Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Цікава назіраць, як і ў наш час сатаністы імкнуцца сказіць адэкватны сьветагляд людзей. Так, напрыклад, нам імкнуцца намовіць, што калі чалавек крадзе нешта ўласнымі рукамі й прадае, ці скупляе танна ў адным месцы, а затым, схаваўшы ў торбе, перавозіць кантрабандай праз мытню, каб у іншым месцы прадаць значна даражэй – ён вор, сьпекулянт, злачынца. Калі тое самае робяць розныя начальнікі, вывозячы ў замежжа тыя ж агульнанацыянальныя багацьці ЦЭЛЫМІ ЭШАЛОНАМІ, ТАНКЕРАМІ, ТРУБАПРОВАДАМІ – яны «паважаныя бізнесмэны».
Кожны нармальны чалавек ніколі ня прыме такі падыход як здаровую норму грамадскага суіснаваньня. Для яго і першыя, і другія – злачынцы. Прычым, другія ў столькі разоў большыя злачынцы, у колькі разоў большым зьяўляецца памер іх злачыннай дзейнасьці.
Але ёсьць у нашым жыцьці яшчэ больш жудасныя (бо датычаць жыцьця і сьмерці людзей) прыклады перакульваньня сьветагляду людскай масы. Адзін з найбольш абуральных зь іх зьвязаны з вайной у Чачні.
З нагоды верагоднай заўчаснай гібелі выбітнага сына чачэнскага народа, нацыянальнага героя Чачні – Шаміля Басаева, пра якую заявілі й чачэнцы, і расейскія спецслужбы; з нагоды таго, што прапаганда расейскай імпербюракратыі вось ужо 7-ы год і на ўвесь сьвет імкнецца прадставіць нацыянальна-вызвольную барацьбу чачэнскага народа «тэрарыстычнай дзейнасьцю»; з нагоды таго, што мы назіраем, як прэм’еры, каралі, прэзідэнты самых розных краін у масавым парадку набіваюцца ў сябры да Пуціна, зазіраюць яму ў вочы, гатовыя ледзь не лабызаць яго крывавыя рукі; з нагоды таго, што калі нам – беларусам, ня дай Бог, зноў давядзецца весьці партызанскую нацыянальна-вызвольную вайну, а адказныя прадстаўнікі Захаду стануць і нас называць «тэрарыстамі» – мы прыйшлі да высновы, што далей маўчаць пра Чачню і адначасова захоўваць самапавагу немагчыма. Лёс чачэнскага народа сёньня – гэта верагодны будучы лёс беларускага народа! Трэба вызначацца: альбо ты маўчыш, як «звычайнае саўковае быдла», альбо ты заяўляеш тое, што павінен як Чалавек.
Мы свой выбар зрабілі. Ён выглядае наступным чынам:
– Мы не прымаем тэзы пра тое, што тэрыторыя Чачні «зьяўляецца часткай тэрыторыі Расеі», якую павінна кантраляваць расейская імпербюракратыя. Чачня-Ічкерыя была, ёсьць і абавязкова будзе самастойнай краінай – домам чачэнскага народа.
– Аб’яўляем ЗАХОП ў ЗАКЛАДНІКІ дадзенай КРАІНЫ З МІЛЬЁННЫМ НАРОДАМ, а таксама ТЭРОР, арганізаваны там супраць мірнага насельніцтва з мэтай ЗАПУЖАЦЬ (праз масавыя забойствы, катаваньні, псіхічны тэрор) і яго і насельніцтва іншых краін, якія знаходзяцца ў залежнасьці ці могуць падпасьці пад залежнасьць ад імперскай Масквы, ЗАБОЙСТВА за час дзьвюх войнаў (1994-96 гг. і 1999-2006 гг., прычым, другая працягваецца) да 250.000 чалавек (зь іх больш за 42.000 дзяцей), ЗАБОЙСТВЫ чатырох легітымных прэзідэнтаў Чачні (Джахара Дудаева, Зелімхана Яндарбіева, Аслана Масхадава, Абдул-Халіма Садулаева), а таксама тысяч змагароў за свабоду сваёй бацькаўшчыны (найбольш вядомымі сярод якіх былі Басаеў і Гелаеў), фізічныя і псіхічныя КАЛЕЦТВЫ, вымушаную эміграцыю яшчэ тысяч і тысяч людзей – АКТАМ МІЖНАРОДНАГА ТЭРАРЫЗМУ ГРАНДЫЁЗНАГА МАШТАБУ!
– Аб’яўляем МІЖНАРОДНЫМІ ТЭРАРЫСТАМІ ЎСЮ РАСЕЙСКУЮ ІМПЕРБЮРАКРАТЫЮ і, асабліва, яе сілавыя структуры на чале зь вядомым Пуціным.
– Выказваем наша гідлівае стаўленьне да тых прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці, якія, нягледзечы на свае прамыя абавязкі, маладушна замоўчваюць тэрарызм расейскай імпербюракратыі ў Чачні, а тым больш крывадушна падтрымліваюць яго з розных міжнародных трыбун.
– Мы заяўляем, што да таго часу, пакуль: а) расейская імпербюракратыя не спыніць генацыдную вайну ў Чачні й ня вывядзе адтуль усе свае сілавыя структуры; б) пакуль ня будуць асуджаны ўсе актыўныя ўдзельнікі гэтай вайны (у тым ліку і Пуцін-крывавы); в) пакуль поўнасьцю ня будуць кампенсаваны ўсе страты, нанесеныя вайной чачэнскаму народу – да таго часу ўсе развагі пра «тэрарыстычную дзейнасьць чачэнскіх сепаратыстаў й ісламскіх радыкалаў», на справе зьяўляюцца КРЫВАДУШШАМ, БЛЮЗЬНЭРСТВАМ, а, прасьцей, САТАНІЗМАМ. Кожны, хто не пажадае падпарадкавацца гэтаму прынцыпу, аб’ектыўна становіцца сатаністам.
Апошняе палажэньне будзем лічыць чарговым прынцыпам беларускай дактрыны (Д пр-п 14).