nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Народ і “руская” царква

6 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Прадстаўляем вашай увазе погляд на Рускую Праваслаўную Царкву (РПЦ) аднаго з тэарэтыкаў рускага шавінізму Аляксея Шырапаева. Робім так для таго, каб нас не абвінавацілі ў прадузятасьці. На думку рускіх шавіністаў РПЦ увесь час свайго існаваньня займалася вынішчэньнем нацыянальнай культуры, спрыяла эксплуатацыі рускага народу – заўсёды станавілася на бок прыгнятальнікаў, абслугоўваючы іх інтарэсы… Як да РПЦ павінны ставіцца мы – беларусы, калі так да яе ставяцца самі рускія – вось наш пасыл. Артыкул скарочаны, асабліва на тыя абзацы, дзе прэзентаваліся расісцкія і каляфашыстоўскія погляды.
Рэдакцыя.

Няма сакрэту, што сучасная Руская Праваслаўная Царква (РПЦ) зьяўляецца адной з найбольш эфектыўных падпорак інтэрнацыянальнай [так ў тэксьце; на справе, касмапалітычна-імперскай – Рэд. ] Расейскай дзяржавы – сістэмы эксплуатацыі і прыгнёту Рускага народу. Яе патрыярх займае адну з першых прыступак у гіерархіі вышэйшай наменклатуры. Раззалачоная РПЦ учора недвухсэнсава падтрымлівала Ельцына, сёньня – яго стаўленіка Пуціна. Пытаньне, дзе ж карані такога стану рэчаў? Якую ролю ў адносінах да рускага народу РПЦ выконвала на працягу сваёй тысячагадовай гісторыі?

Канешне, каб даць усеахопны адказ на гэтае пытаньне, неабходна разгледзець праблему паходжаньня хрысьціянства як такога. У фармаце невялікага агляду гэта зрабіць немагчыма. Таму мы вылучым толькі адзін аспэкт хрысціянскай дактрыны, які мае прынцыповае значэньне для тэмы артыкула – інтэрнацыяналізм (“Нет ни эллина, ни иудея…”), праз які хрысьціянства пад час распаўсюджваньня па Еўропе ўступіла ў канфлікт з этнічнымі (т.з. язычніцкімі) рэлігіямі, жорстка выкарчоўваючы спрадвечны народны сьветагляд і саму памяць пра велічнае мінулае арыяў. Так, у Германіі хрысьціянскія місіянеры зьнішчылі першапачатковую арманісцкую рэлігію – «…і ўсё гэта для таго, каб прымусіць немцаў да палітычнай лаяльнасці і паслухмянасьці. Нарэшце, пазбавіўшы пераможаных германцаў усіх рэлігійных магчымасьцяў і шляхоў да адукацыі, удалося пераўтварыць іх у рабоў» (Н. Гудрик-Кларк, “Оккультные корни нацизма”, из-во “Евразия”, 1993). Так было і на Русі.

Паказальная гісторыя хрышчэньня Ноўгарада (989 г.), які, зьяўляючыся рускім асяродкам духоўна-расавага нардызму, найбольш зацята супраціўляўся насаджэньню імпартаванай паўднёвай дактрыны. Як апавядае летапіс, наўгародцы, даведаўшыся, што Дабрыня (дзядзька князя Уладзіміра) ідзе з дружынаю хрысьціць іх, сабралі веча і далі клятву адстаяць родных Багоў. Народны супраціў ачолілі жрэц Багаміл і тысяцкі Уганяй. Апошні заявіў: «Лепш нам загінуць, чым Багоў нашых аддаць на зганьбаваньне». Праціўнікі зышліся ў бітве “і бысть междо імі сеча зла”, падчас якой Дабрыня, імкнучыся адцягнуць увагу язычнікаў ад бою, падпаліў Ноўгарад. Зламаўшы супраціў, эмісар Уладзіміра прыступіў да аперацыі: тых, хто не жадаў хрысьціцца добраахвотна, воіны зацягвалі ў Волхаў амаль волакам – мужчын вышэй мосту, а жанчын ніжэй мосту, дзе ўжо стаялі напагатове чарнявыя візантыйскія папы.

Прыняцьце хрысьціянства Кіевам, якое адбылося за год да гэтага, таксама ніяк нельга назваць добраахвотным, хоць яно і не выклікала настолькі жорсткага супраціўленьня, як у Ноўгарадзе. Па сутнасьці, Уладзімір прад’явіў кіеўлянам ультыматум: « …Каго не будзе заўтра на рэчцы, ці заможнага, ці ўбогага, жабрака ці раба, той ідзе супраць мяне»… І пачаў Уладзімір ставіць па гарадах цэрквы і папоў, а людзей ПРЫМУШАЎ хрысьціцца па ўсіх гарадах і сёлах [тут і далей выдзелена мной – А.Ш.]. І пачаў браць у нарачытых людзей іх дзяцей і аддаваць у кніжнае навучаньне. А маці плакалі па іх, як па памерлых…» (“Повесть временных лет по Лаврентьевскому списку”). Гэта значыць, што пазбаўленьне чалавека радавых каштоўнасьцяў успрымалася як забойства.

«А ў аддаленым Растове, дзе хрышчэньне прайшло, відаць, без асаблівых інцыдэнтаў, вельмі хутка паўстала жорсткая рэакцыя. Першыя два растоўскія япіскапы зьбеглі адтуль…; супраць трэцяга… падняўся бунт…; і толькі чацьвертаму япіскапу… ўдалося «аддаць агню» ўсіх ідалаў, якія стаялі ў Растове і яго ваколіцах… Калі так было ў гарадах, то ў вёсках і па лясох, верагодна, было яшчэ горш…» (Н.М. Никольский. “История русской церкви”, М., 1985). Летапісы наўрад ці даюць аб’ектыўную карціну таго, што адбывалася тады на Рускай зямлі, паколькі яны складаліся манахамі – «адданымі салдатамі партыі». Некаторыя дасьледчыкі параўноўваюць хрышчэньне Русі са сталінскай калектывізацыяй – як па маштабах людскіх страт, так і па ступені пералому ўсяго народнага жыцьця.

«Смуглыя чужаземныя папы» прыняліся выкараняць ня толькі саму “язычніцкую” рэлігію, але і непарыўна зьвязаную зь ёй народную культуру. Амаль да XVI ст. “Руская” царква ўпарта перасьледавала скамарохаў зь іх гусьлямі, “гудкамі” и “сьвірэлямі”. Выбітны гісторык і фалькларыст А.Н.Афанасьеў адзначае, што “духавенства клапацілася пра зьнішчэньне народных гульбішч; разам з музыкай, песьнямі, скокамі й пераапрананьнем у махнатыя скуры гульбішчы гэтыя выклікалі строгія забаронныя меры…” “Шмат што з вуснай народнай творчасьці Старажытнай Русі не захавалася ня толькі таму, што запісваць яго сталі вельмі позна: першы сборнік былін выдалі толькі ў XVIII ст., калі шмат чаго ўжо было страчана. Ракавую ролю адыграла недабразычлівае стаўленьне да старажытнарускага фальклёру і літаратуры, якая стваралася на яго аснове, з боку Рускай праваслаўнай царквы, якая імкнулася выкарчаваць астаткі язычніцтва ўсімі даступнымі сродкамі” (“Как была крещена Русь”, М., 1989).

Цалкам магчыма, што страты, панесеныя рускай культурай у выніку хрысьціянізацыі, не абмяжоўваюцца вуснай народнай творчасьцю. Па сёньня РПЦ спрабуе ўпэўніць нас: “З прыняцьцем хрысьціянства… на нашай Бацькаўшчыне пачалося навучаньне грамаце” (“Книга о Церкви”, М., 1997). З гэтым прапагандысцкім прыёмам мы добра знаёмыя яшчэ з савецкіх часоў, калі рускім убівалі ў галаву, што яны «родам з Кастрычніка». Аднак усё большая колькасьць спецыялістаў кажа пра аўтэнтычнасьць знакамітай «Велесавай кнігі» – унікальнага помніка рускай дахрысьціянскай пісьмовасьці. Няцяжка прадставіць лёс іншых «язычніцкіх» кніг, якія да нас так і не дайшлі.

Мы ня будзем разглядаць тут пытаньне, ці зьяўляецца хрысьціянства інструментам нейкай шырокай антыарыйскай змовы. Тэма нашага агляду больш вузкая. Дастаткова ўбачыць, што хрысьціянская царква пачала свой гістарычны шлях у якасьці штучна насаджаемага апарату ўціску карэннага народу, які заўсёды цікавіў «царкоўнікаў» толькі ў якасьці бязроднай біямасы, неабходнай для атрыманьня прыбыткаў.

Хрысьціянскай царкве зь яе праграмным інтэрнацыяналізмам [на справе, касмапалітызмам – Рэд.], увогуле, заўсёды было бяз розьніцы, хто знаходзіцца ва ўладзе («Усялякая ўлада ад Бога!»), абы начальства не руйнавала храмы і не перашкаджала атрыманьню даходаў з прыхаджан. Тысячагадовы шлях РПЦ – найбольш яскравы прыклад гэтай паразітычнай пазіцыі.

Еўразійцы, якія любяць распісваць «цуды» існаваньня рускіх пад татарскім ярмом, часта казыраюць поўнай адсутнасьцю якіх бы та ні было ганеньняў на Царкву з боку татараў. Больш за тое, Арда давала Царкве цэлы шэраг ільготаў: свабоду ад налогаў і дані, царкоўныя суды, экстэрытарыяльнасьць ад княскай і ардынскай улады, іншае. Пры гэтым мітрапаліты «Рускай» царквы, зьяўляючыся па сутнасьці часткай ардынскай наменклатуры, як і «вялікія» князі, атрымлівалі ярлыкі ад сарайскіх уладароў. Відавочна, што ханы разглядалі Царкву ў якасьці аднаго са сваіх апаратаў узьдзеяньня на рускіх. А такі апарат трэба холіць, змазваць, праціраць анучкай, берагчы – бо шмат у чым менавіта хрысьціянская мараль, якая падарвала суворы паўночны дух рускіх, спрыяла перамозе татар.

Царква, адпаведна, не заставалася віннай Ардзе: напрыклад, калі цьвярскі князь Аляксандр Міхайлавіч, які ўзначаліў жорскае антытатарскае паўстаньне ў Цьвяры (1327 г.), паспрабаваў пасьля разгрому схавацца ў Пскове, тагачасны галава “Рускай” царквы мітрапаліт Феагност «наклаў на пскавічоў пракляцьце і адлучыў іх ад царквы за парушэньне прысягі хану». Характэрная дэталь: праз шэсьць вякоў, у траўні 1998 года, на Цьвярской зямлі, у горадзе Удомля, зноў успыхнула стыхійнае антыазіяцкае паўстаньне – на гэты раз супраць каўказцаў, якія падмялі пад сябе ўвесь гарадскі гандаль. Раззлаваныя рускія разграмілі шапікі й крамы абнаглелых «паўднёвікаў». І што ж? Як і шэсьць стагоддзяў таму, Царква ў асобе правай рукі патрыярха – мітрапаліта Кірыла (Гундзяева; зноў гэты мітрапаліт – Рэд.) – рэзка асудзіла праведны народны гнеў і назвала яго адным з праяваў “міжрэлігійнай і міжнацыянальнай варожасьці”.

Гісторык Н.І. Кастамараў піша, што духавенства вельмі паважала і цаніла Аляксандра Неўскага «за ўгодлівасьць хану, уменьне ладзіць зь ім, ЦЬВЁРДЫ НАМЕР ТРЫМАЦЬ РУСЬ У ПАДПАРАДКАВАНЬНІ ЗАВАЁЎНІКАМ і тым самым адхіляць ад рускага народу беды і спусташэньні, якія спасьціглі б яго пры кожнай спробе да вызваленьня і незалежнасьці, – усё гэта цалкам адпавядала вучэньню, якое заўсёды прапаведавалі праваслаўныя пастыры: лічыць мэтай нашага жыцьця замагільны сьвет, пакорліва цярпець усе несправядлівасьці й прыгнёт, СКАРАЦЦА ЎСЯЛЯКАЙ УЛАДЗЕ, ХОЦЬ БЫ ІНШАПЛЯМЕННАЙ І ПРЫЗНАНАЙ СУПРАЦЬ УЛАСНАЙ ВОЛІ».

Могуць запярэчыць: а як жа хрэстаматыйная сцэна дабраслаўленьня на Куліковую бітву, якое было дадзена старцам Сергіем Раданескім князю Дзімітрыю? Перад намі адзін з міфаў – на гэты раз міф пра Царкву як пра натхняльніцу нацыянальна-вызваленчай барацьбы рускіх супраць ардынскага прыгнёту. У сапраўднасьці, як прызнаваў, у прыватнасьці, В.В.Кожынаў, Сергій спачатку не хацеў дабраслаўляць Дзімітрыя на бітву з Мамаем, бо добра памятаў аб прысязе на вернасьць ханам, якая была дадзена яшчэ Аляксандрам Неўскім – канешне, з ухваленьня духавенства. І толькі пасьля таго, як высьветлілася, што Мамай зьяўляецца НЕ ЗАКОННЫМ ХАНАМ, а узурпатарам, ды яшчэ і жадае ісламізаваць Русь, г.зн. падарваць становішча царквы, Дзімітрый атрымаў дабраслаўленьне старца.

Традыцыйна абыякавая да пытаньняў крыві, Царква ахвотна хрысьціла ардынскую знаць, адкрываючы ёй дарогу ў элітны слой Маскоўскай дзяржавы. У выніку, нашчадак Мамая Іван Жахлівы зрабіўся царом. З хрышчоных іншародцаў у значнай ступені складалася апрычніна, якая праводзіла сапраўдны «чырвоны тэрор». А затым у цары прабіўся яшчэ адзін татарын – улюбёнец Івана Жахлівага Барыс Гадуноў, які пакінуў краіну ў смуце. Былі й кананізаваныя татары: напрыклад, пляменьнік Батыя, які ў хрышчэньні стаў Пятром (XIII стагоддзе).

Ацэньваючы вынікі ўплыву ардынскага ярма на рускі народ, Н.М.Карамзін піша: «Забыўшы гонар народны, мы навучыліся нізкім хітрасцям нявольніцтва, якія замянялі сілу ў слабых; падманваючы татараў, больш падманвалі й адзін аднаго: адкупаючыся грошамі ад гвалту варвараў, сталі значна больш сквапнымі й значна меньш чульлівымі да крыўдаў, сораму, калі падвяргаліся нахабнасьцям іншапляменных тыранаў». «Можа быць, сучасны характар расіянаў яшчэ выяўляе плямы, пакладзеныя на яго дзікунствам манголаў», – рэзюмуе Карамзін. Зразумела, «Руская» царква, якая падтрымлівала ардынскае ярмо, нясе непасрэдную адказнасьць за гэтую дэфармацыю рускага псіхатыпу, заўважальную нават сёньня. І калі наша народная душа ўсё ж такі захавала і гонар, і доблесьць, то , канешне, наперакор намаганьням РПЦ.

***

Цяпер разгледзім адносіны Царквы зь іншымі прыгнятальнікамі рускага народа – бальшавіцкімі «каганамі». Тут мы сутыкаемся яшчэ з адным міфам – міфам пра антыкамунізм РПЦ.

Ачысціўшы Царкву пры дапамозе тэрору ад элементаў, якія мысьлілі нацыянальна, Савецкая ўлада таксама пасьпяхова «задзейнічала» яе ў якасьці свайго дапаможнага апарату. Камуністы ўжо ў канцы 20-х гадоў зразумелі, якая бясцэнная спадчына дасталася ім ад “праклятага мінулага”.

Для пачатку нагадаем, як пасьля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі з залі паседжаньняў Св. Сінода, пры ўдзеле аднаго з «пачценных патрыярхаў», які пазьней быў закатаваны бальшавікамі, было выкінута царскае крэсла. Так Царква, ідучы за кан’юнктурай часу, «аддзячыла» нашчадка тых, хто дзяржаўным мячом сьцьвярджаў яе на Рускай зямлі [так у аўтара – Рэд.].

Увосень 1919 года, калі белыя воіны, напружваючы апошнія сілы, гераічна ірваліся да Масквы, патрыярх Ціхан зьвярнуўся да духавенства са здрадніцкім пасланьнем, «у якім заклікаў клірыкаў не ўмешвацца ў палітычную барацьбу» (гэтае дзеяньне архіпастара і сёньня ацэньваецца кіраўніцтвам РПЦ вельмі высока; “Царква па-за палітыкай!” – вечна крывадушная “песьня” РПЦ, якая ўвесь час сядзіць у палітыцы “па самыя вушы”). У сваю чаргу пастыры, атрымаўшы “указіўку” патрыярха, адгаворвалі паству ад удзелу ў белым супраціве.

… РПЦ у чарговы раз дэманстравала “цьвёрды намер трымаць Русь у падпарадкаваньні заваёўнікам”, што, між іншым, і ня дзіўна, улічваючы РОДНАСНУЮ РАСАВУЮ ПРЫРОДУ хрысьціянства і бальшавізма (роўна як і падобныя метады насаджэньня абедзьвюх дактрын).

Пра тое, наколькі Савецкая дзяржава стала для РПЦ СВАЁЙ, красамоўна сьведчыць такі малавядомы факт: ДЗЕНЬ 7 ЛІСТАПАДА – гадавіна подлага трыюмфу недачалавекаў, якія пусьцілі рэкі рускай крыві – у СССР адзначаўся і як ЦАРКОЎНАЕ СЬВЯТА!… Чым жа ганарыцца? Красным тэрорам? Расказачваньнем, якое забрала ў магілу палову насельніцтва Дона – МІЛЬЁН ЧАЛАВЕК? Беламорканалам, усеяным косткамі сялян? Калектывізацыяй і Галадаморам 1933 года, скасіўшымі 10 МІЛЬЁНАЎ чалавек?…

Неяк вядучы тэлепраграмы “Однако” Міхаіл Леонцьеў даволі едка выкрываў каталіцызм за тое, што ў 1960-х заходняя Царква спарадзіла г.зв. «багаслоўе рэвалюцыі» – хрысьціянскае апраўданьне марксізму. Ён бы лепш паглядзеў на «роднае» праваслаўе. Вось ужо сапраўды “аднак”…

Могуць запярэчыць: а як жа Руская замежная царква і падпольная Катакомбная царква, якія стаялі на лютых антысавецкіх пазіцыях? Справа ў тым, што і замежнікі, і катакомбнікі – гэта выключна перыферыйныя зьявы, якія па «вагавай катэгорыі» непараўнальныя з РПЦ, якая ў сваёй калябарацыянісцкай палітыцы базавалася на шматвекавой гістарычнай традыцыі.

Канешне, такая пазіцыя РПЦ вызначалася ня толькі канфармізмам Царквы, але і шчыльнай духоўна-генетычнай роднасьцю, якая зьвязвала хрысьціянства і камунізм. Гэтыя дактрыны, якія паходзяць З АДНАГО АЎРААМІЧНАГА КОРАНЮ, родніць інтэрнацыяналізм [так у аўтара – Рэд.] і антысацыяльны пафас – прасьцей гаворачы, ТАТАЛЬНАЕ ЖЫЦЬЦЯАДМАЎЛЕНЬНЕ. Так, напрыклад, савецкі архіепіскап Лука (дарэчы, нядаўна кананізаваны) праклінаў дарэвалюцыйную Расею, дзе «антыхрыстовыя нацыянальныя і класавыя перашкоды не давалі месца хрысьціянскай любові й братэрству» (ЖМП № 9, 1944). А між тым менавіта на гэтых самых «перашкодах», г.зн. НА АДРОЗЬНЕНЬНЯХ і НЯРОЎНАСЬЦІ, СТАІЦЬ ПРЫРОДНЫ СЬВЕТАПАРАДАК. Рымляне, перасьледуючы хрысьціян, баранілі менавіта натуральны парадак рэчаў, дакладна разумеючы нігілістычную і правакатыўную сутнасьць ідэй «любові й братэрства», якія нашэптвалі катакомбныя сэктанты – гэткія бальшавікі позьняй антычнасьці.

«Паміж маленькімі дзецьмі – заяўляў архіепіскап Лука, – яшчэ не разбэшчанымі прыкладамі дарослых, не існуе ніякіх перагародак. Дзеці рускіх і габрэяў, узьбекаў і кіргізаў, французаў, арабаў, неграў гуляюць разам і любяць адзін аднаго, не бачачы аніякай розьніцы паміж сабой»
[яны і з малпамі, сабакамі, казьлятамі так гуляюць і надаюць ім свае ўласьцівасьці – Рэд.]. Проста-такі карціна з жыцьця сучаснай Масквы альбо іншага еўрапейскага мегаполіса! Атрымліваецца, што ідэалам хрысьціянства і РПЦ у прыватнасьці зьяўляецца сучаснае ўсёзьмяшэньне [сьмецьцізацыя – Рэд.], якое заквашана на вельмі падазронай «любові без межаў» і пагражае самаму існаваньню белага чалавека!

Успамінаецца сцэна зь вядомага савецкага кінафільму «Цырк»: бліскучая Арлова з негрыцёнкам на руках, згодна сюжэту – яе сынам. Нейкі вусаты «савок» (на яго месцы цалкам мог бы быць архіяпіскап Лука), зьвяртаючыся да гераіні, з ідыёцкім энтузіязмам агалошвае (трэба думаць, ад імя ўсяго «савецкага народу»): «Нараджайце любых, хоць беленькіх, хоць чорненькіх, хоць у крапінку, хоць у палосачку, хоць шэранькіх у яблычка!…» [ад коней, ці што? – Рэд]. Вы толькі ўявіце сабе шэранькага ў яблычкі дзіця… Большага зьдзеку над прыродай, над натуральнасьцю і ўявіць цяжка. Тым ня менш, гэты «шэранькі ў яблычкі» вырадак – быў праграмнай мэтай жахлівай Савецкай дзяржавы зь яе незьнішчальным блокам ВКП(б) і РПЦ.

У артыкуле з характэрнай назвай «Хрысьціянства і сяброўства народаў» (ЖМП № 11, 1944) архімандрыт Нафанаіл, адзначыўшы «інтэрнацыяналізм хрысьціянства», піша, што гэтае веравучэньне сьцьвярджае «прынцып сяброўства, супрацоўніцтва, гуманнасьці, братэрства і РОЎНАСЬЦІ народаў».

Справа ў тым, што ў дадзеным выпадку хрысьціянства супярэчыць навуцы. Напрыклад, вялікі біёлаг І.І.Мечнікаў (1845-1916 гг.) сьцьвярджаў: «НАТУРАЛЬНАЯ НЯРОЎНАСЬЦЬ ПАМІЖ АСОБНЫМІ АРГАНІЗМАМІ, ПЛЯМЁНАМІ І РАСАМІ ЁСЬЦЬ АГУЛЬНЫ ПРЫНЦЫП У АРГАНІЗАВАНЫМ СЬВЕЦЕ».

«Нельга павярнуць кола гісторыі назад, – у ключы «праўдзісцкай» перадавіцы абвяшчае далей Нафанаіл, – і аднавіць сярод сучасных народаў заалагічны [г.зн. прыродны – А.Ш.] нацыяналізм, які меў месца ў старажытнасьці й які прапаведвалі фашысты ў ХХ стагоддзі! Усе народы імкнуцца не да раздзяленьня, а да яднаньня…» [шкада, што аўтар артыкула ня бачыць іезуіцкага падвоха тав. Нафанаіла: яднаньне толькі й магчыма на грунце адрозьненьняў, разнастайнасьці, а той, хто заклікае да “роўнасьці”, на справе ўсё робіць для раз’яднаньня; падумайце, чаму аднолькавыя, “роўныя” ікрынкі рыбы пры пападаньні ў ваду разьбягаюцца, разьядноўваюцца, а самі рыбкі плаваюць у вадзе цэленькімі, “зьяднанымі” й не распадаюцца на асобныя клеткі – Рэд.].

У наяўнасьці адкрытая дэкларацыя ГЛАБАЛІЗАЦЫІ [на справе, касмапалітызацыі – Рэд], якая прагучала значна раней за Ж.Атталі і З.Бжэзінскага.

***

Сёньня РПЦ агалошвае: «… хрысьціянскай сьвядомасьці відавочна, што любыя людскія ўстаноўкі, у тым ліку сувярэнная ўлада дзяржавы, адносныя перад тварам Бога ўсемагутнага… Праваслаўная Царква… вітае добраахвотнае АБ’ЯДНАНЬНЕ НАРОДАЎ У АДЗІНЫ АРГАНІЗМ І СТВАРЭНЬНЕ ДЗЯРЖАЎ ШМАТНАЦЫЯНАЛНЫХ [г.зн. інтэрнацыянальных – А.Ш.]…» (“Основы социальной концепции РПЦ”, М., 2001).

У “Основах социальной концепции РПЦ” падкрэсьліваецца, што Царква мае «наднацыянальны характар» і «ня дзеліць людзей ні па нацыянальнай, ні па класавай адзнаке». Зноў і зноў адмаўленьне прыродных «перагародак». Зразумела, што РПЦ, якая ў свой час падпірала інтэрнацыяналізм савецкі, сёньня актыўна падпірае інтэрнацыяналізм «расіянскі», еўразійскі. «Зь ідэй, якія выкарыстоўвае г-н Дугін, многія блізкія да царкоўнага сьвяшчэннаначальля», – прызнаецца куратар вонкавых царкоўных зносінаў айцец Усевалад Чаплін, які прысутнічаў на ўстаноўчым зьезьдзе дугінскага руху «Еўразія». Са свайго боку еўразійцы, як і трэба для шанавальнікаў Залатой Арды, падкрэсьліваюць: «Праваслаўе становіцца рэлігійным геапалітычным полюсам Еўразійскага Праекту» (з праграмы ОПОД “Евразия”). А рускія, між тым, выміраюць пад вечныя царкоўныя заклікі да «палітычнай лаяльнасьці і падпарадкаваньня», а іх зямлю засяляюць нейкія гібрыдныя «расіяне», якім праваслаўе будзе запрапанавана ў якасьці аднаго з «крытэраў самаідэнтыфікацыі».

Жахлівы біялагічны [відаць, дэмаграфічны – Рэд.] стан рускага народу, яго рабскі сацыяльны стан – гэта, шмат у чым, вынік тысячагадовай дзейнасьці РПЦ – сілы, варожай кроўным інтарэсам рускіх. Аднак голас нашых Багоў-сонцаносцаў гучыць усё грамчэй.

Аляксей Шырапаеў
Паводле сайта: http://lj.rossia.org/users/shiropaev/3563.html.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы