nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЗАСТАЎСЯ Ў ГІСТОРЫІ НЕПЕРАМОЖАНЫМ. Памяці Шаміля Басаева прысьвячаецца.

13 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Ня толькі прадстаўнікі нашай рэдакцыі, усе сумленныя людзі аднолькава ацэньваюць паведамленьні аб гібелі Шаміля Басаева. У якасьці ілюстрацыі прыводзім артыкул вядомага дысыдэнта (яшчэ з савецкіх часоў), беларуса Міхася Кукабакі. Матэрыял узяты з сайта http://www.caucasuslive.org/ru.htm/index.php/content/view/655/46/
Рэдакцыя.

Няма сумневу, прыйдзе час, і гісторыю станаўленьня чачэнскай дзяржавы будуць пісаць не ў Крамлі й не крамлёўскія халуі. Хто герой, а хто здраднік свайго народу, вызначаць будуць у Джахары – сталіцы незалежнай чачэнскай рэспублікі Ічкерыя (так як сёньня незалежная Украіна сама вызначае, хто годны добрай памяці народа, а хто – не). І ў гэтай сапраўднай гісторыі залатымі літарамі будзе ўпісана імя Шаміля Басаева – аднаго з выбітных змагароў за свабоду свайго народу.
�а�ае�.jpg

Гонар і годнасьць Шаміля Басаева вышэй, чым нават імама Шаміля, які стаміўся душой і здаўся на літасьць пераможцаў. Шаміль Басаеў ніколі не прасіў літасьці ва ўзброенага да зубоў ворага, маючага гіганцкую армію брытагаловых рабоў. Бо даўно не сакрэт: у расейскай арміі служаць альбо з-за страху – як гладыятары ў старажытным Рыме, альбо з-за грошай – як наёмныя забойцы. У такой арміі ня можа быць маралі. У яе афіцэраў ня можа быць сумленьня і годнасьці. Таму і чуеш, і чытаеш пастаянна: як толькі звальняюцца са службы былыя ФСБшнікі, ГРУШнікі й іншыя «спецназаўцы», так многія зь іх адразу становяцца завадатарамі розных банд.

Што такое сьпецназавец? Гэта чалавек, для якога не існуе ніякіх законаў: ні ўласнай Канстытуцыі, ні міжнародных ці людскіх правілаў. У крымінальных асяродках такіх завуць «ломам падпаясанымі». Былы шпіён, палкоўнік НКВД-КГБ-ФСБ грамадзянін Пуцін адзін зь іх.  Нядаўна ён прыняў закон, па якім узяў сабе права зьдзяйсьняць акты тэрору (накшталт катарскага) на тэрыторыі чужых дзяржаў. Інакш кажучы, адкрыта ўзьвёў бандытызм у ранг дзяржаўнай палітыкі. Такія паняцьці, як суверэнітэт, недатыкальнасьць дзяржаўных межаў (дарэчы, чужых) цяпер цынічна адкінутыя. У прынцыпе, так было заўсёды, але хаця б не прапагандавалася адкрыта. Бо вядома, такія «законы» падрываюць маральнасьць рускага народу. Цяпер жа, у дадатак, усе дзеяньні Крамля асвячаюцца яшчэ і рускім праваслаўем. Гэты закон, як мінімум, адаб’ецца ўзмацненьнем крымінальшчыны ў самой Расеі.

І вось, супраць такой «дзяржавы», супраць усяго гэтага зброду і даводзілася ваяваць Шамілю Басаеву на працягу амаль 12 гадоў.

Многія з тых, хто аб’яўляе сябе дэмакратамі, называлі Шаміля «тэратыстам», перапяваючы словаблудзьдзе пуціных і патрушавых. Калі так – маўляў, «Басаеў – тэрарыст», дык ТАДЫ ТРЭБА ПРЫЗНАЦЬ ЕЛЬЦЫНА І ПУЦІНА Ў МІЛЬЁН РАЗОЎ БОЛЬШЫМІ ТЭРАРЫСТАМІ. Бо аб’ём забойстваў і разбурэньняў, зьдзейсьненых гэтымі людзьмі, не супаставімы з тым, што зьдзейсьніў (альбо яму прыпісалі) Шаміль Басаеў.

У палеміцы ў мяне заўсёды ўзьнікала «дзіцячае» пытаньне: на падставе якога такога права Чачэніяй абавязкова трэба кіраваць з Крамля, а не з Джахара?! Гэта іншы народ, зь іншай культурай і звычаямі, зь іншай рэлігіяй, да якой большасьць рускага насельніцтва ставіцца варожа. І нас усіх хочуць прымусіць жыць па адной Канстытуцыі. Тады канфлікты забясьпечаны на стагодзьдзі. Нават такія славянскія народы, як беларусы і украінцы хочуць жыць у сваіх, незалежных ад Крамля дзяржавах.

Час імперыяў прайшоў. Яны маральна асуджаны, але пакуль, шкада – не юрыдычна. Праўда, адпаведныя Дэкларацыі ў ААН прынятыя. І ў Крамлі ўсё гэта выдатна разумеюць. Але бяда для ўсіх нас у тым, што ў Крамлі не жывуць па людскіх законах. Там жывуць і дзейнічаюць па бандыцкіх «паняцьцях», па «законах» зоны. Яны з пагардай ставяцца да ўласнага народу. Мы для іх усяго толькі прылада для задавальненьня ўладнай фанабэрыі й капрызаў.

Але яны памыляюцца, калі спадзяюцца, што забіўшы Басаева, яны забілі дух Свабоды, дух Супраціву чачэнскага народа шматвекавой імперскай каланізацыі. На месца Басаева паўстануць іншыя. Канешне, шкада, што загінуў выбітны ваенаначальнік, бясстрашны вон, патрыёт свайго народу.

Маё шчырае спачуваньне ўсім сумленным чачэнцам.

Міхась Кукабака, дысыдэнт.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы