nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

БЕЛАРУСКАЯ МОВА – НАШАЕ НАЙВЯЛІКШАЕ БАГАЦЦЕ (Ч. ІІ; кБНІ)

19 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Cтаніслаў Суднік

ПЕРШАРОДНАЯ САМАБЫТНАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Перш чым гаварыць пра першародную самабытнасць беларускай мовы, разгледзім умовы развіцця беларускай мовы і санскрыту. Як ужо казалася, санскрыт выкрышталізаваўся з пракрытаў. Пракрыты – гэта мовы альбо дыялекты, якія не паспелі падпасці пад нейкую апрацоўку, г.зн. развіваліся без уздзеяння якой-небудзь кансервавальнай ці паскаральнай субстанцыі.

Наогул, мова як носьбіт інфармацыі існуе ў ментальнай прасторы. Трэба прыпыніцца на гэтай пасылцы.

Шырыня і чысціня ментальнай прасторы  аказваюць выключны ўплыў на развіццё і фармаванне мовы, накшталт таго, як форма пасудзіны надае форму ўсякай вадкасці ці аморфнаму целу, змешчанаму ў гэтую пасудзіну. Арыйскія плямёны існавалі і развіваліся ў адносна свабоднай геаграфічнай прасторы. Яны фактычна не мелі суседзяў, здольных аказаць на іх значнае ўздзеянне. Старажытныя цывілізацыі іншых расаў або былі яшчэ на непараўнальна нізкім узроўні, або былі недасягальныя геаграфічна. Што датычыцца ўнутранага развіцця арыйскай расы, то, як ні дзіўна, складваецца ўражанне, што пры рассяленні і павелічэнні ментальнасць як бы размазвалася па гэтай колькасці; што ў гэтыя часы ішоў рух ад  больш высокай культуры да больш нізкай. З адносна цэльнай масы вылучаліся плямёны і народы, рассяляліся ў непараўнальна адасобленыя рэгіёны. Мовы іх развіваліся альбо без знешняга ўздзеяння, альбо ў судакрананні з блізкімі сваяцкімі мовамі. Адсутнасць граматыкі, спосабаў хуткай перадачы інфармацыі вяла да белага вектарнага поля развіцця пракрытаў. Санскрыт, выхапіўшы частку гэтага поля, як бы звязаў у пучок узятыя пракрыты. Адбылася кансервацыя мовы на тым этапе, на якім гэтае ўнармаванне, правапіс, граматыка яе засталі.

Свабоднай з некаторай доляй дапушчэння можна назваць і ментальную прастору развіцця беларускай мовы, практычна адзінай у гэтым плане сярод усіх славянскіх моваў. Носьбітамі беларускай мовы аказаліся плямёны, якім наканавана было адыграць выбітную ролю ў славянскім і агульначалавечым развіцці. Гэтыя плямёны –  гуда, крыві, літва – аказаліся ў тым самым асяродку, з якога пачалася славянская экспансія, з якога хваля за хваляй расплывалася славянская  ментальнасць і ў які насуперак ментальнай плыні не магло трапіць нічога чужога, варожага, штучнага, прынамсі да пачатку сутыкнення славянскіх цывілізацый з цывілізацыямі іншых расаў. І, мала таго, славянскія плямёны, якія сутыкаліся з іншымі цывілізацыямі ў абшары гэтага асяродку і засвойвалі нейкую частку ментальнай і матэрыяльнай культуры  гэтых цывілізацый, на першай хвалі рассялення выносілі гэтыя запазычанні на перыферыю, як крынічная вада выносіць увесь бруд, пакідаючы лона крыніцы заўсёды чыстым. Гэта ўжо значна пазней адбітая хваля славянскай экспансіі занясе сюды шмат чужога, але адбітая яна і ёсць адбітая, г.зн. непараўнальна слабейшая за першародную; таму ўплыў яе меў лакальны, выбарачны, нязначны характар. З гэтай прычыны не адчуваецца ў мове беларусаў VIII-IX стст. балцкага элементу, які павінен быў быць самым моцным, бо менавіта на балцкай тэрыторыі аселі беларускія плямёны. Затое ён адчуваецца і да гэтага часу далёка на ўсходзе: у Верхнім Паволжы, Беламор‘і – на крывіцкай перыферыі, пра што сведчыў Іван Ласкоў. Слаба адчуваюцца ў нашай мове і элементы іншых старажытных моваў. Добра, гэта VIII-IX стст.: але за дванаццаць стагоддзяў да нашага часу беларуская мова павінна была падпасці пад бясконцае мноства ўздзеянняў, як адмоўных, так і станоўчых. Так, безумоўна, але ўнікальнасць сітуацыі ў тым, што гэтыя ўздзеянні краналі толькі вярхі беларускага народу, не пранікаючы да яго глыбінных пластоў.

Частка беларускіх земляў (Полацкае і Турава-Пінскае княствы) на некаторы час аказалася ў рэчышчы агульнага ходу ўздзеяння царкоўна-балгарскай мовы на мову славянскіх плямёнаў, але гэтае ўздзеянне было перапынена хваляй архаічнай дрыговіцка-люціцкай стыхіі з боку Наваградка. Царкоўна-балгарская мова не змагла выйсці з-за сцен цэркваў і кляштароў. Мова народу развівалася без яе ўздзеяння.

Не мелі вялікага поспеху і пазнейшыя спробы ўнармавання беларускай мовы на аснове царкоўна-балгарскіх канонаў. Гэтыя спробы цягнуліся да канца XVI ст., але закраналі толькі нязначны слой грамадства, які мусіў мець справу з пісьменствам. Народная мова працягвала развівацца свабодна. Спрыяла гэтай свабодзе і тое, што ўздзеянне польскай мовы прыйшлося на тыя ж слаі, якія атакавала раней мова царкоўна-балгарская.

Нацыянальная трагедыя беларускага народу, якая выявілася ў фактычным адрыве ад яго адукаваных, здольных уплываць на развіццё мовы слаёў грамадства і пераходзе іх па мове ў іншыя нацыі, прывяла да таго, што ад беларускай мовы засталася яе архаічная, натуральная частка, якая не падпала ні пад уздзеянне іншых моваў, ні пад унармаванне граматыкай, ні пад ніякія грамадскія працэсы. Рэдка якое новае слова трапляла ў вёску ці засценак. Народ аднолькава не ўспрымаў і мову бацюшкі, і ксяндза. Сітуацыю магла змяніць расейская экспансія са сваёй дзяржаўнай палітыкай русіфікацыі, але, дзякуючы ўпартаму змаганню беларусаў супраць расейскага панавання наогул і супраць расейскай мовы ў  прыватнасці, на момант аднаўлення беларускага пісьменства мы ўсё яшчэ мелі на Беларусі практычна некранутую першамову славянства, МОВУ, НАЙБОЛЬШ БЛІЗКУЮ ДА ЎСІХ СТАРАЖЫТНЫХ СЛАВЯНСКІХ МОВАЎ. На сярэдзіну XIX ст. мы мелі мову свабоднай ментальнай прасторы ў цэнтры Еўропы.

Мы не можам параўнаць сёння беларускую мову з пракрытамі, якія далі ёй пачатак, і таму будзем параўноўваць з санскрытам. “Санскрыт”, як ужо казалася, абазначае “апрацаваны”, але гэта адна з першых апрацовак пракрытаў, якая, мала што мяняючы, закансервавала нейкую спалучнасць усходніх пракрытаў Краіны арыяў. Правядзём параўнанне беларускай мовы з санскрытам яшчэ па адным паказчыку.

Характэрнай асаблівасцю МОВЫ СВАБОДНАЙ МЕНТАЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ з‘яўляецца глабальная перавага гука “а” над іншымі галоснымі. Прасочым гэта шляхам даследавання васьмі індаеўрапейскіх моваў: санскрыту, расейскай, польскай, чэшскай, балгарскай, нямецкай, румынскай і беларускай.

Даследаванні праводзіліся двойчы шляхам выбаркі выпадковых, але больш-менш самабытных, не запазычаных і не стаўшых інтэрнацыянальнымі словаў расейскай мовы і іх перакладаў на сем моваў.

Часціня ўжывання  гука “а” сярод галосных склала адпаведна:
Мовы – Першы Раз ( Другі Раз)
расейская – 23% (25 %)
балгарская – 25% 26 %)
нямецкая – 17% (16 %)
польская – 28% (36 %)
чэшская – 36% (32 %)
румынская – 28% (27 %)
беларуская – 68% (74 %)
санскрыт – 66 % (68 %)

Безумоўна, што гэтыя паказчыкі нясуць адпаведную памылку доследу, бо мае месца выпадковасць і абмежаванасць слоўнага поля, узятага для аналізу. Тым не менш агульны малюнак бачны пераканальна. Мовы свабоднай ментальнай прасторы – санскрыт і беларуская – маюць прыблізна аднолькавую часціню ўжывання гука “а”, адрыў па гэтым паказчыку ад іншых моваў такі вялікі, што ўсялякая выпадковасць выключаецца. Таму мы і адзначаем вялікую СЛУШНАСЦЬ ВЫКАЗВАННЯ АДАМА МІЦКЕВІЧА, ШТО БЕЛАРУСКАЯ МОВА З УСІХ СЛАВЯНСКІХ МОВАЎ “НАЙМЕНШ ЗМЕНЕНАЯ”. І калі раней мы рабілі гэта, выключна давяраючы аўтарытэту вялікага ліцвіна, то зараз можам абапірацца на грунтоўныя доказы.

МОВА – ПЕРШЫ ПАМЕЖНІК БЕЛАРУСІ

Як  было пазначана ў папярэднім раздзеле, менавіта тэрыторыя Беларусі была цэнтрам славянскай экспансіі. БЕЛАРУСКІЯ ПЛЯМЁНЫ СЛАВЯН СТАЛА АСЕЛІ ТУТ У VІ СТАГОДДЗІ ДА Н.Э. Ад гэтага моманту  існуе ранняе крывіцка-дрыговіцка-люціцкае (літоўскае) кайнэ, якое потым будзе пастаянна, але нязначна ўдасканальвацца. Гэтае кайнэ, як было згадана, фармавалася на чыстым славянскім элеменце. Балцкага элементу ў ім няма – гэты момант  нядаўна яшчэ раз пацвердзіў Іван Яшкін, аналізуючы пяты том «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (“Наша слова”, № 42, 20 кастрычніка 1999 г.). Наадварот, усе тыя моўныя супадзенні, якія ёсць паміж беларускай мовай і суседзямі з усіх бакоў Іван Яшкін абгрунтавана і доказна тлумачыць уплывам менавіта беларускай мовы на мовы суседзяў. Да гэтага тэзісу мы будзем вяртацца яшчэ не раз, бо гэты ўплыў працягваўся не адно стагоддзе.

Разам з тым, разглядаючы самабытнаць беларускай мовы і яе адметнасць сярод іншых славянскіх моваў, мы мусім адказаць тым нашым апанентам, якія хочуць прыпісаць гэтую адметнасць польскім ці жамойцкім уплывам.

Калі пасля паўстання 1068 года польскае войска Баляслава Храбрага ўвайшло ў Кіеў, то палякі са здзіўленнем выявілі, што ЯНЫ І МЯСЦОВЫЯ ЖЫХАРЫ РАЗМАЎЛЯЮЦЬ НА АДНОЙ МОВЕ. І нічога дзіўнага тут няма, бо паляне кіеўскія і палякі кракаўскія ёсць адно племя. А вось калі Вялікі князь кіеўскі Уладзімір Манамах, які нарадзіўся ў Кіеве, вырас у Пераяслаўлі, княжыў у Чарнігаве і Кіеве, недзе ў 1196 годзе наведаў Смаленскую зямлю, то са здзіўленнем высветліў, што мясцовыя жыхары гавораць зусім не так. Яны кажуць: “… улез у воду, увайшоў у лес” і інш. Мова Смаленскай зямлі так уразіла Манамаха, што ён не прамінуў спецыяльна адзначыць гэта ў сваіх «Павучаннях сынам». Гэтая згадка яшчэ раз  пацвярджае, што моўная мяжа паміж беларускімі плямёнамі і Руссю была ўжо ў ХІІ стагоддзі. Мы ж гаворым, што яна была заўсёды. І яшчэ мы гаворым, што МЕНАВІТА МОВА ВЫЗНАЧАЛА ЭТНІЧНЫЯ МЕЖЫ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСІ. І менавіта да выхаду на гэтыя межы заўсёды імкнуліся беларускія Гаспадары. БЕЛАРУСЫ НЕКАЛЬКІ РАЗОЎ БРАЛІ МАСКВУ, АЛЕ ЯНА НІКОЛІ НЕ БЫЛА ІМ ПАТРЭБНАЙ, А НА ПРАЦЯГУ ЎСЁЙ ГІСТОРЫІ НАМ БЫЛІ ПАТРЭБНЫЯ СМАЛЕНСК, БРАНСК, ПСКОЎ. Бо за імі нашая моўная мяжа з часоў Манамаха і ранейшых.

ВЫКЛЮЧНАЯ РОЛЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ДЛЯ СЯРЭДНЯВЕЧНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ.
МІЖНАРОДНАЕ ЗНАЧЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Беларуская мова як лінгвістычная фармацыя мае пацверджанне свайго існавання ўжо ў 2300 годзе да н.э., але ад таго часу яна мусіла прайсці вельмі доўгі  шлях, мусіла значна змяніцца, развіцца, удасканаліцца. МОВА ІСНАВАЛА Ў ВЫГЛЯДЗЕ РАННЯГА СЛАБААРГАНІЗАВАНАГА КРЫВІЦКА-ДРЫГОВІЦКА-ЛЮЦІЦКАГА КАЙНЭ І ШЭРАГУ ДЫЯЛЕКТАЎ, І ТОЛЬКІ З ПАЧАТКАМ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА З ГЭТЫХ  СКЛАДОВЫХ ЧАСТАК  УТВАРЫЛАСЯ  КАЙНЭ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА. Кайнэ Вялікага княства Літоўскага грунтавалася на кайнэ і дыялектах крывічоў полацкіх, віленскіх і смаленскіх, дрыгавічоў, радзімічаў, валынян, севяран, літвы (люцічаў) з ужываннем элементаў дыялектаў іншых славянскіх ды балцкіх плямёнаў. Кайнэ ВКЛ хутка стала дамінантным на абшарах усёй краіны. Асаблівасці дыялектаў сціраліся. Фармавалася агульнадзяржаўная мова. Велічыня і магутнасць Вялікага княства (ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад Карпат да Акі) абумовіла веліч і магутнасць яго мовы.

У сілу гістарычнай і геаграфічнай сітуацыі мова Вялікага княства (ліцвінская, або беларуская) у ХІІІ – ХVІ стагоддзях сталася адзінай дзяржаўнай пісьмовай мовай ва ўсім славянскім свеце. Каталіцкае славянства карысталася ў пісьме лацінаю. Усходнія славяне, стаптаныя мангола-татарамі, захавалі толькі царкоўнабалгарскае рэлігійнае пісьменства. Самі балгары падпалі пад турак.

У Вялікім княстве Літоўскім склаліся аптымальныя ўмовы для развіцця ўласнага пісьменства. Традыцыя кірылічнага царкоўнага пісьма і кірылічная летапісная традыцыя Полацкага, Тураўскага, Смаленскага княстваў абумовілі развіццё менавіта кірылічнага свецкага пісьменства ў ВКЛ. Але лексічны спектр свецкай мовы аказаўся значна шырэйшым, чым лексічны спектр і царкоўнай літаратуры, і летапісаў. “Белыя плямы” пачалі запаўняцца словамі і выразамі жывой гутарковай народнай мовы.

Трэба адразу агаварыць, што мы маем на ўвазе пад тэрмінам “народ” і “народны”. Народ ВКЛ – гэта ўсе станы грамадства, ад вялікага князя да селяніна. І на пісьмо траплялі найперш словы з атачэння пісца, а гэта значыць, словы вялікага князя, яго баяр, дружыннікаў, купцоў, а пасля ўжо – мяшчан і сялян. Князі, баяры, дружына былі ў значнай ступені “інтэрнацыяналізаваныя”. Сёння баярын – у Вільні, заўтра – кашталянам на Валыні, паслязаўтра на – Браншчыне ці на Жмудзі. Ніхто з іх не збіраўся перавучвацца на мясцовыя дыялекты. Наадварот, ліцвінскія словы – эканамічныя, палітычныя, вайсковыя тэрміны – разносіліся з Вільні на ўскраіны, пранікалі ў мясцовыя дыялекты і нівелявалі іх пад адзіную мову. З другога боку, чэрпалася нешта і з дыялектаў. Ішла нармальная моватворчасць. Гэтага мы не можам сказаць ні пра Масковію (там падобныя працэсы таксама ішлі, але не з боку Масквы, а з боку Залатой арды), ні пра Польшчу, дзе вусная мова была цалкам адарваная ад пісьмовай, ні пра Жмудзь, дзе ўсе кашталяны, іх атачэнне, службоўцы розных рангаў размаўлялі па-беларуску, хаця, безумоўна, большасць ведала і па-жамойцку, а пісалі толькі па-беларуску, бо жмудзіны пісьменства проста не мелі. Па-беларуску размаўляла і ўся знаць Украіны, і, адпаведна, пісалі толькі па-беларуску. Такім чынам, БЕЛАРУСКАЯ ПІСЬМОВАЯ МОВА БЫЛА АДЗІНАЙ ПАЎНАВАРТАСНАЙ ПІСЬМОВАЙ МОВАЙ ВКЛ І ЎСЁЙ УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ. Гэтае яе становішча і абумовіла той факт, што беларуская мова стала мовай міжнародных зносін.

Наогул, міжнарожных моваў на той час было няшмат. Лаціна. Грэцкая. Санскрыт. Арабская. Мангольская. Ханьская. І беларуская. Асабліва ўмацаваліся міжнародныя пазіцыі беларускай мовы пасля таго, як на польскі пасад сеў ліцвін Ягайла. Не ведаючы лаціны і чытаючы ўласныя ўказы і прывілеі праз перакладчыкаў, ён ахвотна пагадзіўся, каб на Літву граматы і прывілеі пісаліся па-беларуску. Гэта задавальняла і Масковію, бо беларуская пісьмовая мова, заснаваная на стараславянскай лексіцы, ім была зразумелая. Пазней гэты статус беларускай мовы захоўваўся да Люблінскай уніі і часткова да канфедэрацыйнага сойму 1696 года.

Міжнароднае бытаванне беларускай мовы зрабіла значны ўплыў на ўсе суседнія мовы. З яе ішла цэлая плынь запазычанняў у польскую, маскоўскую, украінскую, жамойцкую мовы. Так пры Ягайле ў польскую мову цалкам была перанесена ліцвінская вайсковая лексіка. Нават баявы гімн ліцвінаў быў запазычаны палякамі. Так падчас Грунвальдскай бітвы польскія харугвы ішлі ў бой са спевам “Багародзіцы” на беларускай мове, пра што сведчыць не адзін польскі гісторык. Ішлі запазычанні і ў іншых галінах. І бальшыня словаў, якія нашы “навукоўцы” называюць зараз паланізмамі, на самой справе запазычаныя палякамі з беларускай мовы. Яшчэ больш запазычанняў з беларускай мовы ішло ў маскоўскую і украінскую мовы. Пад уздзеяннем беларускай мовы што ў Польшчы, што  на Украіне, што ў Масковіі ўзнікалі кайнэ, якія мы можам без вялікай цяжкасці назваць “вульгарнай беларушчынай”. І як з “вульгарнай лаціны” выкрышталізаваліся раманскія мовы – французская, іспанская, італьянская і іншыя, так з “вульгарнай беларушчыны” выкрышталізаваліся і польская, і ўкраінская, і маскоўская мовы. Толькі лаціна пры гэтым адмерла, а беларуская мова выжыла, з’яўляючыся да гэтага часу міжславянскім эсперанта.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА – МОВА АДУКАЦЫІ

Выключнае становішча беларускай мовы, як мовы міжнароднай, ну проста не магло не спрыяць яе яшчэ большаму развіццю. І з’яўляецца абсалютна заканамерным, што менавіта на беларускай мове з’явілася першая друкаваная кніга на абшарах федэрацыі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. НЕ НА ПОЛЬСКАЙ МОВЕ, НА ЯКОЙ РАЗМАЎЛЯЛІ КАРАЛІ, А НА БЕЛАРУСКАЙ, на якой размаўляў сын купца з Полацка Францішак Скарына.

Так, безумоўна, мова  кніг  Скарыны і жывая мова Скарыны – вельмі розныя рэчы. На мову кніг  Скарыны вялікі ўплыў аказвала царкоўнабалгарская перш за ўсё граматыка, а за граматыкай і мова. ГРАМАТЫКА – гэта клетка для мовы. Як сёння граматыка 1933 года НЕ ДАЕ НАМ ВЫЯВІЦЬ НА ПІСЬМЕ ЎСЮ МЯККАСЦЬ І МІЛАГУЧНАСЦЬ НАШАЙ МОВЫ, так і тады царкоўнабалгарская пісьмовая традыцыя скоўвала Скарыну. І патрэбная была  рэфармацыя, каб еўрапейскае пісьменства скінула кайданы лаціны і загучала сваімі мовамі, і патрэбная была рэфармацыя, каб Сымон Будны і яго паплечнікі ды наступнікі скінулі кайданы царкоўнабалгарскай мовы. Але Францішак Скарына імкнуўся менавіта да свае мовы. Гэта прынята тлумачыць вялікім патрыятызмам, і яно так. Але трэба ўзяць да ўвагі яшчэ адзін аспект, які ўсе вельмі ахвотна забываюць. У Полацку, перш чым рушыць у Кракаў, Скарына атрымаў неблагую адукацыю. На якой мове ён вучыўся. Так, кніжкі былі розныя. Але ВУЧЫЛІ ЯГО, ТЛУМАЧЫЛІ ЯМУ ПА-ТУТЭЙШАМУ, ПА-БЕЛАРУСКУ. Прымяняючыся да нашага часу, Скарына пайшоў у першы клас беларускі, бо мовай адукацыі ў Вялікім княстве была беларуская. Яшчэ не даспелі да ўніверсітэта, але тыя ж брацкія школы ў Полацку ўжо былі. Вучылі царкоўнабалгарскую, вучылі лаціну, але пачыналася ўсё з: ”Заходзь хлопчык, як цябе клічуць?” І якраз лічэнне (арыфметыку) вучылі чыста па-беларуску, бо купцу трэба было лічыць на гарнцы і бочкі, на копы і меры. І ніякая царкоўнабалгаршчына не была патрэбная. Беларуская адукацыя не магла рушыць далёка на захад, але рушыла на ўсход і поўдзень. Беларусы панеслі туды спачатку кнігі, потым граматыкі і сваю культуру ў сваёй мове.

Гэтая інтэрнацыяналізацыя беларускай мовы магла мець як станоўчыя, так і адмоўныя наступствы. Станоўчыя наступствы мы маглі б мець пры захаванні магутнай і самастойнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. У гэтым выпадку паспяхова адбылася б поўная беларусізацыя не толькі ўсіх яго славянскіх тэрыторый, але і такіх крыўскіх земляў, як Пскоўскае і Цвярское княствы, а таксама часткова Жмудзі і Інфлянтаў. Страта дзяржаўнасці прывяла да адмоўных і нават трагічных наступстваў. Чыстая і самабытная беларуская мова не мела моўнага парогу паміж сабой і “вульгарнай беларушчынай” як у выглядзе польскай, так і маскоўскай моваў. Беларус разумеў усіх, і яго разумелі ўсе. І пры страце дамінантных пазіцый беларускай дзяржаваю беларуская мова заставалася безабароннай, і толькі слабая інфармацыйнасць прасторы ВКЛ бараніла беларусаў ад асіміляцыі. Пад паланізацыю і русіфікацыю траплялі ў першую чаргу, як было сказана, інтэрнацыяналізаваныя і інфармаваныя станы грамадства, у нашым выпадку гэта найвышэйшыя станы ВКЛ.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы