nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ХТО ВАЮЕ ЗА ВЯЛІКУЮ ХАЗАРЫЮ? (СіА; расейская апазіцыя – 2)

2 жніўня, 2006 | Няма каментараў

Гэты артыкул, аўтары якога Міхаіл Салтан і Глеб Шчарбатаў, узяты з сайта рускіх шавіністаў (менавіта так – шавіністаў, хаця яны любяць прэзэнтаваць сябе «рускімі нацыяналістамі»; але пра гэта іншым разам) – ari.ru. Мы прадстаўляем яго ў рамках тэмы «знаёмімся з расейскай апазіцыяй», а таксама ў адпаведнасьці з нашым агульным падыходам, па якім мы гатовыя прэзентавать факты, ідэі, погляды і нашых ворагаў (а рускія шавіністы, разам з рускімі левакамі імперыялістамі й таталітар-камуністамі, а таксама расейскімі псеўдалібераламі-імперыялістамі, напэўна ідуць па сваім значэньні небясьпекі для свабоды і самастойнасьці беларускага народа АДРАЗУ ПАСЬЛЯ расейскай імперскай бюракратыі) у такой ступені, у якой яны важныя для лепшай арыентацыі ў грамадскай рэчаіснасьці. Але папярэджваем, усялякія выказваньні ворагаў трэба заўсёды ўспрымаць вельмі крытычна.
Рэдакцыя.

Гэты матэрыял, магчыма, выкліча неадназначную рэакцыю многіх нашых паплечнікаў. Яшчэ б, такая «балючая» тэма – стаўленьне да Ізраіля, і нéяк не ва ўнісон з усімі «патрыётамі» [ва ўмовах расейскай імперыі – РФ, “патрыёт” зьяўляецца практычна сінонімам “імперыялісту” – Рэд.]. Але для таго, каб зразумець тое, пра што мы гаворым, трэба дачытаць гэты матэрыял да канца і задацца пытаньнем, чаму пра некаторыя рэчы ніхто ніколі не гаворыць. Гэта НАШ ПРАГРАМНЫ АРТЫКУЛ, які на наш погляд адлюстроўвае найбольш правільны падыход рускіх нацыяналістаў да Ізраіля і заадно выяўляе сапраўдныя карані «антысіянізму» [вось тут цікава, па ўсёй логіцы рэчаў аўтары павінны былі б напісаць “антысемітызм” – Рэд.]. Многае падасца нечаканым. Рэд. ari.ru.

ПРАЛОГ

Навіны і матэрыялы Рускага нацыянальна-вызвольнага руху.
«Пікет супраць габрэяў! 2 жніўня, у сераду, з 19.00 да 20.00 насупраць амбасады Ізраіля (В.Ардынка д.56) Нацыянальна-Дзяржаўная партыя Расеі (НДПР) праводзіць пікет супраць ваеннай агрэсіі Ізраіля на арабскія землі. Афіцыйны дазвол атрыманы. Людзі добрай волі могуць у прыватным парадку праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Месца і час пазначаны вышэй». Прэс-цэнтар НДПР. Інфармацыйная рассылка ад 27 ліпеня 2006 году.

«Ізраіль вывеў войскі з казармаў, падняў эскадрыльлі самалётаў, разносіць на шматкі кварталы палестынскага сектара Газы, масты і бензакалонкі Лівана. Ізраіль асуджаны на пагібель. Пачуцьцё безвыходнасьці апаноўвае народ, эліту, эзатэрычную «секту левітаў», якія стварылі габрэйскую дзяржаву на зямлі Ханаанскай. Узмацняюцца ўцёкі габрэяў, рээміграцыя ў «краіны зыходу», у тым ліку і ў Расею. Тэма «другой Хазарыі» – адраджэньне каганата на тэрыторыі сёньняшняй Расеі – становіцца актуальнай, выходзіць на тэлеэкраны, на старонкі палітычных часопісаў. Штучна створаны Ізраіль не вытрымлівае ціску арабскага сьвету, гатовы лопнуць, як корпус падводнай лодкі, якая апусьцілася на забароненую глыбіню». А.Праханаў: «Тысячы ракетаў па гарадох Ізраілю», газета «Завтра», №30(662) ад 25 ліпеня 2007 году.

Атрымаўшы інфармацыйную рассылку НДПР з прапановай пайсьці памітынгаваць супраць Ізраіля, рускі адкрывае газету ЗаСРаўцаў [так “арыйцы” завуць журналістаў і выдаўцоў газет «Завтра», «Советская Россия», – Рэд.] “Завтра”, знаёміцца з патокам сьвядомасьці Праханава, у які прарываюцца ідэі на прадмет Вялікай Хазарыі (так званай “Пятай імперыі”) – і апынаецца ўцягнутым у нейкую супярэчлівую гульню. Прычым пытаньне тут стаіць скрайне сур’ёзна: будаўніцтва кібуцаў на Марсе паліталагічныя часопісы не абмяркоўваюць – гэта чыстая тэорыя, а ў той жа час будаўніцтва Вялікай Хазарыі – гэта, відавочна, праект цалкам практычны, які выканаць рэальна, а то б пра яго казалі выключна ў псіхушках Хайфа. Адсюль, логіка – удзельнікі пікету “Супраць Ізраіля!” [зьвярніце ўвагу, пікет названы “Супраць габрэяў!” – Рэд.] робяць ні што іншае, як пікетуюць супраць Рускай Расеі [так у аўтараў, адобва слова зь вялікай літары – Рэд.], дапамагаючы нейкаму пераканаць габрэяў кінуць дом у Ізраілі й ехаць у Маскву будаваць Вялікую Хазарыю. Але чаму мы зьяўляемся сьведкамі такой відавочнай супярэчнасьці, а большасьць людзей яе ва ўпор не заўважае? Таму што мы ў палоне чужой застарэлай ідэалагемы, якая стала ўспрымацца як уласная ісціна і ніхто даўно не задумваецца адкуль што ўзялося.

Бакоў у “шматпалярным” сьвеце, па тых ці іншых пытаньнях, шмат, але па ізральскаму пытаньню цяпер два. Адзін бок хоча сьцерці Ізраіль з твару Зямлі і прапануе пабудаваць яго недзе ў іншым месца, у Еўропе, напрыклад (а Расея, між іншым – гэта частка Еўропы). Да гэтага боку, сярод іншага, можна аднесьці палестынцаў, прэзідэнта Ірану Ахмадзінежада і гэтак далей. Другі бок ня хоча, каб яго «сьцерлі», і таму прыкладае ўсе намаганьні, закатваючы гусеніцамі танкаў першыя шарэнгі сваіх барадатых воргаў. Усё іншае, а менавіта: «мірны працэс на Блізкім Усходзе», «будаўніцтва Еўразіі», «барацьба з НАТА», «барацьба з сіянізмам», «барацьба з тэрарызмам» і такое іншае – ня больш чым замаскіраваныя манёўры аднаго з бакоў [мы сумняемся, што ўсе супярэчнасьці надзвычай складанага нашага сьвету можна зьвесьці толькі да такой спрошчанай парадыгмы – Рэд.]. Якую пазіцыю заняць рускім нацыяналістам? Не эмацыйную, а прагматычную, абаснаваную нацыянальнымі інтарэсамі. Пытаньне вельмі няпростае, бальш за тое – тонкае. І для таго, каб тое-сёе зразумець, трэба заглыбіцца ў гэтыя тонкасьці, пра якія, як паказвае рэальнасьць, мала хто з нацыяналістаў мае ўяўленьні. Без гэтых ведаў любы нацыяналіст ёсьць ня суб’ект адстойваньня сваіх інтарэсаў, а аб’ект варожых маніпуляцыяў. Такім чынам, прыступім.

ЧАСТКА ПЕРШАЯ: Карані барацьбітоў з сіянізмам!

«Барацьба супраць сіянізму ня мае нічога агульнага з антысемітызмам. Сіянізм – вораг працоўных усяго сьвету, габрэяў ня менш, чым негабрэяў». Газета «Красная Звезда» 1953 г. Прамова тав. Сталіна (Іосіфа Джугашвілі).

Шматнацыянальная «дзяржава» Расіянія, заснаваная на значнай частцы Рускай Зямлі ў 1917 годзе, ня ёсьць рускай ні па сутнасьці, ні па вызначэньню [вялікая, канешне, няпраўда, але ладна – Рэд.]. Цэнтральная ўлада, цэнтральныя СМІ і значная ўласнасьць тут у асноўным кантралюецца «малдаванамі» ([далей, увага – Рэд.] так лічым правільным называць пэўную групу апатрыдаў, якія страцілі альбо хаваюць сваю нацыянальную ідэнтычнасьць. Такіх раней ў народзе звалі “малдаване”. Адсюль і назва раёна Малдаванка ў г. Адэса, што і дае падставу прысвоіць ім назву – “малдаване”).

Вайна Ізраіля зь Ліванам, нягледзячы на аддаленасьць канфлікту, ёсьць для нас добрая нагода разабраць вельмі важны момант у нашай нацыянальнай ідэалогіі. АРІ, як Галоўны Ідэалагічны Рускі Рэсурс [усё так, усе чатыры слова вялікі літарамі – Рэд.], можна сказаць па-хатняму як замежнікам, так і сваім паплечнікам тлумачыць прагматычныя погляды рускіх на тыя ці іншыя працэсы, а то нейкая блытаніна атрымліваецца вакол…

З прычынамі вайны нам стала зразумела ўсё дастаткова хутка – размова ідзе пра правакаваньне Ізраілем канфлікта, канчатковая мэта якога ўцягнуць у вайну Іран. “Разрульваць” канфлікт раней ці пазьней давядзецца ЗША, натуральна – з трыюмфальным завяршэньнем працэса – нападам на Іран. Галоўнай задачай зьяўляецца атрымаць прэтэкст для разгрому Ірана да таго, як той атрымае ядзерную зброю і здолее рэальна пагражаць Ізраілю (Штатам и пасьля гэтага Іран пагражаць ня зможа). Нам, канешне, чыста па людску шкада іранцаў, якім прагрэсіўная сусьветная супольнасьць не дазваляе стварыць атамную бомбу, шкада сусьветную супольнасьць, якой гэтая бомба можа ў адзін цудоўны дзень упасьці на галаву, шкада мірных жыхароў Ізраілю, у якіх страляюць ракетамі нейкія дрэсэваныя пацукі, шкада безабаронных ліванскіх сялянаў, зь якіх ізраільская ваеншчына робіць кашачыя кансервы – усіх шкада. Аднак міжнароднай палітыка – гэта сьфера, дзе прысутнічаюць інтарэсы і адсутнічаюць эмоцыі. Палітыка ў так аддаленых і чужых нам рэгіёнах – гэта рэалізм і прагматыка, таму разважаць рускім трэба прагматычна: ці падтрымліваць нам арабаў, ці падтрымліваць нам габрэяў, ці тых і другіх, альбо, нарэшце, не падтрымліваць нікога? Думкі на гэты конт выказваліся розныя і мы пэўны час да іх уважліва прыслухоўваліся, каб не пасьпяшацца з высновамі.

З нашага пункту гледжаньня, ды й па справядлівасьці, Ізраіль паводзіць сябе нядобра, забіваючы міных арабаў. Забойства – гэта ўвогуле кепска. Адсюль, з пазіцыі агульналюдскіх каштоўнасьцяў, у адсутнасьці якіх рускіх увесь час папракаюць, нам трэба было б паспачуваць арабам. І мы ім спачуваем. Аднак з пункту гледжаньня здаровай прагматыкі іх перамога абернецца для нам масавым наплывам габрэйскіх дэзерціраў, якіх ужо вярнулася ў Маскву каля 60 тысячаў. Мы б не пярэчылі, калі б гэтыя людзі, прыехаўшы ў Расею, абралі б альтэрнатыўную службу ў войску – работалі дворнікамі, грузчыкамі, прыбіральшчыцамі, санітаркамі альбо прыносілі іншую пасільную карысьць грамадству. На жаль, у дэзерціраў некалькі іншы погляд на будучыню і сваю «карысьць» яны бачаць у іншым. Дакладней не яны, а тыя колы ў расіянскай уладзе, хто зацікаўлены ў вяртаньні габрэйскай аліі. Гэта значыць ва ўзмацненьні «малдаванскай» складовай расіянскай улады. Яны патрэбны ім у «культуры» (у сэнсе іх разуменьня культуры), для таго, каб з падвойнай сілаў ціснуць на ўладу, робячы розныя непрыгожыя гешэфты. Натуральна, нам гэтая сітуацыя не падабаецца, таму ў падтрымцы арабаў мы не бачым ніякага практычнага сэнсу: лік драпаючых зь Ізраіля пацыфістаў пойдзе не на дзесяткі, а на сотні тысяч. Наадварот, чым больш Ізраіль будзе ў бясьпецы – тым больш у яго будзе новай тэрыторыі, дзе можна будзе ўладкаваць перасяленцаў з Расеі, для абсорбцыі былых «малдаван» і пераўтварэньня іх у паўнавартасных габрэяў. Так, што, можа гэта нейкаму і не падабаецца, але рускія нацыяналісты лічаць, што бомбячы Бейрут Ізраіль робіць, хоць і нядобрую, але зусім ня шкодную для рускіх справу.

Прыняўшы рашэньне не перашкаджаць габрэям у іх вайне з арабамі, мы адчулі нейкі душэўны дыскамфорт, бо людзей, якія гінуць пад бомбамі, усё-ткі шкада. Хай ніхто зь іх ні пра цябе, ні пра твой народ ніколі не шкадаваў, не пашкадуе, а пры добрай нагодзе – яшчэ і выража, расчышчаючы жыцьцёвую прастору. Але ж мы не такія, правільна? Вось мы і шкадавалі. Аднак здарылася так, што адзін высокапастаўлены спадар у Расіяніі дапамог нам пазбавіцца ад згрызотаў сумленьня і яшчэ больш умацавацца ў сваёй пазіцыі. Завуць гэтага чалавека Яўген Прымакоў – старшыня Гандлёва-Прамысловай палаты, а раней – міністар замежных спраў, прэм’р і нават кандыдат у прэзідэнты [для нас важка дадаць, што Лукашэнка – таксама на палову беларус – шмат разоў называў Прымакова сваім Настаўнікам – Рэд.]. Некаторы час таму, калі каша вакол Лівана толькі заварвалася, Яўген Максімавіч выступіў з гнеўнай прамовай у адрас Ізраілю, пахваліў «Хезбалу» і выказаў заклапочанасьць канфліктам на Блізкім Усходзе, які распальваўся. Яго цалкам падтрымаў старшыня расіянскага МЗСу гаспадзін Лаўроў, іншыя мясцовыя, невядома кім высока пастаўленыя асобы, чым выклікалі неўтаймаваную радасьць некаторых спадароў, якія памылкова прылічаюць сябе да рускіх патрыётаў.

І гледзячы на спадара Прымакова, які ругаў Ізраіль, у нас зьявілася дзіўнае пачуцё, як калі б Эхуд Ольмэрт [прэм’ер міністр Ізраілю – Рэд.] альбо ня менш каларытны габрэй раптам выйшаў да прэсы і пачаў асыпаць праклёнамі свой уласны дом. Разумеем, што Яўген Максімавіч Прымакоў зьяўляецца па аднаму з бацькоў рускім, і толькі па другому ён Кіршблат, калі не памыляемся. Вядома, ён, як й іншыя дзеці ад зьмешаных шлюбаў, маець права самаадчуваць сябе як рускім, так і габрэем. Натуральна, Яўген Максімавіч мае права, як выехаць у Ізраіль і працаавць у кібуцы, так і застацца ў Расеі. Аднак, каб быць рускім, трэба ня проста мець рускім бацьку альбо мамку – трэба яшчэ, каб цябе прызналі супляменьнікам іншыя рускія. Г.зн, калі ў супляменьнікаў ёсьць сумненьні – іх трэба разьвеяць адпаведным чынам: ПРАДЗЬВІГАЦЬ РУСКІХ ПА СЛУЖБОВАЙ ЛЕСЬВІЦЫ, ДАПАМАГАЦЬ РУСКІМ ПРАДПРЫЙМАЛЬНІКАМ, ФІНАНСАВАЦЬ РУСКІЯ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ, ЗЬНІШЧАЦЬ ВОРАГАЎ РУСКІХ. Што зь пералічанага ёсьць за с-ром Прымаковым? Абсалютна нічога. Таму рускім мы яго лічыць, адназначна, ня можам. У такім выпадку, Яўген Максімавіч, відавочна лічыць сябе габрэем. Але чаму тады такая нелюбоў да габрэйскай дзяржавы, з-за якой некаторыя дубагаловыя патрыёты лічаць Прымакова патрыётам Расеі? Пачакай чытач, ты атрымаеш вычарпальны адказ.

Канешне, можна было б западозрыць, што с-р Прымакоў, як дасьведчаны разьведчык, задумаў нейкую «гульню». Аднак ў гэтую «гульню» гуляе і Лаўроў – таксама чалавек з габрэйскімі каранямі. У яе ж гуляў і бессьменны старшыня КГБ СССРу, а затым і генсек, с-р Андропаў – народжаны Ліберман. У яе гулялі й яго папярэднікі, і яго бліжэйшае асяроддзе – усе як адзін з габрэйскімі каранямі. Дзіўная нелюбоў да габрэйскай дзяржавы з боку людзей, якія, як правіла,
мелі габрэямі альбо каго-небудзь з бацькоў, альбо абодвух.

Але, на самай справе, дзіўнасьці гэтыя пачаліся пры тав. Ёсіфе (Джугашвілі) – таварышы з горскіх габрэяў, між іншым. Спачатку таварыш Ёсіф вельмі любіў габрэяў і яны яго – жылі дружна, душа ў душу. Таму ўсе камандныя пасады ў краіне яны ж і займалі, а таксама і спансавалі па ўсім сьвеце рознага кшталту камуністычныя арганізацыі, дзе вярхушка на 90-99% была габрэйскай. І раптам, нібы па ўзмаху чароўнай палачцы габрэі ўпалі ў няміласьць і ў СССРы пачалася нейкая барацьба з “касмапалітамі”, “справа ўрачоў”, сонечны Бірабіджан і ўсё такое іншае. З чаго б гэта? Што стала штуршком?

Спачатку была рэўнасьць і небясьпека за ўладу – у 1937 г. Але пераломным момантам паслужылі падзеі 1947 года – года утварэньня Ізраіля.

ЧАСТКА ДРУГАЯ: Ізраіль – разьвенчаная мара бальшавізма.

Ва ўтварэньні Ізраілю прыймалі ўдзел розныя сілы. Адпаведна кожная бачыла шлях яго разьвіцьця па-свойму і не асабліва цікавілася на гэты конт думкай звозімых у палестыну габрэяў. Вёў сваю гульню на гэтым фронце і тав. Ёсіф Вісарыёнавіч – як рукамі агентаў ГПУ ў Палестыне, так і рукамі агентаў ГПУ ў габрэйскіх колах ЗША (аднім з такіх агентаў быў бацька тэлеакадэміка “малдаванскіх” акадэмій пана-таварыша Позьнера). Натуральна, Ізраіль бачыўся тав. Ёсіфу і яго нярускай кліке, камуністычнай дзяржавай. А як жа, калі габрэі столькі зрабілі для марксізму-камунізму ва ўсім сьвеце? Стварэньне самой ідэалогіі – марксізм, заслуга левіта, нашчадка равінаў – Маркса. Таварышу Ёсіфу Джугашвілі, магчыма, здавался, што Ізраіль павінен стаць нават цэнтрам камунізму ў сьвеце, носьбітам гэтай новай рэлігіі. Напэўна, у сваіх памылковых меркаваньнях таварыш Джугашвілі ўсур’ёз лічыў, што камунізм і ёсьць новая габрэйская рэлігія, якая і зробіць габрэяў панамі сьвету, а ён, нібы прадказаны старажытнымі прарокамі – будзе яе месіяй. Увесь бязумны гратэск з паўсядзённым узвялічваньнем Ёсіфа Вісарыёнавіча казаў, што ён жыў гэтай думкай.

Але таварыш Ёсіф моцна памыліўся. Ізраіль слухацца Джугашвілі не пажадаў – выявілася, што камунізм для габрэяў ўсяго толькі сектанцтва нейкіх заблудшых габрэяў, якое больш падыходзіла для габрэяў-паўкровак [ясна, не для себе гэтая “новая рэлігія” прыдумвалася – для іншых, а дакладней, каб кіраваць іншымі – Рэд.].

Аблом атрымаўся каласальны. Як наступства, у СССРы зьявілася ругацельнае слова “сіяністы” – каб можна было адрозьніць “правільных габрэяў-камуністаў” ад няправільных – г.зн. сіяністаў, тых, хто па-добраму глядзеў на Ізраіль. Так як адрозьніць было цяжка – дакладных рэкамендацыяў ніхто даць ня мог – пад падазрэньне папала большасьць габрэяў СССРа, іх і сталі рэпрэсаваць як патэнцыйных сіяністаў. Джугашвілі быў настолькі непрымірымым да “сіністаў”, што нават адправіў у канцлагер жонку любімага наркома Молатава – габрэйку, якую западозрыў у сімпатыях да Ізраіля. Яно і зразумела, да таго, як зьявіўся Ізраіль, магнітам і зямлёй абяцанай для сусьветнага габрэйства быў Савецкі Саюз – краіна, дзе габрэі ў значнай меры канктралявалі ўладу, складалі значную праслойку ў “савецкай” культуры і сфармавалі яе ідэалогію. Габрэйская агентура была самым надзейным саюзьнікам савецкага кіраўніцтва. Габрэі – супругі Розенберг – нават паспрыялі перадачы СССР ядзерных сакрэтаў.

Але, са зьяўленьнем дзяржавы Ізраіль, усё зьмянілася за адну гадзіну. Савецкі Саюз перастаў быць сімвалам камуністычнай будучыні, для габрэйства. Ілюзія разьвеялася як дым – сімвалам ён быць перастаў. А што было рабіць тым габрэям, хто займаў кіраўнічыя пасады ў Саўдэпіі? Тым, чые бацькі рабілі бальшавіцкую рэвалюцыю і вылучыліся ў гады Саўдэпіі. Кідаць усё і ехаць працаваць у кібуц на Мёртвае мора? Пачынаць усё з самых пачаткаў, зь нізоў? Адмовіцца ад усіх дабротаў? А між тым без масавай габрэйскай апоры, персьпектываў у габрэяў-камуністаў захаваць свае пазіцыі ў Расеі не было. МЕНАВІТА ТУТ варта шукаць сапраўдныя вытокі нянавісьці да Ізраіля з боку камуністычных краўнікоў, як раз тых, хто меў у сваіх жылах габрэйскую кроў і ў нейкай ступені адчуваў сябе габрэем. Сярод негабрэяў у савецкім кіраўніцтве стаўленье да Ізраіля было хутчэй абыякавым. Дастаткова ўспомніць стаўленьне Брэжнева, які лёгка пагаджаўся на выпуск габрэяў з СССРа, а вось галоўным праціўнікам выезду габрэяў быў старшыня КГБ Андропаў (Ліберман) – этнічны габрэй. Галоўным жа і шчырым выкрывальнікам сіянізму на ТВ быў таксама габрэй Валянцін Зорын і г.д.

Гэта была шчырая нянавісьць – нянавісьць да канкуруючай фірмы, якая падрывала крыніцу існаваньня, персьпектывы клана, атабаранага ва ўладзе ў Маскве. Бяз масавай апоры ў персонах габрэяў-апатрыдаў яны, іхная ўлада і пазіцыі былі асуджаныя. Бо для кантроля ўлады ў такой аграмаднай краіне, як Расея, патрэбны людзі. Дастаткова шмат людзей – мільёны. А гэтыя мільёны раптам сабраліся ў Ізраіль. А як утрымацца без этнічна блізкіх людзей? Бо што б не казалі прапаведнікі інтэрнацыяналізму, менавіта ЭТНІЧНАЯ ЗГУРТАВАНАСЬЦЬ І ЎЗАЕМАРАЗУМЕНЬНЕ [у габрэяў – Рэд.] САМАЕ МОЦНАЕ ПАЧУЦЬЦЁ І МЕНАВІТА ЯНО ДАПАМАГАЕ ІМ ТРЫМАЦЦА ВА ЎЛАДЗЕ.

Абапіраючыся на традыцыйную габрэйскую салідарнасьць і падтрымку масы завезеных зь мястэчкаў габрэяў, большавікі-габрэі здолелі умацаваць сваю ўладу, стварыўшы цэлую правячую генерацыю. Не выпадкова і людзі, якія ўсплылі ва ўладзе ў новарасіянскай дзяржаве [маецца на ўвазе сучасная РФ – Рэд.], належаць менавіта да генерацыі нашчадкаў бальшавічкоў з габрэйскімі каранямі. Гэта і праславуты Ягор Гайдар і Чубайс і цяпер дзейны прэм’ер Фрадкоў – паны Прымакоў і Кірыенка. Адтуль жа і яшчэ некалькі дзесяткаў тысяч тых, чые продкі ўсталёўвалі тут бальшавізм на рускай крыві й слёзах, і якія сёньня насяляюць СМІ й ўладныя паверхі… Рускімі яны сябе ня лічаць, хаця той-сёй мае ў наяўнасьці трохі рускай крыві. Паўнавартаснымі габрэямі па гэтай жа прычыне яны сябе таксама не адчуваюць. У выпадку прыходу да ўлады рускіх нацыяналістаў у Крэмль ад кармушкі іх выдаляць.

Дык за што ім любіць Ізраіль? Наадварот, “мачыць” яго трэба, каб паболей апорнага матэрыялу вярталася сюды, у Расею забясьпечваць іх уладу. МЕНАВІТА ЯНЫ – МАСКОЎСКАЯ ЭТНІЧНАЯ ХІМЕРА – НОСЯЦЦА З ПРАЕКТАМ “НОВАЯ ХАЗАРЫЯ” [а мы та думалі, што ўсё гэта фігня – Рэд.]. Але ён мае шанец (вельмі, праўда, прывідны), увасобіцца толькі ў выпадку гібелі Ізраіля. Але, ім та, не габрэі важны і патрэбны, а ўлада. І дзеля гэтай ўлады яны гатовыя ахвяраваць хоць сваімі габрэямі, хоць кім заўгодна, так як яны самі даўно вырадзіліся ў нейкую асаблівую групу – этнічную хімеру, па тэрміналогіі Гумілёва.

Ім габрэі патрэбныя тут у Расеі, а не ўвогуле ў прасторы, так, як ведаючы габрэйскую псіхалогію, людзей шмат у чым падобных на сябе, зьяднаных, можна больш ці менш выбудоўваць розныя кіраўнічыя сістэмы. Менавіта таму, першай партыяй пасьля КПСС была зарэгістравана ЛДПР паўгабрэя Ўладзіміра Вольфавіча Жырыноўскага (Эдельштэйна), ну і дагледчыкам над ім – намесьнікам Жырыноўскага – быў прыстаўлены ўнук генсека Андропава-Лібермана, які вядомы пад прозьвішчам Мітрафанаў. А каму яшэ даверыць так важную справу, як не сваім? А ці памятае чытач, што было галоўным кірункам выкрываньняў і філіпікаў Жырыноўскага? Правільна, “сіянізм”. Вось такія калізіі мы выводзім, уважліва разглядаючы гісторыю з Ізраілем.

Менавіта яны, гэтыя бальшавікі-“малдаване” і стварылі ў асноўным мэйнстрым нянавісьці да Ізраілю, які ўзьнік у рускім партыятычнум руху. Прычым тут дзіўным чынам згуляў фактар наяўнасьці габрэйскай крыві ў бальшавікоў, якія знаходзіліся ва ўладзе ў Расеі. Чужародны – бальшавікі-габрэі – тут ў Крамлі, у Маскве выклікáлі негатыўныя эмоцыі ў рускіх, і гэта дзіўным чынам давала ім у сваю чаргу магчымасьць узбудзіць нянавісьць да далёкага Ізраілю, ствараючы тым самым праблемы габрэйскай дзяржаве. Бо трэба ж прызнаць, ня будзь савецкай падтрымкі арабскім дзяржавам, сідзелі б мусульмане ціха, а габрэйская міграцыя ў Ізраіль была б нашмат шырэй і, магчыма, ні пра якіх “малдаван” мы б зараз не казалі, вырашаючы ўжо практычныя пытаньні будаўніцтва рускай дзяржавы. Канешне, нейкія габрэі ў Расеі застануцца, але гэта будуць людзі мірных прафесіяў, усялякія зубатэхнікі й кампутаршчыкі, якія не прэтэндуюць на кіраваньне нашай зямлёй. Замет гэтага, сёньня, у нашым жыцьці прысутнічае “малдаванскі” фактар і мы растрачваем сілы, губляем час на супрацьстаяньне з сур’ёзнай і арганізаванай сілай, створанай людзьмі, якім нехта намаўляе: “… вашая будучыня тут у Расеі, Ізраіль загіне”. Хто скажа, што гэта ў рускіх інтарэсах?

ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ

Расіянская палітычная сістэма – прамая спадчыньніца савецкай, якая ў сваю чаргу засноўвалася на зыходнай русафобіі чужародцаў, захапіўшых уладу. Асуджаныя ў часе, яна тым ня менш мае яшчэ некаторыя рэсурсы, галоўны зь якіх – міфы і фантомы, створаныя на працягу трох пакаленьняў. Тры пакаленьні – перыяд велізарны. І для таго, каб выветрылася атрута, патрэбны час. Немагчыма пазбавіцца ад дурману адразу, за гадзіну. Але працэс ідзе. А нашыя паплечнікі, якія адгукаюцца на вокліч розных клікуш, павінны ўсьвядоміць сабе некаторыя рэчы. Напрыклад, ці ня дзіўна, што некаторым “патрыятычным” арганізацыям гэта ўлада выдае “афіцыйны дазвол” на “пікет супраць ізраільскай арэсіі”, хаця на пікет для рускіх дазволу чамусьці не даюць. Увогуле, навошта перашкаджаць людзям з’язджаць з нашай кватэры, пужаючы іх пагрозамі на новым месцы? Навошта перашкаджаць людзям набыць сваю радзіму? Напрыклад, выкладаючы такі пасаж: “Ізраільскія гарады загінуць не ад цацачных ракетаў “Хезбалы”, а ад нябеснага агню і смалы, у якія пераўтворыцца ўсяленская нянавісьць. Як загінулі Садом і Гамора, так загінуць Хайфа і Тэль-Авіў. Як абрынуліся сьцены Іерыхона ад грукату трубаў, так падзе сьцяна, якая аддзяляе Ізраіль ад сьвету, які яго ненавідзіць”. (А.Праханаў: “Тысячы ракет па гарадох Ізраіля ад ненавідзячага сьвету”. Газета “Завтра”, №30(662) ад 26 ліпеня 2006 года).

Ціж такія пагрозы падобныя на выпадковасьць?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы