nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

І ва Украіне ёсьць нашы сапраўдныя сябры

8 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

(Дзякуем і запамінаем – 3)

Па ўсёй Украіне Рух беларускай салідарнасьці “Разам” зьбірае подпісы пад зваротам да г.зв. “вялікай васьмёркі” (G8).

Каардынуе гэтую акцыю кіраўнік руху Мікола Ільін. Нядаўна ён заявіў радыё «Свабода»: «Беларусы цяпер не ўплываюць на ўласны лёс, на лёс сваёй краіны. У БЕЛАРУСІ ПАЧАЎСЯ САПРАЎДНЫ ЭТНАЦЫД, пачаліся рэпрэсіі супраць незалежна думаючых людзей. І гэта ўсё шчыра і адкрыта падтрымлівае Крэмль і асабіста Пуцін. Пасьля нібыта прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся у Беларусі, Пуцін неаднаразова казаў, што Беларусь павінна падпісаць саюзную дамову. І апошнім часам ён пачаў наўпрост шантажаваць афіцыйны Менск, у тым ліку цэнамі на газ. Цяпер ва Украіне пачаўся збор подпісаў пад зваротам, у якім украінскія грамадзяне заклікаюць удзельнікаў і кіраўнікоў саміту “вялікае васьмёркі”, што будзе праходзіць у Санкт-Пецярбурзе ўлетку, ня ехаць на гэты саміт, ня ўдзельнічаць ў ім, пакуль Расея не адмовіцца ад тыранічнай ідэі ў дачыненьні да Беларусі».

Ад імя рэдакцыі сайта «нашазямля.орг» выказваем шчырую падзяку ўсім сябрам Руху беларускай салідарнасьці «Разам» і асабіста сп-ру Міколе Ільіну. Мы вельмі ўсьцешаныя, што нашыя ўкраінскія браты лепш разумеюць сапраўдную сітуацыю ў Беларусі (што НАША ГАЛОЎНАЯ ПРАБЛЕМА – ЭТНАЦЫД), чым «лідары» многіх «вялікіх дзяржаў» і большасьць «вялікіх» «беларускіх» апазіцыянераў…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы