nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Хто і чаму зачыняе нацыянальныя рэсурсы? Таямніца полішынэля (Частка 1).

24 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў.

� апаз���� 2.JPG

У вялікім артыкуле, пададзеным ніжэй (артыкул скарочаны), рускія шавіністы прапануюць сваю версію прычынаў нядаўняга закрыцьця аднаго са сваіх галоўных інфармацыйных рэсурсаў – сайта ari.ru (цяпер – ariru.info). Сябрам нашай рэдакцыя гэтая версія падалася каштоўнай ня толькі з-за таго, што дазваляе лепш зразумець працэсы, якія адбываюцца ўнутры расейскай апазіцыі, але і з-за аналогій, якія ўзьнікаюць, калі мы параўноўваем расейскую апазіцыйную сітуацыю і нашу – беларускую. Думаем, менавіта гэтым можна патлумачыць нашае інтуітыўнае жаданьне праілюстраваць расейскі матэрыял фотаздымкамі з беларускай апазіцыйнай рэчаіснасьці 2003-07 гг. Няўжо сапраўды сярод фігур, бачных на фотаздымках, ёсьць беларускі Азэф, поп Гапон, розныя іншыя агенты? А, можа, і не па адным? Тыпу: адзін рускамоўны, другі – беларускамоўны…
Рэдакцыя.


… Навошта зачынілі АРІ? Каму мы перашкаджалі? Адцягвалі электарат ад «Единой России» ці ад сп-ра Каспарава? Каму і дзе мы, асьветнікі, скрайне законапаслухмяныя, паліткарэктныя і талерантныя людзі, наступілі на мазоль? [ёрнічаньне – фірмовы стыль АРІ. – Рэд.]. 


Няўжо мы выявілі нешта такое, пра што ніхто ня ведае? Напрыклад, назвалі імёны людзей, якіх даўно чакаюць у Гаазе? Дык гэтыя прозьвішчы вядомыя. Альбо для кагосьці сталі непрыемнай навіной вынікі нашых камандна-штабных гульняў? [маецца на ўвазе адзін з нядаўніх артыкулаў, выстаўленых на сайце рускіх шавінюг. – Рэд.] Дык гэтыя гульні ў кулуарах Генштаба першы раз правялі яшчэ вельмі даўно, і ўсім ўсё даўно зразумела з гэтай “арміяй”. … Нарэшце, няўжо мы чымсьці моцна пагражаем некаму ў Крамлі адным сваім існаваньнем? Вельмі і вельмі наўрадці: для людзей у Крамлі праблема ня мы, а руская нацыянальная сьвядомасьць, якая прачынаецца – мільёны людзей пачынаюць расплюшчваць вочы. Вось гэта для некага – ПРАБЛЕМА! А мы – проста рускія, якія прачнуліся трохі раней за іншых…
Адзінае, што можа патлумачыць факт закрыцьця АРІ – гэта існаваньне на сцэне лялячнага тэатру “Расіянія” некага, каго закулісныя маніпулятары выводзяць для замены старых персанажаў, якія не выклікаюць у людзей ужо ніякага энтузіязму. Амплуа новых ляляк – “рускі нацыяналізм” – г.зн. найбольш запатрабаваная сёньня грамадствам тэма. Натуральна, такія рэсурсы, як АРІ, лёгка могуць вылічыць падробку і патлумачыць рускім, што яны зноў, як у 1991 годзе, маюць справу са сьпектаклем (толькі тады з намі гулялі ў “дэмакратыю”, а цяпер будуць гуляць у “нацыяналізм”). Адсюль спроба закрыцьця АРІ. Гэта цалкам лагічны крок тайных рэжысёраў.

Аднак выйшла так, што ўсё атрымалася наадварот: паспрабавалі выдаліць нас з нашых калакольняў, а засьвяцілі сваіх марыянетак. Таму мы і гаворым пра ўспышку, пра галоўную падзею ў інфармацыйнай прасторы. Засталося толькі пальцам паказаць на марыянетак, на расклад. Але спачатку давайце зробім невялікі гістарычны экскурс. Бо няма нічога новага ў гэтым старым сьвеце.

1.
“Браты! Фабрыкі і заводы належаць інародцам. Ім прыслугоўваюць прадажныя чыноўнікі. Уся краіна захрасла ў хабарніцтве, разбэшчанасьці, свавольстве. З працоўных выціскаюць апошнія сілы. Самі заводчыкі купаюцца ў раскошы, вывозяць за мяжу народныя каштоўнасьці. Ім дазволена ўсё. Нашыя патрабаваньні аб паляпшэньні жыцьця рабочых аб’яўляюцца злачынствам, законныя жаданьні – дзёрзкасьцю. За рускім народам не прызнаюць ні людскія правы, ні нават права казаць пра нашыя патрэбы!”

Гэтай актуальнай цытаце, быццам узятай зь мітынгу якога-небудзь ДПНІ [расейскі Рух супраць незаконнай эміграцыі. – Рэд.], на самой справе роўна 100 гадоў. Узята яна з выступу Грыгорыя Гапона, які выдаў прамову перад піцерскімі працоўнымі напярэдадні сумна вядомай “Крывавай нядзелі”. Чым яно тады ўсё закончылася – вядома. З таго часу імя “поп Гапон” стала хадзячай назвай …

Дарэчы, сп-р Гапон працаваў на начальніка дэпартамента паліцыі Расеі Сяргея Зубатава. На апошняга ўвогуле працавалі многія людзі. Напрыклад нехта доктар Шаевіч – лідар “Габрэйскай незалежнай рабочай партыі”: руху сіяністаў, які быў створаны клопатам сп-ра Зубатава. Гэта цудоўная арганізацыя ставіла за мэту дапамогу габрэям, якія пражывалі ў Расеі, у выездзе ў Палестыну для стварэньня там сваёй незалежнай дзяржавы. Так выбівалася кадравая глеба з-пад ног бальшавікоў. Іншым агентам сп-ра Зубатава, у якім ён аднак памыліўся, быў нехта сп-р Еўна Фішаль Азэф – ня проста правакатар, а нейкі двайны агент у квадраце. Пра самага галоўнага яго гаспадара гісторыкі спрачаюцца да гэтай пары.

Хаця сп-р Азэф (клічка “Раскін”) меў і падыходзячую для эсэраў альбо сябраў РСДРП нацыянальнасьць, ён быў яўна не Пляханаў і зор зь неба не хапаў: “крутым рэвалюцыянерам” яго зрабіў сп-р Зубатаў, які старанна расчышчаў перад сваім агентам “Раскіным” шлях, прыбіраючы ўсіх больш-менш рэальных канкурэнтаў. Каго кампраметавалі, каго саджалі, каго “мачылі”. Сп-ра Азэфа-Раскіна, калі і цягалі ў паліцыю, дык толькі так – для праформы, каб не выклікаць падазрэньняў у паплечнікаў, якія пасьля кожнай акцыі Азэфа-Раскіна лічылі яго ўсё больш і больш крутым чуваком. Хаця і ня ўсе (напрыклад, сп-р Бурцаў). …

Падобных фактаў у гісторыі рэвалюцыйных рухаў мінулага стагоддзя вельмі шмат – метады працы сьпецслужбаў не мяняюцца. Аднак гісторыя са сп-ром Азэфам вучыць асновам работы сьпеслужбаў з агентурай:
Правіла 1 – беспакаранасьць агента: яго нельга саджаць разам з усімі, інакш хто будзе працаваць?
Правіла 2 – дапамога агенту ва ўздыме па кар’ернай лесьвіцы: агенту трэбна час ад часу падкідваць бабла, “акцый” (каб ён “праявіў сябе”), ну і само сабой – прыбіраць усіх годных канкурэнтаў на лідарства;
Правіла 3 – затыканьне ратоў апанентам агента: г.зн., калі паплечнікі пачнуць агента падазраваць, з такімі трэба разьбірацца ў першую чаргу, паколькі бамбіст з гранатай менш небясьпечны, чым бамбіст зь інфармацыйнай бомбай, якая можа зьнішчыць цэлую агентурную сець (сярод розных рэвалюцыянераў працавала 2070 супрацоўнікаў жандамерыі, г.зн., што стукачом быў кожны пяты, калі лічыць, што ва ўсёй Расейскай імперыі рэвалюцыянераў было каля 10 тысяч).
Цяпер, калі мы нагадалі нашым чытачам гэтыя факты, паспрабуем знайсьці ім аналогіі ў сучаснай Расіяніі. Яны немінуча прывядуць нас да сп-ра “Раскіна-2”, якога нейкія людзі спрабуюць зрабіць “цэнтральным рускім нацыяналістам” праз зачыстку поля ад канкурэнтаў і затканьне ратоў усім, хто сумняецца ў месіянстве гэтага новага Азэфа.

2.
“У пятніцу, 16 сакавіка, у С.-Пецярбурзе былі затрыманы прафесар О.Каратаеў, галоўны рэдактар газеты “Русь Праваслаўная” К.Душэнаў ды іншыя вядомыя дзеячы Рускага Супраціву…”
Гэта – апошняя з рассылак, якія мы атрымалі з нагоды чарговага арышту рускіх дзеячоў, якія чамусьці рэзка пачасьціліся ў апошні час (нядаўна таксама былі затрыманы лідар радыкальнай нацыяналістычнай арганізацыі “Рускае нацыянальнае адзінства” (РНЕ) Аляксандр Баркашоў, былы міністар інфармацыі часоў Ельцына Барыс Міронаў).

Мы ўжо тлумачылі сваім чытачам, што так званых “прававерных нацыяналістаў”, як носьбітаў імперскай ідэалогіі, мы нацыяналістамі ня лічым, затое лічым людзьмі, шчыльна зьвязанымі са сьпецслужбамі, і сп-ра Баркашова, і сп-ра Міронава. Разам з тым, глыбока абуральныя ўзгаданыя арышты патрабуюць тлумачэньня. Навошта гэта было зроблена? Чым не дагадзіў сп-р Міронаў сваім былым калегам па працы ва ўрадзе Ельцына? Ну, што па вялікім рахунку ён нарабіў? А што і каго падштурхнула сфабрыкаваць справу супраць сп-ра Баркашова? Якія нягоднікі і навошта аказалі на яго псіхалагічны ціск – зьбілі жонку? Гэтыя пытаньні патрабуюць адказу – халоднага, аналітычнага, пазбаўленага якіх бы там ні было эмоцый. Патрабуе разбору і сітуацыя з “Русьсю праваслаўнай” – рэсурсам дастаткова вядомым ў колах “прававерных”, але па вялікім рахунку, зноў-такі, для сьпецыялістаў папяровага жанру…

Праводзячы аналогіі зь гісторыяй агента жандармерыі сп-ра Азэфа-Раскіна, можна лёгка вылучыць працоўную гіпотэзу, якая тлумачыць вышэй выкладзеныя факты. Калі меркаваць, што лялькаводы хочуць вывесьці на паверхню сваю марыянетку, дык цалкам лагічным зь іх боку было б выдаленьне персанажаў з аналагічным амплуа. Ці ня так? А якое амплуа было ў сп-ра Міронава? Такое ж, як і ў сп-ра Баркашова. Гэта так сказаць радыкальныя “нацыяналісты”, прычым – зь імперскім поглядам на “нацыяналізм” (як, напрыклад, у Нацыянал Дзяржаўнай партыі). Г.зн, што новая лялька павінна граць ролю радыкальнага “нацыяналіста-імпераста”. Натуральнай жа для імпераста рэлігіяй зьяўляецца праваслаўе – канёк сп-ра Душэнава і яго паплечнікаў. Г.зн., калі нехта пачне прыкідвацца яшчэ і “праваслаўным імперастам” – без дабраславеньня “Русі праваслаўнай” яму аніяк не абысьціся, інакш “прававерныя” не павераць. А як лепш за ўсё пераканаць Душэнава калі і не дабраславіць новую ляльку, дык хаця б не накладаць на яе эпіцімію? Правільна, трэба трохі патрамбаваць “Русь праваслаўную” альбо ўвогуле заткнуць – што і было зроблена.

Фігураў, якія адпавядаюць пералічаным вышэй крытэрам: новая, спрэчная, “радыкальная”, “прававерная”, зь імперскімі поглядамі – ня так шмат. Напрыклад, нехта сп-р Бялоў-Поткін, якому, атрымліваецца, нехта старанна расчышчае дарогу: выдаляе са шляху канкурэнтаў, дастаўляе ў апламбаваным вагоне ва ўсе кропкі тыпу Сальска і Кандопагі, скрозь пальцы глядзіць на тое, што сп-р Бялоў-Поткін там кажа [мы можам ганарыцца тым, што нашыя падазрэньні адносна спрадара Бялова-Поткіна-Каца мы выказалі нашым чытачам нашмат раней за “арыйцаў”. Параўнайце https://nashaziamlia.org/2006/11/12/391 з https://nashaziamlia.org/2006/11/05/380. – Рэд.]. Бо дзіўна неяк атрымліваецца: нейкі няшчасны журналюга з Мухасранска неяк неталерантна нешта сказаў пра Уладзіміра Уладзіміравіча – і ўсё, замардавалі хлопца. Але сп-ра Бялова-Поткіна ніхто не кранае, хаця вядомы тэзіс Уладзіміра Уладзіміравіча: хто нас пакрыўдзіць – трох дзён не пражыве. Дзіўная сітуацыя.

Усё гэта наводзіць нас на сур’ёзныя падазрэньні на конт місіі сп-ра Бялова-Поткіна. Але нам, як аналітыкам, патрэбныя факты – прамыя ўлікі, паколькі, напрыклад, арышт сп-ра Баркашова – гэта ўскосная ўліка. Чаму? Таму што (вяртаючыся да гісторыі 1906 году) арышт і адпраўку ў Сібір якога-небудзь сп-ра Бланка можна было патлумачыць і як расчыстку дарогі сп-ру Азэфу, і як расчыстку дарогі таму ж сп-ру Джугашвілі дый масе іншых спадароў.

Але вось калі жандармерыя стала прэсаваць сп-ра Бурцава, які ня меў прамога дачыненьня да рэвалюцыянераў, але паспрабаваў вывесьці сп-ра Азэфа на чыстую ваду – гэта ўжо была прамая ўліка. І нам належыць такую ўліку знайсьці. Дакладней, нагадаць, паколькі ўлікаў такіх больш чым дастаткова.

3.
“6-7 сьнежня 2006 году сайт Раднавер’е (http://www.rodnoverije.com) быў зачынены. … Рагозін у якасьці ініцыятара закрыцьця сайта падыходзіць мала. … Застаецца адзін чалавек, якому трэба было тэрмінова зачыніць сайт. Гэта – Бялоў-Поткін. Вялікую долю актывістаў Бялова-Поткіна складаюць менавіта прыхільнікі лініі зачыненага Раднавер’я. У адпаведнасьці з канфідэнцыйнай інфармацыяй, якая ў нас ёсьць, рашэньне Поткіна падтрымаць імперскую лінію пасьля Рускага маршу 2006 году выклікала рэзкі пратэст сярод нацыяналістаў”.

Гэта вытрымка з артыкула нашага сталага чытача, спадара С.Савіна, надрукаваная АРІ ў сьнежні мінулага году. Гісторыя тады была простая: як толькі людзі, якія чытаюць Раднавер’е, сталі задаваць сп-ру Бялову-Поткіну пытаньні – сайт тут жа зачынілі. Супадзеньне? Можа быць, патрэбны яшчэ факты.

Шмат каму з нашых чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй рускага народу, добра вядомы сайт “Вялесава слабада”. Сайт гэты па накіраванасьці мала чым адрозьніваецца ад тысячаў аналагічных, запатрабаваных і таму вельмі папулярных рэсурсаў, дзе энтузіясты спрабуюць аднавіць касмалагічную карціну сьвету, прынятую ў продкаў – старажытных русаў. Важнасьць іхнай працы выдатна ілюструе гісторыя “дзікунскіх” народаў Амерыкі, падзеньне цывілізацыі якіх дасьледнікі бачаць у ліквідацыі акультнай моцы іх жрацоў і шаманаў: калі няшчасныя індэйцы ўбачылі “цуды” заморскіх гасьцей, яны згубілі веру ва ўласную, да гэтай пары надзвычай моцную магію. І палі. Адсюль (і гэта было зразумела некаторым вядомым палітыкам мінулага стагоддзя) любы рэванш таго ці іншага народу альбо расы ў цэлым патрабуе зваротнай працэдуры – г.зн. працэдуры вяртаньня да старажытных, язычніцкіх Багоў. … Чаму ж пад раздачу папала “Вялесава слабада”?

Паплечнікі, якія там працавалі, задумаліся на гэтую тэму і ўвязалі рэпрэсіі з фактам публікацыі вядомай праграмы НОРНА: маўляў, улады спужаліся і сайт зачынілі. Меркаваньне канешне не пазбаўлена логікі. Аднак НОРНА – гэта далёка ня самы “экстрэмісцкі” ды радыкальны тэкст, які можна, пры жаданьні, здабыць у інтэрнэце. Кнігі па тэорыі – гэта Курцыо Малапартэ, Чэ Гевара, Антонія Грамшы, Клэр Дойл (Месяц рэвалюцыі) і шмат чаго яшчэ – у тым ліку працы Плеханава, Троцкага, іншых дзеячоў мінулага стагоддзя, якія ня страцілі сваёй актуальнасьці. Кнігі ж па практыцы – кіраўніцтва па стральбе, па рукапашным баі, па тактыцы сьпецназу, па метадах партызанскіх дзеяньняў, па тэхналогіях вырабу ў хатніх умовах атрутных і выбуховых рэчываў – вось гэта ўсё самы чысты экстрэмізм. Без усялякіх дзьвюкосьсяў. Але ён свабодна ляжыць у сеціве, і больш за тое – свабодна альбо амаль свабодна прадаецца на кожным кніжным рынку.
Такім чынам, напэўна ня НОРНА стала прычынай закрыцьця “Велесавай слабады” – нешта іншае трэба шукаць. Няўжо зноў Бялоў-Поткін?

Менавіта: напярэдадні рэпрэсій супраць свайго сайту сп-р Хамякоў вылаяў ДПНІ, адцягнуў адтуль частку людзей – і роўна праз два тыдні пасьля скандалу сайт прыкрылі (запомнім гэты тэрмін – ДВА ТЫДНІ – тэрмін абароту вакол “вертыкалі” кола бюракратычнай машыны). І гэта ўжо другі факт, ад якога аніяк не адкруціцца: выпадкова маглі зачыніць “Роднавер’е”, выпадкова маглі зачыніць “Вялесаву слабаду”, але адначасова такія выпадковасьці ўжо супярэчаць тэорыі верагоднасьці. І на няшчасьце сп-ра Поткіна і яго гаспадароў, такіх “выпадковасьцяў” і зьвязаных зь яго персонай дзіўных фактаў ды супадзеньняў даўно ўжо існуе крытычная маса.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы