nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЗА СВАБОДУ ЧАЧНІ : НАША САЛІДАРНАСЬЦЬ і НІКЧЭМНАСЬЦЬ ЗАХАДУ

6 мая, 2006 | Няма каментараў

Рэдакцыя.
Чачня-Ічкерыя 1994–2006 гг. і расейская імпербюракратыя. Асобная вялікая тэма. Мы зьбіраліся падступацца да яе трохі пазьней. Але падзеі прысьпешваюць…

Спачатку амаль цытата.
«5 траўня ў офіс Шведскай правайдэрскай кампаніі PRQ, якая прадастаўляе хостынг агенству
«Каўказ-Цэнтар» (сайт: http://kavkazcenter.com), прыбылі прадстаўнікі паліцыі Швецыі й канфіскавалі працоўныя сэрверы «КЦ». Кіраўніку правайдэрскай кампаніі PRQ было заяўлена, што выемка сэрвераў адбываецца па распараджэньню пракурора і ўсе пытаньні адносна таго, што адбываецца, трэба адрасаваць яму. Уладальнік сэрвера Мікаэль Стуршэ высьветліў:
– распараджэньне пра канфіскацыю сэрвераў «Каўказ-Цэнтру» аддаў міжнародны пракурор у Стакгольме Хаакан Росвал (Hakan Roswall);
– прычынай паслужыла афіцыйная заява пасольства Расейскай Федэрацыі ў Швецыі, якое абвінаваціла агенцтва «Каўказ-Цэнтар» у падбухторваньні да гвалту;
– Хаакан Росвал заявіў, што калі абвінавачваньне пацьвердзіцца, то ён можа перадаць справу ў  суд. Ён таксама заявіў, што можа і не перадаваць справу ў суд, і можа пры гэтым не вяртаць сэрвера. Хаакан Росвал патлумачыў, што прычынай канфіскацыі сэрвера сталі абвінавачваньні з боку пасольства РФ у  адрас «КЦ» па канкрэтнаму пытаньню – сайт публікуе артыкулы й лісты чытачоў пра падзеі ў Нальчыку, ў якіх быццам бы «ухваляюцца забойствы і гвалт»;
– Хаакан Росвал мае намер праверыць гэтыя абвінавачваньні. На пытаньне, чаму праверку нельга было зрабіць без канфіскацыі сэрвераў, пракурор заявіў, што палічыў патрэбным  дзейнічаць менавіта такім чынам;
– самае дзіўнае, міжнародны пракурор Хаакан Росвал заявіў, што закон пра свабоду слова ня мае адносінаў да вэбсайтаў і да ніх не выкарыстоўваецца.
Юрыдычны ўладальнік сэрвераў «Каўказ-Цэнтра» Мікаэль Стуршэ лічыць дзеяньні міжнароднага пракурора ў Стакгольме парушэньнем закону, якое адбываецца пад ціскам улад Расейскай Федэрацыі, і мае намер прадпрыняць неабходныя юрыдычныя крокі ў сувязі з абасалютна скандальнай і супрацьзаконнай акцыяй пракурора Хаакана Росвала. У сувязі з гэтым Мікаэль Стуршэ нагадвае пра нядаўнюю гісторыю з адстаўкай міністра замежных спраў Швецыі, якая была вымушана пакінуць свой пост толькі таму, што адзін з шэраговых чыноўнікаў МЗСа паспрабаваў зрабіць ціск у вуснай форме на шведскі вэбсайт, які надрукаваў зьневажальныя карыкатуры на Прарока Мухамеда. На гэтым фоне акцыя пракурора Хаакан Росвал супраць агенцтва «Каўказ-Цэнтар» выглядае больш чым скандальнай».

На памяці сябраў нашай рэдакцыі гэта ўжо, як мінімум, 5-е выгнаньне сайту kavkazcenter.com з тэрыторыі «дэмакратычнай» заходняй краіны, якое адбылося па пратэкцыі расейскай імпербюракратыі – ужо выціскалі з ЗША, Эстоніі, Літвы, Фінляндыі. Цяпер гоняць са Швецыі…

З гэтай нагоды мы – сябры рэдакцыі беларускага сайту nashaziamlia.org – заяўляем:
Чачэнскі народ (дарэчы, як і беларуска-ліцьвінскі) вось ужо некалькі стагодзьдзяў вядзе абсалютна справядлівую нацыянальна-вызвольную барацьбу за сваё вызваленьне з-пад панаваньня расейскай імперыі. Апошнія 12 гадоў у гэтым сэнсе не выдзяляюцца аніякім асаблівым зьместам. Сучасная барацьба чачэнскага народу за сваю свабоду ня мае аніякага дачыненьня  да праблемы «міжнароднага тэрарызму».
Толькі з 1994 г. імперскімі агрэсарамі было забіта каля 250.000 жыхароў Чачні, зь якіх 42.000 былі дзецьмі. Дзесяткі тысяч сталі фізічнымі й псіхічнымі інвалідамі, сотні тысяч – бежанцамі.
Дадатковым «полем бою» ў гэтым змаганьні зьяўляецца сусьветная інфармацыйная прастора. Тут расейская імпербюракратыя таксама траціць значныя сродкі й высілкі, каб паставіць максімальны заслон паміж ПРАЎДАЙ РЭЧАІСНАСЬЦІ і ВЕДАНЬНЕМ ПРАЎДЫ сусьветнай грамадзянскай супольнасьцю. Сьпецслужбы РФ ужо шмат разоў тым ці іншым чынам спрабавалі спыніць працу інфармацыйных сайтаў чачэнскіх змагароў за свабоду ці прымушалі ўрады заходніх краін выціснуць іх сэрверы за межы сваіх краін…
Слабыя пратэсты кіраўнікоў заходніх краін супраць генацыду чачэнскага народу (як паасобку, так і праз агульныя структуры  – ААН, АБСЕ, СЕ і г.д.), недастатковая дапамога чачэнскім бежанцам, шырока распаўсюджаныя тэндэнцыі абзываць змаганьне народу Ічкерыі за сваё вызваленьне з-пад імперскага рабства «міжнародным тэрарызмам» і, як бачыце, немагчымасьць, нават, падтрымаць чачэнскі інтэрнэт-сайт на сваёй тэрыторыі – усё гэта ставіць пад вялікі сумніў «цывілізаванасьць», «дэмакратычнасьць, «прагрэсіўнасьць», «прынцыповасьць», «гуманістычнасьць» ды й увогуле «прыстойнасьць» кіраўніцтва гэтых краін.

У сувязі з пералічаным рэдакцыя сайта nashaziamlia.org выказвае сваю агіду ў адносінах да нікчэмных, цынічных паводзін у дадзеных пытаньнях  “цывілізаванага і дэмакратычнага” Захаду. Мы жадаем чачэнскаму народу максімальна вялікіх і максімальна хуткіх посьпехаў у яго сьвятой барацьбе і ўсяляк асуджаем дзеяньні драпежнага супермонстра і сацыяльнага суперпаразіта, якім зьяўляецца расейская імперская бюракратыя.

За нашу і Вашу свабоду!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы