nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

І яны тут як тут… (частка 1)

Люты 1, 2016 | Каментары (16)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Пуцін запрасіў г. 1Сустрэчы прэзідэнтаў Расеі (Мядзьведзева, Пуціна) з прадстаўнікамі расейскага і міжнароднага габрэйства сталі ў апошнія дзесяцігоддзі сістэматычнымі. Гэта адбываецца практычна рэгулярна напярэдадні гадавіны вызваленьня Асьвенцыма ў канцы Другой сусьветнай вайны, якое ў сьвеце шырока адзначаецца як “Дзень памяці ахвяр халакосту” [адразу нагадваем: у Асьвенцыме акрамя габрэяў загінула шмат палякаў, беларусаў, рускіх, украінцаў, пра што гаворыцца рэдка… – Рэд.]. 19 студзеня г.г. адбылася чарговая такая сустрэча з прэзідэнтам Расеі Ул. Пуціным (гл. фота). У ёй з габрэйскага боку сярод іншых удзельнічалі галоўны рабін Расеі, адначасна прэзідэнт Федэрацыі габрэйскіх арганізацый Расеі (ФГАР) Берл Лазар і прадстаўнікі Еўрапейскага габрэйскага кангрэсу (ЕГК) на чале з Вячаславам Кантарам. Прычым, Лазар сядзеў разам з Пуціным, а Кантар – насупраць.

 

(Спраўка: ЕГК — міжнародная няўрадавая арганізацыя. Створана ў 1986 годзе, аб’ядноўвае 42 габрэйскія грамады Еўропы (каля 2,5 мільёна чалавек). Штаб-кватэра ЕГК знаходзіцца ў Парыжы, аддзяленьні працуюць у Берліне, Брусэлі, Будапешце, Страсбуры. З 2007 году прэзідэнтам ЕГК зьяўляецца Вячаслаў Кантар (ён на фота ўнізе зьлева; Берл Лазар — справа; дарэчы, гэта той самы Лазар, які 6 гадоў таму абвінаваціў “мясцовае насельніцтва” Ўкраіны і трох прыбалтыйскіх краін у пасобніцтве нямецкім нацыстам у зьнішчэньні габрэяў; на грунце гэтага мы яшчэ тады зрабілі прагноз аб пагрозе нападу расейскай імперыі на Ўкраіну – гл. http://nashaziamlia.org/2010/02/04/2983/).

Такім чынам, Кантар у афіцыйнай абстаноўцы кажа ад імя 2,5 млн. габрэяў Еўропы).

Пуцін запрасіў г. 2

 

  1. Рэканструкцыя сустрэчы.

(Заўвага 1: зьвесткі пра фактычны бок падзеі мы ўзялі зь некалькіх сеціўных крыніц:

— з “Расейскай газеты” (http://www.rg.ru/2016/01/19/congress-site.html),

— з сайта “Маскоўскага габрэйскага грамадскага цэнтру” (http://mjcc.ru/news/putin-priglasil-evreev-evropyi-v-rossiyu),

— з выданьня “Маскоўскі камсамолец” (http://www.mk.ru/politics/2016/01/19/putin-priglasil-evreev-emigrirovat-iz-antisemitskoy-evropy-v-rossiyu.html),

— газеты “Заўтра” (http://www.mk.ru/politics/2016/01/19/putin-priglasil-evreev-emigrirovat-iz-antisemitskoy-evropy-v-rossiyu.html),

— выданьня “Утро.ру” (http://www.utro.ru/articles/2016/01/20/1267891.shtml);

— аднаго з расейскіх патрыятычных выданьняў (http://patriotgames.ru/?p=3917);

— аднаго зь беларускіх сеціўных выданьняў (http://www.odigitria.by/2016/01/20/putin-pozval-evreev-iz-es-pereexat-v-rossiyu/);

— з польскай “Варшаўскай газеты” (http://gazetawarszawska.com/judaizm-islam/3115-putin-wzywa-zydow)).

Азнаямленьне з гэтымі крыніцамі дазваляе скласьці наступную пасьлядоўнасьць падзей у час сустрэчы.

Першым выступіў Ул. Пуцін (як і што ён казаў, можна нават паглядзець, напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=W8ZD6V5Nf5M).

Ён заявіў, што разглядае ЕГК як “натуральнага саюзьніка Расеі ў барацьбе з ксенафобіяй, антысемітызмам, рознымі праявамі скрайніх поглядаў і як непасрэдных саюзьнікаў у захаваньні памяці пра Другую сусьветную вайну, пра Халакост”. Пуцін падзякаваў членаў габрэйскіх арганізацый за тое, што яны, “як ніхто іншы, наўпрост перашкаджаюць гераізацыі нацызму. Прычым, робяць гэта адкрыта, без усялякіх ваганьняў і вельмі эфектыўна”. Адзначыў, што ў Расеі, цытуем: “прадстаўнікі юдаізму (а юдаізм — адна з традыцыйных расейскіх рэлігій, што фактычна ў законе адлюстравана) вядуць вельмі актыўную грамадскую, рэлігійную дзейнасьць”.

Далей Пуцін удакладніў: “У нас у 2012 годзе на базе Габрэйскага цэнтру адкрыўся Музей талерантнасьці. Думаю, што гэта ня проста цэнтар для тых, хто вызнае юдаізм, ці ня проста нават цэнтар габрэяў Расеі — гэта цэнтар агульнанацыянальнага значэньня, які распавядае і пра розныя старонкі гісторыі нашай краіны, і зроблена там усё вельмі таленавіта. … Габрэйскія грамады працуюць у Расеі ў буйных гарадах, іх дзейнасьць разгорнута практычна па ўсёй тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Адкрываюцца сінагогі і сьвецкія цэнтры. Зусім нядаўна непадалёк ад Масквы адкрыўся яшчэ адзін цэнтар … Мы знаходзім поўнае разуменьне з прадстаўнікамі габрэйскіх грамадаў. Спадзяюся, што так будзе і ў бліжэйшы час”, – выказаў надзею прэзідэнт Расеі.

У сваю чаргу сп. В.Кантар пачаў свой выступ з наступных слоў, адрасаваных Пуціну (на жаль, тое, што напраўду казаў кіраўнік ЕГК, нам у выглядзе відэа нідзе знайсьці не атрымалася, таму апісаньне яго выказваньняў узята з названых вышэй тэкставых крыніц): “Вы сапраўдны сябра расейскай [габрэйскай] грамады і дапамагаеце суполцы ня толькі маральна, але і ва ўсіх магчымых вымярэньнях і сэнсах”.

Далёй ен з трывогай адзначыў, што сёньняшняе “становішча габрэйскага народу ў еўрапейскіх краінах зьяўляецца найгоршым з часоў Другой сусьветнай вайны”, “стала страшна хадзіць па вуліцах”, “антысемітызм у Еўропе расьце апошнія гады на 40% у год — з Францыі эміграцыя большая, чым з Украіны, ахопленай грамадзянскім канфліктам”, “габрэі — першая і самая лёгкая мішэнь нянавісьці й гвалту, ня толькі з боку ісламскіх экстрэмістаў, але і нацыянал-радыкалаў … і так званых нармальных эканамічных мігрантаў”. Кіраўнік ЕГК заявіў, што “магчымы масавы сыход габрэяў з кантыненту” і што “толькі Дэвід Камеран прадставіў дэтальны план падтрымкі й забесьпячэньня бясьпекі англійскай габрэйскай грамады”. Таксама сп. Кантар выказаў меркаваньне, што “вырашэньне пытаньня процідзеяньня экстрэмізму, расізму, антысемітызму [ў Еўропе] прынесена ў ахвяру электаральным прыярытэтам”.

У час сустрэчы кіраўнік ЕГК дадаткова раскрыў яшчэ і пару сакрэтаў. Так, ён апавёў, што ў Францыі кіраўнікі “Нацыянальнага фронту” запрапанавалі габрэйскім арганізацыям супрацоўніцтва на глебе барацьбы зь мігрантамі. Аднак ЕГК адзінадушна адрынуў гэтую ідэю, прыняўшы рашэньне пра недапушчальнасьць супрацоўнітцва з ультраправымі.

Акрамя таго, Кантар заявіў, што габрэі падтрымліваюць дзеяньні Расеі ў Сірыі (“Расейскія Паветрана-касьмічныя сілы змагаюцца ня толькі з пагрозамі й выклікамі для Расеі, яны бароняць Еўропу. Мы гэта разумеем”), а таму наўзамен просяць Пуціна ня толькі выказваць спачуваньні з нагоды халакосту (ад такіх спачуваньняў габрэі, маўляў, ужо стаміліся), а і ў Расеі прызнаць антысемітызм у якасьці крымінальнага злачынства

Больш дакладна: “Па антысемітызму: падтрымаць прызнаньне на ўзроўні заканадаўства антысемітызму як крымінальнага злачынства; падтрымаць намаганьні ды меры па забесьпячэньні бясьпекі габрэйскіх арганізацый [у Расеі]; падтрымаць распрацоўку адмысловых бесьперапынных адукацыйных праграм: дзіцячы сад, школа, універсітэт — па прывіцьці навучэнцам асноў бясьпечнай талерантнасьці“, – зачытаў Кантар фактычна пункты канкрэтнай праграмы па барацьбе супраць “антысемітызму” і змаганьня за “талерантнасьць”.

Напэўна, кульмінацыйным момантам сустрэчы стала тое, што ў адказ на заяву кіраўніка ЕГК пра нарастаньне ціску на габрэяў у Еўропе Ўл.Пуцін выгукнуў: Няхай да нас едуць! З Савецкага Саюзу выязджалі, а цяпер хай вяртаюцца…”. Агаломшаны Кантар ад такога шчасьця толькі і змог адказаць: “Гэта новая фундаментальная ідэя. Мы яе на бліжэйшым кангрэсе абмяркуем…”.

Завяршыў свой выступ сп. Кантар выказваньнем шчырай удзячнасьці Ўладзіміру Пуціну за тое, што той “заўсёды быў, ёсьць і, напэўна, будзе сябрам габрэйскага народу”.

Пуцін запрасіў г. 2а

Параўноўваючы тэксты з розных інфармацыйных крыніц, мы знайшлі толькі адно істотнае, на наш погляд, адрозьненьне. У апісаньні падзеі, выстаўленым на сайце “Маскоўскага габрэйскага грамадскага цэнтру”, напісана, што Кантар заявіў, што “габрэі зьяўляюцца мішэньню для нянавісьці й гвалту, ня толькі з боку ісламскіх экстрэмістаў, але і нацыянал-радыкалаў”. Тады як у абсалютнай большасьці іншых інфармацыйных выданьняў (!) сцьвярджаецца, што сп. Кантар заявіў, што небясьпеку для габрэяў уяўляюць ня толькі нацыяналісты і ўльтраправыя – іх традыцыйныя ворагі, а і ісламісты.

 

  1. Абмеркаваньне сустрэчы габрэямі-сіяністамі.

Пуцін запрасіў г. 2бПерадачу радыё “Свабода”, на якой расейскія й еўрапейскія габрэі абмяркаўваюць сустрэчу кіраўніцтва ЕГК з Пуціным, можна паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=8bT987mdQKU. Зьвярніце ўвагу (калі вы будзеце яе глядзець), што некаторыя ўдзельнікі гэтага абмеркаваньня ня проста называюць сябе сіяністамі, а адкрыта падаюць сябе як прадстаўнікоў арганізаваных сіянісцкіх структур

Мы ж вырашылі зрабіць наша ўласнае – беларускае – абмеркаваньне гэтай падзеі, ідучы ад праблем, якія проста кідаюцца ў вочы, да ўсё больш зьмястоўных.

Такім чынам, пачынаем…

 

  1. Вось, калі б сапраўды…

З фармальнага пункту гледжаньня, здавалася б, адбылася звычайная сустрэча ў традыцыйным ключы “міру, дружбы, жвачкі” (адзінае, што з пэўнымі нацыянальна-сіянісцкімі нюансамі й чамусьці ў крытычны для Пуціна час – гл. папярэдні наш матэрыял), на якую ня варта зьвяртаць увагу.

Але вось у чым справа… Пуцін, зьяўляючыся прэзідэнтам Расеі (фактычна на працягу шостай часткі ХХІ стагоддзя), на фоне рэгулярных, практычна штогадовых сустрэчаў зь нефармальнымі лідарамі габрэйска-юдэйскага народу (такімі, як Кантар ці Лазар), на сёньняшні дзень не знаходзіў часу, каб ня толькі так жа рэгулярна сустракацца з прадстаўнікамі іншых народаў, якія жывуць у Расеі й вакол яе, а і ўвогуле ні разу ў аналагічным ключы ні зь якімі прадстаўнікамі іншых народаў не сустракаўся

Возьмем, напрыклад, нас – беларусаў-літвінаў (бо нас і ў Расеі шмат, і побач зь ёй шмат – у разы больш за 2,5 мільёны…).

Мы таксама хацелі б, напрыклад:

— мець у Маскве Музей гісторыі беларуска-літвінскага народу, у якім праўдзіва апавядалася б у т.л. пра злачынствы расейскай імперыі што да нас; гэта мела б вялікае выхаваўчае значэньне для расейскага грамадства;

— мець Нацыянальна-культурныя цэнтры (скажам, штук 10-12) у самых вялікіх гарадах Расеі, найперш там, дзе шмат беларусаў;

— праслухаць з вуснаў прэзідэнта суседняй вялікай дзяржавы заяву пра тое, што этнацыд – вынішчэньне мовы, культуры, гістарычнай памяці, нацыянальных сімвалаў пэўнага народу (калі забіваецца душа народу) – зьяўляецца адной з тэхналогій генацыду, а таму зьяўляецца адным з самых цяжкіх злачынстваў супраць людскай цывілізацыі й чалавечнасьці;

— выслухаць спачуваньні ў сувязі з тым, што этнацыд у Беларусі ў выкананьні толькі беларусафобскага рэжымаму на чале з Лу-кам адбываецца вось ужо 22 гады (!), а таксама цьвёрдыя абяцаньні дапамагчы яго спыніць і прыцягнуць усіх беларусафобаў-этнацыдчыкаў да крымінальнай адказнасьці;

— атрымаць запэўніваньне, што ўсе беларусафобы-этначыдчыкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі, зьяўляецца ворагамі ня толькі беларускага народу, а і расейскай дзяржавы, а таму будуць упарта перасьледавацца расейскімі ўладамі й там;

— даведацца, што ў Расеі ў школьныя і ўніверсітэцкія праграмы будуць уключаны матэрыялы з адназначным асуджэньнем папярэдняй злачыннай беларусафобска-этнацыднай палітыкі расейскай ды іншых дзяржаў, скіраваных супраць нашага народу;

— шырока ўдзельнічаць у Расеі з дапамогай яе самых буйных СМІ ў змаганьні супраць шавіністычных ды імперскіх поглядаў, якія ўсё яшчэ прысутнічаюць ў галовах некаторых расейскіх грамадзян;

— выслухаць спачуваньні ў сувязі з практычнай адсутнасьцю ў Беларусі Беларускай аўтакефальнай хрысьціянскай царквы і абяцаньні ўсямернай дапамогі ў адраджэньні й разьвіцьці гэтай традыцыйнай беларуска-літвінскай хрысьціянскай канфесіі;

— прыняць сумесную праграму дзеяньняў па дапамозе арганізацыі працэсу беларусізацыі ў Беларусі як усёй сістэмы адукацыі (пачынаючы, найперш, з усіх універсітэтаў), так і ўсіх СМІ, а ў Расеі – абяцаньне адкрыць беларускія нядзельныя школы на пачатак пры Нацыянальна-культурных цэнтрах;

— нам, вядома, было б прыемна пачуць ад прэзідэнта Расеі прапанову забясьпечыць рэтрансьляцыю зь Беларусі на ўсю Расею хаця б аднаго (!) цалкам беларускамоўнага тэлевізійнага канала, каб усе беларусы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі ў сваіх дамах, кватэрах ці ў інтэрнатах, падсобках, маглі рэгулярна чуць мову свайго народу і быць праз гэты канал у сталым кантакце са сваёй Бацькаўшчынай;

— выслухаць заяву, што беларусам-літвінам, якія знаходзяцца на этнічна беларускіх тэрыторыях, але пакуль у Расеі (Смаленшчына, Браншчына, частка Пскоўшчыны), жыцьцё арганізавана ў матэрыяльным і культурным асьпектах лепш, чым пад Лу-кам у Беларусі;

— і г.д.

Вядома, ніводны прыстойны чалавек ня скажа, што на фоне апісанай вышэй сустрэчы аналагічныя сустрэчы з прадстаўнікамі нацыянальнай эліты нашага беларуска-літвінскага, а таксама ўкраінскага, татарскага, грузінскага, якуцкага, інгушскага, комі-пярмяцкага, чувашскага, марыйскага, чукоцкага ды шматлікіх іншых народаў Расеі (нават таго ж расейскага) выглядалі б нечым непатрэбным ці недарэчным. У свой час нават Сталін нешта такое рабіў!

(зьвярніце ўвагу, наш сьпіс некаторых прапаноў мы абмежавалі строга лякаламі прыведзеных вышэй фактаў “натуральнага саюзьніцкага супрацоўніцтва” – словы Пуціна – сёньняшняй РФ з габрэйскім народам; акрамя таго, мы, што, зь нямецкім нацызмам разам не змагаліся?! Мы, што, уласных стратаў ня мелі?!..).

Аднак, што мы маем у рэчаіснасьці? А тут мы маем добразычлівыя рэгулярныя сустрэчы прэзідэнтаў Расеі толькі з прадстаўнікамі габрэйскага народу!…

Што гэта азначае?

Некалькі рэчаў. Але самая найпершая заключаецца ў тым, што нам явачным парадкам даюць зразумець, што з пазіцыі сёньняшняга кіраўніцтва РФ роўнасьці народаў — няма; ёсьць толькі адзін народ – габрэйскі – актуальныя праблемы і будучыня якога вартыя ўвагі прэзідэнтаў Расеі і ў дачыненьні да якога дзейнічаюць адмысловыя, прывілеяваныя правілы. Да стану і лёсу ўсіх іншых народаў (уключаючы рускі, беларускі ды ўсе іншыя) стаўленьне кіраўніцтва Расеі… абыякавае!

Такія вось, на праўду, “раўнапраўе”, “справядлівасьць”, “узаемапавага”, “салідарнасьць”… А што да заяў пра “халакост”, “талерантнасьць”, “ксенафобію”, “антысемітызм” і да т.п. – дык гэта, як паказвае гістарычная рэчаіснасьць, усяго толькі палітычныя паняцьцяці-прылады ў руках пэўных злачынных сіл, прызначаныя для ціску на прадстаўнікоў тых народаў, зь якімі ні кіраўнікі ЕГК, ні расейскія прэзідэнты… не сустракаюцца.

 

  1. Як кошкі з сабакамі.

У час сустрэчы Пуцін заявіў, што габрэі зьяўляюцца “натуральнымі саюзьнікамі” Расеі.

Які сэнс ён меў на ўвазе, эўфемістычна гаворачы “Расея”, мы пакуль высьвятляць ня будзем (прымем за аснову больш лагічнае, што “Расея” – гэта расейскае грамадства). Але тое, што ўнутры расейскай імперыі ўзаемадачыненьні паміж юдэямі-сіяністамі й маскоўцамі-імперцамі ў многіх сітуацыях наўрад ці адпавядаюць ўзору гарманічнасьці, думаем, вядома многім. Калі невядома, прывядзем некалькі прыкладаў з тых сітуацый, дзе “перамовы” адбываліся без жорсткіх рамак паліткарэктнасьці – тады, калі форма можа больш адпавядаць зьместу.

Вось, напрыклад, тут — https://www.youtube.com/watch?v=-FC5jmUEpKU — вы можаце “палюбавацца”, як Жырыноўскі абражае і пагражае прадстаўніку аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты Расеі (гл. фоты ніжэй), а тут — https://www.youtube.com/watch?v=3WnRILlQO_Y – ён паводзіць сябе аналагічна ўжо з расейскім генералам (0:10-2:20).

Пуцін запрасіў г. 2в

Вось тут — https://www.youtube.com/watch?v=s8SrBtq6lVQ – можна пабачыць, як расейскія журналісты (Ігар Муратаў і Дзяніс Літаў — абодва расейцы) размаўляюць зь вядомым расейскім тэлевядучым Уладзімірам Салаўёвым (габрэй) у праграме “Два супраць аднаго” (гл. фота ніжэй зьлева).

Зьвярніце ўвагу, як Салаўёў адкрыта заяўляе, што ён агент антыхрыста (19:00), а пазьней абражае апанента і пагражае яму (21:30-25:50).

Пуцін запрасіў г. 3

Вось тут — https://www.youtube.com/watch?v=XtLE60hnfBs – можна пабачыць, як тыя ж вядоўцы паразмаўлялі з Канстанцінам Баравым (гл. фота справа). Вынік размовы – бойка (25:00; дарэчы, Баравы – адзіны, хто ў сваёй пазіцыі прадэманстраваў пэўныя прыстойныя прынцыпы, баронячы інтарэсы латышоў на іх уласнай зямлі).

Вось тут — https://www.youtube.com/watch?v=ApHcdVbdxiw — ужо Сатаноўскі груба абражае і пагражае нейкаму расейскаму чыноўніку (фота ўнізе зьлева).

А вось тут — https://www.youtube.com/watch?v=FyLV1A8aZnU – зафіксавана, як публічна пабіліся нават два расейскія алігархі (фота справа).

Пуцін запрасіў г. 4

Тым часам, калі прасачыць, як размаўляюць паміж сабой расеец з расейцам (напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=c-zX9djrKvE — ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=6njUg7C6bX4) ці габрэі паміж сабой (як некаторыя ўжо маглі паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=8bT987mdQKU), сітуацыі мірнай гармоніі назіраюцца значна часьцей…

(дарэчы, у апошнім выпадку зьвярніце ўвагу, як самі далёка не апошнія габрэі-сіяністы заяўляюць, што ў Расеі існуе выразны побытавы антысемітызм, які сёньня пакуль у асноўным ня яўны, а прыхаваны, паколькі “пераключаны на прадстаўнікоў іншых народаў, а таксама не падтрымліваецца ўладамі” (гл., пачынаючы з 46:15), а таксама пра тое, што рускім трэба “рабіць прышчэпку” супраць антысемітызму).

На прыведзеных прыкладах бачна, што калі размова паміж расейскімі шавіністамі-імперцамі й габрэямі (большымі ці меншымі сіяністамі) адбываецца без жорсткіх рамак паліткарэктнасьці й закранае прынцыповыя сьветаглядна-ідэалагічныя пытаньні, сітуацыя нярэдка пераходзіць ва ўзаемныя зьнявагі, пагрозы, бразганьне дзьвярмі, а то і ў мардабой. І галоўная прычына тут, верагодна, заключаецца ня столькі ў розьніцы сьветаглядаў, ідэалогій ды грамадскіх мэт (хаця і яна мае значэньне), колькі ў нацыянальных асаблівасьцях больш глыбокіх пластоў псіхікі, якія ўспрымаюцца людзьмі ў асноўным невербальна.

(Калі каму-небудзь прыведзеных прыкладаў замала, маўляў, патрэбны яшчэ дадатковыя ідэалагічна-паліталагічныя тлумачэньні, той можа паглядзець хаця б наступныя відэа: https://www.youtube.com/watch?v=bCwXN1Hx0YQ; https://www.youtube.com/watch?v=axeTy0vfarI; https://www.youtube.com/watch?v=q4Ku8R0QivI; https://www.youtube.com/watch?v=UPsFuNTOsOQ; https://www.youtube.com/watch?v=o9PUKNN3OGM; https://www.youtube.com/watch?v=aZD0ap21E4A; https://www.youtube.com/watch?v=Akogt16WSPU; https://www.youtube.com/watch?v=ocgYIJr4DWI; https://www.youtube.com/watch?v=ZsvXpMtURRk; https://www.youtube.com/watch?v=anT8-HjNIqo).

Пуцін запрасіў г. 4а

Такім чынам, на справе аказваецца, што гэтыя дзьве нацыі — расейцы-маскоўцы і юдэі-габрэі — ня могуць суіснаваць на адной тэрыторыі. Яны несумяшчальныя, як вада і алей, як кошкі з сабакамі.

Адсюль выснова: словы Пуціна пра “натуральнае саюзьніцтва паміж габрэямі й Расеяй” былі калі не хлусьнёй, дык, як мінімум, сітуацыйна вымушанымі.

Калі ж пад паняцьцем “Расея” Пуцін меў на ўвазе не расейскае грамадства (што мы дапусьцілі ў пачатку гэтага разьдзела), а цяперашняе кіраўніцтва расейскай імперыі, тады ўсё выглядае яшчэ горш. Прычым, значна горш (бо тады гэта змова і нацыянальная здрада, якая адбылася публічна і зафіксавана на відэа – што мы, вядома, дапусьціць ня можам па прычыне надзвычайнай неверагоднасьці)!…

 

  1. Нестыкоўкі.

Але давайце пяройдзем да больш прынцыповых рэчаў, зьвязаных з сустрэчай Кантара з Пуціным.

Першая.

Калі назіраць за паводзінамі сп. Кантара пад час сустрэчы з Пуціным (https://www.youtube.com/watch?v=W8ZD6V5Nf5M), цяжка не зьвярнуць увагу на тое, што ён увесь час неадэкватна ўхмыляецца. Неяк не адпавядае гэта праблемам габрэяў, якіх прадстаўляў Кантар, а тым больш не адпавядае атмасьферы халакосту, пра які нібыта ішла гаворка.

Спрабуючы патлумачыць такія дзіўныя паводзіны, мы адразу адкінулі гіпотэзу, што сп. Кантар настолькі цынічны, што на справе яму на халакост пляваць… Засталося толькі адно тлумачэньне, што ў яго галаве раіліся настолькі прыемныя, вясёлыя думкі, што ён быў ня ў стане іх хаваць.

Што гэта за думкі? Асалода ад таго, што Пуцін пляша пад яго – Кантара – сіянісцкую дудку і нічога супраць гэтага зрабіць ня можа? Што ён будзе вымушаны ўводзіць крымінальнае пакараньне за “антысемітызм”? Што Пуцін адчыняе дзьверы Расеі для габрэяў? Што хутка сыдзе з прэзідэнцкага крэсла і зьнікнуць апошнія перашкоды для далейшай маштабнай дзейнасьці сіяністаў у Расеі? Яшчэ нешта?…

На жаль, мы ня маем дакладных адказаў на гэтыя пытаньні, але зь іншага боку, пагадзіцеся, нашы гіпотэзы напэўна не такія ўжо недарэчныя…

Другое.

Пуцін заявіў пра юдаізм як пра адну з традыцыйных расейскіх рэлігій. Больш за тое, яна ў сёньняшняй Расеі афіцыйна лічыцца такой.

Але ж гэта афіццыйная хлусьня!

Пуцін запрасіў г. 1а

Як юдаізм можа быць «традыцыйным» для Расеі, калі ён аб’ектыўна мог трапіць у Расею не раней за… 1917 г. (!), калі была адменена рыса аседласьці для юдэяў (гл. мапу; https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A7%D0%B5%D1%80%D1%82%D0%B0_%D0%BE%D1%81%D0%B5%D0%B4%D0%BB%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8)? Але і тады, як вядома, да ўлады прыйшлі атэісты, якія панавалі аж да 1991 году. Такая вось на справе нулявая традыцыйнасьць.

Але паколькі яна прызнана афіцыйна, то гэта азначае, што юдэі-сіяністы проста ў свой час ужо “прабілі” гэтае пытаньне.

Трэцяе.

Сп. Кантар заяўляе, што ворагамі еўрапейскіх габрэяў (а таму і арганізацыі, якую ён узначальвае) зьяўляюцца ісламскія радыкалы-тэрарысты. Акрамя таго, ён заявіў, што падтрымлівае дзеяньні Расеі ў Сірыі. З іншага боку, вядома, што Французскі нацыянальны фронт на чале з Марын Лё Пэн таксама выступае супраць ісламскай навалы на Еўропу і падтрымлівае дзеяньні Расеі ў Сірыі.

Аднак, калі кіраўніцтва Нацыянальнага фронту зьвярнулася да ЕГК з прапановай аб супрацоўніцтве ў вырашэньні агульных задач, той катэгарычна адрынуў такую прапанову.

Нейкі парадокс. Ці ня праўда?

Але далей яшчэ цікавей…

Пікантнасьць сітуацыі заключаецца ў тым, што расейскія ўлады на чале з Пуціным актыўна супрацоўнічаюць з “ультраправымі” партыямі Еўропы — у прыватнасьці, з тым жа французскім Нацыянальным Фронтам, з вугорскай партыяй Ёбік ды іншымі (http://inosmi.ru/world/20130719/211108054.html; http://www.ng.ru/world/2014-03-14/8_eurosketiki.html; https://russian.rt.com/inotv/2015-09-27/Marin-Le-Pen-V-Sirii; http://www.bramaby.com/ls/blog/intermarium/438.html; http://censor.net.ua/news/345804/druzya_putina_pravoradikaly_vengerskogo_yiobbika_toje_zasobiralis_v_okkupirovannyyi_krym).

Больш за тое, 10 месяцаў таму ў Піцеры пад патранатам пракрамлёўскай “Родіны” адбыўся Форум правых еўрапейскіх партый, які ліберальныя СМІ назвалі “зьлётам нэанацыстаў” (http://rossia.today/v-peterburge-proshyol-mezhdunarodnyj-sezd-natsistskih-i-fashistskih-partij/; https://tvrain.ru/articles/nazi_spb-384336/; http://vlada.io/mezhdunarodnyiy-kongress-neofashistov-sostoyalsya-v-peterburge/; https://russian.rt.com/inotv/2015-03-23/Pravie-radikali-so-vsej-Evropi).

Пагадзіцеся, буйная нестыковачка: з Марын Лё Пэн сустракацца не жадаем, а зь яе ідэалагічным братам Пуціным – жадаем.

Гэтая нестыковачка можа быць патлумачана ня толькі тым, што такія як Кантар на справе жадаюць працягу маўрытанскай навалы на Еўропу (сваю зацікаўленасьць у ёй яны проста старанна хаваюць), а і тым, што сп. Кантар быў вымушаны хаваць сваё нежаданьне сустракацца і з Пуціным (у такой жа ступені, як і з Лё Пэн) дзеля выкананьня нейкай важнай справы – верагодна, для перадачы яму нейкайга найважнага пасланьня.

Што гэта за пасланьне, мы паспрабуем прааналізаваць ужо ў наступнай частцы нашага матэрыяла.

 

Каментары (16)

  1. Хлусіць пан Кантар, пра пераслед ва усёй Эўропе.
    Напрыклад у Нямеччыне габрэі адчуваюць сябе як у сваім доме.
    І нават дазваляюць сабе ганьбіць гэту краіну, якая дала ім дах над галавой і утрымлівае іх за грошы падаткаплецельшчыка.

  2. Siarhiej:

    http://nashaziamlia.org/2010/02/04/2983/ — трапнае прароцтва!
    Вельмі добры “разбор палётаў”!
    Шмат жыдоў, усе хто хацеў, з Беларусі ў пачатку 90-х пераехалі ў Нямеччыну з поўным сацыяльным сервісам і шчодрай дапамогай.

  3. Павел Біч:

    Трапный аргумент супраць сіяністаў — адрад Бельскага з тысячамі неузброенных габрэяў усю вайну кармілі і паілі нашы селяне. Але радыкалізацыя ў Свеце нарастае і габрэі захваляваліся. А дарма, вы сп. Астроўскі бунт ў БНФ супраць гарлапанаў демакратаў, якія увесь час паразітавалі на нацыяналістах БНФ, аднеслі да падзеі ў “двукоссі”. Мой “адабрямс” яны успрынялі з удзячнасцью. хаця ў палітыцы я нуль.

  4. Siarhiej:

    Расейскі шавініст Гігін прызначаны дэканам філасофскага факультэта БДУ. Этнацыд набірае абароты …

  5. Siarhiej:

    Па крывадушнасьці Пуцін не саступае Лазару і Кантару і яго абяцыньні нічога не вартыя. Лазар і Кантар, я мяркую, гэта разумеюць і адплоцяць яму тым жа.

  6. Павел Біч:

    Шаноўны сп. Астроўскі, я інфармацыю атрымліваю на 99% з інтернета. Усё збіраюся пераадоліць свой страх перад публічнымі выступамі і пачаць атірацца на усялякіх сборышчах апазіцыі і выступаць. Але ж цяпер падпірае здароўье — пачаў дрэнна чуць і падымаецца ціск.. Як што буду ведаць цікавага буду паведамляць. Падключыце Сяргея. Ён мысліць вельмі здрава.Адно у ім кепска — занадта матэрыялістычны і пазытывіст да мозга касцей.

  7. Павел Біч:

    І яшчэ. Раз уж у нас затронута габрэйская тэма. Мая апошняя цытата што “В начале одежда евреев и руских складывалась в особные кучы…” ўзятая з рамана Боліса Сруогі “Лес Богов” датычылася не убітых евреев і рускіх, а іх цівільнай вопраткі што яны здавалі на захаванне ў абмен на арестанскую вопратку — паласатую куртку з ласкутком ў чым злачынства асобы, штаны. дзеревянные клумпы і шапку-блін. Цывільная вопратка звязывалася ў узлы і нумеравалася каб потым вернуць пры вызвалення з лагеря. Праўда, потым Сруога піша, што ў канцы вайны усё гэтае барахло эсэсоўцы пагрузілі ў грузавікі і вывезлі ў невядомым напрамку. Ані аб воднай казні еврея ў лагере Сруога не нагадвае. Піша што яны раставарыліся ў натоўпе. і паводзілі сябе ціха. Шеленберг (начальнік знешней выведкі Райха) піша што Гейдріх (шеф гестапа) ужо ў 1942 гаду зауважыў што вырышаць так габрэйскую праблему гэта безуміе (потым у яго знайшлі габрэйскіе карані). А Гімлер (Шеф СС) ў канцы вайны пачаў выратаўваць габрэек запісваючы іх як полек.

  8. Siarhiej:

    Хто можа замяніць Луку, калі гэта спатрэбіцца Пуціну? Напрыклад гэты:
    https://informnapalm.org/by/latentnyya-adepty-ruskaga-svetu-u-gsh-respubliki-belarus/

  9. Siarhiej:

    Падмена паняцій на супрацьлеглыя: партыя Жырыноўскага называецца ліберальна-дэмакратычнай, але яна анты-ліберальная і анты-дэмакратычная, “рускі мір” насамрэч — вайна, “братнія” народы насамрэч — маскоўскія халопы, ГА “Белая Русь” — анты-БелаРуская, … Вось жа гэбоўская тэхналогія!

  10. Licvin:

    Трагедыя расейскіх вайскоўцаў у тым, што яны самі па вялікаму рахунку не ведаюць каму яны служаць. Яны —стада баранаў! Алігархат, што хоча тое і вытварае, а вайскоўцы і той самы палкоўнік Касыгін, толькі выканаўцы чужых, невядомых для іх планаў.

  11. Павел Біч:

    Сп.Licvin, ну пішы ужо адкрыта не алігархат, а Сусветная буржуазія, не Кантынент, а Расейская імпэрыя і г.д.

  12. Licvin:

    Буржуазія — яна розная. Дробная і сярэдняя буржуазія — яна нацыянальная і ў стратэгічным сэнсе нічога не вырашае. Сёння кіруе ў свеце буйная глабальная буржуазія — гэта алігархат. Сусветны алігархат — спрэс міліярдэры і буйныя міліянеры, але не ўсе. Яны развязваюць войны дзе ім трэба, мяняюць урады, ствараюць эліты, распаўсюджываюць маскультуру. Некалі Бітлзы адвялі пачатак трэцяй сусветнай вайны! Чаму і як? Захад тады раптам заўважыў што біамассе—народу лёгка забаніць глузды, потым на савецкім народзе праз Кашпероўскага яны ўбачылі, што і савецкі народ лёгка паддаецца масаваму гіпнозу тэлебачання, СМІ, музыцы і псіхатэрапеўтаў.
    У хуткім часе мы ўсе станем Расейскімі патрыётамі. Будзем разам крычаць : Віват Расія! Зараз наша чынавенства і парламентарыі імкліва замяняецца на расейскіх грамадзян і русафілаў, а потым заменяць і самого бацьку.

  13. Павел Біч:

    Адкуль звесткі што наша чынавенства і парламентарыі заменяюцца на расейскіх грамадзян і русафілаў?

  14. Licvin:

    чытайце СМІ і глядзіце:https://www.youtube.com/watch?v=0YcoMzL4Nis
    таксама Глазьева, які даўно прапануе расейскім алігархам вярнуць грошы з замежных банкаў і ўкласьці ў расейскую эканоміку, але расейскім хапугам гэтa па барабану.

  15. Жыды бываюць розныя. Мяне на самым сьвятым абдурманіла жыдоўка. Казала што яна бедненькая, нячасненькая, нямае ніякага кавалера. Я потым паверыў ёй. А мела аж чатырох кавалераў. І жыла з жыдам Лазарам. Празь яе загінуў мой тата. Нічога, пан Езус Хрыстус ёй адудзячыць за гэта. У Дзярэчыне на Зэльвіншчыне ніхто ня ведаў пра тое, што яе матка — жыдоўская шавіністка. А я ж яе так кахаў! Другі раз у жыцці. Так мучыўся! Каб вы толькі ведалі!
    А многа сьветлых жыдоў. З адным я сустрэўся ў наваградзкім канцлягеры сьмерці (назва Асьвенцым) падчас сваёй адсідкі.Паважаны сп. Алесь Астроўскі заўсёды вучыў, што патрэбна адрозьніваць сьветлых жыдоў якія любяць ўласны народ і паважаюць іншыя народы ад жыдоўскіх шавіністых. Калі жыды богавыбраны народ, то хрысьціянства і іслям — гэта спрашчэньне і ўнівэрсалізацыя даўнейшай жыдоўскай веры. Жыдоўская цывілізацыя і цывілізацыя Індыі — сакральныя цывілізацыі, бо ў іх сьвятарных кнігах прапісана права. У сьвятарных кнігах унівэрсальных цывілізацый (хрысьціянскай, мусульманскай, будысцкай) не прапісана права. Аб гэтым ведае сп. Алесь Астроўскі. Жыдоўскі шавінізм — дурнота. Жыды павінны паважаць хрысьціян і мусульман як сваіх пасьлядоўнікаў. Бо манатэізм пайшоў ад даўнейшай жыдоўскай веры.

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы