nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АМНІСТЫЯ ці КАПІТУЛЯЦЫЯ?

8 жніўня, 2006 | Няма каментараў

Мы працягваем сачыць за агрэсіўнымі інстынктамі ворага №1 беларускага народу, страшэзнага паразітычнага монстра – расейскай імпербюракратыі, і падбіраць адэкватныя рэакцыі на іх. З гэтай нагоды мы прадстаўляем чарговы артыкул вядомага расейскага дысідэнта (яшчэ з савецкіх часоў), беларуса, які жыве ў Маскве, Міхася Кукабакі. Артыкул прысьвечаны сучасным падзеям на Каўказе.
Рэдакцыя.
��кабака.jpg
«Ня верце данайцам, якія прыносяць дары».

Канешне ж, пытаньне гэтае рытарычнае [амністыя ці капітуляцыя? – Рэд.]. Пуцін з Патрушавым прапануюць усім удзельнікам чачэнскага Супраціву капітуляцыю. Капітуляцыя – гэта здача на літасьць пераможцы. «Літасьць» былога шпіёна, палкоўніка КГБ-ФСБ пана Пуціна ўсім добра вядомая. Зарэмба Мужахоева адмовілася ўзрываць пояс [шахіда – Рэд.], здалася на літасьць і атрымала 20 гадоў. Студэнтка Зара Муртазаліева атрымала вялікі турэмны тэрмін толькі за размовы з аднакурсьніцамі, якія падслухаў “стукач”. Колькі яшчэ чачэнцаў сядзяць па яўна сфабрыкаваных справах – хто возьмецца падлічыць?

Як павінен паступіць Крэмль, калі б гаворка сапраўды йшла пра Амністыю?

У першую чаргу вызваліць з турмаў і лагероў усіх чачэнцаў – удзельнікаў баявых дзеяньняў, незалежна ад іх баявых заслуг. Інакш кажучы, незалежна ад стратаў, якія яна нанесьлі так званым федэральным сілам. На [партызанскай – Рэд.] вайне тэрарызма і тэратыстаў не бывае. Ёсьць карнікі й ёсьць патрызаны-дыверсанты. З боку агрэсара-акупанта – гэта карнікі. Іх мэта запужаць, падавіць супраціў ахвяры. У сучасным кантэксьце, карнік – сінонім тэрарысту. З боку ахвяры, якая падпала пад напад, у прынцыпе ня можа быць ні тэрарызму, ці тэрарыстаў. Ёсьць дыверсанты. Іх мэта нанесьці максімальную шкоду агрэсару, як на фронце, так і ў тыле.

Дапусьцім, што некалькі чачэнцаў узарвалі пару дамаў у Маскве [мы ня раім браць гэтую тэзу на разгляд нават пад маркай здагадкі; накопліваецца ўсё больш фактаў, якія сьведчаць, што падрыў дамоў у 1999 г. у Маскве й іншых гарадах Расеі – гэта мерапрыемства ФСБ, скіраванае на стварэньне прэтэксту для нападу на Чачню – Рэд.]. Тады параўнаем, колькі дамоў у Чачэніі ўзарвалі розныя шаманавы, трошавы ды ім падобныя рускія “героі”? Лічбы – не супаставімыя. Тады чаму яны не сядзяць у турме?

Наступны этап амністыі (а дакладней адначасова зь першым) – зьняцьце ўсіх прэтэнзіяў з чачэнцаў-эмігрантаў Ахмеда Закаева, Удугава й іншых. Ні ў адной краіне, якая прэтэндуе на статус дэмакратычнай, не перасьледуюцца грамадзяне, ЯКІЯ ПРАПАГАНДУЮЦЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ДЛЯ СВАЙГО НАРОДУ альбо нават звычайны сепаратызм. Прыклады: Канада, Гішпанія, Вялікабрытанія, Бельгія і шэраг іншых краінаў. Перасьледуюць толькі тых, хто навязвае свае ідэі сілай зброі. У Расеі ж забаронена стварэньне нацыянальных партый для дасягненьня суверэнітэта і выхаду з псеўда-федэрацыі. Замах на цэласнасьць Імперыі лічыцца злачынствам! Такім чынам, Крэмль правакуе народы бараніць свае інтарэсы з дапамогай зброі. Усеагульная дэкларацыя правой чалавека ПРЫЗНАЕ ЗА НАРОДАМІ ПРАВА АДСТОЙВАЦЬ СВАЕ ПРАВЫ СІЛАВЫМІ МЕТАДАМІ, КАЛІ НЕЙКАЯ ГРУППА ЎЗУРПАВАЛА ЎЛАДУ і ПАЗБАЎЛЯЕ НАРОД МІРНЫХ СРОДКАЎ ДЛЯ ВЫРАЗУ СВАЁЙ ВОЛІ. Менавіта такі ўрад знаходзіцца сёньня ў Крамлі.

Толькі пры выкананьні двух вышэй пералічаных умоваў было б лагічна прапанаваць скласьці зброю тым, хто рэальна ваюе. Прычым, амніставаць бяз усялякіх судовых разьбіральніцтваў і “высьвятленьня” – хто, дзе і як ваяваў.

Аднак кожны разважны чалавек разумее, што пералічаныя мной умовы – чыстая фантастыка. Крэмль ніколі на такую амністую не пагодзіцца, а, калі б і пайшоў, дык і ў гэтым выпадку ніякай веры яму быць ня можа. Пра якую “амністыю” можа быць гаворка, калі да гэтай пары ў Чачэніі федэральныя бандыты – рускія альбо мясцовыя – урываюцца ў масках у дамы ў любы час без усялякіх ордэраў і судовых рашэньняў, беспакарана выкрадаюць і забіваюць людзей?

У цэлым, ФСБшнае ашуканства відавочнае – таго ж тыпу, што і “свабодныя выбары”, “рэферэндумы”, іншыя мерапрыемствы. Калі б толькі махлярства з “амністыяй” не было б яшчэ і сьмяротна небясьпечным. Гэтая аманістыя-капітуляцыя запланаваная з мэтай выманіць і зьнішчыць найбольш актыўную частку Супраціву, калі ўжо не ўдалося зламаць яго з дапамогай авіяцыі й артылерыі. Не даводзіцца сумнявацца – тыя, хто паверыць гэтым падстэмпным абяцаньням – асуджаны. Праз месяц-другі пасьля здачы ён будзе выкрадзены “невядомымі ў масках” і бясьсьледна зьнікне, як зьніклі сотні іншых чачэнцаў. Альбо пападзе ў “выпадковую аварыю”.  Ці мала спосабаў забіць чалавека пры малейшым падазрэньні на яго нядобранадзейнасьць. Гэтыя метады распрацаваныя яшчэ пры Сталіне і пастаянна дасканаляцца.

Таму, хто сьхільны да самагубства можа ахвотны прыняць гэтую “амністыю”, а тыя, хто сьхільны да здрады і гатовы нібы раб поўзаць на каленях перад Гаспадаром, такія “абраныя” могуць і жыцьцё заслужыць.

Што ж, кожны сам вольны распарадзіцца сваім жыцьцём і годнасьцю ў адпаведнасьці з тым, як яго выхавалі бацька ды маці.

Міхась Кукабака,   witaut@rambler.ru

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы