nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ПРА ГАЛОЎНАЕ БЕЛАРУСКАЕ СЬВЯТА (Д пр-п 13)

9 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Татальны дэструктыўны інфармацыйна-псіхалагічны ўплыў на наша грамадства з боку цяперашніх уладаў ня можа ня даць свайго «плёну». Нядаўна радыё «Свабода» спытала на вуліцах Гародні некалькі чалавек, ЯКОЕ СВЯТА НА ІХ ДУМКУ МАГЛО Б АБ’ЯДНАЦЬ УСІХ БЕЛАРУСАЎ. Вось які раскардаш у галовах нашых грамадзян быў прадэманстраваны.

(Дзяўчына: ) “Дзень вэтэранаў — гэта сьвята для вэтэранаў, праўда? Альбо моладзь сабе сьвяткуе. А каб штосьці такое, каб усіх аб’яднаць — такога дня няма. Гэта мог бы быць дзень чагосьці добрага, сьветлага, нейкае зусім незалежнае сьвята, але я сама не магу прыдумаць”.
(Малады спадар: ) “Я лічу, што цяпер няма такога сьвята, якое магло б аб’яднаць усіх. Але я думаю, што ёсьць такая дата, якая шмат для нас значыць, гэта дзень Грунвальдзкай бітвы”.
(Маладзён: ) “Як на мяне, дык галоўнае сьвята — гэта сьвята яднаньня ўсіх народаў, якія насяляюць Беларусь, што праводзілася ў нас у Горадні. Сьвята нацыянальных культураў — яно самае файнае, па-мойму”.
(Спадар: ) “Я лічу, што Дзень Незалежнасьці — важнае сьвята, але яно павінна быць у іншы дзень, яго ня трэба прымяркоўваць да Вялікай айчыннай вайны”.
(Малады спадар: ) “9 траўня — Дзень перамогі, я лічу, што гэта сьвята, якое аб’ядноўвае ўсіх”.
(Сталы спадар: ) “Мне здаецца, што гэта можа быць нейкае рэлігійнае сьвята. Мы такіх сьвятаў, як Дзень Незалежнасьці, не адзначаем, ні ў нашай сям’і, ні мае калегі. Вось Вялікдзень, Божае нараджэньне альбо, як у нас, каталікоў, сьвята Божага цела — з такіх сьвятаў трэба выбіраць. Каталікі й праваслаўныя належаць да розных канфэсіяў, але гэта наш адзіны Бог, і мы павінны быць разам, мне здаецца”.
(Спадар: ) “Раство Хрыстова павінна, мне здаецца, яднаць людзей. Гэта сьветлае вялікае сьвята, таму што Бог — гэта любоў. Мне здаецца, ад гэтага нікуды ня дзенесься, і гэта, па-мойму, увогуле самае галоўнае сьвята”.
(Маладзён: ) “Я мяркую, гэта мае быць сьвята, якое засяроджвае на традыцыях і накіроўвае на разьвіцьцё культуры самой беларускай нацыі. Вось, напрыклад, цяпер будзе Купальле. Мне гэтае сьвята вельмі падабаецца, тым больш — яно старажытнае. Мяркую, што такое сьвята больш людзей аб’яднала б”.
(Сябра: ) “Усе сапраўды на сьвятах п’яныя, у горадзе ня сьвяты, а масавыя папойкі”.
(Спадарыня: ) “А я лічу, што ня варта нічога выдумляць, бо ёсьць цудоўнае сьвята 25 сакавіка — Дзень Волі, які мог бы аб’яднаць усіх. Вось гэта самае галоўнае — дзень Незалежнасьці, дзень волі беларусаў, грамадзянаў Беларусі”.
(Малады спадар: ) “Усе сьвяты запар у нас аднолькавыя: народ п’е, і пакуль людзі ня спыняцца так моцна піць, нічога ня будзе. Мне здаецца, што спачатку нацыя павінна зьмяніцца, а тады ўжо можна будзе выбіраць сьвяты”.

Што ж, тым, хто служыць сваёй разбуральнай дзейнасьцю сатане, няхай будзе сатаніцкае…
А мы, з дадзенай нагоды, зоймемся сваёй арганізацыйна-стваральнай дзенасьцю.

У Будучай Беларускай Дзяржаве галоўным нацыянальным сьвятам, прызначаным аб’ядноўваць усіх беларусаў, будзе 25 Сакавіка – Дзень першага аднаўленьня незалежнасьці дзяржавы беларусаў-ліцьвінаў (цяпер гэта сьвята часта завуць Днём Волі). Форма адзначэньня гэтага сьвята будзе такая. У гэты дзень (і толькі ў гэты дзень) з перыядычнасьцю раз у пяць гадоў будуць адбывацца выбары: 1 – у мясцовыя Рады – органы мясцовага самакіраваньня; 2 – выбары ў Беларускі Сойм ці Найвышэйшую Раду (так будзе звацца цяперашні «Вярхоўны Савет»); 3 – выбары Прэзідэнта Беларусі; 4 – агульнанацыянальныя выбары Дзяржаўнага Судзьдзі з задачамі наладзіць працу ўсёй судовай сістэмы, кантроля бюракартыі. Адзін з 5 дзён 25 Сакавіка (у 5-гадовым цыкле) застаецца сьвяточным выходным запасным днём. Такое стаўленьне да галоўнага нацыянальнага сьвята будзем лічыць чарговым дактрынальным прынцыпам нашай працы (Д пр-п 13).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы