nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НАФТА-ГАЗАВАЯ ІМПЕРЫЯ (расейская апазіцыя -3)

3 жніўня, 2006 | Няма каментараў

Прадстаўляем артыкул яшчэ аднаго расейскага апазіцыянера – Гары Каспарава. Усім нам ён вядомы як чэмпіён сьвету па шахматах, што канешне жа выклікае вялікую павагу. Аднак апошнія два гады Гарык пачаў актыўную дзейнасьць на расейскім палітычным агародзе ў якасьці… палітолага і палітыка. У адпаведнасьці зь першай новай іпастасьсю Г. Каспараў – калумніст і пазаштатны сябра рэдкалегіі ўплывовай у ЗША газеты The Wall Street Journal, а ў адпаведнасьці з другой – старшыня Аб’яднанага грамадзянскага фронту Расеі й сустаршыня Камітэта Ўсерасейскага грамадзянскага кангрэсу. Як чалавек, блізкі да расейскай псеўдаліберальнай тусоўкі, ён ня можа ўспрымацца намі з поўным даверам. Але да яго крытыкі ў адрас палітыкі цяперашняга крамлёўскага рэжыму варта прыслухацца…
Рэдакцыя.

�а�па�а�.jpg
Масква. Уга Чавес прыбыў у сталіцу Расеі для заключэньня кантракта з Крамлём аб пастаўках узбраеньняў. Напышлівага Чавеса і скрытнага Уладзіміра Пуціна аб’ядноўвае цяга да аўтаркіі й выкарыстаньню прыродных рэсурсаў у якасьці інструмента палітыкі. Узбраеньне, якое купляе Чавес, прызначана для выкарыстаньня супраць уласнага народу, а таксама для калумбійскіх партызанаў- тэрарыстаў, якіх негалосна падтрымлівае Венесуэла. Пуцін – не адзіны, хто разумее, што НЕСТАБІЛЬАСЬЦЬ вядзе да ПАДВЫШЭНЬНЯ ЦАНЫ НА НАФТУ…

Я з жахам гляджу на тое, як мая краіна пераўтвараецца ў нафтагазавую імперыю. Мы – ад рабочых Уладзівастока, якія змагаюцца за выжываньне, да першакласных маскоўскіх адвакатаў – народ, які ганарыцца сваімі інтэлектуальнымі традыцыямі. Расея – краіна вялікай літаратуры і навуковых дасягненьняў. Нашым лёсам не павінна стаць пераўтварэньне ў чарговую Саудаўскую Аравію альбо Венесуэлу. Мы не павінны ў прамым сэнсе слова харчаваць посьпехі іншых краін, адстаючы пры гэтым ва ўласным разьвіцьці.

Пецярбугскі саміт «вялікай васьмёркі» ў мінулым. Ён больш запомніўся тым, што выпадкова папала ў мікрафоны, чым тым, што было сказана ў іх наўмысна. (Аказваецца, той самы мікрафон быў пакінуты ўключаным ня кім іншым, як Уладзімірам Пуціным). Пры тым, што галоўнай тэмай заходніх СМІ стала вайна на Блізкім Усходзе, а саміт у Санкт-Пецярбурзе адыйшоў на другі план. У гэты час нам у Расеі гадзінамі паказвалі па тэлевізары Пуціна, які ўхмыляўся, ў кампаніі лідараў свабоднага сьвету. Дзяржаўныя СМІ выкарыстоўвалі такія карцінкі ў якасьці доказу сяброўства Расеі ў лізе прамыслова разьвітых дэмакратыяў – сяброўства, аб’яднаць якое іншым чынам немагчыма.

Хай у Расеі засталося НЯШМАТ ПРАМЫСЛОВАСЬЦІ й ДЭМАКРАТЫІ, але ў нас багатыя запасы нафты, газу й іншых прыродных рэсурсаў. З улікам таго, што мы маем ядзерную зброю, гэтага дастаткова, каб купіць сабе сяброўства ў G-8, нягледзячы на тое, што Пуцін зноў пераўтварае Расею ў аднапартыйную дыктатару.

Нованабыты міжнародны ўплыў гучна дае пра сябе адчуць і ўнутры краіны. Шмат хто тут жадаў бы верыць, што Пуцін вядзе Расею да славы нашай савецкай звышдзяржавы [так у тэксьце – Рэд.] – гэтую ілюзію падмацоўваюць кадры, на якіх наш прэзідэнт высьмейвае прэзідэнта Буша, які згадаў пра дэмакратыю ў Іраку, і віцэ-прэзідэнта Чэйні, намякаючы на адбылы зь ім выпадак на паляваньні.

З кожным піяр-посьпехам на міжнародным фронце рыторыка адміністрацыі Пуціна на нацыянальным узроўні становіцца ўсё больш ваяўнічай. За мяжой яны яшчэ імкнуцца трымацца ў рамках прыстойнасьці, але тут амаль не хаваюць сваіх дыктатарскіх намераў.

Няма лепшай [ілюстрацыі для] вызначэньня “алігархіі”, чым тое, што мы сёньня маем у Крамлі. Высокапастаўленыя пуцінскія чыноўнікі кіруюць буйнейшымі карпарацыямі краіны. Уявіце сабе, што ваш міністар абароны адначасова зьяўляецца старшынём праўленьня, скажам, кампаніі Exxon – вы маглі б пацікавіцца, ці ёсьць у рускай мове паняцьце, аналагічнае вашаму “канфлікту інтарэсаў”. Спачатку прыяцелі Пуціна ўзялі ў свае рукі закон, а потым расьпіхалі джяржаўную казну па сваіх кішэнях.

Верагодна, лепшым прыкладам таму зьяўляецца гісторыя гіганцкай энэргетычнай кампаніі ЮКОС, якая была падзелена, а яе галава – пасаджаны ў турму. Затым актывы ЮКОСа былі выстаўлены на продаж, а яго асноўнае вытворчае вязьмо кампанія “Юганскнефтегаз” была набытая па бросавым кошце дзяржаўным нафтавым канцэрнам “Роснефть”, які атрымаў мільярды даляраў дзякуючы патаемнаму крэдытаваньню. 14 ліпеня “Роснефть” правяла першаснае разьмяшчэньне акцый у Лондане для таго, каб прадаць гэтыя скрадзеныя актывы і, зразумела, грошы пайшлі не ў казну. Гэта не нацыяналізацыя, гэта проста рабаўніцтва. У Расеі СТРАТЫ НАЦЫЯНАЛІЗУЮЦЦА, а ДАХОДЫ – ПРЫВАТЫЗУЮЦЦА.

Цяпер часовы кіраўнік, прызначаны для кірваньня рэшткамі ЮКОСа, ацаніў кампанію ў 16 млрд. даляраў, што ў 2-3 разы меней яе кошту ў адпаведнасьці з ацэнкамі папярэдняга кіраўніцтва, дадаўшы, што яна павінна быць прададзена хутка і са ськідкай. Крэмль паводзіць сябе нібы напарстачнік. Немагчыма сказаць, дзе тут інтарэсы “Роснефти”, “Газпрома” і дзяржавы [так у аўтара; мы б напісалі «інтарэсы ўладаў» – Рэд.]. Калі гульня завершыцца, усе тры напарсткі апынуцца пустымі, і расейскі народ [намя такога “народу”, ёсьць народы РФ – Рэд.] зноўку апынецца ў пройгрышы.

Адміністрацыя Пуціна распрадае барэлямі будучыню Расеі. Яшчэ да таго, як нас абанкруціць непазьбежнае падзеньне цэнаў на энэрганосьбіты [паколькі ў такое амаль ня верыцца, трэба  запомніць гэты прагноз; яго спраўджаньне/няспраўджаньне = будучы аўтарытэт крыніцы інфармацыі – Рэд.], сваё жніво зьбяруць карупцыя і кумаўство, якія набылі размах эпідэміі ў нашай сістэме ўлады. У нядаўнім дакладзе старшыні Падліковай палаты Сяргея Сьцяпашына гаворыцца пра існаваньне “лазейкі”, якая дазваляе самаму багатаму чалавеку Расеі Раману Абрамовічу штогод выціскаць да 500 млн. даляраў з Чукоцкай аўтаномнай акругі, губернатарам якой яго прызначыў Пуцін.

Як гэта часта бывае, народ не жадае прызнаваць, што глава дзяржавы ведае пра такія злачынствы, не гаворачы ўжо пра тое, каб патураць ім альбо нават за імі стаяць. У рэшце рэшт, калісьці сёр’ёзна задаваліся пытаньнем: “А ці ведаў Сталін?”. Цяпер нам шалёна пярэчаць [у адказна на пытаньне]: “Ці карумпаваны Пуцін?”. Адзінае, што дае Пуціну і яго сябрам магчымасьць заставацца пры ўладзе – гэта даходы ад продажу нафты, на якіх трымаецца казнакрадства, прапаганда і рэпрэсіі. І ім добра пра гэта вядома.

Таму нам трэба задумацца над тым, ці сапраўды ён клапоціцца пра інтарэсы Захаду, калі гаворыць пра глабальную стабільнасьць. У Пуціна было шэсьць гадоў для таго, каб выканаць абяцаньні, дадзеныя Захаду, і дапамагчы дамовіцца з рознымі варожымі рэжымамі, зь якімі ён у такіх шчыльных адносінах. Ён абяцаў дапамагчы разабрацца з Паўночнай Карэяй – а цяпер у яе ёсьць ракеты, здольныя дасягнуць амерыканскага ўзьбярэжжа. Пасьля бясконцых размоваў з Расеяй Іран стаў больш ваяўнічым, чым раней, і сьпешна займаецца ўзбагачэньнем урану. Паведамлялася, што расейскі міністар замежных справаў меў зносіны з прадстаўнікамі рухаў «Хезбала» і ХАМАС [красамоўны факт у дадатак да ўчорашняга артыкулу – Рэд.] – а цяпер мы атрымалі паўнамаштабную вайну.

Праз некалькі дзён пасьля пачатку ваенных дзеяньняў адміністрацыя Пуціна ўпершыню апублікавала свой сьпіс расейскіх і міжнародных тэрарыстычных групаў. Дзіўна, але ў ім няма ні «Хезбалы» ні ХАМАСа. Улічваючы тое, на фоне якіх падзе зьявіўся гэты сьпіс, ці можна ацэньваць яго інакш, чым знак падтрымкі групе, якая распаліла сёньняшні канфлікт? Пуцін і сам прадэманстраваў, што ня верыць у сьвятасьць людскага жыцьця – і ўсё ж Захад прымае яго як партнера [! – Рэд.].

ЗАХАД ЗРАБІЎ ЖАХЛІВУЮ ПАМЫЛКУ, ЗЬМЕШВАЮЧЫ “РЭЯЛПАЛІТЫК” ЗЬ БІТВАЙ ЗА КАШТОЎНАСЬЦІ. Вызначэньне і абарона рубяжоў маральнасьці – гэта першы і самы важны з крокаў па барацьбе з экстрэмізмам, і падвойным стандартам тут месца няма [! – Рэд.]. Калі Захад усё яшчэ сочыць за тым, зь кім ён сябруе, дык Пуціна пара выключыць са сьпісу сяброў.

Гары Каспараў
(тэкст артукула ўзяты з сайта http://www.inosmi.ru)

[Справа ў тым, што Захад у цэлым і большасьць яго кіраўнікоў атручаны нафтай ды газам і, верагодна, дэградавалі ўжо да такой ступені, што, баімся, дылема – “рэялпалітык” ці  бітва за каштоўнасьці – ім не па сілах. Яны здольныя будуць вырашыць яе толькі пасьля, ня дай Бог, нейкага чарговага жахлівага цывілізацыйнага “землятрусу”. Чаго ўсе мы і баімся, і вымушаныя, улічваючы аб’ектыўныя абставіны, пакорліва чакаць. Па крайней меры, большасьць з нас… – Рэд.].

Наша спраўка. Гары Каспараў нарадзіўся ў 1963 годзе ў Баку. Бацька – Кім Майсеявіч Вайнштейн (габрэй) –  інжынер-энэргетык. Маці – Клара Шагенаўна Каспарава (армянка) – інжынер, спецыяліст па аўтаматыцы і тэлемеханіцы. У 1985 годзе Каспараў перамог Анатолія Карпава і стаў трынаццатым чэмпіёнам сьвету по шахматах. Ён абараняў гэтае званьне яшчэ 5 разоў. У сакавіку 2005 года Каспараў выйграў чарговы супертурнір у Лінарысе (Гішпанія) і аб’явіў пра спыненьне сваёй шахматнай кар’еры.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы