nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

РПЦ і яе ГРАХІ

11 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

А вось пункт гледжаньня на РПЦ, падпарадкаваную Маскоўскай патрыярхіі, прадстаўнікоў г.зв. Катакомбнай царквы. Гэтая галіна РПЦ адкалолася ў 1920-я гады (пасьля згодніцкай угоды вышэйшых гіерархаў РПЦ з бальшавіцкім рэжымам), доўгі час падвяргалася ганеньням і таму дзейнічала ў падпольлі. Многія яе прадстаўнікі загінулі ў перыяд сталінскіх рэпрэсіяў. Катакомбнікі завуць РПЦ (МП) Чырвонай Царквой. Яны бачаць у ёй фармалізацыю служэньня Богу, выпустошваньне сутнасьці свяшчэннадзеяньняў, а значыць, і зьністажэньне ўсёй містычнай часткі рэлігіі. Суцэльны самападман… У пацьверджаньне, прадстаўляем фрагменты кнігі “Трагедия Красной Церкви”, выдадзенай у 1992 годзе Багародзічным цэнтрам, блізкім да катакомбнікаў.
Рэдакцыя.

ГРАХІ МАСКОЎСКАЙ ПАТРЫЯРХІІ, ЯКІЯ БУДУЦЬ ПРАД’ЯЎЛЕНЫЯ ЁЙ ПАД ЧАС СТРАШНАГА СУДУ

1… Гасподзь казаў, выкрываючы фарысеяў, што на іх – грэх зьбіцьця сьвятых ад праведнага Авеля да Захарыі, які быў забіты паміж ахвярнікам і алтаром. Так і дагэтуль на фарысеях уся кроў нявінна забітых імі ахвяраў. І Маскоўская Патрыярхія, прыняўшы ад фарысейскага духу, раздзяліла і грахоўную чашу фарысейскую. Чырвона-царкоўнікі прынялі на сябе грэх укрыжаваньня Хрыста, памножаны грахом укрыжаваньня Божай Маці ў асобе законнага праваслаўнага цара [так у кнізе – Рэд.] і апаганьваньнем сукупнага пакутніцкага вычыну архірэяў РПЦ. 100 мільёнаў ахвяраў ГУЛАГа лямантуюць з пекла аб крыві праведнай… Калі б не пакланіліся Чырвонаму дракону, не дабраславіліся ад бязбожных уладаў і не дабраславілі іх пачынаньні, Чырвоны дракон у асобе Іосіфа Джугашвілі не меў бы сілаў зьдзейсьніць крывавае пабоішча. Чырвонацаркоўнікі, пакланіўшыся камуністычнаму дэману, умацавалі ў акаянстве Сталіна і яго бюракратычную машыну. Сабор праваслаўных архірэяў-пакутнікаў на Салаўках аддаў на вечную анафему самазванца Сергія, які апаганіў вычын новапакутнікаў. Пячатка праклёну ня будзе зьнятая, пакуль Патрыярхія не адрачэцца ад Сергія Старагародскага і не зложыць глыбокае пакаяньне перад апаганенай памяцьцю айцоў, сьвятароў, архірэяў, новапакутнікаў, і не возьме абавязак увайсьці ў абяцаньне сьвятых: прыняць удзел у будаўніцтве Новай Сьвятой Русі пад Эгідай Найчыстай.

2. Паслужыла крыніцай ракавых праклёнаў ХХ стагоддзя: кастрычніцкага перавароту 1917-га году і крывавага ГУЛАГа (аб чым прадказвалі вялікія старцы Інакенцій Балцкі, Серафім Сароўскі, Іаан Кранштадскі).

3. Пагасіла Духа, здрадзіла сьвятых айцоў, падвергла блюзнэрскаму скажэньню асновы Праваслаўя. Вадзіў яе злы дух, рабіла яна агідныя справы сатаніскія, ваявала на Жывога Бога і па-блюзнэрску карысталася сьвятымі паданьнямі, традыцыямі, малітвамі, узносячы прашэньні на прастол Чырвонага Дракона аб умацаваньні боганенавісных і сатаной ахоўваемых уладаў. Чырвоная Патрыярхія адраклася ад усіх сьвятых, яна ўкрыжавала ўсіх сьвятых рускай зямлі – яшчэ адзін грэх. Яна па-сутнасьці поўнасьцю адраклася ад цара, імператара Мікалая ІІ, будучага сабора новапакутнікаў расейскіх, палічыўшы самадзяржаўны строй варожым для рускага праваслаўя, а камуністычны – адзіна прыймальным, які рэфарматарскі разьвіваў традыцыйнае праваслаўе. Гэта пачварная здрада, блюзнэрства, ерэтызм.

4. Пакланілася Чырвонаму дракону і поўнасьцю атаясаміла сябе зь ім, дабраславіўшы ў асобе Сергія Старагародскага і Аляксея Сіманскага камуністычнае будаўніцтва пад кіраўніцтвам страшнага, бязбожнага, чалавеканенавіснага сатанакратычнага рэжыму і назваўшы веруючых у Хрыста патрыётамі Савецкай Радзімы. Заключыўшы дамову з Чырвоным Драконам, працягнула яе ідалапаклонствам перад блюзьнерам, сьвятататам, забойцам і ганіцелем Хрыстовай веры – Іосіфам Джугашвілі й прыснымі яго, назваўшы яго Месіяй ХХ стагоддзя і новым Маісеем.

5. Па-блюзнэрску бачыла ў антыхрыстовых уладах, якія ставілі за мэту поўнае выкараненьне веры і ўсталяваньне бязбожнага сатанінскага сьветапарадку, увасабленьне хрысьціянскіх чаканьняў усіх часоў і народаў, старцаў і сьвятых – найвялікшы паклёп на Сьвятога Духа, грэх, які невыбачальны ні ў гэтым стагоддзі, ні ў будучым.

6. Савецкая патрыярхія ўмацоўвала Чырвонага Дракона сваімі прашэньнямі й малітвамі за ўладутрымаючых, і такім чынам, малілася пра хуткае зьнішчэньне апошніх на зямлі сьвятыняў і сьвятых, бо ў гэтым заключалася запаветная надзея камуністаў, як духоўных нашчадкаў старажытнага Зьмея.

7. Чырвонацаркоўнікі зьдзейсьнілі тры страшэнныя адмаўленьні:
1) Адракліся ад Хрыста.
2) Адракліся ад Маці Божай.
3) Адракліся ад сьвятых бацькоў.

Пакланіўшыся камуністычнаму Зьверу, Дракону, Маскоўская патрыярхія напоўнілася яго духам і ўспрыняла яго вобраз бачаньня сьвету. Сярод паўнаты грахоўных уласьцівасьцяў чорнай анты-царквы павінны быць асуджаны як першаступенныя:
– нянавісьць да Жывога Бога і да Крыжа Гасподня,
– фарысейства, мёртвасьць духа, сытасьць,
– крывадушша, няпраўда, угода з уласным сумленьнем,
– ганарлівасьць, акаянства, чалавеканенавісьніцтва,
– жрэцкая коснасьць сярод сьвятароў,
– забарона на сапраўднае пакаяньне,
– сеткі спакушэньня і гіпнозу.

Адсутнасьць здольнасьці адрозьніваць духі, з-за чаго адбылася пераблытанасьць установак:
– Боскае завецца сатанінскім, сатанінскае – Боскім. Хула на Духа Сьвятога,
– ілжэсьведчаньне, наступствам якога ёсьць адхіленьне ад веры вялікай колькасьці душ, што чакаюць праўды,
– чужасьць сапраўднаму праваслаўю, якое заключае ў сабе пачатак сапраўднай сьмірэннасьці, мудрасьці й пазасьвецкасьці, чысьціні розуму і сэрца, ахвярнай любові,
– падмены Царквы і царкоўнага шляху мёртвародным, фарысейскім інстытутам,
– асуджэньне ўсяго сьвету пры ўпартым нежаданьні каяцца самім,
– чалавекадагаджэньне, агіднае рабалепства, адсутнасьць веры як наступства змовы з сатаной праз заганныя сувязі з апостасійнымі-незаконнымі, боганенавісьніцкімі ўладамі.

Поўнае атаясамленьне з гэтымі грахамі, закасьненьне ў іх выклікала:
– ганеньні на сьвятых і праведнікаў, перасьлед іншадумцаў, поўнае атаясамленьне з палітыкай улад, якія ўспрынялі ад духа Антыхрыста,
– апаганьваньне сьвятыняў,
– здрадніцтва, начотніцтва і даносы, парушэньне таямніцы споведзі,
– поўнае разбурэньне манаства, пераўтварыўшае сакравенныя сьвятыні ў музейныя, лубочныя каштоўнасьці,
– выраджэньне духоўных школаў, зь якіх выходзяць кар’ерысты і дыпламаты,
– замоўчваньне зьяваў і адкрыцьцяў Найчыстай Дзевы Марыі ва ўсім сьвеце і ў Расеі.

Калі Маскоўская Патрыярхія не пакаецца ў зробленых злачынствах, сынам пагібелі перадвызначана возера гіенскае і нічога іншага.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы