nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

МАСКВА КВАПІЦЦА НА БЕЛАРУСЬ, а ПРАМАСКОЎСКАЯ АПАЗЫЦЫЯ – НА ХАЛЯВУ (такая “апазіцыя” – 8)

18 жніўня, 2006 | Няма каментараў

Янка Базыль (з сайта: www.bielarus.net)

28 ліпеня ў Менску сабралася стракатая ГРАНТАЎСКАЯ ПУБЛІКА пад назовам “політсовет об’едінённых демократіческіх сіл Белоруссіі”. Рэй вёў адзіны дэмакрат тов. Мілінкевіч. Ён заявіў, што цяпер для гэтых “сіл” ГАЛОЎНЫМ ЗАДАНЬНЕМ ёсьць ПАДРЫХТОЎКА ДА ЎДЗЕЛУ Ў МАЮЧЫХ АДБЫЦЦА МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАХ. Цытуем радыё Свабода. Мілінкевіч сказаў, што “выйграць выбары ўсё роўна немагчыма, а можна толькі прыйсьці да людзей. Таму гэта прапагандысцкая, агітацыйная кампанія…” (А без выбараў яны ня могуць рабіць сваю прапаганду і агітацыю?).

Гэтая публіка і яе “дэмакрат” зноў зьбіраюцца заклікаць беларусаў на рэжымны спектакль пад назовам “выбары”. Яны прызнаюцца, што выйграць немагчыма (і яны разумеюць, што гэта ня выбары). Але ўсё роўна заклікаюць, арганізоўваюць грамадзтва на актыўны ўдзел у дыктатарскім праекце (забясьпечваюць “перамогу” рэжыму). Ужо ў каторы раз гэтыя ПАДСТАЎНЫЯ ПСЭЎДААПАЗЫЦЫЯНЭРЫ спрабуюць разам з антыбеларускім рэжымам надурыць наш народ. Вядомы “оппозіціонер” Лебедько заявіў на сходзе: “Мы ўжо згубілі час, мы згубілі дынаміку з гэтым мерапрыемствам…” Чаго гэта ён сьпяшаецца, і колькі нецярплівасьці ў гэтым голасе!

Але першым гукнуў на гэтую тэму іншы дасьведчаны “оппозіціонер” В.Івашкевіч. Ён зьвярнуўся да замежнікаў з інфармацыяй, што мясцовыя “выбары” рэжым можа вырашыць правесьці не ў наступным студзені, а значна раней, ужо ўвосень. Маўляў, рабіце стаўкі, панове, прысылайце апэльсіны бочкамі, лёд крануўся… “Оппозіціонеры” прысьпешваюць грантадаўцаў. Ім трэба “ісьці ў народ”, каб падтрымаць чарговае шклоўскае шоў. Колькі яшчэ беларусы будуць слухаць гэтых жулікаватых панікоўскіх і балаганавых? У адрозьненьне ад вясёлых літаратурных вобразаў з вядомага раману Ільфа і Пятрова, мясцовыя апазіц-балбатуны НАЖЫЛІ ЎЖО НЕ АДЗІН МІЛЬЁН на арганізваных Масквой і Брусэлем (са згоды КГБ РБ, як прызнаў сам Ганс Вік) псэўдавыбарах і псэўдабарацьбе “за демократію і лучшую жізнь”. Ім яшчэ прыйдзецца адказваць перад судом у вызваленай Беларусі за сваю дзейнасьць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы