nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

В.Сіўчык: «Я ёсьць прадстаўніком беларускага народу, а гэты народ вынішчаюць…»

23 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Мы ўжо казалі пра сваё неадназначнае стаўленьне да такіх асоб, як Зянон Пазьняк і Вячаслаў Сіўчык. Але адносіны – гэта адно, а агульная справа – другое. Паколькі мы перакананыя ў  шчырасьці Вячаслава і яго палітычнай праніклівасьці, паколькі пытаньні ён узьняў надзвычай актуальныя і ўсе стратэгічныя моманты мы падзяляем амаль абсалютна, вырашана прадставіць найбольш важныя на наш погляд часткі яго інтэрвю, якое ён даў месяц таму «Свабодзе» пад час он-лайн канферэнцы.  Усё, што вялікімі літарамі, выдзелена намі.
Рэдакцыя.

– (Пытаньне:) А што далей? Я бачу дзьве вялікія праблемы. 1. Захаваць еднасьць апазыцыі (напрыклад, Лябедзька ўжо дае сыгналы, што ня хоча быць разам зь Мілінкевічам) і актывізаваць апазыцыю. 2. Не згубіць грамадзкі патэнцыял, які выявіўся ў выніку “выбараў” і стварыць нейкі сымбіёз з гэтым спантанным і неарганізаваным грамадзкім пратэстным рухам… Што вы можаце прапанаваць па гэтых двух пунктах? Андрэй
– (Сіўчык:) … Вы падымаеце вельмі важныя праблемы. Але НАЙВАЖНЕЙШАЙ ПРАБЛЕМАЙ НА СЁНЬНЯ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА НЕДАПУШЧЭНЬНЕ ЗЛАЧЫННАГА РЭФЭРЭНДУМУ, ЯКІ МОЖА АДБЫЦЦА Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ, БО ІСНУЕ ПРАБЛЕМА 2008 ГОДУ І ЎЛАДЗІМЕРА ПУЦІНА. Сыходзячы з гэтага, беларускаму народу трэба зараз аб’яднацца дзеля вырашэньня гэтага палітычнага пытаньня. І быць такім жа мужным і арганізаваным, як на плошчы Каліноўскага ў Менску, у сакавіку. На плошчы практычнага нічога не было спантаннага. Беларусы заўсёды былі моцнай і мужнай нацыяй. Яны гэта чарговы раз прадэманстравалі. Шкада, што АПАЗЫЦЫЯ РЭАЛЬНА НЕ ЗМАГЛА ПАДТРЫМАЦЬ ТЫХ ЛЮДЗЕЙ, ЯКІЯ ВЫЙШЛІ НА ПЛОШЧУ КАЛІНОЎСКАГА. Сыходзячы з таго, што было, цяпер усіх тых людзей, якія называюць сябе лідэрамі апазыцыі, трэба прымусіць працаваць на Беларусь, на беларускую ідэю, на беларускія інтарэсы.

С����к1.jpg

– Як вы лiчаце, цi аб’явiць фюрэр рэфэрэндум аб аб’яднаньнi з Расеяй?
– Лічу, што АБВЕСЬЦІЦЬ. І НЯ “ФЮРЭР”, А ЯГОНЫ ГАСПАДАР. Наагул, бессэнсоўна змагацца з мэтастазамі (Лукашэнка) і нічога не казаць пра ракавую пухліну (Пуцін) [Выдатны вобраз. Толькі злаякасная пухліна – гэта расейская імпербюракратыя, а адзін з местастазаў – мясцовая кампрадорская бюракратыя – Рэд.]. На плошчы Каліноўскага ад мікрафона мы неаднойчы казалі аб злачыннай ролі Крамля ў адносінах да Беларусі, бо натуральна НІЯКАГА ЛУКАШЭНКІ НЕ БЫЛО Б УЖО 10 ГАДОЎ, КАЛІ Б ЗА ІМ НЕ СТАЯЛА МАСКВА. На нашых мітынгах, якія зараз замоўчваюцца, мы адкрыта казалі, ЗЬВЯРТАЮЧЫСЯ ДА КІРАЎНІКОЎ СЯМІ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ДЗЯРЖАВАЎ, якія зьбіраюцца ехаць на саміт “Вялікай васьмёркі” ў Санкт-Пецярбурзе, ХТО ВІНАВАТЫ ў пасьлядоўным парушэньні правоў чалавеку ў Беларусі. Зараз у сьвеце адбываюцца страшныя рэчы. Расейская агентура спрабуе давесьці тую думку, што большасьць беларускага народу быццам бы прагаласавала за Лукашэнку. На базе гэтага робяцца штучныя высновы. І менавіта таму зараз спэцслужбы хаваюць плошчу Каліноўскага. Калі вы заўважылі, ад плошчы цяпер застаўся толькі назоў. А ПЛОШЧА АГУЧВАЛА ЎВЕСЬ ЧАС СВАЕ ПАТРАБАВАНЬНІ. І зараз іх трэба канкрэтызаваць. Прадстаўнікі беларускага народу мусяць прасіць, патрабаваць ад лідэру сямі найбуйнейшых дэмакратычных краінаў сьвету ня ехаць у Санкт-Пецярбург на саміт G-8 да таго моманту, ПАКУЛЬ УЛАДЗІМЕР ПУЦІН НЕ ГАРАНТУЕ, ШТО НЯ БУДЗЕ ПРАВОДЗІЦЬ ЗЛАЧЫННАГА РЭФЭРЭНДУМУ. Калі лідэры апазыцыі ня здольныя будуць гэта зрабіць, яны чарговы раз здадуць плошчу Каліноўскага і тых людзей, якія ахвяравалі сабой за Беларусь [Як мы ведаем, Мілінкевіч і Вячорка нядаўна зьедзілі ў Еўропу і “сур’ёзна” там пагаварылі. Будзем чакаць вынікаў – Рэд.].

– Якi колер будзе у нашай Рэвалюцыi?
– Натуральна, БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ. Гэта Беларусь, і толькі беларускі сьцяг можа быць сымбалем беларускай рэвалюцыі. Як на плошчы Каліноўскага.

– Ці ёсьць у Мілінкевіча супярэчнасьці зь Лябедзькам ці іншымі палітыкамі?
– На мой погляд, НЯМА. Але ПАЛІТЫЧНАЯ АПАЗЫЦЫЯ МАЕ МЕНШАЕ ДАЧЫНЕНЬНЕ ДА ПЛОШЧЫ КАЛІНОЎСКАГА, ЧЫМ, НАПРЫКЛАД, НАВАТ МЕНСКАЯ МІЛІЦЫЯ. Наша задача НЕ ЎВЯЗВАЦЦА Ў БЕССЭНСОЎНЫЯ СПРЭЧКІ НАКОНТ АСОБАЎ, а прымусіць гэтых асобаў АДЛЮСТРОЎВАЦЬ У СЬВЕЦЕ БЕЛАРУСКІЯ ІНТАРЭСЫ, не дапускаць, каб зьяўляліся ад іх пустыя і бессэнсоўныя заявы. Наконт звароту да заходніх краінаў не прызнаваць вынікі верагоднага рэфэрэндуму, нагадаю, савецкая акупацыя краінаў Прыбалтыкі ніколі de jure не прызнавалася заходнім сьветам, але літоўцам, латышам, эстонцаў, якіх расстралялі ці вывезьлі ў Сыбір, АД ГЭТАГА НЕ БЫЛО ЛЯГЧЭЙ. Трэба ПРЫМУШАЦЬ АПАЗЫЦЫЮ ПРАЦАВАЦЬ НА БЕЛАРУСЬ.

– Які быў ваш прагноз на гэтыя так званыя выбары? Ці спраўдзіўся ён? Які ваш прагноз на будучыню цяпер? Дзякуй.
– Мой прагноз цалкам спраўдзіўся. Адзінае, што я не ўлічыў, гэта колькі ў нас мужных і самаадданых людзей. Плошча Каліноўскага рэальна пачалася ў кастрычніку 2004 году, калі ПРАДСТАЎНІКІ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ, УЖО БЕЗ АПАЗЫЦЫІ, ВЫЙШЛІ НА ЦЭНТРАЛЬНУЮ ПЛОШЧУ МЕНСКУ. На вялікі жаль, я ня змог асэнсаваць, што адбываецца тады, у кастрычніку. Але потым гэта было прааналізавана. Быў актыўны ўдзел беларусаў падчас Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне. Была падрыхтавана схема і людзі, каб апазыцыя была ня здольная “выпусьціць пар”, калі беларускія людзі выходзяць на вуліцы. На вялікі жаль, 19 сакавіка нам не ўдалося да канца пераламіць сытуацыю. Адбылося катастрафічнае. Дзень быў страчаны, прычым дзень вырашальны. Схема была адзіная, якую можна было рэалізаваць у гэбісцкай краіне: асоба, якая мае падтрыхтаваную групу, зьвяртаецца наўпрасткі да беларускага народу. Момант, калі ўвесь народ ведае пра АДЗІН З МЭХАНІЗМАЎ ЗЬНІШЧЭНЬНЯ НАЦЫІ – МАСАВЫЯ ФАЛЬСЫФІКАЦЫІ “ВЫБАРАЎ”. Тэарэтычна гэта было ўсё абгрунтавана яшчэ ўвесну 2005 году. У МЕЖАХ АБ’ЯДНАНАЙ БЕЛАРУСКАЙ АПАЗЫЦЫІ ЗРАБІЦЬ ПЛОШЧУ КАЛІНОЎСКАГА БЫЛО НЕМАГЧЫМА, але апазыцыя зьяўляецца таксама часткай беларускага народу. За гэтую частку таксама трэба змагацца. НАША БУДУЧЫНЯ НАПРАСТКІ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД ТАГО, ЦІ НАША АПАЗЫЦЫЯ СТАНЕ ПАД БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬЦЯГ, СЬЦЯГ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ. Я прагназую шалёны супраціў беларусаў плянам інкарпарацыі. Але мне хацелася б, каб тое адбывалася ня толькі на ўзроўні вуліцы, не за кошт мужнасьці дзяцей, якія любяць гэты народ і гэтую краіну, каторыя расплачваюцца сваім здароўем, сваёй свабодай, сваёй будучыняй, за тое, што НЕ ЖАДАЮЦЬ БЫЦЬ РАБАМІ МАСКВЫ. Я хачу, каб аб’яднаная апазыцыя таксама далучылася да таго, каб НЕ ДАПУСЬЦІЦЬ МЮНХЕН-2. Інакшт яна бессэнсоўная і амаральная. Я веру ў свой народ. Я веру, што мы выжывем. І натуральна, змаганьне будзе вельмі цяжкое.

– Спадар Сіўчык! Як вы ставіцеся да прапановы Зянона Станіслававіча Пазьняка аб’яднаць намаганьні сілаў, якія ўдзельнічалі ў прэзідэнцеіх выбарах, стварыць адпаведныя структуры… Мы ўсе былі сьведкамі, як у свой час абвінавачвалі Зянона Станіслававіча ва ўхіленьні і нежаданьні аб’ядноўвацца, але калі наступіў неабходны момант і Пазьняк выступіў з адпаведнай ініцыятывай … у адказ пачулі… цішыню. Карацей “едіные-неделімые” зрабілі выгляд што не пачулі. Як вы гэта ўсё ацэньваеце? Другое пытаньне – 19, 25 сакавіка і 26 красавіка мы былі сьведкамі нерашучых і невывераных дзеяньняў “едіных-неделімых”, гэта мякка кажучы, толькі дзякуючы моладзі сітуацыя трохі выправілася… Як вы ацэньваеце нечаканыя дзеяньні маладой апазіцыі? Калі можна адкажыце на гэтыя пытаньні без дыпляматычных захадаў. Дзякуй. Бенедзікт.
– Я цалкам падтрымліваю гэты заклік Пазьняка да аб’яднаньня. Я вельмі ўдзячны Зянону Станіслававічу за тое, што ЁН БЫЎ АДЗІНЫМ ЛІДЭРАМ ПАРТЫІ, ЯКІ ПАДТРЫМАЎ ПЛОШЧУ КАЛІНОЎСКАГА І НЯ ЗДАЎ ЯЕ. Без кніг Пазьняка наагул плошча Каліноўскага не магла адбыцца. АБ’ЯДНАНАЯ АПАЗЫЦЫЯ ЗДРАДЗІЛА ПЛОШЧЫ КАЛІНОЎСКАГА. Частка гэтай здрады адкрыта прарвалася да мікрафона і была агучаная. Частка – была прыхаваная і прыкрытая іншымі мерапрыемствамі. Але гэтая частка больш страшная. Зламалі некалькіх хлапцоў, якіх прымусілі пагадзіцца, што намёты трэба было прыбраць самім. Наконт нечаканага супраціву, цалкам ня згодзен. Зразумейце, беларускі народ – нармальны народ. Улічыце, што нават з такой аб’яднанай апазыцыяй і з такімі яе лідэрамі беларусы аказаліся здольнымі паказаць усяму сьвету, што яны ёсьць, што яны не зьмірыліся, не здаліся. І таму перамога будзе ўсё-ткі за беларускім народам.

– Прывітаньне, Слава! Ігар Ірха турбуе цябе, калі памятаешь такога – мы пазнаёміліся ў 1997. Слава, я зараз з’ехаў с Беларусі й вучусь ў Мічыгане. Дзесяты год у розных універсытэтах, аднак што зробішь? Шчыра кажучы, я ня ўсё разумеў у дэмакратычным руху, будучы ў Беларусі, аднак чым далей ад тых падзеяў як ў часе, так і ў гіяграфічна, разумею меньш і меньш. Думкі розныя, аднак я ведаю, што ты ня будзешь працаваць на дыктатуру ні ў якім разе. Ці бачыш ты стратэгію? Як ты памятаеш, я дапамагаў ў выпрацоўке стратэгіі ў 1997. Як ты лічыш, ці ёсць хто-небудзь у сёньнішняй Беларусі хто сапраўды хоча і можа паремагчы? З павагай, Ігар
– Дзякуй. Памятаю. Як і дзясяткі тысяч іншых беларусаў, якія цяпер вымушаныя быць па-за межамі Беларусі. Я цудоўна разумею, што такое палітычныя эміграцыя, таму што значную частку гэтай эміграцыі проста ведаю. Дарэчы, усяго НА ЭМІГРАЦЫЮ БЫЛО ВЫЦЕСЬНЕНА АДЗІН МІЛЬЁН БЕЛАРУСАЎ, калі ўлічыць і эканамічную эміграцыю, у тым ліку ў Расею (Расея – замежная для нас краіна). Што адбываецца ў Беларусі? ЗЬНІШЧАЮЦЬ БЕЛАРУСКУЮ НАЦЫЮ. Народ супраціўляецца, хаця ў яго адабралі ўсё. Беларусы ня маюць права на рэчы, дазволеная іншым народам яшчэ ў 19-м стагодзьдзі. ЯНЫ ПАЗБАЎЛЕНЫ НАВАТ ПРАВА НА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ САМАБЫТНАСЬЦЬ. І ўсе, каторыя нішчаць нас, праз рэжым Лукашэнкі, ВАЛОДАЮЦЬ ПРАКТЫЧНА НЕАБМЕЖАВАНЫМІ ФІНАНСАВЫМІ РЭСУРСАМІ І РАЗЬВІТАЙ СЕТКАЙ АГЕНТУРЫ, як у Беларусі, так і ва ўсім сьвеце. Наша нацыянальная трагедыя, што цягнік Масква – Бэрлін ідзе праз Воршу, Менск, Берасьце. Бо СІЛА, ЯКАЯ ЗЬНІШЧАЕ БЕЛАРУСКУЮ НАЦЫЮ, ЯНА — МАСКОЎСКАЯ, ІМПЭРСКАЯ. Самае страшнае, што ў беларускага народу нават скралі палітычную апазыцыю. Яна агучвае лёзунгі, не зразумелыя асабіста для мяне, а шмат якія яе крокі не вытлумачальныя. Стратэгія неабходна. Але асноўныя базавыя элемэнты былі распрацаваныя, калі была беларуская фракцыя ў парлямэнце – я маю на ўвазе апазыцыю БНФ у Вярхоўным савеце 12-га скліканьня. Беларусь можа выйсьці з гэтага маскоўскага тупіка, у які яе загналі праз рэжым Лукашэнкі, толькі такім жа шляхам, як і іншыя краіны Ўсходняй Эўропы. Я бачу тры базавыя рэчы, якія трэба зрабіць, каб разьвітацца з Масквой і з Лукашэнкам. Гэта – ВУЛІЦА, ВУЛІЧНЫЯ АКЦЫІ, асабліва важныя ў Менску. Але ж акцыі сэнсоўныя, таму што любы разумны нармальны чалавек ня здольны класьціся за адмену прапіскі ў пашпарце (хаця гэта вельмі важная праблема). Класьціся ён можа толькі, як і ў іншых краінах, толькі за свой народ. Другі важны момант – НАЦЫЯНАЛЬНЫ СТРАЙК. Толькі праз страйк мы можам зламаць гэты рэжым. ТОЛЬКІ ТАДЫ, КАЛІ БЕЛАРУСКІЯ РАБОЧЫЯ ЗРАЗУМЕЮЦЬ, ШТО СОРАМНА ПРАЦАВАЦЬ, КАЛІ ЛЮДЗІ КЛАДУЦЦА НА ПЛОШЧЫ ЗА БЕЛАРУСЬ, таму што беларускія рабочыя, як і ўсе беларусы, яны нармальныя людзі. Яны здольныя падтрымаць зразумелыя рэчы. Трэцяе, МІЛІЦЫЯ – З НАРОДАМ. Трэба разумець, што міліцыя – гэта не спэцслужбы. Гэта структура, якая ёсьць у кожным грамадзтве. І яна мусіць быць зь беларускім народам. Трэба нефармальна сустракацца з супрацоўнікамі міліцыі, навязваць зь імі кантакты, тлумачыць ім відавочныя рэчы, таму што беларускія міліцыянэры ня хочуць ехаць паміраць на Каўказ за маскоўскія інтарэсы [дакладней, за інтарэчы расейскай імпербюракратыі – Рэд.]. Суб’ектыўна яны супраць інкарпарацыі. Нам трэба разумець, што гэтыя людзі нарадзіліся ў нашых вёсках і мястэчках. Гэта наш народ. Гэта частка нашага народу. Нам трэба вырваць гэтую сыстэму з-пад імпэрскай, маскоўскай. Пасьля вырашэньня галоўнага пытаньня для Беларусі – незалежнасьць краіны – у Беларусі непазьбежна адбудуцца дэмакратычныя пераўтварэньні. І ўсё стане, як у іншых эўрапейскіх народаў. Падкрэсьлю яшчэ раз, для гэтага трэба ВЫРВАЦЬ БЕЛАРУСЬ З ІМПЭРСКІХ АБДЫМКАЎ МАСКВЫ. На сёньняшні год гэта асноўная задача. БЕЗ ВЫРАШЭНЬНЯ ЯЕ БЕССЭНСОЎНА ГАВАРЫЦЬ АБ СТРАТЭГІІ Й ТАКТЫЦЫ, АБ РЭФАРМАВАНЬНЕ ЭКАНОМІКІ ДЫ ІНШЫХ ВАЖНЫХ ПРАБЛЕМАХ. Калі не было б імпэрскай Масквы і небясьпекі, якую яна нясе, я б ніколі не заклікаў людзей да адкрытага супраціву, таму што Ў САКАВІКУ Ў НАРОД НА ПЛОШЧЫ МАГЛІ НАВАТ СТРАЛЯЦЬ. Але выйсьця іншага не было.

– Прывітанне, спадар Вячаслаў! Як вы сябе адчуваеце? Вельмі непакоілася за вас, пасля таго, як сустрэла на Акрэсціна… Была уражана вашым відам і вашых “праважатых”, апранутых у чорныя маскі, белыя кашулі і краваты. Вас адразу не пазнала: без акуляраў, моцна збіты… Перапытала вашае прозьвішча, памятаеце? Нашчасце выходзіла праз хвіліну і паведаміла усім, каму магла, аб вашым арэшце.. Як ў вас зараз здароўе? Трымайцеся, мы усё роўна пераможам!
– Дзякуй. Маё здароўе, у прынцыпе, зараз ня мае ніякага значэньня. Я Вас папрашу толькі аб адным. Калі ласка, калі можаце, занатуйце ўсё, што Вы бачылі, таму што хутчэй за ўсё мяне з плошчы выдзёргвала расейская структура, і цяпер гэта ўсё вельмі старанна замоўчваецца. Прашу зразумець мяне абсалютна правільна. Я ня ёсьць ахвярай рэжыму. Я ЁСЬЦЬ ПРАДСТАЎНІКОМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ. І ГЭТЫ НАРОД ВЫНІШЧАЮЦЬ.
Дарэчы, хацеў бы выкарыстаць гэтую магчымасьць, каб агучыць лічбы па ахвярах, зьвязаных з плошчай Каліноўскага. У 14 гадзінаў 23 сакавіка нефармальна ад менскай міліцыі прыйшла страшная лічба 600 чалавек, зарыштаваных каля плошчы Каліноўскага за трое сутак. Пасьля былі яшчэ адзіночныя затрыманьні. Пасьля быў разгон лягеру. І там было ня менш, як 500 абаронцаў. Я не разумею лічбаў, якія дае рэжым і ЧАМУСЬЦІ ПАДТРЫМЛІВАЕ АПАЗЫЦЫЯ. Ня можа быць такога, каб зарыштавана менш, чым 1000 людзей на плошчы Каліноўскага (БОЛЬШ – МОЖА БЫЦЬ). Канечне, трэба было рабіць грамадзкі камітэт і па факце захопу мяне нейкай тэрарэстычнай групай, неўстаноўленай да гэтага часу, і па фактах масавых катаваньняў супраць іншых абаронцаў плошчы Каліноўскага. Вельмі шкада, што ТАКІ КАМІТЭТ СТВОРАНЫ НЯ БЫЎ. Людзей, якія маюць розныя фатаздымкі (напрыклад, па новай гісторыі), іх масава рабілі, калі я сядаў у дыпляматычную машыну (я не вінаваты, што Венская канвэнцыя не распаўсюджваецца на нашу тэрыторыю). Мусілі людзі гэта фатаграфаваць. І калі людзі захоплівалі мяне, гэта было ў раёне “Журавінкі”. Гэтыя факты патрэбны ня мне. Я цудоўна разумею, што адбываецца. Мой блізкі калега Арнольд Бячэрскі, які быў кіраўніком першага агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў, і быў забіты ў аўтакатастрофе ў 1999 годзе… Я добра ведаю гісторыю Міхаіла Байчышына, які ў 1994 годзе зьнік з офісу “Руху” ў цэнтры Кіева. Людзі ў масках надзелі на яго кайданкі. Дзе ён – невядома да гэтага часу. Я ведаю пра аналягічныя выпадкі ў Малдове і Грузіі. Але ЯКОЙ МОЦЫ МУСЯЦЬ БЫЦЬ АПЭРАЦЫІ СПЭЦСЛУЖБАЎ, КАЛІ ПРА ГЭТА КАЖУЦЬ ТОЛЬКІ ЖУРНАЛІСТЫ І ПРОСТЫЯ ЛЮДЗІ, бо не існуе ніводнай структуры апазыцыі, якая хаця б прыняла заяву ў маю абарону.

– Viachaslau, jak na vashuju dumku vy asabista staviciesia da tago shto niekatoryja bielaruskija palityki, ja maju na wvazie spadara Kobeca, zrabili z palityki saprawdny biznes tady, kali treba baranic krainu? Dziakuj.
– Кобец не зьяўляецца палітыкам. Гэта “трэці сэктар”, каторы ў нашай краіны бессэнсоўны, бо ўсе правы чалавека ў Беларусі скасаваны. ЗМАГАЦЦА ЗА БЕЛАРУСЬ МАГЧЫМА ТОЛЬКІ ПАД БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫМ СЬЦЯГАМ. Усе іншыя чорныя, белыя, блакітныя, зялёныя, сінія ЁСЬЦЬ ЗВЫЧАЙНЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ ШУМ, каб у сьвеце ня ведалі пра мой беларускага народу. Наагул, сам па сабе РУХ “ЗУБР” – ГЭТА ВЕЛЬМІ СТРАШНАЯ ЗЬЯВА. Унізе – ТОЛЬКІ БЕЛАРУСКІЯ НАЦЫЯНАЛІСТЫ, ЯКІЯ ШЧЫРА КЛАДУЦЦА ЗА БЕЛАРУСЬ. УВЕРСЕ – НЕЗРАЗУМЕЛА ШТО. І САМАЕ СТРАШНАЕ, ШТО “ЗУБР” УЗЬНІК ЯК АЛЬТЭРНАТЫВА “МАЛАДОГА ФРОНТУ”, ЯКІ БЫЎ МАСАВАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗЕВАЙ АРГАНІЗАЦЫЯЙ, АДЛЮСТРОЎВАЎ БЕЛАРУСКІЯ ІНТАРЭСЫ І БЫЎ ЗАСНАВАНЫ НА РЭАЛЬНАЙ, А НЕ “ТРЭЦЕСЭКТАРНЫМ” ПРЫНЦЫПЕ ВАЛАНЦЁРАЎ. БО ДЛЯ НАС ВАЛАНЦЁР – ГЭТА ПРОСТА ДОБРААХВОТНІК. У ІХ ВАЛАНЦЁР – ГЭТА НАЙМІТ. Шкада, што на гэты праект наагул пайшлі рэсурсы.

– У адным артыкуле Зянон Пазьняк напісаў, што калі Сіўчык і Хадыка сядзелі за кратамі, ён з Сяргеем Навумчыкам выйшлі на Ельцына, здаецца праз Яўлінскага ці Гайдара, і тады Ельцын пазваніў Лукашэнку і “парэкамендаваў” вас вызваліць. У адказ на гэта Хадыка не ўпускае выпадку паліваць Пазьняка. Ці гэта маральна? Якая Вашая пазіцыя, ці падтрымліваеце Вы кантакты з Пазьнякм і Навумчыкам? Увогуле, тая гісторыя рэальная?
– Гэта гісторыя рэальная. Наколькі я ведаю, Ельцын не рэкамэндаваў Лукашэнку вызваліць нас, а загадаў яму гэта зрабіць. Я быў выпушчаны гэтак жа незаконна, як і арыштаваны. Наконт маральнасьці Хадыкі, хай ён сам адказвае на гэтыя пытаньні. Адзначу толькі, што МЫ НЕ ПАВІННЫ ПАДДАВАЦЦА ГЭБІСЦКАЙ ЛЁГІЦЫ І ПСЫХАЛЁГІІ. Усе спробы допытаў мяне (а я не даваў паказаньні) пачыналіся з расповедаў пра Зянона Пазьняка. Але ж у мяне беларуская лёгіка. Я разумеў, КАЛІ Б ЗЯНОН СТАНІСЛАВАВІЧ ПАКУТВАЎ БЫ Ў СУСЕДНЯЙ КАМЭРЫ, ЛЯЧГЭЙ БЫ МНЕ АД ГЭТАГА НЕ БЫЛО. Было б наадварот горш. І таму я сьмяяўся сьледчым у твар, калі яны расказвалі свае казкі. На вялікі жаль, ПА НАШЫМ ГРАМАДЗТВЕ ЗАПУШЧАНЫ ВЯЛІКІЯ ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ХВАЛІ ДЗЕЛЯ ТАГО, КАБ ДЫСКРЭДЫТАВАЦЬ І БЕЛАРУСКУЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ІДЭЮ, І ЯЕ НОСЬБІТАЎ. Але я спадзяюся, што ўсё ўрэшце рэшт будзе не па-іхнаму, а па-беларуску. Мне вельмі цяжка падтрымліваць інфармацыйныя кантакты, таму што ў Беларусі жорсткі гэбісцкі рэжым.

– (Леанід Лыч, Менск:) “Паважаны спадар Слава Сіўчык! Мне стала нядаўна вядома, што вы апынуліся за межамі любімай вамі бацькаўшчыны. Гэта мяне ўсхвалявала, таму што хаця я і рэдка з вамі сустракаўся, але вынес цьвёрдае перакананьне ў тым, што вы маеце вельмі ўзважаны, аб’ектыўны погляд на стан нацыянальна-культурнага жыцьця сучаснай Беларусі. І такія людзі, як вы, несумненна маглі б прынесьці вялікую карысьць для бацькаўшчыны. Праўда, вас гэта ўсё апраўдвае па той прычыне, што вы эмігрант вымушаны, эмігрант палітычны. Гэта ня тое, што ў нас даволі модным сталі эмігранты бытавыя ці сацыяльныя, пры чым у павелічэньні такой катэгорыі эмігрантаў актыўны ўдзел бяруць і тыя, хто лічыць сябе прыхільнікамі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэньня. І ў выніку гэта замест таго, каб дома на месцы ўзгадоўваць прадаўжальнікаў змаганьня за нашу незалежнасьць, за нашу нацыянальную культуру, мы наадварот скарачаем колькасьць такіх людзей, якія б маглі прынесьці вялікую карысьць. Вы – палітычны эмігрант. У мяне ўзьнікае такое пытаньне. Ці зможаце вы ў далечыні ад радзімы зрабіць хаця б дзясятую долю для Беларусі таго, што вы рабілі тут?”
– Дзякуй вялікі, спадар Лыч. Ён мяне добра ведае. І таму мусіць быць сам зьдзіўлены тым пытаньнем, што задае. Я не эмігрант. Я вырваўся ва Ўкраіну, таму што маскоўскія спэцслужбы схавалі цяпер плошчу Каліноўскага. Зьнішчаецца тое, дзеля чаго мы там стаялі. ДРОБНАЯ РАСЕЙСКАЯ АГЕНТУРА СПРАБУЕ СКУПІЦЬ МАІХ ХЛАПЦОЎ І ДЗЯЎЧАТ, ПАСТВАРАЦЬ ЗЬ ІХ ПАРУ НОВЫХ “ЗУБРОЎ” І ПРЫМУСІЦЬ ЗАЙМАЦЦА БЕССЭНСОЎНЫМІ ПРАЕКТАМІ. Я вырваўся з падпольля ў Менску толькі для рэалізацыі некалькіх тактычных задачаў – аб’яднаньня ўсіх тых людзей, якія былі на плошчы Каліноўскага на любым умовах, у любую шырокую грамадзкую арганізацыю ці рух, натуральна, заснаваную на прынцыпе, зь якога ўсё пачынаецца, АБ ПРАВЕ НА ДЗЯРЖАЎНАСЬЦЬ НАШАГА НАРОДУ. І другое, я быў каардынатарам беларускай групы на Майдане падчас Памаранчавай рэвалюцыі. Але ж, спадар Леанід, вы мяне ведаеце. 16 ЛІПЕНЯ (НАПЯРЭДАДНІ САМІТУ G-8 У САНКТ-ПЕЦЯРБУРЗЕ) МЁРТВЫ ЦІ ЖЫВЫ Я БУДУ Ў МЕНСКУ, таму што будзе вырашацца лёс майго народу.

– Дзякуй Вам за вашу дзейнасць. Пытанне: якое вашае меркаванне на конт выбарау у мясцовыя саветы, ці з’яуляюцца яны добрай нагодай для узьдзеяння на сытуацыю у краіне ды набліжэння перамогі над існым рэжымам. Што на Вашаю думку трэба апазыцыи каб хоць трошкі аперэджваць уладу у тактычных дзеяннях. З павагай, Міхал з Менску.
– Вялікі дзякуй за пытаньне, Міхал. У АПАЗЫЦЫІ ЁСЬЦЬ ТОЛЬКІ АДЗІН ШАНЕЦ, ПРА ЯКІ Я КАЗАЎ НАПАЧАТКУ. ГЭТА НЕ ДАПУСЬЦІЦЬ ЗАРАЗ ПАЎТОРУ МЮНХЕНУ. Што тычыцца выбараў у мясцовыя саветы, то вы разумны чалавек, і самі ведаеце, што беларусы даўно пазбаўленыя права выбіраць сабе ўладу. Удзел у мясцовых выбарах магчымы толькі дзеля аднаго: у паўлегальных умовах ДАНЕСЬЦІ БЕЛАРУСКАМУ НАРОДУ ПРАЎДУ АБ ТЫМ, ШТО АДБЫВАЕЦЦА Ў НАШАЙ КРАІНЕ І ЗАКЛІКАЦЬ ЯГО ДА КАНКРЭТНЫХ ДЗЕЯНЬНЯЎ.

– Добры дзень, Вячаслаў. Найперш, як вашае самаадчуваньне? І па-другое, якія, на ваш погляд, недапушчальныя памылкі былі зроблены апазыцыяй падчас прэзыдэнцкіх выбараў? Міхал.
– Добры дзень, Міхал. Памылка – НЕЛЬГА БЫЛО ХЛУСІЦЬ БЕЛАРУСКАМУ НАРОДУ. Нельга было гаварыць “хлопцы і дзяўчаты, цярпіце, МЫ ІДЗЕМ НА ПЕРАМОГУ”. За гэтыя словы асобы, якія іх пісалі і агучвалі, МУСЯЦЬ ПУБЛІЧНА ПРАСІЦЬ ПРАБАЧЭНЬНЯ ў людзей, якія ім паверылі. Калі яны ня здольныя прынесьці прабачэньні, ім няма месца ў прыстойным грамадзтве.

– Добры дзень, спадар Вячаслаў. Наколькі рэальна па-вашаму наогул дамагчыся зыходу Лукашэнкі. Паколькі большасць людзей упэўнена, што аппазіцыя лічыць народ быдлам, ці не варта перастаць енчыць перад гэтай большасцю і не апеляваць да гэтых людзей наогул, паколькі гэтыя людзі знаходзяцца проста на іншай ступені развіцця, а вы, атрымліваецца, “кідаеце бісер перад свіннямі”. Народ заўсёды заслугоўвае сваёго кіраўніка [Рэдакцыя катэгарычна НЕ ПАДЗЯЛЯЕ дадзенай прапагандэмы – Рэд.]. І “каб не называлі быдлам–не трэба ім быць”. Ці не варта больш пераключыцца на культурніцка-асветніцкую працу для захавання парасткаў беларускасці у нашай краіне. Ідучы на ражон дамагаемся толькі турмаў ды эміграцыі для лепшых прадстаўнікоў нашай нацыі. Дзякуй. Андрэй.
– Дзякуй, Андрэй. Гэта вельмі сур’ёзнае пытаньне. Бяда нашага беларускага грамадзтва, што нас вынішчаюць прафэсійна. Калі ласка, Андрэй, стаўцеся да беларускага народу гэтак жа, як вы ставіцеся да іншых народаў сьвету. Трагедыя сёньняшняй сытуацыі ў тым, што БОЛЬШАСЬЦЬ СУПРАЦЬ ЛУКАШЭНКІ, АЛЕ ГЭТАЯ БОЛЬШАСЬЦЬ ЯШЧЭ НЯ ВЕДАЕ, ШТО ЯНА ЁСЬЦЬ У БОЛЬШАСЬЦІ. Растлумачыць свайму народу гэтую відавочную рэч нам з вамі і неабходна. І трэба стаць перад ім на калені за тое, што ТРЫ СТАГОДЗЬДЗІ АКУПАЦЫІ НЕ ПРЫМУСІЛІ НАШ НАРОД НАЗЫВАЦЬ СЯБЕ РАСЕЙЦАМІ. Калі б я не адчуваў, што існуе беларускі народ, я б ня здольны быў ані вытрымаць галадоўку, ані арганізаваць тыя сотні акцый у Менску, ня здольны быў бы стварыць плошчу Каліноўскага. Андрэй, запомніце, ЗДРАДА НЕ Ў НАРОДЗЕ, ЗДРАДА – У ШТАБАХ! І адказнасьць за народ ляжыць на ўсіх нас, тых, хто разумее, што цяпер адбываецца.

– Ci byli u was kantakty sa spiecsluzhbami? (zachodnimi i bielaruskimi) Kali byli dyk jakija? Anton
– У мяне не было кантактаў ані з заходнімі, ані зь беларускімі спэцслужбамі. Мяне два разы спрабавалі вэрбаваць. Абодва разы я “паслаў” гэб’ё. Першы раз, узяўшы дэпутата Гарсавету ад БНФ на сустрэчу, якую мне прызначылі, другі раз пры Лукашэнку ўжо “паслаў” сам. Майго роднага дзеда, які мяне выхаваў, забіў КГБ. Я гэта ведаю. І яны гэта ведаюць. Наагул, беларускіх спэцслужбаў няма. Гэта міт. БЕЛАРУСКІ КГБ – ГЭТА ПАПРОСТУ АДДЗЕЛ ФСБ РАСЕІ. Тое ж самае тычыцца службы аховы Лукашэнкі, тое ж самае тычыцца “Саўбезу”.

– W nedawnom wystuplenii Lukaszenko skazal, czto Belarus dolrzna podniat ekonomiku na wyszyj urowen i w to rze wremia on objawil wes ciwilizowannyj mir wragom.O kakoj tut ekonomike morzet byt recz. Razwe morzno w takoj situacii podniat ekonomiku, wed to czto on goworit eto bred. WOPROS: Kuda zaneset etot diktatorskij rerzim. Mikola Saskiewicz Polska.
– Зараз Лукашэнку няма што гаварыць. Пры любым раскладзе ён войдзе ў гісторыю беларускага народу разам з Мураўевым-вешальнікам, Цанавам, Апанскім і іншымі катамі, якія нішчылі беларускі народ. Натуральна, газ ня будзе па 47 даляраў за 1000 кубамэтраў. Натуральна, эканоміка за 12 гадоў перабудавана не была. І ўсё гэта лясьнецца. Гэта відавочна. Калі савецкая мадэль эканомікі не змагла працаваць у межах СССР, то глупа было б думаць, што нешта падобнае атрымаецца ў Беларусі. Раней ён трымаўся, дзякуючы Расеі, А ЦЯПЕР ПУЦІН АДКРЫТА ЗАГАНЯЕ ЯГО Ў РАСЕЮ. Я НЯ ВЕРУ Ў ТОЕ, ШТО ЛУКАШЭНКА ПАЛІТЫК. Я НЯ ВЕРУ Ў ТОЕ, ШТО ЁН РЭАЛЬНА ЗДОЛЬНЫ СУПРАЦІЎЛЯЦЦА. Яго загоняць на дачу пад Масквой. І ён будзе плакаць, як ён плакаў, калі Сяргей Антончык чытаў даклад пра тое, як крадзе яго найбліжэйшае атачэньне. Менавіта таму нам самім трэба прыняць зараз рашучыя захады, каб рэальна абараніць незалежнасьць. І тады ўсё будзе добра. І мы вернемся ў 21-е стагодзьдзе.

– Як зараз вашы справы? Што вы думаеце рабіць далей? Чаму бел. апазіцыя кінула Казуліна?
– АПАЗЫЦЫЯ КІНУЛА ЎСІХ ЛЮДЗЕЙ, ЯКІЯ ТРАПЛЯЛІ І ТРАПЛЯЮЦЬ ПАД РЭАЛЬНЫЯ РЭПРЭСІІ. Таму што ў нас не існуе беларускай сыстэмы. Добра яшчэ, што ёсьць некалькі структураў, каторыя могуць даць хаця б сто даляраў, каб чалавек не памёр з голаду. Наагул тое, што цяпер так шмат палітзьняволеных, ёсьць таксама пэўным сьведчаньнем, што наперадзе ў Беларусі могуць быць зрэалізаваныя чарговыя, вельмі небясьпечныя маскоўскія праекты. Я асабіста не баюся турмы, таму што я буду сядзець за Беларусь. Абсалютная большасьць людзей, якія сядзяць у вязьніцах, таксама сядзяць за Беларусь. Я катэгарычна супраць таго, каб Казуліна трымалі за кратамі. Але мне цікава, калі ён выйдзе, ЧЫЕ ІНТАРЭСЫ (БЕЛАРУСКІЯ ЦІ РАСЕЙСКІЯ) ЁН БУДЗЕ АДСТОЙВАЦЬ, НА ЯКОЙ МОВЕ ЁН БУДЗЕ ПРАМАЎЛЯЦЬ ДА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ. Я вельмі спадзяюся, што людзі, каторыя на індывідуальным узроўні асабіста сутыкаюцца з рэпрэсіямі, хаця б зразумелі, якія працэсы адбываюцца ў краіне, дзе яны жывуць. Але ж покуль Казулін у турме, я цалкам зь ім салідарны, як я салідарны зь сем’ямі Ганчара, Захаранкі, Красоўскага, Завадзкага, Юрася Корбана, на якога ўсе забыліся, з тысячамі і дзясяткамі тысяч зьбітых, арыштаваных, пазбаўленых працы беларусаў.

– Dobry dzien, spadar Siuczyk. Vy krytykujecie suczasnuju bielaruskuju apazycyju, nazyvajuczy jaje dziajnasc miaka kazuczy dystruktyunaj i zdradnickaj. Skazycie, kali laska, na vaszu dumku, szto u hetaj situacyi rabic nam, udzielnikam namiotavaha horadu? Dziakuj
– Аб’ядноўвацца. Працаваць на ўзроўні падпольля. Рыхтаваць новыя дзеяньня беларускага народу. Наколькі магчыма, не дапускаць арыштаў людзей. Увесь час праводзіць дробныя акцыі. Найбольш зараз важнае – гэта ІНФАРМАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ АБ ТОЙ НЕБЯСЬПЕЦЫ, ЯКАЯ НАВІСЛА НАД ІМ. Гэта небясьпека другога Мюнхену. РЫХТАВАЦЬ ПЛОШЧУ КАЛІНОЎСКАГА. РЫХТАВАЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫ СТРАЙК. НАЛАДЖВАЦЬ КАНТАКТЫ НАВАТ З БАЦЬКАМІ СУПРАЦОЎНІКАЎ МІЛІЦЫІ. У крытычныя момант жыцьця беларускага народу не кідаць яго, як аб’яднаная апазыцыя, а быць зь ім, НЕ ЗДАВАЦЬ ЯГОНЫЯ ІНТАРЭСЫ. Разумець, што людзей, якіх я прызначаў на розныя пасады ў лягеры, ПАЛАМАЛІ КАНДЫДАТЫ Ў ПРЭЗЫДЭНТЫ яшчэ 21 сакавіка і прымусілі пагадзіцца прыбраць намётавае мястэчка самім. Гэтых хлапцоў трэба пашкадаваць. У прынцыпе яны не вінаватыя. Пра што я і сказаў у мікрафон.

– Спадар Сіўчык, пішу да Вас з Віцебску. А ці мяркуеце Вы вярнуцца з Украіны ў Беларусь? І чым вы цяпер займаецеся ў замежжы?
– Я ВЯДУ РАСЕЙСКА-БЕЛАРУСКУЮ ВАЙНУ НА ТЭРЫТОРЫЮ БРАЦКАЙ УКРАІНЫ. Я вярнуся.

– Добры дзень, Вячаслаў. Па-першае дзякую за ўсё, што Вы здолелі зрабіць у гэтыя сакавіцкія дні. Як вы лічыце, калі вырашаецца лёс бацькаўшчыны і Беларускага народу, ці не разумней было б не паліваць грызёю Мілінкевіча, а ўсё ж такі падтрымаць, пераканаць і выпрацаваць плян дзеяньняў, дзякуючы якому мы здолеем зваліць пачвар. А інакш мы прайграем і Беларусь, і народ, і ўсё, што можна прайграць. Пагадзіцеся на сёньня ў Беларусі іншага лідэра проста няма. Усё ж такі Мілінкевіч лепш за Лябедзьку, ці ня так? Дзякую. З павагай Уладзімір
– Дзякуй, Уладзімер. Я ніколі не паліваў грызёю Мілінкевіча. Але ж я не працаваў у штабе Мілінкевіча і ня буду працаваць у штабе Мілінкевіча. Мяне цікавіць цяпер толькі адно: гэта НЕ ДАПУСЬЦІЦЬ МАГЧЫМАГА БУДУЧАГА ЖАХЛІВАГА РЭФЭРЭНДУМУ. Уладзя, каб вы разумелі, КАЛІ Б Я БЫЎ У ШТАБЕ МІЛІНКЕВІЧА, НІЯКАГА НАМЁТАВАГА МЯСТЭЧКА, НІЯКАЙ ПЛОШЧЫ КАЛІНОЎСКАГА ПАПРОСТУ НЕ БЫЛО Б.

– Як Вы ставіцеся да грамадска-палітычнага руху на чале з А.Мілінкевічам? Як Вы ацэньваеце дзеяньні менскіх “палітыкаў-прафесіяналаў”, якія перакваліфікавалі абвешчаны 25 сакавіка рух “За свабоду” у “палітычную кампанію” за свабоду? Гародня
– НЯМА ТАМ НІЯКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ КАМПАНІІ і, у прынцыпе, няма і руху. На вялікі жаль, большасьць арганізацый, якія ствараліся пры Лукашэнку, ствараліся толькі дзеля раскруткі тых ці іншых асобаў. Давайце адарвёмся ад сёньняшніх падзей. Памятаеце, як стварылі міфічную арганізацыю “Рэгіянальная Беларусь”? З адной мэтай – раскруціць Сямёна Домаша. Ну дык раскруцілі. Нацыяналістам давялі, што гэта адзіны рэальны кандыдат. Пасьля частку змагароў за Беларусь прымусілі бегаць і зьбіраць подпісы за Домаша, агітаваць за яго, за яго класьціся… І прымусілі не за грошы, а нашая слабасьць, бо людзі не разумелі, што адбываецца ў краіне. Ну ахвяраваліся людзі за Домаша. Прайшоў пэўны час, і стаў Домаш дробным начальнікам, дырэктарам нейкага заводу пры Лукашэнкаўскім рэжыме. Нельга наступаць на адныя і тыя ж граблі двойчы. Трэба ПРЫМУШАЦЬ ТЫХ ЛЮДЗЕЙ, ЯКІЯ НАЗЫВАЮЦЬ СЯБЕ ЛІДЭРАМІ, АДСТОЙВАЦЬ БЕЛАРУСКІЯ ІНТАРЭСЫ. І тады, напрыклад, я і мае людзі мы пакладземся дзеля таго, каб у гэтых людзей былі рэйтынгі. А зараз вы куды міфічныя рэйтынгі міфічных лідэраў намазваць будзеце? Зразумейце, мы стаялі на плошчы Каліноўскага за ўсіх беларусаў, каторыя галасавалі ці не прымалі ўдзел у галасаваньні, стаялі ў тым ліку і за тых людзей, якія галасавалі за Лукашэнку, бо іхныя галасы таксама не лічылі. Чаму? Бо ЛУКАШЭНКА БАІЦЦА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ. ЁН ЛІДЭР ТОЛЬКІ ТАМУ, ШТО МАСКВА ПАДТРЫМЛІВАЕ І НАПАЎНЯЕ ЯГО МОЦНЫМ ЗАБЯСЬПЯЧЭНЬНЕМ, У ТЫМ ЛІКУ ПІЯРНЫМ. Не спрабуйце надзьмуваць тое, што надзьмуць немагчыма.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы