Рэдакцыя.
Мы, ведаючы пра дзейнасьць БАПЦ ва ўмовах сёньняшняй РБ – сапраўды ахвярную, вырашылі не абмяжоўвацца той інфармацыяй, якую далі гэтыя сьціплыя людзі пра сябе (гл. папярэднія артыкулы сайта), і дапаўняем яе вядомымі нам фактамі.
У дадатак да сваёй асноўнай сьвятарскай дзейнасьці (набажэнствы, асьвячэньні шлюбаў, хрышчэньні, адпяваньні й іншае), якую БАПЦ даводзіцца рабіць амаль у падпольных умовах, сьвятары гэтай Царквы практычна адзіныя, хто сёньня адкрыта падтрымлівае БЕЛАРУСКУЮ ДЭМАКРАТЫЧНУЮ АПАЗІЦЫЮ (просім не блытаць з “аб’яднанай” апазіцыяй).
Так, сьвятары БАПЦ праводзілі набажэнствы ў Курапатах у 2001-02 гг., удзельнічалі ў Чарнобыльскім шляху ў 2005-06 гг., былі ў цэнтры бурлівых падзей 19-25 сакавіка 2006 г. (гл. фотаздымкі). Сярод іншага менавіта яны асьвяцілі намётавы лагер беларускай моладзі на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкая) ў Менску.
Сьвятар БАПЦ Леанід Акаловіч у акружэньні “касманаўтаў” Паўлічэнкі ў час спробы шэсьця на Акрэсьціна 25 сакавіка 2006 г.
а. Леанід Акаловіч там жа заклікае дапамагчы зьбітаму да непрытомнага стану беларусу (як пазьней высьветлілася – былому вязьню Асьвенцыма).
Сьвятары і вернікі БАПЦ удзельчаюць у Чарнобыльскім шляху – 2006. Яны нясуць іконы, а таксама партрэты патрыярха Кіеўскага і Ўсея Русі-Украіны Філарэта.
Калі дадаць сюды, што ўся дзейнасьць БАПЦ адбываецца на беларускай мове (бо толькі для сьвятароў дадзенай Царквы Бог і беларускі народ – непадзельныя), перад намі паўстае вобраз людзей і высока духоўных, і высокародных, патрыятычных!
Выснова: на сёньня Беларускай Аўтакефальная Праваслаўная Царква – гэта тая рэлігійная арганізацыя, якая з хрысьціянскіх пазіцый пасьлядоўна адстойвае АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА!