nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці быў летась удар па здароўі беларускай нацыі?

2 лютага, 2008 | Каментары (1)

Алесь Астроўскі, д.м.н.

Уда� па зда�о��.GIF

Прыступаючы да напісаньня гэтага артыкула, я ўсьведамляў, што закранаць пытаньне ўласнага здароўя на нашым сайце не этычна. Але дадатковая сабраная інфармацыя пераважыла на карысьць выстаўленьня дадзенага матэрыялу. Калі вы пазнаёміцеся з фактамі, якія падаюцца далей, думаю зразумееце: гаворка ідзе пра нешта значна больш істотнае, чым асабістае здароўе нейкага чалавека. Акрамя таго, калі ты даваў клятву Гіпакрата, ты абавязаны паводзіць сябе адпаведным чынам. Але ўсё па парадку…

Зь леташняга кастрычніка штосьці сталася з маім здароўем. Фарынгіты, бранхіты, якімі я звычайна хварэў раз, максімум, два на год, пераўтварыліся ў непарыўны ланцуг, які не перарываўся хаця б больш-менш працяглымі перыядамі здароўя. Дый самі гэтыя хваробы працягваліся не тыдзень-паўтара, як зазвычай, а зацягваліся на 3-4 тыдні. Усё гэта сьведчыла, што ў мяне раптам аказаліся істотна падарванымі абарончыя сілы арганізма.

Я добра ўсьведамляю значэньне нашага сайта ў беларускай інфармацыйнай прасторы. Сайт, з аднаго боку, ідэалагічны – аналізуе, прагназуе, але ні да чаго не заклікае, таму да яго цяжка прыдрацца і закрыць. Але, з іншага боку – сайт вельмі істотны для разблытваньня пераблытаных ізвілін у мазгах, асабліва маладых, у стаўленьні да “Расіі”, “Белорусіі”, “Захаду”, гэтак званай “аб’яднанай апазіцыі” й шмат чаго іншага. Таму мы ў рэдакцыі не зьдзіўляліся, калі, напрыклад, раптам паўставалі сітуацыі, што, каб выйсьці на ўласны сайт, нам даводзілася карыстацца любым іншым кампутарам, бо з рэдакцыйнага зрабіць гэта было немагчыма. Мы таксама не зьдзіўляемся, што ўжо каля году на нас ідуць хвалі спамавага сьмецьця, якія сягаюць 500 сьмецьцевых паведамленьняў у дзень.

З іншага боку, вядома, што сучасныя метады зьнішчэньня людзей (сьпецлужбамі розных краін) даведзеныя да перфекцыі. Чалавек можа пачаць хварэць, хварэць і літаральна праз 2-3 гады памірае (рак, хранічныя інфекцыі й г.д.). Ня буду хаваць, праз паўгады непарыўнага ланцугу хваробаў у галаву найчасьцей прыходзяць менавіта гэтыя думкі. Але тут яны паслужылі таксама і зыходнай кропкай.

Справа ў тым, што аналагічныя праблемы са здароўем, як высьветлілася, зь леташняй восені ўзьніклі ў многіх маіх сяброў і знаёмых (у асноўным, гаворка ідзе пра інфекцыі дыхальных шляхоў), маі дзеці ўсю восень насілі розныя інфекцыі зь дзіцячага садку, а знаёмыя, якія працуюць у сістэме аховы здароўя розных гарадоў Беларусі, адзначалі, што леташняй восеньню людзі (дзеці, старыя, хранічна хворыя) здавалася б беспрычынна хварэлі й істотна цяжэй, й істотна часьцей.

Мне, як чалавеку, які мае кантакт зь медыцынскім асяроддзем, вядома, што за час знаходжаньня Лукашэнкі на прэзідэнцкай пасадзе ў Беларусі істотна вырасла захворваемасьць нашых грамадзян на псіхічныя хваробы, сухоты, СНІД, венерычныя хваробы. Прычыны гэтага вядомыя – неўладкаванасьць, бесперсьпектыўнасьць, гэта таксама інфармацыйная чарната, у атмасьферы якой нам даводзіцца жыць, маральная разбэшчанасьць. З грунту рэчы, грамадства 14 гадоў знаходзіцца ў стане хранічнага некрафільнага стрэсу.

І таму першая думка была такой: пагаршэньне здароўя, якое пачалося з восені, абумоўленае гэтымі інфармацыйна-чарнушнымі ўмовамі жыцьця нашых людзей.

Але ёсьць адно “але”. Занадта рэзка ўсё адбылося. Прыкладна так, як пасьля Чарнобылю…

Уражаньне такое, што летась перад восеньню ў Беларусі адбылася нейкая страшная падзея, якая скрайне негатыўна адбілася на здароўі нашых грамадзян, але якая – у той жа час старанна замоўчваецца…

Зыходзячы з усяго пададзенага, зьвяртаюся да наведвальнікаў нашага сайта: сябры, калі ў вас ёсьць зьвесткі, якія могуць пацьвердзіць істотны рост захворваемасьці беларускага насельніцтва ў апошнія некалькі месяцаў, а тым больш у вас ёсьць зьвесткі пра прычыну гэтага, дасылайце вядомае вам – свае зьвесткі, думкі, каментары – у абмеркаваньне дадзенага матэрыялу.

Што можа быць прычынай? Ды што заўгодна: нейкія новыя падзеі ў Чарнобылі; уцёк таямнічага бактэрыльянага штаму з закрытай ваеннай лабараторыі; аварыя на пэўным хімічным прадпрыемстве; апрабаваньне баявога рэжыму працы Баранавіцкай РЛС, якая належыць расейскай імперыі, у сувязі з пагрозай разгортваньня элементаў СРА ў Польшчы; і г.д., і да т.п.

Нагадаем, нялюдскае стаўленьне да беларусаў з боку посткамуністычнай улады, якое заўсёды пачынаецца з замоўчваньня непажаданай інфармацыі ці з выдачы хлусьлівай інфармацыі, цалкам магчымае – вінаваныя ў наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая з аварыі сьвядома была пераўтворна ў агульнанацыянальную катастрофу, не асуджаныя да гэтай пары…

Памятайма: ніхто, акрамя нас, пра нас клапаціцца ня будзе!

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Магу падцвердзіць, што сярод маіх сваякоў і знаёмых за апошні год назіраецца рост
    розных хваробаў. Напэўна адбываецца аслабленне імунай сістэмы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы