nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ШТО ТАКОЕ РУСІЦЫД і ЦІ ПАТРЭБНЫЯ РАСЕІ МІГРАНТЫ? (расейская апазіцыя)

28 жніўня, 2006 | Няма каментараў

З дапамогай дадзенага артыкула Віктара Уверава (і, магчыма, яшчэ аднаго; абодва артыкулы – гэты і будучы – узяты з сайта ari.ru) мы хочам прадставіць пазіцыю рускіх шавіністаў па пытаньні іміграцыі (міграцыі ўнутр, прыходу мігрантаў на тэрыторыю карэннага этнасу). Некаторыя іх погляды, зь якімі мы згодныя і ня згодныя, будуць абмеркаваны.
Рэдакцыя.

«Лакалізаваны канфлікт вакол стыхійнага рынку ў Бахчысараі ў Крыме, які разьмешчаны на тэрыторыі старажытных мусульманскіх могілак «Азіз». Дырэкцыя рынку заявіла, што ня мае намеру ісьці на саступкі крымскім татарам. Гэта прывяло 12 жніўня да масавай бойек паміж гандлярамі й крымскімі татарамі. Па даных праваахоўных ворганаў у сутыкненьні прымала ўдзел па 300 чалавек з кожнага боку. Удзельнікі бойкі выкарыстоўвалі камні, палкі, арматуру і дымавыя шашкі. На месца падзеі была выклікана міліцыя, таксама прыбылі сьпецназаўцы з падраздзяленьня «Беркут» і аператыўна-сьледчая група зь Сімферопаля. Па розных даных у бойцы пацярпела ад 5 да некалькіх дзесяткаў чалавек, былі пашкоджаны і перакулены каля 10 аўтамабіляў. Для ўціхамірваньня тых, хто біўся, байцы «Беркута» некалькі разоў стралялі ў паветра. Аднак лакальныя бойкі працягваліся яшчэ доўга». З паведамленьняў СМІ.

Сітуацыя, калі два розных народа мірна суіснуюць на адной і той жа тэрыторыі, калі дзе-небудзь і існуе, дык выключна на старонках утапічных раманаў. У рэальным жыцьці такога пакуль не назіралася, нават пры ўмове, што суіснуючым этнасам не даводзілася канкураваць за жыцьцёвую прастору, паколькі вакол поўна рэсурсаў – толькі ідзі й бяры. У выпадку ж абмежаванасьці гэтых рэсурсаў, як, напрыклад, у Крыме, канфлікт нацый становіцца непазьбежным і раней ці пазьней прыводзіць да зыходу адной зь іх са спрэчных тэрыторыяў.

Хаця спрэчнасьць прыналежнасьці Крыму дастаткова ўмоўная (у здаровага чалавека і ў думках ня можа быць прызнаньня аргументацыі татар на гэты конт [мы катэгарычна ня згодныя з дадзеным выказваньнем аўтара – Рэд.]), тым ня менш, пэўная логіка ў татарскай дыяспары прысутнічае – жывуць жа татары ў Крыме ня год, ня дзесяць, і нават ня сто гадоў. Іншая справа Расея, дзе ўвесь час заяўляючыя аб сваіх правах на яе рознага роду мігранты тусуюцца хто месяц, хто два, хто ненашмат больш: радавод найбольшых “стражылаў” і то не прасочваецца раней за 1917 год [спадзяемся, што аўтар у гэтым выпадку мае на ўвазе сапраўдных мігрантаў – Рэд.]. Крым – гэта ў цэлым бяда, як для рускіх, так і для татар, бо камусьці прыйдзецца моцна пацясьніцца [ясна каму – імперцам. – Рэд.] альбо пайсьці адтуль, і добра, калі не наперад нагамі. Але бяда крымская створана ня намі, не нашымі бацькамі і нават не нашымі дзядамі. Асновы канфлікту закладзены стагоддзе таму (хаця дроўцаў у вогнішча было падкінута не далей як пры пане Кучме). У той жа час агонь крывавых міжэтнічных сутыкненьняў распальваюць у Расеі сёньня, распальваюць на нашых вачах.

Пэўны час таму нехта В.Лукін, які завецца “прадстаўніком прэзідэнта па правах чалавека”, аб’язджаючы пункты фільтрацыі нелегалаў, намякнуў прэсе, што рыхтуецца нейкі закон, які прадугледжвае легалізацыю мільёнаў дам і паноў, якія невядома якім чынам узяліся ў Расеі. У прыватнасьці, пан Лукін адзначыў: “Іміграцыйная амністыя – гэта лепшы спосаб прымусіць жорстка выконваць больш ліберальны закон аб міграцыі, які ўступіць у дзеяньне са студзеня 2007 года. Нелегалам трэба прама зараз выдаць міграцыйныя карткі і тым самым легалізаваць іх”.

Пан Лукін са сваімі калегамі з так званых “праваабаронцаў”, якія адмаўляюць права рускіх на зямляю сваіх продкаў, вельмі часта прыводзіць тэзісы на прадмет неабходнасьці больш хуткай легалізацыі мігрантаў. Калі здаровыя на галаву людзі, якія разумеюць да чаго гэта прывядзе, просяць “праваабаронцаў” абаснаваць свае тэзісы, тыя спасылаюцца на нейкага В.Зорына, які называе сябе нейкім “міністрам па нацыянальнай палітыцы”. Той сьцьвярджае, што “для падтрыманьня стабільнай колькасьці насельніцтва Расеі патрабуецца каля 500.000 мігрантаў у год”.

Нас чытаюць у асноўнай масе людзі, якія выдатна ведаюць як існуючае становішча рускіх у Расеі, так і разумеюць аргументацыю яе каланізатараў [каго “арыйцы” лічаць у Расеі каланізатарамі – асобнае і вельмі важнае пытаньне, якое мы як-небудзь разгледзім, хаця мімаходзь яно ўжо закраналася, напрыклад, у артыкуле “Хто ваюе за вялікую Хазарыю?” – Рэд.], якія спрабуюць увезьці ў наш дом нейкіх смуглявых мужыкоў і вузкавокіх цётак, спасылаючыся на “недахоп працоўных рук”, дэпапуляцыю і ўсё такое. Тлумачыць нашым паплечнікам, што да чаго, няма неабходнасьці, і так ўсё зразумела. Аднак паплечнікам часта даводзіцца весьці спрэчкі зь людзьмі, ня толькі недалёкімі, але зрэдку і тымі, хто трывала стаіць на сфармаваных афіцыйнай прапагандай пазіцыях. Як паплечнікам будаваць дыялог зь імі без рукапрыкладства?

На правах рэсурса, які сфармаваў ядро сучаснай рускай нацыянальнай ідэалогіі (што прызнана ўжо ўсімі), мы вырашылі дапамагчы чытачам некаторымі парадамі па тактыцы палемікі з даунамі, якія не разумеюць, што ў Расеі заварваецца каша і варыць гэтую кашу будуць з гэтых самых упёртых даунаў. Ну і між іншым, мы патлумачым, што такое русіцыд.

Пачнем мы з тлумачэньня сітуацыі, калі ворагі, якія спрабуюць каланізаваць нашу зямлю, займаюцца падменай паняцьцяў: маўляў, калі ў Расеі дэпапуляцыя, не хапае працоўных рук, дык гэтыя працоўныя рукі трэба завозіць, правакуючы міграцыю ў Расею з-за межаў [гэта не “падмена паняцьцяў”, а падмена тэхналогій – Рэд.]. Логіка некалькі дзіўная, быццам вестуны завоза замежнікаў ня ведаюць, адкуль бяруцца дзеці. Бывае. У такім выпадку чалавеку трэба патлумачыць адкуль, каб ён убачыў, што імпарту чалавекаў з-за мяжы ёсьць правераная часам цалкам фізіялагічная альтэрнатыва. Яна, канешне, патрабуе пэўных укладаньняў, у прыватнасьці, часу і грошаў на гадаваньне і выхаваньне падрастаючага пакаленьня. Аднак пры ўсім тым гэтае пакаленьне, з аднаго боку, без усялякіх ваганьняў верне “ўкладчыкам”, якія сталі пенсіянерамі, іх час і грошы, а з другой – ня будзе якім-небудзь чынам уразаць у правах дзяцей і ўнукаў гэтых укладчыкаў.

Зусім іншая справа – гэта паводзіны наступнага пакаленьня былых замежнікаў-імігрантаў. Уявіце чыста гіпатэтычную сітуацыю, што вы разам з 15 мільёнамі іншых рускіх мігрантаў прыехалі ў якую-небудзь Галандыю, распладзіліся там, абаснаваліся. І вось, праз шмат гадоў вам прапануюць паўдзельнічаць у фармаваньні пенсійнага бюджэту састарэлых за гэты час галандцаў.  Вельмі сумняюся, што вас гэтыя галандцы як-небудзь усхвалююць. Больш за тое, вы, калі будзеце ў сілах, яшчэ і павытурваеце з краіны дзетак гэтых галандцаў, з-за таго, што тыя пастаянна ныюць пра нейкія там свае правы на Галандыю. Галандзец – скажаце вы – “гэта жыхар Галандыі й ня больш за тое”! А паколькі такіх як вы “галандцаў” будзе большасьць (!), усім іншым прыйдзецца заткнуцца і рабіць тое, што ім скажуць – без усялякіх спадзяваньняў на перагляд новых “правілаў гульні” [аўтар – сучасны рускі чалавек – нават не заўважыў, як сам раскрыў ЗЛАЧЫННЫ ЗЬМЕСТ ПАДСЬВЯДОМАСЬЦІ рускіх імперыялістаў, якімі з-за “выхаваньня” ці  “генаў” зьяўляецца большасьць сучасных “дорогіх россіян”! – Рэд.].

У міжнароднай практыцы такая сітуацыя вядомая і завецца словам ГЕНАЦЫД [правільна, толькі і гэта яшчэ ня ўсё; генацыд – гэта таксама (а, можа, найперш) і тое, што, напрыклад, расейская імпербюракратыя зрабіла і працягвае рабіць з народам Чачні; толькі рускія шавіністы пра падобныя факты і форму генацыду ніколі  не ўзгадваюць! – Рэд.].  Здараецца яна час ад часу: з грэкамі на Кіпры, зь немцамі ў Судэцкай вобласьці, зь сербамі ў Косава. Цяпер вось запланавана з рускімі ў Расеі [па-першае, пералічаны адносна слабыя прыклады апісанай формы генацыду; нашмат больш выразнымі прыкладамі зьяўляюцца факты зьнішчэньня (ці амаль зьнішчэньня) з дапамогай этнічных рускіх і па дадзенай тэхналогіі дзесяткаў аўтахтонных народаў у межах расейскай імперыі!; а па-другое, як бачым, прыйшла чарга і на іх; ТОЙ, ХТО ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ Ў ЗЛЕ, РАДУЕЦЦА ЯМУ І ЯГО ДАСЯГНЕНЬНЯМ, разьлічваючы выкарыстаць зло ці задобрыць яго, АБАВЯЗКОВА НАКЛІКАЕ ЗЛО і НА СЯБЕ! (адзін з законаў Сьвету) – Рэд.].  Афіцыйная назва акцыі – “барацьба з дэпапуляцыяй і недахопам працоўных рук”, а рэальна – гэта РУСІЦЫД, г.зн. генацыд рускіх у чыстым выглядзе.

Такім чынам, да чаго вядзе папаўненьне папуляцыі завозам замежнікаў, павінна быць відавочна: гэта тое самае, як кампенсаваць страту вагі піханьнем у рот усяго без разбору, пачынаючы ад цьвікоў і заканчваючы кашачым дзярмом. Вагу вы набярэце хутка, але што з вамі будзе потым?

У той жа час аргумант пра неабходнасьць завозу замежнай працоўнай сілы некаторым нашым паплечнікам цяжка абвергнуць: маўляў, калі нашы працаваць не жадаюць за такія грошы, дык няхай працуюць іншыя. Аргумант, канешне, трохі каварны, аднак такі ён выключна для людзей, якія мала эрудзіраваны ў гісторыі і геаграфіі.

Недахоп працоўнай сілы для тых ці іншых праектаў і вытворчасьцяў – зьява вядомая і сустракаецца паўсюдна. Самы зьбіты прыклад – Ізраіль, які вырашае гэтую праблему прыгожа і эфектыўна: “працоўныя рукі” напрыклад, філіпінцаў, кітайцаў завозяць у сьпецыяльна адведзеныя для гэтага агароджаныя высокім плотам месцы з вышкамі й селяць там пад дах, а затым адтуль возяць на працу – на поле там, ці на шкодную вытворчасьць. Пасьля працы “рукі” дастаўляюцца на сваё месца за высокім плотам, дзе атрымліваюць порцыю дасуга – такі, які яны самі сабе зробяць – і адпачынак сярод сваіх супляменьнікаў. І ніякіх табе скінхедаў. А каб “працоўныя рукі” замест таго, каб працаваць, пайшлі гандляваць наркатой, альбо адмаўляліся ад працы – такога ня можа быць у прынцыпе. Па завяршэньні кантракту “рукі” ад’язджаюць у свае краіны. І ніхто ні на каго ня ў крыўдзе. Наадварот, усе задаволеныя – “рукі” аплатай працы, ізраільцы – работай. Зразумела, што калі гэтыя “працоўныя рукі” раптам вырашаць застацца ў Ізраілі на ПМЖ, так габрэі, як вельмі гуманныя людзі, тут жа адправяць іх на бясплатную кансультацыю да ўрача… на радзіму.

І ня толькі ў Ізраілі прытрымліваюцца такой пазіцыі: у Японію, напрыклад, таксама заязджае вельмі шмат “працоўных рук”. І гэтыя людзі жывуць у Японіі дакладна так, як у Ізраілі. Г.зн., у дзень – станок альбо рыдлёўка, вечарам – дасуг за высокім плотам. Крок улева, крок управа – квіток на радзіму.

Дарэчы, у СССР была такая ж палітыка: на лета ў стэпы Украіны прывозілі натоўпы карэйцаў, якія актыўна “пахалі” на бахчы і жылі на сваёй агароджанай тэрыторыі, а ўвосень, пасьля збору ўраджаю, “братоў” грузілі ў вагоны і адпраўлялі з зарплатай да таварыша Кім Ір Сэна. Усе былі задаволеныя і ніхто пра фашызм не крычаў!

Чаму ж крычаць зараз?  [аўтар не дае адказу на гэтае пытаньне. – Рэд.].

Патрэбны працоўныя рукі? Дык давайце, агароджвайце тэрыторыю, заключайце кантракты на год і вязіце “рукі”. Раніцай на работу, з агароджанай тэрыторыі, пасьля працы – на тэрыторыю, адпачываць. І ніякіх табе праблемаў, і ніякіх кантактаў зь мясцовым насельніцтвам. Навошта? [аўтар і на гэтае пытаньне не дае адказу. – Рэд.].

Сьцьвярджаем, на гэтых умовах жадаючых папрацаваць у Расеі будзе дастаткова.

Але чаму так не прапануюць? Тлумачым: таму, што супраць рускіх разьвязана татальнай вайна на зьністажэньне. І логіка “аргументаў” нашых ворагаў з лукіных – гэта логіка нашых ненавісьнікаў.

Канешне, задачай кожнай заваёвы зьяўляецца зьнішчэньне ЭТНАСА, які ўтрымлівае тую ці іншую жыцьцёвую прастору, З МЭТАЙ РАСЬСЯЛЕНЬНЯ СВАЙГО НАСЕЛЬНІЦТВА НА НОВЫХ ТЭРЫТОРЫЯХ І НАСТУПНАГА ПРЫЎЛАШЧВАНЬНЯ ЎСЯГО ПАБУДАВАНАГА НА ГЭТЫХ ТЭРЫТОРЫЯХ І ТАГО, ШТО ЛЯЖЫЦЬ ПАД НІМІ [зьвярніце ўвагу, рускі імперыяліст зноў раскрывае агрэсіўна-паразітычны зьмест сваёй падсьвядомасьці; калі ўзьнятыя ім праблемы датычылі ці датычаць іншых, ён пра справядлівасьць маўчыць – Рэд.].

Рускія выміраюць на паўтара мільёна ў год – і гэта афіцыйная лічба. На іх месца ўстала 15 мільёнаў мігрантаў – пакуль нелегальных. І гэта таксама афіцыйная лічба, якая не ўлічвае яшчэ гэтак званых “легальных мігрантаў”, якіх незразумела хто і незразумела на якой падставе “легалізаваў” у розныя гады. Хто пасьля гэта пасьмее сьцьвярджаць, што супраць рускіх не ідзе  вайна? Адказ: толькі чалавек, які ваюе не на нашым баку!

Віктар Увераў

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы