nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Япіскап БАПЦ Пётр (Гушча): “Беларускі Экзархат РПЦ з’яўляецца філіялам акупацыйнай царквы”

17 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

СКАРОЧАНЫ ТЭКСТ ПРАМОВЫ ЯПІСКАПА БЕЛАРУСКАЙ АЎТАКЕФАЛЬНАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ ПЯТРА (ГУШЧА) НА СУСТРЭЧЫ З ПРАВАСЛАЎНЫМІ ПАТРЫЁТАМІ г. ПОЛАЦКА

Мір і добраслаўленьне Божае вам, дарагія ў Хрысце Іісусе браты і сёстры, мілыя майму сэрцу суграмадзяне сьвятой нашай Айчыны!

Палітычная і эканамічная сітуацыя ў нашай краіне даведзена да найвышэйшай ступені абсурду духоўна пачварнымі дэмагогамі ад палітыкі са спадчыннай паталагічнай нянавісцю да правоў чалавека і матэрыяльнага дабрабыту баларускага народу. Нутраны духоўны сьвет прадстаўнікоў беларускай улады разнастайнага ўзроўню фантастычна зьнявечаны дэманічнымі сіламі пекла. Гэтыя людзі, атрымаўшы ўладу над нашай краінай з рук самаго сатаны, ставяць перад сабой мэту пераўтварыць наша грамадства ў рабскі статак ашалелых індывідуалістаў. У нашым штодзённым жыцьці месца Мудрасьці, якая зыходзіць ад Бога, заняла рыторыка бясконцых абяцаньняў. Процьмы апантаных жывёльным страхам за свае цёплыя працоўныя месцы “журналістаў” і “навукоўцаў”, стаўшы на ганебны шлях здрады інтарэсаў уласнага народу, бессаромна зьнеслаўляюць натуральныя законы пабудовы і разьвіцьця грамадства, якія з’яўляюцца гарантам працаздольнасці эканамічных і сацыяльных сьфераў грамадскай дзейнасьці. У нашай краіне культывуецца ганебная практыка кіраваньня дзяржавай зграяй нахабных бюракратаў бяз роду і племені, уладальнікаў халопскай псіхалогіі, для якіх няма нічога сьвятога на шляху да асабістага ўзбагачэньня і якія расхістоўваюць дзяржаўныя, нацыянальныя і рэлігійныя асновы і традыцыі, каб дагадзіць сваім карпаратыўным інтарэсам. Разбуральныя метады ўзурпатараў з інтэрнацыянал-бюракратычнага клану на чале з ілжэпрэзідэнтам штурхаюць народ нашай рэспублікі ў бездань галечы, бескультурнасьці і духоўнай дэградацыі, у якую ён паглыбляецца імкліва і беззваротна. Наша агульная бяда ў тым, што даведзеныя да вышэйшай ступені адчаю народныя масы прымаюць пустую, пазбаўленую элементарнага сэнсу і лагічнай формы дэмагогію ўрада за мудрасьць, жаданьне ўлады зьняволіць іх – за рэальны рух у кірунку свабоды і роўнасьці. Усталяваньне класічнай дыктатуры народам бачыцца як праява бацькоўскага клопату пра іх патрэбы і правы. Дзікунскае племя лёкаяў улады, якая выбрала халопства як метад гарантаванага асабістага дабрабыту, імкнецца навязаць беларускаму народу пачуцьцё нацыянальнай непаўнавартаснасці праз непавагу да дзяржаўнай незалежнасьці, і да гісторыі і традыцыяў – гэтым самым жадае пераўтварыць беларускі народ у безгалосае працоўнае быдла, гатовае не пакладаючы рук працаваць за чарговыя пустыя абяцаньні і жабрачае ўзнагароджаньне за сваю цяжкую працу. Калі ж мы нарэшце засвоім простую, даўно вядомую ўсяму сьвету ісьціну – правіць дзяржавай павінны не гаваруны-пустабрэхі з доўгімі языкамі, а ведаючыя сваю справу патрыятычна накіраваныя сьпецыялісты з глыбокімі хрысьціянскімі перакананьнямі. Гэта аксіёма з’яўляецца цэнтральнай, абсалютнай, канчатковай кропкай любога разумнага парадку рэчаў. Мы павінны зразумець, што існуючая форма ўладкаваньня нашай дзяржавы з’яўляецца заганнай і патрабуе кардынальнага перавароту, без якога яно асуджана на павольнае паміраньне, а грамадзяне – на фізічныя пакуты і жабрацтва, бо сёньняшняя ўлада сказіла ўсялякі парадак і справядлівасьць.  Выйсьце з крызісу нашага грамадства магчымае толькі пры поўным адраджэньні нашай нацыянальнай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы і пры аднаўленьні абсалютнага сінтэзу двух відаў улады – палітычнай і сакральнай, матэрыяльнага і духоўнага на падставе артадаксальнага хрысьціянства. Не варта наіўна памыляцца на конт таго, што абнаўленьне магчыма без вяртаньня да ўніверсальных каштоўнасьцяў Вучэньня Іісуса Хрыста, выкладзенага Ім ў Евангельлі. Як бы камусьці ні хацелася прынізіць універсальны характар артадаксальнага хрысьціянства, але ўсё ж такі належыць прызнаць, што толькі яно здольна спарадзіць сапраўдную ўладу і стаць гарантам па-сапраўднаму дэмакратычных прынцыпаў, а таксама стаць непераадольным бар’ерам на шляху да ўлады выпадковым, а часам і злачынным элементам… Праваслаўныя япіскапы і сьвятары абавязаныя, нягледзячы на асабістую небясьпеку, адстойваць палітычныя і сацыяльныя правы сваіх адзінаверцаў, чаго, на жаль, у цяперашні час не назіраецца, бо Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы фактычна з’яўляецца філіялам Рускай акупацыйнай царквы, якая не зацікаўлена ў духоўным і нацыянальным адраджэньні беларускай нацыі і незалежнасьці беларускай дзяржавы і поўнасьцю падтрымлівае марыянеткавы прарасійскі рэжым, які зараз правіць ў Беларусі…

25 верасьня 1995 г.

(Пераклад на нашу мову зроблены Алесяй Беларускай).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы