралі яўна пад ужо існыя намёткі будучай ідэалогіі. – Рэд.]. За назвай ідзе рэлігійнае вучэньне. Ленінізм быў усебакова распрацаванай ілжэнавукай, над якой працавалі ня два месяцы і ня два гады. І Ленін падаваўся, як наднацыянальны ідал. А ту вам наце…

Аляксандр “неўскі” – ідал выключна рускага прызначэньня, які нават скіны наўрад ці прымуць, ня кажучы ўжо пра татар. Вядома, у шавіністычным апьяненьні ўсяго гэтага можна не заўважыць, але тым горшым будзе пахмельле.

З чым можна параўнаць новага расейскага галоўдзярж ідала, калі ён пасьпее прыжыцца да поўнага развалу Русьні? Хутчэй нават не з траянскім канём. Усё гэта больш нагадвае сітуацыю, калі купка “сьпецоў” прапануе закінуць цукар у бензабак старага драндулета для павелічэньня актанавай лічбы.

Кожнае наступства мае сваю прычыну, кожны вынік мае свае перадумовы. Мы ня можам ведаць будучыні. Мы можам толькі меркаваць, выказваць здагадкі, мадэляваць будучую сітуацыю.

Часьцей за ўсё нашы прагнозы не спраўджваюцца альбо спраўджваюцца часткова. Ёсьць, праўда, вядомыя законы сусьвету, хаду якіх можна прадбачыць, але немагчыма прадбачыць час. Напрыклад, сьмерць чалавека альбо дзяржавы.

Падзеі ў сьвеце нарастаюць з такой хуткасьцю, што мы не пасьпяваем нават зьдзівіцца. Па ўсіх адзнаках можна меркаваць не такі далёкі крах Русні. Многія гэта прадказваюць – занадта заўважальныя прыкметы маральнага і фізічнага звыродніцтва…

Але справа ў тым, што з крахам імперыі зла само зло ня зьнікне. Яно проста можа прыняць новае аблічча, новыя рысы, часта зманліва прывабныя.

Крах чарговай сістэмы зла трэба расцэньваць як магчымасьць, якую Бог дае вернікам для ўсталяваньня Ісьціны.

Яшчэ раз хачу папярэдзіць, што Русьня можа раптам разваліцца і сабраць яе будзе немагчыма. І самая вялікая памылка – думаць, што на гэтым задача маджахедаў выканана, што сам сабой адовіцца Шарыят.

Не, вялікае Дабро трэба заслужыць, трэба шмат працаваць дзеля Ўсявышняга, быць стойкім і быць гатовым да любога павароту падзей.

Ад рэдакцыі:

Сапраўды, выбар “Імя Расея” (зьвярніце ўвагу, не “Імя Расеі”, а “Імя Расея”, каб мы, нібы дурні, цікавіліся: што гэта за фігня такая? няўжо маскалі ня ведаюць склонаў? – і такім чынам дадаткова зьвярталі ўвагу на іх акцыю) нясе ў сабе больш інфармацыі, чым проста прызначэньне “героя”.

Натуральна, што гэты выбар зрабіла не расейскае грамадства, а расейская палітычная эліта (грамадства па шэрагу прыкмет жадала ў якасьці “Імя” бачыць Сталіна). Тым больш выбар расейскай імперыякратыі зьяўляецца паказальным.

Аляксандр Неўскі – гэта вельмі інфарматыўны сімвал. Сімвал таго, якім будзе чаговы варыянт расейскай імперскай ідэалогіі й палітычнай практыкі, зь якім узорам павінны быць зьнітаваны іх прынцыпы.

Па тым, што ўяўляла зь сябе гэтая асоба, можна сказаць, што ідэалогія і палітыка канчаткова запланаваныя расейскай імперыякратыяй быць імперскімі, “вялікарасейскімі” (1), азіяцкімі (2), антызаходнімі (3), псеўдарускімі (4) і настолькі адданымі імперскім прынцыпам, што ажно да адмаўленьня родных братоў, сёстраў, сыноў і самога сябе ў цалаваньні ботаў любога па-хана (5).

Ці не на кітайскага “хана” намёк?! Вельмі верагодна, што так.

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    З папярэдніх артыкулаў бачны кепскі стан мазгоў у Крамлі, але казаць пра распад Расеі, мне здаецца, заўчасна. Няма поўнай манаполіі СМІ ды і цьвярозыя людзі там пакуль ёсць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы