nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 1

21 красавіка, 2006 | Няма каментараў

Прыведзенымі ніжэй фактамі (дыскрэдытацыя Ордэна Францішка Скарыны, патрабаваньне публічнага пакаяньня ад студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў сакавіцкіх падзеях…) мы адкрываем рубрыку, у якой перыядычна будуць выстаўляцца матэрыялы, раскрываючыя сапраўдныя якасьці сёньняшніх «беларускіх» уладаў. Гэтыя матэрыялы будуць зьбірацца з розных крыніц. Мы лічым, што факты вялікіх і малых злачынстваў не павінны заставацца незаўважанымі.
Рэдакцыя.

Лукашэнка ўзнагародзіў званьнямі й ордэнамі шэраг айчынных і замежных эстрадных сьпевакоў

Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны выканаўцы зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якія адзначыліся падчас перадвыбарнай агітацыйнай кампаніі за Лукашэнку. Адну з вышэйшых беларускіх узнагародаў — Ордэн Францыска Скарыны — атрымалі мастацкая кіраўніца ансамблю “Русская песня” Надзея Бабкіна, вакаліст Марыйскага тэатру опэры і балету Мікалай Баскаў, украінскі сьпявак Мікалай Гнацюк. Ва ўсіх выпадках адзначаны вялікі асабісты ўнёсак гэтых людзей у “захаваньне культурнай спадчыны славянскіх народаў”. Апроч таго, Ордэнам Скарыны адзначаныя і беларускія захавальнікі славянскіх традыцыяў — мастацкі кіраўнік Моладзевага тэатру эстрады Васіль Раінчык, дырэктар аркестру эстраднай музыкі Міхаіл Фінберг і мастацкі кіраўнік ансамблю “Сябры” Анатоль Ярмоленка.

Указам Аляксандра Лукашэнкі Ордэнам Францыска Скарыны ў розны час былі ўзнагароджаныя замежныя грамадзяне: расейскія палітыкі Барыс Ельцын, Генадзь Селязьнёў і Юры Лужкоў, патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Аляксій ІІ, генэрал службы зьнешняй выведкі Расеі Вячаслаў Трубнікаў, дырэктар Трацякоўскай галерэі Валянцін Радыёнаў, мастак Аляксандар Шылаў, кампазытарка Аляксандра Пахмутава, пісьменьнік Іван Колас, рэктар Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Віктар Садаўнічы, навуковец Жарэс Алфёраў, францускі мадэльер П’ер Кардэн ды іншыя. Першым кавалерам Ордэну Францыска Скарыны стаў беларускі мастак Міхаіл Савіцкі.

Між тым, у адпаведнасьці з законам “Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь”, Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца грамадзяне “за значныя посьпехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, а таксама за прапаганду культурнай спадчыны беларускага народу”.

Радыё Свабода, 11 красавіка 2006 г.

Дэкан патрабаваў публічнага пакаяньня студэнткі

У Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце (БДЭУ) адбыўся студэнцкі сход у справе студэнткі 4-га курсу Тацяны Дзядок. Яна адбыла 10 сутак арышту за ўдзел у пратэстах на Кастрычніцкай плошчы Менску. Кіраўніцтва навучальнай установы ў асобе дэкана ўнівэрсытэту Мікалая Кабушкіна патрабавала, каб студэнты асудзілі сваю аднагрупніцу, а Тацяна Дзядок публічна пакаялася за свае паводзіны.

�аб��к�н.jpg

Дзяўчыну прыйшлі падтрымаць дзясяткі студэнтаў зь іншых навучальных установаў, аднак многія былі затрыманыя супрацоўнікамі спэцслужбаў на падыходах да ўнівэрсытэту.

Пасьля сходу Тацьцяну Дзядок сустрэлі бел-чырвона-белымі кветкамі й аплядысмэнтамі. Дзяўчына кажа, што намаганьні дэкана ня мелі плёну й адной з прычынаў сталася салідарная падтрымка звонку.

(Дзядок: ) “Яны павінныя былі галасаваць за тое, ці выйду я яшчэ раз на вуліцу ці не, добра я паводзілася ці дрэнна, хто згодны з гэтым, а хто – не. І група адмовілася…”.

Учора ў эканамічным унівэрсытэце адбыўся аналягічны сход адносна студэнткі Вольгі Сныткінай, а сёньня – у дачыненьні Марыны Вашкевіч.

Радыё Свабода, 19 красавіка 2006 г.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы