nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ АЎТАКЕФАЛІІ (Ч.1)

28 мая, 2006 | Няма каментараў

(з выданьня “Голас Царквы беларускай”, 2006 г., №24)

Праваслаўная вера [так у выданьні – Рэд.] на беларускіх землях з’явілася ў 10-м стагоддзі. Прынесена яна сюды з Канстанцінопалю праз Кіеў і расцвіла тут ва ўсім яе харастве.

Ад самага пачатку гістарычнага жыцця нашага народу Праваслаўная вера была магутным дзейнікам у ягоным жыцці і моцнай апорай у зменнай долі. Пад уплывам Праваслаўнай веры народ наш закрасаваў, душа ягоная ўзбагацілася ўсімі хараствамі праўды Божай, землі ягоныя пакрыліся мноствам святыняў, манастыроў і школаў. Развіўшы ў сабе найлепшыя бакі чалавечай душы, Беларускі народ даў Царкве сваіх святых (Святая Еўфрасіня, князёўна Полацкая; св.Кірыла і Лаўрэнь – япіскапы Тураўскія; Прэпадобны Афанасій, Ігум Берасцейскі; св.Віленскія пакутнікі Антон, Ян і Яўстах) і праз доўгія вякі захаваў сваю веру Праваслаўную ва ўсёй яе чысціні і непашкоджанасці.

Яшчэ ў ХІ стагоддзі Беларускі народ меў свае япіскапскія кафедры ў Полацку, Смаленску і Тураве, а пазней у Наваградку і ў Берасці. У XIV стагоддзі царкоўнае жыццё было настолькі шырока развітае, што з’явілася патрэба мець свайго Мітрапаліта. Першым Мітрапалітам Беларускай Мітраполіі, якая тады называлася Літоўска-Рускай, быў Раман. У сан Мітрапаліта ён быў весвечаны Канстанцінопальскім патрыярхам Філафеем. Мітрапаліт гэты атрымаў ад Канстанцінопальскага патрыярха правы аўтаномнага, амаль што аўтакефальнага галавы сваёй Мітраполіі, намінальна толькі залежнага ад Канстанцінопаля. Пасля смерці Рамана Мітрапалітам Беларускім стаў Кіпрыян з тытулам Літоўска-Кіеўскага. У 1415 годзе быў скліканы ў Наваградку Сабор, на якім Праваслаўныя Япіскапы выбралі і самі пасвяцілі ў сан Мітрапаліта Літоўска-Рускага (Беларускага) Рыгора Цымблака.

Са смерцю Рыгора Цымблака (1419 год) Беларуская Мітраполія страціла самастойнасць і ўвайшла ў склад Кіеўскай Мітраполіі, а пазней, пасля злучэння Літоўска-Рускага княства з Польшчай (1569 год), нават адчула вялікі пераслед з боку фанатычнага каталіцызму ў Польшчы. У 1791 годзе Пінская Кангрэгацыя (Сабор) ухваліла Аўтакефалію Праваслаўнай Царквы ў Рэчы Паспалітай абодвух народаў.

Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 – 1796 гг.), разам з прылучэннем беларускіх земляў да Расеі [так у выданьні – Рэд.], і Беларускую Царкву захопнікі перавялі пад юрысдыкцыю Расейскага Праваслаўнага Сыноду.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы