nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

КАЛІ ВЫ ЧУЛІ «КОД ДА ВІНЧЫ» – ВЫ ЧУЛІ КАНАНАДУ ГЛАБАЛЬНАЙ ВАЙНЫ. Частка ІІ (П пр-п 2; кірункі глабалізацыі)

23 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

3.
Вяртаючыся да тэмы, давайце паспрабуем высьветліць: ці гэта адзіны выпадак нападу на хрысьціянства? Калі так, тады магчыма ён здарыўся выпадкова.

Сабраўшы факты, мы бачым, што не – гэты выпадак не адзіны і ня першы.

Так, у красавіку г.г. была абнародавана «Евангельле ад Юды», знойдзенае калі паўстагоддзя таму ў Егіпце. Паводле навукоўцаў яно напісана копцкай мовай прыкладна ў 150-300 гадах і верагодна належыла малавядомай і таямнічай секце гностыкаў-“каінітаў” (апошнія праслаўлялі біблейскіх злодзеяў – Каіна, Юду, Ісаву). У «Евангельлі ад Юды» апошні паказаны ня хрыстапрадаўцам, а найбольш давераным вучнем Хрыста. Здрада Юды прадстаўляецца там як станоўчы ўчынак і доказ яго асаблівай ролі сярод астатніх апосталаў. Нібы Юда ня здраджваў Хрыста, а дзейнічаў у рамках боскага плану: быццам бы Ісус сам даручыў Юдзе здрадзіць Яго, і гэтым зрабіць магчымым укрыжаваньне, сьмерць, уваскрэшаньне і збаўленьне чалавецтва (гл. http://www.inosmi.ru/translation/226678.html;   http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2006/4/64EBF65A-CD77-4D0A-8CB7-B43250412FA2.html).

Многія зьвяртаюць увагу на тое, што ў дадзеным «Евангельле» прадстаўлены зьмест размовы, якая адбылася толькі паміж Хрыстом і Юдай, але запісана была іншымі людзьмі праз 150-300 гадоў пасьля яе. У якой ступені такі дакумент можа перадаць тое, што было на самай справе?

Акрамя таго, нагадваем, што ў чатырох кананічных Эвангельлях, зацьверджаных Царквою ў 392 годзе на Саборы ў Картагене, – ад Мацьвея, Марка, Лукі і Яна – асуджаецца здрада Юды, які за 30 срэбнікаў выдаў Хрыста Сангэдрыёну. У Эвангельлях гаворыцца: “Ці не дванаццаць вас абраў Я? Але адзін з вас – д’ябал. Гэта казаў Ён пра Юду Іскарыёта, бо гэты меўся выдаць Яго. Ён быў злодзей” (Ян. 6-71, 12-6). “Гора таму чалавеку, якім Сын чалавечы выдаецца: лепей было б чалавеку гэтаму не нарадзіцца” (Мацьв. 26, 24). “І ўвайшоў Сатана ў Юду, празванага Іскарыётам, аднаго зь ліку дванаццаці, і ён пайшоў і гутарыў з першасьвятарамі і начальнікамі, каб выдаць Яго ім не прылюдна” (Лук.22, 2-3).

У наш час вядома, што грамадская роля «Евангельля ад Юды» будзе залежыць не ад навукоўцаў і не ад сьвятароў, а ад таго, хто на гэтым будзе рабіць свой PR.

Будзем сачыць за падзеямі…

Акрамя разгледжаных выпадкаў нападу на хрысьціянства варта нагадаць амерыканскі фільм «Апошняя спакуса Хрыста» (які ўзгадваецца і ў кнізе «Код да Вінчы»), дзе Хрыстос паказаны ў інтымнай сувязі з жанчынай. Імя апошняй – Марыя Магдалена (Пазнаёце? Той жа кірунак узьдзеяньня на веруючых хрысьціян).

Дзіўным чынам нападкі на хрысьціянства супалі з нападкамі на іслам.
Напэўна ўсе памятаюць нядаўні скандал у сувязі з тым,  што нейкі дацкі (?!) часопіс апублікаваў шэраг карыкатураў на прарока Мухамада, якія зьневажалі рэлігійныя пачуцьці мусульман. Потым пайшла кампанія (матывавалася ўсё свабодай слова), каб як мага большая колькасьць выданьняў гэтыя карыкатуры перадрукавала (засьвяцілася, нават, адна беларуская газета).

Лагатып часопіса і фота адказнага за друкаваньне зьняважлівых для мусульман карыкатур – рэдактара аддзела культуры гэтага часопіса Флемінга Роўза, паказаны ніжэй.
�ага��п �а�оп��а.jpg

Флем�нг 2.jpg
Зьвярніце ўвагу, як задаволены сп-р Флемінг, а таксама на тое, што дацкаму (?!) часопісу без шасьцікутнай зоркі чамусьці абысьціся не ўдалося…

А памятаеце глабальны вэрхал (17-гадоваў даўніны) вакол нейкага Салмана Рушдзі й яго «сатанінскіх версэтаў», якія таксама зьняважылі іслам?  Калі не памятаеце, паглядзіце на фота і паспрабуйце ўспомніць. Гэта і ёсьць Рушдзі…
Р��дз�.jpg
Нядаўна ён зноў выступіў з заклікам «адаптаваць іслам да ўмоў сучаснай цывілізацыі»…

Такім чынам, набіраецца дастаткова фактаў, каб вылучыць гіпотэзу, што нейкая ўплывовая сіла, якая мае магчымасьць дзейнічаць у глабальным маштабе, упарта імкнецца дэстабілізаваць дзьве найбольш магутныя рэлігіі, пад кантролем якіх знаходзіцца больш паловы насельніцтва Зямлі (!). Стратэгія дзейнасьці гэтай сілы відавочная. Захоўваючы ўласную еднасьць, моц, арганізаванасьць,  яна імкнецца дэзарганізаваць, аслабіць, разьмягчыць суперніка. Хто перамагае ва ўзаемадзеяньні цела рыхлага, мягкага і цела арганізаванага, цьвёрдага – кожны ведае з уласнага жыцьцёвага досьведу.

4.
Дык, што за сіла вядзе інфармацыйна-псіхалагічную вайну супраць дзьвюх найбуйнейшых рэлігій?

Спачатку здаецца, што пра гэта можна запытацца ў Дэна Браўна. ХТО яму падкідваў ідэі, ХТО плаціў аванс? Але, па-першае, ён, калі й ведае, ня скажа. А, па-другое, яго маглі выкарыстаць «у цёмную». Хлопец напісаў кнігу, а ўсё наступнае яе выкарыстаньне адбывалася па-за яго кантролем і разуменьнем. Таму давайце паспрабуем выявіць зацікаўленыя сілы аналітычна ў адпаведнасьці зь іншым вядомым прынцыпам: КАМУ ВЫГАДНА?!

Якія кандыдаты «засьвяціліся» па ходу справы ў тым сэнсе, што ім прыпісваліся станоўчыя рысы? Такіх аказалася трое: сатаністы, сіяністы, феміністы.

А хто зь іх здольна зрабіць PR-акцыю глабальнага маштабу (патрэбны ж вялікія грошы; дасьведчаныя групы сьпецыялістаў, здольныя дзейнічаць у глабальных маштабах; патрэбны паслухмяныя і адначасова магутныя СМІ) і хто мае дастатковую матывацыю для такой акцыі?
Застаецца толькі адна сіла.

Адсюль атрымліваюцца дзьве найбольш верагодныя гіпотэзы: альбо сіяністаў нехта падстаўляе, альбо гэта яны самі і ёсьць. Здаецца, зноў тупік. Але, вось што прымушае нас схіляцца ў другі бок. Па-першае, агульнавядома, што адной з карнявых цяглавых сілай (якая дзейнічае сістэмна, упарта, маштабна) па навязваньню агульналюдскай цывілізацыі цяперашняга псеўдаліберальнага касмапалітычна-разбуральнага сьветагляду (думаем стратэгічную мэту вы пазналі: размягчыць, разжыжыць нацыянальныя грамадствы), зьяўляецца ўсё той жа сіянізм… А, па-другое, дзіўным чынам на фоне імкненьня аслабіць дзьве сусьветныя рэлігіі адбываецца ўмацаваньне новай «рэлігіі», якая метадычна, крок за крокам патрабуе да сябе ўсё большага пакланеньня і падпарадкаваньня. Мы ўжо дажылі да таго, што «ўвесь сьвет» пачаў адзначаць «Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста, уведзены ААН у лістападзе 2005 года» (хто жадае, гл. http://www.utro.ru/articles/2006/01/27/516757.shtml). У рытуале адзначэньня гэтага дню ўжо ўдзельнічаюць першыя асобы вядучых краін сьвету.

5.
І вось тут, пара задаць галоўнае пытаньне: а як да ўсяго гэтага павінны ставіцца мы – беларусы.

Рэдакцыя «нашайзямлі.орг» заўсёды раіць найперш зыходзіць з таго, што адбываецца ў нас. А ў Беларусі, нагадаем, улада ў руках небеларусаў. Аб’ектыўныя інтарэсы нашага народу аніяк не рэалізуюцца. Наадварот, цяперашняя ўлада па сваёй сутнасьці беларусафобская, праімперская, этнацыдная, навязвае нам умовы дэмаграфічнай катастрофы. Наша інфармацыйная прастора поўнасьцю задаўлена інфармацыйнай прасторай суседняй імперыі. Нацыянальная эліта фактычна загнана ў падпольле (дзякуй Богу, што пакуль не зьнішчаецца). РПЦ, якая пануе ў Беларусі – гэта частка цела нашага заклятага ворага – расейскай імпербюракратыі. І г.д., і да т.п.

І ў такой абстаноўцы нехта яшчэ думае, што мы кінемся з галавой ў глабальныя вайны?!

Не, даражэнькія, спачатку поўная нармалізацыя сітуацыі ў Беларусі, а потым… паглядзім.

Беларусы, заклікаем Вас пры ўсіх падзеях у сьвеце заўсёды нацэльвацца на такое мысьленьне: спачатку БЕЛАРУСКАЯ ЎЛАДА, спачатку АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ, а толькі пасьля ўсё іншае (ды й то, у такой ступені, у якой яно адпавядае першаму)! Давайце лічыць гэта нашым другім пераможным прынцыпам (П пр-п 2). Вы ж бачыце, акрамя нас ніхто нашыя праблемы вырашаць ня будзе. Давайце пра гэта ніколі не забываць…

А сачыць за падзеямі ў сьвеце канешне ж можна і, нават, варта.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы