nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Расейцы злапалі “Джона Сільвера”

Красавік 18, 2016 | Каментары (7)

Рэдакцыя.

Пальчыс 1

 

Як паведаміла “Наша Ніва” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=168711, аўтар — Арцём Гарбацэвіч), на адным з расейскіх чарнасоценскіх сайтаў зьявіўся матэрыял, прысьвечаны беларусу, заснавальніку сайта 1863х.com, які хаваўся пад нікам John Silver. Паводле аўтара, на справе гэта 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс (гл. фота). Яго затрымалі 23 студзеня пры перасячэньні ўкраінска-расейскай мяжы. Маўляў, цяпер Эдуард знаходзіцца ў СІЗА-1 па Бранскай вобласьці. Чарнасоценцы выклалі фота беларуса, зробленае, відаць, расейскімі сілавікамі. Далей карэспандэнт НН паведамляе наступнае.

 

Цяпер расейцы пішуць, што Эдуарда або экстрадуюць у Беларусь, дзе супраць яго заведзеная крымінальная справа, або будуць судзіць у Расеі за зьмест ягоных публікацый на сайце 1863x.com.

Як паведаміла яшчэ на пачатку сакавіка афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту РБ Юлія Ганчарова, СК-ам распачата і рассьледуецца крымінальная справа па ч.1 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасьці) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў) КК Беларусі. Паведамлялася, што МУС Беларусі абвясьціла сп. Пальчыса ў вышук за парушэньне падпіскі аб нявыездзе.

Між тым у прэс-службе Упраўленьня МУС РФ па Бранскай вобласьці карэспандэнту радыё «Свабода» заявілі, што нічога ня ведаюць пра затрыманьне беларускага грамадзяніна і ніякай інфармацыі аб гэтым не распаўсюджвалі.

[На думку карэспандэнта НН] сайт 1863x.com вылучаўся рэзкасьцю і часам радыкальнасьцю, вёўся пераважна па-расейску, прычым, цалкам ананімна. Ніхто ня ведаў, хто такі Джон Сільвер. Сайт 1863x.com засноўваўся як адказ на расейскі праект «Спутнік і пагром».

(канец цытаваньня).

Адразу хочам зьвярнуць увагу на два моманты:

— па-першае, “ніхто ня ведаў, хто такі Сільвер”, а вось расейскія і лукашэнкаўскія сьпецслужбы, як высьвятляецца, ведалі; навошта тады такое “няведаньне”?…

— па-другое, тое, што фота, зробленае расейскімі сілавікамі, зьявілася на сайце расейскіх чарнасоценцаў, сьведчыць пра шчыльнае супрацоўніцтва паміж імі.

Але нас, як заўсёды, больш цікавіць сутнасьць справы. Таму мы падаем ніжэй два матэрыялы, узятыя са знакамітага сайта Эдуарда Пальчыса (першы датаваны 11-м студзеня г.г., другі – 17-м студзеня), каб кожны мог зразумець, за што зьбіраюцца судзіць у Расеі актыўнага ды прынцыповага беларускага хлопца, і за што яго абвясьцілі ў вышук сілавікі цяперцаў.

 

2.

ТЫПОВАЯ АРДА альбо ЯК МАСКОВІЯ РАБУЕ СУСЕДЗЯЎ (http://1863x.com/putin-vor/)

Мала хто зьвяртае ўвагу на тое, што РФ робіць падчас войнаў ці акупацыі тэрыторыі сваіх суседзяў.

Вось да прыкладу нядаўні скандал. Газаносны шэльф Чорнага мора стаў гарачай кропкай, калі ў сакавіку 2014 года ўзброенымі людзьмі ў форме расейскага войска там было захоплена абсталяваньне ўкраінскай дзяржаўнай кампаніі «Чарнаморнафтагаз».

Пальчыс 2Што адбылося?

З пачаткам захопу Крыма акупацыйныя ўлады захапілі маёмасьць і ўласнасьць кампаніі «Чарнаморнафтагаз». А ў сьнежні [2014 г.] прымудрыліся сьцягнуць яшчэ дзьве сьвідравыя вышкі, якія купляліся за бюджэт Украіны і знаходзіліся на Адэскім нафтагазавым шэльфе.

Абедзьве сьвідравыя ўстаноўкі — «Пётр Гадаванец» (B-312) і «Незалежнасьць» (B-319) — былі набытыя ў 2011 годзе на грошы «Нафтагаза Украіны». Абвешчаны кошт кожнай — $ 400 мільёнаў. У 2013 годзе нарвежская фірма Ferncliff паведаміла, што праз даччыную фірму прадала іх «Нафтагазу» па $ 220 мільёнаў за штуку.

Украінскія СМІ назвалі датычным да гэтай карупцыйнай сьхемы тагачаснага міністра энергетыкі й ахрысьцілі сьвідравыя ўстаноўкі «вышкамі Бойкі». У любым выпадку — гэтыя сьвідравыя вышкі даволі дарагія штукі.

Падчас анэксіі Крыма Украіна страціла 15 радовішчаў нафты і газу, тры персьпектыўныя пляцоўкі для разьведкі пакладаў, Глябоўскае падземнае газасховішча, больш за 1.200 кіламетраў магістральных газаправодаў, 43 газаразьмеркавальныя станцыі, 29 судоў і 4 плывучыя сьвідравыя ўстаноўкі.

Па заяве «Нафтагаза Украіны», толькі ў 2014 годзе з-за спыненьня дзейнасьці ў Крыме кампанія страціла 13,8 млрд грыўняў. Кошт згубленых актываў на паўвостраве яна ацэньвае ў 15,7 млрд грыўняў.

Да чаго гэтыя ўсе факты?

Менталітэт рашыстаў не зьмяніўся за стагоддзі. Масковія толькі пераназвалася Расеяй, і працягвае свой рабаўніцкі рэйд па суседніх землях. Захоп чужога і рабаваньне зьяўляецца выдатным заробкам для мноства пачвараў — пачынаючы ад Пуціна і заканчваючы якім-небудзь вайсковым сяржантам.

Пальчыс 3Тактыка адна і тая ж. Спачатку якая-небудзь тэрыторыя па надуманых прычынах падвяргаецца агрэсіі, а затым — рабунку. Вярхам дастаюцца смачныя кавалачкі ў выглядзе найбуйнейшых кампаній, а нізам — хатняя тэхніка, аўта і посуд.

Аднак небагатыя каўказскія Чачня ды Грузія і побач не стаялі з Украінай, дзе толькі на захопе ў закладнікі багатых данбаскіх прадпрымальнікаў зараблялі ў памерах 50.000 – 100.000 даляраў з чалавека.

Цяпер захоплены Данбас эканамічна вычысьцілі цалкам. Засталося толькі пілаваць на метал усё, што можна і нельга. І гэта ўсяго за паўтара гады кантролю тэрыторыі.

Няхай жа аматары “рускага сьвету” ў Беларусі загадзя рыхтуюцца да прыходу Пуціна, каб усё было па-чэснаму. [Калі ты] рашыст і маеш выгадны бізнэс — перапісвай дакументы на «казацтва». Валодаеш добрым аўта — едзь на Ждановічы і адразу аддавай каўказцам, чаго цягнеш ката за хвост? А калі ты якая-небудзь настаўніца з Мазыра, дык пакінь ключы ад кватэры каля расейскай амбасады. Зь міру па нітцы — Ардзе на пражытак…

 

3.

РЭВАНШЫСЦКАЯ  ІГЛА  ПУЦІНА (http://1863x.com/igolka-putina/)

Ананімны аўтар, адмыслова для 1863x.com

Што менавіта для вас азначае 2018 год? А для Беларусі?

Для большасьці, магчыма, нічога асаблівага: чарговы год эканамічнага занядбаньня, палітычных абмежаваньняў і сацыяльных івентаў па ініцыятыве «зьнізу».

На першы погляд, насамрэч нічога асаблівага, але калі глянуць крыху шырэй, то выявіцца адна сур’ёзная дэталь — гэта год выбараў у Расеі, падрыхтоўка да якіх у значнай ступені можа закрануць Беларусь, прычым, пры вызначаных выпадках, фатальна.

Пальчыс 4Справа ў тым, што за апошнія гады (і нават раней) атачэньне Пуціна і асабіста ён сам праз інфармацыйную апрацоўку стварылі ў большай часткі расейскага грамадства невытлумачальны попыт на гісторыка-палітычны рэваншызм, згодна зь якім Расея павінна выглядаць магутнейшай дзяржавай, якой дасталася роля «зьбіральніка зямель рускіх», роля міжнароднага аплоту барацьбы з тэрарызмам і роля вяршыцеля асаблівай, зразумелай толькі ім справядлівасьці. Высокі рэйтынг Пуціна ў значнай частцы быў і ёсьць забясьпечаны захопам Крыма, «гібрыднай» акупацыяй  Паўднёвага Ўсходу Украіны і ваеннай аперацыяй у Сірыі.

Пальчыс 5 Здаецца, што Пуцін разам с сябрамі-ФСБшнікамі моцна падселі на «іголку рэваншызму» і не зьбіраюцца з яе злазіць у найбліжэйшай будучыні.   

Відавочна, што чарговай мэтай для дасягненьня крыважэрных амбіцыяў Масковіі стане… Беларусь.

Зразумела, што Пуціну мазоліць вочы і ўся Прыбалтыка, і Малдова, і ўвесь рэгіён Сярэдняй Азіі. Але Прыбалтыка знаходзіцца пад аховай НАТА, весьці баявыя дзеяньні ў Малдове надзвычай цяжка ў лагістычным плане, а ўтрыманьне Сярэдняй Азіі наўрад ці прынясе сур’ёзныя палітычныя дывідэнты, да таго ж гэта празьмерна складаны рэгіён ва ўсіх адносінах. Беларусь жа, як найбліжэйшая мэта дасягненьня прынцыпаў «гістарычнай справядлівасьці», варыянт найбольш удалы: яна ня мае сур’езных вайсковых і палітычных саюзьнікаў, то бок «впрягаться» за яё наўрад ці хто захоча, разам зь ёй ёсьць больш за 1000 кіламетраў адкрытых межаў, празь якія можна дастаўляць у Беларусь што заўгодна, і напасьледак, у Беларусі найбольш разьвітая прарасейская ідэалагічная сетка (вось чаму там шмат было  шуму і пра расейскую ваенную авіябазу, і пра прарасейскіх казакоў пад эгідай РПЦ). І гэта ўсяго толькі падмурак, прычым, той, які ёсьць у адкрытым доступе. Колькі афіцэраў, КДБшнікаў і кіраўнікоў выканкамаў супрацоўнічалі б ці ўжо супрацоўнічаюць з магчымай акупацыйнай уладай, гатовыя прадацца за падвышаныя заробкі й набыцьцё рэгіянальнай ўлады? Хаця ўсе яны ў любым выпадку пазьней сталі б расходным матэрыялам…

Але ўсё ж, што гэта азначае для Беларусі?

Зьвернемся да ўкраінскага досьведу. Па меркаваньні Сяргея Чыслава, стваральніка «Белага Легіёна», які ў 1990-х актыўна прымаў удзел у самых сьпякотных момантах тагачасных мітынгаў і пратэстаў, а таксама займаўся спартова-патрыятычным выхаваньнем моладзі, час падрыхтоўкі да расейскай агрэсіі ва Украіне можна падзяліць на дзьве канкрэтныя фазы інфармацыйнай вайны:

  1. Фаза адмысловага перабольшваньня, зьдзеку з украінцаў і Украіны як «недадзяржавы», культурнае ўліваньне Украіны ў «Вялікую Русь», пошук “дзірак” у грамадстве, кпіцьцё зь любой грамадска-палітычнай падзеі, накіраванай на збліжэньне з Захадам. Гэта пасіўны, марудны, часам ідэйна зусім нецікавы працэс, але гэта той этап падрыхтоўкі, які фармуе грамадскую думку у самой РФ, і надзвычай неабходны Пуціну, каб у будучыні падтрымаліваць на прымальных велічынях свой рэйтынг, які пахіснуўся ва ўмовах эканамічнага заняпаду.
  2. Фаза здрады: маўляў, “украінцы нам зрадзілі”, павярнуўшыся да нас задам, што дае нам, так бы мовіць, легетымны «casus belli» і маральнае права на тое, каб «дапамагчы суседу вярнуцца на шлях праўдзівы» — то бок на шлях маральнай дэградацыі, прыніжэньня ўласнай культуры і шлях палітычнай анэксіі Масковіяй. У той час, калі ўлада пад прарасейскім Януковічам пахіснулася, паліттэхнолагі пачалі актыўна пераходзіць да гэтай фазы, больш агрэсіўнай і жорсткай: менавіта тады пачалі зьяўляцца сюжэты і артыкулы пра «бандэраўцаў», “фашыстаў” і чорт ведае каго яшчэ.

Гэта ўжо часткова гістарычны момант, але вельмі істотны для разуменьня працэсаў, якія могуць адбыцца і ў Беларусі. Далейшыя фазы інфармацыйнага ды іншых ціскаў расьпісваць няма неабходнасьці: усе яны — ад самых маленькіх і рэгулярных да самых вялікіх і трагічных — ідыятычна і бязьлітасна напханыя хлусьнёй, выдумкамі, падтасоўкамі і проста сьмярдзяць рашысцкім дэбілізмам у апошняй стадыі.

Дык чаго нам чакаць у перадвыбарныя 2016-17 гг.?

2016-ы хутчэй за ўсё пройдзе пад шыльдай «фазы адмысловага перабольшваньня», калі ў расейскіх медыя будуць кпіць зь ліцьвінства, курса даляра ў Беларусі, калі яны пачнуць шукаць спосабы раскалоць грамадства, падзяліць беларусоў на «братоў» і «нацыянал-ліцьвіністаў», ды расказваць страшныя казкі пра тое, як узьнімаюць галаву жудасныя нацыяналісты у братняй «Белоруссии». Магчыма, усё будзе дапаўняцца фонам парламенцкіх выбараў, з нагоды якіх можа быць прыдумана якая-небудзь брудная гісторыя ці арганізаваная ФСБшнікамі правакацыя. У 2017-м усё, магчыма, пяройдзе да другой, больш агрэсіўнай стадыі, калі пытаньне ўзьняцьця рэйтынга Пуціна стане актуальным. Гэта можа стаць сапраўдным выпрабаваньнем для Беларусі. Таму нам трэба быць маральна падрыхтаванымі ўжо сёньня.

Гэта можа быць пытаньнем нацыянальнай бясьпекі. І таму патрэбныя, як мінімум, актыўны ўдзел (сёньня гатоўнасьць да ўдзелу) у інфармацыйных войнах большай часткі, чым сёньня, нашых канапавых войскаў. Як было сказана раней: «Патрэбна кроў. Сьвежая кроў».

Для больш актыўных і сацыяльна мабільных ёсьць цудоўныя грамадскія праекты па папулярызацыі беларускай мовы і культуры, узьняцьцю патрыятызма і памяці пра нацыянальныя беларускія каштоўнасьці.

Ну, а самыя сьмелыя павінны памятаць пра фізічную падрыхтоўку, вучыцца разам з хлопцамі з «Ваяра» змагацца з ворагам са зброяй у руках у выпадку замежнай агрэссіі.

P.S. Аўтар вядома жадаў бы, каб усё гэта так і засталося на ўзроўні гіпатэтычнай верагоднасьці, але час паказвае, як хутка адбываюцца перамены і як хутка лепшы «сябра» можа ператварыцца ў… лютага ворага.

(каней цытаваньня абодвух артыкулаў)

Ад рэдакцыі:

Ня ведаем, як вы, але мы не знайшлі ў даных матэрыялах сайта (дый у шматлікіх іншых, якія мы прачыталі) нічога “распальваючага”, а тым больш “парнаграфічнага”. Нават “рэзкасьці” й “радыкальнасьці” ня ўбачылі. Усё праўдзіва і адэкватна…

А таму думаем, што арышт беларускага хлопца Эдуарда Пальчыса найверагодней зьяўляецца палітычна матываваным – т.б. выкліканы злачыннымі інтарэсамі расейскай імперыякратыі, прадстаўнікам якой перад імавернай агрэсіяй карціць пазбавіць нашу зямлю ад патрыётаў. Бачны ўдзел у справе і некаторых цяперцаў, якія імкнуцца зрабіць паслугу расейцам.

У сувязі з адначаным заклікам усіх, хто можа мець уплыў на сітуацыю, паспрыяць вызваленьню нашага хлопца з расейскай вязьніцы і хутчэйшаму вяртаньню яго на Бацькаўшчыну.

 

Каментары (7)

  1. Павел Біч:

    Абодва тэкста выдатныя.

  2. Siarhiej:

    Наконт “Фаза адмысловага перабольшваньня, зьдзеку…” цікава паглядзець расейскага “апазіцыянера” Суздальцава, пачытаць яго “палітобоз”.
    А гэты хлопец — герой!

  3. Licvin:

    Калупнуў я гэты сайт ”1863х”, цікава і па тэме. Хацеў даць каментар, але не здоляў разабрацца з іхняй ангельскай мовай. Але цікава, аргументавана, караценька і прафесійна. Канечна, Эдвард Пальчыс — напэўна звычайны супрацоўнік сайта, бо матэрялу там шмат, адзін чалавек гэта не зробіць.
    Канечна зараз фаза інфармацыйнай вайны, падрыхтоўка да аншлюса. Шкада канечна моладзі, прыдзецца служыць у расейскіх войсках, ваяваць за чужыя інтарэсы… Разам з тым ”тактычныя поспехі Рассіі не могуць кампенсіраваць стратэгічныя правалы”.

  4. Павел Біч:

    После Ницше возможны лишь три способа обращения с историей:
    1) расширяя традиционную глобально-монументальную историю, практиковать пародийное и фарсовое преувеличение, доводя все “священное” до карнавального предела героического — вплоть до самых великих, каких только можно вообразить событий и людей.
    2) сразу становиться всем. Множественное и прерывистое Я, неспособное к синтезу и незаинтересованное в обретение корней, способно и призвано эмпатически вживаться во всякие формы существования изменчивого мира людей и культур.
    3) отвергать “страсть к истине”, отказываясь от воли-к-знанию”. Чтить “практику глупости” во имя преодоления жертвования жизнью.
    Як не цяжка зауважыць первый спосаб практыкаваўся ў СССР, Другі цяпер вельмі распаўсюджаны сярод “патрыятычна-настроенных беларускіх гісторыкаў. Яны усе яшчэ не могуць набраць фактаў, каб вызначыцца чаго у нас болей Літвы, або Русі. А ужо даўно пара з улікам сучаснай РФ. Трэцці спосаб, відаць становіцца распаўсюджаным на Захадзе. Там ужо плююць “на страсть к істіне” і могуць не захацець ахвяраваць жыццем, напрыклад, пры нападзе на яе Іслама.

  5. Павел Біч:

    А хто мне патлумачыць што амерыканцы робяць ў Афганістане? Здавалася б ў іх інтэресах каб ў Афганістане усталяваўся агрэсіўны іслам які праз Сярэднюю Азію кусаў б і Расею і Кітай — гэтых галоўных ворагаў ЗША. Цяжка знайсці краіну ў Свеце больш далёкую геаграфічна ад ЗША чым Афганістан.

  6. Siarhiej:

    А хто мне патлумачыць што амерыканцы робяць ў Афганістане?

    Тлумачу:
    Аль-Каеда, тэрарыстычная арганізацыя з базай у Аўганістане, напала 11 верасня 2001 года на ЗША. Натуральна, што ЗША аб’явілі вайну Аўганістану і зрынулі тагачасны рэжым талібаў, дапамаглі ўсталяваць адэкватны рэжым і спынілі вайну з Аўганістанам. А тое што зараз робіцца ў Аўганістане і Іраку — гэта праблема тамтэйшага кіраўніцтва.
    Цывілізацыйныя зрухі вельмі павольныя.

  7. Павел Біч:

    Сяргей, напісаў што ЗША зрынулі тагачасный рэжім талібаў ў Аўганістане за напад на іх 11 верасня 2001 г. Так як што яны той рэжім зрынулі, так чаго яна там дагэтуль ваююць? Не, Сяргей, тут нешта іншае.

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы