nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ПРАВАСЛАЎНЫ ШАВІНІЗМ

13 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Прадстаўляем яшчэ адзін (трэці) погляд на Рускую Праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхата (РПЦ МП). На гэты раз аўтар – Андрэй Бачкароў – мае сьветагляд, скажоны ў ліберальны бок. Для такіх людзей уласьціва няўменьне адрозьніваць такія зьявы, як нацыяналізм, шавінізм, імперыялізм; хаатычная (мёртвая) і структураваная (жывая) разнастайнасьць і т.п. Але асаблівасьць бачаньня сітуацыі й такімі людзьмі ў цэлым карысная для нашай скарбонкі ведаў. Артыкул узяты з сайта: www.kavkazcenter.com.
Рэдакцыя.

У гісторыі хрысьціянства існуе нямала прыкладаў, калі яно станавілася правадніком якой-небудзь нацыянальнай ідэі. Аднак у Расеі яно прыняло скрайнюю – ультранацыяналістычную [шавіністычна-імперскую – Рэд.] форму. Яе асновай з’яўляюцца месіянскія фантазіі Маскоўскага патрыярхата, памылковыя ўяўленьні пра РПЦ як дзяржава- і культураўтваральную рэлігію, што неаднаразова падкрэсьліваецца ў шмат якіх дакумэнтах РПЦ. На гэтым варта спыніцца больш падрабязна, таму што з рэлігійна-гістарычнага пункту гледжаньня ўсё гэта выклікае сумненьні.

Сапраўды, у некаторыя гістарычныя перыяды Расеі праваслаўе адыграла ролю ў аб’яднаньні рускіх княстваў. Хаця станоўчай тут ролю назваць цяжка, бо такое аб’яднаньне часьцей за ўсё адбывалася агнём і мячом і ЗАЎСЁДЫ ПЕРАСЬЛЕДАВАЛА КАРЫСЬЛІВЫЯ МЭТЫ дзеля гасудара і двара.

Спатрэбілася карэнная пераацэнка ўсёй гісторыі Расеі, каб апраўдаць ролю Царквы ў гэтых акцыях Расейскай дзяржавы. Такія спробы прадпрымаюцца і зараз. Напрыклад, мітрапаліт С.-Пецярбургскі і Ладаскі Іаан, які вядомы сваімі надзвычай нацыяналістычнымі поглядамі й якога апякуе Патрыярхат РПЦ, у кнізе “Самодержавие духа” спрабуе даказаць, што Іван Жахлівы зусім ня быў тыранам, якім яго адзінагалосна ўяўлялі да гэтага часу ўсе гісторыкі – Карамзін, Ключэўскі, Салаўёў.

Зь іншага боку, ёсьць усе падставы сьцьвярджаць, што эканамічны рост царскай Расеі заўсёды забяспечваўся ПРЫ АБМЕЖАВАНЬНІ ролі традыцыйнай Царквы і значным уплыве Захаду. Напрыклад, пры Пятры І.

Небясьпечна для самога ж праваслаўя ўяўленьне пра яго культураўтваральную ролю. Вядома, што нягледзячы на мноства талентаў у Расеі (рэдкія зь якіх сапраўды праваслаўныя, да таго ж), КУЛЬТУРА Ў ГЭТАЙ КРАІНЕ НЯ СТАЛА АГУЛЬНАНАРОДНАЙ ЗЬЯВАЙ. Гэта заўважаецца адразу, як толькі перасякаецца заходняя мяжа краіны ва ўсходнім накірунку. Ня варта думаць, што забруджаная прырода, п’яныя бабы, іржавыя краты ад рабаўнікоў на вокнах – гэта наступствы падзеньня маральнасьці пад час сацыялізму. Дарэвалюцыйная мастацкая і гістарычная літаратура таксама багатая на такога кшталту прыклады.

Цікава адзначыць, што ў выніку такой «культураўтваральнай» ролі краіны Еўропы і Блізкага Усходу навадніліся прастытуткамі, якія паходзяць у першую чаргу з Расеі. Характэрным элементам расейскай «культуры» сталі алкагалізм, наркаманія, агульная палавая разбэшчанасьць, якую нельга параўнаць нават з сексуальнымі рэвалюцыямі Захаду.

Улічваючы сказанае вышэй, можна зрабіць выснову, што РПЦ нясе адказнасьць за тое, што адбывалася ў Расеі і асабліва за тое, што ў выніку ўсіх папярэдніх падзей у краіне ДА ЎЛАДЫ ПРЫЙШОЎ ТАТАЛІТАРНЫ РЭЖЫМ. На погляд неангажаванага расейскага грамадзяніна, лагічна было б пасьля разбурэньня гэтага рэжыму аб’явіць роўнасьць правоў ўсіх рэлігіяў. Такая роўнасьць адкрыла б шлях да супрацоўніцтва ўсіх канфесій у справе маральнага выхаваньня, у супрацьстаяньні дэструктыўным культам і таталітарным сектам і г.д., якія шырока распаўсюдзілі свой уплыў на постсавецкай прасторы.

Не сакрэт, што для большасьці праваслаўных рускіх ідэальнай формай суіснаваньня дзяржавы і рэлігіі зьяўляецца МАСКОЎСКА-ВІЗАНТЫЙСКАЯ ІМПЕРСКАЯ ІДЭЯ. Па глыбокаму перакананьню многіх зь іх такую ідэю на практыцы праводзіў у апошнія гады свайго жыцьця І.Сталін. У 1937 годзе праваслаўны філосаф у Лондане Георгій Федотаў напісаў, што «бальшавізм у Расеі сканаў, Сталін вядзе Расею да манархіі й тым самым выратуе і Расею, і ўвесь сьвет». Гістарычная ацэнка сталінскай эпохі ўжо дадзена, але адназначна адмоўнай яна зьяўляецца, як мы бачым, не для ўсіх. Для большасьці праваслаўных І.Сталін – «рэальны зьдзяйсьняльнік праваслаўнага ідэалу».

У сваю чаргу прынцып АДДЗЯЛЕНЬНЯ ЦАРКВЫ АД ДЗЯРЖАВЫ, які адзіны забясьпечвае правы веруючых ў шматканфесійнай альбо сьвецкай дзяржаве, ставіцца кіраўніцтвам РПЦ МП пад СУМНЕЎ. Гэта арганізацыя ставіць сябе вышэй за закон і вышэй агульнаеўрапейскіх дэмакратычных прынцыпаў.

За вонкавай добрапрыстойнасьцю РПЦ хаваецца карысьлівы і палітычны інтарэс царкоўнай эліты, імкненьне мець сваіх агентаў ва ўладных структурах. Гэта пацьвярджаюць актыўныя і пасьпяховыя спробы пранікненьня [прадстаўнікоў РПЦ – Рэд.] у дзяржаўныя ўладныя структуры. Тут дзейнасьць РПЦ асабліва ў апошні час найбольш выніковая. Па сутнасьці яна пераўтварылася ў дзяржаўную рэлігію [так у аўтара – Рэд.]. Ангажаваўшы кіраўніцтва краіны, РПЦ дамаглося пэўных палітычных і эканамічных ільготаў. Так, напрыклад, карыстаючыся мытнымі ільготамі, РПЦ стала НАЙВЯЛІКШЫМ ЭКСПАРТЭРАМ ВОДКІ Й ТАБАЧНЫХ ВЫРАБАЎ. Яна ж шматкроць заўважана ў гандлі гуманітарнай дапамогай, якую праз яе спрабавалі распаўсюджваць замежныя дабрачынныя арганізацыі.

На фінансавыя й іншыя эканамічныя злачынствы РПЦ улады, як правіла, зачыняюць вочы з-за таго, што часта самі зьяўляюцца ўцягнутымі ў гэтыя справы ці адэптамі РПЦ. Часцей за ўсё такія злачынствы замоўчваюцца альбо апраўдваюцца тым, што падрыў аўтарытэту  РПЦ як “найвялікшай сьвятыні рускага народу і дзяржавы” можа нанесьці шкоду “маральным устоям” у краіне. Тут выразна прасочваецца аналогія з “кіруючай і накіроўваючай роляй” КПСС, якая, нягледзячы на ўсе крымінальныя і эканамічныя злачынствы, змагла пазьбегчы суду.

РПЦ, відаць, адзіная ў Расеі канфесія, якая бярэ грошы за правядзеньне культавых рытуалаў – хрышчэньне, адпяваньне, вяньчаньне і г.д. У карысьлівых мэтах спрабуе манапалізаваць вядомыя гандлёвыя маркі, якія на думку кіраўніцтва РПЦ адлюстроўваюць царкоўныя паняцьці – «Монастырская», «Святой Источник» і г.д.

Нягледзячы на тое, што дзяржаўны бюджэт Расеі фарміруецца галоўным чынам з налогаў, якія зьбіраюцца зь усяго насельніцтва, большая частка якога не зьяўляюцца ня толькі праваслаўнымі, але і ўвогуле веруючымі, будаўніцтва многіх культавых аб’ектаў і фінансаваньне культавых мерапрыемстваў РПЦ адбываецца за кошт дзяржаўнага бюджэта. У многіх гарадах пры патуральніцтве, а то і прамой падтрымцы ўлад практыкуюцца незаконныя паборы з прадпрыймальнікаў “на аднаўленьне помнікаў”, як, напрыклад, гэта было пры будаўніцтве Храма Хрыста Выратавальніка ў Маскве. Цікава, што такія паборы ідуць на культавыя збудаваньні, якія маюць дачыненьне да Маскоўскай патрыярхіі РПЦ, клопат пра аднаўленьне кірх, касьцёлаў, мячэтаў, як правіла, не ўваходзіць у абавязкі дзяржавы.

Вялікіх посьпехаў РПЦ дасягнула і ў ценевай палітычнай дзейнасьці, якая заключаецца ня толькі ў ангажаваньні палітычных дзеячаў краіны, але і ў ціску на ўлады пры прыняцьці тых ці іншых рашэньняў. Пры гэтым часта выкарыстоўваюцца асабістыя адносіны сьвяшчэннаслужыцеляў і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў. У апошні час царкве ўдалося ня толькі глыбока пранікнуць у дзяржаўныя органы, але і прымусіць іх прыняць выгодныя для яе заканадаўчыя акты. Асаблівую актыўнасьць РПЦ праяўляе пры працы зь сілавымі структурамі. У цяперашні час ёй удалося пранікнуць практычна ва ўсе армейскія часткі.

РПЦ вядзе актыўнае супрацоўніцтва са сьпецслужбамі. Так, на тэрыторыі комплекса ФСБ на Лубянцы быў нават пабудаваны сьпецыяльны храм для “акармленьня” працаўнікоў ФСБ. Выкарыстоўваючы розныя сьпекуляцыя пра “дзяржаваўтваральную ролю праваслаўя”, негатыўным уплыве замежных місіянераў і іх канфесій, РПЦ дамаглася ад сьпецслужбаў выкарыстаньня іх сродкаў і магчымасьцяў для патрэб РПЦ у абыход законаў. Галоўным чынам для здушэньня і запужваньня веруючых іншых канфесій – каталікоў, мусульман і праваслаўных, якія ня згодны з пазіцыяй Маскоўскага патрыярхата.

Шмат увагі надаецца працы з асуджанымі за розныя злачынствы. Абапіраючыся ў цэлым на прымітыўныя псіхалагічныя прыёмы ў адносінах да тых, хто адбывае пакараньне, іх “духаўнікі” мяняюць сістэму каштоўнасьцяў і пераарыентуюць агрэсіўнасьць у бок “іншаслаўных”. З такіх людзей мяркуецца стварэньне рэзерва фанатычна адданых выканаўцаў на выпадак неабходнасьці выкананьня якіх-небудзь брудных даручэньняў.

Спробы інфільтраваць дактрыну РПЦ у сістэму адукацыі, як правіла, таксама адбываюцца пад лозунгам захаваньня нацыянальных традыцыяў, духоўнай спадчыны і г.д. Дзейнічае Каардынацыйная рада ПА ЎЗАЕМАДЗЕЯНЬНІ Міністэрства адукацыі РФ і РПЦ. Апошняя ўпарта імкнецца праціснуць рашэньне пра выкладаньне “Асноў праваслаўнай культуры”. Вядомы вэрхал з падручнікам А.В.Барадзіной для гэтага прадмета, які прапагандуе самы махровы нацыяналізм [так у аўтара – Рэд.].

Пэўны адбітак на метады дзеяньня РПЦ наклала тое, што асноўную масу цяперашніх “сьвятароў” складаюць асобы, якія раней прэтэндавалі на кіраўнічыя ролі ў камсамоле, а ў далейшым і ў камуністычнай партыі. Людзі такога тыпу, як правіла, вельмі прадпрыймальныя, але не ў рынкавым сэнсе гэтага слова, а ў тыпова савецкім – гэткія завадатары студэнцкіх будаўнічых брыгад, здольныя на прыпіскі, падмазваньне начальства для атрыманьня такіх-сякіх ільготаў, прэміяльных і да т.п.

Вынікам своеасаблівага наслаеньня савецкай ідэалогіі на містычныя ўяўленьні рускіх праваслаўных стала адмаўленьне рынкавых адносінаў у эканоміцы, імкненьне да манаполіі ў ідэалагічнай сьферы, ксенафобія і непрыняцьце заходніх каштоўнасьцяў.

Свае прэтэнзіі на ідэалагічнае панаваньне ў Расеі РПЦ апраўдвае тым, што нібыта больш за 70% насельніцтва Расеі – праваслаўныя. Аднак, гэтая лічба шматкроць завышана. Яна ўключае ў сябе практычна ўсіх асоб рускай, украінскай, беларускай нацыянальнасьцяў і частку нацыянальных меньшасьцяў, якія калісьці былі павернуты ў праваслаўе.

У гэтым пытаньні сьвядома ігнаруецца той факт, што прыналежнасьць да славянскіх этнасаў не азначае аўтаматычнай прыналежнасьці да праваслаўя. Акрамя таго, за час ідэалагічнага дамінаваньня КПСС абсалютная большасьць насельніцтва ўвогуле дыстанцавалася ад рэлігіі. Шмат з тых, хто жыў на тэрыторыі СССР і быў “іншапляменьнікам” (палякі, немцы, татары) называлі сябе рускімі з-за страху перад рэпрэсіямі.

Можна з упэўненасьцю сказаць, што адыход праваслаўнага насельніцтва Расеі [ад РПЦ – Рэд.] адбыўся не з-за дзесяцігоддзяў савецкага рэжыму, як гэта сьцьвярджае РПЦ. Гісторыя ведае выпадкі, калі ў гады рэпрэсіяў і ганеньняў хрысьціянства множылася і ўмацоўвалася. Відаць, адыход адбыўся ПА ВІНЕ САМОЙ ЦАРКВЫ, якая АБСЛУГОЎВАЛА ІНТАРЭСЫ ТОЛЬКІ КІРОЎНЫХ ВЯРХОЎ, пераўтварыўшыся па сутнасьці ў таталітарную секту.

РПЦ ўвогуле ня мае 2000-гадовую гісторыю, як пра гэта любіць заяўляць яе кіраўнітцва. Бесстароньні погляд на гісторыю гэтай арганізацыі дазваляе зрабіць выснову, якая значна адрозьніваецца ад афіцыйнай версіі РПЦ. Пасьля хрышчэньня Русі праваслаўе перажыло некалькі цяжкіх пертурбацый, у выніку якіх дактрына перанесла значныя скажэньні й зьмены ў адпаведнасьці з палітычнымі абставінамі. Як сказаў гісторык С.М.Салаўёў – адбылося “адрынаньне Расеі ад праваслаўя ў выніку пераменаў царкоўных і грамадзянскіх”. Адным з апошніх узрушэньняў была Кастрычніцкая рэвалюцыя. Тады большая частка кліру была вымушана пакінуць краіну, а астатняя частка – пайсьці на супрацоўніцтва з атэістычнымі ўладамі, адступіўшыся пры гэтым ад рэшткаў праваслаўнай дактрыны і матывуючы гэта неабходнасьцю захаваць царкву ў новых умовах.

Дзейнасьць праваслаўнай царквы практычна згасла ў 1930-х гадах і была «адроджана» па ініцыятыве І.Сталіна пад час Другой сусьветнай вайны. Гуляючы такім чынам на пачуцьцях асобнай часткі веруючых, яму ўдалося перацягнуць іх на свой бок. На той час ДАКТРЫНА БЫЛА ПЕРАГЛЕДЖАНА з улікам існаваньня царквы ВА ЎМОВАХ ДЗЯРЖАВЫ, ЯКАЯ БУДУЕ КАМУНІСТЫЧНАЕ ГРАМАДСТВА. Пасады патрыярхаў занялі лаяльныя да ўладаў людзі, якія часьцей за ўсё зьяўляліся АГЕНТАМІ СПЭЦСЛУЖБАЎ ПА СУМЯШЧАЛЬНІЦТВУ. З доляй упэўненасьці можна сказаць, што канчатковае афармленьне РПЦ як таталітарнай сэкты адбылося менавіта ў той час, а яе заснавальнікам у тым выглядзе, у якім яна існуе і да сёньняшняга дню, можна лічыць І.Сталіна. Гэтым тлумачыцца і тое, што большасьць левых, нацыяналістычных і нацыянал-бальшавіцкіх партый падтрымліваюць дзейнасьць РПЦ, а іх кіраўнікі зьяўляюцца яе актыўнымі адэптамі.

Пасьля краху камуністычнага рэжыму ў Расеі ня толькі ўзьнік некаторы вакуум ў духоўным жыцьці, але і стварыліся ўмовы для канструктыўнай дзейнасьці іншых канфесій, як заходніх так і ўсходніх. Гэта абсалютна не задавальняла кіраўніцтва РПЦ. Яна пачала актыўна выходзіць на грамадска-палітычную арэну. Асноўны ўпор рабіўся на барацьбе з рознага кшталту «празэлітызмам» канструктыўных канфесій, пры гэтым духоўны вакуум грамадства хутка запоўніўся псеўдарэлігійнымі вучэньнямі акультных, сьпірытычных й іншых груп. Гэта стварыла спрыяльную глебу для сьпекуляцый з боку РПЦ й інсьпіраваньня ўладаў вылучыць яе сярод іншых канфесій у тым ліку і ў законе аб свабодзе сумленьня. Падобнае вылучэньне ў такой шматнацыянальнай і шматканфесійнай краіне, як Расея, зьяўляецца адной з прычынаў міжканфесійнага і міжнацыянальнага напружаньня, тым больш, што сама назва РУСКАЙ Праваслаўнай царквы нясе ў сабе прыкмету нацыянальнай прыналежнасьці.

У той час як вярхі царквы імкнуцца да ўлады, простыя адэпты падвяргаюцца апрацоўцы ў русьле камуністычнай прапаганды. У выніку фармуецца ТАТАЛІТАРНЫ СЬВЕТАГЛЯД (сіндром «мы/яны”, “рускае праваслаўе – добрае, сьвет па-за праваслаўем – дрэнны”) [падзел на “мы-яны” – гэта нармальныя псіхічныя пачуцьцё і рэакцыя чалавека, неабходная для нармальнага структураваньня чалавецтва; галоўнае тут у іншым: фармаваньне ўяўленьня пра “мы” павінна адбывацца на падставе натуральных (г.зн. этнічных) прынцыпаў, а паняццьце “яны” не павінна мець сваім зьмястоўным элементам “дрэнны, варожы”; апошняе пачуцьцё павінна ўзьнікаць толькі ў адносінах да сацыяльных паразітаў – Рэд.], якое прыводзіць да пераваганьня групавых ідэй над індывідуальнымі й да ўхваленьня (апраўданьня) амаральных паводзінаў пры прэтэнзіях на дабро, насаджэньне перакананьня, што групавая воля вышэй за індывідуальную [гэты пасаж аўтара вельмі спрэчны, супярэчлівы; тут праступае псеўдаліберальная зацыкленасьць аўтара; прыйдзе час і мы падрабязна прааналізуем, як павінны выглядаць гарманічныя суадносіны індывідуальнага і грамадскага – Рэд.].

У выніку, для адэптаў наступствамі іх удзелу ў дзейнасьці РПЦ зьяўляюцца: звужэньне духоўнага й інтэлектуальнага кругагляду, падаўленьне здольнасьці крытычна і самастойна мысьліць, агрэсіўнасьць у пытаньнях веры, непаўнавартаснае духоўнае разьвіцьцё, скажонае разуменьне Бібліі, прымітывізм і дэградацыя, страта сяброў у выніку замкнёнасьці на зносінах з членамі царквы, страта цікавасьці да вучобы альбо працы. Адэпты развучваюцца нармальна размаўляць па-руску, набываючы чужую лексіку (тыпа «соработничество», «печалование» і г.д.) й інтанацыю (няверны націск у словах, оканьне). Назіраецца наяўнасьць дыссацыюючых станаў – г.зн., што па-за культам, нават пры добрай абстаноўцы ў сям’і, чалавек адчувае сябе чужым у соцыюме. Пры гэтым тыповымі праблемамі такога чалавека зьяўляюцца: скрайняе парушэньне ідэнтычнасьці, дэпрэсія, праблемы з залежнасьцю ў прыняцьці рашэньняў, страта свабоднай волі і кантроля над сваім жыцьцём – «трэба параіцца з бацюшкай, старыцай» і т.п. Сярод больш цяжкіх дысацыюючых станаў выдзяляюцца: страта спантаннасьці альбо пачуцьця гумару, пагаршэньне псіхічнага стану, уключаючы галюцынацыі, прыступы панікі й трывогі, дэзарыентацыю, параною, расшчапленьне асобы…

Улічваючы сказанае вышэй, неабходна правесьці дакладнае рассьледаваньне дзейнасьці гэтай арганізацыі [РПЦ МП] за мінулыя 80 гадоў і з асаблівай дакладнасьцю – за апошняе дзесяцігоддзе. Толькі на падставе такога дасьледваньня можна зрабіць выснову – ці мае РПЦ права на існаваньне, альбо, наадварот, яна падлягае забароне як  дэструктыўны культ ці экстрэмісцкая арганізацыя.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы