nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НАША СПРАЎКА (прыглядаемся да Захаду – 4)

4 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач

Дзеля справядлівасьці нельга не сказаць і пра тыя сродкі, якія выдзяляе Захад на «барацьбу за дэмакратыю» ў Беларусі. Вось некаторыя зьвесткі, атрыманыя з адкрытых крыніц за апошні год.

1. «Нямецкі дыплямат Ганс-Георг Вік у якасьці сумы штогадовай эўрапейскай падтрымкі Беларусі называе лічбу – 14,2 мільёнаў эўра ў год».
(Радыё Свабода, 13 ліпеня 2005 г.)

2. Заява намесьніка дзяржсакратара ЗША ў эўрапейскіх справах Дэніеля Фрыда: «Амэрыканскі Кангрэс выдаткаваў больш чым 21 мільён даляраў на разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі».
(Радыё Свабода, 8 лютага 2006 г.)

3. Амбасадар Ён Боўг — кіраўнік кіеўскага офісу Эўрапейскай камісіі, які адказвае за сувязі з Украінай ды Беларусьсю: “Беларусь атрымала праз праекты ТАСІS каля 10 мільёнаў эўра”.
(Радыё Свабода, 20 красавіка 2006 г.)

Канешне, цяжка сказаць, якая доля з гэтых сродкаў застаецца ў кішэнях еўрапейскіх і амерыканскіх чыноўнікаў, а якая сапраўды пападае ў Беларусь ці хоць неяк спрыяе дэмакратычным працэсам у нас. Але тое, што частка гэтых грошай пад выглядам «барацьбы за дэмакратыю» на справе ідзе на дзейнасьць, якая катэгарычна пярэчыць АБ’ЕКТЫЎНЫМ ІНТАРЭСАМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ, з’яўляецца відавочным (справа з рускамоўнасьцю «Нямецкай хвалі», сітуацыя з беларусафобскасьцю ў «Эўрапейскім гуманітарным універсітэце»,  падтрымка ў Беларусі тых «апазіцыйных» структур, якія ня маюць да беларускага народу ніякага дачыненьня, і т.п.). Фактам з’яўляецца, напрыклад, і тое, што дзейнасьць нашага сайта адбываецца выключна дзякуючы энтузіязму сябраў рэдакцыі й прыхільнікаў. Калі патрэбны нейкія грошы (напрыклад, для аплаты месца на сэрверы), яны бяруцца з нашых уласных кішэняў. Бессэнсоўна зьвяртацца па сродкі да «цывілізаванага Захаду» ў яго сёньняшнім стане. Фармальныя прычыны адмовы могуць быць рознымі. Сапраўдная адна: як толькі вы праявіце сваю САМАСТОЙНАСЬЦЬ, СУБ’ЕКТНАСЬЦЬ, як толькі прадэманструеце, што вас цікавіць САПРАЎДНАЯ ДЭМАКРАТЫЯ, якая непарыўна зьвязана з АБ’ЕКТЫЎНЫМІ ІНТАРЭСАМІ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ (а хаваць гэтыя рэчы нельга) – вы заўсёды атрымаеце толькі… кукіш.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы