nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НАЦЫЯНАЛІЗМ І ПРАВАСЛАЎЕ

9 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Прадстаўляем вашай увазе погляд на Рускую Праваслаўную Царкву (РПЦ) яшчэ аднаго рускага «нацыяналіста», які пажадаў выступіць у сеціве пад нікам Helgi Yar Chally. Пасыл той жа: як да РПЦ павінны ставіцца мы – беларусы, калі так да яе ставяцца самі рускія… Акрамя таго, папярэджваем, аўтар блытае такія «рэчы», як хрысьціянства, праваслаўе, РПЦ, клер; ідэалогія і палітычная сістэма. Між іншым, гэта чамусьці характэрна для многіх рускіх «нацыяналістаў-імперыялістаў».
Рэдакцыя.

Пытаньне ўзаемаадносін рускага нацыяналізму і рускага праваслаўя – важнейшае пытаньне для самаго існаваньня рускага народу. Негатыўнае стаўленьне нацыяналістаў да РПЦ не абмяжоўваецца асабістай маральнай недабрасумленнасьцю прадстаўнікоў вышэйшага праваслаўнага клеру. Скнарнасьць рыдзігераўскай МП [Маскоўскай патрыярхіі – Рэд.] і яе калябарацыянізм даўно і добра ўсім вядомыя. Добра вядомыя і заклікі некаторых праваслаўных людзей не атаясамляць грахі клеру з усёй царквой. І з гэтым можна цалкам пагадзіцца. Але давайце ўявім, што заўтра да ўлады ў РПЦ прыдуць людзі, якія ня маюць асабістага дачыненьня ні да супрацоўніцтва з уладамі, ні да грандыёзнай камерцыйнай дзейнасьці яе цяперашніх кіраўнікоў. Ці зьменіцца ад гэтага сутнасьць РПЦ? Ці зьменіцца яе роля ў жыцьці рускага народу?

Для адказу на гэтыя пытаньні неабходна высьвятліць, у чым гэтая сутнасьць і гэтая роля заключаюцца. І для пачатку нам неабходна адказаць на пытаньне: што такое праваслаўе? Ведаючы, калі й як яно ўзьнікла, можна сьцьвярджаць: ПРАВАСЛАЎЕ – гэта дзяржаўная ідэалогія, якая была створана пры імператары Канстанціне, як універсальны механізм кіраваньня і падпарадкаваньня. У чым асаблівасьці гэтай ідэалогіі? Боскасьць улады і асобы яе носьбіта; здольнасьць да мабілізацыі рэсурсаў народа і дзяржавы для вырашэньня важных палітычных задач; сталая наяўнасьць «ідэалагічнай паліцыі» – сьвяшчэнства; непрызнаньне самакаштоўнасьці асобы і выпрацаваных яшчэ ў антычнасьці паняцьцяў грамадзянства, замена гэтых паняцьцяў універсальным паняцьцем «раб божы». Што да хрысьціянства як такога, то мы занадта мала ведаем пра «дахалкідонскія» цэрквы, каб зразумець, што яно ўяўляла сабой да Канстантына.

Што дало Рыму хрысьціянства? Яно дало сілы для новай экспансіі (на ўсход). Што забрала? Забрала рымляніна з усёй яго годнасьцю, як чалавека дзяржаваўтвараючага. Што ў рэшце рэшт аказалася важней? Мяркуйце самі: у новай якасьці Рым не працягнуў і паўтара стагоддзя. І, што цікава, прычынай яго сьмерці стала дэмаграфічная катастрофа. Не засталося тых, хто павінен быў яго бараніць. Вось што дало Рыму хрысьціянства.

Наступная вялікая хрысьціянская імперыя – Візантыя. Некалькі стагоддзяў яна змагалася з ерасьсю ўнутры царквы: арыянствам, монафізіцтвам, нэстарыянствам, іконаборніцтвам і дзясяткамі іншых. Нарэшце, праваслаўе перамагло. І што ж, наступіў росквіт імперыі? Нічога падобнага: яе адразу ж заваявалі крыжаносцы. Калі Візантыя праз 60 гадоў вызвалілася з-пад іх улады, яна ўжо не магла больш прэтэндаваць на ролю імперыі. Яшчэ амаль два стагоддзі яна аганізавала, перад тым як зьнікнуць назаўсёды. Лёс яе народу таксама незайздросны. Той этнічны тып, да якога належылі эліны, да канца існаваньня Візантыі цалкам зьнік, яго зьмяніў кангламерат усходніх народаў. Дэпапуляцыя насельніцтва і перш за ўсё карэннага – вось устойлівы вынік дзейнасьці праваслаўя. Тыя, хто зараз называюць сябе грэкамі, ня маюць да элінаў ніякага дачыненьня. Зьвярніцеся да элінскага мастацтва – там прадстаўлены людзі з выразнымі нардычнымі рысамі, а не цяперашнія грэка-армяне.

А што адбывалася ў Еўропе? Дзе яе «вялікія імперыі»? Назвы былі – імперый не было. Затое не было і праваслаўя. Еўропа творча «перапрацавала» рымскую хрысьціянскую спадчыну, зрабіўшы хрысьціянства меньш дзеяздольным, але і меньш небясьпечным для асобы і ўсяго народу. Нельга сказаць, каб гэта далося ёй без ахвяраў. Але яны былі куды меньшымі, чым у народаў праваслаўных імперый.

У Расеі праваслаўе, умацаваўшыся зь нязвыклай жорсткасьцю, тут жа пачало зьнішчаць ня толькі існаваўшыя раней дзяржаўнасьць і рэлігію, але і саму гістарычную памяць пра іх. Асобы насаджальнікаў праваслаўя – асобная тэма. Чаго толькі варты «роўнаапостальны князь Уладзімір» – незаконнанароджаны напаўгабрэйскі [гэта спрэчна – Ред.] вырадак, які праліў рэкі крыві, пачынаючы з забойства ўсіх законных спадчыньнікаў свайго бацькі; самым дробным яго грахом лічыцца ўтрыманьне гарэма з 400 дзяўчын. Зьністажэньне старажытнага культа адбывалася шляхам фізічнага зьнішчэньня яго носьбітаў і ліквідацыі дакументальных сьведчаньняў іх існаваньня. Хрысьціянізатары аб’явілі, што да іх ніякай Русі ўвогуле не існавала, што Русь – гэта іх хрысьціянскае «ноў-хаў». Некаторыя ў гэтыя глупствы працягваюць верыць і цяпер.

«Росквіт» праваслаўя на Русі выразіўся ў скарачэньні Русі да памераў некалькіх княстваў, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасьці ад Арды, і ў іх пастаяннай грызьні адно з аднім. Сітуацыя зьмянілася пад уплывам візантыйскіх царкоўнікаў, якім быў патрэбны зямны плацдарм для сваіх усяленскіх дамаганьняў. Ідэалагічная правакацыя па ўкараненьні тэорыі [на справе, ідэалагемы – Рэд.] «Масква – трэці Рым» пачалася задоўга да Філафея. Вынікам прымяненьня гэтай ужо ня раз выпрабаванай тэорыі стаў дзяржаўна-бюракратычны рост Маскоўскай Русі, які дасягнуў свайго апагею у час царстваваньня Івана Жахлівага, і нізьвядзеньне да стану рабоў рускага народу, яго выміраньне. Рэакцыяй з боку рускага грамадства на гэтыя вычварэньні стала смута. Ідэя «Трэцяга Рыму» аказалася часова пахаванай, што пайшло на карысьць і народу, і дзяржаве.

Трэба сказаць, што народ на Русі (таксама як і ў Грэцыі, і ў Рыме) і без хрысьціянства ўмеў будаваць вялікую дзяржаву і ствараць вялікую культуру. Гэта ён даказаў у 18-19 стагоддзях, калі ціск праваслаўя на грамадства аслаб, а моц і культура дзяржавы ўзрасьлі. Аднак ня варта забываць, што ў падставе пабудаванай «еўрапейцам» Пятром І дзяржавы знаходзілася ўсё тая ж праваслаўная сьвядомасьць, хаця і размытая «прагрэсіўнымі ідэямі», але не страціўшая сваёй чалавеканенавісьніцкай сутнасьці. Чым «праваслаўней» станавіліся цары – тым горш адчуваў сябе рускі народ у гэтай імперыі. Апошнія двое Раманавых – проста ўзоры хрысьціянскіх цароў. Ці карысталіся яны любоўю падданых? Падданыя далі адказ на гэта пытаньне ў лютым 1917 года.

Цяпер царкоўнікі сьцьвярджаюць, што катастрофа, якая спасьцігла рускі народ у 20-м стагоддзі адбылася таму, што ён «адышоў» ад праваслаўя, г.зн. не праявіў дастатковага рэлігійнага імпэту ў пераўтварэньні ў жыцьцё «ідэалаў Сьвятой Русі». Тое, што гэтыя «ідэалы» аказаліся ўражваюча падобнымі на ідэалы будаўнікоў камунізму, царкоўнікамі з абурэньнем адмятаецца. Падабенства тут, несумніўна ёсьць. Яно заключаецца Ў ТЫМ ТЫПЕ ЎЗЬДЗЕЯНЬНЯ НА АСОБУ, з дапамогай якога адбывалася САЦЫЯЛЬНАЕ МАНІПУЛЯВАНЬНЕ НАРОДАМ, як камуністамі, гэтак і праваслаўнымі. Несумніўна, камунізм зьяўляецца далейшым разьвіцьцём праваслаўя, як тэорыі й практыкі ПАРАЗІТАВАНЬНЯ НЕЙКАГА ПСЕЎДАЭТНІЧНАГА СТВОРУ на прыроднай этнічнай сістэме. Іх роднасьць – у спосабах навязваньня «малым народам» (тэрмін І.Р.Шафарэвіча) сваёй волі вялікаму (г.зн. сапраўднаму [так у аўтара – Рэд.]) народу.

Як гэта рабілася? Прыкладна так: у сьвядомасьць кожнага чалавека ўкаранялася ПРЭЗУМПЦЫЯ ГРАХОЎНАСЬЦІ. Бязгрэшным аб’яўляўся толькі бог (Ленін, Хрыстос). Ад кожнага патрабавалася «не шкадуючы жывата свайго» змагацца за пераўтварэньне ў жыцьцё іх запаветаў (маральны кодэкс будаўніка камунізму, ідэалы праваслаўя). Колькі б чалавек не маліўся гэтым багам і не зьдзяйсьняў іх запаветы, ён усё роўна заставаўся вінаватым перад імі. Ён НІ ПРЫ ЯКІХ АБСТАВІНАХ НЯ МОГ ДАСЯГНУЦЬ ЗАДЭКЛЯРАВАНЫХ ІДЭАЛАЎ. Такой ужо была прырода гэтых ідэалаў. Абедзьве гэтыя ідэалогіі вешалі перад носам сваіх адэптаў пажаданую моркву, але колькі б чалавек не рабіў крокаў у кірунку гэтай морквы, ён да яе не набліжаўся. Затое ў яго ўзьнікала ілюзія руху да запаветнай мэты. З дапамогай такога прымітыўнага падману абедзьве ідэалогіі забясьпечвалі сабе магчымасьць беспакаранага паразітаваньня [паразітуюць не ідэалогіі, а людзі-паразіты; а так, правільна – Рэд.]. Вечны кайф, як ім здавалася!

Але кайф аказаўся ня вечным. Здарылася тое, што заўсёды адбываецца ў такіх сітуацыях – ПОЎНАЕ ВЫЧАРПАНЬНЕ АРГАНІЗМА, падвергнутага паразітарнай інвазіі. ПАРАЗІТЫ ГЭТАГА НЕ РАЗУМЕЮЦЬ. Ім здаецца, што няма ніякай прычыны перапыняць кайф. Але ў рускага народу няма больш сілы цягнуць на сваім карку ўсю свору паразітаў. АЛЬБО ЁН ІХ З СЯБЕ СКІНЕ, АЛЬБО ЯМУ ПАГРАЖАЕ СЬМЕРЦЬ.

Што азначае ў цяперашніх умовах “адраджэньне праваслаўя”? Калі гэта рыдзігераўскае адраджэньне, дык гэта значыць, што Ў ДАДАТАК ДА БАЛЬШАВІЦКІХ ПАРАЗІТАЎ НА ШЫЮ РУСКАМУ НАРОДУ СЯДУЦЬ (І ЎЖО СЕЛІ) ПАРАЗІТЫ З РПЦ. Калі гэта душэнаўскае “адраджэньне”, дык гэта значыць, што праваслаўныя такой кармушкай як Расея ні зь кім дзяліцца ня будуць, а будуць дабіваць яе, маючы эксклюзіўныя правы. А тое, што яны будуць яе дабіваць, сумневу не падлягае. Што будуць рабіць праваслаўныя, якія атрымалі ўладу? Будаваць “Сьвятую Русь”, г.зн. інтэрнацыянальную [касмапалітычную – Рэд.] імперыю, за кошт рэсурсаў Расеі й сілаў рускага народу. Нічога іншага яны рабіць ня могуць.

ПРАВАСЛАЎЕ – гэта жорсткая палітычная праграма. Заўсёды і ва ўсіх умовах яна знаходзіць сваё зьдзяйсьненьне ў аднолькавых формах. Яе звышзадача – сусьветнае панаваньне [несумніўна, што гэтая тэза аўтара ня мае ўніверсальнага значэньня; гэта тэза датычыць РПЦ і ня можа мець аніякага дачыненьня, напрыклад, да Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы – Рэд.]. Яе метады дасягненьня мэты: ЗНАЙСЬЦІ НАРОД, ЗДОЛЬНЫ НЕСЬЦІ ЯРМО ІМПЕРСКАГА ЦЯЖАРУ, ПРЫМУСІЦЬ ЯГО СТВАРАЦЬ ІМПЕРЫЮ па праваслаўных чарцяжах. Тое, што гэта немінуча вядзе народ, які прыняў такі цяжар, да сьмерці, праваслаўных не стрымлівае. Ня важна нават: ці ўсьведамляюць яны сваю згубную ролю ў жыцьці народаў ці не. Вынік іх дзейнасьці не залежыць ад разуменьня і ўсьведамленьня. Яны – усяго толькі праваднікі праграмы, якая створана ня імі. Карані гэтай праграмы на эгрэгарыяльным узроўні. Але ж мы не пра гэта, мы пра справы зямныя…

Што ж мы – рускія нацыяналісты – павінны рабіць у гэтай сітуацыі? Як нам будаваць свае адносіны з тымі рускімі людзьмі, якія зьяўляюцца носьбітамі праграмы зьнішчэньня свайго народу? Відавочна, аптымальным выйсьцем было б іх ПЕРАПРАГРАМАВАНЬНЕ, вывад з-пад узьдзеяньня хрысьціянскага эгрэгара, СПЫНЕНЬНЕ ФУНКЦЫЯНАВАНЬНЯ Ў ІХ СЬВЯДОМАСЬЦІ ПРАГРАМЫ САМАЗЬНІСТАЖЭНЬНЯ.

Лёс нашай краіны залежыць ад усіх нас: і ад тых, хто ўжо выйшаў з хрысьціянскай “матрыцы” і ад тых, хто высілкам сваёй волі й свайго розуму зможа вырвацца з абдымкаў праваслаўя. Разам мы выцягнем адтуль і Расею.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы