nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Папы-ФСБэшнікі

2 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

Выкарыстаньне Рускай праваслаўнай царквы ў мэтах выведкі было «звычайнай практыкай» савецкіх, а сёньня зьяўляецца «звычайнай практыкай» расейскіх сьпецслужбаў.

Пра гэта яшчэ ў канцы 1980-х гг. распавёў афіцэр КГБ Аляксандр Ломаў, які працаваў пад прыкрыцьцём рускай праваслаўнай місіі ў Іерусаліме, а затым перайшоў на Захад. Цяпер у СМІ паступаюць зьвесткі, што на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя расейская выведка ў сваіх мэтах актыўна выкарыстоўвае інфраструктуру Праваслаўных цэркваў у Прыбалтыцы, падпарадкаваных Маскоўскаму патрыярхату… Так, з лістапада 2000 года дзейнасьцю Эстонскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, якая сёньня аб’ядноўвае больш за 95% усіх праваслаўных Эстоніі (а гэта каля 150 тысячаў чалавек), кіруе мітрапаліт Талінскі ды Ўсея Эстоніі Карнілій (Якабс Вячаслаў Васільевіч). Яго падначаленыя пастаянна наведваюць Маскву, дзе падтрымліваюць шчыльныя стасункі з Аддзелам вонкавых царкоўных сувязяў (АВЦС) Маскоўскага патрыярхату і, у прыватнасьці, зь яго кіраўніком, якім зь лістапада 1989 года зьяўляецца мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл  (ён жа Гундзяеў Уладзімір Міхайлавіч) [дарэчы, мітрапаліта Кірыла разам зь яго штучна пастаўленым барытонам мы зараз часта можам бачыць па каналах расейскага і беларускага тэлефачаньня – В.Х.].

Па даных контрвыведкі адной з краін Балтыі, мітрапаліт Кірыл (Гундзяеў) мае непасрэднае дачыненьне да зьдзяйсьненьня “Праграмы падтрымкі суайчыньнікаў” расейскага Урада (разам з  падпарадкаванай Міністэрству замежных спраў Расеі арганізацыяй “Росзарубежцентр”). Акрамя мітрапаліта Кірыла з братамі па веры ў краінах Балтыі мае актыўныя зносіны намесьнік старшыні АВЦС япіскап Ягор’еўскі Марк (Галаўкоў Сяргей Анатольевіч), а таксама сьвятар Віктар Зогі. У адносінах да абодвух ёсьць зьвесткі аб сувязях са Службай вонкавай выведкі Расеі.

У адносінах самаго старшыні Аддзела вонкавых царкоўных сувязяў мітрапаліта Кірыла неаднаразова вылучаліся абвінавачваньні ў шчыльных сувязях з КГБ. Так, у 1992 годзе былы супрацоўнік гэтай арганізацыі Аляксандр Шушпанаў падрабязна паведаў пра дзейнасьць АВЦС і яго кіраўніка, скіраваную на карысьць «органаў». У прыватнасьці, Шупанаў сьцьвярджаў, што да самага развалу СССРа АВЦС прадстаўляў афіцыйнае прыкрыцьцё аператыўным супрацоўнікам КГБ, якія дзейнічалі за мяжой. Былы калега Шушпанава, Віктар Прэабражэнскі, таксама сьведчыў пазьней, што на вышэйшыя пасады ў царкоўнай гіерархіі (а да апошніх належыць і пасада старшыні АВЦС) у савецкі час прызначаліся выключна людзі з падмоклай рэпутацыяй, якімі лёгка маніпуляваў КГБ. Таксама Прэабражэнскі паведаў, што КГБ праз Камітэт па справах рэлігіі пры Радзе міністраў СССР зь лёгкасьцю дамаўляўся з Патрыярхіяй аб уладкаваньні сваіх супрацоўнікаў у замежных прадстаўніцтвах Рускай Праваслаўнай царквы,  як і ў самой патрыяршай рэзідэнцыі ў Маскве. Па яго словах, для працы пад “царкоўным прыкрыцьцём” падбіраліся асабліва надзейныя маладыя афіцэры.

У постсавецкі перыяд мітрапаліт Кірыл не хаваў сваіх шчыльных зносінаў з сілавымі структурамі Расеі, што не магло не прыцягнуць да яго ўвагу замежнай контрвыведкі. Асабліва значным фактам стала заключанае ў студзені 2005 году пагадненьне паміж АВЦС і Акадэміяй праблем бясьпекі, абароны і правапарадку Расеі аб супрацоўніцтве ў распрацоўцы новай канцэпцыі бясьпекі краіны. Як вядома, у працы гэтай Акадэміі прымаюць удзел дзясяткі супрацоўнікаў расейскіх сьпецслужбаў – як адстаўных, так і дзеючых. Не застаўся без увагі й ўжо памянёны ўдзел АВЦС у працы арганізацыі “Росзарубежцентр”. Таму нікога ў службах контрвыведкі ЕС і НАТО не зьдзівіла тое, што яшчэ ў 2003 году расейскія СМІ назвалі  мітрапаліта Кірыла НАЙБОЛЬШ ВЕРАГОДНЫМ НАСТУПНІКАМ цяперашняга галавы Рускай Праваслаўнай Царквы Алексія ІІ.

Улады краін Балтыі таксама выдатна ведаюць пра выкарыстаньне асобных дзеячаў праваслаўнай царквы расейскімі сьпецслужбамі праз Аддзел вонкавых сувязяў Маскоўкага патрыярхату. Акрамя таго, кіраўніцтву Прыбалтыйскіх краін вядома, што кантроль за дзейнасьцю ў гэтай вобласьці зьдзяйсьняецца пуцінскай “адміністрацыяй” праз адмыслова створанае для гэтых мэт Упраўленьне па міжрэгіянальных і культурных сувязях з замежнымі краінамі. Дадзенае Упраўленьне, у прыватнасьці, фінанасавала рускамоўныя палітычныя сілы Эстоніі перад муніцыпальнымі выбарамі восені 2005 года. Паралельна расейскія выведчыя структуры вербавалі эстонскіх грамадзян – як на тэрыторыі самой Эстоніі, так і на Расеі.

Нягледзячы на тое, што дадзеная дзейнасьць у апошнія гады значна актывізавалася, інфармацыя шырока не агалошваецца па палітычных меркаваньнях.

Паводле сайта: http://www.kavkazcenter.com  й інш.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы