nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Які канец Кадафі быў бы карысным

24 лютага, 2011 | 11 каментарыяў

Глеб Шчарбатаў

Артыкул, які мы падаем ніжэй, узяты з сайта рускіх шавіністаў (гл. http://ari.ru/news/3656/), верагодна, зьвязаных з расейскім ФСБ ці ГРУ (мы пра гэта адкрыта папярэджваем). Але бываюць выпадкі, калі падыдзе нават матэрыял расейскіх “арыйцаў”, каб, не губляючы шмат уласнага часу, адзначыць некаторыя рэчы… Аўтарскі стыль у цэлым захаваны.

Рэдакцыя.


Элітныя падраздзяленьні лівійскай арміі й афрыканскія найміты праводзяць сьпецаперацыю ў гарадскіх кварталах Трыпалі – агонь па насельніцтву вядзецца з кулямётаў. Адначасова ВПС Лівіі наносяць бомбавыя ўдары па жылых кварталах сталіцы краіны з паветра. Лідэр лівійскай Джамахірыі Муамар Кадафі аддаў загад пакараць сьмерцю пілотаў, якія адмаўляюцца выконваць загады”.

(З паведамленьняў прэсы).

Сродкі масавай інфармацыі ўсяго сьвету сочаць за драматычнымі падзеямі, якія разгортваюцца ў Лівіі. Часткова гэтыя падзеі зьяўляюцца прагназуемымі, бо грамадзянін Кадафі паводзіць сябе так, як звычайна і паводзяць сябе ўсё крывавыя тыраны – прыцягвае да падаўленьня народных хваляваньняў наймітаў, бо нягоднікаў, зь мясцовых, у яго пад стрэльбай відавочна не хапае.

Аднак у падаўленьні народных пратэстаў ёсьць і яго выключнае ноў-хаў – бамбаваньне натоўпаў бяззбройных людзей з паветра. Да гэтага ўжо былі кулямёты, артылерыя і нават ракетныя ўдары. Але, як бачым, грамадзяніну Кадафі яно не дапамагло, давялося бамбаваць.

Некаторыя чытачы АРІ ў гэтыя дні таксама бамбуюць нас патрабаваньнямі даць нейкую аналітыку сітуацыі і прагнозы развіцьця падзей. Што сказаць, мы не ведаем – што гэта за краіна і якія там расклады. Адзінае вядомае, што пыса звар’яцелага лівійскага прыдурка нармальным людзям падабаецца ня можа. І нам яна таксама не падабаецца. А далей можна зыходзіць з варыянтаў: Кадафі ўтрымаецца (хоць і на досыць кароткі час), або сям’ю Кадафі лівійцы зьнясуць ў бліжэйшы час.

Пры любых варыянтах іх падварыянты нам цікава разглядаць ніяк не аналітычна, а чыста эстэтычна – ці парвуць затым грамадзяне Лівіі грамадзяніна Кадафі, прывязаўшы за ногі паміж пальмамі, ці будуць цягаць па горадзе, прывязаным да бампера грузавіка, ці ж лівійцы прыдумаюць нешта больш арыгінальнае, пра што потым будуць смуткаваць ў сваіх газетах чырвоныя расеянскія камуністы-“патрыёты”, як аплакваюць там грамадзяніна Наджыбулу.

Гэты грамадзянін, хто не памятае, быў пастаўленым СССР дыктатарам у Аўганістане. Яго злілі неўзабаве пасьля сыходу савецкіх войскаў. Як і прынята ў дыктатараў, грамадзянін Наджыбула паспрабаваў здушыць народныя хваляваньні, абапіраючыся на наймітаў – атрады «рэвалюцыянераў», набраныя з этнічнай меншасьці Аўганістана – хазарэйцаў.

Нейкі час у яго гэта атрымлівалася, але калі прыпякло, хазарэйцы хутка пакідалі зброю і распаўзліся па гарах, пакінуўшы грамадзяніна Наджыбулу адзін на адзін з народам. Некаторы час ён бадзяўся па амбасадах і дыпламатычных місіях, аднак дасталі яго і там, кастрыраваўшы яшчэ па дарозе ў турму.

На наступную раніцу, пасьля ня вельмі ўжо доўгіх допытаў, яго прывязалі да машыны і пад бой барабанаў сталі катаць па горадзе, пасьля чаго павесілі. Характэрны момант: труп абляпілі грашовымі купюрамі, натыкаўшы пачкі гэтых купюр ва ўсе вядомыя аўганцам адтуліны. Тым самым аўганцы паказалі ўсім, што на вяроўцы грошы не патрэбныя і моцна шмат іх не ўлезе нават у дупу. Кастрыравалі яго таксама як дэманстратыўны акт, бо, як і грамадзянін Кадафі, грамадзянін Наджыбула вельмі любіў атачаць сябе гвардыяй жаночага полу.

Лічым, што ў Лівіі, з улікам зьверстваў Кадафі, можа быць прыблізна гэтак жа. І гэта яшчэ як самы мяккі варыянт, бо Кабул не бамбаваў нават грамадзянін Наджыбула. А грамадзянін Хусейн не бамбаваў Багдад. Грамадзянін Кадафі па гэтай прыкмеце першы, таму ёсьць усе падставы меркаваць, што лівійцы ў даўгу не застануцца і прыдумаюць яму досыць экстравагантны спосаб сыходу з жыцьця. Заадно разарвуць і ўсё асяроддзе грамадзяніна дыктатара, асабліва грамадзян, якія выконвалі найбольш бесчалавечыя загады.

І гэта будзе добра.

Добра гэта будзе ў другую чаргу таму, што мы, як і ўсе прыстойныя людзі, заўсёды на баку народу і справядлівасьці. Аднак, у першую чаргу публічнае сярэднявечнае пакараньне грамадзяніна Кадафі добрае тым, што пакажа некаторым грамадзянам у расеянскай федэрацыі, што калі яны раптам пераступяць нейкую рысу, то іх чакае практычна тое ж самае – заліваньне ў глоткі золата, піханьне ў задніцу вялікіх пачкаў ваўчараў й іншых каштоўных папер, катаньне па Маскве, прывязанымі да бампераў шасцісотых «мэрсэдэсаў».

Некаторых могуць нават у якасьці разьмінкі адфігачыць па хрыбце рамкамі металашукальніка з аэрапорта. Так што дэманстратыўнае пакараньне лівійскага «бацькі» напэўна выратуе шмат жыцьцяў, бо паглядзеўшы на гэтую справу на відэа, сёй-той у расеянскай федэрацыі пачне думаць галавой, а не месцам, куды раз’юшаныя стральбой з кулямётаў па натоўпе грамадзяне могуць убіць асінавы кол.


Ад рэдакцыі:

Аўтар, як расеец, галоўны пасыл свайго артыкула, як вы бачыце, адрасаваў сваім расейскім кіраўнікам. Мы ж, жывучы ў Беларусі, ведаем асобаў, для якіх па цэлым шэрагу прыкмет (выкарыстаньне сыноў на дзяржаўных пасадаў, акружэньне сябе “жаночым войскам”, адкрытае абяцаньне выкарыстаць армію супраць народу “ў выпадку чаго”) папярэджаньне ад расейскіх шавіністаў было б яшчэ больш карысным…


11 каментарыяў

  1. Актывіст кажа:

    Як я разумею, вы лічыце, што беларускі народ з сваёй еўрапейскай культурай можа дайсці да такога жывёльнага стана, каб цягаць нейкіх злачынцаў праз увесь горад, а пасля павесіць на плошчы, напрыклад, Каліноўскага? Выбачайце, але такім чынам мы ніколі не пабудуем сапраўды еўрапейскую, дэмакратычную краіну. Цяперашнія злачынцы мусяць ведаць, што, калі да ўладу прыйдуць нацыянальна-арыентаваныя сілы, у першую чаргу будуць адноўлена незалежныя суды і пачнуць дзейнічаць беларускія законы. І цяперцы будут мусяць адказаць перад беларускім судом.

  2. з...лы беларус кажа:

    Таварышу Актывісту…. Тут ніхто не лічыць, а папярэджвае – Б’юць не па пашпарту, а па мордзе!, калі гэную морду ад’елі пад казачкі пра “талерантнасць” ці “еўрапейскасць”… Забыўся, таварышку, на самую “еўрапейскую” культуру немцаў у 30-я гады!? Слабы, відаць, чэрап нават для памяці, не то што да аналізу і прагнозу! Глядзі, калі маеш вочы, на семітаў і не разлічвай, што арыйцы будуць лагаднейшымі…

    Сп. Астроўскаму павага за “памяць аб будучыні!” Гадзюшнік трэба заўжды паярэджваць, каб хутчэй і цішэй распаўзаліся па норах, а не круціліся зверху ў кубле, пырскаючы і плюючы атрутнай інфармацыяй…

  3. Актывіст кажа:

    2 з…лы беларус.
    1. Я табе на таварыш.
    2. Ты зразумеў пра што я кажу? Калі не, то патлумачу. Я выступаю за пакаранне, але праз адкрыты суд, дзе кожны зможа пабачыць тыя факты злачыстваў, якія здзейсняў рэжым і яго халюі. Калі гэта будзе даказана (а яно будзе даказана), усіх тых, хто апынецца на лаве, будзе чакаць пакаранне ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Ці ты лічыш выкананне ўласных законаў – гэта і ёсць “талерантнасць” (у адмоўным яе разуменні)?
    3. А пры чым тут прыклад Германіі перыяду 30-х гадоў да пытання самасуду?

  4. Siarhiej кажа:

    Не магу зразумець гэтых дыктатараў. Ну нажраўся, ну нахапаў, ну ператрахнуў, … Дык падрыхтуй утульнае месца дзе-небудзь на саламонавых выспах і ціха звалі. Дык не ж … Ці гэта такая псіхічная хвароба – дыктатура?

  5. Актывіст кажа:

    Сапраўды, было б цікава паслухаць псіхолагаў – такія паводзіны дыктатараў аддаюць нейкай паталогіяй…

    • Рэдакцыя кажа:

      Параноідная псіхапатыя – форма паталогіі характару (а не інтэлекту). Характарызуецца ў асноўным дзьвюмя маніямі (манія – непераадольнае ўнутранае эмацыйнае жаданьне, якое ідзе з падсьвядомасьці й цяжка кантралюецца розумам, а таму часта кіруе чалавекам): нясьцерпным імкненьнем да ўлады і страхам перасьледу. У абсалютнай большасьці дыктатараў прысутнічае гэты ці блізкі тып псіхічнай паталогіі, у т.л. і ў аднаго, добра вядомага беларусам.
      Дарэчы, пра ўсё гэта добра ведае кожны псіхолаг і псіхіятр…

  6. читатель кажа:

    К сожалению всё не так просто. Речь разумеется не идёт о том, чтобы тягать на верблюдах или конях свергнутого параноика по всей столице на верёвке, но что касаемо суда мы должны уяснить следующее. Почему вы думаете Чаушеску словили и расстреляли буквально за несколько часов, суд напомню занял по времени 2 с лишним часа, включая судебное следствие, прения сторон и собственно сам приговор? Потому что свергнутые диктаторы это проблема и после, элемент дестабилизации, они же и тогда не успокаиваются, болезнь продолжается, могут умышленно провоцировать гражданскую войну. Поэтому я думаю, что суд конечно должен быть, но растягивать его, давать “выступать”, тем более на всю страну это большой ещё вопрос, особенно когда идёт речь о чересчур языкастых и крикливых, а они все такие в принципе, сами понимаете к чему это может привести. Что касается Каддафи, то было бы самым правильным США нанести ракетный удар по бункеру и ликвидировать его просто физически, чтобы устранить сам источник проблемы.

  7. Вершнік кажа:

    Шаноўныя сябры. Усё не так проста. Некалі ( 20 ці 30 год назад) амерыканскія летакі ўзняўшыся з англійскіх авіябаз нанеслі ракетна-бомбавы ўдар па палацу Кадафі. У выніку бамбавання загінулі ягоныя сваякі, сыну Кадафі адарвала нагу амерыканскай бомбай. Тады я вельмі здзіўляўся па якой такой прычыне амерыканцы бамбавалі ягоны палац. А дзе міжнародныя законы? дЗЕ ААН? Таму ў адказ, як сапраўдны дзяржаўны мачо, Кадафі даў загад узарваць самалёт, што ляцеў з Англіі ў ЗША.
    Што сёння адбываецца ў мусульманскіх краінах, па якіх прычынах хваляванне, нам не вядома. Можа вырасла новае пасіянарнае пакаленне, якое хоча свой кавалак жыццёвых даброт…? Ва ўсялякім разе глабалізацыя — гэта новая стратэгія эканамічнай, ідыялагічнай і фінансавай экспансіі на краіны трэцяга сьвету.
    ” было бы самым правильным США нанести ракетный удар по бункеру и ликвидировать его просто физически, чтобы устранить сам источник проблемы.” Што датычыць гэтага меркавання, то гэта яскравы прыклад імперскага мыслення, што і не дзіўна, бо чалавек глядзіць на Сьвет праз рускія акуляры. Навошта вывучаць праблемы, думаць, высвятляць, шукаць выйсце… ”Ліквідіровать…!Няма чалавека — няма і праблемы.”
    Мы,ліцвіны, павіны самі думаць, самі ўзірацца ў сучасны Сьвет і сучасныя падзеі, і мець сваё не навязанае нам некім, меркаванне!

    • читатель кажа:

      это признак рационального мышления, ибо если вы не в курсе, то Каддафи, ради удержания власти, уже начал раздавать оружие всем желающим, чтобы те убивали своих же соотечественников. Т.е. провоцирует широкомасштабную гражданскую войну о чём и шла речь. Уж не знаю через какие вы смотрите очки на мир (не через очки ли его местного усатого дружка), но последствия всего этого очевидны. Каддафи необходимо ликвидировать и причём как можно скорее, чтоб ему и руки и ноги и голову оторвало,т.к. там не осталось уже ни грамма мозгов. Впрочем, я не отрицаю, что до конца нам неясно какие процессы имеют происходить теперь в этих странах, инициируются ли они извне или являются внутренними причинами.

    • читатель кажа:

      И кстати если вы пытаетесь намекнуть на якобы “сценарий извне” с “целью разделения Ливии на три части и оккупацию затем НАТО”, версию которой постоянно озвучивают сам Каддафи и его сын (по аналогии с его местным товарищем, у того только это Польша и Германия), то пока, на данный момент, Каддафи сам, своими действия, только способствует этому сценарию. Ибо формированию временного совета, куда вошли бы представители всех племён, частей и политических сил Ливии препятствует именно этот один выживший из ума человек.

  8. Геннадий кажа:

    Все хотят чтобы НАТО разбомбило и Беларусь как Ливию. Молодцы Беларусы! Только для этого сначала нужно поднять восстание, а то у НАТО не будет основания вас бомбить.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы