nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ШТО ГЭТА БУХАЛА Ў ГАРОДНІ Ў НОЧ НА 4-е? (ЦП; Фіксуем акты ўладнага варварства – 7)

5 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Аказваецца, непасрэднай прычынай буханьня быў салют.
Салют – значыць сьвята.
Сьвята – значыць некалі 3 ліпеня адбылося нешта гістарычнае са знакам +.
Засталося высьвятліць ШТО і ДЛЯ КАГО.

Высьвятляем: аказваецца ўлады Гародні так адзначалі «Дзень Незалежнасьці».
Але Незалежнасьць – гэта, калі народ набывае ці вяртае сабе СВАБОДУ, ДЗЯРЖАЎНАСЬЦЬ.
Так, мы ведаем, што 25 сакавіка 1918 году пасьля стагоддзяў паняволеньня адбылося ПЕРШАЕ АДНАЎЛЕНЬНЕ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ БЕЛАРУСАЎ-ЛІЦЬВІНАЎ – была прынятая Трэцяя Устаўная Грамата, якая абвясьціла сувэрэнітэт Беларускай Народнай Рэспублікі. А 27 ліпеня 1990 году было ДРУГОЕ АДНАЎЛЕНЬНЕ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ БЕЛАРУСАЎ-ЛІЦЬВІНАЎ – Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Вось гэта і ёсьць «Дні Незалежнасьці».

Ці ж нешта падобнае адбылося 3 ліпеня 1944 года? Калі так, дык нешта мы прапусьцілі…

Глядзім у аналы гісторыі.
Аказваецца, нічога падобнага. У гэты дзень, па-першае, палова Беларусі яшчэ пад немцамі, палова – пад саветамі. У гэты дзень немцы адышлі зь Менску, а саветы бамбілі горад з мірнымі беларусамі. Потым саветы пагналі немцаў далей. У выніку праз месяц (толькі 31 ліпеня) Берасьце і Гародня былі ачышчаны ад іх. Беласток быў вызвалены яшчэ пазьней.
Па-другое, новыя «вызваліцелі», прагнаўшы немцаў, самі «забылі» сысьці. Засталіся і сталі, як і заведзена ва ўсіх акупантаў, навязваць нам сваю волю – волю чарговых прыгнятальнікаў беларускага народа. Ад гэтай паразітычнай улады наш народ часткова пазбавіўся толькі ў 1990-91 гг. (другое вызваленьне).
Па-трэцяе, савецкія «вызваліцелі» тут жа «падаравалі» частку беларускай тэрыторыі (Беласточчына) палякам (гл. https://nashaziamlia.org/2006/05/20/106/). Гэта вядомая тэхналогія, якую выкарыстоўваў сатаніст Сталін – падкладаньне «мін» штучных тэрытарыяльных супярэчнасьцяў паміж народамі. Ён добра ведаў, што з дапамогай такіх «мін», савецкая імперыя можа лёгка кантраляваць прылеглыя дзяржавы. Палякі ўсё гэта ведалі, але, як ня дзіўна, нашу Беласточчыну захапалі (!) й тут жа сталі зьдзяйсьняць этнацыд беларусаў там. Таму, па-сутнасьці, Беларусь да гэтай пары нельга лічыць вызваленай ад наступстваў 2-й Сусьветнай вайны!
Карацей, калі нармальны чалавек пачынае супастаўляць тое, што яму прапануць супаставіць улады – сапраўдныя падзеі 3 ліпеня 1944 г. і «Сьвята Незалежнасьці» – ён пачынае думаць: ці то я звар’яцеў, ці то ва ўладаў ня ўсё ўпарадку з галовамі.

Калі ж саступіць і прымусіць сябе паспрабаваць неяк рацыянальна зьвязаць гэтыя рэчы, узьнікае некалькі гіпотэзаў:
1. Гродзенскія ўлады 3 ліпеня патаемна адзначалі тое, што ў час Другой Сусьветнай вайны іх папярэднікам яшчэ месяц пашчасьціла пажыць пры немцах.
2. Гродзенскія ўлады 3 ліпеня патаемна адзначалі, што ў Менску да ўлады прыйшлі тыя, хто перадаў ім уладу над беларускім народам.
3. Гродзенскія ўлады 3 ліпеня за нашы грошы адкрыта праводзілі чарговую PR-акцыю, разьлічаную на дурняў, якія не разумеюць, што ўся гэта фіярверкавая фігня (скарочана, фі-фі) прызначана для таго, каб мы думалі, што жывем у незалежнай краіне…

Дык вось, УВЕСЬ ГЭТЫ ЎЛАДНЫ ІДЫЯТЫЗМ І БАБАХАЎ У ГАРОДНІ ў ноч на 4-е ліпеня.

PS. Натуральна, у БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЕ 3 ліпеня будзе звычайным днём…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы